Сяргей Шынкевіч (рэдактар: Уладзімір Крукоўскі)
Аўтар тэкста, выстаўленага ніжэй – наш сталы чытач і сябра некаторых чальцоў рэдакцыі. Мы вітаем яго імкненьне самастойна аналізаваць грамадскую рэчаіснасьць, абапіраючыся на надзейныя факты, а таксама лічым найбольш каштоўнымі спробы разабрацца з універсальным соцыяпаразітным злом карупцыі, запрапанаваць матэматычныя мадэлі грамадскіх зьяў, ацаніць значэньне тэхналагічнага прагрэсу для будучыні людскай цывілізацыі.
Рэдакцыя.
Дыктатуры квітнеюць
на глебе з прасьцякоў,
угноенай халуямі.
Прадмова
Па адукацыі я фізік і калісьці меў мэту “намаляваць” для сябе фізічны вобраз Сусьвету. Гэта ў мяне ў нейкай ступені атрымалася: электрамагнітныя і гравітацыйныя палі, разнастайныя атамы і зоркі, асаблівасьці нашай прасторы-часу, законы Ньютана, ураўненьні Максвела, законы Захаваньня, квантавыя эфекты, ядзерныя рэакцыі і сілы, элементарныя часьцінкі, Цёмная матэрыя, тэорыя Вялікага Выбуху, унікальная біясьфера Зямлі ды шмат чаго іншага зьяўляюцца фрагментамі гэтага малюнку. Пры гэтым, натуральна, трэба ўлічваць абмежаванасьць ведаў і разумовых магчымасьцяў людзей. Хоць малюнак няпоўны і, магчыма, хаатычны па прычыне недасканаласьці ведаў, але ўпарадкаваньне хаасу гэта “звышзадача”. Да таго ж пры ўпарадкаваньні адбываецца пераасэнсаваньне інфармацыі і можна выявіць нешта новае.
Цяпер зьявілася мэта “намаляваць” сацыяльны малюнак Сьвету на нашай Зямлі. Для гэтага прыдатныя ідэі з Агульнай Тэорыі Сістэм (АТС) – тэорыі, якая замяніла Філасофію. Згодна Тэорыі Хааса, нязначная падзея, нязначная зьмена стартавай пазіцыі можа істотна зьмяніць канчатковы вынік – прывесьці да катастрофы, або стабільнасьці ці ўздыму. А згодна Тэорыі малых доз і павольных працэсаў, маленькія зьмены на працягу дзесяцігоддзяў могуць быць незаўважальнымі, пакуль не надыдзе “момант ісьціны” (пераход колькасьці ў якасьць). Гэтыя тэорыі ўваходзяць у АТС.
Эпіграф у пачатку артыкула адлюстроўвае маю заклапочанасьць станам спраў у Беларусі і надзеяй, што агульнае разуменьне Сьвету дапаможа разабрацца ў нашых праблемах.
Спачатку зьгенерую кірункі вывучэньня, у якіх ставяцца пытаньні, хоць адказы і не заўсёды знаходзяцца.
Кірункі вывучэньня складаюцца з шасьці блокаў:
I. Біясьфера.
II. Людзі.
III. Канкурэнцыя.
IV. Тэхналогіі.
V. Прагрэс.
У гэтай дынамічнай схеме натхняючым паняцьцем (аргументам) зьяўляецца Свабода, якая разглядаецца ў шостым блоку (IV).
Дынамічнасьць азначае ўзаемадзеяньне і ўзаемны ўплыў паміж блокамі, таксама як і зьмяняльнасьць у кожным блоку.
Свабода выкарыстаньня біясьферы мусіць быць абмежаваная. Як і свабода размнажэньня людзей.
Свабода выбару і выкарыстаньня сродкаў пры канкурэнцыі павінна быць абмежаваная.
Тэхналогіі, відавочна, абмежаваныя коштам іх распрацоўкі і прымяненьня.
Заўвага: Тут не разглядаюцца дзяржаўныя інстытуты – выканаўчая ўлада, міністэрствы, парламент, мясцовая адміністрацыя і самакіраваньне, суды, паліцыя і сьпецслужбы, пракуратура, армія, мытня, памежная ахова, іншыя. Адзначу толькі, што ў свабодных і дыктатарскіх краінах яны дзейнічаюць па-рознаму – у першых па закону і адкрыта, у другіх – па загаду і прыхавана.
I. БІЯСЬФЕРА
1. Уплыў біясьферы і праблема яе захаваньня
Радыюс Зямлі 6.370 км, вышыня слою біясьферы 5 км.
Значная частка біясьферы непрыдатная для жыцьця людзей – мора, ледавікі, тундра, пустыні, балоты…
Уплыў клімату на фармаваньне цывілізацыі і якасьці чалавека на ўсіх 4-х узроўнях (разьдзел 2) амаль вызначальны.
Напрыклад, народы паўднёвай Еўропы менш “прадзвінутыя”, чым паўночнай. Гэта можна патлумачыць тым, што “райскі” клімат добры для адпачынку і дрэнны для ўпартай працы, а занадта жорсткі клімат прымушае накіроўваць усе высілкі на простае выжываньне і не пакідае часу на творчасьць. Самы лепшы сярэдні клімат зь мяккай зімой (напрыклад – Чэхія, Нямеччына).
Для забесьпячэньня камфортнага жыцьця кожнаму жыхару Зямлі на ўзроўні сярэдняга еўрапейца (прыкладна 5.000 еўра на год – 2013 г.) рэсурсаў біясьферы, відавочна, не хапае. Як уплывае шчыльнасьць насельніцтва на развіцьцё рэгіёна ці краіны?
Для сярэдняга клімату магчыма аптымальна 100 – 200 чал. на кв. км. Варыянт стратэгіі, які б забясьпечыў будучыню нашчадкам – утварэньне мястэчак са шчыльнасьцю каля 1000 чал. на кв. км (эканомія на інфраструктуры) і пры гэтым пакідаць некранутай большую частку краіны. Адначасна не апускацца да жыцьця ў “тэрмітніках” (тэрмітнік – вялікі шматкватэрны дом – жалезабетонны барак).
Дзейнасьць людзей адмоўна ўплывае на біясьферу, ёсьць рызыка ператварыць Зямлю ў вялікую сьметніцу. Адсюль пагроза цывілізацыі – празьмернае спажываньне (кансьюмерызм) плюс некантралюемае размнажэньне. Зьдзіўляюць паводзіны ўрадаў Аўстраліі і Канады – краін зь нізкай шчыльнасьцю насельніцтва. Калі гэтыя краіны ня будуць больш шчыльна заселеныя еўрапейцамі, дык непазьбежна яны будуць заселеныя іншымі расамі.
Пытаньні:
Ці адбываецца дэградацыя еўрапейцаў пры асваеньні абедзьвюх Амерык – тэрыторый з больш спрыяльным кліматам?
За апошнія 70 гадоў насельніцтва Зямлі ўзрасло ў тры разы. А што будзе, калі яно ўзрасьце яшчэ ў 10 разоў?
II. ЛЮДЗІ
2. Чалавек як складаная сістэма
Заўвага: Тут не абмяркоўваецца праблема, як чалавек стаў такім, якім ён сёньня ёсьць. Спрэчка паміж “эвалюцыяністамі” і “крэацыяністамі” працягваецца, але верагоднае спалучэньне абедзьвюх канцэпцый.
Падзелім гэтую сістэму на ўзроўні:
І. Фізічны ўзровень (ніжэйшы) – чалавек як жывёла. Тут разглядаецца век чалавека, стан здароў’я, вага, рост, трываласьць, пол, энэргічнасьць … Напрыклад, на гэтым узроўні ацэньваюцца спартоўцы – колькі кг падняў, за які час прабег 100 м, і г.д.
ІІ. Інтэлектуальны ўзровень – ацэнка функцыянаваньня мозга, памяць і хуткасць апрацоўкі інфармацыі. Вымяраецца тэстамі IQ (intelligence quotient – каэфіцыент разумовага развіцьця). Звычайны чалавек мае IQ =100. Некаторыя жывёлы таксама маюць пэўныя інтэлектуальныя здольнасьці. Існуюць дзьве катэгорыіі людзей – адна- і шматразова-праграмуемыя асобы. Для першых характэрна такое: чым іх начыняюць, тое яны ў сабе і носяць, а другія здольныя навучацца на працягу ўсяго жыцьця. У першых таксама адсутнічая цікаўнасьць, ініцыятыва, авантурызм.
ІІІ. Культурны ўзровень. Сюды ўваходзяць: адукацыя, прафесійнае майстэрства, валоданьне мовамі, жыцьцёвы досьвед, сьветагляд, звычкі і інфармацыя, якую чалавек назапашвае на працягу жыцьця. Культурны ўзровень можа складацца з гуманітарнага і навукова-тэхнічнага (тэхналагічнага) складніка.
IV. Маральны (вышэйшы) узровень. Найбольш таямнічы ўзровень. Чалавек можа быць здаровым, разумным, адукаваным (нармальным на папярэдніх 3-х узроўнях) і пры гэтым ня мець маралі, быць сволаччу. Праблема вымярэньня маральнага ўзроўню вельмі складаная. Можна ацаніць Ісуса Хрыста ў 100 пунктаў, а Сталіну ці Пол-Поту даць 0-1 пункт.
Заўвага: Я не абавязаны трымацца “паліткарэктнасьці”, а таму выкарыстоўваю побытавыя тэрміны, калі няма навуковых вызначэньняў. Сволач – тэрмін, варты для вызначэння людзей без маралі. Халуй – тэрмін для вызначэньня паслугачоў VIP-сволачы. Прасьцяк – тэрмін для вызначэньня людзей, маларазьвітых інтэлектуальна і культурна (невысокае IQ і нізкая адукацыя). Падобныя да прасьцякоў абыякавыя – раўнадушныя да ўсяго людзі. На такіх людзей абапіраецца сволач (дыктатары, псеўдаэліта, махляры). Злачынства – дзея, якая не адпавядае маралі, базавыя прынцыпы якой сфармуляваныя ў Бібліі. Пры класіфікацыі людзей на падставе інтэгрыраваных 2 -4-га ўзроўняў можна выдзеліць, скарыстаўшы побытавыя выразы, наступныя тыпы: правадыры, халуі, хамы (агрэсіўныя прасьцякі), адстой, вольныя і самадастатковыя. 1-ы ўзровень пры гэтым павінен быць здавальняючым, інакш – фізічны інвалід.
Калі вы запаўняеце анкету, напрыклад, пры прыёме на працу, вы адказваеце на пытаньні і вас тэстуюць на першых трох узроўнях. 4-ы ўзровень звычайна не закранаецца.
Узроўні зьвязаныя паміж сабой і межы паміж узроўнямі расплывістыя. Здаецца, моц уплыву вышэйшых узроўняў на ніжэйшыя большая, чым зьнізу ўверх. Мараль уплывае на здароў’е, але гэта патрабуе сьпецыяльнага дасьледаваньня.
Заўвага: Існуючая супярэчнасьць паміж навукай і рэлігіяй можа быць вырашаная, калі ўлічыць, што навука “працуе” на 3-м узроўні, а рэлігія на 4-м.
Кожнага чалавека можна апісаць вектарам асобы (вектарам у матэматыцы называюць велічыню, для вызначэньня якой патрэбна некалькі лічбаў). Вектар складаецца зь 5 лічбаў: (c, m, k, і, p), дзе c – civilization (кампанента цывілізацыі), m – moral (маральная), k – knowledge (культурная), і – intellect (інтэлектуальная), p – physical (фізічная) кампаненты.
Кампанента цывілізацыі будзе растлумачана далей як рэгіянальная асаблівасьць чалавека на 4-х папярэдніх узроўнях пры фармаваньні мясцовых супольнасьцяў.
Існуе праблема вымярэньня. Кожны ўзровень можна ацаніць, напрыклад, па 5-бальнай сістэме – добры/вышэй сярэдняга/сярэдні/ніжэй сярэдняга/кепскі. Можна, карыстючыся 5-бальнай сістэмай, ацэньваць асобна звычайных людзей, эліту і ўладу (эліта і ўлада – розныя паняцьці). А можна на кожны кампанент вектара ўвесьці больш балаў ці ступеняў.
Сярэдняе значэньне вектара для этнасу ці жыхароў краіны ня толькі будзе характарызаваць узровень іх разьвіцьця, але і кірунак разьвіцьця. Ужо існуе HDI (Human Development Index) – паказчык узроўню разьвіцьця краіны, але ён занадта агульны.
3. Дыяспара як форма існаваньня нацыі
Этнічная прыналежнасьць, нацыянальнасьць – найбольш устойлівае аб’яднаньне людзей, дзе ўсе чальцы зьяўляюцца больш ці менш блізкімі крэўнымі (біялагічныя інстынкты робяць такія групоўкі найбольш устойлівымі). Да таго ж яны маюць агульную культуру, мову, тэрыторыю, гісторыю.
Пры глабалізацыі (інфармацыйнай, транспартнай, культурнай) адбываецца перамешваньне розных этнасаў, асабліва на межах іх тэрыторый. Пры далейшым паглыбленьні і паскарэньні працэсу глабалізацыі нацыі працягнуць існаваць, але ў выглядзе дыяспары. Нацыянальныя дзяржавы, натуральна, захаваюцца, але роля іх зьменшыцца [роля нацый-дзяржаў захаваецца, а то і ўзмацніцца пры такой зьмене формы, якая забясьпечыць іх далейнае існаваньне і разьвіцьцё. – Рэд.]. Некаторыя нацыі ў выніку нацыянальных катастроф ці іншых прычын ужо некалькі стагоддзяў існуюць у выглядзе дыяспар – жыды, цыганы, армяне, курды… [у жыдоў і армянаў ёсьць уласныя дзяржавы, а ў курдаў – уласная этнічная тэрыторыя, дзе ў любы момант можа паўстаць дзяржава. – Рэд.]. Некаторыя шматлюдныя і моцныя краіны адмыслова фармуюць свае супольнасьці па ўсім Сьвеце, і гэта іх метад канкурэнцыі. Так, жыдоўская дыяспара выглядае самай багатай і ўплывовай дыяспарай, хаця і не самай шматлюднай. На другім месцы па ўплывовасьці кітайцы.
Заўвага: Незразумелая сітуацыя з мусульманамі і пратэстантамі, але гэта гуртаваньне людзей па іншай прыкмеце – ідэалагічнай (4 і 6).
У Беларусі ўнікальная сітуацыя – акупацыйная дыктатура падрывае базу існаваньня нацыі (палітыка лінгвацыду і этнацыду), таму роля дыяспары вельмі важная.
Нацыя мае свае нацыянальныя інтарэсы, фармулёўка і распаўсюд якіх зьяўляецца галоўнай задачай эліты (эліта – моцныя і ўплывовыя людзі, здольныя да альтруізму, з высокім паказчыкам 4-га ўзроўню, здольныя супрацьстаяць у канкурэнцыйнай барацьбе).
Розныя этнасы маюць розныя долі прасьцякоў і людзей з высокім IQ. Напрыклад, палова шахматных гросмайстараў былі жыдамі, а палова белых жыхароў ЗША – найбольш пасьпяховай краіны – мае нямецкія карані [верагодна, у абодвух выпадках прыведзены недакладныя спосабы вызначэньня нацыянальнага IQ, бо тут прысутнічаюць дадатковыя грамадскія чыньнікі. – Рэд.].
4. Ідэалогіі
Другой важкай падставай згуртаваньня людзей зьяўляецца лад мысьленьня – сьветагляд. Існуюць таталітарныя і адкрытыя ідэалогіі. Да таталітарных трэба аднесьці камунізм, гэбізм (не прыдумаў лепшага тэрміну), фашызм, радыкальны ісламізм. Яны прэтэндуюць на сусьветнае панаваньне.
Камунізм заснаваны на нянавісьці паміж беднымі і багатымі, фашызм на расавай нянавісьці, ісламізм – на канфесійнай. Юдаізм заснаваны на ўяўленьні аб выключнасьці жыдоўскай нацыі.
Заўвага: Гэбізм – ідэалогія ўлады дзеля ўлады, панаваньне над іншымі (якія не ўваходзяць у групоўку гэбілаў) без аніякіх маральных абмежаваньняў. Нават ў камуністаў і фашыстаў такія абмежаваньні былі, а у гэбілаў – толькі бандыцкае “бязьмежжа”. Другой асаблівасьцю гэбізму зьяўляецца яго патаемнасьць, “нябачнасьць” – людзі не павінны разумець, хто і як імі кіруе. Таму гэбілы выкарыстоўваюць іншыя “ізмы” для прыкрыцьця. У сучаснай Расеі яны выбралі праваслаў’е (раней у СССР – расейскай імперыі савецкага часу – быў камунізм). Камунізм быў сфармуляваны Марксам-Леніным, а Сталін заснаваў гэбізм, які да гэтага часу зьяўляецца пануючай ідэалогіяй на пасьлясавецкай прасторы. Цяперашняя Расея экспартуе ня толькі нафту і газ, яна экспартуе карупцыю, як інструмант гэбізму. Школы гэбізму былі заснаваныя ва ўсіх буйных цэнтрах былога СССР. Такая школа ёсць і ў Менску (раён кінатэатра “Мір”).
Да адкрытых ідэалогій можна аднесьці лібералізм, сацыялізм, сіянізм [? – Рэд.]. Кансерватызм – нявызначаны тэрмін.
Галоўныя рэлігіі трэба разглядаць як ідэалогіі: іслам (блізкі да таталітарнай ідэалогіі), хрысьціянства (адкрытая ідэалогія), радыкальны юдаізм (выключальная ідэалогія; выключае ўсіх: хто не юдэй, той – “гой”).
Звычайна на падставе ідэалогій фармуюцца партыі. Напрыклад, хрысьціянска-дэмакратычныя партыі існуюць у многіх еўрапейскіх краінах. Некаторыя ідэалогіі – гэта сьпецыяльна прыдуманыя канструкцыі для абдурваньня людзей і дасягненьня мэтаў, якія хітра хаваюцца (напрыклад, марксізм, зь якога вылез камунізм).
5. Сьхіленьне перад “залатым цяльцом”
Многія людзі і групы лічаць (часам неасэнсавана), што ў канкурэнцыі адмова ад маралі (нулявы паказчык 4-га ўзроўню) дае перавагу, і выбіраюць грошы (эквівалент рэсурсам) у якасьці мэты дзейнасьці. Не заўсёды гэта адкрыта абвяшчаецца (хутчэй наадварот, хаваецца), але гэта – факт. Са старажытных часоў такі падыход да жыцьця называецца “сьхіліцца перад залатым цяльцом”.
Некаторыя дыяспары кладуць гэта ў аснову нацыянальных інтарэсаў. Грошы даюць уладу і наадварот (улада тут разглядаецца як панаваньне адных людзей над іншымі людзьмі і групамі). Можна разглядаць пакланеньне “залатому цяльцу” (ПЗЦ) як ідэалогію, але ідэалогіі аб’ядноўваюць, а ПЗЦ – разьядноўвае людзей. Тым ня менш, ПЗЦ уваходзіць у некаторыя ідэалогіі, напрыклад, у сіянізм. Неасэнсаванае ПЗЦ распаўсюджваецца праз рэкламу і становіцца галоўнай мэтай для многіх людзей. Гэта небясьпечна для цывілізацыі, таму што можа занадта абвастрыць канкурэнцыю і запаволіць культурнае разьвіцьцё.
Пытаньне: Ці варта засноўваць рух “аськетаў”, першым ідэолагам якога трэба лічыць Дыягена, які жыў у старажытнай Грэцыі? Мэтай Руху можа быць удасканаленьне чалавека, разьвіцьцё і засваеньне тэхналогій, а дабрабыт і багацьце толькі для дасягненьня гэтай мэты. Пратэстантызм, як форма ідэалогіі, блізкі да аськетызму-мінімалізму.
6. Самаарганізацыя, цывілізацыя, роля рэлігіі, вучэньняў і лідараў
Развал СССР дазволіў многім паняволеным народам бліжэй пазнаёміцца з “Захадам”. І тут высьветлілася, што заходні абываталь працуе на сябе і сваю сям’ю, а ўрад разглядае як нанятых ім – абываталем – мэнэджэраў. Ён жыве па законе, мае годнасьць, гонар і ведае свае правы. І гэта пачалося са старажытных часоў. “Вялікая хартыя вольнасьцяў” была прынятая ў 1280 годзе.
На “Захадзе” амаль няма перашкодаў для распаўсюджваньня сьветаглядаў, крытыкі ўладаў, самаарганізацыі ў суполкі любых накірункаў – культурніцкіх, палітычных, рэлігійных. Няма нянавісьці да багатых і пасьпяховых, хутчэй наадварот – павага, таму што яны плацяць большыя падаткі. Мясцовае самакіраваньне мае ўладу і фінансы. Выбары даюць магчымасьць мяняць чальцоў усіх галін улады – заканадаўчай, выканаўчай, судовай.
Звычка да самаарганізацыі выпрацоўвалася стагоддзямі і гэта стымулявала актыўнасьць, неабыякавасьць.
Зразумела, што на практыцы ня ўсё так ідэальна і гэта дае зачэпкі прапагандзе дыктатарскіх краін. Людзі, выхаваныя ва ўмовах свабоды, істотна адрозьніваюцца ад рабоў на 3-м і 4-м узроўнях, а правілы адбору пры свабоднай канкурэнцыі на працягу стагоддзяў зрабілі адрозьненьне і на 2-м узроўні.
Гістарычныя выкруткі прывялі да стварэньня розных цывілізацый. Назавем іх без тлумачэньня (класіфікацыя зроблена па культурнай (уключна сьветаглядавай), этнічнай і геаграфічнай прыналежнасьцях):
1 – Захад (Еўразьвяз, Паўночная Амерыка, Аўстралія) – 1 млрд людзей,
2 – Расейска-саўковая – 200 млн,
3 – Кітайская – 1,4 млрд,
4 – Мусульманская (некалькі варыянтаў) 1,3 млрд,
5 – Адкрытая Усходняя (японская, карэйская) – 200 млн,
6 – Таталітарная Усходняя (Паўночная Карэя, Вьетнам…) – 300 млн,
7 – Індыйская – 1,3 млрд,
8 – Лаціна-амерыканская – 500 млн,
9 – Афрыканская (Цэнтральная і Паўднёвая) – 700 млн,
10 – іншыя (напр., жыдоўская, выспы Ціхага акіяну) – 150 млн.
Па чыньніку свабоды маем:
– № 1, 5, 10 – свабодныя рэгіёны (1,35 млрд),
– № 2, 7, 8 – напалову свабодныя (2,0 млрд),
– № 3, 4, 6, 9 – таталітарныя (3,7 млрд).
Заўвага: “заходнікі” – культурныя і ветлівыя эгаісты, часта хворыя на кансьюмерызм. Праблемы людзей зь іншых краін, калі толькі гэта не прафесійны інтарэс, іх мала хвалююць, але эліты Захаду разумеюць неабходнасьць распаўсюду свабоды [? – Рэд.].
Найбольш уплывовымі лідарамі былі заснавальнікі вучэньняў. Гэта Канфуцый, Арыстоцель (заснавальнік навукі як віду дзейнасьці), Ісус Хрыстос, Магамет, Марцін Лютар, Маркс… Вучэньні ў значнай ступені фармуюць цывілізацыі. Марцін Лютар і падобныя яму прынцыпова зьмянілі хрысьціянства, элемент “пакорлівасьці” быў адсунуты. Пасьля прыйшоў Карл Маркс са сваёй лухтой і абдурыў значную частку людзей (палітыкі-папулісты да гэтага часу карыстаюцца ягонай методыкай; гл. частку 20). Заходняя хрысьціянская цывілізацыя ў канцы 15-га стагоддзя зайшла ў тупік, які быў зьвязаны з абмежаваньнем свабоды. Лютар вывеў яе з тупіка, а Маркс у 19-м стагоддзі зноў загнаў. Гэтыя гістарычныя выкруткі мелі і эканамічныя кампаненты.
У кастрычніку 2013 г. памер былы галоўны рабін Ізраіля. На пахаваньне прыйшло каля мільёна чалавек. За што яму такая пашана? У заблытаных варунках і трэндах жыцьця ён даваў правільныя парады жыдам. Для беларусаў аналагічнае рабіў Васіль Быкаў. Няздольнасьць этнасу разумець сваіх мудрацоў можа мець катастрафічныя наступствы.
Як, наогул, узьніклі рэлігіі?
Адной з прычын зьяўляецца псіхічны чыньнік. Невытлумачальныя прыродныя зьявы выклікалі ў людзей няўрозы. Каб іх пазьбегнуць, прыдумалі Бога (багоў), на якіх можна было зваліць невуцтва і людскія праблемы (у т.л. неразуменьне Сьвету). А ўжо потым рэлігіі набылі дадатковыя функцыі і трансфармаваліся ў ідэалогіі.
Станоўчая роля ёсьць таксама ва няўрадавых арганізацый (NGO). Але ў несвабодных краінах правіцелі ствараюць імітацыйныя няўрадавыя арганізацыі (урадавыя NGO – GNGO, якія звычайна фармуюцца сьпецслужбамі). У Беларусі прыкладамі GNGO могуць быць “Белая Русь”, афіцыйныя прафсаюзы, БРСМ, Жаночы саюз.
III. КАНКУРЭНЦЫЯ
7. Узаемадачыненьні праз канкурэнцыю
Зямная куля і біясьфера маюць абмежаваныя памеры. Напаўненьне іх 7 мільярдамі людзей (стан на 2012 г.) стварае таўкатню, барацьбу за рэсурсы, у якой маралі застаецца ўсё менш месца (разьдзел 5).
Канкурэнцыя – абагульняючы тэрмін для вызначэньня людскіх стасункаў. Разьвіццё тэхналогій (разьдзел 13) не пасьпявае за размнажэньнем людзей і ростам іх патрэбаў [пра гэта казаў яшчэ Мальтус. – Рэд.]. Распаўсюд і дасканаленьне зброі стварае спакусу яе ўжыцьця для захопу рэсурсаў, а далей можа прывесьці да эфекту “малпы з атамнай гранатай”, калі тэхналагічны складнік культуры чалавецтва пераўзыдзе гуманістычнае разьвіцьцё.
Узьнікае пытаньне: наколькі рэсурсы абмежаваныя і дзе яны лакалізуюцца, дзе ёсьць “вольнае” месца? Абдзеленыя Богам і Гісторыяй (зьбегам акалічнасьцяў ці “воляй лёсу”) людзі, групоўкі, народы могуць запатрабаваць падзяліць усё па-роўнаму, “па-справядлівасьці”. Спроба марксістаў адмяніць канкурэнцыю прывяла да таталітарызму і масавых рэпрэсій (апошняе – форма канкурэнцыі ў выглядзе помсты лузераў). Мэтай адмовы ад прыватнай уласнасьці на карысьць “дзяржаўнай” магло быць жаданьне заняць пануючае становішча ў дзяржаве, пры гэтым уся маёмасьць станавілася ўласнасьцю этнічнай групоўкі, якая захапіла ўладу (для падману прасьцякоў Марксам быў прыдуманы міф аб “даданай вартасьці”).
Чалавеку патрэбныя ежа, жытло, вопратка, транспарт, адукацыя, інфармацыя, сувязь, адпачынак-відовішча, секс-партнёры, размнажэньне, ахова здароў’я, сэрвісы (бясьпека, выдаленьне сьмецьця, камунальны сэрвіс, гандлёвы, юрыдычны…), а таксама рэсурсы і тэхналогіі для вырабу адпаведнага абсталяваньня. Рэсурсы – галоўны аб’ект канкурэнцыі. Рэсурсы ўключаюць: жыцьцёвую прастору (з улікам клімату і якасьці біясьферы), карысныя выкапні, працоўную сілу, інфармацыю (валоданьне тэхналогіямі, назапашаныя папярэднімі пакаленьнямі веды і культура), грошы (як прылада для набыцьця усяго вышэй пералічанага).
Заўвага: Людзі заўсёды вялі “барацьбу з прыродай” – прыстасаваньне асяроддзя (біясьферы) для людскіх патрэб і прыстасаваньне чалавека да асяроддзя (праблема тэхналагічная). Гэту барацьбу трэба адрозьніваць ад канкурэнцыі сярод суб’ектаў.
Суб’екты канкурэнцыі: асобы (напрыклад, канкурэнцыя за секс-партнёра), групы (прадпрыемствы, карпарацыі, палітычныя партыі…), этнасы і нацыі, расы, рэлігійныя (канфесійныя) і ідэалагічныя (сьветаглядныя) супольнасьці, дзяржавы, блокі (блокі дзяржаў, партый…), цывілізацыі.
Спосабы канкурэнцыі: звычайная вайна, халодная вайна, дэмаграфічная вайна (за апошнія 60 гадоў насельніцтва Кітаю ўзрасло ў 2,5 разы, Індыі ў 3,5 разы, Пакістану ў 5 разоў!), эканамічная вайна, партызанская вайна, шпіянаж і правакацыі, забойства-бандытызм-крадзёж, карупцыя (стасункі за межамі закона), правакацыі рознага кшталту, паклёп-зьнявага-дэзінфармацыя, халодны мір, навукова-тэхналагічная канкурэнцыя, адкрытае рынкавае ці палітычнае спаборніцтва (у межах закона), рэклама, конкурсы, аўкцыёны, … Прыкладам пачварнай канкурэнцыі зьяўляюцца ленінскія і сталінскія рэпрэсіі, зьнішчэньне жыдоў фашыстамі, кітайская культурная рэвалюцыя, злачынствы чырвоных кхмераў, этнічныя канфлікты ў Афрыцы… І гэта толькі ў недалёкім мінулым.
Заўвага: Альтэрнатыва канкурэнцыі – партнёрства, салідарнасьць, дабрачыннасьць. Але ў большасьці выпадкаў гэтыя формы дзейнасьці выкарыстоўваюцца для аб’яднаньня з мэтай падвышэньня шансаў пры канкурэнцыі.
Халодны мір адрозьніваецца ад халоднай вайны тым, што канкурэнты чакаюць зьбегу абставін і не вядуць актыўную падрыўную дзейнасьць. Выкарыстоўваецца прынцып: перамагаць, але ня быць пры гэтым бачным (частка 11). Наркотыкі, алкаголь, “сексізм”, іграманія ды іншыя людскія заганы могуць ужывацца як зброя супраць ворага. Метадам можа быць разбурэньне сям’і, можна таксама ў варожай краіне “спансіраваць” крымінал і гомафілію (інфармацыйную агрэсію супраць сексуальнай нормы).
Калі які-небудзь суб’ект блакуе адкрытую канкурэнцыю, іншыя суб’екты атрымліваюць маральнае права на канкурэнцыю за межамі закона (права на самаабарону). Рабства можна разглядаць як від ці як вынік канкурэнцыі, таксама і дыктатуру. Праца рабоў неэфектыўная, таму дыктатуры прайграюць дэмакратыям з адкрытай канкурэнцыяй (частка 21).
Вайна (адкрытая збройная) занадта разбуральная ня толькі для пераможанага, але і для пераможцы, таму прынцыповыя ворагі часта карыстаюцца сьпецслужбамі для прыхаванай вайны, што істотна зьмяняе і падвышае іх (сьпецслужбаў) статус (частка 11). Захапіць чужыя рэсурсы таньней з дапамогай грошай ды інтрыг, чым з дапамогай зброі.
Тэрарызм – забойства, калецтва, прычыненьне шкоды нявінным, выпадковым людзям [з абавязковай мэтай адначасна паралізаваць страхам шматлікіх іншых. – Рэд.] – таксама метад канкурэнцыі. Гэта найбольш вар’яцкі метад. Улады для барацьбы з тэрарызмам узмацняюць кантроль над грамадствам, што абмяжоўвае свабоду (частка 21), а дыктатарскія краіны карыстаюцца тэрарызмам для барацьбы супраць апанентаў рэжыму (11).
Людская дзейнасьць круціцца вакол канкурэнцыі. Трэба адрозьніваць два кірункі канкурэнцыі: за рэсурсы і за тэхналогіі (веды і ноў-хаў).
8. Прымітывізацыя СМІ, адукацыі, рэкламы
Са зьяўленьнем СМІ (друк, радыё, тэлебачаньне, інтэрнэт…) узьнікла і сістэма “прамываньня мазгоў”. У старажытныя часы прамываньне адбывалася ў вуснай форме. Сёньня СМІ хварэюць на рэкламныя дурноты, замоўчваюць істотныя падзеі і выпінаюць другасныя. Адукацыйны патэнцыял СМІ амаль не выкарыстоўваецца, затое бачым запаўненьне пустой рэкламай і замбаваньнем.
Гэта назіраецца нават у свабодных краінах (прыклад – галівудскія дурнаватыя стужкі). У несвабодных краінах кантроль СМІ зьяўляецца галоўнай прыладай падпарадкаваньня грамадства. Другая па значнасьці прылада – пагроза выкарыстаньня сілы (часткі 11,12). Кантроль і перахоп інфармацыйных плыняў – важкі метад канкурэнцыі.
СМІ як бізнэс можа адкінуць маральныя абмежаваньні. Назіраецца замена адукацыйнай дзейнасьці забаўляльнай. Гэта – адна з пагроз цывілізацыі. Выхоўваецца чалавек-спажывач, які можа падмяніць “чалавека разумнага” (пагроза кансьюмерызму).
Абаронай можа быць стварэнье СВАЙГО інфармацыйнага асяроддзя. Для гэтага трэба ізалявацца ад крыніц шуму ды дэзінфармацыі (напрыклад, не глядзець афіцыйнае “беларускае” і расейскае тэлебачаньне) і карыстацца крыніцамі, якім можна давяраць. Сучасная тэхніка, напрыклад, спадарожнікавае тэлебачаньне, Інтэрнэт, гэтаму істотна спрыяе.
9. Карупцыя, махлярства
Ангельскае слова “corruption” азначае гніеньне, заняпад.
Для пачатку зраблю пералік карупцыйных зьяў: раскраданьне бюджэтных сродкаў, прывілеі дзяржчыноўнікам і халуям, подкуп выбарчых камісій (палітычная карупцыя), фінансавыя піраміды (напрыклад, вядомая МММ Маўродзі, справа Барні Мядафа ў 2009 годзе), злоўжываньне ўладай, продаж інсайдэрскай інфармацыі… Карупцыйныя сьхемы часьцей за ўсё ўзьнікаюць у месцы кантактаваньня ўлады і бізнэсу. Сусьветны фінансавы крызіс – гэта вынік карупцыі.
Дыктатура зьяўляецца вышэйшай формай карупцыі. Уключае рэкет, рэйдарскі захоп і “прыхватызацыю” ўсей краіны.
Афшорныя зоны ёсьць распаўсюджаны метад ухіленьня ад выплаты падаткаў. Транснацыянальныя карпарацыі (ТНК), якія маюць філіі па ўсім сьвеце, шырока гэта выкарыстоўваюць, што недаступна звычайным грамадзянам, на якіх павялічваецца падаткавы ціск. Створана магчымасьць захаваньня крадзенага (напрыклад, у швайцарскіх банках ці банку Ватыкана).
Прыклады легальнага ўхіленьня ад падаткаў паказаныя ў табліцы:
Назіраецца экспарт карупцыі – подкуп замежных урадавых чыноўнікаў.
Нулявыя стаўкі адсоткаў па дэпазітах у банках ЗША і Еўразвязу сьведчаць, што гэтым краінам НЕпатрэбнае вяртаньне ІХ грошай. Калі ім спатрэбяцца іхныя грошы, яны проста іх надрукуюць у колькасьці большай, чым гэта неабходна для таваразвароту.
Шах Джілані (Shah Gilani) назваў Федэральную Рэзервовую Сістэму ЗША найвялікшай крымінальнай установай у Сьвеце (сярэдняя інфляцыя USD за апошнія 100 гадоў складае 3,5% за год) [такім чынм, ФРС ЗША з усіх, хто карыстаецца ў сьвеце далярамі, здымае негалосную даніну ў 3,5%; варта пры гэтым памятаць, што ФРС – гэта прыватная ўласнасьць некалькіх габрэйскіх банкаўскіх сем’яў. – Рэд.].
Тое, што банкі акрамя сваіх асноўных функцый (дэпазіты і крэдыты, інвестыцыі, абслугоўваньне безнаяўных разьлікаў, канверсія валют) заняліся рызыкоўнымі сьпекуляцыямі і палітычнымі інтрыгамі – прыкмета сусьветнай карупцыі. Так званы “лабізм” часам перарастае ў карупцыю. Манапалізацыя рынкаў і карпаратыўныя змовы таксама ёсьць карупцыя.
Карупцыя ва ўсіх яе праявах нясе пагрозу цывілізацыі. “Экспарт алігархаў” (калі багатыя людзі разам са сваімі сем’ямі і капіталамі ўцякаюць з краіны) – паказчык высокай карупцыі ў Расеі.
Трэба зьвярнуць увагу на кафіцыент Gini – паказчык эканамічнай няроўнасьці ў краіне (гл. wikipedia.org), які мае карупцыйны складнік.
10. “Халодная вайна” ці “халодны мір”?
Пасьля перамогі “Захаду” ў глабальнай халоднай вайне, міжнародныя стасункі перайшлі ў стан халоднага міру паміж блокамі дзяржаў: NATO, Кітай, арабскі сьвет, Расея з сатэлітамі, краіны-ізгоі, трэці сьвет.
Лакальныя войны (Чачэнская вайна, індыйскі Кашмір, Аўганістан, Ірак, Малі, Лівія, Сірыя…) пакуль не набылі вастрыню халоднай вайны, калі існавала пагроза 3-й Сусьветнай ядравай вайны. У Афрыцы і Азіі ёсьць шмат кропак, дзе могуць узьнікнуць лакальныя войны. NATO, як дамінуючая вайсковая сіла, зьяўляецца чыньнікам стабільнасьці.
Назіраюцца эканамічныя войны, шпіянаж, кропкавыя аперацыі, інфармацыйныя войны (прапаганда). Галоўны канфлікт – гэта канфлікт паміж свабоднымі (“Захад”) і несвабоднымі краінамі. Напрыклад, актам халоднага міру можна лічыць расейскі закон аб рэгістрацыі NGO у якасьці замежных агентаў.
Рост насельніцтва Кітаю, Індыі і мусульманскіх краін можна лічыць дэмаграфічнай вайной. Гандзі вызваліў Індыю ад брытанскага панаваньня, але, насамрэч, малалікія брытанцы маглі кантраляваць 100 млн. індусаў, а 500 млн. яны не маглі кантраляваць і сышлі.
Друкаваньне даляраў і еўра банкамі ЗША і ЕЗ можна лічыць эканамічнай вайной супраць астатняга сьвету, але “бясплатнае” карыстаньне праграмамі і патэнтамі, капіяваньне тэхналогій Кітаем, Расеяй ды іншымі краінамі кампенсуе страты гэтым краінам. Канфлікты на Блізкім Усходе маюць ня толькі нафтавы кампанент, але дэмаграфічны і ідэалагічны. Назіраецца (2013 г.) эканамічная вайна Расеі супраць Украіны з мэтай не дазволіць апошняй стварыць хаўрус зь Еўразьвязам.
Пералічым некаторыя крымінальныя акты дзяржаўных уладаў.
Расея: Вайна ў Чачне, падрывы дамоў, вайна з Грузіяй, забойства Старавойтавай, Рохліна, Паліткоўскай, Літвіненка, забойства Качыньскага і польскіх урадоўцаў, забойства Магніцкага, Беразоўскага, забойства шэрагу менш уплывовых асоб, наступнае забойства саміх забойцаў і сьведкаў.
Беларусь: забойства Захаранкі, Ганчара, Завадскага, Бебеніна, тэракт у метро.
Україна: забойства Чорнавіла, Гангадзэ, спроба атруціць Юшчанку.
Падтрымка наркагандлю, гандаль зброяй, фундаваньне міжнароднага тэрарызму, падтрымка дыктатур… – элементы халоднага міру.
Пры гэтым Міжнароднае Права ігнаруецца ці абыходзіцца.
11. Роля сьпецслужбаў
Сьпецслужбы – гэта ўрадавыя, закрытыя ад грамадскасьці арганізацыі для правядзеньня таемных акцый, часта за межамі законаў.
Часам здаецца, што краінамі кіруюць не эліты, а сьпецслужбы. Роля сьпецслужбаў унутры многіх краінаў і за іх межамі апошнім часам узрастае. Сьпецслужбамі выкарыстоўваюцца і накіроўваюцца шматлікія агенты ўплыву. Яны пранікаюць ў СМІ, грамадскія арганізацыі, згуртаваньні і саюзы, нават у “тусоўкі”. Магчымая падмена эліт і стварэньне псэўдаэліт праз сьпецслужбы. Пры гэтым ствараюцца цяжкасьці ў вызначэньні “свой-чужы”.
Пабочны вынік тэрарызму – татальны кантроль і падвышэньне ролі сьпецслужбаў.
Сьпецслужбіста можна вызначыць як чалавека з двайным абліччам ці “двайным дном”, адпаведна падрыхтаваным. У Беларусі КГБ выступае як партыя Лу-кі, хаця камітэт, пэўна, мае і другога “хозяина” ў Крамлі.
12. Татальны кантроль грамадства
Грамадства кантралюецца ўладай праз СМІ, пагрозай сілы і выкарыстаньнем сілы.
У цывілізаваных краінах кантроль адбываецца па ЗАКОНУ, а ўлада мяняецца праз ВЫБАРЫ. Закон абмяжоўвае канкурэнцыю, а канкурэнцыя па-за законам зьяўляецца злачынствам. Законы адпавядаюць Правам Чалавека, якія, у сваю чаргу, базуюцца на маралі. Але праблема злоўжываньня ўладай актуальная і для цывілізаваных краін, асабліва, калі ўзрастае роля сьпецслужбаў. Злоўжываньні выкрываюцца незалежнымі СМІ і няўрадавымі арганізацыямі.
У таталітарных краінах і дыктатурах сьпецслужбы акрамя сілавых і абарончых функцый выконваюць палітычныя функцыі.
Заўвага: Структуры дзяржаў тут не разглядаюцца. Цывілізаваныя краіны маюць складаную структуру, а дыктатуры простую “вертыкаль”.
Укараненьне інфармацыйных тэхналогій ва ўсе сьферы жыцьця павялічвае магчымасьці для збора інфармацыі пра кожннага чалавека і кантролю над ім, робіць чалавека больш “безабаронным”. Гэта ўяўляе пагрозу цывілізацыі. Неабходныя законы, якія забараняюць сачэньне за чалавекам і ўмяшаньне ў асабістае жыцьцё.
IV. ТЭХНАЛОГІІ
13. Вырашальная роля тэхналогій
Кітайскі імператар меў абсалютную ўладу, ад якой пакутаваў народ. Людзі імкнуліся ўцячы зь імперыі па моры. Каб кітайцы не ўцяклі, імператар забараніў будаваць вялікія караблі, а на малых далёка не ўцячэш. У выніку, еўрапейцы засялілі Амерыку, хаця кітайцы (ці японцы) маглі гэта зрабіць на некалькі стагоддзяў раней [давайце не забываць, што абедзьве Амерыкі былі заселеныя індзейцамі больш за 13 тыс. гадоў таму і што белыя перасяленцы зьдзейсьнілі генацыд гэтых карэнных народаў; па некаторых зьвестках было зьнішчана да 60 млн. індзейцаў. – Рэд.].
Дыктатуры парушаюць правы чалавека, забіраюць свабоду, робяць рабоў. А праца раба малаэфектыўная (частка 21). Раба можна прымусіць капаць яміну, але прымусіць яго прыдумаць мікрапрацэсар немагчыма. Розум, мозг зьяўляецца найбольш эфектыўным вытворчым інструментам. Знакаміты лозунг IBM Corp. гучыць так: “машыны павінны працаваць, а людзі думаць”.
Сёньня перадавымі тэхналогіямі валодаюць вялікія карпарацыі, у асноўным транснацыянальныя (частка 14). На другім месцы – універсітэты.
Падвышэньнем узроўню жыцьця пры дэмаграфічным выбуху за апошнія 50-100 гадоў мы абавязаны тэхналогіям. У 1920-м годзе, які ўмоўна лічыцца годам стварэньня квантавай механікі (рэвалюцыя ў фізіцы), адбыўся скачок у тэхналагічным прагрэсе. Такіх скачкоў, пачынаючы з выкарыстаньня агню чалавекам, у гісторыі было некалькі. Апошнім скачком трэба лічыць 1990 год (таксама умоўна) – масавы распаўсюд інфармацыйных тэхналогій. Чакаецца прарыў (скачок) у галіне фізікі элементарных часьцінак.
Прапаганда ў несвабодных краінах прыпісывае “посьпехі” правадырам, хаця паляпшэньне дабрабыту адбываецца за кошт тэхналогій, вынаходніцваў у свабодных краінах, якія ўкараняюцца па ўсёй Зямлі. Дыктатуры, часта з дапамогай сьпецслужбаў, крадуць тэхналогіі. Гэта ім дапамагае (напрыклад, амерыканскія камуністы жыдоўскага паходжання перадалі Сталіну тэхналогію ядравай бомбы), але толькі трошкі, таму што яны ня маюць кадраў (не даюць ім нарасьці, увесь час вынішчаючы лепшых) для іх хуткага засваеньня.
Калі раней галоўнай мэтай дзяржавы (ураду) зьяўляўся захоп тэрыторыі, дык сёньня мэтай зьяўляецца авалоданьне тэхналогіямі і ўдасканаленьне людскага чыньніка: паляпшэньне інтэлектуальнага, фізічнага і культурнага (уключна навуковага і адукацыйнага) стану свайго народу, падвышэньне маральнага ўзроўню зносін унутры краіны (што не выключае падвойных стандартаў у стасунках зь іншародцамі). Так дзейнічаюць эліты, адсюль – змаганьне эліт, а не народаў.
Заўвага: Пытаньне аб фармаваньні глабальнай эліты застаецца адкрытым, нявырашаным. Эліты, якія знаходзяцца пры ўладзе і не дбаюць пра развіцьцё свайго народу, ня маюць права называцца элітай. Гэта псэўдаэліты ці проста сволачы.
Заўвага: “Захад” апынецца ў цяжкім становішчы, калі ён страціць тэхналагічную перавагу. Палітыка мультыкультуралізму правалілася. Безадказныя правадыры, атрымаўшы тэхналогіі двайнога ці ваеннага прызначэньня, выкарыстаюць іх як гранаты (тут варта ўзгадаць кнігу “Вайна з саламандрамі” К. Чапека).
Можна вызначыць тры галоўныя кірункі развіцьця тэхналогій: інфармацыйны, біятэхналагічны, энергетычны. Дэшыфрацыя генаў чалавека і наступнае іх тлумачэньне можа істотна паўплываць на прынцыпы фармаваньня супольнасьцяў, стануць вядомымі генетычныя адрозьненьні паміж этнасамі. Шлюбы могуць заключацца на падставе генетычных дадзеных і такі генетычны адбор можа павялічыць культурны і эканамічны разрыў паміж народамі, а таксама паміж элітай і прасьцякамі.
Заўвага: Многія тэхналагічныя праблемы маюць эканамічныя рашэньні, а многія эканамічныя праблемы маюць палітычныя рашэньні.
14. Транснацыянальныя карпарацыі
Уладальнікамі тэхналогій, якія недаступныя большасьці дзяржаў, і якія прыносяць найбольшыя прыбыткі, зьяўляюцца транснацыянальныя карпарацыі (ТНК).
Заўвага: Моц ТНК можна ацаніць, напрыклад, па факту продажу (транзакцыі) камунікацыйнай брытанскай кампаніяй Vodafone 45% сваёй долі ў амерыканскай кампаніі Verizon wireless за 130 мільярдаў USD (02.09.2013). Для параўнаньня, бюджэт Беларусі на 2013 г. складае каля 18 мільярдаў USD, а ВУП каля 127 міл’ярдаў USD (53 мільярдаў USD па дадзеных Міжнароднага валютнага фонду). А фірма Apple, якая мае ўсяго 65.000 супрацоўнікаў, прадае свае вырабы на суму каля 80 мільярдаў USD штогод (даныя за 2012 г.).
Нават эксплуатацыя космасу, якая патрабуе вялікіх ведаў, ноў-хаў і грошай, пераходзіць да прыватных фірм. Стымуляцыя акадэмічных і ваенных даследаваньняў зь дзяржбюджэту з наступнай перадачай тэхналогій сваім фірмам – нармальная палітыка разумных дзяржаўных дзеячоў. Праект ЗША NIF-LIFE па стварэньні тэрмаядзернай электрастанцыі – прыклад. Калі праз 10 гадоў, як плануецца, праект дасьць плён, нафта і газ як энэрганосьбіты істотна страцяць свой кошт.
Многія тэхналогіі можна ажыцьцявіць толькі ў глабальным маштабе, таму і назіраюцца аб’яднаньні дзяржаў вакол тэхналогій, напрыклад ESA (касмічнае агенства Еўразьвязу).
Акрамя трох галоўных кірункаў тэхналогій (частка 13) важкімі зьяўляюцца таксама будаўнічыя, транспартныя і арганізацыйныя накірункі (напрыклад: супермаркеты, біржы, банкаўскія сеткі, палітычныя…). Распаўсюд тэхналогій патрабуе міжнароднай стандартызацыі, што зьяўляецца чыньнікам глабалізацыі. Стандарты, якія тычацца кампутараў, праграм, інтэрнэту, GPS-навігацыі, мабільнай сувязі, спадарожнікавага тэлебачаньня, транспарту, будаўніцтва ды іншыя, аднаўляюцца штогод. Большасьць гэтых стандартаў дэ-факта ўводзіцца ТНК.
Роля ТНК і міждзяржаўных утварэньняў з працягам глабалізацыі будзе ўзрастаць. Валоданьне тэхналогіямі – галоўны чыньнік фінансавага посьпеху ў канкурэнтнай барацьбе. ТНК, утвораныя грамадзянамі пэўнай краіны, якія плацяць падаткі ў бюджэт гэтай краіны, робяць апошнюю канкурэнцыйнай і багатай (частка 9).
Заўвага: Складваецца сітуацыя, калі чалавеку будзе няважна, грамадзянінам якой краіны ён зьяўляецца, а важна, у якой карпарацыі ён зарабляе грошы. Нацыянальная салідарнасьць можа стаць слабей за карпаратыўную. Гэта трэцяя па важкасьці (пасля нацыянальнай і ідэалагічнай) падстава для аб’яднаньня людзей.
У верасьні 2013 году як вынік тэхнаэвалюцыі зьявіўся новы аб’ект канкурэнцыі – “фаблет” (phablet – ад спалучэння слоў smart-PHone i tABLET PC). Аб’ём рынку для фаблетаў ацэньваецца ў сотні мільярдаў USD штогод. Разам з інфраструктурай бяздротавых камунікацый гэта зьяўляецца моцным чыньнікам глабалізацыі – стварэньня “сусьветнай вёскі”.
15. Хуткі распаўсюд інфармацыі і дэзінфармацыі
Мабільныя телефоны, Інтэрнэт, спадарожнікавае тэлебачаньне, LAN (лакальныя сеткі) i Wi-Fi (бездротавыя LAN), 3G i 4G/LTE (глабальныя бяздротавыя сеткі), інтэрнэт-банкінг, дістанцыйнае навучаньне, інтэрнэт-крамы, GPS-навігацыя – тэхналогіі, якія мяняюць культуру і адукацыю. Згодна дасьледаваньню фірмы IBM, кожны дзень ствараецца 2,5 мільёна тэрабайт дадзеных (чэрвень 2013 г.), а 90% інфармацыі, якой мы карыстаемся, створаны за апошнія 2 гады.
Пры гэтым узьнікае праблема выдзяленьня патрэбнай інфармацыі з шуму. Праблема шуму, спаму, шкодных вірусных праграм, крадзяжу інфармацыі і кібер-злачынстваў можа ператварыцца ў пагрозу цывілізацыі. Дэзінфармацыя, падобная на прапаганду (частка 8), і зьяўляецца формай канкурэнцыі. Але ёсьць і тэхнічны бок інфармацыйных канфліктаў – імавернасьць убудаваньня схаваных (шпіёнскіх) функцый у праграмы. Кантроль ліній сувязі і сервераў, стварэньне адмысловых праграм сачэньня і крадзяжу правайдэрамі, блакіроўка інфармацыі – могуць істотна зьмяніць культуру ці перашкодзіць яе разьвіцьцю.
Заўвага: Збоі ў сувязі могуць ствараць тэхна-катастрофы, асабліва на транспарце і ў энэргазабесьпячэньні. Ёсьць зьвесткі, што распрацаваныя электра-магнітныя бомбы, якія, падобна маланкам, могуць псаваць электроннае абсталяваньне.
V. ПРАГРЭС
16. Што лічыць прагрэсам?
Шляхоў развіцьця сотні, а правільны толькі адзін. Да таго ж правільны шлях невідавочны. Таму ўхіленьне ад згубных, памылковых шляхоў і ёсьць выбар правільнага (… і не ўводзь нас у спакусу, але пазбаў нас ад злога. Біблія).
Прагрэсам тут лічыцца інтэлектуальнае, культурнае (пазнавальнае – інфармацыйнае), фізічнае і маральнае разьвіцьцё (удасканаленьне) чалавека як біялагічнага віду, груп і соцыюму (усіх людзей). Рух у кірунку зьмяншэньня Зла і павілічэньня Дабра, хоць самі тэрміны “зло” і “дабро” даволі расплывістыя [наш варыянт: прагрэс – падвышэньне ўзроўню арганізацыі. – Рэд.].
Дабро зьвязана са зьмяншэньнем нагрузкі на біясьферу і распаўсюдам інфармацыі і адукацыі (з адмовай ад дэзінфармацыі і забабонаў). Жыві і давай жыць іншым, стаўся да блізкага твайго так, як жадаеш, каб ён ставіўся да цябе – такія прынцыпы маралі трэба прызнаць аксіёмамі. Хоць паўстае пытаньне: “каго лічыць блізкімі?”. Для выкананьня гэтых прынцыпаў патрэбна самаабмежаваньне ўласнай свабоды. Прагрэс дасягаецца цяжкай разумовай і фізічнай працай пры разумным мэнэджменце і самаарганізацыі.
Трэба прыдумаць спосаб вымярэньня прагрэсу. У інфармацыйных тэхналогіях прагрэс (P) вызначаецца паказальнай функцыяй закона Мура:
дзе: x – час у гадах, a – стан тэхналогіі з моманту адліку, a = 1 для 1980 г.
На справе, гэта азначае падваеньне якасьці кампутараў у два разы кожныя паўтара гады пры тым самым кошце. Імаверна, што і для іншых тэхналогій існуе нешта падобнае закону Мура, але лічбу 1,5 у формуле трэба замяніць на большую, напрыклад для транспартных тэхналогій яна можа быць роўная 40.
Калі агульнай кропкай адліку для тэхналогій можна лічыць пачатак выкарыстаньня чалавекам агню, дык за апошнія стагоддзі тэхналагічны прагрэс бяcспрэчна паскараецца.
Заўвага: Мноству памылковых шляхоў і абмежаванай колькасьці правільных шляхоў адпавядае прынцып росту Энтрапіі (Хааса). Пры глабалізацыі разнастайнасьць мусіць быць абмежаваная таму, што рэсурсы і час абмежаваныя. Мы ня можам ставіць эксьперыменты для праверкі “правільнасьці” нашага шляху, падобна таму, як гэта адбылося з марксізмам – занадта дорага і рызыкоўна.
Пытаньне: Ці мусіць прагрэс стрымлівацца, каб падцягнуць, пачакаць тых, хто можа адстаць ад галавы калоны?
Прагрэс у фізічным жыцьці людзей адносна лёгка ацаніць, напрыклад, па працягласьці жыцьця. А як вымераць ці ацаніць разьвіцьцё інтэлекту ў людзей з пакаленьня ў пакаленьне? Ці расьце гуманістычны складнік прагрэсу тэмпамі, падобнымі да тэхналагічнага? Ці адбываецца, наогул, маральны прагрэс? Пакуль відавочна, што тэмпы ўсіх кампанентаў прагрэсу розныя ў розных этнасаў і цывілізацый. Існуе паказьнік разьвіцця краіны HDI – Human Development Index (гл. wikipedia.org), але для разуменьня прагрэсу ён малакарысны таму, што ня ўлічвае чыньнік свабоды.
Трэба ўводзіць вектар разьвіцьця, які б паказваў таксама кірунак разьвіцьця цягам часу.
17. Глабалізацыя (тэзісна)
Як можна [правільна, у прагрэсіўным кірунку] кіраваць сямю мільярдамі людзей, кожны зь якіх мае свае асаблівасьці і мэты?
Поўны кантроль немагчымы, але…
1 – калі людзі аб’яднаныя ў групы ці краіны, дык можна кіраваць праз узьдзеяньне на лідараў,
2 – праз адукацыю і СМІ (уключна Інтэрнэт),
3 – праз прамое фінансаваньне.
Пакуль жа маем трошкі ўпарадкаваны хаас і небясьпечныя трэнды (плыні кшталту ісламізацыі).
Ці існуе патаемны сусьветны урад?
Дасьледуюцца розныя варыянты глабальнай “змовы”. На паверхні мы маем “вялікую” сёмку (ці 8) і дваццатку, дзейнічаюць глабальныя арганізацыі UN (ААН), WTO (СГА), ISO (стандарты), Сусьветны банк, МВФ, Аліміпійскі камітэт… Але сёньня эфектыўнасьць міжнародных інстытутаў трэба лічыць незадавальняючай, распаўсюджваньне свабоды пры наяўнасьці някепскага міжнароднага права не назіраецца.
Хто можа вырашыць глабальныя праблемы (напрыклад, іранская і паўночнакарэйская ядзерныя пагрозы [а таксама праблемы наяўнасьці ядзернай зброі ў ЗША, Расеі, Брытаніі, Францы, Кітая, Пакістана, Ізраіля? – Рэд.], голад у Афрыцы, ісламскі тэрарызм, банкаўская карупцыя…)? [сапраўды, хто?! – Рэд.]
Шкада, што спроба стварыць агульную сусьветную мову скончылася правалам (эсьперанта), бо на гэтую ролю вылучылася даволі складаная ангельская мова. Няхай нас ня ўводзіць у зман камуфляж, калі самая жудасная дыктатура называецца Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай, а лепшая дэмакратыя называецца Каралеўства Вялікай Брытаніі [апошняя “дэмакратыя” – ілюзія. – Рэд.]. Захаваньне манархій у некаторых разьвітых краінах – цікавы прыклад прыстасаваньня былой арыстакратыі да прагрэсу на працягу стагоддзяў знаходжаньня пры ўладзе. Эліты клапаціліся пра свой народ і не паддаліся карупцыі.
Першай правільнай цывілізацыяй трэба лічыць Старажытную Грэцыю, потым былі пэўныя перыяды ў Рымскай Імперыі, потым разьвіцьцё Брытаніі і Нідэрландаў у Сярэднявеччы, эпоха Адраджэньня… На працягу тысячагоддзяў людзі блукалі па тупіковых завулках і толькі зрэдку вярталіся на правільны шлях цывілізацыі. Сёньня на такім шляху знаходзяцца некаторыя заходнія палітычныя эліты і партыі, напрыклад – рэспубліканская партыя ЗША [яшчэ адна ілюзія. – Рэд.].
18. Праблема зваротнай сувязі і непрадбачаных наступстваў (тэзісна)
Адэкватны Малюнак Сьвету можа быць карысным для разуменьня гульняў, у якія гуляюць “вялікія браты” – лідары і ўплывовыя групоўкі – на глабальным узроўні. Ён мог бы дапамагчы людзям правільна ацэньваць дзяржаўнаю і мясцоваю улады, што важна на выбарах.
Галоўны канал зваротнай сувязі – дзейнасьць апазіцыі, палітычная, эканамічная, інфармацыйная.
Заўвага: Неабходна ўвядзеньне новых тэрмінаў.
Лішнія людзі – непрадбачаныя наступствы развіцьця тэхналогій. Тэхналогіі дазваляюць аднаму чалавеку забясьпечваць мінімальныя ўмовы жыцця (МУЖ) для 10 чалавек (лічба 10 узята як рабочая гіпотэза). Трэба вызначыць таксама і прыстойныя ўмовы жыцьця (ПУЖ) з прывязкай да рэгіёнаў і клімату.
Звычайная сям’я складаецца з 4-5 чалавек і працаўнік гатовы падтрымліваць толькі сям’ю, а іншых толькі на ўмове добраахвотных ахвяраваньняў. У выніку з 7 млрд. людзей, што насяляюць Зямлю, 2-3 млрд – гэта лішнія людзі (асадак) для якіх няма працы і заробкаў. Натуральна, у асадак выпадаюць неэнэргічныя, малаадукаваныя людзі зь невысокім IQ і тыя, каму непашчасьціла.
Тэхналогіі мяняюць лад жыцця, але ня ўсе пасьпяваюць да іх прыстасавацца. Зь гісторыі вядомыя, напрыклад, брытанскія “лудзіты” (гл. McKinsey Global Institute (MGI), “Disruptive technologies: Advances that will transform life, business and the global economy”). У Бангладэш людзі працуюць за $40 у месяц, жывуць на мяжы фізічнага выжываньня і ня маюць рэсурсаў на разьвіцьцё.
Што будуць рабіць заможныя краіны, калі мільёны галодных перакрочаць іх межы? Магчымае выйсьце – спыненьне дэмаграфічнага росту, інвестыцыі ў адукацыю і блакіроўка таталітарных ідэалогій.
Назіраецца масавы адыход людзей ад хрысьціянскіх цэркваў, узьнікае пытаньне пра пераасэнсаваньне Бібліі.
Адукацыя можа абмежавацца правіламі “націсканьня гузікаў” на кампутарах без разуменьня ініцыяваных працэсаў. Гэта не спрыяе разьвіцьцю інтэлекта. Адсюль паўстае пытаньне пра адмоўны ўплыў тэхналогій на натуральны адбор сярод людзей на 2-ім узроўні і стварае рызыку тэхналагічных катастроф. Існуе таксама праблема неякаснай адукацыі, калі выкладчык не пераадольвае бар’ер разуменьня і вучні ўспрымаюць інфармацыю як шум. Аб дэградацыі адукацыі сьведчыць той факт, што настаўнікаў у школах няма, ёсьць толькі настаўніцы (у Беларусі ня больш за 20% вучняў засвойваюць школьную праграму – неэфектыўнае выкарыстаньне часу і сродкаў).
Узрастае рызыка тэхналагічных катастроф. Прыклад – Чарнобыльскі выбух, ад якога найбольш пацярпела Беларусь. Падобныя катастрофы могуць прывесьці да дэградацыі людзей на 1-м і 2-м узроўнях.
Непрадбачаным наступствам так званай эмансіпацыі жанчын у цывілізаваных краінах стала зьніжэньне нараджальнасьці і скарачэньне долі белага насельніцтва Зямлі.
Зямлю нельга лічыць замкнёнай сістэмай таму што, назіраючы за космасам, мы атрымліваем інфармацыю, неабходную для разьвіцьця тэхналогій.
19. Адметныя зьявы: дыктатуры і тэрарызм (тэзісна)
Зьява: сацыяльныя паразіты.
Частка бюракратыі зьяўляецца сацыяльнымі паразітамі. Да сац.паразітаў таксама можна аднесьці частку “бедных”, якія задавальняюцца сацыяльнай дапамогай і не імкнуцца працаваць, рабаўнікоў, наркадылераў ды іншых крымінальнікаў.
Як працуе дыктатура (на прыкладзе Беларусі)?
1. Дыктатар і яго атачэньне сьпярша ствараюць сілавую групоўку. У Беларусі Лу-ка абапёрся на сталінскае КГБ і адкінуў былых паплечнікаў, якія пад папулісцкімі лозунгамі прывялі яго да ўлады у 1994 годзе праз адносна дэмакратычныя выбары.
2. Наступны крок – манапалізацыя СМІ. Поўнае падпарадкаваньне друку, радыё, тэлебачаньня шляхам прызначэньня сексотаў на кіраўнічыя пасады і зьмены статуса СМІ (1995 год).
3. Далей – захоп фінансавых рэсурсаў і таварных плыняў, пачынаючы з 1995 года і па сёньняшні дзень (Упраўленне Справамі Прэзідэнта – шматпрофільная манаполія).
4. Зьмена Канстытуцыі і законаў (1995, 1996 год праз фальшывыя рэферэндумы). Выбудова “вертыкалі”, ліквідацыя незалежнага суда і парламента, прафсаюзаў…
5. Блакіроўка выбараў і замена іх прапагандовым фарсам.
6. Сілавое здушэньне апазіцыі і пратэстаў.
Усё гэта было б немажліва без зьнешняй (маскоўскай) падтрымкі. Як вынік – запавольваньне эканомікі, тэхналагічны тупік, беднасьць, інтэлектуальная і культурная дэградацыя грамадства – усё гэта ў параўнаньні з тым, чаго можна было б дасягнуць. Беларусь сёньня магла быць, мінімум, паўнавартасным чальцом Еўразьвязу.
Асаблівасьці дыктатуры ў Беларусі – вырашальная падтрымка з боку замежнай дзяржавы і палітыка лінгвацыду і этнацыду (ліквідацыя беларускай школы, ВНУ, культуры, мовы…), каб задаволіць імперскія памкненьні Масквы. Лу-ка спадзяваўся стаць правіцелем у Маскве, нават пачаў перадвыбарчую кампанію ў РФ (канец 1990-х, Ельцынскі тупік). Гэта была галоўная фішка (ідэя) – змова адразу пасьля абраньня на пасаду прэзідэнта ў 1994 годзе: ліквідацыя незалежнасьці Беларусі ў абмен на крэсла ў Крамлі.
Але для маскоўцаў шалёны дыктатар, тыпу Сталіна, быў занадта нявыгадны, нават для КГБ, таму маем невыкананьне дамоўленасьці расейскім бокам.
Устойлівасьць рэжыму базуецца на маскоўскай падтрымцы, а ўстойлівасьць кагэбізму ў РФ базуецца на высокіх коштах сыравіны на сусьветных рынках. Другой прычынай устойлівасьці зьяўляецца канфлікт паміж цывілізаваным сьветам (т.зв. Захад) і ісламам, які вымушае заходніх АПР (асобы, прымаючыя рашэньні) мала ўвагі надаваць пасьлясавецкаму рэгіёну. Створана вертыкаль, карныя органы і сістэма прамываньня мазгоў. Усе гэтыя функцыі добра аплачваюцца, а ўсе іншыя людзі разглядаюцца як рабы ці авечкі, якіх стрыгуць і якія жывуць на мінімальным узроўні выжываньня (выжыванцы). Апатыя і абыякавасьць – псіхалагічны чыньнік, які істотна спрыяе дыктатарам.
Разгледзім супадзеньне інтарэсаў 4-х асноўных гульцоў на беларускім полі:
1<–>2 – 10% супадзеньня – захаваньне незалежнасьці;
1<–>3 – 60%, незалежнасьць у межах ЕЗ;
1<–>4 – 0%, ніякага супадзеньня;
2<–>3 – 10%, супрацьвага Маскве, грошы;
2<–>4 – 70%, захаваньне ўлады і этнацыд;
3<–>4 – 20%, сыравіна, транзіт, грошы.
Трэба ўлічваць таксама другасных гульцоў. Напрыклад, арабы (зброя, уплыў), кітай (грошы, уплыў).
Заўвага: Мяркуемы падзел электарату па палітычных поглядах: незалежнікі 15%, прамаскоўцы 5%, саўкі (савецкая людзі) 70%, лукашысты 10%.
Выбар тактыкі ў палітычным канфлікце робіцца пасьля наступных ацэнак:
1) ацэнка сваіх сіл і сродкаў (людзі і фінансы),
2) ацэнка сіл і сродкаў суперніка,
3) ацэнка поля дзейнасьці – стан мазгоў электарату,
4) ацэнка сваіх саюзьнікаў,
5) ацэнка саюзьнікаў канкурэнта.
На некалькі тысяч актыўных людей у апазіцыі дыктатар мае дзесяткі, а можа, сотні тысяч вертыкальцаў, сьпецслужбістаў, сілавікоў. Некалькі дзесяткаў тысяч USD фінансавых рэсурсаў апазіцыі супраць мільярдаў у дыктатара. Фінансавая і людская падтрымка Захаду ў дзесяткі-сотні разоў меншая за падтрымку дыктатара з Масквы. Надзея толькі на зьмену стану мазгоў электарату. Але гэта вельмі павольны працэс.
Пра тэрарыстаў няма чаго сказаць больш за тое, што ёсьць ў СМІ. Некаторыя экстрэмальныя выпадкі – гэта ўчынкі адчаю. Таксама некаторыя акты – вынік правакацыі сьпецслужбаў.
Сёньня можна канстатаваць, што ісламізм заняў месца камунізму, як уяўная небясьпека, але наперадзе кітайская праблема.
20. Пагрозы цывілізацыі (тэзісна)
Дэмаграфічны выбух і праблема сьмецьця – будзем жыць на звалцы.
Распаўсюджваньне таталітарных ідэалогій. Кітай – імаверны кандыдат.
Папулізм, палітычная карупцыя.
Сацыяльны паразітызм можна разглядаць як варыянт карупцыі, але пры масавым “захворваньні” ён уяўляе пагрозу.
Назіраецца замена адукацыйнай дзейнасьці забаўляльнай – таксама пагроза цывілізацыі.
Наркотыкі (уключна з алкаголем) і эпідэміі. 14% чорных жыхароў Паўднёва-афрыканскай рэспублікі хворыя на СНІД, а сярод белых толькі 0,3%.
Збачэнства (гомасексуалізм) зьяўляецца пагрозай. Гэта вынікае зь Бібліі і прымаецца як аксіёма.
Татальны кантроль грамадства сьпецслужбамі абмяжоўвае свабоду і можа спыніць разьвіцьцё.
Параўнайце рынкавы кошт маёмасьці сярэдняга жыхара Швайцарыі – 500.000 USD, і жыхара Бангладэш – 200 USD. Адчуйце розніцу і… магчымыя наступствы! (Колькасць жыхароў Бангладэш – 160 млн., Швейцарыі – 8 млн.)
VI. СВАБОДА
21. Роля свабоды як рухавіка прагрэсу (патрабуецца дапрацоўка)
Існуе лічбавая сувязь паміж памерам свабоды і разьвіцьцём (ці дэградацыяй), але для гэтага трэба прыдумаць спосаб вымярэньня свабоды і разьвіцьця.
Прагрэс залежыць ад сумы свабод чальцоў дзяржавы (дыяспары):
дзе fi – свабода грамадзяніна “і”, n – колькасьць дарослых грамадзян, ці больш дакладна, ад сярэдняй колькасьці свабоды на грамадзяніна fср= .
Дыктатуры і таталітарныя рэжымы забіраюць частку свабоды ад кожнага грамадзяніна, пры гэтым забраная частка марнуецца. Агульная колькасьць свабоды ў дзяржаве зьмяншаецца і прагрэс запавольваецца, ці адбываецца дэградацыя.
Прагрэс рэгіёна ці краіны зьяўляецца функцыяй свабоды (fср), а залежнасьць ад рэсурсаў (r) і вонкавых абставін (x) больш слабая: P = ф(fср,r,x).
P – прагрэс у грамадстве можна вымяраць багацьцем (бюджэтам, сярэднім заробкам…), якасьцю і канкурэнцыйнасьцю прадукцыі. F і fi – можна вымяраць з дапамогай тэстаў і аналізу падзей у краіне (свабода СМІ і прадпрымальніцьва, колькасьць паліцыі, наяўнасьць палітвязьняў…).
Заўвага: fi – вагаецца ад 0 да 1. Дыктатар асабіста мае fi блізкае да 1, а раб 0,1. Напрыклад, пры дыктатуры ў грамадстве колькасьцю 100 асоб: F=10,9 (1+0,1+0,1+…0,1 99 разоў), а ў роўным грамадстве дзе fср = 0,5, а F = 50. Пік функцыі прагрэса імаверна атрымліваецца пры сярэдняй свабоде грамадзяніна fср = 0,5. Функцыя прагрэсу P мае выгляд званочка. Пры fср > 0,5 спад P абумоўлены жорсткасьцю неабмежаванай канкурэнцыі.
Заўвага: Лічба 0,5 узята як рабочая гіпотэза і яе можна аспрэчваць.
Заўвага: Калі некаторыя формулы цяжка ўспрымаюцца, іх можна прапусьціць.
Доказам сувязі прагрэсу і свабоды зьяўляецца разьвіцьцё дзьвюх Карэй: Паўночнай, якая абрала “савецкую” мадэль разьвіцьця, і Паўднёвай з “амерыканскай” мадэльлю. Стартавыя ўмовы ў 1946 годзе былі аднолькавыя – аднолькавы клімат і этнас.
Падобнае бачна таксама пры параўнаньні разьвіцьця СССР і Фінляндыі пачынаючы з 1917 г., Усходняй і Заходняй Нямеччыны ў 1945-89 гады, Беларусі і Польшчы пачынаючы з 1994 г.
–
Асноўныя крыніцы інфармацыі:
– John P. van Gigch “Applied General Systems Theory” (1978 г.),
– Дж. ван Гіг “Прикладная общая теория систем” (1981 г. пераклад),
– сайты: nashaziamlia.org, americanthinker.com, wikipedia.org
Цікава!
Мяркую, што такія глыбокіе аналізы павінны канчацца Прапановамі. Інакш іхняя каштоўнасць вельмі рэзка падае. Буду чытаць яшчэ некалькі разоў.
Ілюстрацыяй да “прамыванння мазгоў” (раздзел 8) можа быць матэрыял: http://www.compromat.ru/page_34013.htm