nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Час адкінуць штучныя стэрэатыпы, самастойна зьбіраць факты і самастойна думаць…

снежань 7, 2013 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Стамахін 1Спадар Літварус, якога мы ўсе ў рэдакцыі дужа любім, даслаў на наш папярэдні матэрыял свой каментар. У ім ён закідае нам, што мы не выстаўляем яго артыкулы, хваліць Сталіна за тое, што той пайшоў на прыняцьце дапамогі ад “Захаду” і называе нашу ідэалагічную пазіцыю ““чыстай””, што на яго меркаваньне зьяўляецца “або здрадніцтвам, або глупствам”. Мы б ніколі ня ўцягваліся ў асабістыя разборкі з нашым чытачом, калі б яны не маглі стаць добрай зачэпкай для высьвятленьня некаторых прынцыповых пытаньняў. Таму, ніжэй пададзены матэрыял просім разглядаць менавіта з гэтых пазіцый.

 

Спадар Літварус дакладна ведае, чаму некалькі гадоў таму мы спынілі выстаўляць яго артыкулы.

Апавядаем для іншых. Прычына заключалася ня столькі ў тым, што на пераклад і рэдагаваньне яго рускамоўных тэкстаў аднаму з рэдактараў даводзілася аддаваць, мінімум, цэлы выходны дзень, і ня столькі таму, што за нашу працу мы ні разу не атрымалі элементарнай падзякі (тэкстаў Літваруса мы выставілі не адзін і ўвесь час былі толькі прэтэнзіі). Галоўная прычына заключалася ў тым, што ён упарта бачыў толькі адну праблему беларускага народу – Расею. У час, калі мы ўсьвядомілі недахопы такога сьветагляду, калі сфармавалі ўяўленьне пра сістэму соцыяпаразітных сіл па-над Беларусьсю (гл. сьхему ніжэй), пазіцыя Літваруса перастала адпавядаць пазіцыі рэдакцыі. І яму было запрапанавана паспрабаваць павыстаўляць свае матэрыялы дзе-небудзь яшчэ (напрыклад, на радыё “Свабода” ці ў “Народнай волі”).

Стамахін 3

Сітуацыя, як многія маглі заўважыць, анітрохі не зьмянілася з таго часу.

Давайце разьбярэм яе на чарговых прыкладах.

1.    

Так, Літварус у апраўданьне сваёй пазіцыі, што ў “безнадзейнай сітуацыі змаганьня з ворагом слабы бок [павінен] прымаць дапамогу ад іншых на амаль любых умовах”, ён прыводзіць паводзіны Сталіна, які так і зрабіў падчас апошняй вайны – прыняў дапамогу “Захаду”.

Мы згодныя, што, дзякуючы лендлізу, СС сталінскі перамог СС гітлераўскі.

Але, ці не забыў Літварус, што спачатку гэтыя два ССы спрабавалі аб’яднаць свае высілкі? Пакт Гітлера-Сталіна, які дасёньня многія сарамліва называюць “Пактам Молатава-Рыбентропа” памятаеце? (гл. левае фота ўнізе)

Стамахін 1а 

А яшчэ вы, Літварус, ведаеце, што да вайны ня толькі Расея, а і “Захад” раскормліваў Трэці Рэйх? Ведаеце, напрыклад, пра ролю бацькі Буша старэйшага, адначасна і дзеда Буша малодшага – будучых прэзідэнтаў ЗША – у гэтым? 

А як вы думаеце, гэта Сталін вырашаў зь кім – з “Захадам” ці Гітлерам – яму аб’ядноўвацца? А, можа, пальма першанства ў канчатковай канфігурацыі саюзьніцтва ў гэтым трохкутніку належыла ня Сталіну, а ўсё таму ж “Захаду”? (гл. правае фота)

І, калі вы згодныя з апошнім, ці не жадалі б вы задаць самаму сабе пытаньне: у чым быў інтарэс “Захаду”, каб сутыкнуць паміж сабой у братазабойчай вайне шэраг арыйскіх народаў?!  

2.

Вы, як і мы, незадаволены адраджэньнем сёньняшняй Расеі, як крывавай імперыі. У гэтым пытаньні мы з вамі больш чым згодныя. Але паглядзіце на паданыя ніжэй фота (можа, вы лепш у якасьці аргументаў успрымаеце выявы, а ня словы).

 

Стамахін 2 

На першым фота вы бачыце Пуціна цяпер – г.зн., на вышыні яго імперскай улады. На вельмі сімбалічным фота №2 вы бачыце, як Пуцін падтрымлівае “нашага”. На фота №3 вы павінны пазнаць асоб, якія разам вырашалі палітычныя лёсы першых двух (і, як вы ведаеце, яны іх вырашылі станоўча). На фота №4 і 5 бачна магутная падтрымка раньняга Пуціна галоўнымі палітыкамі “Захаду”.

А вось на ўсіх іншых фота бачна ўсё тая ж падтрымка Пуціна “першымі асобамі” “цывілізаванага Захаду”, а таксама ўсялякімі G8-G20 з адным малюсенькім нюансікам: усе гэтыя сустрэчы, сяброўскія абдымкі й размовы, пацісканьні рук, плясканьні па плячах, сінхранізаваныя ўсьмешкі адбываюцца пасьля… сьмерці значнай часткі нацыянальна-патрыятычнай эліты Польшчы на чале з дзеючым прэзідэнтам Польшчы… (дарэчы, варта нагадаць яшчэ два нюансіка: Польшча – сябра Еўразьвязу і, натуральна, Захаду; усе, хто прысутнічае на гэтых фота, добра ведаюць, што напраўду здарылася…).

Спадар Літварус, вы самі заявілі, што не такі “чысты”, як мы, таму адкажыце: вас гэтыя кадры не каробяць?! Што, зусім?

І аніякай віны “Захаду” ў падтрымцы Пуціна і Лу-кі няма?

А, калі ёсьць, у чым яна?

І, галоўнае: навошта “Захад” гадуе чарговых дыктатараў у Еўропе? Для якіх такіх падзей у будучыні?..

3.

Для таго, каб задаць вам яшчэ пару пытаньняў, спачатку мусім паказаць вам адзін тэкст.        

Гэта новы ліст зь вязьніцы вядомага расейскага дысідэнта – Барыса Стамахіна (перыядычна мы яго выстаўляем, і каб ведаць характар мысьленьня скрайняга ліберала, і каб аддаць даніну яго мужнасьці). Тэкст завецца “Адкрыты зварот да экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі” (яго мы ўзялі адсюль: http://orly74.livejournal.com/379352.html – і трохі скарацілі; фота ў пачатку нашага матэрыяла – ілюстрацыя да гэтага тэксту; каму цяжка разабрацца – Стамахін зьлева, Саакашвілі справа).  

“Паважаны Міхаіл Мікалаевіч! Ваша місія на пасадзе Прэзідэнта Грузіі скончаная. Час падводзіць вынікі:

1) Вы набылі права лічыцца вялікім чалавекам. Ваша імя ўпісанае з гэтага часу залатымі літарамі ў гісторыю чалавецтва.

2) Грузія пад вашым кіраўніцтвам цалкам парвала з савецкай імперскай спадчынай, зь векавым рускім каланіялізмам і стала часткай Еўропы  – сучаснай цывілізаванай дэмакратычнай дзяржавай.

Ёсьць яшчэ адзін дадатковы вынік. Усе апошнія гады – дзесьці з 2006 году – вы, і ніхто іншы, былі галоўным ворагам Імперыі Зла – Паўночнага Мордара . Персанальным ворагам №1 гэтай жахлівай Сістэмы, якая забівае і закабаляе цэлыя народы.

Гэта вялікі гонар быць для іх – для чэкісцкага крамлёўскага рэжыму – ворагам № 1. Менавіта вы сталі ім пасьля сьмерці Шаміля Басаева, які быў да таго іх галоўным ворагам. А калісьці гэта ганаровае званьне насілі такія людзі, як Леў Троцкі й Аляксандр Салжаніцын, напрыклад. Так што вы ў добрай кампаніі. Але гэта ці ледзь не першы прэцэдэнт, калі ворагам № 1 для Сістэмы стаў не адзін з унутраных дысідэнтаў, не палкаводзец нацыянальна-вызвольнага руху, а кіраўнік замежнай дзяржавы, якая гераічна супрацівілася новаму захопу маскоўскіх рэваншыстаў.

Але спачываць на лаўрах ня час. У небясьпецы ня толькі вашая краіна, улада ў якой ізноў захоплена маскоўскімі агентамі ды калабарантамі. Усе былыя рускія калоніі стаяць перад пагрозай новага захопу, перад тварам драпежнага і крывавага маскоўскага імперскага рэваншызму. Народы ўсіх цяперашніх калоній Масквы падвяргаюцца штодзённаму, татальнаму і бязьлітаснаму культурнаму, моўнаму і духоўнаму генацыду, выпальваньню і вытручваньню іх нацыянальнай самабытнасьці, мовы, культуры [гэта трэба называць этнацыдам. – Рэд.]. Фактычна ідзе іх гвалтоўная асіміляцыя. Ня кажучы ўжо пра Каўказ, дзе апошнія 20 гадоў адбываецца самы сапраўдны (фізічны) генацыд яго карэнных народаў – прамы працяг генацыду 1864 і 1943-44 гг.

Расія – гэта сканцэнтраваныя варварства і дзікунства; узьведзенае ў прынцып і ў доблесьць сярэднявечнае крывавае варварства, апранутае ў касьцюмы ды гальштукі самых дарагіх еўрапейскіх марак. Але зьнешні еўрапейскі глянец ніяк не паўплываў на гастранамічныя прыхільнасьці крамлёўскіх людаедаў. Уся гісторыя Расеі – гэта гісторыя яе катавальных загадаў і таемных канцылярый, ахранкі ды КДБ, які захапіў сёньня ўсю ўладу ў краіне. Ніякаму рэфармаваньню і еўрапеізацыі гэтая жудасная людаедавая імперыя не паддаецца. Наадварот, яна бязьлітасна зжырае ўсіх сваіх рэфарматараў – абезгалоўлівае, расстрэльвае або адпраўляе гніць ў ГУЛАГ. Ніякага цывілізаванага, мірнага звароту да іх гэтыя варвары (як ўладары, так і просты люд) не разумеюць, ветлівасьць апанента лічаць слабасьцю. І неадкладна нахабнеюць. Ступень зьдзічэньня і азьвярэньня гэтай імперыі, якая прэтэндуе вучыць ўвесь сьвет жыцьцю, Вы, пан экс-прэзідэнт, маглі ў жніўні-верасьні 2008 ацаніць ня толькі па рускіх бамбёжках Вашай краіны, ня толькі па ашалелым марадзёрстве рускіх акупантаў у грузінскіх гарадах, але і па цалкам бязьмежнаму хамству Пуціна ды Мядзведзева ў іх публічных выступах асабіста ў Ваш адрас.

Ніхто, ні адна краіна на так званай “постсавецкай прасторы” ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы, свабодна жыць і разьвівацца, пакуль ня знішчаная Расія, пакуль яна існуе і складае свае драпежныя планы імперскага рэваншу – аднаўленьня СССР пад рознымі маскамі ды версіямі. Будзь яны членамі ЕЗ, НАТА (як краіны Балтыі) ці чаго заўгодна яшчэ, – гарантый іх незалежнасьці няма, пакуль побач з імі існуе гэты Мордар, пакуль стаіць Цёмная вежа з курантамі і чырвонай зоркай наверсе.

У 1939 ЕЗ і НАТА яшчэ не было, але Фінляндыя была паўнапраўнай часткай сусьветнай супольнасьці. У яе – адзінай у тагачаснай Еўропе – хапіла сіл адбіцца. Польшча даўно ўжо сябра НАТА, але гэта не выратавала ў 2010 г. польскага прэзідэнта Качыньскага, самалёт якога быў узарваны рускімі сьпецслужбамі пад Смаленскам, а ён сам і 95 яго спадарожнікаў спакойна і бязьлітасна забітыя. Усе даўно ўжо ведаюць, што гэта было спланаванае забойства, але хто і як зможа пакараць Пуціна за гэта жахлівае злачынства?

Па адной зь версій, Качыньскі быў асабліва ненавісны Маскве за тое, што ў жніўні 2008 прыязджаў у Тбілісі, пад рускія бомбы, падтрымаць незалежнасьць і свабоду Грузіі.

Рана спачываць на лаўрах. Рана радавацца незалежнасьці і будаваць планы гандлёвых узаемаадносін з Расіяй. Рускія танкі напагатове, у любы момант іх могуць кінуць на любую краіну, якая мае такое няшчасьце, як агульная мяжа з Мордарам. Грузія адчула гэта на сабе напоўніцу. 20 % яе тэрыторыі акупаваныя. У любы момант агрэсія можа паўтарыцца. Масква азьвярэла і пасьпешліва пераўзбройвае сваё войска, марнуе на вайсковыя выдаткі ўсё большую і большую частку бюджэту, ставіць на ўзбраеньне ва Ўсходняй Прусіі ды інш месцах уздоўж заходняй мяжы найноўшыя ракеты. На каго яны могуць быць накіраваныя, акрамя непакорлівых, не жадаючых вяртацца ў рабства суседзяў?

Уцёкі з ГУЛАГу заўсёды лічыліся ў гэтай краіне падставай для самай бязьлітаснай расправы, калі толькі ўцекача ўдавалася злавіць жывым. Люты ж супраціў Масквы ўсталёўцы ў Еўропе сістэмы СПА ясна сьведчыць, што менавіта Масква выношвае планы ракетнага нападу. На каго? На ЗША – яны наўрад ці вырашацца.

На шчасьце, у Грузіі ёсьць вы. Іншым давядзецца цяжэй. Але праблема агульная, таму і рашэньне павінна быць агульнае, калектыўнае. Інакш бідзіны, януковічы, нілы ўшаковы ды іншыя будуць расьці й множыцца, як цьвіль, і цягнуць свае краіны назад, у маскоўскае імперскае стойла.

Ня Сірыя, не Іран галоўная сусьветная праблемы сучаснасьці, а Расея (якая падтрымлівае і Сірыю, й Іран, і любыя дыктатарскія рэжымы ў сьвеце). На жаль, у чалавецтва няма сёньня ні Рэйгана, ні аднаго з Бушаў, каб ацаніць гэтую пагрозу і прыняць адэкватныя меры. Гэтую пагрозу разумее сенатар Макейн, але яго асабістых намаганьняў, на жаль, недастаткова. Давядзецца змагацца ў атачэньні бяз шанцаў на перамогу, даўшы клятву – перамагчы або памерці.

Гісторыя ўскладае сёньня менавіта на вас, Міхаіл Мікалаевіч, новую місію: узначаліць гэтую барацьбу, быць нашым правадыром, тварам, імем, сімвалам барацьбы ўсіх прыгнечаных народаў імперыі за сваё вызваленьне. Ад Чорнага мора да Балтыйскага, ад краін – членаў НАТА да самых прыгнечаных і выміраючых народаў акупаванай рускімі Сібіры. Гэта – наша агульная барацьба. Пакуль існуе Расея, пакуль яна ня зьнішчаная, не развалілася на часткі й ня спыніла сваё існаваньне навекі, – ня можа быць ні для каго з нас ні жыцьця, ні свабоды, ні незалежнасьці, ні квітненьня. Ні для Югры, ні для Летувы, ні для Ідэль-Урала, ні для Грузіі, ні для Ўкраіны, ні для рускіх дысідэнтаў у турмах і лагерах Масковіі.

Зараз з турмы я не бяруся поўна і дакладна апісваць, як гэтая наша барацьба супраць імперыі павінна выглядаць у дэталях. Але агульны кірунак адназначны: ліквідацыя РФ як адзінай імперыі, як суб’екта міжнароднага права ў яе цяперашніх межах, у першую чаргу – праз падтрымку нацыянальна-вызваленчых рухаў у калоніях і на акупаваных тэрыторыях [Стамахін, свайму ліберальнаму “Захаду” гэта казаць не спрабаваў? Мы – беларусы-літвіны спрабавалі; таму папярэджваем: вынік менш чым нулявы… – Рэд.]. Інакш ня будзе жыцьця нікому з суседзяў, дый усёй Еўропе, якая бесклапотна цалуецца з Пуціным і жыве на грошы ад рускага турызму і гандлю, прадаўшы ўласныя фундаментальныя прынцыпы свабоды і правоў чалавека [аказваецца, вынік такога звароту да “Захаду” ты і сам заранёў ведаеш… – Рэд.].

На жаль, рускія падкупляюць Еўропу. Заўсёды [і гэта ты ведаеш… – Рэд.].

Мабыць, трэба ствараць нешта накшталт ранейшага Антыбальшавіцкай блоку народаў, распушчанага ў 1996 г., калі здавалася, што яго задачы выкананыя. Бальшавіцкі [бальшавіцка-сіянісцкі!!! – Рэд.] досьвед генацыду і каланіялізму Масква пасьпяхова злучыла з досьведам царскай Расіі – і гэты сімбіёз варварства, гвалту, прыгнёту і каланіяльных захопаў розных стагоддзяў зроблены афіцыйнай палітыкай цяперашняй РФ, якая спадкуе [досьвед] як царскіх, так і савецкіх катаў народаў. Супраць іх трэба аб’яднаць усе наяўныя рэсурсы – палітычныя, эканамічныя, вайсковыя, інтэлектуальныя; задзейнічаць ўсе міжнародныя арганізацыі й усе магчымасьці міжнароднага права [Стамахін, а хто не дае гэта ўсё зрабіць?! адкажы… – Рэд.].

Я ня ведаю, чым вы плануеце займацца далей. Ведаю толькі, што нічога важней барацьбы супраць рускага імперскага рэваншызму для Грузіі, для ўсёй Еўропы, як і для маленькай цывілізаванай меншасьці ўнутры самой Расеі, няма і быць ня можа. І ведаю, што больш падыходзячай кандыдатуры, чым Вы, для таго, каб аб’яднаць прыгнечаныя народы і ўзначаліць іх барацьбу за свабоду, не існуе.

Заставайцеся ж па-ранейшаму для іх ворагам №1!

За вашу і нашу свабоду !

Барыс Стамахін, палітвязень.

2013/12/03,  СІЗА “Мядведкава”, г. Масква”

(канец цытаваньня звароту).

Мы, як вам вядома, спадар Літварус, падзяляем увесь пафас артыкула Стамахіна, датычны расейскага імперыялізму, як і заўвагі пра бездапаможнасьць цяперашняга Захаду яму супрацьстаяць. Здаецца, мы тут з вамі адзіныя.

Але вось пытаньне: ці падзяляеце вы памкненьні Стамахіна скінуць віну за рускі імперыялізм на “просты люд” Расеі? Мы – дык не.

І яшчэ адно пытаньне: ці падзяляеце вы кантэкстнае меркаваньне гэтага ліберальнага радыкала, што кіраваць у Расеі, валодаць большасьцю яе каштоўнасьцяў, а таксама запраўляць унутранай і вонкавай палітыкай павінна “маленькая цывілізаваная меншасьць”? Ды яшчэ на чале з новым Львом Троцкім?

Апошняе пытаньне мае самае што ні на ёсьць практычна-палітычнае значэньне. Вы заяўляеце, што трэба аб’ядноўвацца з ворагам свайго ворага “амаль на любых умовах”. І настолькі ў гэтым перакананыя, што іншае лічыце “або здрадніцтвам, або глупствам”. Дык вось, большага ворага расейскага імперыялізму, чым Стамахін, сёньня цяжка знайсьці. Але вось у чым справа: яго ўмовы пра будучыя інтарэсы ў Расеі “маленькай цывілізаванай меншасьці” (першая) і пра новага Троцкага на чале “новай Расеі” (другая) будуць галоўнымі ўмовамі, на якіх ён будзе згодны вас прыняць у свае шэрагі… Мы гэта заранёў ведаем і вам кажам.

Ці гатовыя вы пераадолець такі ідэнтыфікацыйны бар’ер? Усяго толькі, якая дробязь. Праўда?.. Паводле вас, на яе і ўвогуле ня трэба зьвяртаць увагі. Праўда?..

Чакаем ад вас адказаў, спадар Літварус.

Праз каментары…

Усяго лепшага, сябры!   

 

8 каментарыяў

  1. Літварус кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, напісаў вам даволі прастранны адказ, але ён сарваўся. Таму паўторна буду вельмі краткім. Разделяю думку Стамохіна што за рускі імперыалізм нясе адказназнасць рускі народ. Гэта яго раўнадушша да Дабра і Зла аб якім сказаў яшчэ П. Чаадаеў.
    Нігдзе не убачыў у Стамохіна, што “маленькая цывілізацыйная меньшасць ў Расеі” гэта габрэі. Калі вы гэта прыдумалі , то вам ганьба.
    Праходзіць ідэнтыфікацыю я не збіраўся і не збіраюся. Адразу вам мягка казаў, што з гэтай затеі нічога не атрымаецца.

    Первічна не тое што вакол нас ворагі, а тое што мы слабые. Як толькі мы памацнеем, ворагі або знікнуць, або пераменяць адносна нас планы. Здаецца, вашы спробы знайсці разумовага антысеміта ў Расі праваліліся. Астаўся адзін Жыріноўскі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Літварус, няўжо вы не разумееце, што тут няма адказаў на нашы пытаньні. Нейкая перакручаная і недарэчная жвачка.
      Дыскутаваць з вамі сур’ёзна немагчыма. Пераконваемся ў які ўжо раз.
      Многія нам раяць не зьвяртаць на вас ніякай увагі. Увогуле.
      Відаць, так і зробім…

      Дарэчы, спадар Літварус, мы таксама нідзе не напісалі, што “маленькая цывілізаваная меншасьць” – гэта габрэі. Аказваецца, вы крыптаантысемітчык… (гэта па Фрэйду)

  2. Licvin кажа:

    ”…навошта “Захад” гадуе дыктатараў у Еўропе? Для якіх такіх падзей у будучыні?” Добрае пытанне!
    ”…Первічна не тое што вакол нас ворагі, а тое што мы слабые. Як толькі мы памацнеем, ворагі або знікнуць, або пераменяць адносна нас планы”. Таксама добра сказана!
    Сёння Усход і Захад — ”блізнецы і братья”, адной ”групы крыві”. Яскравы прыклад, калі загінуў самалёт з урадам Качынскага, аніякага енку на Захадзе не ўзнікла. Значна больш енку было, калі пабілі шкляныя дзверы ў Доме Ураду ў Менску.

  3. Літварус кажа:

    Сп. Літвін, ну назавіце мне хоць адзінага дыктатара якога Захад выхаваў? Відаць, ў крыві англа-саксаў ненавісць да дыктатур, хаця і у іх могуць быць свае “сукіны сыны”, але гэта ж ад таго, што яны больш ненавідзелі Сталіна, Мао і іншых носьбітаў камуністычнай дыктатуры. Наконт самалёта з Качынскім. Палова Польшчы верыць што была аварыя, а не деверсія, таму захад і маўчыць. Але ж яны ведаюць што ад путінцаў можна усяго чакаць. Ці не здаецца вам сп. Літвін, што сама Рэдакцыя ужо запуталася ў тым што яна “адкрывае?”. Нязменным у іх толькі антысеметызм. Той, хто яго не паказвае, яны адкідваюць – таго ж Шырапаева… ну і меня таксама. За іхнімі плячыма мракабесная Расея (вера ў тэорыю змоў і т.п.) за маімі плячыма ненавістны вам, ім і рускім ліберальны Захад. Ну што ж такая у нас краіна.

  4. Licvin кажа:

    ” ў крыві англа-саксаў ненавісць да дыктатур, хаця і у іх могуць быць свае “сукіны сыны”, але гэта ж ад таго, што яны больш ненавідзелі Сталіна, Мао…”
    Ужо бліжэй да Істыны. Але Чэрчыль і Рузвельт некалі вельмі плённа супрацоўнічалі з Сталінам, бо ім тады гэта было вельмі выгадна. Таксама з Піначэтам, таксама з Франко, таксама з Чан Кай-Шы… Наогул, шаноўны Літварус, разбярыцеся з паняткамі: каланіялізм — імперыялізм — неакаланіялізм — глабалізм… Тады вам усё стане зразумелымі, толькі крыху будзеце часова блытацца ў тактычных задумах лібералаў-глабалістаў…

  5. Літварус кажа:

    Состояние постмодернизма – это посткапиталистическое состояние, когда “приходит конец” историческим институтам, привычным челочеству по стадии “политической экономии” – производству, политическому представительству, революционному движению, диалектике; они не разрушаются насильственно, но незаметно заменяются подобиями, обозначающими их “в натуральную величину” и “в реальном времени”. Порядок симулякров одерживает полную победу над реальным миром, поскольку сумел навязать этому миру своё время симулякров, свои модели темпоральности”. Так што шаноўная Рэдакцыя, разбірайцеся са сваімі маскалямі з паняткамі “каланіялізм….глабалізм”, капайцеся ў гэтай мервячыне, малюйце схемы, графікі, падавайце ў якасці доказаў фотаздымкі палітдзеячоў, якіе стаць побач і усмехаюцца…можа каму гэта будзе і цікава.

  6. Licvin кажа:

    За здымкі рэдакцыі вялікае дзякуй! Звярніце ўвагу, як Меркель стала малодзенькай прыгажуняй, побач з шаноўным Уладзімерам П.

  7. Літварус кажа:

    Шаноўны Licvin, не ганьбі свой нік. Гэта толькі і дзеці могуць пабачыць на фотке двух усміхаюшчых людзей і сказаць што яны любяць адзін аднаго. Ну яшчэ можа Рэдакцыя сайта. Для іх, відаць, фоткі гэта “факты” і “доказы”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы