nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Захад” усё больш “сьвеціцца” як саўдзельнік забойства польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам

13 снежня, 2013 | 6 каментарыяў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі.

Кат 1

 

 

Праз 4 месяцы споўніцца 4 гады, як пад беларускім Смаленскам, які пакуль знаходзіцца на тэрыторыі расейскай імперыі, былі забітыя 96 прадстаўнікоў польскай нацыянальна-патрыятычнай эліты на чале зь дзеючым прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім (ніжэй гл. фота загінулых; узята адсюль: http://www.polskieradio.pl/81,smolensk). Тое, што тады было менавіта забойства-тэракт, сёньня ў Польшчы адкрыта гавораць і многія простыя людзі, і палітыкі, і нават СМІ (гл. ілюстрацыю зьлева). Вядома, мы ганарымся, што сярод усіх беларускамоўных інфармацыйных рэсурсаў былі адзінымі, хто ўжо ў самым пачатку прызнаў за версіяй тэракту абсалютна прыярытэтную верагоднасьць. Гэта мы зрабілі, прааналізаваўшы факты, і насуперак магутнай прапагандысцкай плыні, якая накідвала: “адбылася звычайная авіакатастрофа, бо п’яны генерал Бласік, нягледзячы на забарону расейскіх авіядысьпетчараў, упарта саджаў самалёт у смаленскім тумане”.

 

 Кат 2

 

Але самая галоўная наша заслуга – як мы яе разумеем – заключаецца ў тым, што мы ад пачатку пралічылі, што падобная трагедыя магла адбыцца ня толькі па віне падручных Пуціна, Кат 3а і пры падтрымцы некаторых прадстаўнікоў “Захаду” – Туска, Камароўскага, Сікорскага – а таксама дзякуючы “Захаду” у больш шырокім сэнсе гэтага паняцьця (што асабліва важна ўсьвядоміць яго прыхільнікам).

Падазрэньні, датычныя апошняга, спачатку зарадзіліся ў асноўным з-за дзьвюх акалічнасьцяў:

– па-першае, загінуў дзеючы прэзідэнт далёка не апошняй краіны Еўразьвязу і НАТА, але ніякага ўдзелу прадстаўнікоў гэтых структур у высьвятленьні прычын авіякатастрофы не было – усё рассьледаваньне ад пачатку і цалкам было адданае на водкуп расейскаму сьледству;

– па-другое, усе заходнія СМІ (!), якія чамусьці прынята лічыць “свабоднымі й крытычнымі”, пачалі паўтараць нібы попкі толькі адуважвальна-скажальную псеўда-інфармацыю расейскага боку і залежных ад яго “лібералаў” з польскага боку.

Такое магчыма, калі па-над абодвума бакамі знаходзіцца сапраўдны, нябачны іншым кіраўнік, які кіруе імі, а дадаткова кантралюе яшчэ і абсалютную большасьць заходніх СМІ.  

Але гэтым усё ня скончылася. Па меры высьвятленьня ўсё новых і новых абставін той падзеі, якія пярэчылі версіі няшчаснага выпадку і наадварот узмацнялі версію арганізаванага забойства-тэракту, цяперашні ліберальны “Захад” працягваў набываць усё больш нягеглы выгляд. Сапраўды, уявіце: даныя пра магчымасьць тэракту ўсё накопліваюцца і накопліваюцца, ужо даўно, нібы цеста зь міскі, перацякаюць праз край пэўнай прыстойнасьці, а лідары краін Еўразьвязу ды ЗША, якія за прайшоўшыя пасьля катастрофы 3,5 гады зьбіраліся разам мо зь дзесятак разоў, як быццам нічога не заўважаюць і па-ранейшаму, нібы наіўныя дзеці, прытрымліваюцца… маскоўскай версіі трагедыі.

Што ж, не заўважайце і далей. Ну-ну…

А мы, між тым, заўважым, што ў такім разе ніякага Еўразьвязу ды ніякага НАТА  – прынамсі ў тым выглядзе, у якім нам падаюцца гэтыя міжнародныя структуры – увогуле не існуе! Толькі назва, шыльда, а за імі – пустэча. Бо існаваньне любога аб’екта ў сьвеце вызначаецца па яго функцыянальных уласьцівасьцях, а менавіта вось гэтых рысаў у названых міжнародных структур на практыцы і не аказалася…

Тым часам, сьпецыяльная камісія польскага Сойму на чале зь яе кіраўніком Антонам Мацэрэвічам (гл. фота ўнізе) працягвала ўпарта працаваць увесь час.  Дзякуючы найперш сябрам гэтай камісіі, мы – звычайныя людзі – маем магчымасьць даведвацца пра ўсё новыя і новыя важкія факты, якія прасьвятляюць праўду вакол катастрофы.

 Кат 4

 

Для таго, каб апавесьці на сайце пра тое, што высьветлілася, пачынаючы з часу, калі мы апошні раз аналізавалі падзеі вакол трагедыі Катыні-2, патрэбна пісаць асобны вялікі артыкул. Матэрыялаў назапасілася вельмі шмат. Магчыма, мы іх калі-небудзь абагулім і выставім, але цяпер зьвернем увагу толькі на адзін нюанс – у рассьледаваньні прычын катастрофы польскага прэзідэнцкага авіялайнера пад Смаленскам апошні час усё большую ролю пачынаюць адыгрываць навукоўцы. Менавіта на іх інтэлект і прафесійныя магчымасьці ўсё большую стаўку робіць камісія Антоні Мацэрэвіча (хто б мог падумаць, што сьціплыя, ціхія навукоўцы могуць стаць ключавой часткай нейкай палітычнай сілы…).

Прыгадаем некаторыя факты толькі за цяперашні 2013-ы год, якія пацьвярджаюць гэта. 

Так, у пачатку лютага Вацлаў Берчынскі – адзін з эксьпертаў кампаніі Боінг – заявіў, што прэзідэнцкі Тупалеў ня мог разьляцецца на тысячы кавалкаў пасьля сутыкненьня зь бярозай. На яго меркаваньне, самалёт, нягледзячы на страту часткі крыла [пазьней высьветлілася, што і гэтага не было. – Рэд.] павінен быў бясьпечна прызямліцца ў смаленскім аэрапорце (http://www.se.pl/wydarzenia/kraj/konstruktor-boeinga-podwaza-oficjalne-ustalenia-w-sprawie-katastrofy-smolenskiej_305087.html).

Трохі пазьней у тым жа польскім выданьні (http://www.se.pl/wydarzenia/kraj/sensacja-tupolew-nie-zahaczyl-o-brzoze-brzozy-nie-bylo_305163.html) зьявілася паведамленьне, якое маглі даць толькі навукоўцы, працуючыя ў касманаўтыцы, што самалёт Качыньскага і ўвогуле не закранаў ніякай бярозы і што некаторыя часткі самалёта пасьля аварыі чамусьці былі перацягнуты бліжэй у бок аэрапорту – бліжэй да кучы (гл. ніжэй здымкі са спадарожніка; чырвоным квадратам пазначана перацягнутая частка; мы таксама самі паставілі жоўтыя стрэлкі, якія паказваюць на сьляды сутыкненьня самалёта зь зямлёй: як частка самалёта магла апынуцца перад гэтымі сьлядамі, калі самалёт ляцеў з хуткасьцю каля 200 км у гадзіну?)    

Кат 5б 

Таксама ў самым пачатку жніўня стала вядома, што ва Ўніверсітэце імя кардынала Стэфана Вышынскага (УКСВ) адбылася навуковая канферэнцыя, прысьвечаная падзеям 10.04.2010, з удзелам адразу некалькіх польскіх навукоўцаў (гл. іх фота ніжэй; http://www.eostroleka.pl/konferencja-dotyczaca-katastrofy-smolenskiej-na-uksw-naukowcy-podwazaja-raport-millera-wideo,art33380.html; дарэчы, усе гэтыя навукоўцы працуюць за межамі Польшчы).

Кат 5а 

Найперш на гэтай канферэнцыі д-рам інжынерам Рыгорам Шуладзінскім – эксьпертам, які супрацоўнічае з кампаніямі Боінг і НАСА – была прадстаўлена гіпотэза пра два выбухі на борце Тупалева (крыле і фюзеляжы). Паводле яго даных, гэтую гіпотэзу пацьвярджае форма абломкаў самалёту і частак целаў загінулых у катастрофе.

Веслаў Бінэнда (прафесар Акронскага ўніверсітэту, ЗША) апавядаў пра трываласьць матэрыялу крыла самалёта і бярозы, якая нібыта павінна была выклікаць паломку самалёта і авіякатастрофу. Па словах прафесара, нават калі дапусьціць, што бяроза была ў некалькі разоў больш цьвёрдая, а крыло самалёта значна слабей, чым на самай справе, кампутарныя разьлікі не даюць магчымасьці таго, каб крыло магло быць зламанае бярозай. У пацьверджаньне ён прывёў практычны прыклад, калі невялікі самалёт, які зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў Варшаве, зрэзаў пры гэтым ліхтарны слуп.

Высновы прафесара Біненды былі пацьверджаныя д-рам інжынерам Вацлавам Берчынскім, які таксама супрацоўнічае з кампаніямі, якія канструююць самалёты.  Прафесар Берчынскі апавёў пра аварый, падобныя да смаленскай катастрофы, у якіх не было ніякіх выбухаў. Кожны раз самалёты не развальваліся на такую колькасьць частак, як у выпадку польскага Тупалева, людзі таксама не гінулі.

Казімір Навачык засяродзіўся на недакладнасьцях, зьвязаных з дэшыфроўкай запісаў “чорных скрынь” з самалёту Качыньскага, зробленай МАК і камісіяй Мілера. Прафесар таксама распавёў пра разьмеркаваньне частак прэзідэнцкага Тупалева і траекторыі яго палёту ў апошнія секунды да сутыкненьня зь зямлёй. Паводле яго высноваў, у дакладзе Мілера ёсьць сутнасныя памылкі. Згодна прафесару Навачыку, польскі бок, вывучаючы месца катастрофы, з’ідэнтыфікаваў толькі 10% ад усіх элементаў самалёта.

Варта дадаць, што на канферэнцыі, пра якую гаворка, не зьявіліся прадстаўнікі ўрадавай камісіі Мілера, хаця іх туды запрашалі…

Кат 5вУ самым пачатку сакавіка з ЗША падаў голас вядомы польскі сацыёлаг Войцэх Цэйровскі (гл. фота; http://www.se.pl/rozrywka/plotki/wojciech-cejrowski-o-katastrofie-w-smolensku-byl-zamach_307560.html). Ён заявіў:

“На афіцыйным дзяржаўным стале ляжаць усе сьведчаньні, якія паказваюць на тое, што гэта не была катастрофа, а толькі тэрактАбама – хлус падобны Туску і, як Туск, мае падтрымку народу і элітаў за кошт СМІ. Апазіцыя тут, у ЗША, змагаецца з Абамам. Мы таксама павінны змагацца за праўду з Тускам, з рускімі, з Еўрапейскім зьвязам [прывітаньне Літварусу. – Рэд.]. За праўду трэба змагацца нават з ворагам, пра якога мы ведаем, што ён нас пераможа. Гэта пытаньне прынцыпаў, уласнай годнасьці [яшчэ адно прывітаньне Літварусу. – Рэд.]. За Польшчу трэба змагацца нават, калі нам здаецца, што мы нічога не выйграем”.

Кат 5г10 сакавіка на паседжаньні парламенцкай камісіі Мацэрэвіча выступіў яшчэ адзін польскі эксьперт – доктар Богдан Гаеўскі з Канады – адмысловец у аграрнай авіяцыі (гл. фота; http://wyborcza.pl/1,75478,13538109,Nowy_ekspert_Macierewicza_puszcza_filmy_z_wypadkow.html). Гэты сьпецыяліст заклікаў разарваць ланцуг хлусьні й маніпуляцый, падкрэсьліў, што Польшча ня можа быць вольнай, пакуль яна ахоплена павуціньнем паўсядзённай хлусьні. У доказ Гаеўскі паказаў фільмы пра авіякатастрофы. Там былі прыклады цалкам шчасных аварыйных пасадак ва ўмовах, падобных да смаленскіх

У сярэдзіне красавіка “Польскае радыё” перадала (http://www.wprost.pl/ar/395174/Prof-Nowaczyk-zapisy-nagran-z-kokpitu-z-Tu-154M-zostaly-zmanipulowane/), што, на меркаваньне прафесара Казіміра Навачыка (яго фота ўверсе), запісы з кабіны Ту-154М маглі быць зманіпуляваныя.

У канцы красавіка Мацэрэвіч заявіў (http://www.fakt.pl/Posel-Antoni-Macierewicz-o-katastrofie-tu-154m-Smolensk-i-wypadek-tu-154m,artykuly,208720,1.html), што эксьперты яго камісіі ўжо не сумняюцца, што прычынай аварыі былі выбухі ў самалёце. “Параметры палёту адлюстроўваюць два моцныя сатрасеньні. Роськід абломкаў пачынаецца за кіламетр ад узлётна-пасадачнай паласы. Акрамя дзесяткаў буйных абломкаў былі знойдзены тысячы дробных фрагментаў, часам памерам у некалькі квадратных сантыметраў”, – сказаў Мацэрэвіч.

У канцы траўня стала вядома, што Мацэрэвіч быў у ЗША (http://wpolityce.pl/wydarzenia/53968-antoni-macierewicz-spodziewam-sie-nowych-dokumentow-w-sprawie-katastrofy-ze-stanow-zjednoczonych), дзе зноў сустракаўся з навукоўцамі.

Кат 5дУ пачатку чэрвеня ў Варшаве адбыўся VIII зьезд клубаў “Газеты польскай” (http://vod.gazetapolska.pl/4358-szydlo-macierewicz-binienda-chrzanowski-zjazd-klubow-gp). На гэтым зьездзе было сказана: “Мы тут палітыкай не займаемся, а займаемся смаленскім злачынствам і [злачынцамі] вінаватымі ў забойстве смаленскім – з тым, каб яны не пазьбеглі пакараньня”.

На гэтым жа форуме з ЗША па Інтэрнэце выступіў прафесар Веслаў Біненда. Ён, спаслаўшыся на ўласныя дасьледваньні й вынікі працы прафесара Крыса Чыжэўскага і доктара Навачыка, заявіў, што самалёт праляцеў па-над бярозай, але, калі б нават зачапіў яе, то не было б ніякіх разбурэньняў. 

Затым прафесар Ян Абрэмбскі паказаў пашкоджаньні на корпусе самалёта, якія сьведчылі пра тое, што самалёт выбухнуў у паветры. Гэта ж пацьвердзілі даныя мадэляваньня нацыянальнай лабараторыі з Сандла (ЗША).

Да гэтага выступу прафесар Біненда дадаў два прыклады. Так, у Сіў-Сіці ў штаце Аёва адбылася катастрофа самалёта аналагічнага самалёту Качыньскага, які ў дадатак на большай хуткасьці ды больш вертыкальна ўпаў на бетонную пляцоўку, перавярнуўся пасьля падзеньня, а затым яшчэ і загарэўся. Там 178 чалавек выжылі (!), а 113 загінулі й толькі таму, што… згарэлі ў полымі паліва. Другі выпадак – аварыя самалёта Ту-134 у Кіргызстане. Там, нягледзячы на пасадку самалёта ў перавернутым стане, усе выжылі (!).

Кат 5У канцы чэрвеня г.г. у варшаўскай залі “Паладыюм” адбылася яшчэ адна навуковай канферэнцыя, прысьвечаная Смаленскай катастрофе (http://wpolityce.pl/artykuly/57033-prof-wieslaw-binienda-mec-maria-szonert-binienda-i-pos-antoni-macierewicz-w-palladium-o-smolensku). У ёй акрамя Антона Мацэрэвіча непасрэдна ўдзельнічалі прафесар Веслаў Біненда і яго жонка, адвакат Марыя Шонерт-Біненда (гл. фота зьлева).

Марыя Шонерт-Біненда ў сваім выступе адзначыла, што рускія навязалі польскаму боку ідэю, што рассьледаваньне павінна весьціся па Чыкагскай канвенцыі. Аднак Міжнароднае агенцтва па грамадзянскай авіяцыі (са штаб-кватэрай у Манрэалі) указала, што на Ту-154М Чыкагская канвенцыя не распаўсюджваецца. Тады рускія заявілі, што будуць весьці рассьледаваньне па Дадатку №13 да Чыкагскай канвенцыі. Пры гэтым яны ўмудрыліся парушыць усе 7 артыкулаў Дадатка 13: не забясьпечылі захаванасьць абломкаў самалёта і яго зьмесьціва на час сьледства, не дапусьцілі польскі бок да рэчывых доказаў, не правялі кансультацыяў зь ім перад тым, як публікаваць даклад МАК – заявіла яна.

У сваю чаргу ўжо вядомы нам прафесар Біненда ў сваім выступе разьвеяў міф пра смаленскую «браніраваную бярозу».

Яшчэ празь месяц Мацэрэвіч запрасіў на паседжаньне парламенцкага сьледчага камітэту па Смаленскай катастрофе эксьперта з Дацкага тэхналагічнага ўніверсітэта Глена Ёргенсена. Той распавёў (http://www.tvn24.pl/wiadomosci-z-kraju,3/macierewicz-zaprosil-eksperta-z-danii-niewyjasnione-przechylenie,342330.html), што спачатку ён хацеў давесьці, што афіцыйная версія крушэньня верная, але калі пачаў аналізаваць аб’ектыўныя даныя, выявіў, што памыліўся і што па афіцыйнай версіі гэтая катастрофа ўвогуле не павінна была здарыцца. “У тым месцы, дзе нібыта адбылося сутыкненьне зь бярозай, самалёт павінен быў знаходзіцца на вышыні ў 40 метраў і спакойна праляцець міма. [нават] Пры страце часткі крыла [нібыта з-за бярозы] самалёт страціў бы толькі 5% пад’ёмнай сілы” [і зь ім нічога не адбылося б]”, – сказаў Ёргенсен.

21-22 кастрычніка ў Варшаве адбылася Другая [вялікая] смаленская канферэнцыя, арганізаваная парламенцкай камісіяй па рассьледаваньні катастрофы (http://www.tvn24.pl/wiadomosci-z-kraju,3/ii-konferencja-smolenska-zgniecione-puszki-i-inne-eksperymenty,364902.html). Сярод іншых на ёй выступалі вядомыя навукоўцы: Багдан Гаеўскі, праф. Казімір Навачык, праф. Веслаў Біненда, праф. Ян Абренбскі, доктар Рыгор Шуладзінскі.

Пазьней варшаўскі штотыднёвік “Gazeta Polska” абагуліў вынікі гэтае канферэнцыі (http://www.gazetapolska.pl/29556-co-wiemy-po-ii-konferencji-smolenskiej):

«На працягу двух дзён было прадстаўлена больш за 30 дакладаў удзельнікаў з Польшчы ды іншых краін, і ад 49 сябраў Навуковага камітэту (большасьць зь іх мае званьне прафесара). Навукоўцы з розных абласьцей навукі не сумняюцца, што афіцыйная версія трагедыі 10 красавіка 2010 г. ня мае нічога агульнага з праўдай, а рассьледаваньне катастрофы і сьледства дыктуюцца Расеяй. Докладчыкі зноў паказалі, што самалёт Ту -154 з 96 палякамі на борце быў разбураны выбухам, а рассьледаваньне катастрофы з самага пачатку было падманам».

Далей прыводзяцца 10 асноўных тэзісаў канферэнцыі:

Кат 61. Смаленская бяроза была зламаная яшчэ за 5 дзён да катастрофы (гл. фота зьлева з той канферэнцыі) [чарговы найістотны факт! – Рэд.].

2. Характар ​​пашкоджаньня абломкаў самалёта сьведчыць аб выбуху.

3. Разьмеркаванне рэшткаў самалёта паказвае на выбух у паветры.

4. На месцы катастрофы знойдзеныя выбуховыя рэчывы.

5. Дадзеныя чорных скрынь былі падробленыя.

6. Самалёт ня мог страціць крыло пасьля сутыкненьня зь бярозай.

7. Пасьля катастрофы быў зьменены зьнешні выгляд абломкаў.

8. Не праводзілася ўскрыцьця целаў ахвяр катастрофы эксьпертамі [дарэчы, пазьней польскія крыміналісты знайшлі ў некаторых целах нават заклёпкі ад абшыўкі самалёта – яшчэ адна яўная прыкмета выбуху. – Рэд.].

9. Пагадненьне паміж Тускам і Пуціным парушыла польскія інтарэсы.

10. Камісія Мілера [ў Польшча ] працавала незаконна.

Важным ва ўсёй разгляданай праблеме зьяўляецца пытаньне, наколькі “Захад” ведае ўсё гэта.

Адказ: ведае, ня можа ня ведаць. Яму пра гэта шмат разоў і досыць голасна казалі.

Кат 6аТак, напрыклад, у студзень г.г. у канадскім Таронта адбылася выстава дакументаў (найперш фотадакументаў) пад недвухсэнсоўнай назвай «Катынь 1940 — Смаленск 2010» (http://niezalezna.pl/37388-toronto-wystawa-katyn-1940-smolensk-2010).

У тым жа месяцы ў сьпецыялізаванае ААНаўскае агенцтва “Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі” была накіраваная скарга (http://autorzygazetypolskiej.salon24.pl/479660,smolensk-jak-powinien-wygladac-raport-o-katastrofie), датычная афіцыйных вынікаў рассьледаваньня катастрофы.

У сакавіку дэпутатам Еўрапарламенту быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Анатомія падзеньня” (http://www.eostroleka.pl/anatomia-upadku-w-parlamencie-europejskim,art34257.html). У дыскусіях (і ў праекце ў цэлым) удзельнічалі больш за 130 чалавек з усіх еўрапейскіх інстытутаў – Еўрапейскай камісіі, Рады Еўропы, Еўрапейскага парламенту, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу розных еўрапейскіх краін.

Кат 6бНарэшце, у чэрвені ў цэнтры Варшавы пратэстоўцы з арганізацыі “Салідарнасьць 2010”  разьбілі намётавы лагер, дамагаючыся міжнароднага рассьледваньня (гл. фота; http://www.thenews.pl/1/9/Artykul/138059,Tent-city-calls-for-international-Smolensk-disaster-investigation).

Да адзначанага варта дадаць, што яшчэ ў ліпені 2012 году на сайце Белага дома на адмысловай старонцы “Мы народ” было сабрана 30.000 подпісаў амерыканскіх грамадзян з патрабаваньнем склікаць міжнародную камісію па рассьледаваньні тэракта пад Смаленскам (па правілах, для таго, каб Белы дом адрэагаваў і адказаў падпісантам, патрабуецца сабраць 25.000 подпісаў – гл. http://wiadomosci.wp.pl/kat,1329,title,Polacy-nie-chca-zeby-Barack-Obama-zajal-sie-katastrofa-smolenska,wid,14739398,wiadomosc.html?ticaid=1ec56).

У сьнежні 2012 г. ад імя Абамы адказаў намесьнік дзяржсакратара па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Філ Гардон (http://www.fakt.pl/Odpowiedz-USA-na-polska-petycje-w-sprawie-miedzynarodowego-sledztwa-dotyczacego-katastrofy-w-Smolensku,artykuly,191321,1.html). Ні разу не згадваючы словы «міжнародная камісія», ён напісаў: «У адказ на вашу петыцыю мы адзначаем, што польскі й рускі ўрады асобна адзін ад аднаго правялі свае ўласныя рассьледаваньні» і пагадзіліся паміж сабой (гл. тэкст ніжэй на ангельскай).

Кат 6в

Празь некалькі гадзін Гордану адказаў старшыня парламенцкай камісіі па рассьледаваньні прычын Смаленскай катастрофы Антон Мацэрэвіч (http://www.wprost.pl/ar/379730/Slady-materialow-wybuchowych-moga-wskazywac-na-zamach/). «Белы дом не адказаў на пытаньне аб стварэньні міжнароднай камісіі па рассьледаваньні прычын Смаленскай катастрофы, пакідаючы, такім чынам, гэтае пытаньне адкрытым … Важна прасіць Белы дом даць адказ на зварот … Мы ў першую чаргу зьвяртаем увагу на новыя абставіны, калі ваенныя пракуроры выявілі сьляды выбуховых рэчываў на месцы крушэньня Тупалева, што можа паказваць на тэракт»,- напісаў ён.

У лістападзе г.г. польскі штотыднёвік «wSieci» выклаў у інтэрнэце частку інтэрвю з грамадзянкай ЗША Марыяй Шонерт-Бінендай пад назвай «Яны хочуць забіць праўду» (http://wpolityce.pl/artykuly/66257-mec-szonert-binienda-w-tygodniku-wsieci-ten-zamach-zostal-przygotowany-przez-polskie-i-rosyjskie-sluzby-specjalne). У ім жонка вядомага амерыканскага навукоўца Веслава Біненды ня толькі заявіла, што “гэтае забойства было падрыхтавана польскімі ды расейскімі сьпецслужбамі“, а і з усей шчырасьцю сказала, што “амерыканцы шмат ведаюць, алё сёньня ня ў іхніх інтарэсах выклікаць напружаньне ў міжнародных стасунках. Правы чалавека, справядлівасьць, вернасьць – усё гэта другаснае ў параўнаньні зь дзяржаўнымі меркаваньнямі“.

Як гаворыцца, вось табе і на… Прыехалі…

Актыўнасьць эксьпертаў-навукоўцаў з усяго сьвету (натуральна, у большасьці этнічных палякаў), скіраваная на пошук праўды ў такім важным пытаньні, не магла заставацца не заўважанай асобамі, зацікаўленымі ў захаваньні афіцыйнай міфічнай інтэрпрэтацыі тых трагічных падзей. І яны яе заўважылі, і пачалі дзейнічаць. У адзіна вядомым ім ключы…

Нам напэўна невядомыя ўсе факты рэпрэсіяў, скіраваных супраць навукоўцаў – удзельнікаў выяўленьня сапраўдных прычын смаленскай авіякатастрофы, але тое-сёе вядома.

Так, напрыклад, зусім нядаўна стала вядома (http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/11/30/101981.shtml), што прафесар кракаўскай Акадэміі горнай справы і металургіі Яцэк Ронда, эксьперт камісіі Мацэрэвіча, быў пазбаўлены права выкладаньня і дасьледчай працы на паўгады. Пры гэтым ніхто з афіцыйных асоб не прад’явіў яму ніякіх абвінавачваньняў, затое ў СМІ зьявілася шмат дыскрэдытуючых яго паведамленьняў…

Зусім нядаўна пальшавіцкі тэлеканал распаўсюдзіў дэзу (http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/12/09/102140.shtml), што фактычны эксьперт камісіі Мацэрэвіча Крыс Цэшэўскі – прафесар Уорнэльскай школы лясной гаспадаркі й прыродных рэсурсаў пры Універсітэце Джорджыі – быў у мінулым агентам камуністычнай бясьпекі.

Кат 7Гэты ціск і рэпрэсіі яшчэ можна калі й не прыняць, дык зразумець (пальшавікі варушацца). А як патлумачыць факт (http://natemat.pl/79213,prof-kazimierz-nowaczyk-zwolniony-z-uniwersytetu-w-maryland-przez-redukcje-etatow-czy-oszukanie-szefa-w-sprawie-katastrofy; http://natemat.pl/82481,dr-nowaczyk-wspieral-macierewicza-wiec-teraz-macierewicz-pomaga-swojemu-ekspertowi-zbiera-dla-niego-pieniadze-na-pomoc-prawna-w-), што ў кастрычніку гэтага года доктар Казімір Навачык (гл. фота) быў адхілены ад працы ва ўніверсітэце Мэрыленда (ЗША!). Тут ён быў дацэнтам і фізікам-эксьперыментатарам ў лабараторыі Цэнтра па флуарэсцэнтнай сьпектраскапіі. Лічыцца, што адной з прычын, каб адхіліць яго ад працы, было… супрацоўніцтва з камісіяй Антона Maцэрэвіча.

Цяпер адбываецца збор сродкаў на адваката для спадара Навачыка…

Падвядзем вынікі:

1. Абгрунтаваныя падазрэньні на супрацоўніцтва “Масквы” і “Захаду” ў “гібелі” прадстаўнікоў польскай нацыянална-патрыятычнай эліты на чале зь дзеючым прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім былі ад пачатку.

2. За 3,5 гады рассьледваньня фактаў, якія сьведчаць пра невыпадковасьць падзеі, назапасілася больш чым дастаткова. Але “Захад” маўчыць

3. Пра замах (забойства, тэракт) апошнія год-два пачалі казаць ня толькі палітыкі, а і шматлікія навукоўцы-эксьперты. “Захад” працягвае маўчаць

4. На навукоўцаў пачаўся ціск. “Захад” ня толькі маўчыць, а і сам уключыўся ў гэтую гнюсную справу… Г.зн., што смаленская праўда “коле вочы” ня толькі маскалям ды пальшавікам (тускам-сікорскім). Яна коле вочы і “Захаду”! Ну, так атрымліваецца…

Значыць, мы ў гэтым асьпекце сапраўды былі правыя яшчэ 3,5 гады таму.

Ой, сьвеціцца “Захад”, сьвеціцца…

Усяго лепшага, сябры!

 

 

 

 

 

 

6 каментарыяў

  1. Літварус кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, напісаў даволі падрабязны каментар на ваш матэрыл. Але не змог яго выставіць. Паўтарацца не хочацца.Там вы упоміналі меня. Мой адказ вам ёсць ў артыкуле які вам паслаў і які вы не выставілі. Таму будзе шчырымі, альбо не упамінайце меня ў сваіх матэрыялах, албо выстаўляйце мае артыкулы. Я падкрэсліваю – я не прашу іх выстаўляць, ( не дай бог прасіць нешта у антысемітаў), я прашу вас быць шчырымі ( ў сэнсе, гаворачы па-руску, порядочнымі).

    • Рэдакцыя кажа:

      Як “антысеміты” адказваем вам, як выкрытаму намі сапраўднаму антысеміту:
      1. Ніякіх артыкулаў мы ад вас не атрымлівалі ня толькі ў апошнія месяцы, а і ў апошнія гады.
      2. Вы ведаеце, што ніякіх артыкулаў мы ўжо даўно ад вас друкаваць не зьбіраемся (і ведаеце, чаму).
      3. Калі ў вас усё роўна ёсьць жаданьне нам нешта даслаць, у вас застаецца заўсёдная магчымасьць даслаць гэта ў выглядзе вашых каментароў да нашых матэрыялаў. Бо мы больш вашы матэрыялы апрацоўваць ня будзем – хай усе бачаць ваш сапраўдны ўзровень.
      4. Вашае “напісаў даволі падрабязны каментар на ваш матэрыл, але не змог яго выставіць” паўтарылася ўжо ледзь не ў 5-10-ы раз. У сувязі з гэтым паўстаюць пытаньні: ці вы ня здольныя разабрацца ў элементарнай тэхналогіі выстаўленьня каментароў (хаця мы вас пару разоў ужо дакладна інструктавалі, як такое без праблемаў рабіць), ці вы проста хлусіце, што нешта напісалі, а яно “зьнікла”…
      5. Далей старайцеся дасылаць каментары па тэме артыкула, не адуважваць людзей на пабочныя, неістотныя тэмы. Дый увогуле, пераключаць увагу людзей на сваю персону – гэта ня ёсьць прыкметай высокай культуры…
      6. Узгадваньне вашага ніка нам было неабходна для таго, каб людзям лепш было засвоіць некаторыя рэчы ў выстаўленым вышэй матэрыяле. Калі вам і такая роля не падабаецца, добра, больш ня будзем увогуле вас узгадваць…
      7. Але тады і вы, калі ласка, улічыце ўсе нашыя выказаныя вам просьбы.

  2. Siarhiej кажа:

    Зноў даю спасылку на інфу пра асобу, якая ўзначалівала даследаванне катастрофы: “Конвейер авиарухляди” http://www.compromat.ru/page_33987.htm

  3. Міколаас кажа:

    Зпазумела, гэта зрабіла ФСБ 🙂

    • Міколаас кажа:

      (смайл прыпадкова выйшаў)

      У той год для Расіі было дужа багата прыемных навінаў:
      – сканчэньне “бунту” А.Р.Л.
      – зьмена Прэзыдэнта Кыргызстану на больш падатлівага
      – перамога на выбарах ва Ўкраіне прамаскоўскага рэжыму

  4. сп.Лявон кажа:

    Пра тое што, гэта не хлусня я згодны.Я пачуў пасля трагедыі,быўшы на Смаленшчыне, што яшчэ да здарэння у тым раёне было шмат вайскоўцаў. А калі мясцовыя пачулі выбух, пачалі затрымліваць месных жыхароў, якіе маглі пачуть выбух. Можа гэта супадзенне, але хутчэй за ўсё так і было.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы