Рэдакцыя.
7. Падчас, калі ў Чачні галоўнымі дзеючымі асобамі былі Яндарбіеў і Масхадаў, адбылося шэраг падзей, несумніўна меўшых гістарычнае значэньне ня толькі для чачэнскага народу. Першай з такіх падзей можна назваць ваенную аперацыю “Джыхад” у 1996 годзе. У яе выніку спачатку Грозны, а затым і ўся Ічкерыя былі вызвалены ад расейскай акупацыі. Давайце на гэты раз паглядзім на даную аперацыю з чачэнскага боку (яе апісаньне, якое падана ніжэй, узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/08/07/67220.shtml; http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/05/59881.shtml).
АПЕРАЦЫЯ “ДЖЫХАД”.
“6 жніўня 1996 года яшчэ да сьвітаньня чачэнскія байцы атакавалі Грозны (перайменаваны ў Джахар 23 студзеня 1997 года).
Ваеннае планаваньне аперацыі належыць З.Яндарбіеву (на той час прэзідэнту ЧРІ), а агульнае кіраўніцтва аперацыяй па вызваленьні чачэнскай сталіцы ажыцьцяўляў начальнік Штабу УС ЧРІ генерал Аслан Масхадаў.
Жыхары горада ў большасьці не паверылі ў магчымасьць пасьпяховых баявых дзеяньняў чачэнскіх узброеных сілаў у горадзе. Па гэтай прычыне ў Грозным засталося шмат мірных жыхароў, якія не пакінулі свае дамы, нягледзячы на папярэджаньне з боку чачэнскіх вайскоўцаў.
Сьпіскавая колькасьць падраздзяленьняў, якія ўвайшлі ў нашпігаваную расейскімі войскамі чачэнскую сталіцу, складала ўсяго 850 байцоў. Гэта два няпоўныя батальёны. Але яны змаглі ня толькі цалкам паралізаваць ўсе баяздольныя часткі рускіх войскаў у горадзе, але і блакаваць любыя спробы акупацыйнага камандаваньня адбіць Грозны.
Уваходжаньне ў горад чачэнцаў праходзіла на зьдзіўленьне проста – атрады ішлі, выцягнуўшыся ў доўгі ланцужок, несучы на сабе ўсё сваё ўзбраеньне. Сустрэчныя мінакі, якія выйшлі з дому рана раніцай, жадалі посьпеху ў маючай адбыцца справе. Праходзячы міма бабулькі, якая бязгучна плакала, стоячы каля сваёй брамкі, малады чачэнскі маджахед сказаў: «Ня плач, нана, мы ім такі пашпартны рэжым зробім, да канца дзён сваіх памятаць будуць!».
А ў цэнтры Грознага ўжо з ночы ішлі баі. Першыя атрады, якія ўвайшлі ў горад, замацаваўшыся ў цэнтры, завязалі жорсткія баі з пераўзыходзячымі сіламі рускіх акупантаў, адбіваючы атакі войскаў МУС і АМАПу. Рускае камандаваньне вырашыла кінуць вялікія сілы ў бой, каб хутка скончыць з чачэнцамі, якія ўвайшлі ў горад. Рускія пачалі штурмаваць горад з усіх напрамкаў – найперш з боку Ханкалы і аэрапорта імя Шэйха Мансура (двух асноўных вайсковых баз акупантаў). Былі гэтак жа спробы рускіх войскаў прабіцца ў Грозны з боку Гудэрмеса. Аднак расейскія калоны былі разгромленыя ці іх перамяшчэньне блакванае.
Чачэнскія маджахеды, ведучы шчыльны агонь з гранатамётаў і кулямётаў, здушылі ўсе актыўныя кропкі супраціву рускіх ва ўрадавых будынках і ў месцах дыслакацыі іх войскаў. Акупанты з вылупленымі вачыма крычалі ў аб’ектывы кінакамер: «Нам не даюць падняць галавы … т-т-танкі гараць».
Салдаты тэрміновай службы часта не вытрымлівалі кантактнага бою і пачыналі ўцякаць, але найміты-кантрактнікі, якія ішлі ім насустрач, агнём з аўтаматаў гналі іх назад у бой.
Чачэнскія байцы не праяўлялі асаблівага хваляваньня, калі зь першага разу не маглі ўзяць той ці іншы аб’ект. У падобных выпадках яны пакідалі групу вакол упарціўшыхся і ішлі далей. Пасьля баёў казалі: «Мы ня ведалі, колькі часу зможам пратрымацца ў горадзе, калі ўваходзілі, але ўваходзілі мы назаўжды».
Чарнарэчанскі блокпост рускіх быў адным з самых умацаваных. Гэты ўчастак быў у зоне адказнасьці Рамзана Цакаева («Джыхад-3»). Блокпост выліваў бесперапынны шквал агню. Ад месца, куды падышлі чачэнскія маджахеды, да блокпаста было метраў 40 адкрытай прасторы. Гранатамётчык-маджахед адным кідком пераадолеў гэтую адлегласьць і ва ўпор, проста ў амбразуру, зрабіў стрэл, дый так, што выбух скалануў усе ўмацаваньне.
Хасан са снайперскай вінтоўкі падпальвае атакуючы БТР і вядзе такі шчыльны снайперскай агонь па ворагу, надыходзячаму з боку вайсковай часткі, што пасьля рускі палкоўнік, які камандаваў салдатамі, ледзь не са сьлязьмі маліў паказаць яму чачэнскага снайпера.
Суфьян зь некалькімі таварышамі, пераадолеўшы трохметровы плот і прабегшы праз двор, уварваўся ў будынак 6-га аддзела і захапіў яго, маючы ўсяго адзін ражок з патронамі да аўтамата.
Увесь будынак заўгаеўскага ўраду згарэў ад трапленьня аднаго стрэлу агнямёта. Апці пазьней прызнаваўся: «Я думаў, што сам загарэўся, і нейкі час стаяў нерухома – гэта быў мой першы ў жыцьці стрэл з агнямёту».
Падобныя карціны назіраліся па ўсім горадзе.
Мясцовае насельніцтва сустракала ўзброеныя сілы Ічкерыі, якія ўвайшлі ў горад, як вызваліцеляў ад іншаземнага прыгнёту.
Да таго ў мікрараёне «Алімпійскі» рускія амапаўцы спынілі двух маладых хлопцаў, якія выходзілі з пад’езда свайго дома, і запатрабавалі прад’явіць пашпарты. Хлопцы адказалі, што жывуць у гэтым доме, і падняліся на свой паверх, каб узяць дакументы. Двое рускіх амапаўцаў, якія падняліся ўсьлед за імі, расстралялі і гэтых хлопцаў, і трэцяга, які знаходзіўся ў сваім пакоі. Так акупанты бавілі вольны час… Пасьля гэтага “здарэньня” бацька двух загінулых сыноў разам са сваім малодшым сынам прыйшоў да камандзіра аднаго з падраздзяленьняў і стаў шараговым байцом.
У іншым выпадку рускім бандытам, якія марадзёрствавалі ў адной з кватэр таго ж мікрараёна, патрабуючы грошай і апаратуру, не ўдалося схавацца – іх захапілі чачэнскія байцы, якія ўвайшлі ў горад.
Жыхароў Грознага муціла ад рускіх – ад гэтых (як называлі іх грозненцы) распушчаных «хрушат» – у якіх не было нічога сьвятога, а толькі зьвярыная злосьць і бязьмежная жорсткасьць.
Злачынствы і зьдзекі акупантаў над мірнымі жыхарамі, якім не было канца, давялі да адчаю нават тых, хто ніколі ня думаў пра супраціў. Таму ў ходзе двухтыднёвых баёў за горад да 850 маджахедаў дадаткова далучылася да 2.000 народных апалчэнцаў.
Вядома, добраахвотнікаў ўсё роўна было мала. На баку чачэнскіх сілаў наагул было мала байцоў, у тым ліку і саміх чачэнцаў – у Чачні больш было ськептыкаў і паражэнча настроеных. Аднак цьвёрдасьць і непахіснасьць тых нешматлікіх, якія падняліся супраць слуг сатаны, дапамаглі ім стаць тымі, «хто атрымаў дапамогу Алаха», у сувязі з чым вынік вайны быў прадвызначаны.
У адной вёсцы блізу Беноя жанчына, выбегшы з хаты, адкрыла аўтаматны агонь па самалёце, трымаючы адной рукой дзіцё, а другой – зброю. Такія маці гадавалі чачэнскіх маджахедаў. Бацька братоў Такаевых з Урус-Мартан, калі адзін за адным загінулі трое зь пяцёх яго сыноў, сказаў: «Хвала Алаху, яны загінулі мужчынамі ў Газаваце». Такія бацькі выхоўвалі чачэнцаў…
Плячом да пляча з чачэнцамі змагаліся ўкраінцы, кабардзінцы, інгушы, нагайцы, дагестанцы, а таксама тыя, хто прыехаў у Чачэнію з краін Блізкага Усходу і Азіі.
Андрэй – карэнны грозненскі рускі хлопец – да вайны працаваў радыстам у штабе Масхадава. Калі вайна прыйшла ў яго родны горад, ён застаўся сярод тых, хто абараняў незалежнасьць Чачні. Калі рускія захапілі палову Грознага, мікрараён, дзе пражывала маці Андрэя, быў у руках акупантаў. Суседзі ў першы ж дзень данесьлі на маці Андрэя, што яе сын служыць у чачэнскім штабе. За гэта салдаты спачатку згвалтавалі немаладую жанчыну, а затым па-зьверску забілі. З таго часу Андрэй страляў і казаў, што трэба пабольш зьнішчыць гэтых зьверападобных істот, якія прыйшлі ў Чачэнію. На рахунку Андрэя адзін зьбіты самалёт і больш за 50 забітых акупантаў.
У Чачні ў тыя дні сутыкнуліся дзьве сусьветныя велічыні – праўда і хлусьня, Бог і сатана. Чачэнцы адстойвалі Богам дадзеную ім свабоду, і гэта зьяўлялася праўдай. Рускія ж узялі на ўзбраеньне д’ябальскія чалавеканенавісьніцкія мэты й метады…
За два дні баёў чачэнцы практычна цалкам авалодалі Грозным, усе апорныя пункты рускіх – вайсковыя часткі, воінскія склады – усё было ўзята пад кантроль. Да 7.000 салдат, амапаўцаў, наймітаў знаходзілася ў коле і найменшая іх спроба вырвацца з атачэньня жорстка спынялася. Літасьці не было нікому. Тэрміновых салдат-заморак чачэнцы па-ранейшаму бралі ў палон, а затым адпускалі да іх матуль. Астатнія ж, разам з чачэнскімі падонкамі-здраднікамі, нягледзячы на тое, што азьвярэла чапляліся за жыцьцё, адпраўляліся ў апраметную.
На тварах акупантаў быў напісаны жах, у іх пад нагамі гарэла зямля.
За некалькі дзён баёў рускія страцілі каля 5.000 чалавек, 17 верталётаў, 6 самалётаў, 270 адзінак бронетэхнікі – і гэта былі папярэднія падлікі іх страт.
Акупанты гістэрычна клікалі на дапамогу і прасілі камандаваньне даслаць авіяцыю, танкі, усё, што было ў іх у арсенале. Дапамога пасылалася, і ў вялікай колькасьці, але танкавыя калоны, на якіх рабілі асноўны ўпор рускія, маджахеды ператваралі ў груды згарэлага металу. Верталёты ўжо не рызыкавалі падлятаць блізка да чачэнскіх байцоў. Яны знайшлі іншы занятак. Авіяцыя – гонар рускай арміі – пачала ваяваць зь бежанцамі, з дзецьмі.
Так 7 жніўня 1996 г. былі расстраляныя два аўтобусы і дзьве легкавыя машыны з бежанцамі.
Чачэнскія радысты запісалі на плёнку размову пілота з базай у Ханкале, якая прагучала ў эфіры:
Пілот: Бачу аўтобусы. Бачу белы аўтобус. Што рабіць?
База: Зьнішчыць.
П.: Можа, праверыць трэба?
Б.: Я вам загадваю: зьнішчыць!
П.: Ёсьць. Выконваю загад.
8 жніўня 1996 года на дарозе ў вёсцы Камсамольскае (Саадзі-Хутар) селі тры расейскіх верталёты. Салдаты, якія высадзіліся зь іх, спынілі некалькі машын з мірнымі жыхарамі. Вывелі зь іх 18 мужчын і тут жа, на вачах жанчын і дзяцей… зарэзалі.
На пад’езьдзе да Грознага, у 7 км ад горада, расейскімі верталётамі была абстраляная машына з 6-ю замежнымі журналістамі – карэспандэнтамі France Presse, IFA, WTN і Радыё Свабода. Верталёты расстралялі машыну, нягледзячы на тое, што на яе лабавым шкле быў буйны надпіс ПРЭСА, добра заўважальны з паветра. За журналістамі, якія выбеглі з машыны і схаваліся ў гаі ў ямах і акопах, верталёты працягвалі паляваньне яшчэ паўгадзіны. Толькі выдаткаваўшы ўвесь боекамплект і гаручае, яны разьвярнуліся і паляцелі на базу.
Так рускія ўраўнаважвалі свае вялізныя страты”.
(канец цытаваньня двух артыкулаў)
–
8.
Празь 9 месяцаў (12 траўня 1997 года) Аслан Масхадаў і Барыс Ельцын падпісалі ў Маскве дамову “Аб міры і прынцыпах узаемаадносін” паміж Чачэнскай рэспублікай Ічкерыя і Расейскай Федэрацыяй.
У чачэнцаў пра гэтую падзею можна прачытаць наступнае (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/05/12/90539.shtml):
“Дамова аб міры з Расеяй рыхтавалася пад кіраўніцтвам тагачаснага Першага віцэ-прэмьера ўраду ЧРІ Маўладзі Удугава (на фота, выстаўленым ніжэй, справа ад Ельцына), які ўзначальваў Дзяржаўную Камісію ЧРІ па перамовах з Расейскай Федэрацыяй.
Цырымонія падпісаньня дамовы адбылася ў Крамлі. Свае подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт ЧРІ Аслан Масхадаў і прэзідэнт РФ Барыс Ельцын.
Удугаў так пракаментаваў тыя падзеі.
М. Удугаў:
– «Тыя часы былі часам палітычнага рамантызму і павярхоўнага разуменьня рэлігійнага абавязку. Мы імкнуліся стаць часткай сістэмы, якая была і застаецца варожай Ісламу. Мы прынялі правілы гэтай варожай сістэмы ў надзеі на дапамогу і абарону, старанна прытрымліваліся ўсіх яе законаў, разьлічваючы атрымаць свабоду. У выніку мы атрымалі чарговую вайну і акупацыю.
Перад намі [пазьней] паўстаў выбар – захаваць вернасьць нашым ілюзіям, пустым чаканьням й ілжывым страхам або ж вярнуцца да сваёй рэлігіі.
Выбар быў зроблены ў 2007 годзе, праз 10 гадоў пасьля падпісаньня ў Крамлі мірнай дамовы з Расеяй. Мы адракліся ад уласнага невуцтва і памылак, ад усіх сістэм і законаў, адпрэчаных Госпадам Сусьветаў. Мы прывялі ў адпаведнасьць нашы намеры, нашы словы і нашы справы, вярнуліся ва ўлоньне сваёй рэлігіі пад заступніцтва і абарону таго, хто ніколі не здраджвае і не парушае Дамовы.
Сёньня мы іншыя. Вядома, мы не застрахаваныя ад новых памылак, але тых, якія былі зьдзейсненыя тады, больш ня будзе, іншаАлах!».
***
Тэкст
“Дамовы аб міры і прынцыпах узаемаадносін паміж Расейскай Федэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя”.
Высокія дамоўныя бакі, жадаючы спыніць шматвяковае супрацьстаяньне, імкнучыся ўсталяваць трывалыя, раўнапраўныя, узаемавыгадныя адносіны,
Дамовіліся:
1. Назаўсёды адмовіцца ад выкарыстаньня і пагрозы выкарыстаньня сілы пры вырашэньні любых спрэчных пытаньняў.
2. Будаваць свае адносіны ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права; пры гэтым бакі ўзаемадзейнічаюць у сьферах, якiя вызначаюцца канкрэтнымі пагадненьнямі.
3. Дамова зьяўляецца асновай для заключэньня далейшых дамоваў і пагадненьняў па ўсім комплексе узаемадачыненьняў.
4. Дамова складзена ў двух экземплярах, прычым абодва тэксты маюць роўную юрыдычную сілу.
5. Гэтая Дамова ўступае ў дзеяньне са дня падпісаньня.
Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
Б.ЕЛЬЦЫН А.МАСХАДАЎ
г. Масква, 12.05.1997 г.
–
9.
І ў заключэньні гэтай часткі матэрыялаў, прысьвечаных выключнай ролі Аслана Масхадава ў адносна нядаўняй гісторыі Чачні, лічым вартым узгадаць, як ацанілі забойства Масхадава самі чачэнцы і якія высновы яны з гэтага зрабілі.
Вось тут – http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/03/08/96664.shtml – Саід Ірбахаеў напісаў:
“8 сакавіка 2005 года, у выніку боя ў паселішчы Дойкур-Аул (Талстой-Юрт) стаў Шахідам прэзідэнт ЧРІ, Амір Маджлсуль-Шура маджахедаў Аслан Масхадаў.
У Маскве надзвычайную важнасьць таго, што адбылося, не хавалі і падкрэсьлена прадэманстравалі гэта публічным дакладам Патрушава Пуціну. Не хаваў сваёй радасьці й Пуцін, які тут жа на тэлевізійную камеру даў указаньне ўзнагародзіць «вызначыўшыхся».
У той дзень кафіры забілі чалавека, які яшчэ верыў, што з Масквой можна дамовіцца. Таму абсалютна правыя былі тыя, хто заявіў, што са сьмерцю Масхадава скончыўся цэлы перыяд расейска-чачэнскага супрацьстаяньня.
Забіўшы Масхадава, Крэмль забіў апошнюю ілюзію тых чачэнцаў, якія, нягледзячы ні на што, яшчэ верылі ў так званае «міжнароднае права» і цывілізаваныя формы зносін з бандыцкім рэжымам у Маскве.
Сьмерць Аслана Масхадава азнаменавала новы перыяд у найноўшай гісторыі расейска-каўказскага супрацьстаяньня, які не прадугледжвае ня толькі перамоваў, але і спыненьня вайны. Нават для самага адчайнага аптыміста сёньня відавочна, што вайна на Каўказе ня можа быць спыненая, яна можа быць толькі скончана. Але скончана толькі тады, калі будзе зьнішчаны рэжым і ўмовы, якія генеруюць і падсілкоўваюць перманентную ваенную агрэсію Расеі супраць Каўказа.
Аслан Масхадаў ня першы каўказскі лідар, забіты Расеяй, і не апошні, каму наканавана прыняць сьмерць у бітве з адной з самых адыёзных кафірскіх краін у сьвеце. Але Масхадаў стаў першым лідарам у сучаснай гісторыі, які быў дэманстратыўна забіты Масквой у адказ на працягнутую руку міру, і апошнім, хто такую руку працягнуў…“.
(канец цытаты)
А вось тут – http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/03/07/64381.shtml – С.Ахмадаў зьвярнуў увагу на наступнае:
“Презідент ЧРІ Аслан Масхадаў годна сустрэў сьмерць, як і належыць мужчыну, воіну!
Пасьля яго гібелі акупанты й іх марыянеткі абвясьцілі аб чарговым «заканчэньні вайны». Аднак рускія ўжо забівалі чачэнскіх лідараў. Але гэтыя страты не зламалі дух маджахедаў. Надзеі Масквы не апраўдаліся. Джыхад ня толькі не спыніўся, а пашырыўся і ўмацаваўся.
Масхадаў быў сумленным і мужным чалавекам. Ён пражыў сумленнае і годнае жыцьцё. Зьдзек над целам чачэнскага лідэра з боку крамлёўскіх ваўкалакаў, які працягваецца да гэтага часу, пры поўным маўчаньні так званай «міжнароднай супольнасьці”, якая сваім удзелам у выбарах прэзідэнта ЧРІ ў 1997 годзе давала гарантыі «законнасьці» й «легітымнасьці», гаворыць аб сапраўдным стане гэтай супольнасьці крывадушнікаў“.
Шаноўная Рэдакцыя, растлумачце фразу М. Удугава “мы імкнуліся стаць часткай сістемы варожай ісламу” Ці азначае гэта што чеченцы назаўсёды адвярнуліся ад Еўропы і Захаду? Як можна прылажыць гэта да нас – еўрапейцаў, хрысціян і жывушчых ў центры Еўропы?.
Імпэрская шаленства? Няма ніякай логікі ў дзеяннях Масквы. Масква таксама пацярпела ў гэтай вайне, загінула шмат расейцаў, змарнаваныя вялікія грошы і рэсурсы … і гэта не канец. Масква магла б проста адмовіцца ад Чачні.
Зараз Масква прасуе Украіну. Якія могуць быць дачыненні з неадэкватнымі вар’ятамі?
Да Літварус – Вы калі-небудзь папрасіце сп. Удугува, каб ён вам патлумачыў сваю фразу, а не дзяўбіце Рэдакцыю і нас, чытачоў, сваімі пытаннямі-сцьвярджэннямі…. І “прылажыце” не да нас, еўрапейцаў, а да сваіх сумбурных “метадычак”, а то так захацелася вам “прылажыць” ў новым годзе, што толькі “звышцярпенне беларуса” не дазваляе апусціцца да дыскусіі з вамі.
Мне на іншых сайтах не пагражалі “прылажыцца”, а тут “з…лы беларус” абяцае. Ён жа выдае сябе як поўнага дурня (калі раіць мне связывацца з Удугавым) і не хоча апусціцца да дыскусіі са мною. Апускайцеся таварышч, ажывіце сайт.
Нічога не магу зрабіць з сабою. Негледзячы на тое што мае погляды резко разышліся з поглядамі Рэдакцыі, першы сайт якой я аткрываю есць сайт “Беларусь – наша земля”. Может, праўда, ад таго, што на астатніх сайтах пайшоў поўны маразм. _ Ў сэнсе не хочуць разумець, што без Нацыянального Соціальное не спрацоўвае.
Так, нацыянальнасць і пол челавеку дае Бог, а астатняе (дзяржаву, працу, партыйнасць і інш.) ён выбірае сам….
Меня здіўляе “граматнасць” некаторых наведнікаў сайта. Напішуць два слова і думаюць што іх адразу зразумеюць. Ці можа яны хочуць паказаць сваю занятасць. Вось што хацеў сказаць гэты moonshine? Чорт яго ведае. А можа пісаць шмат баяцца, штоб не адкрылася іх дурь?
Папа римский Франциск отстранил от занимаемых постов четырех из пяти членов комиссии по надзору за деятельностью Банка Ватикана, так называемого Института религиозных дел, передает в среду АП со ссылкой на заявление зала печати Святого престола.
Отмечается, что лишь один кардинал из предыдущего состава наблюдательного органа Банка Ватикана, французский кардинал Жан-Луи Торан, сохранил свое место.
Состав В феврале 2013 года, незадолго до отречения от престола, бывший папа римский Бенедикт XVI утвердил состав наблюдательной комиссии Банка Ватикана на очередные пять лет.
В марте 2013 года бывший кардинал из Аргентины Хорхе Марио Бергольо был избран папой римским под именем Франциск. Позднее в марте состоялась его интронизация.
В июне того же года новый предстоятель римско-католической церкви учредил специальную комиссию для расследования деятельности так называемого Банка Ватикана (официально – Института религиозной деятельности) после серии скандалов вокруг этого учреждения.
Впоследствии понтифик провел масштабную реформу уголовного законодательства Ватикана.
Сп. з…лы беларус, патлумачце што вы хацелі сказаць сваім каментаром? Хто з кардыналаў добры . а хто кепскі,- цяперашні, або той што быў раней. Той што быў раней састаяў ў гітлерюнге, а цяпершні хто ў дятінстве і юнацтве?
Дыякан Кураеў: Каля 50 з 300 праваслаўных епіскапаў належаць да «блакітнага лобі» 18:55, 15.01.2014
Звольнены выкладчык Маскоўскай духоўнай акадэміі Андрэй Кураеў працягвае свой крыжовы паход супраць садамітаў у вярхоўцы Рускай праваслаўнай царквы. Ён збірае ўсю інфармацыю на гэтую тэму і на сёння лічыць, што прыкладна шостая частка ўсіх іерархаў належаць да «царквы ў царкве» — павязанай між сабой групоўкі людзей з гомасэксуальнымі схільнасцямі.
У сваім апошнім інтэрв’ю «Новой газете» Кураеў нагадаў пра тое, што толькі ў 2000-х чатыры епіскапы страцілі свае пасады на гэтай глебе: «пачынаючы з Нікана Екацерынбуржскага. Акрамя таго, Аркадзій быў зняты з Томскай кафедры з-за гэтага, Сава — з пасады кіраўніка аддзела па ўзаемадзеянні з войскам па гучным патрабаванні Радзівонава, тагачаснага міністра абароны, і Гурый Парыжскі (Корсунскі)».
Гэта было пры патрыярху Алексію, а пры цяперашнім патрыярху Кірылу трое з гэтых чатырох атрымалі новыя кафедры, адзначае ён.
Гэта, па словах Кураева, толькі надводная частка айсберга.
«Збіраецца ў людзей вось гэты адкладзены попыт на праўду, попыт на чысціню», — мяркуе Кураеў.
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=120823
Літварус, такія як вы -ў “дятінстве і юнацтве” Ха_ха!
Ты паглядзі якіе усе сталі хітрымі, асцярожнымі і “аб’ектыўнымі” Той жа з…лы беларус! Напішуць нешта, што сказалі іншые. да яшчэ і зноску дадуць, маўляў “глядзі калі не верышь, пачытай тут. Відаць, гэта мода прыйшла з ТВ, там пруць “но камент”. Так гэта не ад аб’ектыўнасці, а ад таго што не ведаюць як каментаваць. Дарэчы, гэтым злоужываюць на дадзеным сайце. Не ведаю як хто, а я гэтые зноскі не гляджу. Варта зыходзіць з заувагі постмодерністаў – цяпер навыраблена столькі знакаў і паведамленняў, што большасць з іх ніхто і ніколі не прачытае..
‘’Пра сябе скажу, што іншы раз я вельмі абураны ангельскімі імпэрыялістымі, здаецца, горла ім перарэзаў-бы, а ў другі раз салодка мару аб прынадах буржуазнага жыцьця. Так салодка мару, што пасьля і самому сорамна робіцца. Нават чырванею.’’
Андрэй Мрый. Запіскі Самсона Самасуя
Гэта назывыаецца “прыехалі”. За нічтожную крытыку-параду Рэдакцыя пачынае выдаляць мае каментары.
За апошні свой каментар выбачаюся. Адкрыў сайт, гляджу каментароў 11, значыць, думаю, меня прабросілі, напісаў каментар, гляджу адразу каментароў стала 14 ў тым ліку і з маім. Выбачаюся.