nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дзьве мапы

студзень 28, 2014 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Дзьве мапы 2

Самым галоўным палітычным зрухам, які ўсплыў на паверхні грамадска-палітычнага жыцьця ва Ўкраіне ў лістападзе мінулага году, стала тое, што ўкраінская безнацыянальная бюракратыя, якая некалькі апошніх гадоў проста ціха паразітавала на карку ўкраінскага народу, для надзейнасьці захаваньня свайго прывілеяванага становішча вырашыла пераўтварыцца ў адкрыта антынародную бюракратыю з дыктатарскімі паўнамоцтвамі – Януковіч і яго група вырашылі далучыцца да пуцінска-лукашэнкаўска-назарбаеўскага дыктатарскага клубу, здаўшы сваю краіну ў “таёжны союз”. Аднак украінскі народ паўстаў (а пра яго ўкраінская бюракратыя ўжо было забыла), бо бачыў будучыню сваёй краіны іншай… Зьлева ўверсе вы бачыце мапу актыўных дзеяньняў украінцаў у дачыненьні да ўладаў (ОДА – гэта Абласная Дзяржадміністрацыя), а справа – адсотак па абласьцях Украіны тых, хто, па даных аднаго з апошніх перапісаў, лічыць сябе рускімі. Гэтае параўнаньне (раней на нашым сайце ўжо былі аналагічныя параўнаньні) у чарговы раз паказвае тое, што мы казалі ўжо шмат разоў: сапраўднай дэмакратыяй можа быць толькі Нацыянальная Дэмакратыя. Як і наадварот: калі ў большай часткі грамадства па той ці іншай прычыне (дэмаграфічнай ці інфармацыйнай) няма нацыянальнай самасьвядомасьці, дык і сапраўднай дэмакратыі ня можа быць. У лепшым выпадку будзе яе нейкі сурагат. Больш глыбокія развагі на гэтую тэму пакідаем нашым наведвальнікам.    

19 каментарыяў

  1. Litvarus кажа:

    Толькі што праглядзеў па Белсату размову Мацкевіча з Лябедзкам пра падзеі ў Украіне. Ані слова пра тое што на Майдан выйшлі нац. свядомые украінцы. Так жа каментуюць падзеі ў 95% усе незалежные СМІ. Раней нашые апазіцыянеры езділі ў Польшчу і ў Сэрбію пераймаць вопыт барацьбы з дыктатурай і таксама не убачылі, што там дыктатуры перамаглі народы якіе ужо адбыліся як нацыі. Адкуль такая слепата? Мяркую, ёсць две прычыны. Першая, -наша назва “белые рускіе”, якая – як я шмат разоў пісаў (але гэта не друкуюць незалежные СМІ) – забівае у нашых людзей усё нацыянальнае. І Другая – прывязка нацыянальнага к ідэалогіі нямецкага нацызма. Яе здейснілі заходніе лібералы, працягваюцы традыцыю Асветніцтва і расейскіе камуністы, якіе таксама праз камунізм ідэалогію асветніцтва прынялі і чым душылі нац. вызвольные рухі сваіх нерускіх народаў у тым ліку і нас. Цяпер абое гэтые ідэалогіі адкідваюцца таму што краіны Захада і Расеі самазнішчаюцца ад наплыва ў іх краіны нееўрапейскіх народаў. Натуральна, калі прытрімлівацца тэорыі Змовы, то можна знайсці сілы, якіх гэтае самазнішчэнне задавальняе. Хай прафесійные філосафы і сацыёлагі займаюцца выясненнем чым нямецкі нацызм адрозніваецца ад Нацыяналізма. Ім за гэта плоцяць грошы. Ну не мне ж ў каментары гэтым займацца!? А Рэдакцыя сайта хай шукае канкрэтные сілы якіх гэтае самазнішчэнне задавальня,. магчыма яны павінны быць, ведзь ідэі самі па сабе без фізічных носьбітаў не існуюць.

  2. Licvin кажа:

    ”Мир принадлежит нам, мы его хозяева, и никому другому им не владеть! С тех пор как существует история, ваше рабочее воинство всегда копошилось в грязи (как видите, мы тоже кое что смыслим в истории) и будет и дальше копошиться в грязи, пока мне и тем, кто со мной, и тем, кто придет после нас, будет принадлежать вся полнота власти. Власть! – вот слово, равного которому нет в мире. Не Бог, не богатство – власть! Вдумайтесь в это слово, проникнитесь им, чтобы оно дрожью отдалось во всем вашем существе. Власть!” Джэк Лондан ”Жалезная пята”.

    Мінак ”Адной з галоўных мэтаў Вашынгтона–Бруселя — знішчэнне лакальных культур і традыцый, абезлічванне чалавецтва. Ніхто на захадзе не зацікаўлены ў нацыянальным адраджэнні народаў. «Адраджэнскія» пачуцці яны выкарыстоўваюць дзеля таго, каб мабілізаваць насельніцтва на звяржэння неўгоднага і нязручных ”дыктатараў”. Ім нас..ць на ліцвінаў і мову. Такая самая мэта і ў маскоўскай алігархіі. Яны з заходняй алігархіяй даўно адзін народ і кіруюцца адной логікай!”

    • Siarhiej кажа:

      Licvin: Такая самая мэта і ў маскоўскай алігархіі. Яны з заходняй алігархіяй даўно адзін народ і кіруюцца адной логікай!”

      Гэты мінак (Licvin) не кіруецца ніякай логікай, спробуе абвергнуць відавочнае: заходнія міліянэры і міліярдэры грошы зарабляюць не праз УЛАДУ і карупцыю, у адрозненні ад маскоўскіх алігархаў. Устойлівасьць Расеі базуецца на карупцыі, прамыванні мазгоў і кгб-фсб.

  3. Litvarus кажа:

    Сп. Ліцвін, зноў у меня срываюцца каментары, таму паўторна буду пісаць вельмі кратка. Ў Еўропу хочуць украінскіе нацыяналісты. Іх падтрымлівае Захад. Значыць ён і не супраць лакальнай украінскай культуры. Где ж тое знішчэнне л. культур і абезлічванне челавества, аб якім вы гавораце?

  4. Licvin кажа:

    Litvarusу: Купіце акуляры і разглядзіце мапу Украіны, што намалявана ў артыкуле. Затым уключыце свае аналітычныя здольнасьці. Украіна валодае разам з Расеяй двума трэцямі чарназёма планеты. Праз трыцаць год той хто будзе вытворцам харчавання, у першаю чаргу зерня, той і будзе валадарыць на планеце. Таму Захад глядзіць наперад, на 30-50-70 год. Украінская ўлада усё яшчэ хістаецца ў сваім жаданні: ці легчы пад Захад ці пайсьці на Саюз з слабай але багатай рэсурсамі Расіяй.

    • Siarhiej кажа:

      Licvin: Украінская ўлада усё яшчэ хістаецца ў сваім жаданні: ці легчы пад Захад ці пайсьці на Саюз з слабай але багатай рэсурсамі Расіяй.

      Вы не бачыце прынцыповых адрознянняў: на Захаде карупцыі значна меньш і красьці карыстаючыся ўладай амаль немагчыма. Януковіча, Пуціна, … гэта прынцыпова не задавальняе, а “багатая рэсурсамі Расея” – гэта міф.

  5. Litvarus кажа:

    Сп. Ліцвіну паспрабую адказаць пазнее. А пакуль у меня пытанне да Рэдакцыі. Вы выставілі вельмі карысны матэрыял, які прымушае думаць аб Нацыянальным. Гэта вельмі актуальна для усяго Свету ( пачалося змешыванне народаў) і для нас, у якіх пакуль не адбылося нацыянальнага адраджэння, і чуюцца галасы (Акудовіч) што яно ў час глабалізму і непатрэбнае). Я згодзен з Рэдакцыяў, што Дэмакратыя можа быць толькі нацыянальнай па форме (да і па сутнасці). і народ без нацыянальнага – легкая здабыча іншых народаў, і наогул вымірае. Чаму так сдалася,што на гэты ваш матэрыял адрэагавала толькі два челавека. Калі б падобнае надрукавала б Свабода, ці Архе там было б пабоішче, не меньшае чым пры абмеркаванні тэмы “паліцаі і партызаны”. Калі на ваш Сайт не заходзяць чытачы, то чым вы іх разпугалі? Калі чытачоў шмат, а каментароў мала, то гэта будзе сведчыць што гэта тэма пакуль цяжкая для людзей і тады трэба павелічыць колькасць матэрыялаў па нацыянальнай тэматыцы.

  6. Litvarus кажа:

    Сп. Ліцвін, філосаф М. Фуко вельмі цікавіўся пытаннем сутнасці улады. Прыйшоў да высновы, што яна вельмі цесна звязана з ведамі (сутнасць ведаў прага да улады) і што улада не носіць толькі рэпресіўны характэр (немцы і рускіе тады хацелі фашызма і камунізма). Што толку, што якуты і негры сідяць на земле поўнай каштоўнымі выкапнямі, што толку што у рускіх шмат черназему, а у немцаў адзін песок!. Мяркую, мала што зменіцца і праз 50-100 гадоў. Магчыма ў будучыні на украінскі і рускі черназём прывезуць працаваць кітайцеў, калі выявіцца што так эканамічна мэтазгодна. Якая праца застанецца украінцам і рускім, я не ведаю. Можа абслугоўваць пераапрацоўку смецця і трупаў (яны ж нікуды не денуцца, ніякі прагрэс іх не паменьшыць, наадварот, тое што раней рабіла прырода, ў будучым прыйдзецца рабіць челавеку) можа нешта яшчэ. Ад перанаселенння зямной кулі вельмі карысна размнажэнне гомікаў, якіе не даюць патомкаў. Таму змаганне супраць галубых вельмі хутка знікне, негледзячы на воплі маралістаў.

  7. Litvarus кажа:

    Паспрабую даць свае разуменне адрозніванне нацызма ад нацыяналізма. У кожнае нацыі ёсць ці будзе свая іерархія каштоўнасцяў. Усе нацыі цэняць адно і тое ж, але ў іерархіі каштоўнасці займаюць розные мейсцы. Напрыклад у рускіх нехлуслівасць стаіць на пятым мейсцы, а у немца на трэцім, у рускага гасціннасць стаіць на трэццім мейсцы, а у азіята на другім, а у ангельца – на шостым. Жыць па шкале катоўнасцях іншай нацыі гэта пакута. З яе пачынаецца рэзня і войны. Калі адна нацыя навязвае іншай сваю шкалу каштоўнасцяў то гэта нацызм. Не важна робіць яна гэта фізічна як немецкіе нацысты, ці праз сваю культуру, як робяць нам рускіе. Шкала каштоўнасцяў замацоўваецца праз мову , мастацтва і народные звычаі. Кожная нацыя мае права абараняць сваю шкалу усімі сродкамі. Гэта нацыяналізм. Натуральна, што наібольш выразна шкала каштоўнасцяў праяўляецца ў прадстаўнікоў карэннай нацыі. Таму яны, пры прочых раўных умовах, павінны займаць кіраўнічые пасады. У нас з-за русіфікацыі шмат хто хоча жыць па рускай шкале каштоўнасцяў. Адбываецца сутычка, і ані адна не перамагае, утвараецца хаос, бездапаможнасць, безволле. Гэта выразна бачна па паводзінам нашых кіраўнікоў былых камуністаў і наібольш русіфікаванай частке народа. Здаецца, тое ж назіраецца і ў апазіцыі.

  8. Licvin кажа:

    Litvarusу: Пра Фуко не трэба, што ён думаў і чым цікавіўся, тут хаця б разабрацца ў сучаснасьці, з уласнымі думкамі аб рэчаіснасьці.
    Рэдакцыя сцвярджае, што ”сапраўднай дэмакратыяй можа быць толькі Нацыянальная Дэмакратыя!” Гэта значыць, што галоўнаю каштоўнасцю жыцця з’яўляецца ”дэмакратыя”. Нібыта ”дэмакратыя” падмурак справядлівасьці. Акрамя таго шмат спекуляцый наконт ”свабоды”.
    У гэтых трох ”соснах” заблыталі ўсіх шчырых постсавецкіх мысляроў, якія да сёнішняга часу змагаюцца за гэтыя эфемерныя істыны часцяком не разумеючы іх сапраўдны сэнс. Для ”нацыяналіста” ня мае значэнне ні сама ”дэмакратыя”, ні ”дыктатура”. Для яго, нацыяналіста–патрыёта, важна, каб гэта была нацыянальная дзяржава, нацыяналіст згодны і з нацыянальнай дыктатурай.
    Сёння проеўрапеская ”дэмакратыя” — гэта той таран, які бурыць перш за ўсё нацыянальныя дзяржавы. Абарона правоў ”меншасьцяў”, ”геяў”, ”мігрантаў” — сведчанне гэтага працэсса. Наогул ”дэмакратыя” — гэта толькі сродак, як і ”дыктатура”.
    Наконт ”свабоды” цікава і змястоўна выказаўся такі выбітны мысляр, як Зыгмунт Фройд. ”Індывідуальная свабода не з’яўляецца велічынёй культуры… З развіццём культуры свабода абмяжоўвалася, а справядлівасьць патрабавала, каб ніхто не мог пазбегнуць гэтых абмежаванняў… Імкненне да свабоды, такім чынам, заўжды будзе скіравана альбо супраць пэўных формаў і запатрабаванняў культуры, альбо супраць культуры наогул.”
    …Баюся, што Украіну заціснулі два драпежнікі, Заходняя алігархія і Усходні каганат, і яны разарвуць гэтую прыгожую краіну з цудоўным народам на часткі.

    • Siarhiej кажа:

      Licvin: Баюся, што Украіну заціснулі два драпежнікі, Заходняя алігархія і Усходні каганат,

      Сп. Licvin, вы тут пастаянна дзяўбеце, што Захад і Расея аднолькава кепскія для нас. Гэта ЛУХТА!

  9. Litvarus кажа:

    Зноў мой вялікі адказ сп. Літвіну кудысьці знік, таму адкажу вельмі кратка і таму магчыма малазразумела і груба. Вы адкідаваеце Фуко, каб мысліць сучасна і самастойна і тут жа бярёце Фрейда, які жыў даўней чым Фуко. Вы застаецеся ў плену рускага менталітета, які адрозніваецца ад еўрапейскага перш за усе ненавісцью да Свабоды і Дэмакратыі. Вось чаму ў Расеі (калі адкінуць габрэяў і абрусеўшых літвінаў-беларусаў) дэмакратаў амаль няма. І таму калі бярёце нешта у заходніх мясляроў, то толькі іх сумневы ў каштоўнасці Св.і Дэм. Вы нават Свабоду зрабілі ворагам Культуры. Здаецца, уж як Рэдакцыя шукала сярод маскалёў істых дэмакратаў і тая, здаецца не знайшла. Памятую, як апошняя бабёнка з адшуканых сваю претензію панаваць над украінцамі апраўдавала тым што у нас (рускіх) і у украінцаў агульные ворагі. Гэта таксама вашая улюблённая думка сп. Літвін.

  10. Licvin кажа:

    Нічога я не дзяўбу. Я прагматычна і з халоднай галавой гляжу на ўсе падзеі, імкнуся не падпадаць пад маніпуляцыю і замбіраванне СМІ. Дзіцячай хваробай веры ”Захад нам паможа”, я перахварэў у пачатку 90-х. І не пра мяне тут ідзе размова.
    Я разумею, што ўсялякая ўлада разумней звычайнага шараговага чалавека і таму імкнуся зразумець за хітрымі ідыялагічнымі штампамі, далейшую хаду сучасных вядучых. Узіраючыся ў каментары, твары ўрадавых асоб, іх заявы, іх выказвання, я хачу хоць часткова разумець хаду блізкіх падзей.
    Вы ж у асноўным знаходзіцеся ў псіхалагічным стане вядомых, што імкнуцца знайсьці некага ”моцнага і справядлівага” за межамі сваёй краіны. Галоўная хіба вашых роздумаў, што вы валодаеце здольнасцю аперырываць двума–трыма прызнакамі рэальнасьці, усе астатнія вы адкідываеце ўбок, у выніку ў вас атрымліваецца чорна-белая сучаснасьць.
    Таму я ўвесь час вас вяртаю да рэальнасьці. А рэчаіснасьць сфармулявана рэдакцыяй у канкрэтнай форме ”Што чакае Украіну?” 1. Распад Украіны на дробныя краіны па тыпу Югаславіі? 2. Еўропа цалкам прымае Украіну ў Еўразьвяз? 3. Украіна ідзе на цесны саюз з Расіяй?

  11. Litvarus кажа:

    Сп. Літвін, а гдзе і калі Рэдакцыя запытывала чатачоў “Што чакае Украіну?” Пытанне вельмі цікавае..

  12. Siarhiej кажа:

    Пытаньне не ў тым “захад нам дапаможа ці не?”, а ў тым якія стандарты цывілізацыі мы выбіраем. Ардынска-саўковыя ці заходнеэўрапейскія? Ці тут нехта не разумее, што ў нас дыктатура, а на Украіне масква і тамтэйшыя браткі хочуць зрабіць тое ж?

  13. Licvin кажа:

    Siarhiejю: ”Пытаньне не ў тым “захад нам дапаможа ці не?”, а ў тым якія стандарты цывілізацыі мы выбіраем. Ардынска-саўковыя ці заходнеэўрапейскія? Ці тут нехта не разумее, што ў нас дыктатура…”
    У нас ВВП –65 млр. даляраў. Калі ў нас зрабіць дэмакратыю, то амаль імгненна ўладу захопіць мафія, якая вывязе ўсе багацці і валюту за мяжу, зямлю прадасьць і сама зліняе за бугор. Ні здоляеце ні вы, ні я, ні літварус даць зарплату ў 2000 даляраў урачу хуткай дапамогі, настаўніку, рабочаму, міліцыянту. У беднай краіне можа існаваць толькі аўтарытарная улада, каб гэта краіна захавалася.
    Чаму тады ў невялікіх краінах Захаду: Бельгіі ці Галандыі высокі ВВП?
    Не ведаю, але мяркую, што іхнія транснацыянальныя кампаніі ў Азіі, Афрыцы і іншых краінах трэцяга свету, маюць вялікія прыбыткі ад здабычы выкапняў і вытворчасьці сыравіны, і гэтую прыбылі, а таксама налогі вывозяцца ў тую самую Бельгію, Англію, Галандыю, Францыю і Нямечынну… Вось гэтую ролю — праз дэмакратыю — заходнія краіны навязываюць нам і навязалі Расеі і Украіне.
    Раней быў неакаланіялізм — дзе багацці выграбаліся ў каланіяльных краінах сілай зброі, потым неакаланіялізм — багацці выграбаліся праз вываз капіталу, зараз глабалізм — багацці з краін трэцяга міру вывозяцца праз сыстэму цэн, вывазаў прыбыткаў, падаткаў, выкупу зямель, заводаў і фабрык, дэіндустрылізацыю краін, за кошт інфармацыйнай экспансіі, і экспансіі сваёй фінансавай сыстэмы, дзе долар разбурае фінансувую сыстэму любой суверэнай краіны трэцяга свету…
    Прабачце, але магу рабіць свае каментарыі, толькі пры пазітыўных адносінах да маіх каментарыя. Калі ідзе абраза і лаянка, то я збіраюся прыпыніць свой удзел у каментарыях.

  14. VladIv кажа:

    Шаноўнае спадарства!Шмат чытаючы розныя погляды на пера-пабудову грамацтва, прыхожу да такой высновы: як нешта толькі –толькі пачынае асэнсавана праяўляцца,адразу з’яўляюцца нейкія плыні, якія пачынаюць гэты пачатак папросту калоць і калашматіць.Прыклады:- у 90-я гады-тарашкевіцай, а цяперака-ліцьвінствам.І што самае дзіўнае-ўсе за адзінства.Прынцып:падзяляй і валодай? Звярнітеся па сп-цы Litvarus,можа чаго і ўцяміця. Калі Вы аматар словаўтварэньня, пачніця калі ласка з пытаньня:”Чаму ў нашай мове слова блага-супрацьлеглае-благо-дарю,благо-деяніе,благо-родіе і т.д.?
    Што тычыцца тэмы.Мею думку, што нам трэба разлічваць толькі на свае уласныя здольнасьці і магчымасьці!Дзеля гэтага трэба вельмі абачліва ставіцца да кожнага СЛОВА, таму што, як толькі слова вымаўлена ў прастору, яно становіцца зброяй! Давайця будзем вучыцца весьці дыскусіі, яднаючыся! ЎладІв.

  15. Licvin кажа:

    Згодны з VladIv. Сайт дае магчымасьць абменівацца інфармацыяй, хто дзе вычытаў, мацаваць нашы ўласныя меркаванні і напрацовываць светапогляд, таксама даваць магчымасць удзельнічаць у творчых дыскусіях.
    Розныя ”разрыхліцелі”, шпегі і правакатары спецыяльна збіваюць нас на ўсялякую лабуду. Канечна трэба разумець, што спецыяльныя службы цікавяцца і нашым сайтам, гэтакая ў іх работа, таму гэта вымушае быць стрыманымі і не балабоніць лішняю і шкодную для сябе інфармацыю.

  16. Litvarus кажа:

    Уж не ведаю прачытае мой гэты камент сп. Літвін, таму што Рэдакцыя ужо выставіла матэрыял пра Украіну. Мяркую, што сп. Літвін знаходзіцца ў палоне старых уяўленнях марксізма-ленінізма, якіе парадзілі панятак эксплуатацыі, і ён яго пераносе нават будушчую эпоху глабалізму.Прыкладам эксплуатацыі марсісты лічаць адносіны ў калоніях. Сп. Літвін піша, што ў калоніях каланізатары (перадавые народы Захаду) сілай зброі выгребалі усе дабро. Мадэлью такіх адносін можа быць адносіны першых сустрэч еўрапейцаў з дікарямі. Апошніе аддавалі за жменю цвікоў парасёнка. І кожная старана была вельмі задаволена і нават лічыла Іншых дурнямі. Дікарі радаваліся, што з цвіков вырабяць гарпуны, а маракі, што вылечацца ад цінгі. Тут марксісты пускаюцца ў развагі пра менавую і патрэбіцельскую стоімасць, знаходзяць механізм эксплуатацыі і становяцца на бок дікаря. Але яны забываюць што еўрапейцам спачатку трэба было ў шахтах здабыць ж.руду і вугаль, затым выучыць механікаў як пабудаваць плавільную печ, затым яе пабудаваць, затым выплавіць сталь, затых вырабіць дрот, затым з яе цвікі, і наканец, прывесці дікарям каб тыя маглі лёгка забіваць сваю здабычу. Для дікаря ж вырасціць парасёнка ў умоваў трапічнага вострава амаль нічога не каштавала. Так хто каго тут эксплуатаваў? Такіе адносіны існуюць паўсюль і да сіх пор. Рускіе лазяць па зугробах снега каб здабыць нафту і газ і патом абменяць (купіць) у немцаў якасную машыну, якую самі не могуць вырабіць. Але марксісты сталі крычаць аб эксплуатацыі, а сп. Літвін перанес гэта ужо ў эпоху глабалізацыі і пугае нас Захадам з яго якаснымі цвікамі і лье на Захад бруд, які яны толькі можа прыдумаць, а маскалі гадзяць Захаду як толькі могуць. Таму я адкідваю паняцце эксплуатацыі і заменяю яго на паняцце “пераразмеркаванне працы”. Адсталым дастаёцца горшая праца. Нам можа дастацца самая горшая (калі мы не станем нацыёй з годнасцью і гонарам, як цяпер становяцца украінцы). Так што сп. Літвін, кідай гэты марсізм-бальшавізм.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы