Сяргей Кара
Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана – паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.
Рэдакцыя.
“… Калісьці ў Расеі радаваліся адраджэньню казацтва. Тысячы ўспомнілі пра сваіх адважных продкаў, сталі абмяркоўваць іх гісторыю, разьвіваць культурныя традыцыі, выхоўваць моладзь у вайсковым духу. Але ад казакоў чакалі большага, памятаючы, што гэтая гераічная нацыя ня раз паўставала супраць свавольства ўлады, і як за бунтарамі-атаманамі ішлі людзі розных нацыянальнасьцяў.
Калі-небудзь казакі павінны былі заявіць пра сябе ў вялікай палітыцы. І вось заявілі… Няўжо гэта зорны час казацтва – стаць крамлёўскімі «цітушкамі»?!
Атаман-«адзінарос» паабяцаў выслаць на падаўленьне ўкраінскай рэвалюцыі 760 тысяч казакоў. Потым, праўда, паправіўся і зьнізіў памеры пацешнага войска ўжо да 15 тысяч. Які будзе наступны крок такіх ваякаў – разам з паліцыяй зьбіваць пратэстуючых у Маскве, а то і ў Растове?
Трыста гадоў таму адгрымела на Доне вайна 1706-09 гадоў, якую вялі казакі за незалежнасьць сваёй Радзімы ад прыгоньніцкай Расеі. Даўно ўпакоіліся горды данскі атаман Кандраці Булавін і верны паплечнік яго, які так і не скарыўся рускім царам Ігнат Някрасаў. Ніколі не забудзе Дон шыбеніцы на плытах і спаленыя Пятром Першым станіцы. Страшную цану тады заплацілі казакі, страціўшы ледзь не палову народу ў барацьбе за сваю Свабоду. І разам зь імі палеглі ў данскую зямлю браты-запарожцы, якія прыйшлі да нас на дапамогу з казачай Сечы.
Ці не павінны сёньня данцы прыйсьці на дапамогу іх нашчадкам, якія змагаюцца за свабоду ўкраінскага народу?
Між тым, запарожскія казакі разам з актывістамі Майдана і руху «Правы Сектар» стварылі Народную гвардыю і маюць намер стаяць да канца, не жадаючы жыць у паліцэйска-чыноўніцкім канцлагеры. Здавалася б, можна толькі парадавацца за украінцаў, якія, ня ў прыклад нашым суайчыньнікам, аказаліся такімі лёгкімі на ўздым. Дык не ж, пагрозы Майдану чутныя ня толькі ад прадстаўнікоў расейскай улады, а і ад тых, хто набраўся нахабства прылічыць сябе да данскіх казакоў…
Казакі, падумайце – зь кім вы заадно і хто вамі кіруе? Няўжо з чэкістамі ды бальшавікамі, якія пахавалі свае партбілеты і якія ў свой час залілі Дон нашай крывёю? Няўжо з тымі, хто стагоддзямі цынічна выкарыстоўваў казацтва ў сваіх палітычных інтарэсах?
Расейская ўлада нават народам нас не прызнае! І гэтая ж улада ня лічыць народам таксама і ўкраінцаў, зь імперскай пыхай называючы Ўкраіну “гістарычным непаразуменьнем”.
Казакі, ня слухайце ражаных, якія прынялі ў казацтва Пуціна, а раней, у 1936-м, прынялі туды людаеда Сталіна, калі савецкія ўлады забілі ўжо больш за палову казакоў.
Месца ваша цяпер ня побач з паліцэйскімі, а з братамі ва Ўкраіне, якія падняліся на барацьбу за свабоду і справядлівасьць!”
=
Ад рэдакцыі:
Калі ў гэтым звароце слова “казакі” памяняць на “беларусы-літвіны”, а таксама некаторыя лічбы, прозьвішчы, факты памяняць на ўзятыя зь беларускай гісторыі, можа атрымацца такі ж інтэр-нацыянальны зварот ад сапраўдных беларускіх дэмакратаў да ўласнага народу.
А давайце лічыць, што мы так і зрабілі…
А ці былі беларускіе і пагатов беларускіе-літвінскіе казакі? Мяркую, спробы Рэдакцыі затрымаць нас ў нейкім казастве брацстве дарэмные. Казакі носьбіты степнога,поўднёвага, праваслаўнага менталітета. Не хапала каб рэдакцыя яшчэ прыдумала літоўскіх, латышскіх, эстонскіх, польскіх казакаў. Ў запарожскай Сечы был і польскіе і літвінскіе шляхтічы. Але іх там было мала. Так колькасць нараджае якасць.
Відаць, каб іншыя чытачы маглі пакідаць свае каментары, трызьненьні некаторых давядзецца выдаляць…
Сапраўды, колькасьць каментароў “Л….руса” “нараджае” “якасць” тыпу “Як там як? – Як як як!”
Фраза Рэдакцыі “каб іншые маглі пакідаць свае каментары, трызненні некаторых давядзецца выдаляць” заслугоўвае кнігі рэкордаў Гінеса. Калі гэта датычацца маіх каментароў, абяцаю у вас больш нічога не каментаваць. Усёроўна камунікацыі, абмен думкамі не атрымліваецца.