nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Кантужаныя Майданам (частка 1: іх думкі й словы)

люты 17, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

НовікаўПасьля нядаўняга нашага матэрыяла з блізкай назвай (гл. https://nashaziamlia.org/2014/02/13/6409/) мы вырашылі паказаць яшчэ адну групу “ўзбуджаных”. Цяпер гэта будуць прадстаўнікі й прыслужнікі расейскай імперыякратыі. У прынцыпе, погляды людзей падобнага тыпу на незалежнасьць, дэмакратыю, самастойнае дзяржаўнае існаваньне суседніх з расейскай імперыяй народаў даўно вядомыя і мала каму цікавыя. Але апошнім часам у іх выказваньнях сталі праступаць акцэнты, якіх нядаўна яшчэ не было (ці яны былі схаванымі) і на якія мы палічылі вартым зьвярнуць увагу нашых чытачоў. Натуральна, усё гэта справакавана актуальнымі падзеямі ва Ўкраіне.

 

1.

Па пачатак давайце паслухаем расейскага вайсковага эксьперта – прэзідэнта калегіі вайсковых эксьпертаў, ганаровага старшыню Агульнарасейскага саюзу кадэцкіх аб’яднаньняў, экс-намесьніка міністра абароны СССР генерал-маёра Аляксандра Ўладзі́мірава (на фота ўверсе ён справа).   

Вось што напярэдадні сказаў гэты чалавек у адным са сваіх інтэрвю (узята адсюль: http://uainfo.org/yandex/275288-rossiyskiy-voennyy-ekspert-voyna-s-banderovcami-na-territorii-rossii-neizbezhna-v-skorom-buduschem.html):

“Зыходзіць цяпер трэба з таго, што вайна непазьбежная – а яна сапраўды непазьбежная, улічваючы, што стан Расеі адносна магчымага пачатку ўзброенай фазы вайны адпавядае прыкладна пачатку 1939 года.

Мы лічым, што вайна на тэрыторыі Расеі магчымая ў вельмі хуткай будучыні. Пры гэтым трэба разумець, што Расея будзе ваяваць ня супраць 82-й дэсантнай дывізіі ЗША ці танкавых калон НАТО. Расея будзе ваяваць на сваёй тэрыторыі, у першую чаргу з тымі адмарозкамі, з той “пятай калонай”, з падрыхтаваным радыкальным ісламам, з уласнымі нацыяналістамі, з украінскімі бандэраўцамі ды іншымі, якія ўжо ўзброены, якія хочуць чагосьці ад усіх нас [ну, вядома, няшчасныя; менавіта ад вас нехта чагосьці хоча… – Рэд.]. І ваяваць будзе не армія, як правіла, а насельніцтва, таму што вялікія войны вядуцца нацыямі, а не дзяржавай. Дзяржава толькі ажыцьцяўляе агульнае кіраўніцтва.

У нас жа можа скласьціся сітуацыя, як у Лівіі, у іншых краінах, калі будзе абяскроўленае вайсковае кіраўніцтва і кіраваньне дзяржавай практычна зьнікне. І тады насельніцтва будзе прадастаўлена само сабе, а таксама яно будзе знаходзіцца пад уладай тых узброеных адмарозкаў, якія будуць рабаваць крамы, забіваць сям’і афіцэраў, служачых і г.д. І павінны быць людзі сярод насельніцтва, хто здольны заняцца арганізацыяй, каб даць адпор гэтаму ўсяму. Патрэбная элементарная рэч – каб кожны мужчына і жанчына мелі навыкі ў простых дзеяньнях са зброяй. Жанчыны павінны ўмець перавязваць раны, дапамогу аказваць, варыць кашу. Мужчына павінен умець страляць, ваяваць, вадзіць ды іншае. І гэта ня толькі патрабаваньні для бясьпекі нацыі, бясьпекі Расеі – гэта патрабаваньні для яе выжываньня як цывілізацыі. Калі пачнецца вайна на тэрыторыі Расеі, яна, безумоўна, будзе весьціся з мэтай зьнішчэньня Расеі як такой, каб яна зьнікла зь гісторыі чалавецтва і як вялікая дзяржава, і як цывілізацыя. Наваляцца ўсе, але першапачаткова гэта будуць бандыты, якія ўжо тут і якія прыйдуць – дыверсійныя групы і г.д.

Так пачынаюцца ўсе войны.

Для таго, каб даць магчымы адпор з боку насельніцтва, павінны быць навыкі пачатковай вайсковай падрыхтоўкі. Кожны хлопец, дзяўчына павінны разумець самі – вось гэтая праграма – адзіны спосаб і магчымасьць, калі дзяржава можа даць гэтыя навыкі, навучыць яго таму, што спатрэбіцца для выжываньня, для абароны сябе, сям’і, дзяцей, і для таго, каб потым пасьпяхова ваяваць. І гэта галоўная справа для ўсіх СМІ ды нашых грамадскіх дзеячаў – данесьці гэтую простую думку да нашых хлопцаў: вайна непазьбежная на тэрыторыі Расеі, ім непазьбежна давядзецца ваяваць. Калі нейкія часткі арміі захаваюцца, яны будуць дапамагаць ваяваць насельніцтву, але ніхто не застанецца ў баку.

Цяпер да кіраўніцтва Мінабароны прыйшлі дзеяздольныя людзі, здольныя думаць, слухаць, чуць. Яны прымаюць неабходныя меры. І адна зь іх – вось гэтая адукацыйная праграма. Гэта важная рэч, але і яна – прамежкавая.

Радзіме павінны служыць усе, і выключэньняў быць не павінна, акрамя, хіба што, сьляпых і глуханямых. Служыць Радзіме трэба абавязкова і на вайсковай, і на грамадзянскай ніве. Член грамадства павінен несьці дзяржаўную службу – грамадзянскую або дзяржаўна-вайсковую, якая можа быць і не зьвязана з валоданьнем і выкарыстаньнем зброі. Гэта дэмакратычны выбар кожнага. [Але] калі ты ня робіш ні таго, ні іншага, у цябе не павінна быць ні кар’еры, ні прэферэнцый, ты будзеш у грамадстве ізгоем.

Усё часьцей даводзіцца ставіць у прыклад Ізраіль, дзе служаць ўсе, дзе мужчына, які не служыў, не зьяўляецца мужчынам. На яго дзяўчыны проста ўвагі не зьвяртаюць. І гэта правільна, паколькі Ізраіль стала жыве ў атмасьферы лагера ў аблозе. Расея апускаецца ў гэтую ж самую сістэму.

Зноў даводзіцца вяртацца да Украіны – калі паглядзець, што робіцца на Майдане, у Кіеве, то падумайце, як “добра” жывецца людзям у гэтым чадзе ад пакрышак. Там будзе страляніна. І пачнецца – іх шмат, яны маладыя, яны адкормленыя чужымі грошамі й чужой зброяй, і ім усё роўна – яны не ў сябе дома [?! – Рэд.]. Гэта самая жудасная рэч, якую мы назіраем, яна, так ці інакш, над усім сьветам навісае

На жаль, самыя  “перадавыя дэмакратычныя краіны”, такія, як ЗША, у гэтым удзельнічаюць непасрэдна, паколькі іншага шляху, акрамя як умацаваць свой ​​уплыў у сьвеце з дапамогай вайны, у іх няма“.

(канец цытаваньня інтэрвю)

2.

А цяпер давайце паслухаем, што вярзець вядомы лукашысцкі казачнік-прапагандыст Яўген Новікаў (на фота ўверсе ён зьлева). Вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=zKvBleUGQzQ ці тут: http://via-midgard.info/news/in_midgard/novosti-slavyan-35-evromajdan-prognozy-i-dejstviya.htm – можна праслухаць яго адносна нядаўнюю праграму “Навіны славян”, №35, прысьвечаную  “Еўрамайдану”.

А вось мутная плынь сьвядомасьці гэтага праімперскага міфатворцы,  зафіксаваная ў пісьмовым выглядзе:

“На сувязі Менск. Вас зноўку вітае брацкая Беларусь [бачыце, за каго сябе выдае пан Новікаў – за Менск, за Беларусь! – Рэд.]

Новікаў 2[Сёньняшняя] сітуацыя ва Ўкраіне на 100% паўтарае сітуацыю ў Расеі 1917-га года. Пасьля таго, як “чырвоныя” і “белыя” счэпяцца паміж сабой, вось тут якраз і зьявяцца ўсе тыя, хто гэта арганізаваў і прафінансаваў – прыдуць англічане, амерыканцы, французы. Г.зн., увесь “Захад”, як мы іх называем. Хаця яны даўно ўжо прыйшлі й стаяць каля дзявярэй…

Ёсьць такая кніга пад назвай “Паблізу ёсьць, каля дзьвярэй…” [гл. яе вокладку зьлева; зьвярніце ўвагу на падзагаловак; мы дык зьвярнулі. – Рэд.]. Прачытайце яе да канца. Асабліва прашу гэта зрабіць моладзь. І вам адкрыецца нешта большае, чым тое, што вы бачыце ў звычайнай рэчаіснасьці – у Кіеве, ва Ўкраіне, дый ва ўсім нашым жыцьці.

Самым уважлівым чынам Захад цяпер назірае за тым, што адбываецца ў Кіеве, каб прыйсьці на плячах маладых бандэраўцаў, якія нічога не разумеюць… Адсюль усе гэтыя візіты еўракамісараў. Бандэраўцаў у 1941-45 гг. Захад выкарыстоўваў усьляпую і па поўнай. Цяпер тое самае Захад робіць ужо зь іх унукамі й праўнукамі – выкарыстоўвае нібы пушачнае мяса нашчадкаў Бандэры і Шухевіча.

Народжаны поўзаць лятаць ня можа. Уніз па прыступках заўсёды лягчэй апускацца, чым падымацца па іх да вяршынь разуменьня сітуацыі. Дый у духоўным плане гэта цалкам верна гучыць. Каб падымацца ўверх па сходах трэба мець зьвіліны ў галаве. Але прасьцей узяць кайло ці лом і пайсьці граміць дзяржаўныя ўстановы, забіваць сабе падобных, апрануўшы сабе папярэдне маску на галаву.

Між тым, на Захадзе толькі за апрананьне маскі на дэманстрацыі даюць да 10 гадоў турмы…  Вось вам і ўся праўда пра Майдан…

Сітуацыя ва Ўкраіне – гэта і найжорсткая інфармацыйная вайна супраць нашых братоў-славян ды іншых народаў Украіны. Ладзяцца неверагодныя шматслойныя вінегрэты зь інфармацыі [дакладна тое ж робіць і Новікаў. – Рэд.]. Барацьба ідзе за меркаваньне абываталя, за міжнароднае меркаваньне. Але часта інфармацыя падаецца так, што нічога не зразумела… Гэта і ёсьць інфармацыйная вайна!

Цяпер толькі два пытаньні:

– ці ёсьць ва Ўкраіне дзяржава, здольная абараніць сябе і свой народ?

– калі яе няма, тады на колькі частак будзе разарваная Ўкраіна?

Бо яшчэ Гегель казаў, што дзяржава – гэта канкрэтныя людзі, здольныя прымаць канкрэтныя рашэньні. Г.зн, што ўсё вельмі канкрэтна.

Так, здаровыя сілы заўсёды былі й ёсьць ва Ўкраіне. Да таго ж югаслаўскі сцэнар ва Ўкраіне не атрымаецца, таму што тут стаяць побач Расея і Беларусь. І ніякія прыгожыя фразы тут не патрэбныя. А патрэбныя рэальныя, канкрэтныя крокі…   

Нельга дапусьціць, каб было, як пры Мікалаі ІІ. Памятаеце яго знакамітыя словы? – “вакол здрада, трусасьць і падман”!

На Захадзе цяпер нецярпліва чакаюць, калі палыхне ва Ўкраіне па-сапраўднаму, “каб прыйсьці й браць сваё”, – як яны лічаць. Прыйсьці за здабычай, нібы сьцярвятнікі

Новікаў 3Паглядзіце, як Сорас кажа Макейну ў Давосе: “Куды ты лезеш са сваім Вашынгтонам. Україна – гэта мой праект. І я пасу статак у гэтай сваёй калоніі… Я туды ўклаў мільёны грошай, а вы са сваімі дзярждэпаўскімі тэхналогіямі ламацеце ўсе мае планы”.  Два заходнія бульдогі гатовыя ўчапіцца ў глоткі адзін аднаму, каб атрымаць кавалак пірага пад назвай Україна.

Вы думаеце, ім цікавы лёс маладых бандэраўцаў, якія ў кожным інтэрвю крычаць пра тое, як яны будуць адкопваць зброю сваіх дзядоў? Ці лёс Клічко? Ці антысеміта Цягнібока? [а цяпер яшчэ раз паглядзіце на падзагаловак кнігі Нілуса, якую рэкламаваў Новікаў; ну, што, ёсьць да яго пытаньні? Толькі як іх задаць?.. – Рэд.]  Дый 100 гадоў гэтая троіца [а чаму пра Яцэнюка не было ні слова? – Рэд.] нікому на Захадзе не патрэбная. Яны патрэбныя Захаду толькі як мясцовыя пастухі, якія вядуць тупы статак у заходні загон…

Потым яны паўтараць лёсы Бразгаўса і Лансбергіса зь Летувы, Гамсахурдзія з Грузіі, Тэрпетрасяна з Арменіі. Ці вы забылі, хто яны такія былі? А гэта былі такія ж Клічко зь Цягнібокам [зноў пра Яцэнюка забыў. – Рэд.] толькі 25 гадоў таму. І дзе яны ўсе цяпер? І дзе іхні натоўп?

Новікаў 4А Захад зноў набірае чарговых рэкрутаў-баксёраў й ідзе сьвіньнёй супраць Расеі… І ніколі гэтая атака на Расею ды яе спрадвечных саюзьнікаў ня спыніцца. Расея заўсёды будзе пад прыцэлам, якія б салодкія прамовы пры гэтым ні сьпяваліся пра сяброўства ды мір на міжнародных самітах.

Цяпер вельмі важна дзейнічаць на апярэджаньне. Важна прадбачыць кожны чарговы крок ворага.

Вельмі своечасова прагучалі ініцыятывы з Крыма, зь Севастопаля пра гатовасьць у самым скрайнім выпадку стварыць федэратыўную дзяржаву Маларосію [! Рэд.]. Гэты [крок на стварэньне] федэрацыі вельмі верны –  яе арыентацыя будзе на вялікую Расею. Маецца на ўвазе Крым, Данбас, сярэдзінная Ўкраіна [!!! Рэд.].

Новікаў 5Вельмі своечасова прагучала ініцыятыва Пуціна, каб Расея выступіла ў ролі пасярэдніка ва ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне.

Тут важна аслупаваць сваё месца, бо хутка і Захад палезе са сваімі міратворцамі й перамоўшчыкамі. Будуць уламваць Януковіча і кнутом, і пернікам падаць у адстаўку. Так яны ўламвалі цара Мікалая ІІ, Мілошавіча. Прыкладаў у гісторыі маса. Але што потым было з тымі лідарамі, якія пагаджаліся гуляць па сцэнару Захаду, мы таксама добра ведаем зь гісторыі…

Лёс Мікалая ІІ, Мілошавіча, Кадафі, Садама Хусэйна й іхных народаў не павінен больш паўтарыцца на постсавецкай прасторы. Давайце нарэшце рабіць высновы зь гісторыі…   

Для ўварваньня ва Ўкраіну Захадам будзе выкарыстаны і такі аргумент, як пагроза атамным рэактарам ва Ўкраіне [пакуль вядома, што такая пагроза прагучала з Расеі. – Рэд.]. Ужо было ўкіданьне інфармацыі на гэтую тэму… 

Давайце называць рэчы сваімі імёнамі: ва Ўкраіне ня проста палітычны канфлікт, а спроба гвалтоўнага захопу ўлады бандыцкімі элементамі. Зь імі трэба зрабіць так, як зрабіў К.Жукаў пасьля вайны з бандытамі Адэсы і як паказана ў фільме “Ліквідацыя” – пакласьці ўсіх у кар’еры!

Толькі вось пытаньне: як цяпер улада [Януковіча] правароніла, як яна пусьціла банду ў цэнтар Кіева? Як далі бандзе расставіць намёты, абжыцца, наладзіць пастаўкі халоднай зброі? – гэта, вядома ж, пытаньні. Такое можа быць толькі праз здраду ў вышэйшых эшалонах улады! Альбо праз подкуп вышэйшых ці сярэдніх службовых асоб на заходнія грошы, што прынцыпова адно і тое ж. Іншага тлумачэньня тут проста няма…

Новікаў 6Калі ў супрацьстаяньне паміж уладай і апазіцыяй умяшаліся маладыя бандэраўцы – гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Бандэраўцы са зброяй прыйшлі ў цэнтар Кіева на плячах у Еўрамайдану. Тады сітуацыя выйшла на прынцыпова больш глыбокі ўзровень. Клічко, яго два падзельнікі й уся іх раць аказаліся проста пешкамі, якіх маладыя бандэраўцы выкарысталі нібы таран супраць законнай улады, каб уварвацца ў цэнтар Кіева.

Дыялог з апазіцыяй для любой улады карысны [асабліва ў Беларусі, пан Новікаў; ці ня так? – Рэд.], але толькі калі гэта сістэмная апазіцыя, калі яна не працуе на грошы Захаду [мы ў рэдакцыі не працуем ні на чые грошы – толькі на інтарэсы нашага народу, аднак ніхто нас не запрашае да дыялогу… – Рэд.], тым больш, калі за ёй не стаяць структуры накшталт бандэраўцаў [карацей, бла-бла-бла… – Рэд.].     

Цяпер Еўрамайдану трэба вызначыцца і зь гістарычнымі саюзьнікамі, і несаюзьнікамі таксама [цырк! Новікаў вырашыў вызначыць праграму Майдану… – Рэд.].

… Пазіцыя парламенту Крыма дакладная, зразумелая і накіравана на стабілізацыю ва ўсёй Украіне. Гэта, вядома, радуе. Але цяпер вакол Крыма перапляліся ў адзіным клубку вельмі вялікія геапалітычныя інтарэсы. У Крыме рэзка актывізаваліся турэцкія, а ня толькі заходнія структуры. Турцыя ўжо даўно паклала вока на сучасны Крым. Ня могуць забыць у Стамбуле ды Анкары Асманскую імперыю.

У сувязі з гэтым, калі сітуацыя ва Ўкраіне пойдзе па ўзыходзячай [і пры гэтым выйдзе “на прынцыпова больш глыбокі ўзровень”. – Рэд.], калі пачнецца эскалацыя абстаноўкі й пяройдзе ў вострую, гарачую фазу, то нам – усім прыстойным людзям у Беларусі, у Расеі – трэба быць гатовымі пачаць кампанію па прыёму жанчын ды дзяцей з Украіны. У гэта цяжка паверыць, але мы павінны прадбачыць любыя варыянты падзей і быць заўсёды гатовымі, зыходзячы з брацкіх сувязяў, са славянскай народнай салідарнасьці прыняць у сваіх дамах, у сваіх сем’ях, урэшце ў пансіянатах братоў нашых – украінцаў. Дый людзей любых нацыянальнасьцяў, якія жывуць ва Ўкраіне ад Карпат да Керчы. У выпадку пачатку вострай, гарачай фазы

Каб… Каб мужчыны Ўкраіны – афіцэры, шэрагоўцы органаў правапарадку ды арміі Ўкраіны [але, вядома, не бандэраўцы; бандэраўцы ж – гэта не ўкраінцы… – Рэд.] –  застаўшыся дома, каб бараніць сваю краіну, сваю Радзіму, маглі пры гэтым ведаць, што іх дзеці, жонкі, крэўныя знаходзяцца ў спакойнай абстаноўны, што ім нічога не пагражае. Што яны жывуць у надзейным месцы, у дамах і сем’ях сваіх братоў – беларусаў і расейцаў

У мяне на гэтым усё”.

Новікаў 7Далей у фільме пайшоў тыповы расейскі шавіністычна-імперскі вершык, які чытаў замагільны голас, а зьмест зводзіўся да прапагандысцкага малюнка, які вы бачыце зьлева.

Верш быў накіраваны супраць Майдану і “жыдвы” [што зноў прымусіла ўспомніць крытыку “антысеміта Цягнібока” Новікавым, а таксама пра яго “шматслойныя вінегрэты зь інфармацыі”. – Рэд.], супраць алігархату і Рэчы Паспалітай. Прапагандаваў, што “ў нас [рускіх, украінцаў, беларусаў] адна мова, адна зямля”, пужаў Трэцяй Сусьветнай. Успамінаў Багдана Хмяльніцкага, князя Сьвятаслава, Калашнікава. У вершы заяўлялася, што “Кіеў чакае Маскву, як у 1943-м”…

У цэлым верш заклікаў да будучай сечы, славянскай вайны, да таго, каб зрабіць з Захаду… калеку.

– 

 

3.

І нарэшце, для паўнаты карціны мусім выставіць яшчэ адзін матэрыял. На першы погляд ён “ня ў тэму”. Але давайце ня будзем сьпяшацца і дачакаемся абагуленага аналізу ўсіх выстаўленых матэрыялаў. 

Вось тут – http://www.kavkaz.org.uk/russ/content/2014/02/14/103171.shtml – на вядомым чачэнскім сайце мы знайшлі такі тэкст: 

Новікаў 8“Працягваецца скандал, выкліканы прабачэньнем CNN перад рускімі [а не перад беларусамі. – Рэд.] за тое, што гэтая тэлекампанія распавяла на сваім сайце аб планах Расеі ў дачыненьні да Заходняй Еўропы і Амерыкі.

24 студзеня г.г. СNN апублікавала ў фотасерыі «2 самыя звыродлівыя помнікі сьвету» кароткую тлумачальную нататку пра ідала крывавага рускага орка [гаворка пра помнік у беларускім Брэсьце, паказаны на фота. – Рэд.] у акупаваным Расеяй у 1939 годзе і да гэтага часу ня вернутым законнаму гаспадару польскім горадзе Бжешч-Літэвскі (т.зв. «Брэст»).

У нататцы казалася, што балван «зьяўляецца з гары бетону і выглядае, як быццам ён зьбіраецца выбіць з Захаду падпарадкаваньне перад тым, як выкінуць Амерыку на сонца». Іншым здаецца, што рускі салдат «выглядае так, як быццам у яго запор».

10 лютага CNN выбачылася перад векавымі крывавымі агрэсарамі пасьля таго, як рускія сталі выказваць тэрарыстычныя пагрозы ў адрас яе маскоўскага бюро, а 13 лютага рэдакцыя амерыканскай тэлекампаніі заявіла, што пачала «ўнутранае рассьледаваньне», каб знайсьці аўтара нататкі й звольніць (як быццам справа адбываецца не ў Амерыцы, а пуцінскай Расеі).

Новікаў 9Нагадаем, што 17 верасьня 1939 года Расея вераломна і без аб’яўленьня вайны напала на Польшчу. Польская армія абараняла крэпасьць у Бжэшчы з 14 па 17 верасеня 1939 г. ад германскай арміі. 19 верасьня ваенныя дзеяньні спыніліся і германская армія зьняла аблогу з крэпасьці, а 22 верасьня да Бжешча падышлі рускія захопнікі пад правадырствам свайго бандглавара камбрыга Сямёна Майсеевіча Крывашэіна. У самім горадзе ў гэты ж дзень (22 верасьня) адбыўся сумесны нямецка-савецкі вайскова парад у гонар перамогі над Польшчай (гл. фота).

Парадам камандавалі :

– зь германскага боку: генерал-палкоўнік, кавалер рыцарскага крыжа Хайнц Гударыян;

– з савецкага боку: камбрыг (брыгадны генерал) Сямён Майсеевіч Крывашэін.

У ноч з 26 на 27 верасьня 1939 г. польскі гарнізон пад камандаваньнем генерала Канстанта Плісоўскага таемна пакінуў крэпасьць і горад”.

 

 

2 каментарыя

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Калябаранта Я.Новікава (лекар-уролаг), ведаю асабіста.
    У пачатку 90-х, дэпутат – дэмакрат ВС 12-га скліканьня.
    Да 96-га старшыня правабарончай арганізацыі “Ліга правоў чалавека”, на гэтай плыні удала “рубіў капусту”
    Потым знікае на пэўны час. Цяпер усплыў але, як бачым, ужо у іншай іпастасі.
    Зняў з сябе авечую скуру і паказвае воўчыя клыкі, абараняя крывавы рэжым.
    А увогуле, ён і у жыцьці быў мярзотнікам.
    Я.Мурашка

  2. Siarhiej кажа:

    Што тычыцца генерал-маёра: ён “нутром” чуе, што Расея раздзіраецца этнічнымі, рэлігійным, культурнымі групоўкамі і прорвай паміж “партыяй жулікаў і вороў – ПЖіВ” і народам, што трэба рыхтавацца да чарговай грамадзянскай вайны.
    Што тычыцца тав. Новікава, дык гэтага ідыёта няхай каментуе псіхіятар.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы