nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Кісінджар запрапанаваў “спыніць украінскі крызіс”

8 сакавіка, 2014 | 2 каментарыя

Кісінджар 1Паколькі мы ўжо аднойчы дастаткова трапна спрагназавалі будучыя грамадска-палітычныя падзеі ў і вакол Украіны на грунце меркаваньняў Генры Кісінджара (на справе, агучаных ім жаданьняў тых, хто за ім стаіць), мы вырашылі й на гэты раз зафіксаваць яго выказваньні па тых жа пытаньнях. Пару дзён таму былы дзяржсакратар ЗША выступіў ва ўплывовым амерыканскім выданьні The Washington Post (гл. тут: http://www.washingtonpost.com/opinions/henry-kissinger-to-settle-the-ukraine-crisis-start-at-the-end/2014/03/05/46dad868-a496-11e3-8466-d34c451760b9_story.html), дзе выклаў сваё бачаньне падзей вакол Украіны і стаўленьне да іх. Выстаўляем ніжэй яго выступ (карыкатура ў тэксьце ўзятая зь яго артыкула, а вось фота-тлумачэньне дадалі мы).

Рэдакцыя.

 

 “ЯК СПЫНІЦЬ УКРАІНСКІ КРЫЗІС

Усё публічнае абмеркаваньне ва Ўкраіне канфрантацыйнае. Але ці ведаем мы, куды мы ідзем? У маім жыцьці я бачыў чатыры вайны, пачатыя зь вялікім энтузіазмам і грамадскай падтрымкай. Усе зь іх мы ня ведалі як скончыць – з трох зь іх мы выходзілі ў аднабаковым парадку. Тэст для палітыкі: як усё скончыцца, а не як усё пачынаецца.

Занадта часта ўкраінскае пытаньне ставіцца рубам: аб’яднаецца Ўкраіна з Усходам ці з Захадам? Але, калі Ўкраіна хоча выжыць і квітнець, яна не павінна быць фарпостам аднаго боку супраць іншага – яна павінна функцыянаваць у якасьці мосту паміж імі.

Расея павінна прызнаць, што калі яна прымусіць Украіну стаць калоніяй і такім чынам зноў перанясе межы Расеі, гэта вырача Маскву паўтарыць у сваёй ​​гісторыі цыкл узаемных трэньняў зь Еўропай і Злучанымі Штатамі, які будзе сам сябе падтрымліваць.

Кісінджар 2 Захад [у сваю чаргу] павінен зразумець, што для Расеі Ўкраіна ніколі ня можа быць проста чужой краінай. Расейская гісторыя пачалася з таго, што завецца Кіеўскай Русьсю [паўтарыў застарэлы фрагмент расейскай імперскай прапаганды; маскалі ўжо і гэта праплацілі… – Рэд.]. Руская рэлігія распаўсюдзілася адтуль. Украіна была часткай Расеі на працягу стагоддзяў [яшчэ адзін фрагмент расейскай імперскай прапаганды; зноў праплачана… – Рэд.], й іх гісторыі дасёньня былі пераплеценыя. Некаторыя з найбольш важных баёў за рускую свабоду, пачынаючы з Палтаўскай бітвы у 1709 годзе, вяліся на ўкраінскай зямлі [яшчэ адзін фрагмент расейскай імперскай прапаганды; несумніўна праплачана… – Рэд.]. Чарнаморскі флот – сродак Расеі для падтрыманьня яе ўлады ў Міжземнамор’і – існуе на аснове доўгатэрміновай арэнды ў Севастопалі, у Крыме [расейскі флот у Крыме, ім трэба мець уладу ў Міжземнамор’і – і таму яны няшчасныя; і тут праплачана… – Рэд.]. Нават такія знакамітыя дысідэнты [і яшчэ імперыялісты. – Рэд.] як Аляксандр Салжаніцын і Ёсіф Бродскі настойвалі, што Ўкраіна зьяўляецца неад’емнай часткай расейскай гісторыі й, па сутнасьці, Расеі.

Еўразьвяз павінен прызнаць, што яго бюракратычная марудлівасьць і падпарадкаванасьць галоўных асоб інтарэсам унутранай палітыкі ў перамовах па пытаньнях адносін Украіны з Еўропай спрыялі прыходу перамоваў у крызіс. Зьнешняя палітыка – гэта мастацтва ўстаноўкі прыярытэтаў.

Украінцы зьяўляюцца вырашальным элементам [нарэшце нешта адэкватнае сітуацыі. – Рэд.]. Яны жывуць у краіне са складанай гісторыяй і ў шматмоўных умовах. Заходняя частка [Ўкраіны] была ўключана ў склад СС ў 1939 годзе, калі Сталін і Гітлер падзялілі здабычу [а цяпер прапаганда прапольскай інтэрпрэтацыі тых падзей; калі вы думаеце, што ўсё гэта выпадкава, вы памыляецеся… – Рэд.]. Крым, у якім 60% насельніцтва складаюць рускія, стаў часткай Украіны ў 1954 годзе, калі Мікіта Хрушчоў, украінец па паходжаньні, ўзнагародіў яе з нагоды сьвяткаваньня 300-годдзя расейскага пагадненьня з казакамі. Захад [Украіны] у значнай ступені каталіцкі; усход у асноўным руска-праваслаўны. Захад гаворыць па-украінску; ўсход – пераважна на рускай мове. Любая спроба адной часткі Ўкраіны дамінаваць над іншай – як гэта было ў мадэлі – прывядзе ў канчатковым выніку да грамадзянскай вайны ці разрыву [што за трызьненьне? нейкае “дамінаваньне, вайна, разрыў”… – Рэд.]. Успрыманьне Ўкраіны як часткі супрацьстаяньня Ўсходу і Захаду зрывае на працягу дзесяцігоддзяў любыя персьпектывы прывесьці Расею і Захад – асабліва Расею і Еўропу – у сістэму міжнароднага супрацоўніцтва [так Расея тут ні пры чым; вінавата “ўспрыманьне”. – Рэд.].

Украіна стала незалежнай толькі 23 гады таму – яна раней была пад чужой уладай, пачынаючы з 14 стагоддзя. Ня дзіўна, што яе лідары не навучыліся мастацтву кампрамісу, нават з гістарычнай персьпектывы [вядома, украінскія лідары вінаватыя. – Рэд.]. Аналіз палітыкі пасьля атрыманьня незалежнасьці Ўкраіны ясна паказвае, што корань праблемы ляжыць у намаганьнях украінскіх палітыкаў навязаць сваю волю непакорлівым часткам краіны, спачатку адной частцы, затым іншай [да чаго ўпаў Кісінджар – усё паўтарае і паўтарае тэзісы расейскай імперскай прапаганды. – Рэд.]. Вось у чым сутнасьць канфлікту паміж Віктарам Януковічам і яго галоўным палітычным супернікам – Юліяй Цімашэнка. Яны ўяўляюць сабой два крылы Украіны і не былі гатовыя дзяліцца уладай [даўно састарэлыя даныя; Кісінджар забыў, што ўжо 2014 год? – Рэд.]. Мудрая палітыка ЗША ў дачыненьні да Ўкраіны будзе шукаць падыходы да двух частках краіны, каб супрацоўнічаць з кожнай. Мы павінны шукаць прымірэньня, а не дамінаваньня [той ці іншай] фракцыі.

Расея і Захад, і яшчэ менш розныя фракцыі ва Ўкраіне ня дзейнічалі па гэтым прынцыпе. Кожны зрабіў сітуацыю яшчэ горшай [так, “розныя фракцыі ва Ўкраіне” вінаватыя больш, чым Расея, у тым, што тая пайшла вайной на Ўкраіну; чувак цалкам страціў кантакт з рэчаіснасьцю і хоча, каб мы пайшлі за ім… – Рэд.]. Расея ня зможа навязаць ваеннае рашэньне без ізаляваньня сябе, у той час як многія яе межы ўжо няўстойлівыя. Для Захаду дэманізацыя Ўладзіміра Пуціна не зьяўляецца палітыкай. Гэта – алібі для яе адсутнасьці [цікава, чым і колькі заплаціў Пуцін Кісінджару за гэтыя словы? – Рэд.].

Пуцін павінен усьвядоміць, што незалежна ад яго крыўды [цікава, на што ў Пуціна павінна быць абгрунтаваная крыўда? – Рэд.] палітыка ваеннага навязваньня створыць сітуацыю новай халоднай вайны. Са свайго боку, Злучаныя Штаты павінны пазьбягаць ставіцца да Расеі як да анамаліі, павінны быць цярплівымі ў навучаньні правілаў паводзін, усталяваных Вашынгтонам. Пуцін – сур’ёзным стратэг у пытаньнях расейскай гісторыі. [Але] разуменьне каштоўнасьцяў ЗША і мысьленьня [ў ЗША] ня ёсьць яго моцным бокам. Таксама разуменьне рускай гісторыі й псіхалогіі не зьяўляецца моцнай рысай у амерыканскіх палітыкаў.

Лідары ўсіх бакоў павінны арыентавацца на вынікі, а не канкураваць у пазёрстве. Вось маё разуменьне падыходаў, сумяшчальнае з каштоўнасьцямі й інтарэсамі бясьпекі ўсіх бакоў:

1. Украіна павінна мець права свабодна выбіраць свае эканамічныя і палітычныя аб’яднаньні, у тым ліку зь Еўропай [цікава, ці павінны ўкраінцы дзякаваць Кісінджару за агалошаньне агульнапрынятай, універсальнай нормы?! – Рэд.].

2. Украіна не павінна ўступаць у НАТО – пазіцыя, якую я ўзяў 7 гадоў таму, калі апошні раз падыходзіў [да гэтага пытаньня].

3. Украіна павінна быць свабоднай у стварэньні любога ўраду, які адпавядае выяўленай волі яе народу. Мудрыя ўкраінскія лідары павінны абіраць палітыку прымірэньня паміж рознымі часткамі сваёй краіны. На міжнародным узроўні ім варта прыняць паставу, аналагічную прынятай Фінляндыяй. Нацыя застаецца цьвёрда незалежнай, супрацоўнічае з Захадам у большасьці сьфер, але ўсяляк пазьбягае інстытуцыйнай варожасьці ў стаўленьні да Расеі.

4. Імкненьне Расеі анэксаваць Крым зьяўляецца несумяшчальным з правіламі існага сусьветнага парадку. Але яна павінна мець магчымасьць зрушыць адносіны Крыма і Ўкраіны на менш жорсткую аснову. З гэтай мэтай Расея прызнае суверэнітэт Украіны над Крымам, а Ўкраіна павінна павялічыць аўтаномію Крыма на выбарах, якія павінны быць праведзеныя ў прысутнасьці міжнародных назіральнікаў. Гэты працэс будзе ўключаць у сябе ліквідацыю любых двухсэнсоўнасьцяў што да статусу Чарнаморскага флоту [РФ] у Севастопалі.

Гэта – прынцыпы, а не рэцэпты. Людзі, знаёмыя з рэгіёнам, ведаюць, што ня ўсе зь іх будуць прымальнымі для ўсіх бакоў. Задача ў тым, каб дасягнуць не абсалютнага задавальненьня, а збалансаванай незадаволенасьці. Калі нейкае рашэньне на аснове тых ці блізкіх элементаў ня будзе дасягнута, дрэйф у бок канфрантацыі паскорыцца. І час для яе прыйдзе дастаткова хутка”.

(канец артыкула)

Ад рэдакцыі:

Нягледзячы на фармальныя заявы аб жаданьні дагадзіць “і нашым, і вашым” ды шматлікія іншыя бла-бла-бла, у выступе Кісінджара яўна праглядаецца крэн на карысьць расейскай імперыі й Пуціна, жаданьне прыглушыць крытыку ў іх адрас.

Акрамя таго, у тэксьце кідаецца ў вочы адкрыты загад: “Украіну ў НАТА ня браць!”  На наш погляд, ён – галоўнае, дзеля чаго пісаўся артыкул. Гэта – практычна ідэнтычнае паўтарэньне патрабаваньня 6-гадовай даўніны (гл. https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/). Тады таксама ўсе прымалі “памаранчавую Ўкраіну” ў НАТА, але Кісінджар ад імя нейкіх сіл, якія стаяць за ім, аб’явіў – не!

І Ўкраіна засталася там, дзе была. Зь сёньняшнімі наступствамі…

Мы ў рэдакцыі таксама не зьяўляемся прыхільнікамі НАТА (як вядома, мы выступаем за незалежную, пазаблокавую Беларусь – Беларусь як другую Швайцарыю), але супадзеньне з пазіцыяй Кісінджара ў нас фармальнае. Таму з нагоды мы зьвяртаем увагу нашых чытачоў на іншае, на наш погляд больш істотнае, а менавіта на тое, што зноў, нягледзячы на супадзеньне жаданьняў большасьці ўкраінскіх і заходніх палітыкаў, з Українай адбудзецца тое… што сказаў Кісінджар, а ня тое, пра што яны амаль пагалоўна сёньня кажуць (праверым прагноз).

Спадзяемся, на гэты раз вы – нашы чытачы – ужо зьвернеце ўвагу на гэты факт і ськеміце, што сапраўды ў сьвеце ёсьць нейкія глабальныя сілы, улада якіх перавышае ўладу ўсіх вядомых, публічных сусьветных палітыкаў разам узятых

Прэс-сакратаром гэтых сіл зьяўляецца Кісінджар.

Акрамя таго, ім – таемным сілам – для нейкіх сваіх мэт яшчэ патрэбна агрэсіўная, ашалелая  расейская імперыя, а таксама аслабленая папярэднімі прэзідэнтамі ды амаль неабароненая Ўкраіна…  

І яшчэ. Пляваць гэтым сілам на іх жа абяцаньні…

 

2 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    А цікава, што будзе пісаць Рэдакцыя, калі ЗША пашлюць сваіх вайскоўцаў ваяваць за Украіну (як яны абацаюць)? Пішыце болей як падзеі ў Украіне могуць адбіцца на нашай Краіне. Ці згодна Рэдакцыя, што нацыянальная свядомасць беларусаў такая нізкая, што забраць нас ў РФ будзе лягчэй чым Крым.

  2. Licvin кажа:

    ” welder56
    12 марта 2014 | 16:59
    Правда из первых уст. От жителя Симферополя.
    Это только мое личное мнение, с которым ооочень многие не согласны.Хотя все визуально выглядит очень спокойно . . .
    На данный момент население полуострова разделилось на два лагеря: на тех, которые как зомбированные, с вытаращенными глазами кричат Россия-Россия, и на тех, которых, к сожалению, хоть и немало, но их все же меньше, и которые прекрасно понимают, чем закончится вся эта эйфория .
    Мнения настолько разделились, что родные и близкие люди в семьях не понимают и не слышат друг друга, а это в свою очередь означает, что мы одной ногой уже вступили в гражданскую войну брат на брата, и последней каплей для ее начала будет соответственно нечестный референдум в Крыму, инициированный Кремлём.
    Cразу же в Крыму появится 30-40% недовольных, что и вызовет всплеск негодования, а подавить протестующих будет несложно: введены российские войска, полно казаков и других подонков-полицаев (под названием типа народная самооборона), дружинников, Беркут ну и других радикалов – добровольцев, которые вступили в ряды российской армии, дали присягу и которым уже даже раздали оружие.
    Однозначно, Крым кишит работниками ФСБ и ГРУ, которые и организовывают все эти отряды.
    Следующий этап: так как силы неравные, часть недовольных будет выдавлена из Крыма, а оставшиеся приступят к бесконечной партизанской войне.
    Так называемую российскую, недоразвитую демократию мы уже начинаем ощущать на себе:
    Отключены украинские каналы ТВ и вместо них идут российские лживые передачи и новости.
    Все украинкие воинские части заблокированы российскими солдатами, которые не разрешают подвозить для наших солдат еду, медикаменты, предметы личной гигиены, а если родственники пытаются что-то передать, за это их избивают самопровозглашенные представители само-провозглашенной власти. Отключают нашим воинским частям свет и воду.
    Избивают корреспондентов и отбирают у них аппаратуру. Минируют стратегически важные объекты.
    Толи еще будет . . .
    И дураку понятно, что в Крыму будет уже не курорт, а одна большая военная база России.
    И конечно же, присутствие ядерного оружия- это то и есть основная цель России, и наплевать ей на местное население, которое верит в нее и надеется как на манну небесную.
    Спасти нас сейчас от гражданской войны и оккупации может только сверхъестественное чудо.
    Вне сомнений, до 16 числа на этой неделе Украина подпишет ассоциацию с Европой и возможно вступит в НАТО и тогда захват территории Украины будет выглядеть уже совсем под другим соусом, хотя как говорят зарубежные политики Владимир Путин утратил реальность и это уже его не остановит.
    Когда я сейчас всем знакомым говорю – одумайтесь, еще непоздно. От страны, в которой есть вся таблица Менделеева и которая обладает такими несметными богатствами, но при этом 90 % населения живет в нищете, где министр иностранных дел врет, министр обороны врет, и президент великой ядерной державы врет, – ничего хорошего не ждите. Но все наверное опять считают, что я не в себе . . .
    Вот такая петрушка с хреном у нас в Крыму происходит.”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы