Рэдакцыя.
На наступным тыдні Еўразьвяз мае намер накласьці на “Расею” больш жорсткія санкцыі. Плануецца забараніць уезд у ЕЗ і замарозіць банкаўскія рахункі шэрагу адказных за інвазію ў Крым. Магчыма адмова ад удзелу краін «вялікай васьмёркі» ў чэрвеньскім саміце, які павінен прайсьці ў Сочы. Аднак такіх санкцый у дачыненьні да галоўных злачынцаў – Пуціна і Лаўрова – ня будзе. З нагоды гэтых ды іншых паводзін “Еўропы” вядомы летувіскі палітык, член Еўрапарламенту Вітаўтас Ландсбергіс даў інтэрвю аднаму зь летувіскіх СМІ (http://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/38416/v._landsbergis_es_planuojamos_sankcijos_rusijai_tai_visciuku_sankcijos_smaugliui). Паколькі мы не перакладаем зь летувіскай, адказы Ландсбергіса, мы ўзялі зь іншых сайтаў – http://www.newsbalt.ru/detail/?ID=21101; http://www.kavkaz.org.uk/russ/content/2014/03/13/103532.shtml.
Вітаўтас Ландсбергіс так пракаментаваў бездапаможныя дзеяньні ЕЗ у адказ на захоп Крыма і пагрозы захопу ўсёй Украіны ў гутарцы з журналістамі літоўскага ТБ:
– Гэта піскляч’і санкцыі супраць ўдава, які сьмяецца над імі. І калі ўсё гэта? Калі ЕЗ хацеў папярэдзіць Расею ў сувязі з гэтым «пуцірэндумам» у Крыме, які сёй-той называе “рэферэндумам”, то гэты сьпектакль павінен адбыцца ў нядзелю, а санкцыі пагражаюць ўвесьці з… панядзелка.
Калі б санкцыі абвясьцілі неадкладна, да прыкладу, у дачыненьні да генералаў, якія кіравалі акупацыяй Крыма, і некалькіх іншых служачых, тады Пуціну і Лаўрову маглі б сказаць: «Да панядзелка мы абмяркоўваем». Можа тады гэта нешта і азначала б. А цяпер – толькі гульня…
– Большасьць краін ЕЗ ставіцца да становішча вельмі спакойна. Напэўна гэта так можна ацаніць. Як вы лічыце?
– Я б не сказаў, што спакойна, хутчэй нямудра. Яшчэ можна сказаць лепш – жалосна…
– Якія прычыны?
– Мюнхенізм. Tо ж самае, што ў 1938 годзе, калі капітулявалі перад Гітлерам. [У 1991 годзе] Летува была ў пагрозьлівым становішчы: блакада, пагрозы сілай зьнішчыць адноўленую незалежнасьць. А ў гэты час Гарбачоў рыхтаваўся да паездкі ў Вашынгтон, каб падпісаць выгадныя дамовы.
За нас тады на словах быццам бы заступаліся, а на справе прымалі Гарбачова і сябравалі зь ім. Я ўжо тады выкарыстаў тэрмін «мюнхенізм» . Потым мне сказалі, што былі пакрыўджаныя няветлівасьцю. Але гэтае слова яны пачулі й запомнілі надоўга.
Потым мы сустракаліся з Бушам. Ён дэманстратыўна паказваў сваю добразычлівасьць, як быццам нічога асабістага не было. Сказаў: «я вас разумею», і г.д. Трэба казаць наўпрост і зразумела. Інакш нічога ня будзе.
На жаль, у Еўропе дамінуе мюнхенізм – сьхіляюцца да таго, каб даць разадраць Украіну. Паглядзець, што будзе далей, а пакуль не сварыцца. За гэта прыйдзецца дорага заплаціць. Таксама, як і ў мінулы раз. Можа, нейкім чынам спыняць. Я думаю, што адзіны спосаб – замарозіць пуцінскія мільярды.
– Цьвёрдая пазіцыя варта пэўнай цаны. Відавочна, гэта эканамічна адаб’ецца на Летуве. Вядомыя прадпрымальнікі пакуль маўчаць, але хутка загавораць – і гучна – пра тое, што Летува перастаралася, выйшаўшы ў першы шэраг.
– А дзе Летува павінна ісьці? У задніх шэрагах?
Куды мы можам сысьці? Мы ў першых шэрагах, мы ў лапах – у лапах дракона. Калі мы не аказваем супраціў, тады намыльваемся і едзем туды, куды трэба. Але Летува нічога асаблівага не робіць.
– Толькі гучна кажа…
– Кажа, што думае, што трэба казаць ня толькі для свайго дабра, ня толькі для выгады Ўкраіны, але і для дабра Еўропы. Гэта абарона Еўропы. Бо калі ўсё стане пуцінскім кісялём, каму ад гэтага будзе добра? Еўропе ад гэтага стане лепш?
Мне здаецца, што Україна цяпер абараняеЕўропу. А калі Еўропа яе прадасьць, то прадасьць і сябе…
=
Ад рэдакцыі.
Нагадаем адно: рубрыку “дэградацыя Еўразьвязу” мы завялі шмат гадоў таму…
Ўспомніўся выраз Бертрана Расела: “жыццёва важкіе пытання, челавецтва , як правіла, вырашае фізічнай сілай (гэта значыць вайною, ці реальнай яе пагрозай). Калі гэта было сказана палову стагодзя таму і вялікім логікам і філосафам, то да іх варта прыслухацца. Пуцін планаваў сваі дзеяння з таго, што Захад не будзе ваяваць за Украіну. І ён не памыліўся. Там на Захадзе ведаюць, што Расея можа знішчыць палову свайго народу і палову Света, каб зрабіць задуманнае. Таму, на мой погляд прафана, ЕЗ павінен пераўтварыцца ў вайсковы Саюз, ў яком будуць будуць ваяваць за сваіх ў Связе, але абсалютна не будуць цікавіцца якой дзержаўны лад пануе ў краіне якая падверглася агрэсіі. Бьют там за рускае слова, паджыгаюць сінагогі… гэта не будзе нікаго хваляваць, калі украінцы будуць адназначна на баку Уўропы. Гэта умовы вайны. Яна пачалася і кожны павінен зрабіць Выбар. Расея напужала Захад “фашызмам” ў Украіне і тыя амаль паверылі і апусцілі рукі.