Рэдакцыя.
Пасьля азнаямленьня зь меркаваньнямі пары прыстойных людзей (гл. папярэднія матэрыялы) зноў прапануем пазнаёміцца зь некаторымі асобінамі на Расеі, якія прафесійна прапагандуюць “каштоўнасьці” расейскай імперыі (а на справе зьяўляюцца страшнымі злачынцамі – правакатарамі-падпальшчыкамі будучай вайны!). У нармальных умовах іх трэба было б, немарудзячы, арыштоўваць і судзіць. Але сёньня маем тое, што маем… – яўная прыкмета набліжэньня вайны… Адразу папярэджваем (!), праглядаць запрапанаваныя ніжэй відэа можна толькі людям з устойлівым псіхічным здароўем, бо цяжкая шызафрэнія, якая паступова напаўзае на цябе з экрана, здольная індукаваць псіхічныя расстройствы ў некаторых, здавалася б, цалкам здаровых людзей… Калі вы лічыце, што гатовыя пазнаёміцца з чарговым прадстаўніком сёньняшняга цэху “салаўёў” расейскага імперыялізму, тады глядзіце відэа, напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=lfkId1kNfyM – тут: http://nashaplaneta.su/blog/vopros_otvet_pjakin_v_v_ot_17_marta_2014_g/2014-03-18-19826 – і тут: https://www.youtube.com/watch?v=H7UF_D3S8gg. Гарантуем, атрымаеце істотную прыбаўку да свайго жыцьцёвага досьведу… Дадаткова патлумачым: нейкі Пякін В.В., які выступае з экрана, увесь час узгадвае “Канцэпцыю Грамадскай Бясьпекі” (рус. КОБ). Гэта азначае, што ён заняў у інфармацыйнай прасторы месца генерала К.Пятрова, які раней вёў гэтую тэму, але быў хутчэй за ўсё забіты ў ліпені 2009 года (гл. https://nashaziamlia.org/2012/09/28/5345/). І апошняе: мы не знайшлі ў сябе сілаў, каб перакласьці ў пісьмовую форму хаця б некаторыя “думкі” Пякіна.
Цяпер зразумела чаму такі эмацыйны дыскамфорт пасля праслухоўвання яго выступаў.Відаць у рос.прапаганды не засталося здаровых людзей.
Шкада рускіх, бо многія з іх вераць ўсёй гэтай прапагандзе…