nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

На Захад у сувязі са сконам міжнароднага права пачалі паступаць першыя спачуваньні

22 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Вашадзэ

 

 

Адным зь першых, хто гэта зрабіў, стаў  былы міністар замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ (гл. фота; зьвесткі ўзятыя адсюль: http://apsny.ge/2014/pol/1395171808.php). Грузінскі дыпламат на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» так пракаментаваў так званы рэферэндум у Крыме:

 

«Віншую Пуціна (і «адзінаверную» Расею) з тым, што да сваіх 17 мільёнаў квадратных кіламетраў тэрыторыі, якая яму не патрэбная і ня ведае, што зь ёй рабіць, дадаў яшчэ 26 тысяч квадратных кіламетраў, якія патрэбныя яму толькі для ўзмацненьня свайго рэжыму.

Віншую насельніцтва Расеі, 90% якога падтрымлівае анэксію Крыма, з набыцьцём мноства новых праблем і прашу памятаць словы Салтыкова-Шчадрына пра тое, што “Калі ў Расеі пачынаюць казаць пра патрыятызм, ведай: дзесьці нешта скралі… “

Віншую рускае насельніцтва ў Крыме з далучэньнем да Расеі й з тым, што вельмі хутка іх навучаць, “як любіць Радзіму”. І няхай памятаюць, што ўжо ніхто і ніколі не дазволіць ім правесьці рэферэндум [з адваротным зьместам].

Віншую і нашу [грузінскую] ўладу з тым, што з Расеі яны ўжо атрымалі пасланьне аб новай расейскай зьнешнепалітычнай дактрыне, якая называецца “Аб абмежаваным суверэнітэце постсавецкіх краін“. Тое, што вы прыдумаеце, прыдумайце, астатняе вам скажа пан Карасін ў Празе.

Спачуваю Захаду ў сувязі са «сьмерцю» міжнароднага права. Нам будзе вельмі неставаць яго! Ён быў хваравітым і слабым, і вельмі часта ў яго не было адказаў на пытаньні, але ўсё ж ён нам быў неабходны і нават сваім існаваньнем прыносіў [пэўны] спакой у гэты шалёны сьвет».

 

Ад рэдакцыі:

Мы, натуральна, далучаемся да ўсяго выказанага экс-кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства Грузіі.

Усе ведаюць, што, у адрозьненьне ад многіх, хто ў апошнія гады больш-менш стабільнага жыцьця “Захаду”, угрунтаванага на “пасьляваенным праве”, імкнуўся ўрваць ад яго чарговы кавалак, мы ахвярна спрабавалі рэанімаваць гэты “Захад”, дагрукацца да яго розуму і пачуцьцяў. Але тыя ўсё слаблі, слаблі й зьнікалі, паказваючы ўсё менш прыкмет жыцьця, пакуль усё разумнае, маральнае, культурнае, спачувальнае дый проста людскае цалкам і канчаткова не пакінулі яго цела…

Мы нават зафіксавалі істотны фазавы пераход на мяжы 2006 г., калі да таго на Захадзе яшчэ здараліся прыстойныя публічныя выступы афіцыйных служачых і палітыкаў (датычныя, напрыклад, праблем у Беларусі), то пасьля адзначанага часу іх ужо практычна не сустракалася ніколі – ня стала кім папаўняць наш СЬПІС “ЗАМЕЖНЫХ СЯБРОЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ” (гл. https://nashaziamlia.org/2006/10/14/343/). Г.зн, што нейкая зьмярцьвяльная сіла ўжо канчаткова завяршыла сваю чорную кадравую справу.

Такім чынам, думаем, ні ў каго няма прычын сумнявацца ў шчырасьці нашых былых намераў і сёньняшніх спачувальных пачуцьцяў…

  

Каментары (1)

  1. Licvin кажа:

    ”…вельмі хутка іх навучаць, “як любіць Радзіму”. І няхай памятаюць, што ўжо ніхто і ніколі не дазволіць ім (крымчакам) правесьці рэферэндум [з адваротным зьместам].”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы