Артыкул, які выстаўлены ніжэй, мы ніколі б не напісалі самі, а, калі й напісалі, ніколі б не апублікавалі. Іншая справа – Аляксей Шырапаеў (гл. фота). Пытаньні, якія ён уздымае і публічна абмяркоўвае, яму, як рускаму, ставіць і аналізаваць значна спадручней. Ніжэй падаем развагі спадара Аляксея на найважную сёньня тэму: рэакцыя расейскага (у асноўным рускага) грамадства на ваенную агрэсію расейскай імперыякратыі супраць Украіны (узята адсюль: http://rufabula.com/articles/2014/03/21/russian-as-a-problem).
Рэдакцыя.
“Яшчэ вясной 2007-га, у час бурлівых падзей у Таліне вакол «бронзавага салдата», я разумеў, што прыблізна тая ж сьхема дзеяньняў, магчыма, будзе выкарыстаная Масквой і ў дачыненьні да Крыма.
Успомнім – як тады дзейнічаў Крэмль у Эстоніі? Вельмі проста: па адпрацаваным Камінтэрнаўскім сцэнары, напісаным у пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Нагадаю, у сьнежні 1924 г. Чырвоная Масква, у плане агульнай працы на «сусьветную рэвалюцыю», памкнулася ажыцьцявіць у Эстоніі прасавецкі дзяржпераварот. Праект курыраваў асабіста таварыш Зіноўеў – 1-ы старшыня Выканкаму Камінтэрну. Вырашальная роля адводзілася, зразумела, часткам Чырвонай арміі, згрупаваным у непасрэднай блізкасьці ля мяжы. Яны павінны былі аказаць хуткую «брацкую дапамогу» эстонскаму пралетарыяту. Аднак самой ініцыятыве рэвалюцыі належала выйсьці знутры, г.зн. у самой Эстоніі. Для гэтага пад патранажам ГПУ і Камінтэрну ў гэтай краіне была сфармаваная камуністычная «пятая калона». Яна і ўчыніла збройнае паўстаньне ў Таліне. Праўда, вылазка чырвоных была хутка здушаная, Чырвоная армія ўмяшацца так і не пасьпела. «Узьяднаньне» Эстоніі з Савецкай Расеяй тады, у пачатку 1920-х, не адбылося. Эстонскі народ атрымаў 20 гадоў сувярэннага існаваньня, якія сталі моцнай базай яго цяперашняй самасьвядомасьці.
І вось вясной 2007-га чэкіст Пуцін вырашыў зноў зьвярнуцца да напрацовак сваіх даўніх калег. Толькі на гэты раз усё было значна хітрэй і цікавей. Цяпер у якасьці «пятай калоны» выкарыстоўваліся не дэкласаваныя «пролы» з марксісцкім ідэйным начыньнем, а рускамоўнае насельніцтва з савецка-імперскім светапоглядам. Пунктам зборкі правакацыі стаў славуты «бронзавы салдат». Справа дайшла да сур’ёзных масавых бязладдзяў на вуліцах эстонскай сталіцы [гл. https://nashaziamlia.org/2007/05/03/650/ – Рэд.]. Думаю, тады Пуцін застаўся задаволены гэтай спробай пяра. Ён пераканаўся, наколькі эфектыўны рычаг зьнешняга ціску і дэстабілізацыі знаходзіцца ў яго руках.
У наступны раз Масква выкарыстала зьнешнепалітычны “рускі чыньнік” ужо ў Латвіі (2012 г.), дзе пракрамлёўскія арганізацыі замуцілі рэферэндум аб рускай мове як другой дзяржаўнай. На шчасьце, мерапрыемства пасьпяхова правалілася і Масква ня здолела ініцыяваць працэс эрозіі Латвійскай дзяржавы [гл. https://nashaziamlia.org/2012/02/19/4860/ – Рэд.].
Аднак ідэальнай пляцоўкай па ўжываньні «рускага чыньніку» стала Ўкраіна, а, дакладней, яе паўднёва-ўсходнія рэгіёны і Крым. Асабліва Крым, дзе “рускі чыньнік” рэзка ўзмацняўся прысутнасьцю расейскага Чарнаморскага флоту. На працягу апошніх дзесяці гадоў Масква выкарыстала рускае насельніцтва Ўкраіны ў якасьці тормаза, які запавольвае рух «брацкай краіны» у бок Захаду. Цяпер, пасьля перамогі Майдана, “рускі чыньнік” стаў асноўнай зброяй Крамля ў барацьбе супраць Украінскай рэвалюцыі. І на першае месца тут выйшаў Крым – сапраўдны нож у сьпіну свабоднай Украіны.
Як бы дзіўна гэта ні гучала для кагосьці, феномен Крыма ў чымсьці пераклікаецца з Прыбалтыкай. Перш за ўсё падабенства ў тым, што і Крым, і Прыбалтыка – рускія калоніі. Прыбалтыка – былая руская калонія, а Крым толькі што шчасна аднавіўся у такой выдатнай якасьці. І ў Прыбалтыцы, і ў Крыме шмат рускамоўных. У Крыме іх проста большасьць, гэтая акалічнасьць шмат у чым і вырашыла цяпер лёс паўвострава.
Аднак большасьцю рускія ў Крыме былі далёка не заўсёды. Большасьцю яны сталі там пасьля Другой сусьветнай вайны, а дакладней – пасьля масавых, генацыдных дэпартацыяў з Крыма татараў і прадстаўнікоў іншых нацыянальных супольнасьцяў, абвінавачаных у нелаяльнасьці да савецкай улады. Па сутнасьці гэта была татальная этнічная чыстка паўвострава, прычым яна прайшла і па тапаніміі Крыма, сьцёршы масу татарскіх назваў, на зьмену якім прыйшлі характэрна-савецкія назвы крымскіх вёсак і гарадоў. На месца дэпартаваных крымчан (а нярэдка і ў іх дамы) планава засяляліся выхадцы з Расеі й, у меншай ступені, з Украіны. Тады і зьявіўся цяперашні «рускі Крым».
Дакладна такі ж працэс працякаў і ў пасьляваеннай Усходняй Прусіі, ператворанай Сталіным у Калінінградскую вобласьць. Па сутнасці гэта была сталінская каланізацыя, прыладай якой зьяўляліся саветызаваныя рускія. У больш мяккай форме тыя ж працэсы адбываліся і ў Прыбалтыцы, якая, як ненадзейны рэгіён з высокімі паказчыкамі антысаветызму, была арганізавана разбаўленая «панаехаўшымі» з расейскіх абласьцей. То бок, імперыя мэтанакіравана разводзіла свае праблемныя ўскраіны рускімі, нібы «мініравала» імі гэтыя рэгіёны. Прыезджыя прыносілі з сабой савецкую ментальнасьць, нежаданьне пазнаваць мясцовую культуру, лічыцца зь ёй – асабліва рэзка гэта выяўлялася ў Прыбалтыцы.
Рускія выступалі носьбітамі імперскай сьвядомасьці, што відаць і па Крыме. Рускія па гэты дзень, чамусьці, сьвята перакананыя, што Крым – спрадвечна, разумееце, спрадвечна руская зямля. Аргументацыя дзіўная: напрыклад, Пуцін, выступаючы 18 сакавіка на крамлёўскай цырымоніі падпісаньня дамовы па Крыме, нагадаў, што ў Херсанэсе прыняў хрышчэньне князь Уладзімір, які пазьней «хрысьціў Русь». Але ў такім выпадку Украіна мае невымерна больш важкія правы на Крым, паколькі Ўладзімір быў вялікім князем Кіеўскім і народ хрысьціў у… Кіеве!
Рускія паўтараюць, што Крым далучаны да Расеі яшчэ ў канцы 18- га стагоддзя (не так ужо і даўно на самай справе), аднак хіба можа факт імперскай ЗАВАЁВЫ быць аргументам, які пацьвярджае СПРАДВЕЧНУЮ рускасьць той ці іншай тэрыторыі? Хіба прыходзіць у галаву, скажам, цяперашнім французам або аўстрыйцам лічыць краіны і рэгіёны, якія калісьці ўваходзілі ў склад імперый Напалеона і Габсбургаў, сваімі «спрадвечнымі» тэрыторыямі?! Пазіцыя рускіх па Крыме вельмі нагадвае прэтэнзіі Мусаліні на Далматыю (цяперашняя частка Харватыі) – дуча паўтараў, што яна, маўляў, была калісьці часткай Рымскай імперыі. І больш за тое, у Спліце захаваўся знакаміты палац імператара Дыяклетыяна – аналаг Лівадыйскага палаца Мікалая Другога. Аднак сучасныя італьянцы захоўваюць розум і не губляюць яго на глебе фашысцкага імперабесься – у адрозьненьне ад сучасных рускіх, якія пакуль яшчэ не адчулі сапраўдных, вяртаючых розум ваенных катастроф…
Калі праводзіць гістарычныя аналогіі, то вышэйзгаданая Камінтэрнаўская авантура ў Эстоніі дастаткова блізкая пуцінскай «заваёве Крыма». Вядома, з папраўкай на пасьпяховасьць крымскай сьпецаперацыі. Першае, пачатковае слова ў ёй гучна сказаў менавіта ўнутраны, “рускі чыньнік”, падобны Камінтэрнаўскай «пятай калоне» ў Эстоніі 1924 г., але невымерна больш моцны і эфектыўны. Сама дзяржаўная структура Крымскай аўтаноміі стала, па сутнасьці, пуцінскай «пятай калонай», ня кажучы ўжо пра асноўную масу тамтэйшых рускіх.
Раптам высьветлілася, што яны на працягу ўсяго апошняга дваццацігоддзя літаральна зьнемагалі пад «ярмом» украінскай «акупацыі», ненавідзячы Ўкраіну і ўкраінскі «бандэраўскі» сьцяг, марачы пра «ўзьяднаньне» з Расеяй, якую ўспрымаюць як прадаўжальніцу любімага Савецкага Саюзу. І ў Крыме, і ў Прыбалтыцы рускія – гэта ў асноўным абсалютна па-савецку зараджанае насельніцтва, якое ненавідзіць краіны свайго пражываньня менавіта за імкненьне парваць з савецкім мінулым. Невыпадкова, што месцамі збору рускіх пратэстных акцый ва Ўкраіне становяцца помнікі Леніну (у Эстоніі 2007-га, нагадаю, такім пунктам збору стаў «бронзавы салдат», таксама рэлікт савецкага ідэалагічнага культу). Вы паглядзіце на крымскіх рускіх – яны проста канчаюць ад радасьці вяртаньня ў савок. Менавіта ў савок, а не проста ў Расею. Не трыкалоры ім патрэбныя па вялікім рахунку, а ранейшыя савецкія сьцягі. Гэты ўнутраны “рускі чыньнік” Пуцін аператыўна падмацаваў інтэрвенцыяй «чырвонай арміі», якая ў выглядзе незьлічоных «зялёных чалавечкаў» узяла пад кантроль увесь Крым, уключаючы Вярхоўны Савет і ўкраінскія вайсковыя аб’екты.
У выніку расейская імперыя прырасла яшчэ адной «савецкай рэспублікай» (прабачце за такі постмадэрнізм)…
Несумненна, што пасьпяховы крымскі сцэнар Масква паспрабуе паўтарыць у дачыненьні да Харкава і Данецка. Гэта толькі пытаньне часу. На цырымоніі падпісаньня дамовы па Крыме Пуцін ясна даў сьвету зразумець, што лічыць неабгрунтаваным ня толькі вядомае рашэньне Хрушчова, але і знаходжаньне ў складзе Ўкраіны ЎСІХ яе паўднёва-усходніх абласьцей. Відавочна, што прарасейскі правакацыйны муцёж ў Харкаве і Данецку будзе перманентным. Наступным крокам Пуціна стане спроба адламаць ад Украіны ўвесь Паўднёва-Усход. Чаму б Крамлю не рашыцца на гэта, калі ён пасьпяхова праглынуў Крым, так і не сустрэўшы пакуль сапраўднага адпору з боку Захаду? Пуцін відавочна адчувае сябе гаспадаром становішча: ён валодае ініцыятывай, практычна адкрыта кажа пра свае імперска-рэваншысцкія намеры і ня верыць, што Заходні сьвет зможа зрабіць у адказ нешта сур’ёзнае.
У канчатковым рахунку, Пуціну патрэбны Кіеў, бо толькі завалодаўшы Кіевам, ён зможа дасягнуць сваёй мэты – разбурыць Украіну як дзяржаву і як ідэю. А потым, ня выключана, надыдзе чарга і Прыбалтыкі – магчыма, Крэмль знахабіцца настолькі, што ўжо ня будзе бянтэжыцца яе сяброўствам у НАТА. І калі НАТА спасует, імкнучыся пазьбегнуць маштабнага ваеннага канфлікту – гэта справакуе распад Альянсу, бо навошта ён наогул патрэбны, калі ня здольны абараніць сваіх удзельнікаў?
А наступствы эрозіі НАТА няцяжка сабе ўявіць…
Аднак вернемся да тэмы «рускага чыньніка» ў крамлёўскай палітыцы імперскага рэваншу. Зразумела, што ў пуцінскіх планах анэксіі ўкраінскага Паўднёва-Ўсходу “рускі чыньнік” – ключавы. Так званая «абарона рускага насельніцтва» ад «фашысцка-бандэраўскай хунты» – гэта цяпер галоўны крамлёўскі кірунак барацьбы з Украінскай рэвалюцыяй. Зразумела, ні пра якія сапраўдныя рускія інтарэсы ў даным выпадку гаворкі няма – гаворка ідзе выключна аб абароне чыста імперскіх (і кланавых) інтарэсаў Крамля. Рускае насельніцтва Украіны і Крыма ў гэтай вялікай гульні задзейнічана толькі ў якасьці разьменнай карты і гарматнага мяса. Імперыя ўспамінае пра рускіх толькі тады, калі хоча імі пакарыстацца ў чыста ўтылітарных мэтах [гэта тое, што ўжо 100 разоў агаворана намі… – Рэд.]. І, трэба прызнаць, ёй гэта перыядычна атрымоўваецца рабіць, паколькі рускі народ гістарычна сфармаваўся як імперскі этнас з адпаведнай ментальнасьцю. Так і ня стаўшы нармальнай нацыяй з уласнымі інтарэсамі, рускія цалкам атаесамілі сябе зь Імперыяй (хаця Імперыя сябе зь імі НЕ атаясамлівае, вось што важна). Сама руская культура, руская мова здаўна былі найважнейшымі складнікамі імперскай палітыкі [гэта таксама шмат разоў прагаворана намі. – Рэд.]. Імперыя заўсёды выкарыстоўвала рускіх як безаблічны субстрат для цэментаваньня – да гэтага сьхіляе іх колькасьць і, на жаль, сьпецыфічная ментальнасьць. Не выпадкова, што менавіта рускіх атрымалася ператварыць у савецкі народ; не выпадкова, што пасьля распаду СССР менавіта ў Расейскай Федэрацыі захлынулася дэсаветызацыя і перамог чэкісцкі неасаветызм.
У чым прычына такой нярвовай рэакцыі большасьці рускіх на дзяржавы Прыбалтыкі, на Украіну, Грузію часоў Саакашвілі? Адказ адзін: у імкненьні гэтых краін парваць з саўком, у іх прынцыповай заяўцы на гістарычны празаходні антысаветызм. Рускія ў сваёй большасьці застаюцца савецкім народам. Менавіта гэтая акалічнасьць перыядычна вытыркае ў Прыбалтыцы і асабліва, проста-такі вострым рогам – ва Украіне.
92% крымчан ў штодзённасьці свабодна гаварылі й гавораць па-руску. Крымскім рускім НІХТО не пагражаў. У іх была выдатная гістарычная магчымасьць: захоўваючы і разьвіваючы аўтаномію Крыма ў складзе Ўкраіны, распрацоўваючы разам з татарамі, украінцамі й прадстаўнікамі іншых нацыянальнасьцяў крымскі рэгіянальны брэнд, рухацца ў Еўропу, зрабіць свой райскі паўвостраў варотамі Ўкраіны ў Міжземнаморскі сьвет. Але яны вырашылі вярнуцца ў імперыю, у савок. Яны выбралі сабе долю аднаго зь бяспраўных суб’ектаў пуцінскай псеўда- федэрацыі – няшчасны, рабская выбар! А ў Расеі хваляй паднялася сустрэчная аднадушнасьць: ці ледзь не ўсе, ад рэжысёраў да хатніх гаспадынь, ад фашыстаў да лібералаў літаральна звар’яцелі з прырашчэньня імперыі кавалкам тэрыторыі, здабытым шляхам захопу. Імперскі тэрытарыяльны фетышызм імгненна згуртаваў ўсіх. Вось яна, аказваецца, руская ідэя! Усе спробы гуманістычнай перабудовы рускай ментальнасьці, пераналадкі яе ў неімперскім, дэмакратычным ключы, якія худа-бедна прадпрымаліся ў эпоху Ельцына, праваліліся. Перад намі зноў ранейшы монстар, гэткі тыраназаўр масавай сьвядомасьці. І ён прагне крыві.
Рускія зь іх ментальнасьцю, трэба сумленна прызнаць, сталі праблемай для навакольных і для саміх сябе. Паўсюль на постсавецкай прасторы, дзе адбываецца рух у бок Захаду, яны выступаюць у якасьці тормаза або баласта. Ім не патрэбная свабода, яны не ўспрымаюць Еўропу і ня хочуць пускаць у яе іншых. Парадокс: крымскія татары апынуліся больш еўрапейцамі, чым крымскія рускія. Дон-кіхотаўская бітва нашых прагрэсістаў з гістарычнай рускай ментальнасьцю прайграная – эпапея з Крымам выявіла гэта з усёй відавочнасьцю. Мы цяпер зьяўляемся сьведкамі вялікага краху, абвалу вызваленчых, прагрэсісцкіх ідэалаў у рускай сьвядомасьці, якія і без таго ў ім амаль ня маюць каранёў. 1991 год пахаваны. Час, які прайшоў пасьля Жніўня, быў не дарэмны для ўкраінцаў, грузінаў, латышоў, літоўцаў, эстонцаў. Я ўжо не кажу пра палякаў ці чэхаў. Гэтыя гады былі марнымі толькі для рускіх (ну, яшчэ і для беларусаў). Мы ментальна не прасунуліся ні на крок – Крым гэта паказаў. Дваццаць тры гады ў нас з сумам і нудзячыся блукаў так і незванітаваны савок. І вось прыйшоў яго час. Савок перабрадзіў у нас настолькі, што цяпер мы гатовыя прыняць фашызм, сярэднявечнае рэлігійнае цемрашальства, гатовыя развальваць сістэму міжнародных дачыненьняў і бясьпекі, ледзь не балансуючы на мяжы сусьветнай вайны. Мы гатовыя з новай моцай пацьвердзіць званьне Імперыі Зла, прысуджанае нам Рэйганам.
Мы зноў прадаліся ўладзе за танную лісьлівасьць, за чарговы сталінскі тост «у гонар» рускага народу. У адказ на высокае ўзгадваньне слова “рускі”, мы шалёна, «сьлінава» аблізваем боты Гаспадара. З намі нешта вельмі не ў парадку. Напэўна, мы сапраўды хворыя рабствам. Прыкра думаць, што менавіта цяпер наступіў момант разьвітаньня з эпохай надзей і страчаных магчымасьцяў. Галоўная зь іх – магчымасьць стаць іншымі, свабоднымі. Замест гэтага мы сталі яшчэ горшымі рабамі. Бо вяртаньне да старых ванітаў заўсёды вядзе да цяжкіх ускладненьняў. Ментальных і псіхічных. Так сіфілітык імкнецца заразіць усіх навакольных, каб надзяліць іх «агульным лёсам» – памазаць усіх адным «рускім сьветам».
Ня будзем выкрутасьнічаць: адбылася катастрофа. Выкарыстоўваючы Крым, Пуцін адкінуў рускую самасьвядомасьць за мяжу нават не 1991 года, а значна далей – у позьні «русафільскі» сталінізм. Перакулены ня толькі «ельцынізм», але і «хрушчавізм». Наш народ, аказваецца, ізноў «дасьпеў» да Правадыра. Так і глядзі зоймуцца «ворагамі народу», а то і «касмапалітамі». Так званыя рускія нацыяналісты радуюцца – але з гэтага часу быць сапраўдным рускім нацыяналістам практычна немагчыма, бо рускай нацыі аб’ектыўна не існуе. Рускія голасна пацьвердзілі, што яны застаюцца імперскім народам [мы пра гэта ўжо даўно заманаліся пісаць… – Рэд.]. Ім не патрэбны іншы лёс. Яны згодныя, каб іх гнабілі – абы начальства давала ім магчымасьць гнабіць іншых.
Ну, гэта ўжо з ментальнасьці вертухаеў…
Крым – гэта наймацнейшы ход Пуціна. Пры дапамозе чыньніка Крыма Пуцін згуртаваў рускіх вакол сябе і адначасна моцна пасварыў іх з украінцамі. Раней украінцы падзялялі крамлёўскую ўладу і рускі народ – з гэтага часу іх падзяліць немагчыма. Пуцін зрабіў рускіх сваімі саўдзельнікамі, а рускія зноў атаесамілі сябе зь Імперыяй і яе Злом.
Пуцін вельмі баяўся, што Майдан прыйдзе ў Маскву. Але пры дапамозе чыньніка Крыма Пуцін зрабіў рускіх абсалютна неўспрымальнымі да Майдана і нават варожымі яму. Ён адсек рускіх ад Майдана, згуляўшы на іх жа ментальнасьці. Што і патрабавалася…
Карацей, рускі народ у чарговы раз не падкачаў. Не падвёў сваё Начальства (хаця і нацярпеўся ад яго гістарычна).
Як там казаў таварыш Сталін?
«За здароўе вялікага рускага народу!»…”
Прыкрая праўда пра “рускі “народ з вуснаў сапраўднага рускага інтэлігента…
і не па тэме “Екс-міністр оборони Олександр Кузьмук підтримує призначення Михайла Коваля на цю посаду” – ці патрэбная змена украінскіх “коней на пераправе”?
Выдатны артыкул! Руская ідэя ў тым, каб “залезці ў чужую хату і там насра-ь!”
“Тату, тату, чорт лезе ў хату!!!”
— “Дарма, сынку, абы не маскаль.”
“Живописная Россия”, под редакцией Семёнова-Тянь-Шаньского, ст 457