Рэдакцыя.
Адна з самых яскравых ілюстрацый расейскага імперскага агідства, прыклады якога мы вырашылі пазьбіраць у сувязі з агрэсіяй расейскай імперыі на Ўкраіну, сталі шэсьце ды мытынг “У падтрымку Крыма і супраць фашызму”, якія адбыліся ў Маскве 15 сакавіка г.г. Галоўным арганізатарам гэтых дзеяў падаецца даволі вядомая сёньня на Расеі асоба – Сяргей Кургінян (гл. фота зьлева). На мітынгу гэтаму чалавеку давялося цалкам скінуць зь сябе флёр інтэлігента, інтэлектуала, які ён пеставаў раней, і пераўтварыцца ў прапагандысцкага графамана. Відаць, была пастаўлена задача пераплюнуць у гэтай іпастасі старэючага Жырыноўскага ці, нават, дух Гебельса. А, можа, нават самаго… Каб пераканацца, як нізка давялося ўпасьці пану Кургіняну, можна паглядзець фільм-рэпартаж з таго мітынгу (гл., напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=O0vyneLOuWI ці тут: http://www.youtube.com/watch?v=lCvcIeHwcqw). Мы ж, са свайго боку, вырашылі дадаткова зафіксаваць у пісьмовай форме выступ новага расейскага прапагандысцкага дараваньня…
У вялікім рэпартажы пра мітынг, паказаным на цэнтральных каналах расейскага тэлебачаньня, Кургінян выступае зь 7-й па 16-ю хвіліны.
У гэты час ён кажа наступнае:
“Ці [майданутыя] атрымаюць тут [у Маскве] грамадзянскі адпор – такі ж, як атрымалі тыя, каго яны ўсхваляюць, ад нашых дзедаў у 41-м і 45-м? [пра адпор у 41-м Кургіняну лепш было б памаўчаць… – Рэд.]
Гэты адпор будзе выкарыстоўваць неабходную абарону, прапарцыйную тым закалотам, якія яны будуць вырабляць.
Так ці не?
…
(гл. ніжэй стоп-кадры з тэлетрансьляцыі пра мітынг; зьвярніце ўвагу на заарганізаванасьць падзеі, на абсалютную перавагу камуністычнай сімволікі, на пастановачныя кадры з тварамі абураных людзей, у т.л. на тое, што, верагодна, выкарыстоўвалася адна і тая ж дзяўчына, якая для добрых буйных кадраў нават мяняла вопратку; сітуацыя ўжо троху нагадвае Паўночную Карэю)
Ва ўкраінскім бязладдзі прымалі ўдзел грамадзяне Расеі.
Я ніколі дарэмна не паведамляю такіх зьвестак.
Паўтараю: ва ўкраінскім бязладдзі прымалі ўдзел грамадзяне Расеі.
Іх было вельмі, вельмі шмат…
І пакуль такія нягоднікі, як Бялкоўскі, балбочуць пра ядзерныя ўдары, гэтыя бязьмежнікі вучацца ў сваіх бандэраўскіх карацеляў асабліваму мастацву забіваць і гвалціць, мастацтву поўзаць перад іншаземцамі, зьдзекавацца над безабароннымі, разгубленымі, раз’яднанымі ахвярамі.
Ці будзем мы безабароннымі? Так ці не?
Ня будзем!
Ці будзем мы разгубленымі? Так ці не?
Ня будзем!
Ці будзем мы раз’яднанымі, незгуртаванымі?
Не, мы будзем з’яднанымі!
Мы будзем з’яднанымі! Мы будзем з’яднанымі! Мы будзем з’яднанымі!
Мы ўжо сёньня – згуртаваныя, а заўтра мы будзем з’яднанымі яшчэ больш! Так ці не?
Тутэйшыя псеўданацыяналістычныя вучні бандэраўцаў, што лізалі гэтай зімой боты бандэраўскіх русафобаў, трэніраваліся ў Кіеве для таго, каб атрымаць посьпех у Маскве.
Я яшчэ раз вас папярэджваю: гаворка ідзе не пра асобных вырадкаў. Гэтых вылюдкаў больш, чым дастаткова. Іх куртаты мозг муціць крывавае віно іх кіеўскай злачыннай перамогі – перамогі над сваім народам, перамогі над дэмакратыяй, перамогі над гістарычным лёсам, перамогі над правам і справядлівасьцю, перамогі над украінскай дзяржаўнасьцю [зьвярніце ўвагу, мітынг адбываецца ў Маскве, дзе Кургіняну бачней, што лепш для народу Ўкраіны, чым гэта ведаюць украінцы ва Ўкраіне… – Рэд.].
Страціўшы розум ад сталых скачак – “хто ня скача, той маскаль”, “хто ня скача, той маскаль”, “хто ня скача, той маскаль” – якія суправаджаліся гэтымі паганымі выкрыкамі, скаштаваўшы ад амерыканскіх наркотыкаў, якія пакліканыя прыдушваць у агрэсіўных пагромшчыкаў і страх, і розум, яны ірвуцца ў наш сьвяты горад. Яны ірвуцца і пранікаюць у Маскву!
Клянемся, што тут іх чакае годны прыём! [зусім чувак згубіў арыентацыю: хто ў які горад ірвецца…- Рэд.]
Клянемся?!
Пакляўшыся, скажам разам яшчэ раз: “у Маскве Майдану не бываць!”, “у Маскве Майдану не бываць!”, “у Маскве Майдану не бываць!”, “у Маскве Майдану не бываць!”
Нашы шакалы, якія часам завуць сябе рускімі нацыяналістамі альбо нацыянал-дэмакратымі – бо менавіта так называў сябе мерзавец, які марыў аб ядзеным удары па Севастопалі, па нашых суайчыньніках, па нашых хлопцах у форме [гаворка пра Бялкоўскага. – Рэд.] – дык вось, гэтыя шакалы асьмеліліся аб’яднацца з бандэраўцамі, якія мараць толькі пра зьнішчэньне ўсіх рускіх. Лібералаў, нацыяналістаў, патрыётаў – усіх!
Разам з бандэраўскай нечысьцю яны зігавалі сваімі запэцканамі крывёй лапамі.
Яшчэ раз падымем клятвеным жэстам сьціснуты кулак (гл. фота), які аб’ядноўвае ўсіх, хто раструшчыў Гітлера і яго псеўда-нацыяналістычных халуёў [мы ў рэдакцыі, як ні спрабавалі, так і не спасьціглі сэнсу сказанага; бо неяк ня верылася, што ў сьціснутым кулачку Кургіняна знаходзяцца ўсе пераможцы Другой сусьветнай… – Рэд.]
Вось наш адказ: “у Маскве Майдана не бываць!” [дакладна так непісьменна. – Рэд.]
Бандэраўцы насаджаюць на Ўкраіну новы фашызм. Бандэраўцы насаджаюць яго гвалтоўна, рэпрэсіўна. Яны сплочваюць новы Нацысцкі Інтэрнацыянал. Там ужо ўсе сьцягі сышліся – усе іх паганыя сьцягі [мы зноў не маглі ўцяміць, пра што тут вярзець Кургінян. – Рэд.]. Усялякія там … [? – Рэд.], усялякія там радыкальныя ісламісты. Усе фашысты ўсіх масьцяў радуюцца, прачынаюцца. І адчуваю я, што нешта больш крутое закручваецца на Ўкраіне, чым проста нацыфікацыя Ўкраіны. Што падымае галаву тая гадзіна, якую раздушылі, але недадушылі, як правільна было сказана, нашы бацькі й дзяды.
Клятвенна, сьціснуўшы кулак, скажам тое, што гаварылася ў момант, калі навісла над сьветам карычневая чума: “Яны ня пройдуць!”
“Яны ня пройдуць!”, “яны ня пройдуць!”, “яны ня пройдуць!”, “яны ня пройдуць!”
Наша рашучасьць змагацца з бандэрызацыяй Украіны [а вас хро просіць? – Рэд.] й імкненьнем бандэраўцаў зладзіць такія ж закалоты ў Маскве ня мае нічога агульнага з українафобіяй. Мы любім брацкую Ўкраіну. Так ці не!
Мы любім яе ўсім сэрцам. Гэта – нашы браты. І мы зьвяртаемся да іх і кажам: слухайце, ня верце тым, хто кажа, што тут пануе нянавісьць да вас [толькі для прапаганды характэрныя абсалютна супрацьлеглыя заявы ў адной і той жа прамове. – Рэд.].
Мы любім вас, як братоў! Мы любім вас, як братоў! Мы любім вас, як братоў! (гл. фота, як Кургінян любіць украінцаў) [існаваньне вось такіх паўтораў, найчасьцей у форме крычалак-лозунгаў, таксама тыповая рыса класічнай прапаганды, якая, як вядома, ніякага дачыненьня да праўды і сэнсу ня мае; прапаганда – сродак вядзеньня вайны! – Рэд.]
Мы любім вас, як братоў! І гэта праўда. Гэта мы кажам усім сэрцам, усёй душой.
І хай залогам нашай любові да Ўкраіны, хай залогам таго, што мы верныя вялікім словам… [фраза так і засталася незавершанай – Рэд.].
Бандэраўцы прыходзяць і адыходзяць, а ўкраінскі народ застаецца.
Хай жыве ўкраінскі брацкі народ! Хай жыве наша брацтва!
Ура, таварышы!
Хай залогам гэтай любові стане песьня – старая, добрая, і, па сутнасьці, украінская. Дарэчы, сёньня гэтая песьня мае вельмі глыбокі сэнс, больш глыбокі, чым мела тады, калі яе сачынілі. А можа быць, ужо тады нейкі дух падказаў гэтыя мудрэйшыя словы.
Гэтая песьня “Кахоўка”.
(канец прамовы Кургіняна)
–
Хто хоча дадаткова пасьмяяцца над савецка-камуна-імперскай адрыжкай, арганізаванай Кургінянам у Маскве, можа яшчэ, вось тут – http://www.youtube.com/watch?v=KgOVUdOXgYk – паглядзець рэпартаж пра шэсьце ў Маскве.
Думаем, вас добра пазабавяць і савецкія маршы, і новы рух “Сутнасьць часу”, і “Рэгіён Масква-1”, і асабліва “Дружыны сутнасьці”, якія старанна і праведна маршыруюць па Маскве…
Гэта ўжо амаль Оруэл, а дакладней Вайновіч – чытайце яго “Маскву 2042”…
З 4-й хвіліны тут таксама можна паслухаць Кургіняна. І тут ён таксама каротка кажа пра “бандэраўскую свалоту”, “Кіеў у руінах”, “рабаўніцтвы і закалоты”. Галоўнае, што павінен на думка Кургіняна сказаць мітынг, прысьвечаны тэме падтрымкі Крыма – “У Маскве Майдану не бываць!”
Цырк!
На 6-й хвіліне Кургінян вымалёўваецца зноў, каб ад імя “Сутнасьці часу” і “ўсіх расейскіх дзяржаўнікаў” папярэдзіць “маскоўскую 5-ю калону” не высоўвацца…
Выглядала гэта так. Ён двойчы паўтарыў фразу, якая, відаць, падалася яму геніяльнай: “Мы не рэкамендуем праводзіць эксьперыменты, спадзеючыся на маскоўскую 5-ю калону…”.
Затым Кургінян узгадаў нейкі сайт “У агні броду няма”, заклікаў да яднаньня ўсіх “патрыятычных сіл” Расеі, каб аказаць супраціў магчымаму Майдану ў Маскве.
Закончыў: “Вораг будзе разьбіты! Перамога будзе за намі!”
А ў сярэдзіне 8-й хвіліны рэпартажу з Кургінянам пачало вырабляцца нешта, з-за чаго мы пачалі хвалявацца за стан яго здароўя…
Карацей, раім паглядзець і гэтае відэа.
=
Дадаткова ад рэдакцыі:
Пры ўважлівым (калі трэба шматразовым) праглядзе і праслухоўваньні запрапанаванага матэрыяла, раней ці пазьней у галаве зьяўляецца некалькі думак.
Сярод важнейшых можна назваць наступныя. Напрыклад, а ці не зьяўляецца гэтая акцыя наўмысна арганізаванай Кургінянам так, каб была максімальная верагоднасьць узьнікненьня ў людзей асацыяцый зь нечым шалёным да беснаватасьці, даўно недзе бачаным, чутым, ды яшчэ нечым чырвона-карычневым? Ці гэта проста такі Кургінян на справе і ёсьць, ды яшчэ перастараўся ад перапуду (з аднаго боку) ды прадчуваньня кар’ерных персьпектыў выпалага яму шанцу (з другога)…
У сяброў рэдакцыі гэтая дылема пакуль застаецца без адказу.
Калі трохі абстрагавацца ад падзей, паўстае яшчэ адно цікавае пытаньне. Справа ў тым, што галоўнымі іх героямі зьяўляюцца ня масы, якія маршыруюць у чырвонай форме з чорнымі пагонамі, а два чалавекі – Кургінян і… Бялкоўскі (фота апошняга гл. зьлева; тое, што Бялкоўскі выказаўся за ядзерны ўдар па расейскім Чарнаморскім флоце, гэта, на жаль, сапраўдны факт – гл. напрыклад, тут: http://smi2.ru/blog/43367321197/S.-Belkovskiy-predlagaet-ameram-nanesti-yadernyiy-udar-po-CHerno. Праўда, удар ён прапанаваў тактычны. І не па Крыме, а па флоце. Але і гэтага ўсё-роўна занадта…).
Дык вось, менавіта гэтыя два чалавекі, якія прэзентуюць супрацьлеглыя ідэалагічныя пазіцыі што да агрэсіі Расеі на Ўкраіну, ствараюць (натуральна, з дапамогай расейскіх СМІ) ідэалагічнае поле палітычнай напругі, у якім, у адпаведнасьці з законамі жанру, рускіх і ўкраінцаў падштурхоўваюць пачаць забіваць адзін аднаго… Менавіта гэта канкрэтна давядзецца рабіць, калі паслухаць рэкамендацыі гэтых абодвух паноў…
Але ж, зьвярніце ўвагу, як Бялкоўскі, так і Кургінян яўна не зьяўляюцца прадстаўнікамі… ні рускага, ні ўкраінскага народаў. Больш за тое, зьяўляючыся непадобнымі на славян увогуле, яны, між тым, падобныя паміж сабой як члены адной сям’і. Толькі адзін трохі старэшы, а дугі – трохі таўсьцейшы…
Ці выпадак гэта, што забіваць адзін аднаго павінны рускія і ўкраінцы, а падштурхоўваюць іх да гэтага Кургінян і Бялкоўскі? Калі некаторыя скажуць, што гэта яшчэ адзін проста выпадак, мы зьвернем увагу на непрапарцыйна вялікую колькасьць такіх выпадкаў у гісторыі…
Самым жа галоўным фактам, які выпаўз на паверхню (падсьвядомасьць не стрымаць – “каму што баліць, той пра тое і кажа…”), зьяўляецца тое, што расейская імперыякратыя не на жарт перапужалася магчымага Майдану ў Маскве.
Дайшло да абсалютна сьмешнага: мітынг прызначаўся ў падтрымку Крыму, але пра гэта там не было ні слова. Затое галоўны лозунг, які гучаў найчасьцей, быў такі: “У Маскве Майдану не бываць!”
Яшчэ адным істотным паказьнікам стратэгічнага правалу кургінянаўскага мерапрыемства зьяўляецца наступны цікавы факт. Ён зьвязаны з адным нашым нацыянальным здраднікам, родам з Гарадзеншчы – чалавекам не без таленту, але які цяпер маштабна пасецца на багатай (пакуль) расейскай імперскай ніве… Гаворка пра чалавека, які мае літаратурны псеўданім “Ключнік” (гл. фота зьлева).
Паколькі спадар Ключнік мае розуму яўна ня менш за пана Кургіняна, ён у асаблівасьцях правядзеньня кургінянаўскіх шэсьця і мітынгу адчуў нешта ня тое… – нібы нейкія першыя, яшчэ невыразная гукі будучага гіганцкага грамадска-палітычнага землятрусу, які будзе яўна не на яго ўласную карысьць. І вельмі перапужаўся… А, можа, упершыню і пашкадаваў, што ўвайшоў калісьці на палубу расейскага імперскага Тытаніка, а цяпер можа падзяліць лёс пасажыраў Тытніка сапраўднага.
Вось тут – http://via-midgard.info/news/in_russia/miting-kurginyana-yeto-apogej-kremlevskix.htm – вы можаце пазнаёміцца з тым, як канкрэтна выглядала гістэрыка пана Ключніка.
Цікавае чціва, асабліва калі ўлезьці ў скуру і падсьвядомасьць няшчаснага здрадніка…
–
Усяго лепшага, сябры.
Ці маюць гэтыя істоты значны ўплыў на электарат? Мо не трэба надаваць вялікую ўвагу рознай маскоўскай шызе?
” Но вы не парьтесь, война заказана, а Россия всего лишь исполнитель. Чужаки хотят укрепить кровью рознь между нашими народами. Им ничего не помешает. У них есть всё: деньги, СМИ, тупая масса готовая орать: Кырым нааааш! или “москаля на ножы”! Это всё одна шайка работает. Тупо и топорно.”
Алігархат вядзе расейскі дзяржаўны карабель па дакладна распрацаванаму сцэнару…
Гэтыя істоты маюць рацыю. А як жа інакш,калі больш за 80% маскалікаў ,аж сьлінкі пускаюць ад задавальненьня, што апяць”вялікая русь” усім пакажа хто самы,самы. Ну і няхай,што праз пару гадоў зноў жраць будзе нехрэн, што дзяцей бяздомнікаў больш чым ва ўсім свеце,што амаль 30 мільёнаў жабракоў,затое які уздым патрыятызму !!!
Zach, alie…
Цывілізацыйны канфлікт на Ўкраіне — канфлікт паміж соцыюмамі-цывілізацыямі другога парадку паводле вертыкальнай структуры цывілізацый: цывілізацыяй Эўропы і цывілізацыяй Эўразіі.
Паведамляю, што наша цывілізацыя Эўропы сканчаецца на Беларусі, заходняй і цэнтральнай Ўкраіне. Тое, што зах. і цэнтр Украіны ўваходяіць у цывілізацыйную Эўропу пацьвярджаецца гістарычнымі чыньнікамі (усходнія межы ВКЛ і Рэчы Паспалітай праходзілі на ўсходзе ад Кіева), а таксама чыньнікам электаральных прэфірэнцый выбаршчыкаў падчыс усіх выбарчых кампаній на Ўкраіне. Краіна раскалвалася па лініі захад-цэнтр — усход-поўдзень.
Мадэрнавы нацыятворчы працэс,калі цывілізацыёнім Русь зьмяніўся на нацыёнім Украіна (у масавай сьвядомасьці насельніцтва) ішоў з захаду і цэнтру Ўкраіны на ўсход і поўдзень. Толькі невядома, як далёка й глыбока ён зайшоў.
Ня ведаю вынікі аб’ектыўных сацыялягічных досьледаў па ўсходзе і поўдні Ўкраіны. Тыя вынікі, што апісаны ў інтэрнэце ці аб’ектыўныя? Ня ведаю…
Тлумачу, што эўрапейцы і эўразійцы маюць розны сьветагляд. Эўрапейцы нацыянальны а эўразійцы — імпэрскі. У сьвядомасьці эўрапейца Ўкраіна — эўрапейская незалежная дзяржава (як і Беларусь), а значыць — не Расея. Эўрапейцы дакладна адрозьніваюць Украіну і Беларусь ад Расеі (ня гледзячы як яны суб’ектыўна ставяцца да расейцаў: ад гіпэрстаноўчасьці … да гіпэрадмоўнасьці). Эўразійцы Ўкраіну і Беларусь прынцыпова не адрозьніваюць ад Расеі. Для іх Украіна і Беларусь — тое самае што й Расея, г. зн. частка эўразійскай Расеі.
Прэзыдэнт для эўрапейцаў — толькі чыноўнік выбраны на час кадэнцыі, а для эўразійцаў — цар (сакралізацыя інстытута прэзыдэнцыі). Дзяржава для эўрапейцаў толькі надбудова нацыянальнай і грамадзянскай супольнасьці адпаведнымі інстытутамі. Нацыя і грамадзянскасьць сынамізуюцца. Таму нацыянальная ідэя зьяўляецца натуральнай. Соцыюм нацыя-дзяржава кіруецца зьнізу і ад нацыянальных эліт дэ-факта. Для эўразійцаў дзяржава — “государство”, якім кіруе сакралізаваны “государь”-прэзыдэнт зьверху (г. зн. цар). Па-расейску само слова дзяржава мае манархічны гэнэзіс. Слова нацыяналізм у эўразійскай (расейскай) традыцыі мае адназначна негатыўнае значэньне.
Таму канфлікт на Ўкраіне — найперш цывілізацыйны.
Эўропа і Эўразія маюць розныя сацыяльныя, маёмасныя структуры соцыюмаў. Калі ў Эўропе 60-70% насельніцтва — сярэдні кляс, то ў Эўразіі большасьць — бедныя. Невялікі сярэдні кляс і гіпэрмільянэры алігархі.
Галоўнае пытаньне ўкраінскага крызысу: ці статыстычная большасьць насельніцтва на ўсходзе і поўдні Ўкраіны хоча жыць у эўрапейскай Украіне? Ці большасьць у Харкаве і Адэсе адчуваюць сябе ўкраінцамі-эўрапейцамі? А ў Данецку і ў Луганску? Калі так, то сэпаратыстыя там не перамогуць. Ці за больш чым два дзясяткі год украінскай незалежнасьці ўкраінская эўропацывілізацыйная нацыянальная ідэя сталася часткаю іх сьветагляду? Тады Расеі не дапаможа нішто і ніхто. Падчас любога аб’ектыўнага рэфэрэндуму большасьць выкажыцца за эўрапейскую нацыянальную Ўкраіну.
Аднак, калі Расея яшчэ не акупавала Данбас, значыць расейскае кіраўніцтва ведае сапраўдныя настроі сярод большасьці насельніцтва. Адчуваюць, што крымскай вэрсіі тут не адбудзецца. Пры акупацыі тут пачнецца вызвольная вайна за Ўкраіну. Хутчэй за ўсё, але я не раблю прагнозаў, бо прагнозы — справа няўдзячная. Можа быць і інакш бо сытуацыя непрадказальная.
Пісаць на гэту тэму можна многа, але… многае зразумела.
Маяму стрыечнаму брату з-пад Адэсы не падабалася “грубая вясковая ўкраінская мова”, ён дакладна не сакралізаваў украінскую мову, што характэрна для эўрапейца. Але як якія настроі пад Адэсай і ў самае Адэсе пераважаюць?
Амаль увесь ўсход Украіны гэта фіна – вугорскі генатып, такі як і ў расейцаў.Можа таму і не тягне іх да цывілізацыі,а цягне да масквы?
”Пры акупацыі тут пачнецца вызвольная вайна за Ўкраіну. Хутчэй за ўсё, але я не раблю прагнозаў, бо прагнозы — справа няўдзячная. Можа быць і інакш, бо сытуацыя непрадказальная.”
Прагнозы трэба рабіць і не баяца памыліцца. Магчымы некалькі версій будчыні і мы павінны іх спрабаваць аналізаваць, бо толькі так мы навучымся разумець дзеянні тых хто распрацоўвае сцэнары.
Несумненна бачна жаданне пэўных сіл давесьці справу да лакальнай вайны. Несумненна ў гэтым мае свой інтарэс расейскі алігархат. Заходні алігархат таксама не супраць маленькай лакальнай доўгай вайны. Мэта: канчаткова пахаваць постсавецкую рэчаіснасьць і перавесьці гістарычную сучаснасьць у новую незнаёмую рэальнасьць. У далейшым раздрабніць і прыватазаваць постсавецкаю тэрыторыю ў 40-50 пратэктаратаў пад поўным кантролем ТНК.
Несумненна кансалідавацца постсавецкім тэрыторыям не дадуць… Далей усё больш-меньш зразумела… Далей ідуць два варыянта будучыні…
Яны ўжо даўно кансалідаваліся(РФ,РБ,Януковіч-падвёў,Казахстан)!
ГЛЯБАЛІЗМ НА ПАЛЬЦАХ:
(ўсе лічбы прыблізныя)
-ўсяго на Мідгард-Земля-7млрд населеньня
3,5млрд-Кітай+Індыя(палова)
3,5млрд-на астатняй тэр-ыі
Параўнайце плошчу(на цяперашні status-cvo)
(былы СССР-220 млн)
Прыпомніця (РФ,РБ,Украіна(Януковіч),Казахстан-візіты ў Кітай-навошта?
Калі ўсе 220 млн цалкам вынішчыць(ўсемі ведамамі сродкамі) і запрасіть?(самі прыедуць) замест іх 100 млн кітайцаў-
Няма людзей-няма праблемаў(знаёма адкуль)?Таму і Йёсю –на сьцяг!
І зразумела тады, чаму КНР адмяніла (адна семья-адзін дзіця)
Вось такі нэо-глябалізьм з нью-гульцамі!
28.04.2014г.
Слушна тут пішуць у каментарах і пра цывілізацыйны разлом (прорву), і пра пахаваньне саўка, і пра кітайскія мэты. А вось як нам выкруціцца ў гэтых імаверных трэндах? Куды народ весьці будзем? І ці пойдзе ён туды? Беларусь у Эўропу …?
А тут ужо абраны кірунак, куды ісці – гэта гуманістычны кірунак с абаронай агульнанацыянальных інтарэсаў і здаровым вобразам жыцця, нават, пралічаны матэматычна.
Усё так, пані Галіна, толькі, калі пачалася такая размова, хочацца дадаць.
Кірунак такі: для нашай Беларускай Дзяржавы – зьмястоўная дэмакратыя (на сайце ўжо шмат матэрыялаў на гэтую тэму, іх трэба толькі сістэмна скласьці); для ўсёй Людскай Цывілізацыі – сістэмны гуманізм (на сайце ёсьць шмат матэрыялаў і па гэтым пытаньні, але і тое-сёе яшчэ застаецца дарабіць); для выхаду ў Сусьвет – навуковы рэалізм (тут таксама асновы ўжо ёсьць, але пакуль няма галоўнага – нам трэба пазнаёміць людзей з сапраўдным Богам і назваць Яго імя). Ёсьць ужо і сімвал гэтага кірунку.
Выдатны накірунак! Але хто пра яго ведае і тым больш разумее? Якія канкрэтныя крокі? Пакуль што “Беларусь у яўропу ці ў азію-расею” неяк электарату можна патлумачыць, а растлумачыць “гуманістычны кірунак с абаронай агульнанацыянальных інтарэсаў і здаровым вобразам жыцця” …
Любая канструкцыя, у тым ліку светапоглядная, павінна ПРАЦАВАЦЬ. Калі ж яна не працуе, дык ці канструкцыя неэфектыўная, ці не ў тым асяроддзі прыменяецца, ці час не надышоў.
Шаноўны Сяргей.
1) Мы знаходзімся толькі на этапе “Веды”. Г.зн., што мы пакуль зьбіраем неабходныя веды па сьвет, пра нас, пра тое, КУДЫ трэба ісьці.
Затым будзе этап “Кадры”.
Затым этап “Арганізацыя” і г.д. (дарэчы, гэты шлях абвешчаны Астроўскім на зьездзе БНФ яшчэ ў 2003 г….)
На жаль, пераскачыць праз этапы немагчыма. У прынцыпе, магчыма, але тады выніку ня будзе.
2) Па тэме “Гуманістычны кірунак”.
Але ж пагадзіцеся, “абарона агунанацыянальных інтарэсаў, здаровы лад і сэнс жыцьця” – ужо гучыць!
Па-другое, паміж кірункам у Эўропу ці ў Азіёпу (?), калі гаворыш: “Беларусь – другая (і лепшая) Швайцарыя!” – таксама ўжо гучыць!
Карацей, нейкі пачатак ужо намячаецца. І гэта на фоне абсалютна БЕССЭНСОЎНАЙ, ШМАТГАДОВАЙ, забясьпечанай рэсурсамі (сіянакратыя дае, але на свае планы…) дзейнасьці іншых…