Рэдакцыя.
Вядома, расейскай імперыякратыі няёмка знаходзіцца перад усім сьветам у кампаніі Зімбабвэ, Кубы, Паўночнай Карэі, Судана, Лу-кі (гл. папярэдні матэрыял). Таму для дасягненьня сваёй злачыннай мэты – зьнішчэньня Ўкраіны як патэнцыйна магутнай і квітнеючай дзяржавы – расейская імперыякратыя ўпарта імкнецца ўцягнуць у сваю шайку Вугоршчыну, Румынію, Польшчу. Мы ўжо апавядалі пра спробу, зробленую Жырыноўскім і накіраваную на стварэньне міждзяржаўнай злачыннай групоўкі для разьдзярбаньваньня Ўкраіны (гл. https://nashaziamlia.org/2014/04/13/6877/). Нядаўна трапілі на чарговую аналагічную спробу (выкананую, найверагодней, па заказу “двухгаловага кураняткі табака”) спакусіць польскага імперскага сьцярвятніка. З прапановай аддаць Польшчы ўсе “Крэсы всходне” выступіла нейкая цьмяная асоба па прозьвішчы Ігар Беркут (гл. фота), якая падае сябе лідарам партыі “Вялікая Ўкраіна” (поўны абсурд: як можа стаць Україна вялікай, калі будзе аддаваць направа і налева свае этнічныя тэрыторыі?…).
Вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=ti7IzZctpZE ці тут: http://pavel-shipilin.livejournal.com/185348.html – кожны жадаючы можа паслухаць пана Беркута. Мы ж набралі й абмяркоўваем ніжэй пісьмовую версію яго выступу.
Калі глядзець відэа, спачатку на экране зьяўляюцца надпісы: “Заходняя Ўкраіна дасталася Польшчы пасьля падпісаньня Рыжскай мірнай дамовы ў 1921 годзе”, “Аднак па пакце Молатава-Рыбентропа Польшча яе згубіла”, “Свае страчаныя тэрыторыі ў Польшчы завуць Усходнімі (Всходнімі) Крэсамі”.
Затым зьяўляецца сам пан Беркут, які пачынае вярзець наступнае:
“Мы [хто гэта – мы? – Рэд.], вядома, павінны вярнуць Заходнюю Ўкраіну Польшчы. І ў Польшчы з гэтым згодныя.
А з-за таго, што меркаваньне любой еўрапейскай краіны для нас [для каго гэта – нас? нейкае ўжо вернападданства перад «любой еўрапейскай краінай». – Рэд.] прэвентыўнае, дык трэба яшчэ раз абдумаць гэтае пытаньне.
Не сакрэт, што сёньня ў Польшчы дзясяткі тысячаў сем’яў маюць дакументы на ўласнасьць, якую ў іх забрала Савецкая ўлада, Чырвоная армія – Сталін.
Калі мы адрынаем сталінізм, адрынаем савецкую ўладу і камунізм, то павінны прызнаць і панесьці адказнасьць за злачынствы Сталіна ды Савецкай улады [абсалютнае парушэньне логікі: “паколькі мы адрынаем камунізм-сталінізм і асуджаем яго злачынствы, мы павінны панесьці адказнасьць за іх”; нейкі абсурдзістан… – Рэд.] і вярнуць частку Заходняй Украіны, у якую ўвайшлі Савецкія войскі ў 1939 годзе па пакце Молатава-Рыбентропа.
Сёньня ўсе спасылаюцца на гэты пакт. Маўляў, згодна зь ім адбыўся падзел Польшчы. Значыць, трэба вярнуць.
Уся Еўропа будзе толькі “за”. Нас падтрымаюць усе краіны, уключна з Турцыяй.
Аформіць гэта можна як рэстытуцыю, як вяртаньне незаконна занятых земляў арміяй НКВДзістаў, катаў і камуністаў.
Калі лічыцца, што, дзякуючы перамозе, было прынесенае зло ў Заходнюю Ўкраіну – згодны – тады гэта трэба выправіць. Але выправіць гэта можна толькі шляхам рэстытуцыі.
Дакументы ўсе цэлыя, захоўваюцца і ў Польшчы, і ў іншых краінах.
Мы ня супраць, каб у адпаведнасьці зь існай міжнароднай практыкай палякам была вернутая ўся маёмасьць на Заходняй Украіне, якая ў іх была забраная незаконнымі рэжымамі”.
(канец выступу пана Беркута).
–
Думаем, з нагоды акцыі пана Беркута, зафіксаванай на паданым відэа, варта зьвярнуць увагу на некалькі акалічнасьцяў.
Першая. Уверсе мы напісалі, што яго заява, найверагодней, зробленая па замове ягоных імаверных гаспадароў у Крамлі. Але ня варта забываць пра пэўную верагоднасьць таго, што выступ пана Беркута мог быць зроблены па замове яго гаспадароў у… Варшаве. З гэтым яшчэ трэба разьбірацца. Калі мы здолеем канчаткова высьвятліць гэтае пытаньне (чыя ж гэта гульня?), мы вас – нашы чытачы – паінфармуем.
Па-другое, у паняцьце польскіх імперыялістаў “Крэсы Всходне” ўваходзіць ня толькі Заходняя Ўкраіна, але і Заходняя Беларусь разам з часткай цяперашняй Летувіскай дзяржавы – Віленшчынай (гл. мапу). У сувязі з гэтым наша рэдакцыя ў чарговы раз зьвяртаецца да сапраўды дэмакратычных ідэолагаў у Летуве і ва Ўкраіне: а, можа, ужо час нам сустрэцца, каб абмеркаваць агульныя актуальныя праблемы?!… Заяўляем, што мы гатовыя да ўдзелу ў самай сур’ёзнай размове, нам ёсьць каго даслаць ад рэдакцыі на такую сустрэчу…
Па-трэцяе, перад фільмам было правільна заўважана, што ўсе гэтыя тэрыторыі дасталіся Польшчы пасьля падпісаньня Рыжскай мірнай дамовы ў 1921 годзе – г.зн. рэвалюцыянер-тэрарыст Ленін аддаў іх імперскай Польшчы на чале зь Пілсудскім, каб тая не наступала далей на ўсход. Але там няма ні слова, што гэта за землі? А гэта (гл. мапу) часткі этнічных тэрыторый беларускага і ўкраінскага народаў, якія павінны належаць толькі ім.
Такім чынам, у фільме няма ні слова пра самае галоўнае: што перадача Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны імперскай Польшчы ў 1921 годзе была двайным злачынствам – злачынцам быў той, хто “аддаваў” не сваё (камуністычная Расея на чале зь Леніным), і злачынцам быў той, хто ўзяў чужое (імперская Польшчы на чале зь Пілсудскім)…
Чацьвёртае, у 1944 годзе аналагічнае двайное злачынства паўтарылася – Сталін зноўку аддаў частку беларускай зямлі (не ягонай, ня Сталіна) палякам, а тыя зноў… узялі. Гаворка, натуральна, пра Беласточчыну (гл. ніжэй мапу беларускай этнічнай тэрыторыі на фоне мапы сучаснай РБ Лу-кі; тэрыторыя Беласточчыны на ёй пазначаная сімвалам Ідэалогіі сістэмнага гуманізму).
Таму, замест усяго таго, што нагаварыў пан Беркут (але і птушак разьвялося), на справе адзіна справядлівай, легітымнай і актуальнай тэмай для размоў з палякамі можа быць толькі адна: тэма ВЯРТАНЬНЯ БЕЛАРУСКА-ЛІТВІНСКАМУ НАРОДУ часткі яго этнічнай тэрыторыі – БЕЛАСТОЧЧЫНЫ!!!
Мы ў рэдакцыі не сумняемся, што калісьці ня толькі гэтая тэма будзе ўзьнятая, а і што Беласточчына будзе вернутая нашаму народу!
Як толькі дура–Польша захоча адцяпаць ”всходні Крэсы”, так зразу Нямечына забярэ свае германскія ”всходні крэсы” разам з Кёнісбергам. Гэта значыць — ”выкопвай унучак дзедаў кулямёт, змаж яго маслёнкай і прасушы патроны”.
Гэтага Ігар Беркут разам з Жырыноўскім трэба было імгненна адправіць на лесапавал на 20 год. Разам з тым зразумела што расейскі алігархат настойліва шукае новыя палітычныя хады, накірункі, напрамкі. Зандыруе замежныя палітычныя эліты і іх свядомыя і несвядомыя пажаданні, правакуе іхнія грамадскія адчуванні, муціць ваду, каб паспрабаваць нешта там злавіць. Адчуваецца, што створаны сілы, напрацаваны шматлікія метады, прыёмы, ідыялагічныя алгарытмы, падрыхтаваныя людзі, выдзеляныя фінансы і гэты агрэсіўны алігархічны дзяржаўны лад можа муціраваць у самы непрадказальны бок. ”Рашызм” — гэта новая мутацыя ”фашызма”. ”Расія можа існаваць толькі як таталітарная дзяржава.” ,так некалі тлумачыў Бердзяеў.
Бердзяеву варта было б дадаць:
– “… таму, што яна… крывавая ІМПЕРЫЯ!”
– і “А імперыя некрывавай быць ня можа таму, што гэта НЕНАТУРАЛЬНАЯ форма грамадскай арганізацыі”.
– “Натуральнай зьяўляецца сістэма нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў”.
–
Ну, вось мы і дапоўнілі самаго Бердзяева.