nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Украіна: расейскія разьлікі

20 мая, 2014 | Няма каментараў

Расея 1Каб не памыліцца ў сваіх чаканьнях, хочаш ня хочаш, але перыядычна трэба зазіраць у лагер сваіх апанентаў. Таму пасьля інтэрвю Піянткоўскага мы вырашылі паказаць меркаваньне альтэрнатыўнага аналітыка на тую саму сітуацыю – вайсковы напад расейскай імперыякратыі на дзяржаву ўкраінскага народу. Па сваім сьветаглядзе аўтар – ашалелы расейскі імперыяліст. Яго прозьвішча знайсьці не атрымалася, ёсьць толькі псеўда “Вараг”  (атрымліваецца, чалавек выдае сябе за крутога, а на справе жахаецца адкрыць сябе – г.зн., ён ведае, што ён злачынца!). Улічваючы гэтую і дадатковыя прыкметы, мы лічым, што тэкст, паданы ніжэй, найверагодней належыць нейкай групе піяршчыкаў з расейскай канторы “глыбокага бурэньня”, якая ў такой форме таксама актыўна ўдзельнічае ў агрэсіі супраць украінскага народу, зарабляючы на братазабойчай вайне свае злачынныя срэбранікі (тэкст узяты адсюль: http://www.liveinternet.ru/community/lj_varjag_2007/post325009176/; матэрыял суправаджаецца разнастайнымі ілюстрацыямі – сур’ёзнымі й ня вельмі, якія можна знайсьці ў Сеціве). 

Рэдакцыя

 

 

“Мэтай данага матэрыялу зьяўляецца адыход ад клікушаства і халодны аналіз сітуацыі на Ўкраіне [“на Ўкраіне” таму, што піша рускі імперыяліст-шавініст. – Рэд.]. Пачну зь неабходных ўдакладненьняў па некалькіх эмацыйна важных тэмах:

 

Чаму няма ваеннай інтэрвенцыі РФ?

Калі б гэты тэкст быў напісаны на некалькі дзён раней, значную яго частку давялося б прысьвяціць тлумачэньню, чаму ўводзіць войскі на Ўкраіну немэтазгодна і проста глупа, нават пасьля рэферэндуму. На шчасьце, лепш чым я з гэтай задачай справіўся кіраўнік супраціву ў Славінску, Ігар Стралкоў, які ў сваім відэа-звароце вельмі выразна апісаў інертнасьць мясцовага насельніцтва Луганска і Данецка ў плане рэальных дзеяньняў па абароне сваіх інтарэсаў ад хунты [маюцца на ўвазе цяперашнія ўлады ў Кіеве. – Рэд.]. Прадбачачы аргументы наконт удзелу ў рэферэндуме, хачу адразу сказаць, што птушка ў бюлетэні – гэта вядома крута, але ня моцна адрозьніваецца ад хіпстэрска- беластужачных патугаў “зьнесьці рэжым” лайкам у фэйсбуку. Ад таго, што “лайк” зроблены ручкай у бюлетэні, сутнасьць не мяняецца.

Рэферэндум быў неабходным, але далёка не дастатковым дзеяньнем…

 

Наколькі Крэмль гатовы да падзеяў на Украіне і наколькі ён цяпер імправізуе?

Раю прачытаць вось гэтую тэлеграму Wikileaks : https://wikileaks.org/plusd/cables/08MOSCOW265_a.html – у якой відаць што Крэмль амерыканцам яшчэ ў 2008 годзе выразна паказваў сцэнары, якія мы бачым сёньня: “Эксьперты кажуць нам што Расея асабліва заклапочана тым, што моцны падзел меркаваньняў на Украіне па пытаньні ўступленьня ў НАТА, з улікам таго, што большая частка этнічных рускіх – супраць, можа прывесьці да сур’ёзнага расколу з ужываньнем гвалту або ў горшым выпадку да грамадзянскай вайны. У гэтым сцэнары Расеі прыйдзецца выбіраць: умешвацца ці не, і Расея ня хоча сутыкацца з такім выбарам“.

Лагічна выказаць здагадку, што такое разьвіцьцё падзей для Крамля не было сюрпрызам і што цяпер мы знаходзімся ў хай і непрыемным, але больш-менш прапрацаваным сцэнары, нешта накшталт “плана Е”.

Для таго, каб зразумець, што Крэмль будзе рабіць далей, фармулюем мэты:

не дапусьціць ўступленьня Ўкраіны ў НАТА;

Расея 2не дапусьціць ўсталяваньня і стабілізацыі на Ўкраіне русафобскага рэжыму [“русафобскі рэжым на Ўкраіне” – тыповая зомба-формула, па якой адразу распазнаецца расейскі імперыяліст-шавініст-фашыст. – Рэд.], што прадугледжвае денацыфікацыю [скажам ГБ-піяршчыкам: так, будзе дэнацыфікацыя, але Расеі. – Рэд.];

не дапусьціць генацыд рускага насельніцтва Паўднёва-Усходу [гл. плакат].

У ідэале патрабуецца рэалізацыя ўсіх трох мэтаў і пры гэтым трэба не зламаць расейскую эканоміку ў працэсе пераарыентаваньня на Азію і адначасна не даць амерыканцам адцягнуць свой ​​эканамічны канец за кошт ЕЗ.

 

Як можна гэтыя мэты рэалізаваць?

Давайце разгледзім самы просты сцэнар і паглядзім якія ў яго ёсьць ўразлівыя кропкі ды адмоўныя наступствы:

Расея 3Такім чынам, армія РФ уваходзіць на Украіну і за некалькі дзён даходзіць да Кіева. Потым захоплівае ўсю Украіну. “Патрыёты” [расейскай імперыі] радуюцца [гл. малюнак зьлева], парад на Храшчаціку, і да т.п.

Быццам бы дасягнулі ўсіх трох мэтаў, але ўзьнікаюць наступныя праблемы:

1) У ЕЗ, у якім еўрапейскія бізнес-эліты паволі прыціскаюць да пазногця сваіх палітыкаў і спускаюць на тармазах санкцыі, адназначна перамагае “Партыя вайны” (яна ж “Партыя ЗША”). Супраць РФ уводзяць максімальныя санкцыі з жахлівым эфектам перш за ўсё для еўрапейскай эканомікі, якая неадкладна падае ў рэцэсію. Але радавацца няма чаму.

На гэтым фоне, амерыканцы лёгка праціскаць падпісаньне свайго варыянту The Transatlantic Trade and Investment Partnership – гандлёвага пакта, які ператварае ЕЗ у прыдатак амерыканскай эканомікі. Перамовы пра яго ідуць прама зараз і для амерыканцаў увод войскаў РФ на Украіну быў бы велізарным падарункам. Санкцыі супраць РФ зьнішчаюць еўрапейскі бізнэс, а зьняцьцё гандлёвых бар’ераў з ЗША дабівае яго. Што мы маем на выхадзе: ЕЗ – як быццам пасьля вайны, ЗША – усе ў белым радасна асвойваюць еўрапейскія рынкі, на якіх у іх цяпер ужо няма і ня будзе канкурэнтаў, РФ – ня ў лепшай форме.

Нікому не здаецца, што нехта ў гэтай сітуацыі – лох? Але толькі не ЗША. Дарэчы, аргументы наконт таго, што еўрапейскія палітыкі не дапусьцяць эканамічнага суіцыду ў разьлік прымаць ня варта. Еўрачыноўнікі й не на такое здольныя, як паказвае практыка.

2) Акрамя таго, што Крэмль акажа паслугу Вашынгтону, трэба паглядзець на тое, што будзе з самой Расеяй:

– калі супраць РФ урубяць санкцыі да таго як будзе падпісаны газавы мега-кантракт на 30 гадоў зь Кітаем, то Кітай зможа дамаўляцца аб цане з пазіцыі сілы. Фактычна з пазіцыі шантажу;

– калі супраць РФ урубяць санкцыі да таго як будзе падпісаны нафтавы мега-кантракт зь Іранам, празь які Раснафта зможа кантраляваць яшчэ 500.000 барэляў нафты ў дзень, то Іран зможа дамаўляцца аб цане з пазіцыі сілы;

– усе наступныя спробы сканструяваць нешта, аж да простых паставак патрэбнага нам цяпер імпарту, будуць вельмі й вельмі дарагімі;

– калі санкцыі ўрубіць да падпісаньня дамовы аб стварэньні Еўразійскай эканамічнай прасторы, уявіце сабе, які козыр атрымаюць Лукашэнка і Назарбаеў для таго, каб выкруціць рукі Пуціну на перамовах. Яшчэ трохі й Маскве дзеля стварэньня ЕўрАзЭС прыйдзецца даплочваць за сваю нафту.

Расея 43) РФ прыйдзецца ўзяць на сябе ўздым ўкраінскай эканомікі, денацыфікацыю (дзе ўзяць патрэбную колькасць денацыфікатараў у пыльных шаломах?), весьці барацьбу з кампактнымі групамі ўкраінскіх нацыстаў [гл. малюнак зьлева], якіх будуць падтрымліваць і забяспечваць з-за мяжы.

Разам зразумела, што ў гэтым сцэнары моцна выйграюць ЗША і Кітай. Расеі застаецца толькі пачуцьцё глыбокага маральнага задавальненьня, эканамічныя праблемы і будучыя праклёны ад шчырых украінцаў, якія будуць незадаволены “жыцьцём пад акупацыяй” [у аўтара так і ёсьць – у дзьвюкосьсях… – Рэд.].

 

Як разьмеркаваны па часе ключавыя кропкі нашых уразьлівасьцяў?

1. Газавы кантракт зь Кітаем – травень-чэрвень, магчыма 20-22 траўня.

2. Нафтавы кантракт з Іранам – лета [гэтае].

3. Важна! Выбары ў Еўрапарламент, на якіх шмат галасоў атрымаюць еўраськептыкі – саюзнікі РФ. Пасьля выбараў будзе сабраны іншы склад Еўракамісіі, зь якім будзе значна лягчэй працаваць – 25 траўня.

4. Збор усіх патрэбных дакументаў-дазволаў і г.д. на будаўніцтва “Паўднёвай Плыні” – 16 траўня справіліся!

Гэта тое, што бачна няўзброеным вокам. Ёсьць яшчэ асьпекты, якія вельмі важныя, але да якіх складана прыкласьці дакладны графік:

1. Пераход на разлікі ў рублях за энерганосьбіты. Нафта і газ – не бульба, ёсьць доўгатэрміновыя кантракты, якія нельга перарабіць ў аднабаковым парадку і якія патрабуюць доўгай працы па замене на новыя, плюс зьмена бягучых.

2. Пераход на каціроўку ў рублях цэнаў на энерганосьбіты (на гандаль у рублях) на расейскіх пляцоўках. Гэта – абсалютна пякельная праца, хоць бы таму, што ніхто да гэтага часу нічога падобнага па-сапраўднаму не рабіў.

3. Уласная плацёжная сістэма.

4. Падрыхтоўка імпартазамяшчэньня або наладжваньне працы з азіяцкімі пастаўшчыкамі (не ў аўральным рэжыме).

Сьпіс можна і трэба працягнуць – бо гэта тое, што бачу я, а ў Крамля кругагляд значна шырэй.

Цяпер дадамо цікавыя ініцыятывы нашага МЗС, які не сядзіць склаўшы рукі. Напрыклад, віцэміністар Карасін 6 траўня быў у Досе і сустракаўся з усёй катарскай верхавінай. Вынікі, на мой густ, атрымаліся шакавальнымі. Па паведамленьнях МЗС, катарскі эмір заявіў, што ён шануе “пераканаўчую і пасьлядоўную рэгіянальную палітыку РФ“, што вельмі нечакана для краіны, якая быццам бы саюзьнік ЗША і 100%-ы апанент РФ у Сірыі. На мой погляд, разгадка простая. Справа ў тым, што амерыканскія мары заліць увесь сьвет танным газам зьяўляюцца для Катара сьмяротным прысудам. Без звышвысокіх цэнаў на газ, Катар ня проста губляе надзеі на рэгіянальную веліч, а і становіцца… трупам. Доха арыентуецца хутка і пачынае прапаноўваць цікавае: “у той жа час, быў зроблены акцэнт на паскарэньні каардынацыі ў рамках Форуму краін-экспарцёраў газа (GECF)“, наступны саміт якога (во супадзеньне!) пройдзе ў… Катары.

Форум краін-экспарцёраў газа – гэта арганізацыя, у якую ўваходзяць такія краіны як Расея, Іран, Катар, Венесуэла, Балівія ды іншыя экспарцёры і якую доўга, але беспасьпяхова Крэмль спрабаваў ператварыць у газавы аналаг АПЭК. Ня выключана, што цяпер надышоў зорны час для патэнцыйнага газавага картэля. Упершыню тры галоўныя экспарцёра газу –  Расія, Катар, Іран – маюць вельмі падобныя інтарэсы і цалкам могуць працаваць па адзін бок барыкад для таго, каб падзяліць і “ўзяць за жабры” і рынак СПГ і рынак трубнага газу. Такі газавы картэль, нават ва ўсечаным фармаце (толькі РФ, Катар, Іран) будзе кантраляваць як мінімум 55% сусьветных запасаў газу і мець сур’ёзныя магчымасьці моцна ўплываць на энергетычныя рынкі ЕЗ і Азіі.

Вядома, у такога праекта будзе шмат праблем. Ён будзе сустракаць супрацьдзеяньне, ніхто не дае гарантый, што ўсё атрымаецца , але важна бачыць, што Масква актыўна шукае магчымасьці атрымаць дадатковыя стратэгічныя перавагі ў барацьбе з ЗША.

Спадзяюся, што цяпер зразумела, на што Крэмль аддае час, які ён імкнецца выйграць на Украіне, і чаму гэта важна.

Вернемся да задач зьвязаных наўпрост з Украінай і адзначым, што нават рэалізацыя ўсіх важных зьнешнепалітычных праектаў не дапаможа правесьці денацыфікацыю Кіева і зрабіць так, каб расейскія войскі ды паўстанцкую армію Наваросіі чакалі б з хлебам-сольлю прынамсі ў цэнтральных абласьцях. Калі ў арміі Наваросіі праблемы з мабілізацыяй у Луганску і Данецку, то працаваць з больш замбаваным рэгіёнамі будзе вельмі й вельмі складана. Аднак, уяўляецца, што на баку РФ хутка выйдуць на поле [змаганьня] палкоўнік Голад і сьпецпадразьдзяленьне Гіперок (“Гіперінфляцыя”), якія рэзка зьменяць баланс сіл.

Украінскай эканоміцы – канец. З улікам правальнай веснавой сяўбы, зьнішчанага ўраджая гародніны (замаразкі), адсутнасьці крэдытаў, праблем з газам, скачка цэн на ГЗМ, можна сьмела заяўляць, што эканоміцы прыйдзе паўночны зьвярок, які будзе поўным і пухнатым [што аўтар мае на ўвазе, не зразумела. – Рэд.]. Грошай хунце ніхто ня дасьць, і нават у МВФ, які нешта абяцаў пра 17 мільярдаў долараў (роўна 50% ад таго, што трэба Ўкраіне на гэты год), у дагавор убудавана “адмазка”: калі Кіеў не кантралюе ўсе рэгіёны, то Кіеў не атрымае ні цэнта. Голад, холад і гіперінфляцыя (выкліканая абвальваньнем грыўны) будуць актыўна працаваць на паслабленьне хунты і на ўпраўленьне мазгоў шчырых украінцаў [ах ты – недадзелак імперскі… – Рэд.]. Расею яны вядома любіць ня будуць, але гэтага і ня трэба. Трэба, каб перыяд Януковіча ім успамінаўся як салодкі, недасяжны сон [ах ты – вырадак маскальскі… – Рэд.]. Непазьбежны хаос, поўны развал сацыяльных структур разам зь вялай грамадзянскай вайной гарантуюць, што ў НАТА Ўкраіну ня возьмуць, бо Еўропа “ляжа на рэйкі”, дый у саміх ЗША больш-менш умераныя палітыкі [кшталту Кісінджара, Коэна. – Рэд.] не дадуць зрабіць крок, які відавочным чынам прывядзе не да перамогі ЗША, а да ўцягваньня краіны ў ядзерную вайну [усё пужаюць – яшчэ адзін знайшоўся разам зь Кісялёвым… – Рэд.].

Больш за тое, ва ўмовах татальнага эканамічнага краху, у шахцёраў, металургаў ды іншых таварышаў, якія намёртва прылепленыя цяпер да сваіх працоўных месцаў з-за страху іх страціць, якія спадзяюцца “перачакаць усё ў хаце з краю”, больш ня будзе такой магчымасьці. Ім давядзецца ўдзельнічаць, у тым ці іншым фармаце, у вырашэньні палітычных і эканамічных праблем Наваросіі [а гэта што такое? – Рэд.]. Хутчэй за ўсё, удзельнічаць прыйдзецца са зброяй у руках.

Адначасна, у хунты імя Парашэнка зьявіцца наймацнейшы стымул дамаўляцца з Масквой, ісьці на саступкі, прапаноўваць кампрамісы. У гэтым кірунку Парашэнку будзе штурхаць новая Еўракамісія, якой патрэбны будзе спакой на ўсходзе і стабільны газавы транзіт. У гэтым жа кірунку Парашэнку будуць штурхаць сацыяльныя выбухі, выкліканыя палкоўнікам Голадам і дыверсантам Гіперком.

Усе гэтыя чыньнікі ў суме адкрываюць для Крамля вялікія магчымасьці па перафарматаваньні былой Украіны ў нешта адпаведнае інтарэсам РФ. Менавіта гэтага сцэнара спрабуюць пазбегнуць Штаты і менавіта з-за яго ў іх ёсьць сур’ёзныя матывы сьпяшацца для таго, каб перавесьці канфлікт у гарачую фазу з ужываньнем войскаў і маштабным кровапраліцьцём [відавочна, што пра гэта марыць аўтар (аўтары) гэтага артыкула. – Рэд.].

Расея 4аКалі скласьці час, які трэба для дзеяньняў Голаду, і час патрэбны для вырашэньня зьнешнепалітычных задач у плане наладжваньня супрацы зь Кітаем [гл. малюнак зьлева], Іранам, адвязкі ад долара, імпартазамяшчэньня і г.д., то (вельмі прыкладна) можна прыйсьці да высновы, што трэба недзе 5-9 месяцаў (той самы сьнежань, пра які Януковіч спрабаваў дамовіцца) для забесьпячэньня рашэньня ўкраінскага ды іншых пытаньняў з максімальнай перавагай Расеі [чыя-чыя гэта будзе “перавага”? – Рэд.]. На гэты перыяд трэба забяспечыць як мінімум захаваньне Ўкраіны ў стане грамадзянскай вайны (г.зн. падтрымка ДНР, ЛНР, але Кіеў занадта хутка браць ня трэба, каб не стварыць сабе лішніх праблем) [але й імперскі гад! – Рэд.], а ў ідэале сумясьціць грамадзянскую вайну з зацягнутымі й вязкімі перамовамі ўнутры Украіны з удзелам міжнародных назіральнікаў, нешта накшталт фармату 2 + 4 – г.зн. Парашэнка, Цароў + РФ, ЕЗ, АБСЕ, ЗША.

 

Апошні штрых.

За апошнія месяцы ЗША моцна прытармазілі працу свайго друкарскага станка, паменшыўшы “ўліваньне грошай” (адмыслова спрашчаю фармулёўкі) з 85 да 55 мільярдаў даляраў у месяц. Вельмі многія чакаюць (напрыклад, http://www.reuters.com/article/2014/04/27/us-usa-fed-idUSBREA3Q08920140427), што станок цалкам выключаць да канца гэтага года (зноў той самы снежань). Зьвязана гэта з тым, што даляр, хоць і асноўная міжнародная валюта, але друкаваць яго бясконца – нельга. Па розных ацэнках, Амерыка амаль цалкам выкарыстала “рэсурс трываласьці” бакса, які дазваляў сваволіць са станком. Больш за тое, пабочны і непазьбежны эфект такіх трукаў заключаецца ў заніжэньні ставак па амерыканскіх аблігацыях, што, з аднаго боку, дапамагае Вашынгтону плаціць менш па даўгах, але зь іншага боку, фактычна душыць ўсю амерыканскую пенсійную і страхавую сістэмы, якія пабудаваныя на чаканьні зусім іншых прыбыткаў ад сваіх партфеляў аблігацый.

Груба кажучы, да канца года ў ЗША будзе выбар паміж тым, каб падарваць сваю сацыяльную сістэму дзеля таго, каб друкаваць далей, або моцна скараціць свае апетыты дзеля таго, каб захаваць хоць нейкі шанец на стабілізацыю ў сябе дома. Мяркуючы па зьніжэньні колькасьці даляраў, якія ўкідаюцца ў сістэму, Вашынгтон вырашыў, што прадухіленьне выбуху ў сябе – важней зьнешнепалітычных амбіцый.

Цяпер , склаўшы пазл канчаткова, атрымліваем прагноз:

– Амерыка будзе спрабаваць усімі сіламі абвастрыць крызіс на Украіне, для таго, каб аслабіць РФ і пакласьці пад сябе ўвесь еўрапейскі рынак да таго як прыйдзецца выключыць свой ​​друкарскі станок.

– Крэмль будзе імкнуцца перавесьці крызіс на Украіне з вострай фазы ў хранічную – у грамадзянскую вайну, плюс вялацякучыя перамовы на фоне эканамічнага калапсу Ўкраіны. Адначасна, Крэмль будзе выкарыстоўваць час для таго, каб стварыць максімальна камфортныя ўмовы для пераходу ў фазу вострага супрацьстаяньня з ЗША – адвязка ад даляра, праца зь Кітаем, Іранам, Катарам, стварэньне ЕўрАазЭС і г.д.

– поўнае заканчэньне крызісу – сьнежань 2014 г., магчыма раней, калі ЗША спыняць спробы абвастрэньня”.

(канец артыкула)

 

=

Вось такія ў невядомага расейскага аўтара (аўтараў) мары, разьлікі, грамадска-палітычны сьветагляд.

Запомнім і захаваем…

У завяршэньні падаем яшчэ адзін малюнак, як нам здаецца абсалютна зразумелага зьместу (гл. ніжэй), які цалкам адпавядае агульнаму кантэксту паданага вышэй тэксту. Яго назва – “Расея – шчырая душа!”

Расея 5

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы