nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Істархаў. У самую кропку, але замала

26 мая, 2014 | 3 каментарыя

Істархаў  1

 

Другім рускім нацыяналістам, які хоць трохі ўзьняўся па-над шавіністычна-імперскім бачаньнем “рускага нацыяналізму”, стаў Уладзімір Істархаў.  Ён аб’явіўся ў Сеціве праз два месяцы пасьля выступу Дзёмушкіна па “ўкраінскім пытаньні” (гл. папярэдні матэрыял) у якасьці аднаго з прамоўцаў на мітынгу, які з нагоды 1 Траўня праводзілі ў Маскве розныя арганізацыі “рускіх нацыяналістаў” (гл. фота зьлева). Тэкст яго выступу мы выставілі ніжэй. Хто жадае паглядзець выступ Істархава па відэа, можа зрабіць гэта па наступных адрасах:  http://www.youtube.com/watch?v=oMvZnOyhAx8; http://www.youtube.com/watch?v=EkwML26289w.

Рэдакцыя.

 

 

“Сябры!

Сёньня крамлёўскія ўладары хочуць нацкаваць два брацкія славянскія народы – яны хочуць рускіх кінуць супраць украінцаў, а ўкраінцаў супраць рускіх. А самім адседжвацца ў Крамлі.

Калі Пуціну так хочацца ваяваць, хай бярэ аўтамат і піліць на фронт. [Хай] возьме сабе ў каманду Мядзьведзева, Абрамовіча, Вексельберга, іншых злодзеяў-алігархаў, і, калі ласка… Дуйце на фронт, хто перашкаджае…

Істархаў  2 

Больш за тое, мы ведаем прыклады зь гісторыі. Той жа Адольф Гітлер ваяваў на фронце асабіста, ваяваў сьмела, атрымаў параненьне, атрымаў рыцарскі крыж.  Хай Пуцін гэта заваюе зь Мядзьведзевым [напэўна, Істархаў мог бы ўзяць і больш удалы прыклад; напрыклад, таго ж Напалеона… – Рэд.] Яны ж ваююць нашымі рукамі, седзячы за крамлёўскай сьцяной.

Пуцінская прапаганда нам апавядае байкі, што яны нібыта бароняць правы рускага народу.

Пляваць ім на правы рускага народу. А калі яны хочуць бараніць правы рускага народу, чаму яны ў нас тут нашы правы, рускіх, не бароняць? Калі Пуцін жадае прадэманстраваць, што нібыта нешта зьмяняецца, хто перашкаджае?

Хай адменіць злачынныя антырускія законы – 282-ы артыкул, 280-ы. Закон пра экстрэмізм – злачынны, антырускі. Няхай! Хай разгоніць Цэнтар Э – законную інквізіцыю. Хай адменіць сьпіс забароненай літаратуры, дзе нам – рускім – забараняюць чытаць нашы рускія кнігі. Хто перашкаджае?

А хто яму перашкаджае пасадзіць усіх злодзеяў-алігархаў, якія захапілі ўсю нашу ўласнасьць – лес, газ, нафту, алюміній, нікель?

Нам прадаюць бензін даражэй, чым прадаюць у Амерыцы. Грошы захапваюць сабе і выкачваюць на Захад. Нам усталёўваюць цэны ЖКГ незразумела адкуль узятыя. Нам прадаюць наш жа газ па цэнах, на якіх яны гоняць газ у Еўропу. Хто перашкаджае Пуціну пасадзіць усю гэтую шоблу ў вязьніцу? Ніхто!

Значыць, мы бачым, што нашы правы іх абсалютна не цікавяць. Чаму не цікавяць?

А давайце паглядзім, хто ў нас знаходзіцца ва ўладзе.

Пуцін – абсалютна нелігітымны чалавек. Давайце ўспомнім, як ён прыйшоў да ўлады. Хто такі Пуцін быў? Ён быў ніхто і нішто. У яго была нулявая палітычная гісторыя. Ён ніколі ня быў ні лідарам палітычнай партыі, ні лідарам грамадскага аб’яднаньня. Ён быў нулём.

Што атрымалася? Яго Ельцын прызначыў сваім пераемнікам.  А ў нас па Канстытуцыі няма такога механізму – пераемнік. То бок Пуцін – незаконны, нелегітымны прэзідэнт…

А што ў нас за Дума? Сам закон па выбарах гэтай Думы цалкам пярэчыць Канстытуцыі. Толькі адзін момант: па нашай Канстытуцыі беспартыйныя павінны мець такія ж правы ў Думе, як і партыйныя. А яны зрабілі закон пад свае ліпавыя партыі, стварылі з дапамогай Крамля свае партыі нібы палітычныя пасткі й празь іх працягваюць усялякую сволач, якую мы ня ведаем, і тыя засядаюць у Думе.

Каго мы ведаем у Думе. Хоць каго вы абіралі ў Думу? Хто такая Кабаева? Хто яе абіраў? Ніхто. Хто такі Валуеў? Хто яго абіраў? І там усе такія. Значыць, Дума абсалютна нелегітымная.

Трэцяя галіна ўлады ў нас – судовая ўлада. Абсалютна нелегітымная, незаконная.

Сябры мае, я вам раю: вывучайце нашу Канстытуцыю, пакуль Пуцін яе не адмяніў. У нас ёсьць артыкул 3, у якім сказана, што мы – народ – адзіная крыніца ўлады. Мы!  Іншых крыніц улады няма ў нашай краіне. Усе гэтыя прэзідэнты, рэзідэнты, вярхоўныя суддзі – гэта нашыя слугі, якія абавязаныя нам служыць! А па артыкуле 82-м Пуцін, дарэчы, прысягу нам даваў служыць. Кепска будзе служыць, мы маем права яго паслаць куды падалей…   

Дарэчы, калі вы з паліцэйскімі размаўляеце, яны кажуць: мы прадстаўнікі ўлады. Яны не прадстаўнікі ўлады. Мы – прадстаўнікі ўлады. А яны – наша праваахоўная сістэма, якая павінна нашы правы ахоўваць. Вось хто яны такія.

Ёсьць артыкул 10-ы, у якім сказана, што ёсьць тры самастойныя, незалежныя крыніцы ўлады – выканаўчая, заканадаўчая, судовая.

Судовая ўлада – незалежная. А мы – крыніца ўлады. Значыць, мы павінны суддзяў абіраць! А сёньня ўсіх федэральных суддзяў прызначае Пуцін. Таму сёньня, калі вы судзіцеся зь дзяржавай [дзяржаўнай бюракратыяй] суддзі практычна на 100% на баку дзяржавы.

У выніку ў нас карціна: у нас няма ніводнай легітымнай галіны ўлады. Намі кіруюць самазванцы!

Што нам рабіць? Нам трэба разьлічваць толькі на саміх сябе. Нам ніхто не дапаможа. Нам трэба ствараць камітэты самакіраваньня, палітычныя партыі, праваабарончыя арганізацыі. Толькі мы самі – наш актыў – могуць абараніць самі сябе, бо мы нікому не патрэбныя.

Таму я мушу сказаць: слава Расеі! [тройчы]

Рускаму народу – рускую ўладу! [тройчы]

Дзякуй, сябры”.

(канец прамовы Істархава)

 

=

Ад рэдакцыі:

У даным выпадку мы хочам зьвярнуць увагу нашых чытачоў толькі на два моманты.

Па-першае, выступаў Істархаў збольшага добра. На жаль, украінскаму пытаньню ён прысьвяціў замала ўвагі. Затое, што ён сказаў пра гэта, як на наш густ, было ў самую кропку, і паўтарала тое, на што ў свой час акцэнтавалі ўвагу і мы (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/31/6823/#more-6823).

А другое, на што варта зьвярнуць увагу – гэта паводзіны іншых лідараў “рускіх нацыянальных арганізацый” (у т.л. Бялова-Поткіна і Дзёмушкіна-Зуся) падчас выступу спадара Ўладзіміра. Усе яны, нібы згаварыўшыся, усе 6 хвілін выступу спадара Істархава сноўдалі па сцэне за яго сьпіной, безупынна размаўлялі, дзёргалі й адуважвалі выступоўцу, гаворачы пра заканчэньне часу, разьвязна трымалі рукі ў кішэнях ці ўзяўшыся ў бокі, стоячы перад людзьмі, якія прыйшлі на мітынг… (гл. фота ніжэй і само відэа).

Істархаў  3 

Для тых, хто ня мае вялікага досьведу грамадска-палітычнай дзейнасьці, патлумачым: гэта ня проста непавага да выступоўцы і тых, хто прыйшоў на мітынг; падобныя паводзіны – гэта своеасаблівая методыка прыніжэньня статусу выступоўцы, імкненьне невербальна, кантэксна прынізіць яго ў вачах удзельнікаў мерапрыемства. Ім перадаецца інфармацыя, што Бялоў, Дзёмушкін, іншыя, хто быў у той час за сьпіноў Істархава, маюць іншае меркаваньне, не падзяляюць яго поглядаў, што аўтар “Удару рускіх багоў” не належыць да іх кола і падлягае, як мінімум, ігнараваньню з боку прысутных

Такая вось ускрылася інфармацыя пра адносіны паміж максоўскімі кіраўнікамі “рускіх нацыяналістычных арганізацый”.

 

 

3 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    А не пара ужо вам задумацца чаму народ спыніўся пісаць на ваш матэрыял нават каментары.

  2. moonshine кажа:

    А што пісаць, лепш не скажыш!

  3. скрыжалі скрыгана кажа:

    ай да малайца Истарх!!! Няхай яму лёсиць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы