nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“СПЫНІЦЬ РАСЕЙСКУЮ АГРЭСІЮ!” – Заява «Кангрэсу інтэлігенцыі [РФ] супраць вайны, самаізаляцыі Расеі ды рэстаўрацыі таталітарызму»

Верасень 6, 2014 | 2 каментарыя

Кангрэс інтэлігенцыі РФ

 

 

Тэкст данай заявы быў выстаўлены на сайце “Новай газеты” ўчора – 5 версьня 2014 г. – тут: http://www.novayagazeta.ru/news/1686648.html. У канцы тэкста прапаноўвалася падпісацца ўсім жадаючым. Сёньня – 6 верасьня – на старонцы збора подпісаў пазначана, што заяву падпісалі 1824 человекі й што збор подпісаў… зачынены (https://nowarcongress.com/petitions/199/; поўны сьпіс падпісантаў гл. тут: https://nowarcongress.com/petition/7/people/).

Рэдакцыя.

 

“Грамадзяне, Айчына ў небясьпецы –
нашы танкі на чужой зямлі!”

Аляксандр Галіч, 1968 год

 

Усё больш і больш дакладных зьвестак пра знаходжаньне войскаў Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Ўкраіны й іх удзел у баявых дзеяньнях.

Усё больш і больш таемных, ананімных пахаваньняў расейскіх грамадзян, вайскоўцаў, якія загінулі на тэрыторыі Ўкраіны, – ганебных ды абразьлівых.

Сёньня на нас, грамадзянах Расеі, ляжыць адказнасьць за будучыню. Мы дапусьцілі да ўлады палітычны рэжым, які разгарнуў агрэсію, і мы павінны зрабіць усё магчымае, каб спыніць трэцюю сусьветную вайну, пралог да якой, магчыма, ужо сёньня разыгрываецца ва Ўкраіне. Кангрэс інтэлігенцыі паўстаў на хвалі пратэстаў супраць анэксіі Крыма. На жаль, нашы горшыя чаканьні пацьвердзіліся.

Сотні расейскіх грамадскіх дзеячаў, грамадскіх ды палітычных арганізацый ужо заявілі аб антываеннай пазіцыі. Падтрымваючы антываенны зварот да прэзідэнта РФ міжнароднага таварыства «Мемарыял», Кангрэс інтэлігенцыі патрабуе:

ад прэзідэнта Расеі – неадкладна спыніць агрэсію супраць Украіны;

ад уладаў Расеі – рассьледаваць выпадкі гвалту і запалохваньня грамадзянскіх асоб-удзельнікаў антываеннага руху і сваякоў загінулых ды зьніклых вайсковаслужачых;

ад кіраўніцтва федэральных тэлеканалаў – спыніць агрэсіўную прапаганду, што сее нянавісьць паміж народамі й накіраваная супраць Украіны ды краін Захаду; даць эфірны час для выкладаньня альтэрнатыўнай пазіцыі з нагоды падзей ва Ўкраіне.

Кангрэс інтэлігенцыі заклікае грамадзян Расеі падтрымаць антываенныя акцыі ды ініцыятывы, згуртавацца ў шырокі антываенны рух.

Прапануем падпісаць даную заяву ўдзельнікам Кангрэсу інтэлігенцыі й усім, хто падзяляе нашу пазіцыю.

 

2 каментарыя

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Стаўлю подпіс пад гэтым Зваротам.
    Рукі прэч ад Украіны!
    Я.Мурашка

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Далучаю свой голас супраць вайны.
    Чужога гора не бывае.
    Г. Арцёменка

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы