Некалькі дзён таму на адрас нашай рэдакцыі прыйшой тэкст ультыматыўнай заявы, у якой называюцца многія факты, асьвятляючыя сутнасьць падзей ва Ўкраіне, прысутнічаюць вельмі крытычныя заўвагі што да новых уладаў Украіны. Так склалася, што адзін зь сябраў рэдакцыі пабываў пасьля гэтага ва Ўкраіне. Шэраг прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычнай апазіцыі пацьвердзілі слушнасьць асноўных палажэньняў гэтай заявы. Таму мы вырашылі выставіць яе на нашым сайце.
Рэдакцыя.
Народная Рада г. Запарож’я ды Запарожскай вобласьці
69005, Запарож’е-5, а/с 669,
тел. (098)-436-23-63,
narodna_rada_zp@ukr.net
Прэзідэнту Ўкраіны
Прэм’ер-міністру Ўкраіны
Міністру абароны Ўкраіны
Старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны
старшыням дэпутацкіх фракцый ВР
старшыням палітычных партый
валанцёрам й іх саюзам
Заява-ультыматум
Народная Рада г. Запарож’е і Запарожскай вобласьці – гэта стала дзеючы з 23.02.2014 года калегіяльны орган, створаны Запарожскай тэрытарыяльнай абшчынай для забесьпячэньня, у прыватнасьці, удзелу грамадзян у кіраваньні дзяржаўнымі справамі, ажыцьцяўленьня грамадскага кантролю за дзейнасьцю органаў выканаўчай улады і ўліку грамадскай думкі ў час фармаваньня і ажыцьцяўленьня дзяржаўнай палітыкі.
Ажыцьцяўляючы свой доўг перад тэрытарыяльнай абшчынай, Народная рада г. Запарож’я і Запарожскай вобласьці, падводзячы вынікі бездапаможнай дзейнасьці дзеючага антыўкраінскага рэжыму, вымушана заявіць:
1.
Абсалютным дасягненьнем ўкраінскай улады стала тое, што 23 гадоў дзеючы рэжым стаў зусім незалежным ад Украінскага народу! Нас пазбавілі магчымасьці ўплываць на ўладу, у выніку чаго ўкраінскі народ цалкам адхілены ад працэсу кіраваньня дзяржавай.
Пакуль улада не ўспрыме той факт, што народ Украіны павінен мець механізм адхіленьня ад любой пасады любога дзяржаўнага служачага, гэтая ўлада будзе ўспрымацца грамадствам толькі як ненавісны антыўкраінскі акупацыйны рэжым.
2.
Парашэнка стаў прэзідэнтам Украіны толькі дзякуючы маніпуляцыям сьвядомасьцю выбаршчыкаў шляхам апублікаваньня рэйтынгаў зь істотна завышанымі паказчыкамі падтрыманьня сябе і прыніжанымі – у апанентаў, нагнятаючы ілюзію пра непазьбежнасьць і падкрэсьліваючы неабходнасьць сваёй перамогі быццам героя-выратавальніка. Таму, пачаўшыся з хлусьні, уся дзейнасьць Парашэнкі на пасадзе прэзідэнта Ўкраіны пабудавана на:
а) утойваньні зьвестак як пра сапраўдны стан рэчаў, так і прынцыпы сваёй антыўкраінскай унутранай і зьнешняй палітыкі;
б) працягу ганебнай практыкі абсалютна ўсіх папярэднікаў выконваць волю Крамля, накіраваную выключна на ператварэньне Ўкраіны ў Маларосію.
Так, першым крокам стаў праект зьмяненьняў у Канстытуцыю Ўкраіны № 4178а ад 26.06.2014, унесены Парашэнкам у Вярхоўную Раду. Той законапраект быў схаваным імкненьнем кланава–алігархічнай сістэмы вярнуць Украіну ў склад Расейскай імперыі й зрабіць немагчымым існаванне Незалежнай Саборнай Украіны. Ажыцьцявіўшы аналіз законапраекту, нацыянальна сьвядомыя патрыятычныя сілы Ўкраіны забілі трывогу. У прыватнасьці, Народная рада г.Запарож’е і Запарожскай вобласьці апублікавала адкрыты зварот да дзейнага рэжыму, дзе адзначала, што сьпешка ў прыняцьці, утойваньне зьместу і непрыцягненьне грамадства да шырокага абмеркаваньня прапанаваных канстытуцыйных зьмен накіраваныя на:
а) адхіленьне народу Ўкраіны ад працэсу кантроля за дзеяньнямі ўлады і кіраваньня дзяржавай у цэлым;
б) пазбаўленьне грамадзян права на абарону сваіх правоў і свабод, а таксама права ўласнасьці на прыродныя рэсурсы Ўкраіны;
в) зьнішчэньне ўкраінскай нацыі й дзяржавы ў цэлым з прычыны схаванай федэралізацыі й прадастаўленьня асаблівага статусу мове акупанта,
сьведчаць аб імкненьні алігархічнага клану Парашэнкі па сваім меркаваньні ператварыць Украіну ў Краіну рэгіёнаў! Але менавіта супраць гэтага Ўкраінцы выйшлі на Майдан! У барацьбе менавіта з гэтым ворагам колер нацыі складаў галовы на Майдане, а цяпер [складае] – на расейска-ўкраінскай вайне!!!
Другім крокам стала афіцыйнае непрызнаньне факту пачатку расейска-ўкраінскай вайны (разьвязанай вечным ворагам Украіны – расейскім імперскім акупантам) шляхам упартага выкарыстаньня тэрміна “антытэрарыстычная аперацыя” (АТА) замест “вайна” і, як вынік, адсутнасьць дзейсных мер для перамогі над нашэсьцем расейскіх акупантаў:
а) неажыцьцяўленьне практычных мер па аднаўленьні Ўзброеных Сіл Украіны на якасна новай аснове;
б) нежаданьне сфармаваць прафесійны Ўкраінскі Генштаб, здольны распрацаваць і ажыцьцявіць эфектыўную ваенную аперацыю;
в) неўвядзеньне ваеннага становiшча;
г) неажыцьцяўленьне ўсеагульнай мабілізацыі;
в) непераведзеньне эканомікі на ваенныя рэйкі.
Ажыцьцяўленьне палітыкі “не справакаваць агрэсара!” у 1941 сябе не апраўдала…
Трэцім крокам стаў замах Парашэнкі на тэрытарыяльную цэласнасьць і дзяржаўны лад Украіны шляхам ўнясеньня ў Вярхоўную Раду таемнага антыканстытуцыйнага законапраекту “Аб асаблівым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей”, якім прадугледжваецца:
а) прыхаваная федэралізацыя Ўкраіны, якая прадугледжвае атрыманьне федэральных паўнамоцтваў (гл. арт. 6-9) нявызначанай (гл. арт. 1) часткай тэрыторыі дзьвюх абласьцей, фінансаваньне сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця якіх будзе ажыцьцяўляцца за кошт скарачэньня выдаткаў на астатнія вобласьці Ўкраіны;
б) узурпацыя ўлады асобамі, абранымі на мясцовых выбарах, шляхам гарантаваньня немагчымасьці датэрміновага спыненьня іх паўнамоцтваў (паводле арт. 5), а таксама забесьпячэньня беспакаранасьці любых злачынстваў, учыненых тэрарыстам, гвалтаўніком, рабаўніком, рэкецірам і ваенным злачынцам (арт. 3 ), зь якіх будзе сфарміраваная мясцовая ўлада (арт. 9 і арт. 5);
в) прадастаўленьне асаблівага статусу мове акупанта (арт. 4), фактычна будзе азначаць зьнішчэньне ўкраінскага мовы і культуры, а, такім чынам, і ўкраінскай нацыі, на акупіраванай тэрыторыі.
Таемнасьць гэтага законапраекту заключаецца ня толькі ў тым, што ён ня быў абнародаваны, а і ў тым, што Парашэнка патрабуе ад старшыні Вярхоўнай Рады падпісаць ня той тэкст, за які прагаласавалі дэпутаты, а за нейкі тэкст са зьменамі, якія зьявіліся ўжо пасьля галасаваньня і зь якімі незнаёмыя дэпутаты.
Чацьвёртым крокам стала спроба Парашэнкі афіцыйна прызнаць і гарантаваць права на існаваньне і актыўную антыўкраінскую дзейнасьць пятай калоны шляхам унясеньня ў Вярхоўную Раду таксама таемнага законапраекту “Аб недапушчэньні перасьледу і пакараньня асоб-удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей“.
Ва ўсім сьвеце пятая калона разглядаецца як нешта прывіднае, што ня здольнае ўплываць на вызначэньне ваеннай дактрыны дзяржавы, яе абароннага фінансаваньня або прынцыпаў фармавання войска. Але гэта – у цывілізаваным сьвеце!.. Ніводная краіна ня ведае такой ганьбы: 500-гадовае панаваньне прамаскоўскай антыўкраінскай сілы надзейна забясьпечвае каланіяльную залежнасьць Украіны ад адвечнага ворага – расейскай імперыі. Гэтым крокам Парашэнка спрабуе працягнуць ганебную практыку, распачатую яшчэ Юшчанкам, па забесьпячэньні беспакаранасьці дзейнасьці злачынцаў нацыянальнага маштабу шляхам абвяшчэньня амністыі без вынясеньня адпаведных абвінаваўчых прысудаў. Вынікам такой антыўкраінскай дзейнасьці ў 2005 годзе стала рэанімацыя палітычнага мерцьвяка – Партыі рэгіёнаў, амаль прымусовае вяртаньне яе членаў, якія зьбеглі былі за мяжу, і штучнае стварэньне зь яе апазіцыі ў процівагу першаму ўкраінскаму ўраду на чале з Ю.В.Цімашэнка.
3.
Увесь цывілізаваны сьвет актыўна прапагандуе лозунг “Мы не вядзем перамоваў з тэрарыстамі!”. Афіцыйна прызнаўшы “ЛНР” і “ДНР” тэрарыстычнымі арганізацыямі, Парашэнка ня толькі вядзе зь імі перамовы, але і заключае пагадненьні й дамагаецца зьмены дзеючага заканадаўства Ўкраіны для легалізацыі гэтых арганізацый шляхам распаўсюджваньня прававога поля Ўкраіны на іх дзейнасьць!
4.
На Майдане 2013-14 гг. рэжым Януковіча зьнішчаў колер украінскай нацыі з мэтай запалохаць украінцаў. Рэжым Парашэнкі працягвае зьнішчэньне колеру нацыі ў АТА дзякуючы правядзеньню безнадзейнай, чыста пяхотнай аперацыі, у якой:
а) украінскую пяхоту (якая там знаходзіцца ў асноўным без процітанкавых сродкаў) атачае бронетэхніка Узброеных Сіл РФ і беспакарана расстрэльвае;
б) артылерыя Ўзброеных Сіл РФ з тэрыторыі РФ беспакарана абстрэльвае пазіцыі ўкраінскіх войскаў, якім аддадзены загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага аб забароне адкрываць агонь у адказ.
Мы сцьвярджаем, што патрыёты Ўкраіны сьвядома зьнішчаюцца рэжымам Парашэнкі, і асабіста Парашэнка зацікаўлены ў як мага большай колькасьці страт Украінскага народу на расейска-ўкраінскім фронце з мэтай: каб не было каму зьбірацца на Майдан 2014-15 гг. А калі й зьбяруцца – каб лёгка было разагнаць.
Такую выснову мы засноўваем на нежаданьні Парашэнкі звольніць начальніка Генштабу Муженку толькі таму, што апошні зьяўляецца ідэолагам аперацыі, у выніку якой плошча зоны АТА паменшылася на 3/4. Вядома, такая пазіцыя не вытрымлівае ніякай крытыкі, улічваючы хаця б тое, што сітуацыя на фронце ўжо даўно ў корані зьмянілася і ўкраінская пяхота змагаецца ня супраць пяхоты “народнага апалчэньня ДНР”, а супраць бранетанкавых злучэньняў рэгулярных войскаў РФ.
Пагаршэньне сітуацыі на фронце ніяк не спрыяе зьяўленьню загаду аб неадкладнай раскансервацыі ўсёй наяўнай бронетэхнікі, артылерыі, авіяцыі ды перадачы яе на перадавую. Ваенныя склады – забітыя, тэхніка – гніе, а Парашэнка разам з Мінабароны і Генштабам настойліва ствараюць міф, што ў нас няма чым ваяваць! Прыклад – склады ў ВЧ А 4552 (пгт. Оржэў, Ровенская вобл.).
5.
Прызначаны Парашэнкам міністр абароны Гелетэй працягвае карпатлівую і настойлівую працу па зьнішчэньні Ўзброеных Сіл Украіны, пачатую многімі яго папярэднікамі. Нават ва ўмовах актыўных баявых дзеяньняў, міністр абароны не змог на належным узроўні забясьпечыць патрэбы фронту. Сітуацыя карэнным чынам зьмянілася, калі за справу ўзяліся валанцёры: армія забясьпечваецца перш за ўсё дзякуючы добраахвотным ахвяраваньням украінцаў праз валанцёрскія структуры. Затое на рахунках Мінабароны аселі велізарныя сродкі, якія міністэрства не жадае выкарыстоўваць па прамым прызначэньні.
Абурэньню грамадскасьці не было мяжы, калі камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл Украіны генерал-лейтэнант Пушнякоў падчас міжнародных ваенных вучэньняў “Рэпід Трэйдэнт-2014” дазволіў сабе заявіць, што важнасьць і неабходнасьць валанцёрскай дапамогі арміі зьяўляецца хлусьнёй, паколькі Мінабароны цалкам забясьпечвае патрэбы арміі. Рэакцыі на гэтыя словы няма ні ад Гелетэя, ні ад Парашэнкі.
Міністэрства абароны праз прадпрыемствы Дзяржаўнага канцэрна “Украбаронпром” і яго пасярэднікаў, замест забесьпячэньня фронту сучасным і новым узбраеньнем, ажыцьцяўляе велізарны яго распродаж на ўнутраным рынку: ад АКМ да Мі-8. Ва ўмовах вайны асабіста Парашэнка (як прэзідэнт і Вярхоўны галоўнакамандуючы), асабіста Яцанюк (як кіраўнік ураду), асабіста Гелетэй (як міністар абароны) павінны былі спыніць гэтыя ганебныя дзеяньні. Але яны ў гэтым, падобна, асабіста фінансава не зацікаўлены!!!
Народная рада г. Запарож’е і Запарожскай вобласьці сцьвярджае: каб наш рада і нацыянальна сьвядомыя запарожцы ні прыкладалі ўсе магчымыя і немагчымыя намаганьні да рамонту і раскансервацыі тэхнікі для патрэб 55-й артылерыйскай брыгады (ВЧ 1978), то гэтае падразьдзяленьне ніколі не зьехала б у зону АТА. Мы настойваем: у выкананьні гэтых рамонтных работ не зацікаўленыя ні мінабароны, ні запарожская аблдзяржадміністрацыя, галаву якой прызначыў Парашэнка! І толькі нам, украінцам, якія будуць сустракаць расейскага акупанта са зброяй у руках, гэта трэба…
У адпаведнасьці са стандартамі НАТО, міністрам абароны павінен быць цывільны чалавек. У час вайны міністр абароны – гэта антыкрызісны менэджэр, які адказвае за тылавое забесьпячэньне фронту. Улічваючы імкненьне Ўкраіны адпавядаць стандартам НАТА і тую небясьпеку для дзяржавы, якую ўяўляе міністэрства абароны, лепш з абавязкамі міністра абароны справіцца валанцёр, які за паўгода ўжо дэ-факта стаў сьпецыялістам па тылавым забесьпячэньні.
6.
Парашэнка, мінабароны і ўрад не сьпяшаюцца ўкладваць дзяржаўныя сродкі ва ўкраінскі ВПК, аддаючы перавагу аддаць яго замежным дзяржавам за аналагічнае ўзбраеньне, якое выпускаецца нацыянальным таваравытворцам: ад звышсучаснай бронетэхнікі да высокадакладнай зброі. Затое навыперадкі настойваюць на неабходнасьці ўкладаньня мільярдаў еўра ў будаўніцтва сьцяны ўздоўж расейска-ўкраінскай мяжы, прыводзячы ў прыклад Ізраіль. У той час, як усё прагрэсіўнае чалавецтва кантралюе мяжу з дапамогай спадарожнікавых сістэм (значна больш эфектыўных у плане падвышэньня абароназдольнасьці дзяржавы і танных), ва Украіне ствараюць наймаштабны ў свеце праект па раскраданьні дзяржаўных сродкаў! Менавіта гэтым, відаць, і тлумачыцца адсутнасьць пярэчаньняў з боку ўкраінскіх ці сусьветных (акрамя расейскіх – па зразумелых прычынах) экалагічных устаноў. Бо пабудова гэтай сьцяны нанясе непапраўную шкоду экасістэме Украіны.
7.
Кожнае прызначэньне новага кіраўніка Нацбанка суправаджаецца штучным завышэньнем курсу даляра з прычыны метанакіраванай палітыкі Нацбанка (ва ўгоду таму ці іншаму алігарху). Старшыня Нацбанка Гонтарава не стала выключэньнем: у выніку наўмысных дзеяньняў НБУ, накіраваных на абясцэненьне грыўны, курс даляра імкліва палез уверх, чым быў нанесены непапраўны ўрон эканоміцы.
Падводзячы вынікі дзейнасьці Парашэнкі на пасадзе прэзідэнта Ўкраіны, Народная Рада г. Запорож’е і Запарожскай вобласьці вылучае
Ультыматум дзейнаму рэжыму:
1. Неадкладна раскансерваваць усю наяўную бронетэхніку з мэтай яе адпраўкі на расейска-ўкраінскі фронт.
2. Неадкладна перадаць на расейска-ўкраінскі фронт усю наяўную дзеяздольную бронетэхніку (у першую чаргу – новую) з мэтай перафармаваньня чыста пяхотных атрадаў (якія цяпер пераважаюць на фронце) на мотастралковыя злучэньні: пяхота павінна ваяваць на бронетэхніцы, а не на Камазах!
3. Неадкладна пачаць поўную мабілізацыю. Для эфектыўнага ажыцьцяўленьня як абароны, так і наступальных аперацый, сфармаваць зь ліку мабілізаваных новыя злучэньні – замест чыста пяхотных падразьдзяленьняў фармаваць мотастралковыя батальёны.
4. За няздольнасьць планаваць і кіраваць ваеннымі аперацыямі ўвесь склад Генштабу разжалаваць у шараговыя і адправіць на фронт, у акопы. Прызначыць на гэтыя пасады баявых афіцэраў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у баях на расейска-ўкраінскім фронце. У выпадку неабходнасьці, неадкладна прысвоіць гэтым афіцэрам званьні, дастатковыя для заняцьця гэтых пасад.
5. Неадкладна ліквідаваць штаб АТА і пакласьці на Генштаб Украіны распрацоўку і ажыцьцяўленьне паўнавартаснай ваеннай аперацыі з мэтай вызваленьня Ўкраіны ад расейскіх акупантаў. Склад штабу АТА разжалаваць у шараговыя і адправіць на фронт, у акопы.
6. Неадкладна звольніць міністра абароны Гелетэя за неадпаведнасьць займанай пасадзе і прызначыць на гэтую пасаду аднаго з валанцёраў, які найлепш праявіў сябе ў АТА, непасрэдна забясьпечваючы армію ўсім неабходным.
7. Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Ўкраіны павінен неадкладна скласьці паўнамоцтвы праз поўную некампетэнтнасьць і ўскласьці выкананьне гэтых абавязкаў на начальніка Генштабу Украіны.
8. Стварыць Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
9. Увесьці ваеннае становішча (пасьля выкананьня пп. 1-8).
10. Законапраекты “Аб асаблівым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей» і «Аб недапушчэньні перасьледу і пакараньня-удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей” павінны застацца выключна законапраектамі.
11. За хлусьню і некампетэнтнасьць у пытаньнях забесьпячэньня Сухапутных войскаў неадкладна разжалаваць у шараговыя іх камандуючага, генерал-лейтэнанта Пушнякова, і адправіць у акопы на абарону Данецкага аэрапорта.
12. Неадкладна звольніць кіраўніка Нацбанка Гонтараву за некампетэнтнасьць.
У выпадку невыкананьня гэтых патрабаваньняў з 10.10.2014 г. Народная Рада г. Запарож’е і Запарожскай вобласьці на падставе арт. 5 Канстытуцыі Ўкраіны аб’яўляе Парашэнку нелегітымным прэзідэнтам Украіны і пачынае прамую працэдуру датэрміновага спыненьня яго паўнамоцтваў.
Старшыня Народнай рады г. Запарож’е
і Запарожскай вобласьці А.В. Ткачэнка
Старшыня камітэту па адміністрацыйна-
палітычным ладзе Украіны
Народнай рады г. Запарож’е
і Запарожскай вобласьці М. П. Чорнабародаў
Моцна.
Але пад час вайны інакш нельга.
На кану лёс Украіны.
Я.Мурашка
Моцна! вАЙНА да пабеднага канца! Але які будзе канец? Трэба шукаць саюзнікаў! Але хто можа стаць саюзнікам? Той хто дасьць грошы! Калі Украіна пойдзе на Захад, яе раздзяруць на часткі, што па вялікаму рахунку выхадна Захаду.
Тады трэба ісьці на Усход, мацаваць краіну, а потым разам гадоў праз 50 пайсьці на Захад, ці проста стаць такімі як Захад.
Здаецца у постмодерністаў ёсць такое выражэнне – любая падзея, якая дапускае больш за адну, трактоўку ёсць сімулякр. З таго что я прачытаў ў гэтым ультыматуме (прызнаюся, что чытаў неуважліва) толькі адно палаженне можна прыняць за факт, а менавіта, – калі адкроецца, што склады і ангары Украіны перапоўнены сучасным узбраеннем былі з самага пачатку вайны. Вось калі аўтары ультыматума гэта падцтвердяць, можна прыняць іх ультыматум сурьёзна. Магчыма я памыляюся, бо прызнаюся что я не палітык, я звычайны технарь-пенсіянер. Дарэчы, усе разумные людзі усех часоў і народаў умелі задоўга да постмодерністаў адрозіваць факты ад балбатні. Цяпер проста балтуноў развелося зашмат. Тав. Літвін, які раз я прашу цебя не ганьбі свой нік. Літвін не можа заклікаць Укаріну ісці ў Расею, як гэта ты зрабіў ў апошнем сваім каментары.
Сп. Павал піша: “… у постмадэрністаў ёсьць такі выраз: любая падзея, якая дапускае больш за адну трактоўку, ёсьць сімулякр”.
– – –
Вось тут – http://nn.by/?c=ar&i=136673 – знакаміты Юры Рубцоў апавядае пра сацыялагічны эксперымент, які ставілі ў Савецкім Саюзе ў сярэдзіне 1960-х. Ва ўніверсітэт на лекцыю на вачах 200 студэнтаў урываюцца 6 чалавек і выкрадаюць выкладчыка. Потым у гэтых 200 студэнтаў сьледчыя пачынаюць браць паказаньні – УСЕ СТУДЭНТЫ ПАКАЗВАЮЦЬ ПА-РОЗНАМУ. УСЕ! Аднолькавых паказаньняў няма.
–
Выснова: ваш сімулякр, спадар Павал, прыдуманы злачынцамі, каб агрэсіўна нападаць на сапраўдную рэчаіснасьць (для аналагічных мэт прыдумана і распаўсюджваецца, напрыклад, “глыбокая” думка: “у кожнага свая праўда…”).
–
Сп.Павал, ну нельга ж разумнаму чалавеку так весьціся на ідэйнае сьмецьце розных постмадэрністаў…
Напісаў вялікі адказ сп. Астроўскаму, але,на жаль, не змог яго паставіць на сайт. Спачатку я там спрабаваў абараніць постмодерністаў , паказаць што лічыць іх усіх злачынцамі ніяк немагчыма. Потым перайшоў да украінскіх падзей. Там я пісаў што за гэтымі падзеямі варта сочыць, але толькі па-крупнаму. Ў дробязях мы як балты усё роўна не разберёмся. таксама як ў іх не разбяруцца і еўрапейцы. Я зараз абдумываю факт што мова не з’яўляецца вызначальнай для Свядомасці – шмат украінцаў якія гібнуць ад расейскіх куль і снарядаў карыстаюцца рускай мовай. А што у нас? У нас з мовы зрабілі новога Бога. Галоўнае, што фармуе патрыётаў і нацыяналістаў ёсць веданне Гісторыі, дакладней, таго факта, што маскалі і нас і украінцаў душылі увесь час. Рускамойны украінец можа сказаць – я не з “рускага міра” і мае дзеці будуць гаварыць толькі па-украінскі. Рускамоўны беларус не можа сказаць што ён не з “рускага міра”. Гэта не дае яму сказаць яго назва -“белый рускі”. Такім чынам падзеі ў Украіне падтвердзілі, што пакуль не адмовімся ад назвы якіу нам прылепіла Кацярына 2-я, у нас анічога добрага не будзе. Маразм які апанаваў апазіцыю таксама ёсць следства таго што прадсказала царыца – прывязка нас на века к Расеі праз перайменавання з літвінаў ў беларусаў.
Вам Павел не трэба займацца палітычнай аналітыкай, бо вы ў палітыцы нічога не разумееце. Вы бярэце адзін факт, нібыта гэты факт існуе сам па сабе, і пачынаеце будаваць вакол яго свае разумовыя каментары.
Тэст-пытанне да вас: Як нам трэба адносіцца да падзей 1917 года ў вынік якога ”Западная область” Росіі набыла нацыянальнае гучанне, стала БССР? Таксама другое пытанне: Як нам трэба адносіцца да пакта Молатаў–Рыбентроп, у выніку якога Беларусь атрымала свае заходнія вобласьці? У дадатак у будычыні Савецкі Саюз сутыкнуў Германію з англасаксамі і тыя сталі саюзнікамі Савецкага Саюза, што і вырашыла вынікі другой сусветнай вайны.
Што датычыць вашых абвінавачаванняў, то калі рускі кантынент-цывілізацыя зробіць кердык, то ўсё постсавецкае прастора ў тым ліку і Беларусь будзе разрабавана Захадам, ісламскай экспансіяй і прочымі. Мы ўсе, постсавецкія дзяржавы, як тыя авечкі і можам захавацца толькі на савецка–рускім кантыненце. Хаця да саміх рускіх палітыкаў за апошнія 30 год з іх жахлівай палітыкай ёсьць процьма пытанняў.
Мяжа паміж цывілізацыямі Эўропы і Эўразіі выразная. Розныя этыкі, эстэтыкі, правы. Рознвя часапрасторы, этнічнасьці, мовы, традыцым й г. д. Ня могуць ліцьвіны-беларусы, русіны-украінцы жыць разам з маскоўцамі- расейцамі а ні ў аднае дзяржаве, а не ў аднае цывілізацыйнае “рускае прасторы”. З трынаццатага стагодзьдзя мы разьвіваліся з маскоўцамі ў розных цывілізацыйных часапрасторах. Любая інтэграцыя ўкраінца і ліцьвіна-беларуса з маскоўцам — падаўленьне, нішчэньне сутнасьці ўсходнеэўрапейскае цывілізацыі, яе плюралістычнасьці на карыст таталітарызму туранскае Эўразіі