nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Нацыянальная мова – сродак абароны народа, імперская мова – сродак імперскай агрэсіі

2 чэрвеня, 2015 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мова 2 

 

 

 

Тэза, паданая ў загалоўку гэтага матэрыяла, сёньня ў Беларусі зразумелая і падзяляецца многімі. Тым ня менш, мы вырашылі прывесьці два сьвежыя факты, якія яе пацьвярджаюць.  Для ўзмацненьня пазіцыі прыстойных людзей…

 

Факт першы.

У ходзе нядаўняй цырымоніі ўзнагароджаньня пераможцаў 15-га Міжнароднага конкурсу па ўкраінскай мове імя Яцыка прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў наступнае (http://www.vesti.ru/doc.html?id=2609711): “Ва Ўкраіне была, ёсьць, і заўсёды будзе адзіная дзяржаўная мова – наша з вамі ўкраінская мова … І Рэвалюцыя Годнасьці, і барацьба супраць расейскай агрэсіі паказалі цану словаблудству, якое адводзіла нашу дзяржаву ад гэтага рашэньня … Што цяпер аб’ядноўвае нашу нацыю, дзяржаву, народ? Мова!“.

Прэзідэнт адзначыў, што заўсёды былі спробы выкарыстоўваць моўнае пытаньне для расколу дзяржавы. “Мы нагледзеліся на маніпуляцыі гэтых самаабвешчаных абаронцаў моваў нацменшасьцяў, на іх цынічныя маніпуляцыі зь еўрапейскімі хартыямі, але гэтым не атрымаецца раскалоць наша грамадства”, – падкрэсліў Парашэнка.

Мова ўкраінская

Па перакананьні прэзідэнта Ўкраіны, адзінства ўкраінскага народа стала вынікам кансенсусу: “Грамадзяне, якія размаўлялі на розных мовах, вырашылі: цяпер усе нашы дзеці будуць вучыць ўкраінскую мову … Украінская мова была выбарам маладога пакаленьня. Менавіта моладзь зрабіла выбар і цяпер дэманструе яго ды абараняе. Украінцы зьяўляюцца годнымі нашчадкамі тых, хто змагаўся супраць указаў і цыркуляраў, якімі розныя імперыі хацелі пазбавіць наш народ мовы, а значыць – нашай душы”, – сказаў прэзідэнт.

 

Факт другі.

Рассупрацоўніцтва (гэта расейская грамадская арганізацыя і адначасна, як цяпер фактычна бывае,  адна з дзяржаўных інстытуцый расейскай імперыі) атрымае на прасоўваньне рускай мовы за мяжой у тры разы больш сродкаў, чым раней (а, менаваіта, 2 мільярды рублёў!). Гэта прадугледжана Федэральнай мэтавай праграмай «Руская мова» на 2016—2020 гады (гл. http://top.rbc.ru/politics/01/06/2015/556bb32a9a79477e402a4624). 

Асноўная частка грошай будзе скіраваная найперш на краіны СНД!…

Мова 4


 

 

5 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Раю ўсім прачытаць “Страна Моксель” Уладзіміра Белінскага. Сапраўдная гісторыя Масковіі (Расеі). Там і пра мову ёсць. Лёгка знайсці і запампаваць з інтэрнэту.

  2. Павел Біч кажа:

    Сяргей,няўжо ты не прасунуўся хоць крыху наперад? Разумець і захапляцца тым што казаў Парашэнка, гэта ж талочь ваду ў ступе. А ці не пара ужо пачаць разбірацца чаму народ не хоча гаварыць на беларускай мове? Я прытрімліваюся версіі Кацярыны 2-й, а ты? Можа вінаваты Лукашенка, а з ім яшчэ пару міліёнаў белых рускіх, да яшчэ ў прыдачу ФСБ???

  3. Siarhiej кажа:

    У кніге “Страна Моксель” даказывецца ардынскае мінулае Масковіі. Сёняшні “менталітэт” расейцаў, агрэсіўных дзікуноў, падобны на чынгізханаўскі. Троцкі называў Сталіна – чынгіз-хан з тэлефоным апаратам. Пуцін – чынгізханчык з мабільным тэлефонам.

  4. Siarhiej кажа:

    Кацярын 2 загадала прыдумаць “гісторыю расеі”. Салаўёў, Карамзін, Ключэўскі напісалі фальшывую гісторыю Масковіі. Сення масква жыве ў альтэрнатыўнай рэальнасьці.

  5. Licvin кажа:

    ”Альтэрнатыўная рэчаіснасьць” дазваляе прадукаваць бездумных маладых людзей, ”гарматнае мяса”. Вось яно стаіць з сцягамі, з лентачкамі ”Вялікай Перамогі”, перамогі да якой яны самі ня маюць аніякага дачынення. Гэта Перамога іхніх дзядоў і прадзедаў! Самі ж гэтыя маладыя людзі разам з сваімі бацькамі ”прасралі” гэтую Влікую Перамогу. Замест таго каб упарта, настойліва вучыцца, потым настойліва працаваць, развіваць сваю краіну, гэтыя людзі захацелі халявы і бездумна ператварылі сваю Радзіму ў сыр’евы прыдатак развітых дзяржаў…
    ”Перамога і язык” — гэта спосаб штампавання бяздумных людзей!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы