nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Малады Фронт выставіў чарнавы сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый, дзеючых у Беларусі. Сочым за рэакцыяй уладаў…

10 ліпеня, 2015 | 3 каментарыя

Чорная сотня 1

 

 

Учора Малады Фронт выставіў сьпіс 100 прарасейскіх імперскіх арганізацый (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html), якія атабарыліся на тэрыторыі Беларусі й літаральна ў адкрытую рыхтуюцца да паўтарэньня Расеяй крымска-данецкага сцэнару, але ўжо на нашай зямлі. Гэтая інфармацыйная падзея вельмі знаменальная, таму і мы выстаўляем гэты сьпіс, а таксама зварот маладафронтаўцаў, які яго суправаджае.

Рэдакцыя.

 

БЕЛАРУСЬ НА ПАРОЗЕ ВАЙНЫ

Гэта зразумее кожны, хто прачытае сьпіс груповак і зьяваў “русского міра”, якія, быццам язвы, паразілі цела краіны за апошнія гады.

Так усё пачыналася ў Крыме... Так усё пачыналася на Данбасе…

Мы ня хочам, каб расейская вайна пачалася і ў Беларусі.

Малады Фронт сабраў праз сваіх рэгіянальных актывістаў, суполкі хрысьціянскіх дэмакратаў і сеціва зьвесткі пра сто агмянёў крамлёўскай агрэсіі ў Беларусі.  Сьпіс гэты — толькі накід альбо кансьпект для сур’ёзнай працы па ячэйках “рускага міру” у межах нашай Бацькаўшчыны. Таму не судзіце строга.

Сьпіс адкрыты для дапаўненьня і выпраўленьня. Дадавайце ў каменатарах свае зьвесткі!

Верагодна, гэта толькі вяршыня айсьбергу…

“Чорная сотня” – так сто гадоў таму называлі натоўпы расейскай манархічнай чэрні, якая дзеля абароны імперыі праз пагромы і гвалт распраўлялася зь іншародцамі ды іншаверцамі.

У той час, калі ва Ўкраіне пасьля “Майдана” расейская агрэсія перайшла ў адкрытую ваенную форму, у Беларусі акупацыя ўсё яшчэ працягваецца празь дзейнасьць безьлічы афіцыйна зарэгістраваных і нелегальных прарасейскіх арганізацыяў.

Малады Фронт лічыць першаснай задачай беларускага грамадзтва супрацьстаць дзейнасьці чорнасоценных крамлёўскіх структураў, якія займаюцца адкрытай і прыхаванай падрыхтоўкай захопу Беларусі Расеяй.

Маладафронтаўцы прапаноўваюць усім неабыякавым патрыётам зьвяртацца ў пракуратуру й іншыя дзяржструктуры Беларусі з патрабаваньнем спыніць дзейнасьць той ці іншай арганізацыі са спісу “Чорнай сотні”. Мы заклікаем папярэджваць бацькоў, чыіх дзяцей вярбуюць у “казачыя летнікі” ды клубы “расейскай самаабароны”. Мы бачым шляхам змаганьня самаарганізацыю беларускага народа дзеля абароны незалежнасьці.

Час яднацца.  Верым! Можам! Пераможам!

 

ЧОРНАЯ СОТНЯ:  ТОП-100 АГМЯНЁЎ КРАМЛЁЎСКАЙ АГРЭСІІ Ў БЕЛАРУСІ

Менск

  1. “Россотрудничество”, Малашэнка Віктар
  2. Інфармацыйна-аналітычны партал “Империя”
  3. РГА “Русское товарищество”
  4. Суполка НБП
  5. ГА “Новая экономика”, Сяргей Шыпценка
  6. Белорусская Федерация Русского Боевого Искусства РОСС, Ліцэй МГПЛ №10
  7. Ваенна-патрыятычны клуб “Казачий спас”
  8. МГА “Русь Единая”
  9. МСКГА “Русь Молодая”(Румол), Сяргей Лушч
  10. Суполка “Антимайдан”, Іван Ус
  11. Культурна-асветніцкі праект “Западная Русь”, Ігар Зелянкоўскі
  12. БГА “Русь”
  13. МГА “Авангард”, Марат Абрамоўскі
  14. Казачая суполка пры Свята-Елісавецінскім манастыры, вучэньні са зброяй
  15. “Боевое братство”, Усерасейская арганізацыя (аўтапрабегі)
  16. “Миротворческая казацкая гвардия”
  17. БОД РНЕ, 13.000 удзельнікаў вконтакте
  18. Клуб “Dozari” – вечарыны “Русский дух”
  19. Міжнародны рух “Интернациональная Россия”
  20. МБАА “Город без наркотиков”, Пётр Шапко
  21. Хросны ход на “Линию Сталина”, Іаан Задарожын
  22. “Братство Довмонта Псковского”, Максім Логвінаў
  23. “Евразийский гражданский союз”, Юрый Баранчык
  24. “Русская агитация. Великая, Малая, Белая Русь”
  25. “Славянский виртуальный клуб любителей истории, философии и других наук”
  26. “Верный народ”
  27. Минское общество русской культуры “Русь”, Уласаў Генадзь
  28. Культурно-просветительское ОО “Садко”, Казлова Таццяна
  29. Общественное объединение “Русское культурно-просветительское общество”, Валадзько Людміла
  30. “Международная ассоциация молодежных организаций российских соотечественников в Белоруссии” Рудава Яўгенія
  31. Карпункт РТР-Беларусь
  32. Карпункт НТВ-Беларусь
  33. “Первый канал” (Россия)
  34. “Россия-24”

Менская вобласьць

  1. Мар’іна Горка, суполка РНЕ
  2. Пухавічы, вярбоўка ў ДНР – некалькі чалавек былых ваеннаслужачых з брыгады сьпецназа ўжо ваююць на ўсходзе Украіны
  3. Барысаў, вярбоўка ў ДНР (у т.л. снайперша Натальля Красоўская)
  4. Барысаў, РОО “Белорусское казачество”, расейская сімволіка, агітацыя
  5. Слуцк, казацкая арганізацыя, палкоўнік Папоў
  6. Салігорск, казацкая арганізацыя
  7. Вілейскі раён, база Ўзброеных сіл РФ

 Чорная сотня 3

 

Брэсцкая вобласьць

  1. Брэст, “Защитники Невского плацдарма”
  2. Брэст, “Антимайдан”
  3. Брэсцкі раён, в.Тэльмы, “Казачья станица”
  4. Брэсцкая крэпасць, будаўніцтва “Маладзёжна-патрыятычнага цэнтра”
  5. Брэст, “Румол”
  6. Драгічын, абаронна-спартовы гурток “Пересвет”
  7. Ганцавіцкі раён, база Ўзброеных сіл РФ
  8. Ганцавічы, МОО КСБЕ “Медведь”
  9. Ганцавічы, казакі, трэніроўкі разам з ваеннаслужачымі РФ з базы РЛС
  10. Пружанскі раён, вярбоўка ў гарачыя кропкі вайскоўцамі РФ
  11. Белаазёрск, казакі ў чорнай форме
  12. Баранавічы, казацкая арганізацыя
  13. Кобрын, РНЕ, вярбоўка ў ДНР
  14. Пінск, “Пинский казачий гарнизон”, 100 чалавек, Ігар Асоскаў

 Чорная сотня 2

 

Віцебская вобласьць

  1. Віцебск, АА “Русский дом”, Андрэй Герашчанка
  2. Віцебск, “Наше православие”, Віцебская епархія РПЦ, 1000 асобнікаў, рэклама ДНР-ЛНР
  3. Віцебск, ГА “Русь”, Аляксей Мішурны
  4. Віцебск, спартова-пошукавы атрад “Ворота Поозерья”- філія Кубанскага казацтва
  5. Віцебск, “Румол”
  6. Віцебск, РОСС, трэніроўкі ў ВЦСК, Шульга Юрый
  7. Віцебск “За государственность и духовное возрождение Святой Руси”
  8. Талачын, “Ворота Поозерья”, філія Кубанскага казацтва
  9. Друцк, казацкія “военно-патриотические слёты” з расейскай сімволікай
  10. Лепельскі раён, в. Заслонава, казакі на базе вайсковай часткі №71325, іярэй Алег Плаксіцкі
  11. Ворша, “Православный казачий военно-патриотический клуб”, мерапрыемствы на базе СШ №19
  12. Паставы, казацкія патрулі ў якасьці “дружыньнікаў” з 2008 года
  13. Глыбокае, казацкая арганізацыя

 

Гомельская вобласьць

  1. Гомель ГА “Регион”, Валер Бандарэнка
  2. Гомель, казакі, сьцягі зь гербам РФ
  3. Гомель, “Румол”
  4. Гомель, клуб “Red Pub” – вечарыны “Русский дух”
  5. Гомель, “Гомельская Народная Республика” ДК “Фестивальный”, рэгулярныя сходы з дазволу гарвыканкама
  6. Гомель, “За государственность и духовное возрождение Святой Руси”
  7. Мазыр, аддзяленьне “Славянского комитета”, Сяргей Касьцян
  8. Рэчыца, “Фонд Аллея Русской Славы”
  9. Рэчыца, “Центр допризывной подготовки молодёжи “Скиф”

Чорная сотня 4 

 

Гродзенская вобласьць

  1. Гродна, супраца з ваенна-патрыятычным клубам “Казачий спас”, вучэньні са зброяй
  2. Гродна, спартовы клуб “Славяне”
  3. Гродна, суполка РНЕ
  4. Гродна, клуб славянскіх адзінаборстваў “Аридан”, Уладзімір Адамаў
  5. Гродна, арганізацыя “Неманские казаки”
  6. Гродна, казацкі ваенна-спартовы клуб “Отечество”
  7. Гродна, “Румол”
  8. Гродна, філія РОО “Русское общество”
  9. Гродненскі раён, казацкая суполка ў Верцялішках
  10. Шчучынскі раён, спартовы клуб “Дружина”
  11. Слонім, РОСС трэніроўкі, Брайчук Юрый

Чорная сотня 5 

 

Магілёўская вобласьць

  1. Магілёў, ГА “Русский дом” Юрый Валабуеў
  2. Магілёў, суполка РНЕ
  3. Магілёў, РОСС, трэніроўкі, Труханенка Дзьмітры
  4. Магілёў, “Славянскі марш”
  5. Магілёў, суполка НБП
  6. Магілёў, “Русское общество” Апідовіч Алена
  7. Магілёў, Фонд “Аллея Русской Славы”
  8. Магілёў, Клуб “Наследие”, Арцемчык Віталь
  9. Магілёў, Пошукавы гісторыка-патрыятычны клуб “ВИККРУ”
  10.  Бабруйск, будучая авіябаза Ўзброеных сіл РФ
  11.  Асіповічы, вярбоўка ў ДНР, пахаваны “апалчэнец” з Данбаса
  12. Горкі, РОСС, трэніроўкі, Шапнеўскі Андрэй

Чорная сотня 6 

 

=

Ад рэдакцыі:

Лічым неабходным зьвярнуць увагу на дадатковыя асьпекты:

1. Ставім Маладому Фронту “залік” з адзнакай “выдатна”. Вашая сьмеласьць, рашучасьць, інфармаванасьць нас прыемна ўразілі…

2. Зьвяртаемся да ўсіх уладаў РБ і да Лукашэнкі ў прыватнасьці: памятаецца, калісьці вы заяўлялі, што калі ў Беларусі зьявяцца “зялёныя чалавечкі” вы іх у пыл сатрэце (за дакладнасьць цытаваньня не ручаемся, але кантэкст быў дакладна такі). Ну, вось, як высьветлілася, “зялёныя чалавечкі” ўжо ў Беларусі. Таму сочым за вашай рэакцыяй… 

3. Заклікаем “Захад” (асабліва ЗША і Брытанію) пачынаць рыхтавацца да выкананьня сваіх абавязацельстваў па Будапешцкім мемарандуме 1994 года…

 

 

3 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    Шаноўны сп. Астроўскі пазбаўляйцеся выкрывальніцкага імпэту. Гэта я на вашу фразу што “будзеце сочыць за рэакцыяй уладаў”. Натуральна, што рэакцыі ніякой не будзе. Варта думаць чаму пасля гэтага спіска НЕКАМУ пайсці і пачаць хоць бы біць шкло у вакнах гэтых арганізацях. Праблема не ў тым што мы чагосьці не ведаем, праблема ў тым што нас вельмі мала. Вашае дасье на ворагаў і полуворагаў (вы увесь час паведамляеце што нешта там фіксуеце, ў тым ліку нават на меня, што я ліберал (а можа нават і лібераст)). Як павелічыць колькасць патрыётаў (нацыяналістаў) ў нашай краіне? Чаму іх так мала? Вось аб чым трэба думаць. Мой адказ вам вядомы. Наша назва “белые рускіе” нараджае не русафобаў. а русафілаў нездольных на змаганне.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Біч, у адпаведнасьці з логікай вашай гіпотэзы тое, што мы “белыя рускія”, павінна выклікаць ня толькі “русафільства”, а і “ляхафобства”. Апошняга – гледзячы як актыўна беларусы на Гарадзеншчыне бяруць карту паляка – не назіраецца. Выснова: вашая гіпотэза не працуе, а таму яна нічога ня вартая…
      Між тым, відавочна іншае: недастаткова актыўнае змаганьне беларусаў-літвінаў за свае нацыянальныя інтарэсы абумоўлена тым, што на нашай зямлі вось ўжо НЕКАЛЬКІ СТАГОДДЗЯЎ пануе той ці іншы праімперскі беларусафобскі рэжым – польскі-імперскі, расейскі-імперскі, бальшавіцка-сіянісцкі, сёньня цяперска-лукашысцкі. Усе яны былі нацэлена найперш на тое, каб зьнішчаць любые парасткі нацыянальнага думаньня беларусаў-літвінаў. Гэта і ёсьць галоўная прычына.

  2. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі, я ж пісаў шмат разоў што супраць паланізацыі можна змагацца толькі разіваючы нашу культуру і адмаўляючыся ад грэблівай польскай мянушкі нас -“бялорусіны” якая таксама забівае наш народ. Другая частка вашага каментара абсалютна не прадуктыўная – вы тлумачыце недастатковае змаганне за нацыянальные свае інтэрэсы нашых людзей тым, што немагчыма змяніць – гісторыяй панавання у нас чужынцаў ў мінулым. Вось разабрацца чаму яны у нас запанавалі – гэта ужо можа быць прадуктыўным таму што падскажа што трэба рабіць цяпер. Праўда тут таксама ёсць лавушка ў якую папала шмат шмат людзей. Напрыклад, тлумачыць гэта тым што нас ў 17 ст. вырезалі на палову і мы болей не падняліся і падпалі пад палякаў. А можна знайсці тлумачэнне што мы былі з гнільцой ужо да Патопу. Тады можна зноў шукаць што трэба рабіць каб пазбыцца гэтага гнілля. Я цалкам не выключаю што некаторыя палякі спадзеюцца пайсці на хайрус з маскалямі каб нас падзеліць і урваць сябе кавалак Беларусі. Але ж не усе палякі сволачы. Тым больш што яны нелюбяць маскалёў значна болей чым мы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы