nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вайна паміж славянскімі народамі працягваецца. Гінуць лепшыя ўкраінцы, беларусы

29 жніўня, 2015 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Беларусы ва Ўкраіне 1Пакуль афіцыйная апазіцыя ў Беларусі, разбэшчаная “падтрымкай Захаду”, працягвае дэградаваць, здрадваючы ўласнаму народу, многія беларусы па ўласнай волі едуць дапамагаць брацкаму ўкраінкаму народу бараніцца ад чарговага прыпадку расейскай імперскай агрэсіі. Ва ўмовах, калі інфармацыйная прастора нашай краіны з-за здрадніцкай палітыкі цяперцаў-калабарантаў татальна запоўнена расейскай імперскай прапагандай, кожны беларус самастойна прымае падобнае рашэньне. І ўжо толькі таму кожны зь іх сапраўдны Герой. А паколькі баявыя дзеяньні на паўднёвым усходзе Ўкраіны адбываюцца рэальна ды рэгулярна і паколькі ва Ўкраіне ўжо ваююць сотні беларусаў, варта чакаць трагічных навін. На жаль, такія навіны прыходзяць…

 

Нядаўна шэраг інфармацыйных рэсурсаў  паведаміў пра сьмерць беларуса з пазыўным “Тарас” (http://nn.by/?c=ar&i=155422 ; http://www.svaboda.org/content/article/27214578.html). Гэта першы абвешчаны праз СМІ выпадак сьмерці беларускага байца з тых, хто ваюе на баку Ўкраіны ў яе Данецкай і Луганскай абласьцях.

Сапраўднае імя героя – Алесь Чаркашын (ніжэй вы бачыце яго фота, зробленае каля помніка Міхаілу Жызьнеўскаму).

Беларусы ва Ўкраіне 3Спадар Алесь быў цяжка паранены 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай (Данбас), каля двух тыдняў знаходзіўся ў коме і памёр. Яму было 33 гады, ён зь Берасьця, у свой час быў старшынём берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД. 

Сябры кажуць, што ён ад зімы ваяваў ва Ўкраіне. «Гэта былі найбольш цяжкія часы, калі нас пастаянна крыла расейская артылерыя, — кажа адзін з паплечнікаў «Тараса». — Ён браў удзел у вызваленьні заблакаваных у Данецкім аэрапорце байцоў 80-й асобнай аэрамабільнай брыгады».

Пад час свайго сьмяротнага раненьня Алесь Чаркашын ваяваў у складзе Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу Правага сектару (ДУК ПС). У тым жа баі 10 жніўня загінуў яго пабрацім украінец Віталь Ціляжэнка (на фота ўнізе Чаркашын крайні справа, Ціляжэнка – у цэнтры).

 

Беларусы ва Ўкраіне 2 

Беларус быў паранены з 82-міліметровага мінамёта БМ-37. Аськепкі міны трапілі ў грудзі, нырку і галаву.

Валантэрка ДУКу Вольга апекавалася “Тарасам” у Запарожжы, дзе ён знаходзіўся ў шпіталі.

Вольга апавядае: «Тарас у Запарожжа патрапіў 12 жніўня. Мы адразу адгукнуліся як валантэры ДУКу тут, у Запарожжы, і пачалі ім апекавацца. Спачатку стан у яго быў стабільна цяжкі, але былі аптымістычныя спадзевы. Яму зрабілі аперацыю. Да яе былі паказаньні, бо ў яго быў перытаніт, сэпсіс, поліарганічныя зьмены.  На другі дзень, як яго прывезьлі, ён быў у прытомнасьці. Мы да яго заходзілі, размаўлялі. Ён быў на апараце штучнага дыханьня, але вачыма паказваў „так“ ці „не“. Ён паказваў вялікім пальцам, што ўсё добра. Так было, пакуль не пачаўся сэпсіс. Да Тараса два дні таму прыехала ягоная дзяўчына з Івана-Франкоўску, яны ў сакавіку пазнаёміліся. Такія пачуцьці…  Літаральна 5 хвілінаў лекар дазволіў ёй зь ім пабыць. З кожным днём пасьля аперацыі яму рабілася цяжэй. У яго былі вельмі цяжкія траўмы, вельмі. Усе разумелі, што траўмы такія несумяшчальныя, але спадзяваліся, што з дапамогай Бога і тых людзей, якія аддавалі сваю энэргію, удасца яго выцягнуць. Але здарылася вось так… Мы ў Запарожжы гатовыя яго пахаваць, але калі бацькі вырашаць забраць яго, каб пахаваць на Радзіме, то мы таксама ўсё зробім, каб усё было арганізавана як трэба».

 

Беларусы ва Ўкраіне 4Стала вядома, што бацькі вырашылі пахаваць свайго сына ў Берасьці.

Як украінцы паінфармавалі пра гэтую трагічную навіну, можна паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=LVpk6qeBxEg

 

Вечная памяць героям Украіны і Беларусі!

Адплата напаткае злачынцаў.

 

5 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Што гэта за слявянские народы? Можа гэта проста “рускі мір”? Што агульнага акрамя мовы у нас і руских, (якія неяк выразалі нас на палову), у палякаў і баўгараў? і г.д. Вы такімі выразамі. шаноўная Рэдакцыя, разпужаеце апошніх чытачоў свайго сайта. Сп. Куплевіч, паведамь нам аб цывілізацыях, патлумачь ці можа мова рабіць такі моцны уплыў на свядомасць людзей.

    • Рэдакцыя кажа:

      1. Рускія ды ўкраінцы – “народы славянскія ды яшчэ праваслаўныя” – аксіяматычны выраз.
      2. Гэта ніяк не адмяняе таго факта, што рускія і ўкраінцы – абсалютна РОЗНЫЯ народы. Вайна паміж імі – яскравейшй доказ гэтай (3-й) тэзы.
      3. Гэта ўсяго толькі азначае, што моўная ды рэлігійная блізкасьць – менш істотная рэч, чым нешта іншае, схаванае, што звычайна не называецца, што адрозьнівае адзін народ ад іншага.
      4. Першы матэрыял на гэтым сайце, які быў выстаўлены 9,5 гадоў таму паказвае на некаторыя больш істотныя рэчы, якія прынцыпова адрозьніваюць беларусаў-літвінаў і расейцаў.
      5. Шмат пра цывілізацыйныя адрозьненьні паміж народамі напісаў спадар Куплевіч.

  2. Licvin кажа:

    Як на маю думку, то ўсё што адбываецца даўно запланавана і ажыцяўляецца пэўнымі сіламі. У гэтай барацьбе простыя шараговыя людзі з’яўляюцца толькі гарматным мясам, але нам іх прыпадносяць як герояў. У вайне на Украіне героі не могуць перамагчы, іхні лёс, заданне, мэта — загінуць, а вырашацца лёс краіны і ягоных анклаваў будзе ў Вашынгтоне. Такім чынам самазнішчэнне пасіянарных патрыётаў — адна з мэт гэтага лакальнага канфлікта. Дзеля чаго? Каб потым ”пэўным сілам” зрабіць наступны палітычны крок! Які? Звярніце ўвагу на тое як былы грузінскі прэзідэнт робіцца губернатарам Адзесы! Таксама мэтанакіраваны крок ”пэўных сіл”.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Ні Жызьнеўскі, ні Чаркашын не зьяўляюцца “простымі, шэраговымі людзьмі – гарматным мясам” па адной вызначальнай прычыне: яны САМАСТОЙНА І ЦАЛКАМ СЬВЯДОМА пайшлі змагацца за СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ. Простыя, шэраговыя людзі ў такіх абставінах заканамерна ідуць у супрацьлеглы бок.
      2) Пра тое, што адна з галоўных мэтаў падзей ва Ўкраіне – панішчыць максімум пасіянарыяў, мы пісалі паўтары гады таму (гл. https://nashaziamlia.org/2014/03/31/6823/).

  3. Licvin кажа:

    ”1) Ні Жызьнеўскі, ні Чаркашын не зьяўляюцца “простымі, шэраговымі людзьмі — гарматным мясам” па адной вызначальнай прычыне: яны САМАСТОЙНА І ЦАЛКАМ СЬВЯДОМА пайшлі змагацца за СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ.”
    Каб змагацца за справядлівасьць — трэба быць моцным, гэта значыць разумным, адукаваным, выхаваным, прафесійным, багатым… Калі слабыя людзі ідуць змагацца за справядлівасьць і гінуць, то яны не мацуюць справядлівасць а нішчаць яе. Габрэі дзве тысячы год мацавалі свой народ, распрацавалі праграммы, стратэгію і тактыку, дасягнулі еднасьці народа і толькі потым пачалі выходзіць на сцэну жыцця. Як тут не працытаваць нашага Дастаеўскага –”Тіхімі стопамі-с… тіхімі стопамі і … вместе-с.”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы