Рэдакцыя.
На фоне вострага іміграцыйнага крызісу ў Еўропе (і, як мы давялі ў папярэдніх матэрыялах, абсалютна штучнага, адмыслова створанага) павялічваецца колькасьць сігналаў, якія можна інтэрпрэтаваць як падштурхоўваньне “Захадам” расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным да далейшай агрэсіі ва Ўкраіне. Літаральна ўчора мы даведаліся, што, аказваецца, Оланд (гл. фота) ужо гатовы ініцыяваць адмену санкцый Еўразьвязу супраць Расеі, паколькі, зь яго слоў, “перамір’е амаль стала выконвацца” (http://nn.by/?c=ar&i=155948; дзе ён такое амаль убачыў?), а сёньня чытаем ва ўплывовай амерыканскай газеце Washington Post, што, аказваецца, Пуцін выйграў вайну ва Ўкраіне, і што “Захаду” разам з Украінай трэба пасьпяшыць здацца яму на міласьць “як дамінуючай сіле”. Не да дабра ўсё гэта, ой не да дабра…
Падаем наш пераклад узгаданага артыкула (яго мы ўзялі адсюль: https://www.washingtonpost.com/opinions/putin-won-in-ukraine/2015/09/07/02a0283c-5341-11e5-933e-7d06c647a395_story.html) у Washington Post .
Назва: “ПУЦІН ПЕРАМОГ У ЯГО ВАЙНЕ ВА ЎКРАІНЕ”.
Аўтар – Марвін Калб (ён галоўны дарадца ў Пулітцэраўскім цэнтры і навуковы супрацоўнік Інстытута Брукінгса).
“Тэма вайны ва Ўкраіне зьнікла з першых старонак СМІ. 18 месяцаў таму, калі расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін анэксаваў Крым і справакаваў “прарасейскае паўстаньне” на Данбасе, Украіна была гарачай навіной. Пуціна ўсе асуджалі, а супраць Расеі былі ўведзены эканамічныя санкцыі. Стасункі паміж Усходам і Захадам сур’ёзна пагоршыліся, і дыпламаты пачалі казаць, ці не зьяўляюцца яны сьведкамі пачатку новай халоднай вайны.
Цяпер Украіна як тэма еўрапейскага крызісу страціла сваю актуальнасьць. Адной з прычын зьяўляецца плынь іншых навін, ад глабальных эканамічных узрушэньняў і наплыву ў Еўропу арабскіх ды афрыканскіх мігрантаў, якія знаходзяцца ў стане роспачы, да вар’яцкага чаду прэзідэнцкай гонкі ў ЗША. Але ёсьць і яшчэ адна ня менш важная прычына. Здаецца, Пуцін выйграў сваю маленькую вайну ва Ўкраіне, і яго заходнія крытыкі назіраюць за падзеямі з-за бакавой лініі зь бездапаможнай злосьцю.
Прыкладна год таму Пуціну сутыкнуўся зь неабходнасьцю прымаць адно з самых важных рашэньняў за час свайго прэзідэнцтва: альбо заключыць кампрамісную зьдзелку з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, альбо адкрыта накіраваць на вайну свае войскі ды танкі. Да зьдзіўленьня многіх назіральнікаў, украінская армія і добраахвотніцкія фармаваньні, як здавалася, былі ў двух кроках ад разгрому прарасейскіх сепаратыстаў. Сутыкнуўшыся з пагрозай паразы, Пуцін падвоіў намаганьні й загадаў сваім войскам перайсьці мяжу, каб спыніць ўкраінскі наступ. Ён відавочна хацеў давесьці Парашэнку і яго заходнім фундатарам, што ў вайне паміж Расеяй і Ўкраінай Расея пераможа.
За некалькі тыдняў Пуцін і Парашэнка заключылі пагадненьне аб хісткім перамір’і, якое цалкам прадказальна не было выканана. У пачатку года канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у сьпешным парадку дамовілася аб новым спыненьні агню, хоць яна, як і прэзідэнт Абама, ведала, што перамір’е шмат у чым залежыць ад таго, ці прызнае Парашэнка і яго калегі ў Кіеве лідэраў сепаратыстаў з Данецка і Луганска (што дало б ім нейкую форму легітымнасьці), і ці дадуць яны гэтым рэгіёнам аўтаномію ў складзе Ўкраіны. Гэта было і застаецца занадта горкай пілюляй для Парашэнкі. Ён сутыкнуўся з магутнай апазіцыяй у асобе правых экстрэмістаў [так заходнікі называюць патрыётаў Украіны, фактычна нацыянальных герояў, якія адстойваюць свабоду свайго народу і ўкраінскай дзяржавы; якое здрадніцкае агідства!…. – Рэд.], а Ўкраіна сустрэлася зь вялікімі эканамічнымі й палітычнымі праблемамі. Але, мабыць, нашмат важней іншае – цяпер ён ужо ведае, што ні Нямеччына, ні Злучаныя Штаты ня стануць ваяваць за Ўкраіну [хто б сумняваўся; мы дык – ні кроплі… – Рэд.]. Так, яны і далей будуць вымаўляць гарачыя словы падтрымкі, прадастаўляць сьціплую фінансавую і ваенную дапамогу – але ня больш за тое [ад Захаду на дапамогу Ўкраіне дасёньня не паступіла ні воднага патрона… – Рэд.].
У такой абстаноўцы асьцярожнасьці й адступленьня Пуцін павольна, але ўпэўнена “замарозіў” канфлікт, як ён паступіў у 2008 годзе ў былой савецкай рэспубліцы Грузіі. Сёньня Пуцін значна больш, чым заходнія кіраўнікі, можа ўплываць, а пры неабходнасьці й кіраваць ходам эканамічных, палітычных і дыпламатычных падзей ва Ўкраіне.
За гэтую “перамогу” Пуціну давялося заплаціць вялікую цану. Яго эканоміка спатыкаецца, яго рэпутацыя пацярпела, а Расея вяртаецца да ўнутранага беспарадку і незадаволенасьці, якія рэальныя і паступова распаўсюджваюцца. Але пакуль усё гэта не паўплывала прыкметным чынам на яго пазіцыі ўнутры краіны. Падобна на тое, ён цалкам здольны захоўваць свой амаль дыктатарскі кантроль над палітычнай уладай.
Зрэдку мне сьніцца неверагодны сон – што мы нейкім магічным чынам перамясьцілі Ўкраіну ў Заходнюю Еўропу, дзе яна будзе квітнець як заходняя дэмакратыя з жыцьцяздольнай эканомікай. Украіна заслужыла такую будучыню. Але зрабіць гэта мы ня можам. Ва Ўкраіны заўсёды будзе агульная мяжа з Расеяй, як і агульная культура, мова і рэлігія [што ён вярзець? – Рэд.]. Большую частку свайго існаваньня Ўкраіна была часткай Расеі [Расеі? – Рэд.], стаўшы незалежнай дзяржавай толькі ў 1991 годзе, калі распаўся Савецкі Саюз. Украіне жывецца няўтульна ў расейскім “блізкім замежжы”, яе ўнутраным двары, у яе “сьферы ўплыву”. Падабаецца нам гэта ці не, але Расея зьяўляецца дамінуючай сілай ва Ўсходняй Еўропе, і ніякага рэальнага вырашэньня цяперашняга крызісу ня будзе, пакуль Расея і Ўкраіна не выпрацуюць паміж сабой узаемапрымальнае пагадненьне [якое пагадненьне? пра што?! – Рэд.].
Стаўленьне Пуціна да Ўкраіны падобнае да стаўленьня іншых расейскіх кіраўнікоў [яшчэ б, пры такіх памочнічках з захаду… – Рэд.]. Нічога новага ён не прыдумаў. Для яго нірвана – гэта славянская канфедэрацыя ў складзе Расеі, Беларусі й Украіны, якія ён называе “гістарычнай рускай зямлёй”. Украінскую сталіцу Кіеў Пуцін называе “маці ўсіх гарадоў рускіх”, а таксама кажа пра “памкненьні рускіх”, аб “гістарычнай Русі … старажытнай Русі” і пра тое, што Расея і Ўкраіна зьвязаныя больш чым тысячагадовай агульнай гісторыяй [увесь час крывавай. – Рэд.].
Пуцін зможа цярпець існаваньне незалежнай Украіны далей, калі яна будзе “сяброўскай” у дачыненьні да нацыянальных інтарэсаў Расеі [а гэта што за кантэкст?! гэта сапраўды кажа амерыканскі навуковец ва ўплывовым амерыканскім выданьні? ці гэта кепскі сон? – Рэд.], і як любы добры дэспат, ён давярае толькі сабе ў вызначэньні гэтага сяброўства. Пуцін неаднаразова намякаў, што хацеў бы склікаць канферэнцыю на падабенства Ялцінскай, на якой ён разам зь іншымі сусьветнымі лідарамі змог бы перакроіць мапу Еўропы пасьля 1991 году. Такое наўрад ці магчыма, аднак Пуцін думае, што час у яго ёсьць. Украіна курчыцца ў яго абдымках, і ён лічыць, што яго праціўнікі на Захадзе слабыя, разьяднаныя, карумпаваныя і могуць у абставінах, якія склаліся, пайсьці зь ім на зьдзелку, якая яму спадабаецца [на жаль, яны такія і могуць на такое пайсьці… – Рэд.].”
(канец артыкула)
=
Як бачыце, зноў з “Захаду” пайшлі заявы пра неабходнасьць замірэньня з агрэсарам, кантэкстуальныя намёкі на тое, што ўкраінскія патрыёты, якія бароняць сваю зямлю, для іх горш за расейскіх імперыялістаў…
Зьяўленьне гэтага і аналагічных артукулаў, якія, відаць, хутка пойдуць чарадой, можа азначаць, што альбо расейская імперыякратыя пачала (праз прадажныя заходнія СМІ) настройваць тамтэйшае грамадства, што, маўляў, “ня варта супраціўляцца Пуціну, усё роўна ён возьме сваё”, альбо наадварот – гэта заходнікі ў такой форме правакуюць расейскую імперыякратыю на далейшую агрэсію супраць Украіны. Іміграцыйны вэрхал і палітычны раздрай у Еўропе, натуральна, спрыяюць любому з гэтых прарасейскіх, праімперскіх варыянтаў.
Не да дабра ўсё гэта, не да дабра…
Вось, калі лібераст Біч не напіша каментара, то і ніхто не напіша. Як вы дайшлі да такого жыцця сп. Алесь? Чым далей развіваюцца падзеі вакол Украіны, тым больш я пераконваюся што нашым хлопцам там няма чаго рабіць. “Пагоды” яны там не зробяць, а хатніе справы закінуты. Толькі што паглядзеў па ТВ расейскі Форум. Там два нашых здрадніка і калабранта даказвалі што апазіцыя у нас гэта маргіналы. а увесь народ хоча ў Расею. Крыху сапсаваў гэты шабаш факт з помнікам Пушкіна ў Магілёве. Але калі б такіх фактаў было б шмат мненне аб Беларусі было б іншым.
С. Высоцкі абяцаў вярнуцца пры нагодзе к тэме нашых хлопцаў якія ваююць ў Украіне. Ці прыйшла ужо гэтая нагода? А потым можа прыйдзе нагода абмеркаваць і хімеру пад назвай Балта-Чернаморскі Хайрус (ці новую Рэч Паспалітую)? Гэта хімеры таму што яны абсалютна немагчымы пакуль Беларусь з’яўляецца калоніяў Расеі. Пан Мурашка вы не згодны?
Артыкул у “Washington Post” ад 07.09.2015 г. напісаў Марвін Калб (Marvin Kalb) 1930 г. нараджэньня. Гэты журналіст вядомы крытык Рэспубліканцаў і, здаецца, трошкі марксіст. Адзін з “карысных ідыётаў” плюс, магчыма, грошы з крамля … “Плюралізм” гэта дазваляе …
Біч, пагадзіцеся, Вы ідзяце ў рэчышчы свайго прозвішча. Ну не каментуюць… Дык гэта ж не сайт-памыйка кшталту местачковых навінавых. “Корзіна с говном упала с балкона і опрокінула коляску с ребенком”. І апасьля паехала расейская губерня выблёўвацца. Гэта ж тоесна расейскай кабацка-крымінальнай папсе і нармалёвай музыцы, ад добрага року, джазу да класічнай або яе апрацовак. Шыфры культуры і гніладушша. Дык вось, што да сайта і Вашых кпінаў. Прачыталі людзі, прынялі да ведама. Потым пачалі чытаць каментар… А, Біч, то далей не буду.
Разнастайцеся, бо выглядаеце на троля. Адказ Вам далі, і нават паўтарылі пару разоў, што як на мой пагляд ня трэба было. Так што..пра Карфаген мы і без Вас ведаем. Трэніруйцеся, каб не апынуцца явачным парадкам, фактычна, у кошыку для спама.
Вось Сяргей, напрыклад. Даў каштоўную інфармацыю пра гэтага старога пе(р)дала які тым забыўшыся на глабалізацыю і на тое, што яго будуць чытаць і там, пра дзе ён піша, хоча ўцямяшыць людзям што ведае пра іх больш і лепей з купіны свайго ньюёркскага старэчага ачка. І амэрыканцаў умацаваць у іх комплексе, што яны вялікія таксама сваімі карчакаватымі “экспертамі”. Няправільна працуюць яны і на гэтым страцяць. Трэба мець ўласных карэспандэнтаў з мясцовых або хаця б прымусіць такіх пісак падаваць меркаванне мясцовага знаўцы, а без гэтага не прымаць іх кальбагаловыя опусы. Таму каментар Сяргея каштоўны, і яму дзякуй.
“Карысныя ідыёты” і сябры Пуці ёсць ва ўсіх заходніх краінах. Напрыклад, амерыканскі гісторык жыдоўскага паходжаньня Стівен Коэн (Stephen Frand Cohen) 1938 г.н.