nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Вайна паміж ЗША і Расеяй пачалася”

20 верасня, 2015 | 9 каментарыяў

Канстанцін Баравы

Баравы 1 

 

 

“У свой час мяне многія абвінавачвалі ў тым, што я дапускаў пачатак вайны з Украінай, казаў аб хуткім пачатку вайны. Усім здавалася, што гэта немагчыма. Сёньня я сцьвярджаю, што вайна паміж ЗША і Расіяй пачалася…

 

1. Увод войскаў у Сірыю – гэта ня толькі casus belli – нагода да вайны. Гэта –  паўнавартасная аб’ява вайны ЗША і кааліцыі дзяржаў, уступленьне ў вайну на баку суперніка кааліцыі й суперніка сірыйскай апазіцыі.

2. Пасланыя ў Сірыю войскі і па складзе (здраднікі з Украіны) і па аснашчанасьці – гэта войскі не для вядзеньня вайны, а для яе заявы, для правакацый, для “дэманстрацыі сьцяга”. Пуціну патрэбны casus belli, але не вайна.

3. Пуцін добра разумее, што, што б ён ні рабіў, ЗША ні ў якім выпадку ня пойдуць на ваеннае супрацьстаяньне. У ЗША цяпер не прэзідэнт, а лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

4. Няма сумневаў і ў тым, што Пуцін у сваёй упэўненасьці ў слабасьці ЗША абапіраецца на актыўную рэзідэнтуру і лабісцкія структуры, якія ўплываюць на прыманыя ЗША рашэньні на самым высокім узроўні. Бяз гэтага ён не паводзіў бы сябе так адвязна.

5. Перамовы паміж міністрамі абароны ЗША і Расеі аб прадухіленьні сутыкненьняў – жаласная спроба ЗША не прызнаваць факту ўступленьня Расеі ў вайну.

6. Заключаць “пагадненьні” на ўзроўні міністраў абароны з чалавекам, які не выконвае міжнародныя падпісаныя і ратыфікаваныя парламентамі пагадненьні – азначае дэманстраваць ці імітаваць наіўнасьць.

7. Гэта “пагадненьне” будзе парушана Пуціным пры першай жа магчымасьці і абвінавачаныя ў парушэньні будуць менавіта ЗША. Таму што Пуціну патрэбна сапраўдная паўнавартасная нагода да вайны. Для гэтага ён не пашкадуе сотні жыцьцяў расейскіх салдат. Не ўпершыню…

8. Сапраўдная мэта Пуціна – не вайна, а такая перадваенная напружанасьць, якая прымусіць ЗША пайсьці на маштабныя перамовы. Цяперашні прэзідэнт [ЗША] зробіць усё магчымае ў гэтай сітуацыі, каб не пачаліся ваенныя дзеяньні. Гэта значыць, пагодзіцца на перамовы ў любым фармаце. І загадзя гатовы будзе на саступкі Пуціну.

9. Зразумелыя патрабаваньні Пуціна, якія ён выкаціць на такой мірнай канферэнцыі-перамовах: Крым – наш, Сірыя – наш, Іран – наш, спыніць усялякія санкцыі, аказаць фінансавую дапамогу Расеі, паважаць інтарэсы Расеі ў сьвеце. Параненае Абамам самалюбства [Пуціна] і маніякальнае імкненьне “рэгіянальнага лідара” Пуціна да ўдзелу ў сусьветнай палітыцы павінна быць, на яго думку, на такой канферэнцыі задаволена. Апынуцца за адным сталом з усімі сусьветнымі лідарамі, якія будуць выслухоўваць яго ультыматумы – яго галоўная мэта.

Што рабіць? Выбар невялікі. Можна рыхтавацца да доўгага ды бясплоднага гандлю, які будзе падагравацца маленькімі й вялікімі правакацыямі ў Сірыі ды Ўкраіне. На нейкія саступкі Пуцін пойдзе. Але сама такая канферэнцыя будзе аплявухай усёй сусьветнай супольнасьці [на што гэтая “супольнасьць” ужо даўно заслужыла… – Рэд.]. Затое апраўдаецца Нобелеўская прэмія міру.

Пуціна будзе падціскаць эканамічная сітуацыя ў Расеі, разьмеркаваньне прадуктаў па картках. Але затое народу будзе ясна, што ў эканамічных праблемах вінаваты ня геній эканамічнага кіраваньня Пуцін, а “ваенны правакатар” Абама, які рые падкопы супраць Расеі. Патрабаваньні расчахліць ядзерныя ракеты будуць паўсюднымі. Спалучэньне “вайна і карткі” стане матываваным.

У Абамы, які ні ў якім разе не захоча выкарыстоўваць узброеныя сілы ЗША ні ў якім канфлікце, відаць, застаецца адзінае выйсьце – пастаўкі ўзбраеньня Ўкраіне [!!!… – РэД.]. Ужо ня толькі абарончага, але і наступальнага.

Узброеныя сілы Расеі на самай справе не гатовыя ні да якога рэальнага ваеннага канфлікту.

Пачатак аперацыі Ўзброеных сіл Украіны па вызваленьні Данбаса і Крыма моцна астудзіць запал Пуціна.

Але канфідэнты ды рэзідэнты Пуціна, мабыць, пераконваюць яго, што Абама не рашыцца і на гэта.

Ну, тады: Крым – наш, Сірыя – ваш”.

(канец артыкула)

 

=

 

Ад рэдакцыі:

1. Гэты артыкул мы ўзялі адсюль:  http://www.bbcccnn.com.ua/2015/09/19/%D0%B2%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D0%B0-%D0%BC%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D1%83-%D1%81%D1%88%D0%B0-%D0%B8-%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B5%D0%B9-%D0%BD%D0%B0%D1%87%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%8C/

2. Мы таксама ўжо заявілі, і даўно, што паміж “Захадам” і “Расеяй” пачался вайна. А пра тое, што “Расея” нападзе на Ўкраіну, мы прадказалі яшчэ ў 2008 г. пасьля нападу гэтай імперыі на Грузію.

3. Але сэнс выстаўленьня намі гэтага артыкула Баравога і нашага дадатку да яго ня ў тым, каб мець магчымасьць пахваліцца, а ў тым, што спадар Канстанцін добра паказвае ролю ЗША ў яе цяперашнім выглядзе (у т.л. Абамы) ў тым, што расейская імперыя з кожным годам дазваляе сабе паводзіць у рэгіянальнай ды сусьветнай палітыцы ўсё больш нахабна.

З гэтай тэзай аўтара мы цалкам згодныя.

Але справа ў тым, што гэта – толькі сказаць “А”. А дзе “Б”? Дзе адказ на пытаньне: чаму ЗША ды і Абама паводзяць сябе настолькі недальнабачна?  

З кантэкста выступу спадара Канстанціна вынікае, што ён лічыць, што прычына – у суб’ектыўных асаблівасьцях характару першага напаўчорнаскурага прэзідэнта Амерыкі. І вось тут наш час сказаць: не сьмяшыце нашы тапкі! У глабальнай палітыцы так не бывае. Затое ў гэтай палітыцы бывае наступнае: той, хто стаіць і за Абамам, і за Пуціным, выкарыстоўвае расейскую імперыю – як ужо шмат разоў было – для дэстабілізацыі глабальнай грамадска-палітычнай сітуацыі. Пры гэтым абодва прэзідэнты выконваюць свае ролі: Пуцін – гэта “агрэсіўны мача”, а Абама – “наіўны Нобелеўскі лаўрэат міру”.

Не да дабра ўсё гэта! Ой, не да дабра…

 

9 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя. раней усе выступы апазіцыя канчала клічам “Жыве Беларусь”, а вы цяпер ўзялі на узбраенне барматанне бабак на вясковай скамеечкі – ой, не да дабра. А між тым вы даўно намекаеце што і Пуцін і Абама марыянеткі ў нечый гульне. Калі ужо раскроеце таямніцу чыя гэта гульня?

  2. Licvin кажа:

    ”Кто вы такіе? Вас здзесь не ждут!” В.Высоцкі.
    ”Чалавек мае права на Радзіму!” Добра прамоўлена.

  3. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі, ну нельга ж быць такім ідэалістам! У кожнай манеты ёсць адваротны бок. Калі вы не хочаце каб да вас ноччю прыезжаў НКУС-гестапавец уваходзіў да вас са словамі “вы арыштанаы, збірайце рэчы і хадзіце з намі”,… ці вы не хочаце каб вас регулярна выкідвалі з працы за тое што у вас не прауладные погляды на жыцце,… то зміріцеся з геямі якія будуць раз ў год прахадзіць пад вашымі вокнам распеваючы песні і мужчыны будуць цалавацца адзін з адным. Калі вам дастанецца роля НКУС-гестапаўца, то челавека можна зразумець – бачыць як нейкій там апазіцыянер-камуніст-габрэй дрыжачымі рукамі пакуе свае шмоткі ў коле напуганых родзічаў – то гэта вялікая асалода. Адчуваць сябе усесільным, узброеным. Гэта адчуванне васпетая ў светавой літаратуры.Ну а калі вы ў ролі ахвяры?
    Чаму вы такі сексуальна азабочены – што любовь між мужчынай і жанчынай святая.а аднаполая гэта кепска. Калі Хрыстос хадзіў па пустэчы, гдзе яго мог загрысці леў, ці пакусаць шакалы, ен натуральна прызываў ў сваім вученню да детанароджэння (секса) каб людзей было поболей і львоў і шакалаў атагналі падальше ад паселішчаў людзей. А чаму цяпер паспеваць секс і пакланяцца яму (як прыроднай з’яве???) калі людзей так шмат што неўзабаве не будзе усім хапаць вады, паветра. ежы? Аднаполая любоў гэта чыстая любовь без дамешку карысці, напрыклад, дзеці будуць клапаціцца аб вас калі вы станеце бездапаможным ў старасці Памятайце як у Гогаля – нет на Свеце нічога больш высокага чым мужское сяброўства. І так як Гогаль думае кожны другі паэт. Ці можа вы паспрабуеце паставіць мяжу між сяброўствам і любоў’ю?
    У меня няма магчымасці аспрэчваць і іншые ваші сцвярджэння. Спынюся толькі яшчэ на адным. У вас кажуць ў Гародні ужо няма ані адной школы з беларускай мовай навучання. Ці не пастаўлены гарадзенцы гэтым ужо перад выбарам – або станавіцца рускімі. або палякамі.( і так,здаецца будзе па усей Беларусі). Я чуў таксама што у вас шмат дзяцей. Яны яшчэ не вызначыліся? І што будзе калі яны выберуць польскасць? Ці спініцеся вы паліваць брудам Польшчу і наогул Захад? Чым нашы уцекачы на Захад (амаль усе дзеці апазіцыянераў) адрозніваюцца ад мігрантаў сірыйцаў? Хто іх накіроўвае? Вы ж абяцалі выкрыць злачынцаў Прабачце за магчымую рэзкасць. але інакш мы не дакапаемся да ісціны (якой ужо няма як кажуць постмодерністы-ліберасты).

    • А.Астроўскі кажа:

      Сп. Біч. Я не зразумеў ні агульнага сэнсу вашай тырады, ні прэтэзіяў да мяне асабіста, ні прычыны вашага ўстрывожана-пафаснага тону. Адзінае, што я зразумеў, што вы за публічныя маніфестацыі геяў і ў гэтым бачыце паратунак Беларусі ад Расеі, а таксама прафілактыку ад таго, што да цябе ўначы наведаецца НКВД. Але і з гэтай тэзай я ня згодны… Ня згодныя і мае адзінадумцы. Больш за тое, мы ўсе лічым публічную дэманстрацыю інтымнага рысай, якая для людзей не характэрная. Яна характэрная для жывёл і патрэбная тым, хто жадае людзей расчалавечыць – ператварыць у жывёл. А такая дзейнасьць, як вядома, ёсьць злачынствам!

    • Пан, Біч.
      Бачу што Вы ўжо ўсё пераблыталі і склалі у адну кучу.
      Сяроўства, любоў, сэкс, міласэрнасьць.
      А ісьціна заўсёды канкрэтна, без усялякіх адценьняў.
      А вы задумваліся над тым, чаму Кувэйт, Ізраіль, Арабскія Эміраты, катэгарычна адмовіліся прыняць бежанцаў.
      Чаму усе ўцекачы імкнуцца у Нямеччыну. Толькі цяпер Нямеччына убачыла для сябе вялікую небяспеку ад гэтай саранчы.
      Цікава, што б Вы сказалі, калі б гэта хваля запаланіла Беларусь?
      Я.Мурашка

      • Рэдакцыя кажа:

        Спадар Яўген.
        Цалкам падтрымліваем вашу пазіцыю.
        Хочам толькі дадаць: прагрэсіўныя еўрапейскія палітыкі пры ўсім тым, што вы напісалі, заўважаюць, што сёньня доля сапраўдных уцекачоў з Афрыкі ды Азіі ў Еўропу сярод усёй новай хвалі маўрытанскай навалы складае ня больш за 5%. А больш за 95% (!!!) – гэта ЭКАНАМІЧНЫЯ ІМІГРАНТЫ!!!
        Таму нават з пазіцыі спачуваньня і спагады ў Еўропы няма амаль ніякіх абавязкаў перад гэтымі людзьмі.

        І яшчэ, калі мы – беларусы-літвіны – усе апошнія 20 гадоў зьвярталіся да “заходніх дэмакратый” з просьбай дапамагчы нам змагацца з ЭТНАЦЫТАМ, нам заўсёды адказвалі, што “гэта – вашая праблема, якую вы мусіце вырашаць самі”… Мы ім пра сітуацыю канцлагера на чале з жорскім дыктатарскім рэжымам, пра інтэрнацыяналізм, а яны нам вось так. На сайце ёсьць маса фактычнага матэрыялу пра гэта.

        А тут раптам “Еўропа” гатовая з распрасьцертымі абдымкамі прыняць усю гэтую навалу без шэнгенскіх візаў і без разбору. І чамусьці ня кажа прадстаўнікам народаў Азіі ды Афрыкі: “гэта – вашыя праблемы!”…

  4. Licvin кажа:

    Усе гэтыя падзеі добра прадуманыя і ўжо даўно адпрацаваны амерыкосамі. Усіх гэтых мігрантаў спачатку памучаюць, памарозяць, а потым прапануюць крышку паваяваць, за грошы, і жыхарства, і ўсю гэтую групоўку піхануць у лакальныя войны. Бо самі еўрапейцы і амерыкосы ваяваць не хочуць. Прытым гэта не ”тэорыя змовы”, а цынічна-прагматычная палітыка закулісы. На маю думку зараз маецца некалькі месцы дзе могуць быць развязаны лакальныя войны — Сірыя, Украіна, Каўказ і Сярэдняя Азія.
    Для нас найважнейшая стратэгічная мэта ні ў якім разе не ўляпацца ў аніякую вайну. Сёння чытаю ў Нашай Ніве, што Беларусь займае першае месца ў Еўропе па п’янству і суіцыду. Што гэта?? Добра праплачаная прапагандысцкая хлусня! Спроба ствараць ва ўяўленні Заходняга Свету вобраз адсталай, п’янай краіны якую трэба ратаваць і таму трэба ў будучыне бамбаваць…
    Па ўсяму бачна, што згуртаваная Еўропа англасаксам не патрэбна…

  5. Валянцін кажа:

    Дзякуй рэдакцыі за артыкул! Дадам – Баравому рэспект, сп. Астроўскаму -яшчэ большы, бо галоўнае – бачыць прычыну, каб арыентавацца ў крытычнай сітуацыі і знайсці лепшы, а не фальшывы выхад… А “заўсягдатару” Бічу – тут я лепей прамаўчу… бо ўжо не здольны яго допісы нават да сяэдзіны дачытваць…
    Ліцьвіну – ” Заходні Свет” Нашу Ніву не чытае! А калі ў вас ёсць іншая, пазітыўная інфармацыя наконт п’янства ў лукашысцкай Беларусі з надзейнай крыніцы – падзяліцеся, я буду рады і за ваш інтэлект, і за любую Беларусь!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы