Чытачы нашага сайта напэўна ведаюць пра Тактычную групу “Беларусь”, якая разам з украінцамі ды прадстаўнікамі іншых народаў ваюе сёньня ва Ўкраіне супраць расейскай імперскай агрэсіі. Нядаўна ўдзельнікі гэтай групы абнародавалі вельмі важную ды пісьменную заяву, датычную пэўных падзей. Некаторыя апазіцыйныя інфармацыйныя рэсуры ўзгадалі пра яе, але поўны тэкст не падалі. Мы вырашылі выставіць заяву цалкам і на нашым сайце (узята адсюль: https://www.facebook.com/takt.gr.Bielarus/photos/a.1552288455053887.1073741827.1552288388387227/1665091933773538/?type=3&theater), а таксама абмеркаваць некаторыя пытаньні, зьвязаныя зь ёй.
Рэдакцыя.
ЗАЯВА ТАКТЫЧНАЙ ГРУПЫ “БЕЛАРУСЬ”
[датычная аднаго затрыманьня у Менску]
Гэтай заявай хочам выказаць свой погляд на апошнiя падзеi, заявы кiраўнiка МУС РБ i падазрона хуткае затрыманьне неадэкватнай асобы 26.11.2015 г.
Тактычная група “Беларусь” заяўляе, што ўсе байцы знаходзяцца ў месцах дыслакацыi ва Ўкраiне. Загадам камандаваньня дабраахвотных батальёнаў забаронены вываз любой зброi з зоны баявых дзеяньняў. Парушэньне гэтага загаду – злачынства, якое вядзе да дыскрэдытацыi дабраахвотнiцкага руху.
Таму затрыманьне ў Менску выглядае як правакацыя з боку сьпецслужбаў з мэтай абгрунтаваньня перасьледу беларусаў, якiя падтрымоўваюць украiнскi народ. Увесь паказаны маскарад нагадвае стандартную страшылку, якой пужаюць наш народ. Не выключаем, што гэта толькi пачатак правакацый супраць тых, хто змагаецца на ўкраiнскiм баку.
Адказна заяўляем, што затрыманая асоба не належыць да складу Тактычнай групы “Беларусь”. Мы мелi кантакты з затрыманым i ў нас склалася ўражаньне пра яго неадэкватнасьць. Мы не выключаем, што ён мог быць манiпуляваны сьпецслужбамi.
Сваёй заявай хочам данесьцi да беларускага народу, што адзiнай арганiзаванай беларускай вайсковай адзiнкай ва Ўкраiне ёсьць Тактычная група “Беларусь”. У шэрагу вайсковых адзiнак ёсьць беларускiя дабраахвотнiкi, зь якiмi мы супрацоўнiчаем.
Зьвяртаемся да ўсiх, хто мае намер дапамагаць украiнскаму народу: не купляйцеся на “фэйкавыя” групы ў сацыяльных сетках (накшталт “Правы сектар Беларусь” дый iншыя). Усе гэтыя фантомы шкодзяць беларускай справе i могуць быць выкарыстаныя для правакацыяў.
Заклiкаем тых, хто жадае баранiць Украiну i Беларусь, далучацца да Тактычнай групы “Беларусь”. Мы маем досьвед, ведаем рэальную сiтуацыю ва Ўкраiне i баронiм сваiх байцоў. Нашая мэта – дапамога Ўкраiне i падрыхтоўка да абароны Беларусi.
Нашыя хлопцы ва Ўкраiне з часоў Майдану. Мы прайшлi баi на Данбасе.
Для разгортваньня i паўнавартаснай дзейнасьцi нам патрэбная дапамога.
Спадзяваньне толькi на цябе, беларускi й украiнскi народзе.
Далучайцеся! Занятак знойдзецца для кожнага!
Жыве Беларусь!
–
(канец заявы)
=
Ад рэдакцыі.
Для тых, хто ня ў курсе, удакладнім, што 26 лістапада на чыгуначным вакзале ў Менску Беларускі сьледчы камітэт затрымаў узброенага мужчыну, які прыехаў з Украіны (http://euroradio.fm/baec-ata-zatrymany-u-minsku-sapraudy-vayavau-my-dumali-shto-yon-varyat-ci-agent). У яго былі канфіскаваныя: бронекамізэлька, самаробная граната, пісталет Макарава, некалькі пашпартоў (гл. фота). Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа за “Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. На сайце СК (sk.gov.by) быў апублікаваны здымак даведкі пра тое, што затрыманы браў удзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны з 6 кастрычніка г.г. Паведамляецца, што мужчына — 28-гадовы ўраджэнец Віцебшчыны, навучаўся ва ўніверсітэце ў Наваполацку.
З ананімных крыніц Еўрарадыё атрымала яго фотаздымак. На ім некаторыя байцы-беларусы, які бяруць удзел у АТА на баку ўкраінскіх войскаў, пазналі яго.
“Гэта ня фэйк. Сапраўды, такі хлопец існуе. Ён з “Правага сектару”. Пра яго ад’езд ніхто ня ведаў. Мы мелі зь ім кантакт, але ня болей за тое. Асьцерагаліся гэтага чалавека, бо ён дзіўна сябе паводзіў. Мы паміж сабой жартавалі: ён ці з прусакамі ў галаве, ці агент беларускіх сьпецслужбаў. Ці адно і другое адначасна”, — паінфармаваў адзін з байцоў-беларусаў і дадаў: “У Беларусь ён езьдзіў ня раз за ўвесь кароткі час, што ён тут знаходзіўся. Найперш з гэтай прычыны мы яго асьцерагаліся. Калі шчыра, фотаздымкі зброі, якую ў яго нібыта канфіскавалі, вельмі зьдзіўляюць. Пісталет Макарава тут рэдкасьць. На чорным рынку ён каштуе больш за 1000 даляраў. Нашыя хлопцы з выведкі набывалі ПМ. І тое, трэба было пашукаць. Каб вы разумелі, аўтамат ці кулямёт знайсьці ў разы прасьцей. А штука баксаў — дурныя грошы! АКС-74 [малагабарытная мадэль аўтамата Калашнікава, — Еўрарадыё], напрыклад, каштуе ад 300 да 700 баксаў. Мы лічым, што яго маглі ўзяць “голым”, але з дакументамі, а іншае да справы ўжо прыклалі».
Удзельнікі “Тактычнай групы “Беларусь”, якая ўваходзіць у структуру “Правага сектару”, таксама пазналі чалавека на фота. Адзін зь іх сказаў: “Гэта баец з пазыўным “Дук”. Ён не ўваходзіў у шэрагі нашага падраздзяленьня, таму мы ня можам адказваць за яго дзеяньні. Пакуль гэта ўсё, што можам пракаментаваць” (http://euroradio.fm/baec-ata-zatrymany-u-minsku-sapraudy-vayavau-my-dumali-shto-yon-varyat-ci-agent).
Такім чынам, хутчэй за ўсё мы сапраўды маем дачыненьне з той ці іншай формай правакацыі лукашысцкіх сьпецслужбаў.
Але навошта яна ім спратрэбілася менавіта цяпер? – спытаюць некаторыя.
Вылучаем версію.
За пару дзён да апошняй імітацыі “прэзідэнцкіх выбараў” у Беларусі галоўны тэлевізійны канал цяперцаў “Беларусь 1” паведаміў, што “беларускія памежнікі не пусьцілі ў краіну каля 200 грамадзян Украіны, якія везьлі з сабой камуфляваную вайсковую форму, біты, дубінкі й траўматычную зброю. Шэраг з тых, хто спрабаваў уехаць у краіну, знаходзяцца ў міжнародным вышуку. Пры тым гэтыя 200 грамадзян не маглі патлумачыць мэты свайго прыезду і называлі выдуманых людзей у якасьці асоб, якія іх запрасілі”.
Нягледзячы на фэйкавы да ідыятызму характар гэтай “інфармацыі” амаль усе расейскія афіцыйныя СМІ з гатовасьцю яе паўтарылі (гл., напрыклад, тут: http://ria.ru/world/20151010/1299921412.html; http://lenta.ru/news/2015/10/10/belarusmaidown/; http://www.vesti.ru/doc.html?id=2673901; https://slon.ru/posts/57811; http://www.vz.ru/news/2015/10/10/771682.html; http://riafan.ru/433447-okolo-200-vooruzhennyih-ukraintsev-pyitalis-prorvatsya-v-belorussiyu-smi; http://www.rusdialog.ru/news/41832_1444506023; http://lifenews.ru/news/163938). Большасьць жа людзей у Беларусі пакруцілі пальцам каля скроні й падумалі рознае нядобрае і пра “беларускія” ўлады, і пра іх сьпецслужбы.
Каб неяк зьмякчыць гэты негатыўны эфект, і спатрэбіўся хаця б хто-небудзь з “бронекамізэлькай, гранатай і пісталетам Макарава”. Вось ён і аб’явіўся праз паўтара месяцы на Менскім цыгуначным вакзале…
Усяго лепшага, сябры…
Шанозўная Рэдакцыя. я вырашыў пакарыстацца вашым сайтам для заучвання текстаў пра постмодернізм. Кажуць што як што нешта паўтараць шмат разоў ( і тым больш пісаць), то ужо на восьмы раз любая хлусня успрымаецца як праўда. А тут яшчэ постмодерністская Францыя чераз яго з яго прынцыпам “Забараняць забараняецца” наблізілася блізка да нацызма (перамога М. Лепен)… А наагул ці падзеі апошніх месяцаў вакол Сіріі не нагадваюць вам што не ўсё ў постмодернізме ёсць глупствам?
Состояніе постмодернизма. это посткапиталистическое состояние, когда “приходит конец” историческим институтам, привычным человечеству по стадии “политической экономии” .- производству, политическому представительству, революционному движению, диалектике; они не разрушаются насильственно, но незаметно заменяются подобиями, обозначающими их ” в натуральную величину” и “в реальном времени”. Порядок симулякров одерживает полную победу над реальным миром, поскольку он сумел навязать этому миру свое время симулякров, свои модели темпоральности.
По мнению Бодрияра, происходит “конец труда.Конец производства. Конец политической экономии” С точки зрения мыслителя, “конец диалектики означающего/означаемого, делавший возможным накопление знания и смысла, линейную синтагму кумулятивного дискурса. Но одновременно конец и диалектики меновой/потребительской стоимости, которая единственно делала возможным общественное производство и накопление. Конец линейного измерения дискурса. Конец классической эры знака. Конец эры производства Всему этому кладет конец не революция. Это делает сам капитал. именно он отменяет детерменированность общества способом производства. Именно он замещает рыночную форму структурной формой ценности. А уже ею регулируется вся нынешняя стратегия системы. Эта социально-историческай мутация прослеживается во всем. так эра симуляции повсюду открывает возможности взаимной подстановки элементов, которые раньше были противоречимыми или диалектически противоположными. Всюду идет одно и то же “порождение симулякров”: взаимные подстановки красивого и безобразного в моде, левых и правых в политике и лжи во всех сообщениях массмедиа, полезного и бесполезного в бытовых вещах, природы и культуры на всех уровнях значения.. В нашей системе образов и знаков исчезают все основные гуманистические критерии ценности, определявшие собой вековую культуру моральных, эстэтических, практических суждений. Все становится неразрешимым – характерный эффект господства кода. Это так сказать мировой бардак капитала.
Выдатнае апісаньне чарговага варыянту дэкадэнса і хаоса (на гэты раз ужо постпосткамуністычнага), абумоўленае чарговым няверным кірункам разьвіцьця людскай цывілізацыі, які, быўшы пабудаваным на памылковых пасылах (якія ў свой час, вядома ж, падаваліся як “адзіна верныя і прагрэсіўныя” – успомніце хаця б “Канец гісторыі” Ф.Фукуямы), паступова ўсё больш адхіляючыся [кірунак разьвіцьця] ад нечага АБ’ЕКТЫЎНА сапраўднага ды праўдзівага, усё больш вертыкальна абрынаецца ў альтэрнатыву прагрэсу – у дэградацыю. Усё гэта – прыкметы набліжэньня правалу тых, хто хацеў падмануць, перагуляць, пераігнараваць сапраўднасьць-рэчаіснасьць-праўду-сьвет-бога. Такое ўжо было ў людскай цывілізацыі ня раз. Зусім нядаўна – з камуністычнай ідэяй (такой жа неадэкватнай, нерэалістычнай, утапічнай). Такое сёньня наступае з глабальна-алігархічнай, ліберастычнай ідэяй.
Калі мы жадаем вырвацца з гэтай яміны, напоўненай гнілым хаатычным штучным сьмецьцем (а жадаць варта, бо інакш – сьмерць), нам трэба ведаць мінімум дзьве стратэгіяныя рэчы:
– дапаможа толькі арыентацыя на САПРАЎДНЫЯ законы прагрэсіўнага разьвіцьця сьвету (зьвярніце ўвагу, сёньняшні дэкадэнс адбываецца пад слоганы супрацьлеглыя “постмадэрнісцкія” – “сьвет, яго законы трэба ігнараваць”; напрыклад, іх засвоіў і прапагандуе на сайце той жа сп. Біч);
– павінна адбыцца пакараньне ўсіх вінаватых у сёньняшнім дэградаваным стане людскай цывілізацыі, пачынаючы ад самых галоўных суб’ектаў (сёньня мы бачым як гэтыя вінаватыя робяць усё, каб іх ніхто не заўважыў, ня выкрыў – хаваюцца за эўфемізмамі, выстаўляюць на паказ розных марыянетак; робяць усё, каб схавацца, як схаваліся, распусьціўшыся ў часе, вінаватыя ў “камунізьме”).
Такіх як Бодрияр, як яго падае спадар Біч, на Захаде называюць алармістамі (панікёрамі). У Сьвеце дастаткова разумных людзей якіх дэзынфармацыя, рэклама, хаос, ды іншыя дурноты і масавыя звычкі не збіваюць з “панталыку”. Здольнасьць адрозніваць дабро ад зла, прагрэс ад дэградацыі, рэчаіснасьць ад лухты не страчаная. Праблема толькі ў тым каб пераканаць прасцякоў … Гэты сайт робіць свой унёсак у вырашэньні гэтай праблемы.
Дазволю сабе дробную папраўку да «штука баксаў — дурныя грошы».
Выглядае на тое, што «дурныя грошы» — малпунак з Маскальскае мовы. Панашаму: шалёныя грошы.
Усяго добрага!