Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў журналіст радыё «Свабода» Сяргей Навумчык. Адтуль інфармацыя распаўсюдзілася па іншых беларускіх СМІ (гл, напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=172819).
Вольга Караткевіч скончыла філалагічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 года. Працавала на Радыё 101.2, у Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, радыё «Свабода». Пісала ў «Нашу Ніву».
Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала ад раку, але да апошняга сачыла за беларускім жыцьцём, дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва. Яна не дажыла 10 дзён да 44 гадоў.
Сябрам рэдакцыі “НашайЗямлі” пані Вольга запомнілася шчырай адданасьцю беларускай справе. Так, напрыклад, нягледзячы на тое, што яе начальства на радыё “Свабода” ня раіла ёй зьвязвацца з намі, яна ўсё роўна брала ў некаторых з нас інтэрвю (https://nashaziamlia.org/2007/05/16/679/), хаця мы папярэджвалі, што будзем казаць… толькі праўду.
На жаль, працягваюць адыходзіць у вечнасьць лепшыя беларусы-літвіны, затое ўсё добрае, зробленае імі, назаўсёды застаецца сярод жывых…