Рэдакцыя.
Пасьля выказваньняў Букоўскага, Шаўцовай ды некаторых іншых (пра нас мы нават не кажам) яшчэ адной значнай грамадска-палітычнай асобай, якая абнародавала сваё крытычнае стаўленьне да сёньняшняй палітыкі Захаду што да Расеі, стала прэзідэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ. Яшчэ ў канцы красавіка яна дала інтэрвю адносна малавядомаму амерыканскаму выданьню “The Post’s Lally Weymouth”, у якім ня толькі агучыла планы пуцінскай Расеі, але і абвінаваціла Захад у недзеяздатнасьці, у няздольнасьці актыўна і адэкватна дзейнічаць. Кіруючыся прынцыпам: лепш позна, чым ніколі – выстаўляем гэтае інтэрвю і на нашым сайце (узята адсюль: https://surmasite.wordpress.com/2016/04/26/%d0%b4%d0%b0%d0%bb%d1%8f-%d0%b3%d1%80%d0%b8%d0%b1%d0%b0%d1%83%d1%81%d0%ba%d0%b0%d0%b9%d1%82%d0%b5-%d1%81%d1%80%d1%8b%d0%b2%d0%b0%d0%b5%d1%82-%d0%bc%d0%b0%d1%81%d0%ba%d0%b8-%d1%81-%d0%b7%d0%b0%d0%bf/).
ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙТЭ ЗРЫВАЕ МАСКІ З ЗАХОДНІХ ЛІДАРАЎ
– “Як вы ацэньваеце сітуацыю ва Украіне?
– Сітуацыя там пагаршаецца. Расейскія войскі ўсё яшчэ на тэрыторыі Украіны. Гэта азначае, што Еўропа і сьвет дазваляюць Расеі ня толькі запалохваць сваіх суседзяў, але і прымяняць ваенныя сілы супраць іх. Гэта тое ж самае, што міжнародны тэрарызм, тое, што мы бачым у Іраку і Сірыі.
Ва Украіне адбываецца сапраўдная вайна. Еўрапейскі Зьвяз і большасьць сусьветных лідараў спрабуюць казаць пра гэта не як аб вайне, а як аб нейкай падтрымцы тэрарыстычных груп. Мы бачылі выпадак з Крымам. З самага пачатку там былі нейкія «зялёныя чалавечкі», але неўзабаве яны аказаліся служачымі расейскай арміі. Цяпер тое ж самае адбываецца ва Ўсходняй Украіне. І я ўпэўненая, што гэта не апошняя тэрыторыя, на якой Пуцін мае намер прадэманстраваць сваю сілу.
– Як вы лічыце, куды Пуцін пойдзе далей?
– Калі санкцыі ў дачыненьні да Расеі будуць мяккімі альбо яны ня будуць цалкам ужытыя, я ўпэўнена, што ён будзе спрабаваць злучыць Усходнюю Украіну з Паўднёвай Украінай і Крымам. Толькі што ён заявіў, што калі б ён захацеў, то яго салдаты за два дні занялі б Варшаву, краіны Балтыі і Бухарэст. Гэта адкрытая пагроза ў дачыненьні да суседзяў.
– Ці можа ён увайсьці ў Прыднястроўе?
– Калі мы дазволім яму гэта зрабіць, ён будзе ісьці куды заўгодна. Праблема ў тым, што пуцінская Расея гатовая да вайны і жадае ваяваць, а вось Еўропа і Захад не гатовыя да вайны. Цяпер ні ў Еўропе, ні ў сьвеце няма такога лідара, які б мог спыніць Пуціна. Нарэшце, мы дзівімся, як так атрымалася, што захопліваюцца ўсё новыя тэрыторыі ды краіны. Прамаруджваньне ў рашучых дзеяньнях, каб спыніць агрэсара на гэтым шляху, абярнецца значна больш дарагой цаной для ўсіх, калі наогул не будзе занадта позна.
– Вы занепакоены тым, што наступная атака можа быць супраць краін Балтыі?
– Калі яго ніхто ня спыніць ва Украіне, ён, безумоўна, пойдзе далей.
– Хіба ж пятага артыкула Дамовы НАТА недастаткова, каб адчуваць сябе ў бясьпецы?
– Не [! – Рэд.]. Усе заяўляюць, што пяты артыкул Дамовы НАТА застаецца ў сіле. Тым ня менш, гэта ня спыніць Пуціна ў яго падступных планах, калі ён не ўбачыць рэальных дзеяньняў еўрапейскіх і сусьветных лідараў. Калі ён не ўбачыць, што яны ня проста гавораць. Мы павінны яго спыніць ва Украіне. Да гэтага часу некаторыя гэта яшчэ да канца не разумеюць. Вось чаму я кажу, што лідарства Еўропы зараз знаходзіцца ў руках Пуціна, а не Захаду [! – Рэд.].
– Ці імкнецца Пуцін падзяліць Еўропу?
– Пагроза Пуціна цяпер ня меншая за «Ісламскую дзяржаву» ў Іраку і Сірыі.
– Дык вы лічыце, што “Ісламская дзяржава” і Расея аднолькава з’яўляюцца тэрарыстамі?
– Так. Я думаю, што Расея тэрарызуе сваіх суседзяў з дапамогай менавіта тэрарыстычных метадаў [! – Рэд.].
– Тым ня менш, сьвет больш заклапочаны «Ісламскай дзяржавай».
– Вядома. Гэта асноўная праблема. На жаль, адначасна гэта дзіўная магчымасьць для Пуціна рабіць усё, што яму захочацца. Пуцін стварае пагрозу. Хоць бы і так званыя “мірныя перамовы ў Менску”, якія адбыліся пасьля ультыматуму Пуціна. У іх Захад і ЕўраЗьвяз паддаліся на яго ўмовы, што на практыцы азначае падзел Украіны.
– Злучаныя Штаты пасылаюць украінцам сухія пайкі, але краіны яны дасягаюць на нямецкіх грузавіках, каб толькі не раззлаваць Пуціна.
– Чаму мы так клапоцімся пра тое, каб не раззлаваць Пуціна, які сам адпраўляе сваіх салдат забіваць і акупаваць Украіну? Чаму мы пры гэтым так жа трапятліва не зьвяртаем увагі на пачуцьці украінцаў? Рана ці позна мы ўсё роўна назавем Пуціна тэрарыстам і злачынцам…
– Ці нагадвае цяперашняя сітуацыя вам Судзеты?
– Сітуацыю, якая склалася напярэдадні Другой сусьветнай вайны? Так, вядома. Таму што мы з адкрытымі вачыма дазваляем дзяліць Украіну [! – Рэд.].
– Як вы думаеце, пасьля сустрэчы НАТА ва Уэльсе Захад атрымаў адэкватную абарону?
– Пасьля саміту ва Уэльсе НАТА прачнулася. Альянс ня сьпіць. Мы атрымалі сродкі па падвышэньні бясьпекі. Мы павінны больш інвеставаць у абарону. Але колькі мы маем часу?
– Як вы лічыце, магчыма, санкцыі з’яўляюцца зусім не балючымі для Пуціна?
– Іх недастаткова. Можа быць, калі ён пойдзе далей, санкцыі будуць больш жорсткімі.
– Кіраўнік службы бясьпекі Украіны пацьвердзіў амерыканскім чыноўнікам, што аб перамір’і дамоўлена.
– Так. Еўрапейцы ды іншыя краіны запатрабавалі, каб прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пагадзіўся з усімі ўмовамі, нават з тымі, якія для яго не былі прымальнымі – таму што Украіна стала падзеленым дзяржавай.
– Так што Расея атрымала Крым, а цяпер яшчэ і Ўсходнюю Украіну?
– Так, і гэта зроблена па дабраславеньні еўрапейскіх ды іншых лідараў, таму што яны зусім не дапамаглі Украіне [! – Рэд.].
– І вы занепакоеныя адносна пагроз вашай краіне?
– Усе суседзі Расеі ў цяперашні час пад пагрозай. Ён [Пуцін] раскідвае пагрозы і нават жартуе, што гэтыя суседскія краіны не зьяўляюцца сапраўднымі дзяржавамі.
– Ці вы лічыце, што ўсё скончыцца вайной?
– Мы можам пазьбегчы вайны. Калі абодва бакі настроены на вайну, вайны ніколі ня будзе.
Калі Расея поўная рашучасьці ісьці на вайну, а Захад будзе спрабаваць ўсяляк пазьбегнуць ваеннага канфлікту, тады Расея будзе ісьці так далёка, як мы ёй дазволім.
Умовы перамір’я ва Украіне былі прапанаваны Расеяй. Захад не падтрымлівае Украіну ваеннымі сродкамі [! – Рэд.]. Расеі дазволена рабіць ва Украіне ўсё, што заўгодна. Гэта ганьба, што ў ХХІ-м стагоддзі заходнія лідары дазваляюць агрэсару дзейнічаць у незалежнай дзяржаве, як ён захоча [! – Рэд.].
Я рада, што Абама нарэшце прадэманстраваў лідарства ў Іраку і Сірыі. Спадзяюся, што гэта дазволіць яму паказаць тое ж самае і ў дачыненьні да Украіны. Лідарства прыходзіць праз навучаньне. Ніхто не нараджаецца лідарам, але ім можна стаць.
– Між тым, літоўская сітуацыя застаецца складанай?
– Мы былі акупаваны на працягу 50 гадоў, і мы ведаем, як трэба змагацца з нашым суседам. Я зьдзіўленая тым, што сутыкнуцца з Расеяй баяцца нават тыя краіны, якія ніколі не адчулі на сабе расейскую агрэсію.
У апошні час найбольш гучна кажуць (пра пагрозу) тыя дзяржавы, якія маюць мяжу з Расеяй, асабліва Летува ды Польшча. Публічныя заявы і мужнасьць сароміць заходніх лідараў за іх безадказнасьць па абароне свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці зьяўляецца адным з галоўных сродкаў, нашай зброяй у барацьбе супраць агрэсіі Расеі.
(канец інтэрвю)
Калі дробная дзяржава і яе лідэр пачынае нешта думаць пра палітыку вялікіх дзяржаў, то атрымліваецца неадэкватная балбатня і ашуканства.
Для Захада адзіны палітычны гулец — гэта Расея. Як лепш падзяліць здабытага мядзведзя — вось задача для Захада? Як? Лепш за ўсё па часцях. Падзяліць Украіну па частках: Крым, Адзеская і Херсонская вобласьці — самастойны пратэктарат, які можна ў будучыні засяліць сваімі людзьмі. Закарпацце таксама не ўпісываецца ва Украіну… Летува адчувае небяспеку, яна разумея, што Кёнісберг можа быць вернуты немцам разам з Клайпедай, а Віленскі край ізноў заселены палякамі і пшэкамі….
Па майму меркаванню Пуцін перанёс — запланаваную вайну на тэрыторыі Украіны — у Сірыю. І сотні тысяч ісламістаў якія мэтанакіравана былі запушчаны на тэрыторыю Еўропы ў якасьці будучых ваяроў ІГ на тэрыторыі Украіны апынулісяў падвешаным стане.
Захад зараз цісне на постсавецкую тэрыторыю эканамічна і фінансава, каб разарыць, давесьці да нэнзы, а потым скупіць тэрыторыі па часцях па таннаму кошту.
Са сп. Літвіна так і выперае рускасць. Адной з яе прыкметаў ёсць павага толькі да магутных краінаў і іх’ кіраўнікоў. Літва і Даля не адносіцца да такіх, і вось адразу абраза – Літвін напісаў што ўсё што яна сказала ёсць балбатня і ашуканства. Як што такія погляды як сп. Літвіна выказвае жыхар малой дзяржавы як Беларусь. то гэта канешне халопства.
Летувісы ў 1940 годзе пасля захопу Літвы Расеяй крычалі: “Вільня мусу. Летува русу”. Што ў перакладзе ёсць : “Вільня нам, Літва рускім”. Як што успомніць расейскую мапу на якой Вільня і Беларусь зафарбованы колерам Расеі, то як бы нам не прышлося крычаць: “Вільня нам. Беларусь Расеі” Улічваючы дурасць нашых уладаў цалкам магчыма Пуціну разыграць падобную карту.
Пры чым тут павага? Аналітык, нават аматар, павінен прагматычна і рэальна разглядаць палітычную сытуацыю і заўсёды ўлічываць фактар сілы. Зараз адбываюцца вельмі цікавыя палітычныя зрухі між моцнымі дзяржавамі і аналітык-аматар павінны ўважліва іх адсочваць і рабіць прагнозы, каб своечасова запасціся патрэбным сцягам…