Эдвард Лукас
Мы ўжо зьбіраліся былі пераходзіць да крытычнага аналізу іншых грамадска-палітычных зьяў-працэсаў, якія адбываюцца ўнутры і вакол Беларусі, але зьвярнулі ўвагу на правакатыўны каментар Паўла Біча да папярэдняга артыкула, які заявіў, што наш сайт “антызаходняй рыторыкай распужаў усіх чытачоў”. Усе 10 гадоў мы папярэджвалі “дэмакратычныя краіны Захаду” пра магчымасьць таго, што ўжо адбываецца, калі Захад будзе працягваць сваю безадказную палітыку ў дачыненьні да Расеі. Мы спрабавалі ня толькі пісаць пра неадэкватнасьць гэтай палітыкі, але і выяўляць яе прычыны. Нас сапраўды мала хто чуў. І гэта ўжо ГІСТАРЫЧНЫ ФАКТ! Сёньня ж мы, як мала хто, ГАНАРЫМСЯ зробленым, бо гэта МЫ БЫЛІ ПРАВЫ! І сёньня ўжо гэта вымушаны прызнаваць вядучыя заходнія грамадска-палітычныя дзеячы ды аналітыкі. У доказ прыводзім артыкул аднаго з аўтарытэтных заходніх (брытанскіх) палітолагаў, у якім ён заклікае і заходніх палітыкаў, і розных “пужлівых чытачоў” прыстухацца да такіх, як мы (Артыкул Эдварта Лукаса перашапачаткова быў выстаўлены тут: http://www.thetimes.co.uk/edition/comment/we-must-stand-up-to-putins-gangster-state-lclxflz9j; для нашага перакладу ўзяты адсюль: https://www.openrussia.org/notes/704284/).
Рэдакцыя.
“Больш за два дзесяцігоддзі брытанскі істэблішмэнт адмахваўся ад папярэджаньняў аб расейскай пагрозе. Такіх людзей, як я і мае сябры ў Эстоніі, Латвіі, Літве і па ўсім сьвеце, не прымалі ўсур’ёз, лічылі параноікамі, якія захрасьлі ў мінулым. Усе лічылі, што Расея – гэта ў горшым выпадку перашкода, але ніяк ужо не пагроза.
Цяпер у Ўайтхоле, як і ў іншых еўрапейскіх сталіцах, мала хто адстойвае такі пункт гледжаньня. Такія краіны, як Швецыя, для падыходу якой да пытаньняў бясьпекі заўсёды быў характэрны спакой, які мяжуе з абыякавасьцю, цяпер рыхтуюцца да адбіцьця сапраўднай і нават, як лічаць вайскоўцы, непазьбежнай пагрозы. Абмяркоўваюць аднаўленьне прызыву ў войска. Вяртаюць на службу сьпісаныя берагавыя супрацькарабельныя ракеты, уключаючы пускавыя ўстаноўкі, якія для гэтага забіраюць з ваеннага музея.
Расея пераўзброілася да такой ступені, што нам няпроста будзе абараніць сваіх саюзьнікаў на рубяжах НАТА ад ваеннага нападу. Крэмль распрацаваў новыя спосабы вайны: прапаганду, кібератакі, эканамічны ціск і подкуп палітыкаў [тут названы галоўныя элементы цяпершняй гібрыднай вайны, якая ўжо ідзе. – Рэд.].
Усё гэта можна было ўбачыць ва Ўсходняй Еўропе на працягу дзесяцігоддзя ці нават больш, але мы не зьвярталі на гэта ўвагі [! – Рэд.].
Цяпер гэтая зброя накіравана на нас, і мы спрабуем нешта гэтаму супрацьпаставіць. Уявіце сабе, што год таму нехта сказаў бы, што Расея можа нахабна ўмяшацца ў ход прэзідэнцкіх выбараў у ЗША і, магчыма, нават зьмяніць іх вынік, і што Амерыка апынецца занадта зьбянтэжанай і нясьмелай, каб даць адпор. Над ім бы ўсё сьмяяліся.
Фармальна Расея нашмат слабейшая за Захад, калі меркаваць па ВУП, ваенных магчымасьцях, насельніцтве, саюзьніках. Рэжым Пуціна ня змог дыверсіфікаваць эканоміку, мадэрнізаваць інфраструктуру ці стварыць эфектыўную сістэму дзяржаўнай службы. Большая частка даходаў ад продажу нафты і газу разбазарваецца або крадзецца.
Але ў Расеі ёсьць вялікія і, магчыма, вырашальныя перавагі. Уладзімір Пуцін рашучы, а мы – не. Ён згодны пайсьці на эканамічныя абмежаваньні, мы – не. Ён гатовы парушаць правілы, мы – не. Ён здольны пайсьці на прымяненьне сілы, а мы ізноў жа – не.
Мэта Расеі – ні для каго не сакрэт. Яна хоча перавярнуць еўрапейскую сістэму бясьпекі, заснаваную на агульных правілах, якую яна лічыць “крывадушнай і несправядлівай”. Замест гэтага ёй патрэбны сьвет двухбаковых пагадненьняў – па энергетыцы, па бясьпецы, па абароне, – дзе ў Расеі як у вялікай дзяржавы будзе вырашальнае слова [а гэта будзе ўжо справядліва і некрывадушна? – Рэд.].
Яе стратэгія простая: падзяляй і ўладар. Яна ўзнагароджвае некаторыя краіны – сёньня Венгрыю з прэм’ерам Віктарам Орбанам, на наступны год, магчыма, Францыю з прэзідэнтам Франсуа Фіёнам – за тое, што яны ёй падыгрываюць. Іншых яна карае – пакуль гэта Грузія і Украіна, неўзабаве, магчыма, будуць Эстонія ці Польшча [у 1001-ы раз ні Беларусі, ні беларускага народу зноў няма. – Рэд.] – за тое, што тыя маюць сьмеласьць супраціўляцца.
І гэта спрацоўвае. Клей, на якім трымаецца адзінства Захаду, слабне. Як пісала The Times у мінулую суботу, Рада нацыянальнай бясьпекі сьпешна пераацэньвае ўразьлівасьць Вялікабрытаніі для расейскіх кібератак, а на пачатку наступнага году на пасяджэньні, прысьвечаным гэтай тэме, старшынстваваць будзе прэм’ер-міністр. Але ўсё гэта недастаткова і занадта позна. Тыя, хто адказвае за бясьпеку краіны, са спазьненьнем пачынаюць разумець, што Расея перамагае і будзе працягваць перамагаць.
Гэта першы крок да ўсьведамленьня становішча, у якім мы знаходзімся. Мы больш ня можам спадзявацца на тое, што нас абароніць Амерыка. Нашы горшыя засьцярогі адносна Дональда Трампа рэалізаваліся; хутка мы можам адкрыць для сябе, што Амэрыка шкодзіць, а не дапамагае нашай бясьпецы [! – Рэд.]. Лёгка ўявіць, як ЗША выкручваюць рукі сваім еўрапейскім саюзьнікам, каб тыя дзейнічалі ў адпаведнасьці з “праграмай”, дэмілітарызавалі краіны на ўсходняй мяжы альянсу, перасталі падтрымліваць Украіну і адмянілі санкцыі. І ўсё гэта “дзеля сумеснай расейска-амерыканскай антытэрарыстычнай дзейнасьці”.
Выгады ад гэтага могуць апынуцца ілюзорнымі. Нішто не перашкаджае Расеі супрацоўнічаць з Захадам у барацьбе з тэрарызмам ужо сёньня. Затое ахвяры будучай «вялікай зьдзелкі» будуць цалкам рэальныя.
Нам трэба змагацца, каб не дапусьціць такога зыходу. Але трэба і рыхтавацца да горшага – да постатлантычнай Еўропы, дзе шчупальцы расейскага ўплыву абаўюць многіх з нашых саюзнікаў па НАТА. Будзе цяжка, але катастрофу можна прадухіліць. У нас ёсьць усе сродкі самаабароны. І ў «прыфрантавых» дзяржаў Еўропы – скандынаўскіх, балтыйскіх і Польшчы [сярод якіх, як бачым, зноў, ужо заканамерна не названа ня толькі наша Вялікалітва-Беларусь, а і Україна, Грузія. – Рэд.] – сумарны ВУП большы за расейскі.
Абаронныя выдаткі гэтых дзевяці [названа сям. – Рэд.] краін у суме прыкладна роўныя палове расейскіх. Але Расеі даводзіцца ўтрымліваць «звышдзяржаўны» ваенны апарат з глабальнымі прэтэнзіямі, а «прыфрантавым» дзяржавам трэба толькі абараняць сябе [то бок НАТА ўжо няма?… – Рэд.].
Дадамо да гэтага Вялікабрытанію зь яе ядзерным арсеналам, выведкай і магчымасьцямі «кібернетычнай звышдзяржавы», а таксама яшчэ некалькіх саюзьнікаў, такіх, як Канада [без ЗША ды Францыі зь Нямеччынай?! – Рэд.], і мы будзем па-ранейшаму пераўзыходзіць Расею на ўсіх франтах.
Але нам час пачынаць карыстацца сваімі перавагамі. Самая вялікая зь іх – фінансавая. Мы ня можам перашкодзіць расейскім клептакратам працягваць красьці ў іх уласнага народу мільярды, але мы можам ускладніць адмываньне гэтых грошай праз нашу банкаўскую сістэму [а вось і яшчэ адныя памочнічкі расейскай імперыякратыі названыя… – Рэд.].
Такі шанец дасьць папраўка да закона аб фінансавых злачынствах, якую цяпер разглядае парламент. Яна названа імем Сяргея Магніцкага, расейскага юрыста, якога забілі да сьмерці ў турме пасьля таго, як ён раскрыў падатковае махлярства на £ 150 млн. Частку гэтых грошай злачынцы адмывалі ў Лондане.
Калі Тэрэза Мэй сур’ёзна ставіцца да абароны сваёй краіны, то ўрадавая падтрымка гэтай міжпартыйнай ініцыятывы будзе добрым пачаткам, асабліва калі яна ня стане прыслухоўвацца да крыкаў эгаістычных фінансістаў з лонданскага Сіці [зноў зьвярніце ўвагу на памочнікаў расейскай імперыякратыі на Захадзе; на гэты раз іх называем ня мы, іх ужо называе брытанскі палітолаг! – Рэд.]. Папраўка дазволіць ураду й іншым зацікаўленым бакам зьвяртацца да суду з просьбай аб замарожваньні актываў у Вялікабрытаніі, якія належаць тым, хто мае дачыненьне да парушэньняў правоў чалавека.
Такая мера нанясе Пуціну ўдар у самае балючае месца. Датычныя да перасьледаў крымскіх татараў або да жорсткага абыходжаньня з украінскімі вязьнямі могуць сур’ёзна задумацца, калі іх асабістыя фінансы апынуцца пад пагрозай.
У больш шырокім сэнсе трэба аб’яднаць розныя элементы ва ўрадзе і грамадстве, якіх тычыцца расейская пагроза. Да прыкладу, кіберзлачынствамі, да якіх датычная Расея, павінна займацца ня толькі сістэма крымінальнага правасуддзя (бо тыя ж хакеры могуць працаваць у інтарэсах выведслужбаў Крамля).
Нашы банкіры, юрысты, фінансісты павінны адказьней ставіцца да выбару кліентаў і да інструкцый, якія тыя ім даюць. Нашы ўніверсітэты таксама ўразьлівыя, як паказаў скандал (гл. http://www.inopressa.ru/article/19dec2016/ft/spy.html) з магчымым расейскім спансаваньнем кембрыджскага семінару па бясьпецы.
Мы бачым, што Расея ўпампоўвае грошы ў грамадскае жыцьцё іншых краін праз СМІ, эксьпертныя рады, палітычныя і акадэмічныя арганізацыі. Мэтай можа быць збор выведданых, прасоўваньне расейскага ўплыву ды іншая шкоданосная дзейнасьць. Тое ж самае спрабаваў рабіць Савецкі Саюз, але сёньня мы куды менш асьцярожныя.
Нам патрэбны выразныя механізмы абмену інфармацыяй аб расейскім ўмяшаньні ў жыцьцё нашых грамадстваў; з пагрозай неабходна змагацца разам. Гэта цалкам магчыма. Нашы саюзьнікі ў «прыфрантавых дзяржавах» [сярод якіх, як бачым наша Вялікалітва-Беларусь не называецца. – Рэд.] бачаць расейскую пагрозу куды выразьней, чым мы, і ў тым, што тычыцца супрацьстаяньня ёй, яны наперадзе нас.
Нам варта было б паспрабаваць да іх прыслухацца…”.
(канец артыкула Эдварда Лукаса ў The Times).
=
Ад рэдакцыі:
Ну, што, сп. Біч, можа, і Э.Лукас вас “распужаў сваёй антызаходняй рыторыкай”?
Сп. Астроўскі, асноўны пасыл усіх вашых разважанняў – Захад кепскі і наш вораг; і пад гэты пасыл вы лёгка ў гісторыі знаходзіце гістарычные падтвяржжэнні, і кожны раз здаецца нават чакаеце калі з’яўляецца новае падтвярджэнне. Я ж лічу што цяпер у нас галоўны вораг,- як нашай незалежнасці, так і існаванню нас як нацыі -, з’яўляецца Расея і адзіным сябрам ў змаганні супраць яе пакуль ёсць толькі Захад. І таму деманстарыўна гадіць на Захад ў тым ліку і на Польшчу гэта глупства. Лукас анічога новага не сказаў. Падобнае цяпер з утра да вечара льецца з расейскіх ТВ. Калекцыніруйце і далей памылкі Захада.і лічыце сабе велікімі аналітікамі.
Што да тлумачэнняў вакол Белсата, то я разумею іх так. За чвэрць стагоддзя беларуская апазіцыя не выхавала нацыі і не вырвала яе з рускага. міра Так для чаго і надалей выкідваць грошы на такую апазіцыю-вырашылі палякі.. Больш за тое, беларускасць як разнавіднасць рускасці ёсць ідэалогія варожая польскасці (доказ гэтага пазіцыя вашай Рэдакцыі) Так для чаго палякі будуць фінансаваць такую структуру? Яны пачнуць на польскай мове асветляць падзеі ў Беларусі з надзеяй што ім удасцца адкусіць частку апазіцыі і выхаваць з іх крэсавых палякаў. Я даўно пісаў што педаліраванне беларускасці скончыцца расколам нашага народа на “рускіх” і “палякаў”. і вы ў Гародне маглі б зауважыць гэта яшчэ раней за меня. Вось таму я уцепіўся за літвінства. з надзеяй не дапусціць такога.
1) Сп. Біч, мы зназумелі, што парыраваць вам няма чым. замест адказу – пустаслоўе.
2) Мы так доўга і так падрабязна ўсё тлумачым (мы – 10 гадоў толькі на сайце, сп. Лукас заяўляе, што 20 гадоў…), што гэтыя вашы адгаворкі выглядаюць альбо балбатаньнем дэбілоіда, якому нічога немагчыма патлумачыць з-за яго нізкага інтэлекту, альбо адгаворкамі агента заходняга фінансавага ці польскага імперыялізмаў, якому таксама немагчыма нічога патлумачыць з-за таго, што ён выконвае сваю гнюсную працу супраць свайго (а, можа, не свайго?) народу.
Паколькі мы ведаем вас, як чалавека з большага разумнага, мы схіляемся да другой версіі.
Сп. Біч, вы – агент заходняй фінансавай алігархіі й польскіх імперыялістаў! Гэта нам ясна (дарэчы, у КХП ёсьць ваш аналаг – Бенядзік). Апавядзіце лепш, калі і за колькі вас нанялі? Пры якіх абставінах адбылася вярбоўка? Можа, што яшчэ істотнага і цікавагна ў гэтым ключы, толькі не вярзіце больш тую прымітыўшчыну, якой вы вось ужо шмат гадоў спрабуеце апраўдваць цалкам правальную палітыку ліберастычнай часткі Захаду і вытворнай ад яе “беларускай” “апазіцыі”. Бо атрымліваецца, што вы нават сёньня апраўдваеце тых, хто забясьпечваў захаваньне этнацыднай улады Лу-кі ў Вялікалітве-Беларусі на працягу чвэрці стагоддзя, тых, хто саўдзельнічаў стварэньню рэжыма новага Гітлера (на гэты раз у Расеі). Лепш адмяжуйцеся, пакуль яшчэ ёсьць шанц, ад названай пошасьці, бо калісьці (магчыма дастаткова хутка) і заходніх ліберастаў, і “беларускіх” “апазіцынераў” будуць судзіць на міжнародным трыбунале разам расейскімі фашыстамі і “беларускімі” вішыстамі…
Так то яно так, але зьвярніце ўвагу, Ахоцкае мора і Паўднёвыя Курылы Расея аддае Японіі. Фактычна. Зараз нібыта для сумеснага карыстання, а потым праз 10 год дэ-факто, стане і дэ–юрэ. Далёкі Усход фактычна паступова падпадае пад эканамічнае і фінансавае падпарадкаванне Кітая. У Сібіры міліён км. квадратных адданы кітайцам для карыстання. У Расеі і на постсавецкі прасторы адбываюцца страшныя працэссы разбурэння, новае пакаленне ўжо будзе не ў стане абараніць свае дзяржавы. Асабліва там дзе няма моцнай нацыянальнай ідэі.
Узброеныяе сілы ЗША мацней усіх узброеных сіл астатніх дзяржаў. Праз дзесяць год ЗША перойдзе да новых ваеных тэхналогій, дзе чалавек будзе не ў сілах ваяваць з робатамі, беспілотнымі знішчальнікамі, мініятурнымі ”мухамі”, ”пчоламі” на аснове нанатэхналогій. Расейская навука знаходзіцца ў заняпадзе. Улада траціць вялізныя сродкі на чэмпіянат па футболу… Бачна неадэкватнасьць дзеянняў маскоўскай метраполіі… Некага захопліваць, а потым карміць!? Імперыя развальваецца, калоніі адыходзяць, Сібір і ўсё за Уралам — гэта калоніі. Каўказ, Дагестан рана ці позна таксама адпачкуюцца. Але Расеі трэба гэты працэс запаволіць, таму ствараюцца нейкія ўзброеныя сілы якія могуць адбівацца ад Ігілаў.
Мы — ліцвіны пры пагрозе вайны павінны толькі ўсвядоміць да каго выгадней ісці ў палон. Адзін дзень мы павінны паваяваць, а праз дзень здацца. Доўга падпісываць пагадненне аб перамірыі ці міры, калі дазволяць, то гадоў 20 ці пяцьдзесят. Гэта значыць стаць акупаванай краінай, у якой мужчынская насельніцтва не падляжыць прызыву ў імперскія войскі.
Был завербован іностраннымі разведкамі яшчэ в 1945 году когда мне было 4 года. С тех пор выполняю все іх заданія. Мою предательскую работу оні щедро оплачівают, сбрасывая мне грошы на парашутах над дачным участком ( это аванс), а зарплату мне оставляют в туалете на станціі Рыбцы (мужское отделеніе) в щелі между шиферной крышей і стеной із сіліканого кірпіча в полиэтиленовым пакете. Вашу конраразведывательную работу я одобряю. Только быстрее переходите от таких мелких сошек как я к более крупным особам.
Добра, хутка будзе і пра больш буйных…
Павел Біч:,
Дзякуй за праўду – а я то і недапяў адразу, чаму ў вашых каментах дух “з туалетішча”- вы рукі не мыеце пасьля падліку грошай – адразу каментуеце !…
Людзі, не сварыцеся! Павал – (беларускі) ліцвінскі патрыёт, але са сваімі акцэнтамі і прыхамасьцямі. Адносьцеся да яго выказываньняў з гумарам.
На Захадзе абывацелі шмат гадоў жывуць ціха-мірна, багата, звыкліся, не маюць стрэсаў, нянавісьці, добразычлівыя … Нашыя праблемы з дыктатарамі, шалёнымі гэбіламі, этнацыдам … ім незразумелыя. Тамтэйшыя палітыкі “ідуць за народам” і толькі калі іх узрываюць ісламісты пачынаюць чухацца. Інэрцыя …
Віншую Вас сябры з надыходзячым Новым годам!
Жадаю ў Новым годзе хоць крыху здароўя, больш гумару ( бо усё пройдзе, і ўсё суета сует.) Таксама спадарства жадаю нам усім больш еднасьці і добразычлівасьці ў стасунках між сабой.
Уперадзі, як я бачу жыццё, будзе цяжэй і перспектыў таксама не бачу для слабейшых, хваравітых, лухтаватых, да якіх адношу ў першую чаргу самаго сябе. Можна зазначыць, што ў інфармацыйнай вайне перамог сусветны алігархат.
І ні гледзячы ні на што, з Новым Годам сябры!
Siarhiej: ”Інерцыя…”
”– … я здоляў, дзякуючы імпульсу духа ”адчуць сваю тоеснасьць”, адчуць сябе тым промнем сьвета – і амаль дасягнуў ”вызваленне”, і ”боскасьць” пачала прачынацца ў ва мне. Але пры пераходзе ад звычайнасьці да ‘’акіянічнасьці’’ я адчуў Страх.
— Які страх? – Міраслаў напружана ўчапіўся вачыма ў змрочны твар пісьменніка.
— Вялікі Страх перад вышынёй, сонечнай прасторай і не зрабіў крок уперад, замешкаўся, затаптаўся на месцы, страціў момант, урэшце адступіў і прайграў…
Цяпер Міраслаў глядзеў з вялікай цікавасьцю.
— І што, што было далей?
— У выніку атрымаў іншы досьвед. Тая самая рэчаіснасьць пачала паўставаць не ў абсалютным акіянічным і сонечным выглядзе, а ў выглядзе шараговых, звычайных, таму для мяне бесэнсоўных і змрочных з’яў і падзей.
— Чаму, чаму так адбылося?
— Добрае пытанне, Міраслаў. Яшчэ кавы, калі ласка. – Звярнуўся Фёдар да ветлівай афіцыянткі, каб неяк умацавацца, і неахвотна прадоўжыў гаворку.
— Некалі я працаваў на комплексе па адкорму бычкоў і зьвярнуў увагу, што іншы раз бык зрывае ланцугі, дасягае вызвалення, бяжыць да выхада з памяшкання-турмы і выйшаўшы з дзвярной проймы, прыпыняецца. Перад ім свабода, сонечны лес, бясконцы зялёны луг, рэчка. Бык здзіўлена ўзіраецца ў гэты незнаёмы, светлы і шчаслівы сусьвет і потым — вяртаецца назад у будынак фермы з пахамі аміяка, гною, мноствам іншых быкоў. Вяртаецца ў знаёмае падняволенае жыццё, бо не ведае, не ўяўляе сабе жыццё свабоднае.
— Страх, такім чынам Страх невядомага…. – Міраслаў моцна задумаўся крыху нахіліўшы буйную галаву з цёмнарусымі валасамі.
— Хутчэй Няведанне! …” тэкст з апавядання ”Падранак”.
Чалавек выйшаў зь вязьніцы, дзе быў зьняволены цягам доўгх гадоў.
І…
«Вчера мне дали свободу…
Что я с ней делать буду?»
(Владимир Высоцкий)
«ншых яна карае — пакуль гэта Грузія і Украіна, неўзабаве, магчыма, будуць Эстонія ці Польшча [у 1001-ы раз ні Беларусі, ні беларускага народу зноў няма. – Рэд.] — за тое, што тыя маюць сьмеласьць супраціўляцца.»
——————
З чаго зьдзіўляцца, што «беларускага народу зноў няма»? Бо ў гэтым сьпісу тыя, хто «маюць сьмеласьць супраціўляцца». Гэдак званы “беларускі народ” такой сьмеласьці пакуль аніяк ня выявіў. 🙁