Рэдакцыя.
Сёньня ў працяг словаў Кастуся Каліноўскага – нашага нацыянальнага героя (гл. папярэдні матэрыял) – мы выстаўляем на нашым сайце частку інтэрвю знакамітага чачэнскага прэзідэнта-героя Джахара Дудаева (гл. фота). Адпаведны матэрыял быў выстаўлены ў сеціве журналістам Віталём Скобельскім (https://www.youtube.com/watch?v=mSAAZaIKuLU; мы выстаўляем частку ў інтэрвале 9:20-13:40). З нагоды нагадваем, што ўвесь час яго прэзідэнцтва (з кастрычніка 1991 г.) за Дж..Дудаевым палявалі расейскія “сьпецслужбы”. Тры замахі скончыліся няўдачай. Але ў красавіку 1996 года Дудаеў быў забіты расейскай ракетай, наведзенай на яго мабільны тэлефон і выпушчанай з ваеннага самалёта. Па зьвестках чачэнцаў, нацэльваць ракету дапамагалі амерыканскія сьпецслужбы, якім паступіў адпаведны загад з адміністрацыі прэзідэнт ЗША Біла Клінтана (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2016/04/21/112059/20-let-nazad-21-aprelya-1996-goda-byl-ubit-dzhokhar-dudaev.shtml).
Джахар Дудаеў:
“Нам прапануюць [наступнае]: у лесе злапалі дзікага мядзьведзя, пасадзілі ў клетку і кажуць: “ідзі, захадзіў у клетку і сябруй зь ім – падай яму [руку] і жыві з гэтым зьверам дружна…”.
Вось што такое Расея.
–
Увесь сьвет ведае, што тут [у Чачні] не было і няма ніякай апазіцыі [гаворка пра тых, хто яднаўся вакол бацькі цяперашняга “прэзідэнта” Чачні Кадырава. – Рэд.].
Апазіцыя павінна мець радыкальную праграму, мець сваю грамадска-палітычную структуру, [быць] зарэгістраванай. Яе дзейнасьць мусіць быць прызнаная і прынятая ў прававым асьпекце. [Але] нічога падобнага няма.
Расея зьбірае бандыцкія групоўкі з расейскіх злачынцаў. Іх называюць “апазіцыянерамі”. [Расея] ўзбройвае іх да зубоў, плаціць ім буйныя грошы, адпускае ім незьлічоныя сродкі, проста нямысьлімыя для звычайнага чалавека – танкі, БТРы, самалёты, “грады”, “сьмерчы”, “ураганы”. Крымінальнікаў рыхтуюць за межамі Чачні на тэрыторі Расеі на адмысловых базах. [Робяць гэта] ваенныя адмыслоўцы Расеі, сьпецслужбы Расеі. Толькі падмешваюць некалькі крымінальнікаў чачэнскай нацыянальнасьці. І ўвесь гэты вінігрэт яны называюць “апазіцыя”.
Гэта па-расейску, а па сутнасьці ж усё гэта – русізм.
Звычайны русізм, ён страшней за фашызм, нацызм, расізм. Страшней за ўсе чалавеканенавісьніцкія ідэалогіі. Ён узьведзены ў вышэйшы ранг дзяржаўнай палітыкі Расеі.
Русізм страшней за фашызм.
Калі фашызм пайшоў па Еўропе ды сьвеце і наступіў на хвост Расеі, яна першая загаласіла: “ратуйце!”. І ўвесь сьвет прыйшоў на дапамогу ў барацьбе з фашызмам. І самі немцы, і ўвесь сьвет адрынулі фашызм. Цяпер жа русізм зьнішчае цэлыя народы – зьмятае з твару зямлі.
Прычым, Расея кожны раз усю сваю гісторыю выбірае самую бездапаможную ахвяру для поўнага фізічнага зьнішчэньня і для застрашваньня сьвету. Маўляў, вось мы якія моцныя ды магутныя… Вось якія падступныя, драпежныя, злосныя…
Нагорны Карабах – вычленілі й зьнішчылі цалкам гэтае ўтварэньне.
Далей Абхазія – аддзялілі з Каўказу, з Грузіі й зьнішчылі ўвесь патэнцыял.
[Арганізавалі] вайну з Грузіяй, Арменію [сутыкнулі] з Азербайджанам. А па сутнасьці [усё гэта былі] расейскія сьпецслужбы, расейскія войскі, расейскія ўзбраеньні, расейская тэхніка.
Паўднёвую Асецію вычленілі, зьнішчылі. Паўночную Асецію, Інгушэцію вычленілі і… [затым] фізічнае зьнішчэньне. Цэлыя народы.
Гвалт, сьмерць, кроў, зьнішчэньне народнага патэнцыялу.
Усю сваю гісторыю расейскае кіраўніцтва, калі яму было цяжка, бегла на падпісаньне [мірных] дамоваў. Але [потым] яно іх ніколі не выконвала, ня будзе выконваць. [Нават] ня думае. Як толькі ўмацуецца, дык адразу пачынае ўсё спачатку: ізалюе самага слабога і пачынае над ім зьдзекавацца…
Такая ёсьць Расея – імперыя зла!
Імперыя зла была, ёсьць і застаецца. Драпежнасьць сваю, сквапнасьць, бязьлітаснасьць, бездухоўнасьць [паказвала ўсяму сьвету і працягвае дэманстарваць далей]”.
(канец цытаваньня Дудаева)
–
Вось тут – 15:40-16:40 – Джахар Дудаеў таксама кажа пра будучы напад расейскай імперыі на ўкраінскі Крым і нават папярэджвае пра будучае выкарыстаньне Расеяй ядзернай зброі для дасягненьня сваіх злачынных мэт, “калі сусьветная супольнасьць яе ня спыніць”…
Як бачым, за 20 гадоў ні “сусьветная супольнасьць”, ні “Захад” пакуль “Расею” не спынілі.
Што будзе далей, мы хутка пабачым…
Варта тут прыгадаць і артыкул «Адкрыты ліст і выклік на дуэль ад Шаміля Басаева» https://nashaziamlia.org/2016/07/12/8668/ (Ліпень 12, 2016)
Таксама варты ўзгадкі й артыкул: Позняк Зенон. «О русском империализме и его опасности» (15-17.01.1994) http://knihi.com/Zianon_Pazniak/O_russkom_impierializmie_i_jeho_opasnosti-ru.html
” — Скажите, а в Крым обязательно было входить? —
Зачем ты задаешь мне такие смешные проверочные вопросы, чтобы понять, что я «свой» или «чужой»? Просто факт — в семнадцатом истекает контракт с Украиной на размещение нашего флота в Севастополе, и украинцы с американцами уже договорились о военной базе с НАТО. Так что в Крыму была бы американская база со всеми вытекающими из этого последствиями. Ты можешь себе это представить: американский Крым?!
Россия сейчас единственная, кроме Китая, кто может помешать «трем толстякам» угробить планету. Так что нас они в покое не оставят.” З інтэрв’ю А.Канчалоўскага.
Тав. Літвін, ну што за херню ты зноў панёс?
Пры навуковым метадзе аналізу бяруцца ўсе фактары, меркаванні і аналізуюцца. Меркаванне Канчалоўскага — гэта меркаванне расейскай улады і расейскай эліты. Вы, Павел, як самаробны палітолаг, павінны браць і расейскае гледзішча да ўвагі. У гэтым выпадку вы здоляецце прадбачыць варыянты будучых падзей і не ўкідывацца ў маркоту.
Вы ж Павел прыгаеце ў сваіх меркаваннях, як тая блаха і ўвесь час мяняеце накірункі, заблытываеце дыскусію і пачынаеце вадзіць яе па колу. Выснова: альбо вы шызойд, альбо хітры ідыялагічны расейскі ці чачэнскі шпег?
Расеі патрэбна пояс бесьпекі з нейтральных дзяржаў: Беларусі — Украіны– Летувы. Гістарычны досвед паказвае, што калі Расея дакранаецца з Заходняй Еўропай сваімі межамі — узнікаюць сусветныя І і ІІ войны. Таму існаванне нейтральнай Украіны і Беларусі — жыццёва важна для Расеі!
Ідыёты заўсёды ў большасьці, калі лобі ідыётаў ва ўладных колах перамагае — узнікаюць вайсковыя канфлікты і войны. Наша задача змагацца з ідыётамі на ніве ідыялагічных светапоглядаў і несьці гэтыя веды масам. Галоўнае ў гэтым — не быць самім ідыётамі!
Ёсць яшчэ адзін варыянт сп.Licvin, на жаль. Зрабіць з Беларусі і Украіны зямлю непрыдатную для знаходжання людзей…(((
Даўно вядома, што Расея не можа быць ачолена нейтральнымі краінамі, а толькі або ворагамі, або вассаламі. Такі яе характер.
Толькі я прапанаваў сп.сп. Астроўскаму і Высоцкаму разпрацаваць паняцце аб прывілеяў для карэнных жыхароў краінаў, як даведаўся, што такое паняцце ужо ўведзена. На жаль я не выпісаў яго на паперку, а памяць дырявая і яго забыў. Але пачакайце аб ім цяпер пачнуць казаць ў Эўропе каб абараніцца ад мігрантаў.
Я таксама пісаў што сучасные філосафы ужо узаконьваюць фенамен перамены месцамі Дабра і Зла з цягам часу. Для мафізікаў якія яшчэ вераць ў абсалютнае дабро і Зло гэта будзе сільным патрясеннем. Праўда яны (філ.) падкрэсліваюць што пасля перамены месцамі Дабра і Зла яны губляюць ранейшую вастрыню, а потым і наогул знікаюць з полю зроку людзей. Гэта таксама будзе цяжкім ударам для вернікам якія вераць ў абсалюты.
Дэмакраты Расеі (Ельцін-центр) ужо реабілітавалі власаўцаў. Хто будзе наступным?
Цітата. Год 1941-шы скончыўся кепска: голад, холад, вошы, клапы. паўсюль лютавалі хваробы і смерць. Аднак 1942 год пачаўся яшчэ горш: на навагодніе святы ўвечары з’явіліся пьяные эсэсаўцы і без разбору пастралялі каля 500 чалавек. Што тут хлусня.? Я мяркую – колькасць забітых. Забіць такую колькасць ў бараках у якіх былі калоны падпоркі, нары, дзверы ў якія кінуліся б заключённые, і без таго каб не было ў тры разы больш параненых і без таго каб пьяные не пастрэлялі ідзін аднаго ў темнаце барака . – было б немагчымым. Так для чаго гэта хлусня? Кажуць што на вайне без хлусні і перабольшвання немагчыма А як думае чытач?.
Біч. Ізноў скокаеце, як блаха.
Бодрійяр у сваёй знакамітай працы ”Вайны ў Заліве не было” абазначыў вайну 1991 года ў Персідскай Затоцы, у тым сэнсе, што ў назіральнікаў, што назіралі за гэтай вайной па CNN не было аніякай магчымасьці ведаць, было там што-небудзь на самай справе, ці гэта віхура тэлемалюнкаў і ўсхваляваных прапагандысцкіх рэпартажаў на тэлеэкранах тэлевізараў. Такім чынам у працэсе імітацыі, сімуляцыі рэчаіснасьці атрымаўся інфармацыйны прадукт гіперрэчаіснасьці — сімулякр. ( аб сытуацыі аб Вайне ў Персідскай Затоцы),(таксама выбары Ельцына прэзідэнтам другі раз; і наогул выбары сёння).
Існуе меркаванне, што неабмежаваны семіозіс сімулякраў у гіперрэчаіснасьці эпохі постмадэрнізма набудзе статус адзінай і самадастатковай рэчаіснасьці.
Сімулякр — копія, што не мае арыгінала, семантычны знак. (фактычна прадукт другой сігнальнай сыстэмы, моўнае абазначэнне з’явы ці прадмета якія ў рэчаіснасьці не маюць арыгіналаў)
Так што хацеў сказаць тав. Літвін сваёй цітатай? Што ён ужо разумее суч. філасофію? Так гэта здорова. Можна яго павіншаваць.
Паважаные наведвальнікі сайту! Давайце не будзем ператвараць сайт ў сметнік. Стрымлівайце сябе. “мать вашу”
Прадстаўнік ЗША ў ААН пра Расею: https://charter97.org/ru/news/2017/1/19/238183/
Пра Вялікую Літву Белую Русь.
Не стварайма псэўдагістарычныя міты. Не праецыруйма сёньняшнюю рэчаістасьць на мінулыя стагодзьдзі. У мінулыя стагодзьдзі было ўсё йнакш. Як пісаў ангельскі гісторык Норман Дэвіз: “Было так як было”. ВКЛ было сярэднявечнай дынастычнай дзяржавай. Станавай, надэтнічнай, наднароднаснай і надверавызнаўчай. Надзіва плюралістычнай. Альянс праваслаўных зь язычнікамі ў 13-14 стст. быў пасьпяховым.
У школах і ВНУ патрэбна вывучаць гісторыю ўсяго ВКЛ, а ня толькі той яго часткі якая належыць сучаснай Беларусі, так і ўсяе першае Рэчы Паспалітае.
Не накладвайма на сябе фільтры. Вялікалітоўская беларуская нацыянальная ідэя павінна апірацца на навуку, навуку і яшчэ раз навуку. Камуністы ўжо настваралі “гістарычных” мітаў. Расейскія імпэрскія шавіністыя таксама стварылі й ствараюць уласную міталёгію. Аж жах бярэ!!!
Дыскутуйма культурна!!! Шукайма адзінадумцаў!!! Гуртуйма як найбольшую колькасьць адзінадумцаў!!! Арганізуйма эліты!!!
Пра заходнюю Русь. Зь сяр. 13 ст. цывілізацыя Русі — частка цывілізацыі Эўропы падзялілася на заходнюю і ўсходнюю. Усходняя Русь была інтэгравана з туранскай цывілізацыяй. Так пачала фарміравацца новая цывілізацыя Эўразіі. Заходняя Русь зьінтэгравалася з балта-язычнікамі, а затым балта-каталікамі і засталася ў арбіце цывілізацыі Эўропы. Таму назва заходняя Русь — аб’ектыўная!!!
Заходнерусізм — антынавуковае рэакцыйнае ідэалягічнае цячэньне псэўдаінтэлектуалаў-шарлатанаў інспіраванае расейцамі-эўразійцамі з мэтай асіміляцыі (эўразіятызацыі) ўсходнеэўрапейскае цывілізацыі. Выбітна адрознім гэтыя рэчы!!!
Беларосы паводле антынавуковай рэакцыйнай ідэалягічнай дактрыны расейцаў — частка быццам бы трыадзінага рускага народа (вялікаросы, маларосы і беларосы).
Беларусізм — мадэрны, прагрэсіўны праект нацыянальных адраджэнцаў па стварэньню мадэрнай эўрапейскай нацыі і мадэрнай эўрапейскай дзяржавы. Цывілізацыйна эўрапейскі!!!
У Эўразіі-Расеі мадэрныя нацыі не склаліся. Склаліся нацыянальныя рэспублікі з людамі, якія хутчэй выглядаюць на сярэднявечныя эўрапейскія народнасьці, асімілююцца й ня маюць пэрспэктыў пераўтварыцца ў эўрапейскія нацыі. Напрыклад: фіны й эстонцы — эўрапейскія нацыі, а блізкія паводле этнічнасьці й моўнасьці карэлы — эўразійскі люд. Давайце выразна гэта адрозьнім, або дыфэрэнцуем.
Наш вялікалітоўскі беларускі нацыянальны праект выразна пастіндустрыяльны і эўрапейскацывілізацыйны. Нашу Бацькаўшчыну мы назавем Вялікая Літва Белая Русь, або Літва Русь або яшчэ як, але гэта будзе пастіндустрыяльнасьць і эўроапейскацывілізацыйнасьць.
Ліцьвін беларус можа быць эўрапейцам. Грамадзянін Беларусі можа быць эўразійцам і нават перакананым ды йдэйным. Але ён непазьбежна будзе мець падвойную беларуска-расейскую ідэнтыфікацыю. Беларусь для яго будзе толькі часткаю Расеі як Краснадарскі край ці Татарстан. Эўразійцы ў нас будуць мець пэрсанальную і групавую аўтаномію, але нашу Бацькаўшчыну мы будзем будаваць на аснове пастмадэрнага эўрапейскацывілізацыйнага праекту, бо немагчыма зьмяшаць цывілізацыйныя ўзоры двух розных цывілізацый (Эўропы і Эўразіі).
Напрамілуй Бог прашу, умаляю засвойма вышэйнапісанае!!! Разьбяромся ў некалькіх дзесятках дрэў!!!
На жаль сп. Куплевіч паказаў сабе метафізікам і пазытывістам пазамінулага стагоддзя. Ужо першые фразы аб тым што не варта праецыраваць сённяшнюю речаістасць на мінулые стагоддзя і у мінулые стагоддзя было ўсё інкш. “выкрываюць яго з галавой”
Р.Рорти саветвал практикующим историкам следующее:
1) быть максимально саморефлективным и помнить, что история – это проекция истриографии, взглядов историка на современную жизнь;
2) принять за отправную точку мнение сообщества, к которому принадлежит историк, ибо именно оно определяет и своих предшественников и свои каноны;
3) максимально придерживаться интелектуальной честности, “Честность здесь состоит в том, чтобы отдавать себе отчет в вероятности того, что наш самоутверждающий разговор представляет обой не что иное, как разговор с творениями нашей собственной фантазии, нежели с историческими персонажами”.
М. Фуко
После Ницше возможны лишь три способа обращения с историей:
1) расширяя традиционную глобально-монументальную историю, практиковать пародийное и фарсовое преувеличение, доводя все “священное” до карнавального предела героического – вплоть до самых великих, каких только можно вообразить событий и людей.
2) сразу становиться всем. Множественное и прерывистое Я, неспособное к синтезу и незаинтересованное в обретение корней, способно призвано эмпатически вживаться во всякие формы существования изменчивого мира людей и культур.
3) отвергать “страсть к истине”, отказываясь от “воли-к-знанию” Чтить практику глупости во имя преодоления жертвования жизнью.
Я ў свой час зрабіў падборку падобных цітат і распаўсюджваў іх сярод апазіцыянераў і гісторыкаў. Думаю эфекта не было. Белые русцы як сапраўдные халопы звычайно успрыаюць толькі тое чаго баяцца. Меня як челавека не публічнага ніхто не баіцца і таму не слухае. Большасць нашых гісторыкаў і ў тым ліку і Куплевіч прынялі фігуру кентаўра. Яны і за Белую Русь і за Літву разам. Хаця насоўванне на нас РФ патрабуе выбраць фігуру Літвы. Спадзяюся яны паразумнеюць калі убачаць расейскае войска якой прыйдзе акупаваць нас “За Беларусь”. І фармальна гэта будзе правільна, таму што Беларусь гэта маскоўскі праект и им трэба яго выратаваць каб мы не пераутварылися щ Вяликалитву. А пытанне чаго у на болей Літвы або Русі гэта пытанне дурняў-метафізікаў, якія мучаюцца пытаннем “а які было ў гісторыі на самой справе “.Самавобраз і вобраз мінулага ствараюцца разам” – кажуць постмодерністы і гэтым адразу знішчаюць навуковы статус гісторыі, паніжаючы яго да ўзроўня мастацкай літературы да падлеткаў і юнацтва.. Я не прызнаю падыход 3) па Ницше, таму што у нас пакуль няма сваёй гисторыи. Тое што пишуць усяликие Трусавы и Арловы не тое што цяпер нам патрэбнае.
.
У папереднім каментары забыў указаць што па класіфікацыі Ніцше усе нашы “прагресіўные” і “патрыятычные” гісторыкі пападаюць у п. 2,). а п.1) гэта цяперашняя расейская гісторыяграфія
Шаноўны сп. Астроўскі Дайце свой каментар на прапанову пана Шарэпкі. Гдесьці сярод каментароў вы з’яўляліся, але тое даўно знікла. Вы ж як ніхто іншы заглубіліся ў польскіе справы. Усе чытачы вашага сайта, думаю, чакаюць вашых думак.
Шаноўны спадар Павал Біч!!!
Я нажаль не філёзаф, таму зусім не арыентуюся ў філязофіі. Я разьбіраюся ў геаграфіі й нашым мовазнаўстве. Вашы заўвагі й парады прымаю, паколькі самакрытычны. Пішу мала, але канкрэтна па справе.
Ёсьць навука аб соцыюмах. Я выкарыстоўваю катэгорыі: паняцьці ды тэрміны навукі аб соцыюмах. Яе падставы я выклаў у сваёй кнізе “Цывілізацыя Эўропы”, якая выстаўлена на сайце “Наша зямля” за сакавік 2013 г. Глядзіце ў архівах. Гэта тэарытычныя вынікі некалькіх год маіх канкрэтных досьледаў. З прыкладамі гэта б заняло 500-1000 старонак. Яны былі зроблены паводле канкрэтных мэтодык. Выкарыстана было дзесяткі пазыцый бібліяграфіі сур’ёзных навукоўцаў. З бібліяграфіяй я працаваў падчас студыяў на геаграфічным факультэце у дакрарантуры Варшаўскага ўнівэрсытэту. Агульная навука аб соцыюмах — справа будучыні. Яе разьвіцьцю перашкаджаюць сучасныя сацыяпаразытычныя сілы.
Глыбокапаважаны мною праф. А. А. Астроўскі многае што выклаў ва ўласнай працы па соцыяканструяваньні. Патрэбна праца міжнароднай супольнасьці спраўдных навукоўцаў пад кіраўніцтвам ААН, або ЮНЭСКА. Аб сацыяпаразытычных сілах пісаў многа раз сп. праф. А. А. Астроўскі.
Вы прапагандуеце палітонім Літва. Гэта выбітна. Памятайце, што акрамя стратэгіі яшчэ патрэбны тактыкі.
Шаноўныя чытачы! Хто ведае? Ці навуковец-гісторык Вадзім Дзеружынскі? Як ставіцца да яго гепотэз?
Я скончыў сваю распрацоўку жыцьця “Вялікалітоўская беларуская мова. Пісанка, або спосаб напісаньня”. Ведаю, што сп. праф. А. А. Астроўскі татальны этык, плюралісты ды зьмястоўны дэмакрат-народнік. Думаю, што ў парадку абмеркаваньня мая праца будзе выстаўлена на сайце
пана Дзеружынскага без сумневу можна назваць навукоўцам-гісторыкам,а разам з тым аналітыкам-даследчыкам. Ніколі як сёння нам патрэбны такіе самаадукаваныя,самаадданыя патрыёты,якіх не хапала ўсе гады акупацыі нашае Літвы расейцамі. Чаго варты тые прафэсары ды акадэмікі ,што ўжо стагоддзе пішуць дзе ля акупанта нашу гісторыю,чым здраджваюць Бацькаўшчыне ды свайму народу. Іхніе дыпломы не варты і брашуркі Тараса,ці Дзеружынскага. Здароўя ды доўгалецця панам.
cryvič
Не лішне будзе дадаць да Пана Дзеружынскага, Пані Г. Арцёменку.
Яна шмат гадоў займаецца даследваньнямі этнагінэзу.
Яна, на аматарскім узроўні, зрабіла столькі адкрыцьцяў, сколькі не зрабіла нават АН і той жа Пан Тарас.
Паважаны спадар Павал Біч!
Ёсьць наступныя тыпы пазнаньня індывідам сусьвету: міталёгія, рэлігія, філязофія і навука. На побытавым узроўні паспалітых людзей яны мяшаюцца й пераплятаюцца. У спецыялістаў павінны аддзяляцца.
У працах мысьляроў зь мінулага ёсьць элементы ўсіх тыпаў пазнаньня. У адных і тых жа мысьляроў старажытнасьці й сярэднявечча філёзафі знаходзяць элемэнты філязофіі, рэлігійнікі — рэлігіі, навукоўцы — навукі (найперш традыцыйных гістарыяграфіі й геаграфіі).
Прафэсійная навука ўзьнікла з узьнікненьнем сеткі дзесятак унівэрсытэтаў і акадэмій навук. Такое стала магчымым у толькі эпоху мадэрну. У біпастмадэрн (інфармацыйны) кантакты паміж тысячамі навукоўцаў якія працуюць на адлегласьці тысяч кілямэтраў сталі штосэкунднымі дзякуючы інтэрнэту (вынік прагрэсу сувязі).
У трыпастмадэрн магчыма будзе сабіраць навукоўцаў з розных часткаў сьвету ў адным мейсцы ў адзін час для правядзеньня канкрэтных дасьледваньняў дзякуючы прагрэсу ў транспарце. Думаю, што калі будзе сканструяваны аэрамабіль, то справы з рухам за тысячы кілямэтраў індывідуальна па паветры на тысячы кілямэтраў за гадзіну-некалькі гадзін вырашацца.
Спю праф. А. А. Астроўскі адкрыў, што самым прагрэсіўным напрамкам навукі ёсьсь навуковы рэалізм. Гэта вялікае адкрыцьцё!!!
Традыцыйныя як гістарыяграфія, так і геаграфія — суб’ектыўныя. Яны запачаткавалі сабою навуковыя веды. Зь іх выйшлі дзесяткі навук.
У наш час пэрспэктыўны дакладныя веды аб соцыюме на памежжы розных традыцыйных дысцыплін.
Толькі ў плюралістычных соцыюмах магчыма рабіць такія досьледы. Частка плюралістычных соцыюмаў сталі разьвітымі.
Праблема ў тым, што вялікай часткай фінансавых рэсурсаў плянэты валодаюць сацыяпаразіты.
Паўстае пытаньне інтэграцыі й глябалізацыя для каго? Для сацыяпаразітычных частак соцыюмаў аформленых у імпэрыі, транснацыянальныя карпарацыі, або для кожнага індывіда ў кожным соцыюме. Інтэгравацца могуць падобныя соцыюмы — цывілізацыі рознага парадку (гл. вертыкальную структуру цывілізацый). Ідэальная інтэграцыя будзе шматузроўневая. Прагрэсіўны праект эўрапейскае інтэграцыі паводле цывілізацыйнае агульнасьці натыкнуўся на разбуральную дзейнасьць сацыяпаразытаў і вось вынік. Патрэбна будзе новая эўрапейская інтэграцыя дзесятак народаў для народаў з захаваньнем каляровай Эўропы.
Навука аб соцыюмах — агульная сацыялёгія знойдзе агульныя законы будовы, функцыянаваньня й дынамікі разьвіцьця соцыюмаў на нашай плянэце.
Я не прафэсійны гісторык. Выкажу сваю думку. Традыцыйная дамадэрная суб’ектыўная гісторыяграфія аджыла сябе. У эпоху мадэрну яе выкарыстоўвалі ідэолягі прыватных ідэалёгій і стваралі псэўданавуковыя псэўдагістарычныя міталёгіі (лібэральная, камуністычная й г. д.).
Было так як было!!! Чаго нам ліцьвінам-беларусам баяцца. Крыніцы сваяго натхненьня ў стварэньні біпастмадэрнага агульнанароднага праекту мы чэрпаем з спадчыны дамадэрнай, дынастычнай, палісоцыюмнай ВКЛ. Было так як было!!!
Я лічу што гістарычная праца павінна пачынацца з крытычнага навуковага адбору крыніц, Пасьля на падставе крыніц пісаць падзеі і даты. І толькі потым іх су’ектыўныя ацэнкі з пунктаў гледжаньня пэрспэктыў разьвіцьця розных соцыюмаў.
Калі ў навуковых працах, падручніках дамінуюць суб’ектыўныя ацэнкі аднаго боку (як првіла частак соцыюмаў што падтрымлмваюць існуючы рэжым), то яны суб’ектыўныя й тэндэнцыйныя.
У расейцаў і зрасейшчаных кожны цар і генэральны сакратар рукамі афіцыйных пісальшчыкаў міталёгій перапісвалі гісторыю. Аб’ектыўныя веды або рэглямантаваліся, або забараняліся. Цывілізацыя Эўразіі не спрыяла разьвіцьцю аб’ектыўных навук аб соцыюмах. Бо яна не плюралістычная, а аўтарытарна-таталітарная.
Шаноўны сп. Куплевіч, твае каментары прачытаў. Грунтоўна адказаць пакуль не магу – заняты падрыхтоўкай да 25. Пакуль мне прышло ў галаву наступнае. Я не помню каб суч. філосафы многа разважалі пра сацыяльнае, Памятую, што яны пісалі аб смерці Сацыяльнага. Ты часта пішашь аб соцыумах. Што гэта? Чым соціум адрозніваецца ад грамадства? Ад народа? Раней між філасофіяй і палітыкай ў зазор ставілі Сацыяльнае. Як што сацяльнае памерла, то можа замест яго варта паставіць нацыянальнае. Гэта будзе адпавядаць сучаснаму трэнду. да і лягчэй будзе выкрыць сацыяпаразітаў, аб якіх вы з Астроўскім пішыце. Думаю, што такую пераінтэрпретацыю тябе будзе зрабіць не цяжка. Ведаў хопіць з ліхвою. Пішы болей каментароў. па ім можна будзе ацаніць карысць тваёй навукі. Давай прагнозы што будзе з намі, з Украінай і Расеяй. Ведзь теорыі дзеля гэтага і ствараюцца. З павагай Павел.
Coцыюм — сукупнасьць індывідаў чалавека разумнага які пражывае на адным абшары (тэрыторыі і акваторыі).
Народ — соцыюм з пэўнымі прыкметамі: эмансіпацыя сям’і, ўяўленьні аб уласнай гісторыі, моўнасьць, культура й г. д. Пачаткі народаў вядуцца з часоў нэалітычнай рэвалюцыі. Як і соцыюм — вельмі агульны тэрмін.
Супольнасьць — плюралістычны соцыюм які падзелены паводле розных сацыяльных прыкмет.Характэрны для пэрсаналістычных цывілізацый. Значыць далёка ня кожны народ можа быць супольнасьцю.
Грамадства — соцыюм ў непэрсаналістычных, або грамаднасных цывілізацыях.
Чым больш сацыяльных суполак (сямейных, прафэсійных, класавых, маёмасных і г. д.), тым лепш для соцыюма.
Персаналістычныя соцыюмы пабудаваны зьнізу ўверх, а грамаднасныя — наадварот.
Патрэбна будзе перакласьці Фелікса Канечнага. Там некаторыя тэрміны цудоўна дыфэрэнцуюцца.
Напрыклад: прававы манізм і дуалізм.
Пры манізме прыватнага права прыватнае права кіраўніка — лідара соцыюму (напрыклад дзяржавы) распаўсюджваецца на ўсіх індывідаў соцыюму. Аналягічна й пры манізьме публічнага права. Толькі грамаднасны соцыюм аддае ўсе свае патэнцыйныя правы лідару. Як манізм прыватнага, так і манізм публічнага праваў непазьбежна вядуць да дэспатызму. Толькі пры прававым дуалізьме — аддзяленьні публічнага й прыватнага правоў магчымы плюралізм.
Самыя дэмакратычнейшыя выбары ў грамаднасных цывілізацыях прыводзяць да ўлады дэспатаў, бо ў масавай сьвядомасьці індывідаў грамаднасных соцыюмаў няма паняцьця аб прававымм дуалізьме. Дэмакратыя (народаўладзьдзе) можа быць зусім неплюралістычнай). Справа не ў дэмакратыі, а ў плюралізьме.
Зноў, сп. Куплевіч, я адкладу аналіз тваіх разважанняў на больш позні час. Хаця шчыра кажучы, я адчуваю, што не змагу яго зрабіць таму што ты і палякі сфарганілі нейкую навуку на тых делянках ведаў, якія пакінулі мысляры Заходніх краінаў як нецікавые, і неперспектыўные. Прыйдзецца успомніць што навуковые тэорыі не аправергаюцца, ад іх проста ціха адмаўляюцца. Відаць правы д-р Сыч які лічыць што польскасць для нас такая жа дурь і адсталасць як і рускасць. Пакуль мы не вырвемся з іх абдымках у нас нічога не будзе. У нас быў Залаты Час калі мы квітнелі і развіваліся нармальна. Польскіе каталікі разам з рускімі праваслаўнымі аб’ядналіся ў Бярэсце каб задушыць наш рывок. Прыдумалі вуніяцтва. Будем чакаць калі д-р Сыч напіша нам падрабязна аб гэтым. Але яго душаць таксама як і меня. .
Siarhiej:
Студзень 19, 2017 у 20:03 Прадстаўнік ЗША ў ААН пра Расею: https://charter97.org/ru/news/2017/1/19/238183/
Адказываю:
Калі расейскія ”дэманкраты” растралялі з танкаў расейскі парламент, амерыканцы маўчалі!? Калі амерыканскія ассы бамбавалі Белград, амерыканскія дэманкраты віталі ассаў! А навошта раздалбалі краіны Ірак і Лівію, знішчылі іхніх лідэраў? А калі мафія грабіла Расею, што рабілі амерыканскія дэманкраты? Ляпалі ў ладкі!!
Такім чынам Саманта Паўэр адлюстроўвае падзеі аднабакова, выключна з выгаднага для амерыканцаў боку. Аднабаковая амерыканская палітыка нарадзіла адпаведную цяперашняю расейскую палітыку, якая зараз непакоіць увесь сьвет.
У 1991 годзе не такіх мы чакалі перамен! Атрымалася, што нас, шчырых, наіўных савецкіх дэмакратаў амерыканцы і ельцынойды абулі, кінулі як лахоў. Ну тады атрымайце ў адказ Рашызм! І тады Саманта Паўэр ні плач у жылетку, а прызнай, што Вы, амерыкосы не проста памыліліся, а ўтварылі палітычнае злачынства з выцякаючымі адсюль палітычнымі наступствамі…
Дыктатараў трэба знішчаць! Яны не лідэры, а бандыты якія незаконна ўтрымліваюць уладу.
Хочаш каб амерыканцы вырашылі ўсе нашы праблемы? А сам што робіш и на што здатны?
Вось трапная цытата ааб тым што такое сучасная філасофія.
“Постмодернізм” определяется как недоверіе к метанарраціям, в результате которого оні теряет своіх действующих лиц,, великих героев, свои опасности, великие приключения и великую цель, рассыпаются на множества локальных локальных языковых элементов, и утрачивают легитимирующую роль. Катализатаром данного процесса оказалась постнеклассическая наука с ее неопределённостью, неполнотой, не верифицируемостью, катастрофичностью, парадоксальностью. Темы энтропии, разногласия, плюрализма, прагматизма, языковой игры вытеснили “великие рассказы” о диалектике, и просвещении, антропологии, истине, свободе и справедливости, основанные на духовном единстве, консенсусе между говорящими. Прогресс современной науки превратил цель, функции героев классической философии истории в языковые элементы, прагматические ценности анитииерархичной, дробной постмодернисткой культуры с её чувчтвительностью к диференциации и несоизмеримости различных объектов.
Паважаны спадар Павал Бич!!!
Я не филосаф!!!
Интэграцыя — гэта не асимиляцыя. Сьвет — каляровы!!! Абъектыщныя навуки аб соцыюмах — не прапольския ци прарасейския!!! Яны абъектыуныя. Прачытайце што-небудзь з тэорыи навуки и гуманитарных навук!!!
Сп. Куплевіч, адкажы калі жыў і працаваў Фелікс Наканечны. Як што ў 30-50 гады то яму можна дараваць. А калі 80-90 мінулага стагоддзя, то ён сільна спазніўся. І ты разам з ім. Як раз тэорыяй навукі я больша за усе і цікавіўся. Памятую, як зачытываўся П.Файерабендам. Яго называюць метадалагічным анархістам. Яго лозунг – спатрэбіцца усё што працуе. Вітаўт, пачынай пісаць каментары на злобаднеўные тэмы. Тут і праявяцца сільные і слабые бакі вашага з Канечным падыхода. Мне гэта будзе вельмі цікава. Постмодерністы адмаўляюць каштоўнасць навуковай метадалогіі. Інакш кажучы згодны з Файерабендам.
Літвін, спынісь гнаць расейскае мракабесіе – ва усіх сучасных бедах Расеі вінаваты Захад. Лепш як пісьменнік даведзі нам як пуцінізм пачынаецца з рускіх мужычкоў. У канцы 19 ст. шмат якіе расейскіе пісьменнікі ужо пачяналі гэтую тэму , што сведчыла што можа пачацца выздараўленне рускага грамадства. Пераварот 17, канешне спыніў гэты працэс.
Падрыхтую инфармацыю пра Ф. Канечнага. Пастаулю
”Нацыянальную ідэю некалі сфармулявалі паўстанцы Каліноўскага:
— ”Каго любіш?
— Люблю Беларусь!
— То ўзаемна!”
Якасьць жыцця напрамую залежыць ад ментальнасьці і культуры грамадства і народа. Альбо працаваць стваральна, плённа з любоўю да Айчыны, суседзяў, кіруючыся Боскімі запаведзямі.
Альбо браць хабар, сеяць варожасьць, п’янстваваць, кічыцца сваім хамствам выдаючы яго за моц, увесь час падкрэсліваць сваю ваяўнічасьць і сілу…
Такім чынам вызначальна: — Каго любіш?
http://nn.by/?c=ar&i=184922
…дык ўжож даказана і паказана што не было такога пароля.Каліноўскі ў Літве нарадзіўся, Літву славіў. Газэта голас Літвы, памойму пісала ў той час…
”Ліст першы
І да нашага кутка даляцела ваша Газэтка, і мы яе з увагай прачыталі; вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыймеце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочуць і чаго па сваей сіле дабіваціся будуць.
Твой гаспадар Яська з-пад Вільні”.
Тав. Літвін, ну нельга ж быць такім фальшывым! Узяў нік “Літвін”, а піхаешь назву “Беларусь”. Д-р Сыч назваў такіх людзей кентаўрамі. Яны хочуць быць і першымі і другімі, не заўважаючы што такое немагчыма. Ворагі літвінства так робяць даўно, што і дазваляе працаваць плану расейцаў па нашаму знішчэнню шляхам перайменавання з літвінаў/літоўцаў ў беларусаў.
Даўно хацеў запытаць – каго сп. Астроўскі, сп. Куплевіч і сп. Літвін лічаць сацыяльнымі паразітамі. Раней гэта былі жыдамасоны, а у іх?
Уявім сярэдневечы карабель які прыстае да вострава і галодны матрос з карабля абменьвае у туземца цвік на куріцу. У цвіку акумалявалася праца шахцераў па дабычы жалезнай руды, праца вучоных матэрыялаведаў, металургаў, механікаў і нарэшце матросаў якія праз штормы і буры даплылі да гэтага вострава. Туземец налавіў ў лесе дзікіх курей, паместіў іх клетцу і у свабодны час, якога у яго шмат, ён танчыць і спевае. Нарэшце, на карабле ёсць яшчэ адзін пасажыр,які на карабле анічога не робіць, толькі ест, пье і глядзіць ў ілюмінатар, але ён даў грошы на пабудову карабля. Хто з іх паразіт? З пункту гледжання марксіста гэта апошні пасажір, З пункту гледжання маоіста і Л. Таўстога не паразіт толькі туземец. У пасажыра-фінансіста усе паперы “чыстые” за шмат стагоддзяў, ён банкір, а без банкаў пакуль анічога не робіцца (хаця асабіста я, як чысты нацыяналіст, не разумею для чаго яны). Так для чаго я кланю? Да таго . што у челавецтва ідзе барацьба за справедлівае размеркаванне працы і прыстоўны заробак для усіх. А як лічыце вы прыхільнікі прысутнасці сацялпаразітаў, якія выконваюць ролю Дьяблаў і якіх трэба выкрыць і знішчыць.
Фэлікс Канэчны – прадстаўнік індуктыўнага напрамку навукі аб цывілізацыях. Цывілізацыя паводле яго – мэтодыка пабудовы жыцьця разам.
Фэлікс Канэчны адрозьніваў 7 гістарычных цывілізацый. Чатыры старажытныя:брамінскую (індыі), жыдоўскую, кітайскую і туранускю; тры сярэднявечныя:візантыйскую, лацінсакую й арабскую (мусульманскую).
Адна – лацінская зьяўляецца персаналістычнай, а іншыя – грамаднасныя. Бармінская і жыдоўская – сакральныя, г. зн. яны ня выйшлі за жыдоўскі народ і гістарычную Індыю, а лацінская, туранская, бізантыйская – унівэрсальныя. Сакральныя цывілізацыі – цывілізацыі ў сьвятарных кнігах якіх знаходзіцца надзвычай разбудаванае права.
Брамінская – палітэістычная. Мнагабоства разбудоўваецца й пранікае ва ўсе сфэры жыцьця. Вера ў рэінкарнацыю як плату за грахі ў гэтым і мінулым жыцьцях характэрна як для індуізму, так і для будызму. Будызм – унівэрсалізацыя індуізму. Для індуістаў і будыстаў дынамізм лацінскае цывілізацыі падаецца нечым неразумным. Нават асаблівая турбота аб здароўі – не характэрна.
У жыдоў уся Тора абавязковая толькі ў Палястыне. Характэрна вера ў багавыбранасьць жыдоўскага народу. Ягова ня можа быць зычлівым для ўсіх. Маюць зь Яговаю кантракт, таму жыдоўская рэлігія кантрактная. Тора – не аб’яўленая рэлігія, а абвешчанае права. Жыдоўская цывілізацыя надзвычай экспансіўная. Толькі ў Кітаі не экспансавала (экстракаляктывістычная цывілізацыя).
Традыцыйная жыдоўская цывілізацыя плюралістычная, (бо жыды павінны былі жыць разам з прадстаўнікамі іншых цывілізацый),але грамаднасная. Жыд моліцца не ад уласнага імя, але ад усяго кагалу. Характэрна атмасфэра патаемнасьці, таямніцы.
Кожная цывілізацыя мае ўласную этыку (этыкі). У будыстых – абсалютова этычныя толькі манахі, а іншыя ў той ступені ў залежнасьці ад становішча ў соцыюме. Брамінізм ведае толькі родава-каставыя этыкі. Кітайцу можна нават калечыць і забіваць дзяцей. Жыды маюць чатыры этыкі дэ-факта: адна ў Палястыне сярод юдэяй, іншая ў Палястыне для неюдэяў, трэцяя сярод юдэяў паміж гояў, чацьвёртая – паміж юдэямі й гоямі па-за Палястынай. Лацінская цывілізацыя агарнула этыкай як публічнае, так і прыватнае жыцьцё. Характэрны прававы дуалізм. Наадварот – прававы манізм працьвітае ў Кітае, аж да такой ступені, што нават дынастыя вызначае каляндар, колер дзяржавы й музыку.
Туранская цыві лізацыя – экстраваенізавана. Яе люды гніюць калі не ваююць. Соцыюмы пераўвараюцца ў войскі, але ніколі ў супольнасьці. Тураншчына дасягнула Маскоўшчыны і ўтварыла дзьве культуры: ўласна маскоўскую й казацкую. Нават містычнае пачуцьцё ў туранцаў грамаднаснае, а не пэрсналістычнае.
Бізантыйская цывілізацыя – грамаднасная. Манізм публічнага права і звальненьне дзяржавы ад этыкі – крыніцы дэспатызму. Люды бізантыйскае цывілізацыі не адрозьніваюць дэ-факта рэжым ад дзяржавы, супольнасьць ад грамады. Найстарэйшыя ў Эўропе этатызм і пачаткі татальнае дзяржавы. Генэзіс дзяржаўнай амніпатэнцыі зыходзіць з цэзарапапізму. Кіруе бюракратыя, амаль ўсё жыцьцё прававізавана.
Аналягічна, бюракратыя кіруе кітайскай цывілізацыяй. Бязьлікія кітайскія люды аб’ядноўвае агульнае пісьмо. Не выпрацавала народаў, мнагадзяржаўнасьцяў. Характэрызуецца слабымі здольнасьцямі да ўтварэньня абстракцый.
Лацінская цывілізацыя шануе фізычную працу і ісьціну. Нацыянальнае пачуцьё ў лацінскай цывілізацыі – пачуцьцё этычнае. Народ – этычнае й гістарычнае ўтварэньне.
Ф. Канэчны апісаў безвыніковасьць сінтэзаў рэлігій і сінтэзаў цывілізацый. Пісаў аб тым, што нельга быць цывілізаваным на два-тры спосабы адначасна, бо як дваяка-траяка разумець этыку, эстэтыку, права.
У Аляксандра Македонскага грэцкія пэрсаналістычныя жаўнеры зьмешваліся з грамаднаснымі пэрсамі. Грэкі зьбягалі з войска. Зракаліся азіяцкага дабрабыту, толькі каб мець годнасьць і гонар і волю, ды ня быць апушчанымі да азіяцкага ўзроўню.
Пры мяшанках цывілізацыйных дзяржавы дэградавалі й распадаліся, а больш прымітыўныя цывілізацыі як правіла асімілёўвалі больш складана збудаваныя.
Прынцыповыя чыньнікі цывілізацыйных адрозьненьняў:
1. Адносіны чалавека да часу: вымярэньне часу, лічэньне часу, апанаваньне часу.
2. Адносіны публічнага права да прыватнага.
3. Крыніцы права.
4. Наяўнасьць ці дсутнасьць нацыянальнага пачуцьця.
Старажытны Рым першы раз поўна й выразна прызнаў права як вынік маральнасьці ды прымяняў яго ў адзінкавых, або індывідуальных выпадках, а таксама звольніў яго ад сакральнасьці. Не дзяржава, а супольнасьць выдавала права.
Народы – этычнай надбудовай супольнасьці. Чыньнікамі ўзьнікненьня нацыянальнай сьвядомасьці зьяўляюцца: эмансіпацыя сям’і й роду, існаваньне публічнага права й пэўны ўзровень асьветы. Можна прымусова належыць да нейкай дзяржавы, але толькі не да нейкага народу.
Падрабязна глядзіце навуку аб цывілізацыях у інтэрнэце на польскай мове. Набярыце y Google’e “cywilizacja zydowska”, “cywilizacja lacinska”, “cywilizacja turanska”, ‘cywilizacja bizantyjska”, ‘cywilizacja braminska”. Распавядае доктар Асоўскі. Ён жа дае кібэрнэтыку цывілізацый.
Чаму навука аб цывілізацыях мае праблемы з афіцыйным прызнаньнем у той жа Польшчы? Можа гэта ілжэнавука? Ды не! Дзякуючы тым жа сацыяпаразітам ад навукі. У тым жа “Гугл’е” набярыце Feliks Koneczny i Вы прачытаеце пра вядомага навукоўцу і мысьляра. Спадчыну якога адмаўлялі ўсе сацыяпаразіты. За выказваньне на Віленскім унівэрсытэце аб Ю. Пільсудскаму “У яго галава лацінская, а ногі — туранскія” навуковец быў звольнены і адпраўлены на пэнсію. Зь ім судзіліся, але нічога не маглі рацыянальна даказаць у судох. У Другой сусьветнай ён страціў двух сыноў. У камунічтычны час яго спадчына “забывалася”, зь ёю ў камуністычнай Польшчы змагаліся. Пасьля Другой сусьветнай нейкім цыдам савецкія бальшавікі, або польскія сталінцы нейкім цудам не забілі старога прафэсара, што дажываў свой век ля Кракава.
З пункту гледжаньня сучаснай навукі яго распрацоўкі па этыцы, эстэтыцы й праву цывілізацый прайшлі выпрабаваньне часам. З колькасьцю цывілізацый памыляўся, бо ня ведаў іх вертыкальных і гарызантальных структур.
З мэтодыкай досьледаў не памыліўся, бо дасьледваў індуктыўна, а не дэдуктыўна, апастэярычна а не апрыярычна.
Яго дзьве кнігі “Аб колькасьці цывілізацый” і “Аб парадку ў гісторыі” патрэбна будзе перакласьці.
Вялікі дзякуй сп. Куплевіч за падрабязнейшае тлумачэнне тэорыі Ф. Канечнага. Давай пачынай цяпер рабіць прагнозы на яе аснове. Мне улічваючы ўзрост позна садіцца і вывучаць гэтую тэорыю. Новага я ужо анічога не успрымаю. Нават не магу дакладна асіліць фейсбук. Кожны дзень удаляю тых хто хочы быць маім сябром. Не разумею адкуль яны даведаліся пра мяне.. Тэорыя Канечнага канешне дакладная, але ён не улічвае, мне здаецца, выпадковасць. Як можна улічыць што прыйдзе ў галаву Пуціну праз поў гады.? Сп. Куплевіч, не хавай свае веды. Ці ёсць у цябе свабодны доступ да інтернета? Ну і нарэшце я бы хацеў даведацца каго вы з сп. Астроўскім лічыце сацыялпаразітамі. Мае мненне прафана перакладаць Канечнага на белю мову не трэба. Яго тэорыя носіць усе прыкметы модернізма, а яго час ужо прайшоў. лепей узяць усе самае каштоўнае з яго тэорыі і мадэрнізаваць яе ў напрамку постмодернізма (па форме) а па сутнасці – нацыяналізма.
Гдесьці мне пападалася цітата: “леденяшчый ленінскі прінціп – аб’ектыўная Реальнасць.” Якшто не памыляюся гэта фундаментальны прынцып і тэорыі сп. Астроўскага і пана Канечнага.і сп.Куплевіча.Такім чынам гэта прынцып пачатку 20ст. нават для расейскі мысляроў кшталту Леніна З тых пор мінула амаль стагоддзе і сучасная молодзь сустрэў гэты прынціп ў творах Астроўскага і Куплевіча чытаць гэтые творы не будзе. Сп Куплевіч пачынай пераінтерпретацыю свайго вучэння..
Павал, трымацца “аб’ектыўнай рэальнасьці” – гэты прынцып існуе з часоў фараонаў і нічога “леденяшчага” ў ім няма. Гэта адпавядае здароваму глузду. Наадварот, сучасная індустрыя хлусні спрабуе гэты прынцып спляжыць, укараніць сваю шызу, выдуманую “рэальнасьць”. Нават распрацаваны шлемы-акуляры віртуальнай рэальнасьці, нават для ўздзеяньня на нос да гэтых прыстасаваньняў (дэвайсаў) дадаюцца генератары пахаў (гной не выключэньне). Хаця гэтыя дэвайсы карысныя для трэнінгаў ў розных прафесіях, але яны могуць выкарыстоўвацца пры порна… У будучым зомбо-скрыні могуць быць замененыя на такія дэвайсы з больш моцным уздзеяньнем на мазгі. Трымайся!
Упапереднем маім каментары пасля слова “леденяшчый” трэба паставіць слова “душу”.