nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Більд і Лукас пра вайну Расеі супраць Захаду

30 мая, 2017 | 9 каментарыяў

Лукас 1Мы ня перашы раз выстаўляем на нашым сайце матэрыялы, аўтары якіх сочаць за вонкавай палітыкай Расеі, папярэджваюць заходняе грамадства пра небясьпеку гэтай імперыі ня толькі для суседзяў, а і для ўсяго больш-менш цывілізаванага заходняга сьвету. За некалькі апошніх дзён мы заўважылі пару новых такіх артыкулаў. Палічылі вартым выставіць іх на нашым сайце і дадаткова пракаментаваць. Першы зь іх належыць заходняму ліберальнаму палітолагу Эдварду Лукасу (гл. фота; тэкст узяты адсюль: http://rus.postimees.ee/4122723/edvard-lukas-na-kogo-rossiya-planiruet-sovershit-sleduyushchee-napadenie), другі – заснаваны на артыкуле ва ўплывовым часопісе Більд.

Рэдакцыя.

 

 

НА КАГО РАСЕЯ ПЛАНУЕ ЗЬДЗЕЙСЬНІЦЬ НАСТУПНЫ НАПАД

“На каго і якім чынам Крэмль плануе зьдзейсьніць наступны напад? Гэтае пытаньне турбуе кіраўнікоў нашай бясьпекі ў той час, пакуль яны пераварваюць няўдалую спробу Расеі паўплываць на палітычную сістэму Францыі. Сёй-той сцьвярджае, што горшае мінула. Крэмль сур’ёзна пераацаніў сябе і страціў эфект нечаканасьці.

Гэта занадта самазадаволены погляд. Значная частка заходняй грамадскасьці не спалохалася ўмяшаньня Крамля, а ў ЗША расьце падтрымка Расеі сярод правых рэспубліканцаў.

Акрамя таго, па Расеі нябачна, каб атрыманы ў Францыі адпор выбіў яе з каляіны. Нечаканасьць – гэта добра, але агнявая моц – яшчэ лепш. Больш за тое, паварот да мірнай палітыкі, якая заахвочвае добрыя дачыненьні зь іншымі краінамі, гэта не варыянт [для Расеі]. У дарвінісцкай карціне сьвету Крамля існуе два варыянты: вы ясьце сваіх ворагаў або яны ядуць вас…

Таму Нямеччына разважліва рыхтуецца да ўмяшаньня Крамля ў маючыя адбыцца ў верасьні выбары. Расейскія хакеры, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай, ужо скралі ў парламента Нямеччыны, Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (CDU) Ангелы Меркель і ў зьвязаных з дзвюма буйнымі партыямі фондаў электронныя лісты ды іншыя дакументы.

Мейнстрымные СМІ Нямеччыны ўжо вырашылі, што ня будуць ісьці за прыкладам газет ЗША, якія бяздумна апублікавалі скрадзеную ў перадвыбарнай каманды Хілары Клінтан інфармацыю. На жаль, нямецкія журналісты могуць горш справіцца з задачай трымаць рот на замку, чым французскія, якія проста паведамілі выбаршчыкам, што хтосьці паспрабаваў перашкодзіць працы сістэмы галасаваньня. Самая вядомая [нямецкая] газета-таблоід Bild разглядае варыянт публікацыі заснаванай на выкрадзеным матэрыяле інфармацыі з заўвагай, якая паведамляе аб сумніўным паходжаньні даных.

На жаль, пакуль мы факусуемся на старых метадах, Расея ўжо стварае новыя. Самая непасрэдная праблема – Арктыка, якая хутка растае́ і якую НАТА пакінуў па-за ўвагай пасьля халоднай вайны. Расея перавяла на Далёкую Поўнач дзьве вайсковыя брыгады, а летам адчыніць там новую буйную вайсковую базу. Акрамя таго, яна ўмацоўвае разьмешчаныя ў гэтым рэгіёне атамныя збудаваньні. У ЗША ёсьць усяго адзін прыдатны для марской навігацыі ледакол, і нават ён ужо на 10 гадоў перавысіў свой тэрмін службы. У Расеі іх… 40 і яна будуе новыя, забясьпечаныя крылатымі ракетамі і марскімі гарматамі.

Кіраўнік берагавой аховы ЗША Пол Цукунфт нядаўна сказаў, што Расеі ня толькі належаць усе фігуры на шахматнай дошцы супраць асобных фігур Захаду, але «яны з самага пачатку адкрылі па нас суцэльны агонь». Міністр абароны Джэймс Мэціс скардзіцца на агрэсіўныя крокі Расеі па павелічэньні прысутнасьці ў Арктыцы. Паводле апошніх вестках, НАТА разважае пра аднаўленьне распушчанага пасьля халоднай вайны арктычнага і атлантычнага камандаваньня, каб паспрабаваць справіцца з пагрозай, якую ўяўляюць ВМС Расеі.

Разьмешчаны ў Вашынгтоне аналітычны цэнтр Centre for a New American Security правёў ваенную гульню, якая вылучыла слабыя месцы Захаду. Сцэнар уключаў распальваньне Расеяй палітычнага крызісу ў Ісландыі (падчас якога Захаду перашкодзілі выкарыстоўваць разьмешчаныя ў Ісландыі важныя базы), узмацненьне ваенных дзеяньняў ва Украіне, перарэзаны марскі кабель і актыўныя дзеяньні ВМС Расеі ў паўночных водах. Вынікі сімуляцыі не абнадзейвалі: удзельнікі, якія звыклі да праблем іншага роду, былі ашаломлены геаграфіяй, дазволілі расейскай дэзінфармацыі ўвагнаць іх у замяшаньне і занадта павольна прымалі рашэньні.

Крэмль дзейнічае ў ценю абыякавасьці ды няўважлівасьці Захаду і ў былой Югаславіі. У мінулым годзе ён зьдзейсьніў у Чарнагорыі надзіва сьмелую спробу дзяржаўнага перавароту ў відавочнай надзеі перашкодзіць ўступленьню гэтай малюсенькай рэспублікі ў НАТО.

Ён таксама рашуча ўмяшаўся ў нядаўні палітычны крызіс у Македоніі, дзе распальваў этнічны канфлікт супраць албанскай меншасьці й падбухторваў злачынцаў урывацца ў парламент ды зьбіваць дэпутатаў. Ні адна са спроб ня мела посьпеху: Чарнагорыя ў наступным месяцы афіцыйна ўступае ў НАТА, а Македонія на даны момант адрынула патрабаваньні Крамля арыентавацца ў сваёй лаяльнасьці на Ўсход.

У самай буйной і найбольш прарасейскай краіне рэгіёна – Сербіі – справы ідуць значна горш. Расея размахвае перад ёй зьдзелкамі пра газ і зброю ў надзеі зрабіць прэм’ер-міністрам свайго саюзьніка Івіцу Дачыча пасьля таго, як цяперашні кіраўнік ураду Аляксандр Вучыч у наступным месяцы дасьць прэзідэнцкую прысягу.

Спадар Дачыч дапамог Расеі пабудаваць у горадзе Ніш на поўдні краіны базу расейскага ўраду. База, якая падпарадкоўваецца Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Расеі, павінна дапамагаць пры ліквідацыі паводак і лясных пажараў, але прадэманстравала мала актыўнасьці ў абедзьвюх сьферах. Яе сімвалічнае і, магчыма, выведчае значэньне значна важней. Спадар Дачыч хоча надаць ёй дыпламатычны статус. Упершыню з 1990-х гадоў Расея можа вярнуць сабе сур’ёзны аплот уплыву ў гэтым рэгіёне.

Найбольшую трывогу супрацоўнікаў сіл бясьпекі ў дзяржавах лініі фронту выклікаюць не буйныя геапалітычныя крокі, але пасьлядоўнае павелічэньне расейскага ўплыву іншымі сродкамі, асабліва тымі, з дапамогай якіх прыцягваецца незадаволеная моладзь у злачынныя групоўкі. У іх лік уваходзяць байкерскія групы, футбольныя хуліганы, народныя дружыньнікі, якія змагаюцца са  злачыннасьцю (асабліва тыя, што выступаюць супраць цыганоў) і сэвайвэры. Сярод трэнераў баявых мастацтваў і стралковых клубаў заўважалі расейцаў з сувязямі ў выведцы.

Шмат што з гэтага па-ранейшаму адбываецца па-за сьферай цікавасьці грамадскасьці, але сьледства па справе аб забойстве вугорскага паліцэйскага, якое было зьдзейсьнена кіраўніком ваенізаваных ультраправых, устанавіла, што афіцэры расейскай вайсковай выведкі рэгулярна ўдзельнічалі ў трэніроўках распушчанай цяпер групы самаабароны. Дзіўна, што ўрад Венгрыі, які шчыльна зьвязаў сябе з крамлёўскімі энергетычнымі зьдзелкамі, да гэтага часу не заявіў афіцыйны пратэст.

Гэта ўсё больш набывае абрысы плана. Пасьля распальваньня страхаў і падрыву даверу ў грамадскасьці пасродкам дэзінфармацыйных выданьняў Расея сёньня падтрымлівае групоўкі, якія спакушаюць адчужаных людзей захапляльнай, мэтанакіраванай дзейнасьцю, у тым ліку нібыта накіраванай на абарону безабаронных.

Складана прадбачыць наступную стадыю, але Расея можа рыхтавацца да выкарыстаньня ў бліжэйшыя гады палітычных ды іншых пераваротаў у гэтых краінах.

Проста не зьдзіўляйцеся, калі гэта адбудзецца”.

(канец тэкста Э.Лукаса)

РАСЕЯ ВЯДЗЕ ГІБРЫДНУЮ ВАЙНУ СУПРАЦЬ ЗАХАДУ З МЭТАЙ ПАДРЫВУ ЕЎРОПЫ

(узята з http://kavkazcenter.com/russ/content/2017/05/29/114864/rossiya-vdet-gibridnuyu-vojnu-protiv-zapada-s-tselyu-podryva-evropy.shtml)

Лукас 2“Расея фінансуе экстрэмісцкія арганізацыі па ўсёй Еўропе з мэтай яе дэстабілізацыі. Да такой высновы прыйшлі журналісты тэлеканала ZDF. Як піша выданьне Bild, сродкі Крамля ідуць на разагрэў унутраных канфліктаў у краінах Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Сярод тых, хто корміцца ​​з маскоўскай рукі – праваэкстрэмісты Чэхіі, левыя і правыя радыкалы Славакіі, а таксама вугорская праваэкстрэмісцкая арганізацыя “За лепшую Венгрыю”. Усе яны выступаюць з антынатаўскіх і прарасейскіх пазіцый.

Дзейнасьць названых арганізацый зьяўляецца далёка не бяскрыўднай з пункту гледжаньня палітычнага жыцьця: партыя “За лепшую Венгрыю”, вядомая таксама як “Ёбік”, на парламенцкіх выбарах 2014 года змагла набраць 20,5% галасоў і атрымаць 23 месцы ў Нацыянальным сходзе, што зрабіла яе трэцяй па велічыні палітычнай партыяй у краіне.

Характарыстыка данай арганізацыі зьяўляецца тыповай для ўсіх падобных ёй груповак, якія атрымліваюць грошы з Масквы: яна ў першую чаргу адрынае еўрапейскую інтэграцыю. Партыя зьяўляецца адной з найбуйных вугорскіх партый, якія выступаюць за захаваньне і далейшае разьвіцьцё дачыненьняў з Расеяй.

У траўні 2014 года генеральны пракурор Вугоршчыны папрасіў старшыню Еўрапейскага Парламенту пазбавіць дэпутата ад «Ёбік» Белу Ковача імунітэту з-за падазрэньняў у шпіянажы. Яму паставілі ў віну кансьпіратыўныя кантакты з расейскімі дыпламатамі й штомесячныя паездкі ў Маскву, а яго жонку, якая мае расейскае грамадзянства, вінавацілі ў працы на сьпецслужбы Расеі.

У Венгрыі Ковача разглядаюць як лабіста пуцінскіх інтарэсаў. Дастаткова сказаць, што ён быў адным зь некалькіх еўрапарламентароў, якія выступілі ў ролі назіральнікаў на псеўда-рэферэндуме ў акупаваным Расеяй Крыме і абвясьцілі гэта галасаваньне “легітымным”.

Кашальком для гэтага ды іншых названых вышэй маргінальных еўрапейскіх рухаў зьяўляецца беларускі бізнэсмэн Аляксандр Усоўскі (гл. фота ўнізе), які адкрыта распавёў у гутарцы з Frontal21, што “палітычная арыентацыя” таго ці іншага руху, які мог бы падарваць адзінства Еўропы, яму “ня важная”.

“У Польшчы я працую з правымі, у Славакіі й Чэхіі – зь левымі, у Венгрыі – з правымі”, – тлумачыў ён прынцыпы сваёй працы па падрыву Еўропы.

Лукас 3а

Усоўскі – аўтар шэрагу кніг з “альтэрнатыўнай” і агрэсіўна-антызаходняй трактоўкай агульнавядомых падзей. На яго рахунку у тым ліку наступныя “творы”: “Як Чэрчыль разьвязаў Другую сусьветную вайну”, “Гарматнае мяса» Чэрчыля”, “Хто нацкаваў Гітлера на СССР”, “Божа, Сталіна беражы” [ды іншыя; гл. уверсе. – Рэд.].

У якасьці яшчэ аднаго спонсара еўрапейскіх экстрэмістаў называецца ўплывовы і радыкальна настроены прыхільнік Пуціна Канстанцін Малафееў, пра што сьведчыць электронная перапіска, якая прасачылася ў вольны доступ.

Раней ён неаднаразова казаў пра “адраджэньне Расеі” і назваў Пуціна лідарам, які быў пасланы “Богам”, тады як ЕЗ у яго вачах – “бязбожная” арганізацыя.

Раней прэса паведамляла аб датычнасьці Малафеева, а таксама супрацоўнікаў ГРУ да спробы перавароту ў Чарнагорыі, накіраванага на перашкаджэньне ўступленьня гэтай краіны ў НАТА. Гэтая спроба Крамля, аднак, не перашкодзіла ёй уступіць у Паўночнаатлантычны блок: на днях яна ўпершыню ўдзельнічала ў саміце Альянсу ў Бруселі.

У той жа час ён вядомы як вялікі прыхільнік нямецкай маргінальнай партыі “Альтэрнатыва для Нямеччыны” і, у асаблівасьці, галоўнага кандыдата партыі Аляксандра Гаўланда. У ім ён бачыць лідара, зь якім “Германія зноў стане Германіяй”.

Пра сувязі Усоўскага з Малафеевым і [іх сумесным] удзеле ў сьпецаперацыях Крамля на тэрыторыі Еўропы распавядалася ў матэрыяле выданьня Stopfake. Згодна зь ім, Усоўскі атрымаў ад Расеі 100 тысяч еўра на тое, каб прафінансаваць антыўкраінскія групы ў Польшчы і пасварыць тым самым Варшаву зь Кіевам. Адзначалася, што гэтая сума стала вядомая дзякуючы украінскім хакерскім групам CyberHunta і Cyber ​​Alliance.

“Выкрадзеныя украінскімі хакерамі даныя сталі першым канкрэтным доказам, што Расея праводзіць у Польшчы антыўкраінскія аперацыі, а яе саюзьнікамі, як і ў Заходняй Еўропе, сталі правыя радыкалы”, – прыводзілася вытрымка з польскай Gazeta Wyborcza.

Усоўскі ў перапісцы з расейскім дэпутатам і дырэктарам Інстытута краін СНД Канстанцінам Затуліным запэўніваў яго, што можа ня толькі распаўсюджваць прарасейскую прапаганду, але і эфектыўна “ўбіць клін між Польшчай і Украінай”.

Такім чынам, Усоўскі сапраўды атрымаў “грант” ад людзей з асяроддзя Малафеева, якога раней абвінавачвалі ў фінансаваньні сутыкненьняў у Крыме вясной 2014 году, а таксама баевікоў на Ўсходзе Украіны. За падтрымку прарасейскага сепаратызму ён трапіў пад санкцыі Еўрасаюзу. Па даных газеты Die Welt, Малафееў сустракаўся з Пуціным у чэрвені 2014 года.

Варта падкрэсьліць, што ўказаны сюжэт першапачаткова падрабязна распрацоўваўся групай InformNapalm, якая падрабязна асьвятляла праект Малафеева-Усоўскага ў асобных матэрыялах. Выданьне Newsader піша, што публікацыі сталі фактычнымі першакрыніцамі для нямецкіх ды іншых заходніх выданьняў, якія пісалі на тэму пракрамлёўскіх праектаў у Еўропе.

Адначасна з гэтым, як пісала рассьледчая група Bellingcat, Крэмль спрабуе ўплываць на палітыку Еўропы таксама праз працу з моладзевымі аддзяленьнямі права- і леваэстрэмісцкіх еўрапейскіх арганізацый. У “распрацоўцы” – маладыя людзі з “Альтэрнатывы для Германіі”, “Аўстрыйскай партыі свабоды”, сербскіх нацыяналістычных рухаў, галандскага “Эксьпертнага цэнтра Расейскай Федэрацыі”, пост-Камінтэрнаўскай “Сусьветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі”, “Дэмакратычнай моладзевай супольнасьці Еўропы” ды іншых структур.

“У 2017 годзе пытаньне ахопу Расеяй моладзевых аддзяленьняў замежных палітычных партый ужо не зьяўляецца трывіяльным, улічваючы спрэчкі вакол яе ўмяшаньня ў амерыканскія выбары, – заключае Bellingcat. – Выяўляецца сур’ёзная занепакоенасьць падтрымкай Крамля “экстрэмісцкіх прамаскоўскіх кандыдатаў”.

Расейская ўвага да моладзевых арганізацый узмацняецца ў гэты ключавы год правядзеньня выбараў у Еўропе, і лік сьведчаньняў умяшаньня Расеі ў еўрапейскую і амерыканскую палітыку працягвае расьці”.

(канец тэкста выданьня Bild, узятага з kavkazcenter)

=

Ад рэдакцыі:

Нам, беларусам-вялікалітвінам – тым, хто знаходзіцца пад прэсам прарасейска-лукашысцкага рэжыму ўжо чвэрць стагоддзя (!), так і хочацца напісаць у каментары да выстаўленых матэрыялаў: “нарэшце да гэтых тупых самазадаволеных заходнікаў нешта пачынае даходзіць”. Але мы вырашылі стрымацца і напісаць так: нарэшце да заходнікаў пачынае даходзіць небясьпека расейскай імперыі для іх спакою і дабрабыту. Нарэшце іх шматлікія аналітычныя цэнтры, супрацоўнікі якіх напэўна маюць неблагія заробкі, гэта заўважылі. Брава! Малойцы! Можа, цяпер пачнуцца хоць нейкія больш-менш адэкватныя дзеяньні ў гэтай праблеме і з боку заходніх палітыкаў. Хаця мы, як людзі дасьведчаныя шматлікімі расчараваньнямі, радавацца не сьпяшаемся й іншым ня раім…

У сваю чаргу на гэтым адносна аптымістычным фоне мы хацелі б дадаць пару-тройку сваіх аматарскіх заўваг, бо абодва выстаўленыя артыкулы, як на наш густ, грашаць сваёй фрагментарнасьцю і прагнастычнай недакладнасьцю.

Так, у паданых матэрыялах дастаткова поўна пералічаны грамадска-палітычныя групоўкі-супольнасьці ў краінах Еўразьвязу, якія падкуплены расейскай імперыякратыяй і сталі… яе агентурай. Планам расейцаў па стварэньні такой агунтуры ўжо шмат гадоў (прынамсі мы гэта даўно ведаем зь сеціва), цяпер бачныя вынікі іх увасабленьня ў рэчаіснасьць…

У артыкулах  таксама ўзгадваецца, што Захад адчуў разнастайную падрыўную дзейнасьць расейскай імперыякратыі (як прапагандовую, так і выведчую), зьдзяйсьняльную праз Інтэрнэт.

У паданых матэрыялах у якасьці аб’ектаў узьдзеяньня Крамля акрамя еўрапейскага напрамку таксама ўзгадваецца Арктыка і прэзідэнцкія выбары ў ЗША.

Аднак, справа ў тым, што формы і маштаб імперскай агрэсіі Расеі нашмат большыя і разнастайныя. Так, усім, хто сочыць за грамадска-палітычнымі падзеямі на глабальным узроўні, бачна, што:

– геаграфія дзейнасьці расейскай імперыякратыі, якая стварае вонкава-палітычныя праблемы для ЗША і ўсяго Захаду, значна шырэй; дадаткова гэта і Венесуэла, і Сірыя, і Ірак, і Аўганістан, і Паўночная Карэя, пад пытаньнем Лівія;

– умяшаньне Расеі ў справы Еўропы і ЗША вядзе да глыбокага расколу іх грамадстваў; і гэты раскол мае патэнцыял да павелічэньня…;

– расейская імперыя для дасягненьня сваіх мэт дадаткова да інфармацыйнага ўзьдзеяньня і стварэньня сваёй грамадска-палітычнай агентуры выкарыстоўвае яшчэ і энэргарэсурсы ды грошы для подкупу палітычных вярхоў, шантаж ды ваенную сілу для фізічнага ці псіхічнага злому нескароных.

У выніку на глабальным узроўні атрымліваецца сітуацыя, як у добрай шахматнай партыі, калі адзін з гульцоў з-за шматлікіх кірункаў магчымай атакі на яго трапляе ў стан поўнай дэзарыентацыі, калі ён ня можа прадказаць, на якую яго фігуру і зь якога кірунку пачнецца вырашальная атака суперніка…

(Дарэчы, паказальны прыклад перад вамі – назва артыкула Лукаса: “На каго Расея плануе зьдзейсьніць наступны напад?”. Але аўтар так і не адказаў на гэтае пытаньне, якое сам паставіў…)

Мяркуючы па тым, што ў паданых аналітычных матэрыялах практычна нічога не сказана ПРА БЕЛАРУСЬ, ПРЫБАЛТЫКУ, УКРАІНУ, заходнікі па-ранейшаму НЕ ЎЛІЧВАЮЦЬ, што ГАЛОЎНЫ, ВЫРАШАЛЬНЫ ЎДАР-НАПАД РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРЫЯКРАТЫЯ МОЖА НАНЕСЬЦІ Ў БЛІЖЭЙШЫЯ МЕСЯЦЫ-ГАДЫ МЕНАВІТА ТУТ!.. Калі ж такое ці нешта падобнае адбудзецца, ім Лукас запрапанаваў… “проста не зьдзіўляцца”.

У сваю чаргу мы з нагоды адзначаных абставін раней заўсёды заклікалі заходнікаў зьвярнуць увагу на нас, дапамагчы нам у змаганьні з расейскай імперыякратыяй. Вынікі ведаюць усе, яны нулявыя. Таму сёньня мы прапануем ужо толькі нашым чытатачам, і тым, хто іх можа паслухаць: хлопцы, час не чакаць, а РЫХТАВАЦЦА.  Да горшага…

Усяго вам лепшага, сябры.

 

 

9 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Рэдакцыя даўно зауважыла што Беларусь ігнаруюць вельмі даўно: пачанаючы з пачатку 20 ст, калі усім народам дазволілі нацыянальные школы акрамя нас і канчаючы самымі сучаснымі палітыкамі кшталту Більда і Лукаса. Ў чым прычына гэтага? Я мяркую, што прычына гэтага ёсць згода нашай эліта на назву “белый рускі” што адназначна сведчыла што мы адмаўляемся ад сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці. Адсюль і пасыпаліся усе нашые астатніе беды.

  2. Павел Біч кажа:

    Учора едучы ў маршрутцы на летішце быў уражаны як шмат праваслаўных крыжоў паспелі наставіць лукашысты на усіх скрыжыванняў дарог.. Падумаў, вось таксама тэма для абмеркавання – як ставіцца нам да праваслаўья. Якшто БПЦ адрозніваецца ад РПЦ толькі мовой, то гэта вельмі мала. (цяпер чыста релігійныя пытання- як укрыжоўвывацца, якую прыроду мае Хрыстосі іншые за што людзі резалі адзін аднаго ў мінулым, здаецца, людзей не хвалююць) і якшто БПЦ будзе адрознівацца толькі мовай, то БПЦ можа стаць траянскім канем па захопу нашай краінай расейсшынай. Вы, наколькі я разумею, маеце спадзеванне на БАПЦ, але якшто і яна анічым акрамя мовы не будзе адрозніцца ад РПЦ, то і яна не унясе свой унесак за незалежнасць. Я пытаўся. у а.Акуловіча чым адрозніваецца БПЦ ад РПЦ, але ён мне не адказаў. Напішыце свае мненне.Прыклад Украіны паказвае, што нацыянальная царква павінна адрознівацца ад рускай. Цяпер не той час як маўчаць. Варта высвятляць пазіцыі. Для гэтага, здаецца , вы і аб’явілі сабе ідэалагічным сайтам.

    • Рэдакцыя кажа:

      У такім выпадку, сп. Біч, спачатку трэба высьветліць, чым каталіцкая царква ў Беларусі адрозьніваецца ад РПЦ МП. Адна праводзіць інтарэсы расейскай імперыякратыі, другая – польскіх здраднікаў-імперыялістаў.
      Дарэчы, і пра першых, і пра другіх мы шмат пісалі.

  3. Павел Біч кажа:

    Я згодзен што каталіцкая царква па свайму палітычнаму эфекту мала чым адрозніваецца ад РПЦ. Але я пачаў свой камент з таго што за чвэрць стагоддзя лукашысты заставілі усе скрыжыванні дарог праваслаўнымі крыжамі, чым пацвердзілі для усяго Свету што Беларусь праваслаўная краіна. І паневолі нарадзілася думка што раз мы змагаемся з русіфікацыяй, то праваслаў’е есь адна нага рускасці.. А як там у вас ў гародзенскай вобласці? Няма такога уражання што беларусшчына і тут становіцца анікому не патрэбнай і выцесняецца, як ў свой час беларусшчына была выдаўлена з Вільні? Я хацеў бы каб беларускіе патрыёты-праваслаўные па прыкладу украінцаў уводзілі ў рытуал больш нацыянальнага, таму што калі БПЦ будзе адрознівацца ад РПЦ толькі мовай, БПЦ стане траянскім канём маскальшчыны. Мае погляды вам, спадзеюся, вядомые – я лічу што релігія гэта стары метафізічны лад мыслення.. тыповы прыклад пачварнай мешаніны рэлігіі з сучаснасцью паказвае Севярынец.

    • Рэдакцыя кажа:

      Наконт БАПЦ зьвярніцеся да а.Акаловіча.
      Ён вам шмат патлумачыць (і ня толькі пра мову). Хаця б на прыкладзе стаўленьня да княза Ўладзіміра, чым адрозьніваецца РПЦ ад БАПЦ.

  4. Павел Біч кажа:

    Вось я і хачу праз Рэдакцыю сайта звярнуцца да а. Акуловіча каб ён высветліў чым адрозніваецца РПЦ ад БПЦ і ад БАПЦ. Прыклад Украіны паказвае што украінскае праваслаўье будзе сільна адрознівацца ад РПЦ. таксама сільна адрозніваюцца румынскае і іншыў нацыянальные цэрквы. Ў наш час калі чыста ідэалагічные пытання Веры (тэалогія) адышлі на другі план, релігіі астаются фундаментам Нацыянальнага. У нас з гэтым вялікіе праблемы. давайце высветляць, пакуль не позна.

  5. Siarhiej кажа:

    Заувага: каталiкi практыкуюць беларускую мову у касцелах.

  6. Павел Біч кажа:

    Будзем чакаць адказа а. Акаловіча. Чым усё ж такі БПЦ і БАПЦ адрозніваюцца ад РПЦ акрамя мовы? Я не вялікі знаўца релігій, але мне нешта кажа, што адной мовы мала каб праваслаўью стаць нацыянальнай рэлігіяй нашага народа. Яно і так далеко залезла далеко на Поўнач. Наш народ пяе і танчыць падобна на усе паўночные народы.Няма у нашага народа і той азіяцкай пампезнасці якая назіраецца ў РПЦ. Цяпер на сайце свабоды паднятая тэма рэлігій. Чаму яе не можа падхапіць і сайт Астроўскага? Баіцца раскрыць сябе як пра праваслаўны?

  7. Яўген кажа:

    Высновы такія.
    1. Ацэнкі, дадзеныя Канчэўскім у эсэ”Адвечным шляхам”, німала не састарэлі. масковія пнецца да манархіі і шырокай франтальнай агрэсіі толькі таму, што “так трэба”. “Або ўсё, або разваліць, каб нікому”. Захад ідзе наперад малымі справамі, але гэта можа па глыбіні пераўзыходзіць агрэсію Усходу.
    2. Трэба акцэнты перакладваць на эканоміку. Тут маскалі найбольш уразьлівыя, бо яны паказалі сябе поўнымі ідыётамі: маючы горы багацьцяў. яны запрашаюць каго заўгодна, тых самых сваіх агентаў уплыву на захад ад Масквы, не супольна займацца іх распрацоўкай. а ваяваць, як у старыя добрыя часы Арды, з той толькі розьніцай, што тады яны імчалі на нізкарослых конях, а цяпер на нізка пасаджаных танках. Хто-хто, а беларусы ваяваць ня хочуць, і гэта дакладна ўлавіла тая частка істоты Лу, якая ёсьць палітычнай жывёлай.
    3 Трэба прыглядацца і папулярызаваць шлях Фінляндыі. Нам ён найбольш блізкі. Нават тое, што фіны ня робяць з аўтамабіля такі жупел — выносяць паркоўкі кідрэніфені воддаль ад дамоў, каб двары былі для дзяцей, для праходу і для пад’езду спецтэхнікі, калі што бабахне — беларусу гэта зразумець лёгка будзе. Зямлі ж у нас, як і ў мацкалёў, нямала. А і яна пустуе ужо там-сям. Разам з тым, задзірацца з мацкалямі гэта сабе горш. Ну іх у…Сібір. скажам. Але не даць сябе зьмяшаць з імі, ані з кім — гэта правільна. Вось яны пачалі плявузгаць, 90 (95 чуў ужо) адсоткаў беларусаў гаворыць па-руску, дык пра што кажам, адзін народ. А хера вам у сумку. Палешукі ні разу ўсе на Палесьсі не гавораць па-вашаму, і гэта ўжо капец вашай хлусьні кароткалапай. Наконт каб прывозілі эканамічныя прапановы замест танкаў і дэсантнікаў — вось на што напіраць трэба. ЭКАНОМІКА — мы толькі гэта павінны ім казаць. Спачатку гэта, а потым… мабыць, яднаньне ўсяго шарыка. Бо інакш не замірымся ніколі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы