nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Таварышч, у вас вус адклеіўся…” (+ дадатак)

15 жніўня, 2017 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Таварышч 1Ня першы раз нам даводзіцца зьвяртацца да савецкай камедыйнай кіна-класікі. Так ужо было аднойчы (https://nashaziamlia.org/2014/02/21/6561/), сёньня даводзіцца зноў. Бо справа, пра якую мы хочам вас паінфармаваць, адначасна і сур’ёзная, і камічная. Але, як заўсёды, усё па парадку… На адным зь незразумелых сеціўных інфа-рэсурсаў (што гэта за рэсурс, гаворка будзе пазьней) на днях зьявіўся матэрыял, прысьвечаны лідару БПС-Самаабарона Сяргею Высоцкаму (http://www.belvpo.com/ru/85577.html). Мы прааналізавалі артыкул, напісаў свой “адказ Рыбентропу” і сп. Сяргей. Таму ніжэй падаем сам матэрыял (у такім выглядзе, у якім ён ёсьць, і на мове арыгінала, каб ніхто не казаў потым пра недакладнасьць перакладу ці што-небудзь яшчэ), тэкст Сяргея Высоцкага, наш аналіз. Ну, а рашэньне за вамі…

 

 

1.

Обливание грязью «Запад – 2017» продолжается —

подойдут даже информаторы КГБ

Автор: Павел Ковалев (11.08.2017)

Таварышч 2Истерия вокруг предстоящего в сентябре белорусско-российского учения «Запад – 2017» не только не утихает, но даже стала выходить на новый виток. Количество грязи и помоев, вылитых на еще не состоявшиеся военные маневры, не вписывается ни в какие рамки.

Поражает упорство и настойчивость, с которой Запад стремится показать «агрессивные» намерения России и Беларуси. Для проведения данной информационно-пропагандистской кампании не стесняются привлекать даже высшее руководство стран Балтии (особенно отметилась президент Литвы Даля Грибаускайте). А всевозможные электронные СМИ буквально бурлят очередными «сенсациями» о различных вариантах развития событий.

Не надо далеко ходить – стоит открыть любой оппозиционный Интернет-ресурс (например, финансируемый польским МИДом сайт «Хартия97») и мы можем узнать, что с конца лета российские военные уже «оккупируют» Беларусь, а следом пойдут танковыми клиньями на Запад, накручивая на гусеницы «демократические ценности». Кстати, благодаря такой информационной кампании многие немецкие бюргеры, наконец, узнали, что между Германией и Россией есть не только Польша, но и очень «злобная и опасная» Беларусь, которая также (как ни странно) готова принять участие в завоевательном походе Москвы.

Несмотря на всю абсурдность подобных заявлений, военно-политическому руководству Запада мало уже известных СМИ. В строй информационных «солдат» стали записывать даже отработанный оппозиционный «шлак», в том числе запятнавший свою репутацию связами с силовыми структурами Беларуси. Одним из таких деятелей является бывший основатель и лидер незарегистрированной «Белорусской партии свободы» Сергей Высоцкий.

БПС была основана в 1992 году группой студентов Минского пединститута, где в то время и учился ее будущий бессменный руководитель. В 1996 г. он провел удачную избирательную кампанию в парламент и занял в одном из минских округов первое место в ходе первого тура голосования, но второй тур, через роспуск Верховного Совета, не состоялся. Основными целями и методами деятельности этой структуры являлись: освобождение Беларуси от «российского рабства», борьба против существующего конституционного строя, русофобия, построение националистического белорусского государства, полное, в том числе, физическое устранение противников белорусского национализма и пр. Однако, крайний радикализм верхушки БПС привел к тому, что к концу 90-х структура раскололась – в ходе голосования Высоцкого сместили с должности председателя партии и исключили его из партийных рядов. Среди всего прочего лидера БПС Высоцкого обвиняли в работе на КГБ в качестве информатора.

В том, что подобные обвинения часто звучат в отношении некоторых оппозиционных лидеров, нет ничего удивительного. Дело в том, что деятельность радикальных организаций может быть легальной и нелегальной. Крайней формой нелегального радикализма является терроризм. Нелегальный радикализм находится вне закона, он очень опасен, поскольку тесно связан с насилием и политическим авантюризмом. В Беларуси деятельность радикально настроенных молодежных организаций носит нелегальный характер. Именно поэтому многие организации буквально напичканы агентурoй спецслужб. В БПС такой «стукаческой» работой занимался Высоцкий.

За свою деятельность, носящую ярко выраженную русофобскую окраску, Высоцкий неоднократно привлекался к административной ответственности. В 2007 году, не найдя понимания среди своих бывших соратников по оппозиции, покинул Беларусь и обосновался на Украине. До событий на Майдане (на трибуне которого он также засветился) о Высоцком никто и не вспоминал, несмотря на все его тщетные попытки. Возможно, западные инвесторы не очень хотели вкладывать денежные гранты в такую сомнительную фигуру, которой является законсервированный «стукач» КГБ. Кстати, во время президентской кампании 2010 года Высоцкий проявил свою сущность агента ‑ занимал сдержанную позицию и не поддержал оппозиционных политиков.

И все-же, Высоцкий дождался своего часа. В 2015 году бывший экс-глава БПС создал в Facebook блог, постепенно наполняя его антироссийским содержанием, а с начала 2017 года, когда стартовала информационная кампания по дискредитации белорусско-российских военных маневров «Запад – 2017», Высоцкого наконец «прорвало» ‑ ушаты грязи полились в сторону Минска и Москвы. С удивлением узнаешь, что сотни тысяч российских военных на четырех тысячах железнодорожных вагонах уже готовы хлынуть через Беларусь на Польшу, Прибалтику и Украину.

С другой стороны, нет худа без добра. Благодаря информационной истерии, развернутой Западом, наверное, каждый второй житель Германии, Польши, Австрии, а также Литвы, Латвии знают, что Беларусь надо бояться, потому-что она сильная и готова защищать свою независимость. А сильных, как известно, уважают. И отдельная заслуга в таком освещении событий принадлежит в том числе и тихим, скромным информаторам КГБ, таким как Сергей Высоцкий.

(канец тэкста “Ковалева”)

2.

“КАНТОРА” ПІША…

Сяргей Высоцкі (https://www.facebook.com/s.vysotsky/posts/1435926796503121)

Таварышч 3Навучыўся практычна ня браць да ўвагі розныя нападкі расейскіх імперцаў, заходніх лібералаў ды іх прадстаўнікоў у Беларусі, КДБэшных правакатараў – усіх, каму муляе Незалежная ды Моцная Беларуская Дзяржава.

Кім мяне ні называлі: і “агентам НАТО”, і “нацыстам”, і “фанатыкам”, і беларускім “Бандэрам”. Вось чарговая хваля…

Кожны раз такія наезды з боку афіцыёзу супадаюць зь іншымі прыёмамі ціску. Ізноў пачаліся праблемы на мяжы, персанальны дагляд, жлобскія пытаньні ад памежнікаў. Ізноў “наружка”.

Што гэта азначае? Што КДБ і МУС высока ацанілі мае нацыянальна-вызвольныя захады…

Імперскаму быдлу надта б хацелася запісаць у “шлак” беларускіх патрыётаў, марыцца ім, што іхная агентура зьніме Высоцкага. Ды пранцы ім…

Кажу ізноў: выродзьдзе маскоўскае, нас можна толькі забіць…

У дадзеным чарговым закідзе логікі менш, чым у думках малога дзіцяці. Мяне называюць  “інфарматарам КДБ”, а зь іншага боку – салдатам Захаду. Дзе ж логіка?! Дык хто я па меркаваньні “адстаўных афіцэраў”?!

А навошта КДБ апавяшчаць пра свайго інфарматара?

Тых, хто пашуць на “кантору”, не так лёгка выкрыць. Можа, калі дабярэмся да архіваў… Але ізноў жа, сьпецслужбы часам адмыслова прыпісваюць непадкупным людзям сяброўства зь імі, а рэальных агентаў хаваюць ад ўвагі грамадскасьці.

Нельга недаацэньваць працу КДБ. Хаця б па тым, што мы ведаем пра вярбоўку беларускіх апазіцыянераў, якія пакаяліся – Міхалевіч, Кобец, Пальчэўскі, Дземідзенка і гэтак далей. Ня буду працягваць…

Таму аніякага задавальненьня ад таго, што ты ў распрацоўцы сьпецслужб, няма. Наадварот, трэба чакаць чарговых удараў ад КДБ і міліцыі. А яны здатныя ў таталітарнай сістэме на многае…

У найноўшай гісторыі краіны было:

– зьбіваньне да сьмерці дысідэнта Лявона Баразны (настаўніка Пазьняка);

– “зьнікненьне” буйных апазіцыйных палітыкаў;

– вярбоўка верхавіны “Зьвёнзку палякув на Бялорусі” ды іншых апазіцыйных лідараў;

– давядзеньне да самагубства А.Зайцава (абаронцы Курапат) праз шантаж (маўляў, ён 5 гадоў таму згвалціў жанчыну);

– масавыя арышты фанаў-патрыётаў, пра якіх апазіцыйны бамонд прынцыпова ня піша (яны ж “нацыяналісты”);

– справа “патрыётаў” увесну гэтага году;

– ранейшы раскол БПС [рабіў Славамір Адамовіч] ды цкаваньне нязломных – тых, хто зьбярог БПС-Самаабарона;

– выкарыстаньне скінхэдаў, баевікоў “рускага міру”, казачкоў для нападаў на беларускіх патрыётаў;

– нераскрытыя забойствы шэрагу беларускіх дзеячоў і іх блізкіх (напрыклад, Рамана Вайніцкага, музыкі Зьмітра Сідаровіча, бацькаў Алеся Астроўскага і Віталя Куплевіча, сына Алеся Белакоза…);

– ціск на беларускіх герояў, якія змагаліся за незалежнасьць Украіны;

– здушэньне ў зародку ўсіх пратэстных захадаў апазіцыі.

Таму недаацэньваць “кантору” нельга.

У сьвежым пасквіле мяшанка хлусьні ды паўпраўды – я ня жыў і не жыву ва Украіне. Часам працую ў сваім украінскім штабе, бо менскі штаб раней быў разгромлены КДБ. Паўнавартасная дзейнасьць патрыятычнай сілы пры тыраніі немажлівая па вызначэньні!.. Таму і даводзіцца частку арганізацыйнай працыі пераносіць ва Украіну ды Літоўскую Рэспубліку.

Сьхема ж працы цяперашняй афіцыйнай апазіцыі – прымітыўная, і аніякай пагрозы для ўлады не нясе.

Што да нас. МЫ  АДМЫСЛОВА  НЕ  ПАДЛІВАЕМ  АЛЕЮ Ў АГОНЬ У ЧАСЕ ГІБРЫДНАГА ЦІСКУ МАСКВЫ. І гэта асабліва расчароўвае прамаскоўскія крэатуры тут…

Мой месыдж рэжыму адкрыты і ясны – ДЗЕЛЯ ЗАХАВАНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ, МЫ – БЕЛАРУСКІЯ ПАТРЫЁТЫ, ГАТОВЫЯ ДА ДЫЯЛОГУ ЗЬ ПЕРШАЙ АСОБАЙ, АЛЬБО ЯЕ НЕПАСРЭДНЫМІ ПРАДСТАЎНІКАМІ… Размаўляць з капітанамі, маёрамі ці нават генераламі КДБ можам толькі пра “прыроду ды пагоду”. Збаўце…

Кропка. Жадаеце ізноў затрымаць? – вам будзе даражэй. Але, магчыма, на гэта і разьлік, каб не дапусьціць дыялогу правіцеля з Захадам. “Кантора” ж, як і МУС, працуюць на кароткім павадку Масквы…

АДНАК ГАЛОЎНАЕ ВА ЎСІМ ГЭТЫМ ІНШАЕ – СТРУКТУРЫ КДБ МАГЛІ Б І ДАЛЕЙ ІГНАРАВАЦЬ МАЮ ПЕРСОНУ, АЛЕ НЕ СТРЫМАЛІСЯ, БО ХІБА САПРАЎДЫ НЕШТА БРУДНАЕ РЫХТУЕЦЦА ДЛЯ БЕЛАРУСІ, А НАШАЯ АКТЫЎНАСЬЦЬ СТАНОВІЦЦА ІМ КОСТКАЙ У ГОРЛЕ!..

Калі перакласьці на людскую мову сутнасьць пасквілю “адстаўнікоў”, атрымаецца: Высоцкі супраць вучэньняў, супраць сьмярдзючых расейскіх войскаў на сьвятой беларускай зямлі, супраць акупацыі!..

Усё так, бо мы – міратворцы і абаронцы Незалежнасьці!

 

3.

Наш аналіз абвінавачваньняў тав. “Ковалева”

ў адрас Сяргея Высоцкага

У артыкуле сп. пад нікам “Ковалев” мы лёгка знайшлі масу праколаў і недарэчнасьцяў.

Так, абсалютна недарэчнай зьяўляецца ілюстрацыя. Якое дачыненьне мае Сяргей Высоцкі да буржуінаў, а буржуіны да стукачоў КГБ?…

Хлусьнёй зьяўляецца сцьвярджэньне, што з 2007 года ён жыве ва Ўкраіне. Высоцкі жыў і працягвае жыць у Беларусі. Іншая справа, што ён актыўна ўдзельнічаў у абодвух Майданах і постмайданах.

Таварышч 5Адзіны “факт”, які дазваляе аўтару закідаць Сяргею супрацоўніцтва з КГБ, гэта абвінавачаньне яго ў такім супрацоўніцтве ў час расколу БПС ў канцы 1990-х з боку саміх раскольнікаў, якіх, як нам вядома, прадстаўляў у той час у тым ліку паэт Славамір Адамовіч (гл. фота зьлева, Адамовіч сядзіць у цэнтры). Але справа ў тым, што Славамір пазьней сам прызнаўся ў працы на КГБ і пакаяўся, у адрозьненьні ад Хартыі на чале з Саньнікавым і Бандарэнкам, якія былі галоўнымі арганізатарамі расколу, але да гэтага часу не прызналіся і не пакаяліся.

Як сп. “Ковалев” можа давяраць такім людзям, такой крыніцы інфармацыі? Таму, што вельмі патрэбна было, бо начальства загадала нарыць, а калі не атрымаецца, то прыдумаць?…

У сцьверджаньнях сп. “Ковалева” цалкам адсутнічае логіка. Як можа чалавек, калі ён “агент КГБ”, пярэчыць палітыцы дзяржаўных структур і дзейнічаць на карысьць ворагаў? Абсурд!

І ў цэлым, калі Масква не плануе пакідаць расейскіх салдат у Беларусі, чаго сп. “Ковалеву” ўвогуле хвалявацца?

Карацей, за няйменьнем ніякіх рэальных фактаў, якімі можна было б дыскрэдытаваць Сяргея Высоцкага, сп. “Ковалев” вырашыў пакарыстацца абсалютна гнюснай псіха-тэхналогіяй, якраз прызначанай для выкарыстаньня ў час прапагандысцкай вайны – тэхналогіяй “гнілога селядца”!  Нам многае вядома пра гэту гнюсную тэхналогію (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2015/12/11/8173/). Яна настолькі гнюсная, што дыскрэдытуе любога сапраўднага афіцэра, калі ён яе выкарыстае… Таксама ёсьць у нас і адпаведны практычны досьвед. Мы яшчэ добра памятаем пра дзейнасьць такога выданьня, якое сьмярдзела на ўсю Беларусь у канцы Перабудовы, як “Политический собеседник”. Можа, “адстаўны афіцэр” “Ковалев” адтуль, а не зь Беларускай Арміі…

Сітуацыя яшчэ больш праясьнілася, калі мы вырашылі прааналізаваць саму крыніцу інфармацыі.

Хто кіраўнікі “Военно-политического обозрения”? – невядома. Заяўляецца, што гэта група нейкіх вельмі чэсных і сьмелых, але таемных афіцэраў запасу… “Узброеных Сіл”. Чаму таемных? Якіх узброеных сіл? – зноў невядома.

Натуральна, ні слова па-беларуску… (хаця заяўляецца, што крыніца для Беларусі)

Пачалі аналізаваць “партнёраў”. Высьветлілася, што гэта амаль спрэс ваенна-прапагандовыя рэсурсы расейскай імперыякратыі, і ніводнага, напрыклад, украінскага… (гл. доказы ніжэй; паданы толькі тыя “партнёры”, пра якіх ужо з назвы зразумела, хто яны такія)

Таварышч 4

Апошняе – абсалютны доказ таго, што т.зв. “Вонно-політіческое обозреніе” – рэсурс сьпецслужбаў расейскай імперыякратыі!

Такім чынам, увесь артыкул пра “абліваньне брудам” такіх “харошых вучэньняў” як “Захад – 2017”, выстаўлены на сайце “Военно-политического обозрения” пад аўтарствам ніканутага “Ковалева” – гэта яшчэ адзін факт хлусьлівай прапаганды ворагаў вольнай Беларусі й зьмястоўнай беларускай дэмакратыі, а таксама яшчэ адно сьведчаньне на карысьць таго, што вучэньні “Захад – 2017” нясуць у сабе вялікую небясьпеку для незалежнасьці Беларусі.

Карацей, “таварышч Ковалев”, ваш вус зусім адклеіўся…

Таварышч 1а

4.

У выглядзе дадатка мы разьмяшчаем таксама меркаваньня паважанага Паўла Букі (гл. фота ніжэй), якое мы ўзялі адсюль: https://www.facebook.com/paval.buka/posts/1948487768765115 (назва і рэдакцыйныя праўкі нашыя).

 

ТАКАЯ “АБ’ЕКТЫЎНАСЦЬ”  –  ТОЛЬКІ Ў ІМПЕРЦАЎ

“Амерыканская выведка апублікавала даклад, што расея стварае ў Беларусі і іншых навакольных краінах свае структуры інфармацыйнага ўплыву. Але для мяне гэта былі – толькі словы. Да часу я з такімі структурамі не сутыкаўся.

Але вось адна паказалася… Сайт “Военно-политическое абазрение”.

Вось так выглядае маскаўская агентура:

1) мутныя мэты: “даваць аб’ектыўную інфармацыю аб вайсковай арганізацыі, альтэрнатыўны пункт гледжання”

2) гэтыя мэты – хлусня. Палітыка сайта цалкам супадае з афіцыйнай – прарасейская і антызаходняя. Але

3) пры цмяных мэтах – на сайце адсутнічае любая спроба выпрацаваць уласна беларускае бачанне. Заместа яго сайт змяшчае выключна прарасейскія матар’ялы. Можаце праверыць іх уласныя публікацыі: http://www.belvpo.com/ru/materials/our

Такое разуменне “аб’ектыўнасці” бывае толькі ў расейцаў – савецкіх і сучасных.

4) сайт мае грошы: ён якасны і дарагі. Таксама напісаны і сабраны вялікі матар’ял – што таксама патрабуе вялікай працы, а значыць – грошай. І гэта пры тым, што сайт малавядомы, нераскручаны. Значыць ён не раскруціўся паступова, а НЕХТА ЎКЛАЎ СРОДКІ АДРАЗУ. Сапраўды грамадскія праекты ў Беларусі, нават моцныя, як “Мова-нанова” настолькі якаснага сайту і запаўнення дазволіць сабе не могуць. Я ўжо маўчу, што адстаўнікі – не ў стане зрабіць сайт самі, на грамадскіх пачатках. Не маюць патрэбных навыкаў.

У Беларусі падобнага аб’ёму фінансавання проста няма. Інакш бы такія сайты існавалі з 1990-х. Лукашэнка любых фінансавальнікаў, ахвотных дзейнічаць без яго, рэгулярна душыць…

5) маюць выхады на расейскія СМІ. І утвараюць з імі адзіную інфармацыйную сетку. Праз якую абяцаюць аплочваць сваіх аўтараў. – Вы ўяўляеце колькі працы ідзе на стварэнне падобнай сеткі самастойна і з нуля?

6) кажуць, што маюць сетку абмену матар’яламі СМІ ў Беларусі. У Беларусі сваіх сетак абмену публікацыямі няма. А тут раптам нейкія адстаўнікі – самі да такога дадумаліся. І стварылі.

7) спрабуюць арганізаваць адстаўнікоў. Ну, на халеру ім цэльная арганізацыя, калі іх мэта ўсяго толькі “даваць альтэрнатыўнае гледжанне”?

8) на сайце няма беларускай мовы. Але ёсць ангельская. І польская! У рэальнай групе беларускіх адстаўнікоў заўсёды знойдзецца нехта хаця б не супраць беларускай мовы. І рэальныя [адстаўнікі] ня ведаюць ні ангельскай, ні тым больш польскай. Вы верыце ў беларускіх адстаўнікоў, здольных напісаць 130 артыкулаў па-польску? І пры гэтым – застацца незаўважанымі ў грамадстве?

І у тое, што чалавек (а тым болш – цэлая група) можа быць “ЗА Беларусь” і адначасова – “супраць беларускай мовы”. У Беларусі так не бывае! Затое разам і супраць мовы, і супраць дзяржавы – колькі хочаш.

9) сайт наскрозь хлуслівы. Аж да страты логікі. Роўна як уся сёняшняя расейская прапаганда, якая ўзяла на узбраенне Гебельсаўскую тэорыю “вялікай хлусні”. У іх Сяргей Высоцкі выступае супраць расейскай агрэсіі – таму, што агент расейскага ГБ! У Беларусі так нахабна хлусіць – проста ня ўмеюць. Нам мова не дазваляе…

10) хлусня абстаўлена надзіва юрыдычна граматна. У Беларусі за публічны паклёп рэальна адсудзіць кампенсацыю. Артыкул з паклёпам на Высоцкага напісаны так, што як бы вінаваціць яго не сайт і не аўтар, а зусім іншыя асобы. Сапраўдныя беларускія адстаўнікі проста пра гэта не ведаюць. Да першага суда. А наняць прафесійных журналістаў – каштуе грошай. А адкуль грошы у адстаўнікоў?

11) сайт змяшчае нападкі на беларускіх патрыётаў. Сяржука Высоукага, напрыклад. Навошта гэта было б вайскова інфармацыйнаму сайту? Патрыёты ж заўсёды за армію, прычым за яе узмацненне? Чаго біць па сваіх?

А таксама – па латышскай арміі, літоўскім урадзе, “агрэсіўным НАЦЕ”. Карацей па ўсіх, хто выступае супраць расейскай агрэсіі. Любы вайсковы прафесіянал пасля Данбасу разумее, што цяпер адзіная вайсковая пагроза для Беларусі – з усходу. Да гэтага і трэба рыхтаваць войска і дзяржаву, і суседзяў. Нават да непрафесіянала Лукашэнкі гэта дайшло. А “вайсковыя аглядальнікі” – гэтага не заўважаюць. На фоне прафесіяналізму ў іншых пытаннях – гэта вельмі красамоўна.

А вы сутыкаліся з такімі “адстаўнікамі”? І ці былі ў іх пералічаныя прыкметы?”

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы