nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Наша стаўленьне да даклада А.Сівіцкага і Ю.Царыка “Палітычны крызіс лютага-сакавіка 2017 г. у Беларусі” (частка V)

4 верасня, 2017 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Найпершае, што мусім адзначыць у сувязі са зьяўленьнем у публічнай інфа-прасторы названага вышэй даклада – гэта рэдкая ў наш час радасьць прыемнага адкрыцьця. Аказваецца, ёсьць яшчэ разумныя ды адначасна прыстойныя людзі і ў асяроддзі лукашэнкаўскай “вертыкалі”. З аднаго боку, гэта дзіўна (калі ўлічваць апошнія чвэрць стагоддзя гісторыі Беларусі), але, зь іншага боку, калі падумаць, такія асобы мусяць там быць. Бо цяперцы таксама людзі, і, як усе іншыя, жадаюць захоўваць уладу і жыцьці. Апошняе ж доўга захаваць немагчыма, калі будзеш ігнараваць аб’ектыўныя законы грамадскай рэчаіснасьці. Іншымі словамі, калі якія-небудзь улады канчаткова пазбаўляюцца ад людзей, здольных казаць ім праўду ў вочы, тады такім уладам доўга не працягнуць… Значыць, у аўтараў даклада ёсьць яшчэ і разумныя начальнікі. І гэта яшчэ адно з таго, на што мы ўжо і не разьлічвалі. Згубілі былі ўсялякую надзею. А тут – на табе…

 

Акрамя радасьці, мы адчуваем таксама рэсьпект да аўтараў, захапленьне іх сьмеласьцю. Зразумела ж, што для падобнага роду дакладаў спадары Сівіцкі й Царык павінны мець ня толькі аналітычны талент ды прафесіяналізм, а і мужнасьць. Прычына відавочная – далёка ня ўсім падабаецца тое, што яны робяць. Напэўна, уся расейская імперыякратыя і яе агентура ў Беларусі літаральна скрыгаталі зубамі, чытаючы іх чарговы даклад.

Мы ўдзячныя аўтарам таксама за тое, што яны дазволілі пазнаёміцца зь некаторымі асьпектамі “ўнутрывертакальнай кухні”. Нам даўно было вядома, што ў Беларусі ўсе ўплывы ад розных “ба́шанак палаца караля” ўрэшцэ заўсёды сыходзяцца на першай асобе, якая прымае канчатковае рашэньне. Але як канкрэтна выглядае расклад сіл і наколькі гэтыя сілы могуць быць трывалымі да ціску з боку адпаведных структур расейскай імперыі, дзеючых на “беларускім полі”, мы, натуральна, раней не ўяўлялі. Цяпер збольшага ўяўляем і пра Дзяржсакратарыят рады бясьпекі, і пра КГБ з МВД… (гл. ніжэй сьхему, узятую з 3-й часткі данага матэрыяла).

Несумніўна пазітыўным зьяўляецца таксама адкрыцьцё, што ў значнай часткі “вертыкальных” сасьпела ўяўленьне, што нашай найвышэйшай і адначасна агульнай каштоўнасьцю зьяўляецца незалежная ды нейтральная беларуская дзяржава – астравок стабільнасьці ў геаграфічным цэнтры ўсё больш шалеючай Еўропы. Вядома, згодныя мы і з тым, што названая каштоўнасьць – гэта тое, вакол захаваньня ды ўмацаваньня чаго ўсе прыстойныя людзі ў Беларусі мусяць яднацца…

Пададзім доказы прыхільнасьці да даных уяўленьняў з нашага боку :

– наш сайт пачаў працаваць з артыкула, напісанага 12 гадоў таму, “Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – Беларуская Дзяржава!”;

– усе 11,5 гадоў працы сайта мы фармулюем Беларускую дактрыну – сістэму прынцыпаў, на якіх у будучыні мусіць фармавацца наша нейтральная беларуская дэмакратычная дзяржава;

– летам 2002 году была напісана брашура “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”, дзе ўпершыню была выказана ідэя “Беларусі як другой Швайцарыі” ў геаграфічным цэнтры Еўропы;

– вясной 1999 г. у Горадні прайшла навукова-практычная канферэнцыя з удзелам дзясяткаў асоб зь Беларусі й суседніх краін пад назвай “Беларуская нацыянальная ідэя”, на якой у цэлым складалася менавіта адзначанае вышэй уяўленьне пра будучыню Беларусі.

Так што мы ў азначаным кірунку працуем даўно. І нам, вядома, было вельмі прыемна прачытаць, напрыклад, такое: “Неабходна выключыць любыя дзеяньні любых дзяржаўных суб’ектаў, накіраваныя на «ўбудаваньне» Рэспублікі Беларусь у чужую яе нацыянальным інтарэсам логіку паводзінаў й інтэрпрэтацыі падзей. Любыя спробы падрыву афіцыйнай палітыкі беларускай дзяржавы як донара рэгіянальнай стабільнасці й бясьпекі, а таксама падмены меркаваньняў нацыянальнай бясьпекі іншымі меркаваньнямі павінны быць рассьледаваны і спынены незалежна ад ідэалагічных і геапалітычных меркаваньняў”.

Але ёсьць яшчэ адзін асьпект ідэі незалежнай Беларусі, які з нагоды таксама трэба ўзгадаць. Гаворка пра праверку на практыцы ступені адданасьці гэтай ідэі ў крызісныя моманты палітычнай гісторыі. Бо многія на словах кажуць, што падтрымліваюць адзначанае, але, калі наступае момант Х, нешта іншае для іх раптам апынаецца важней за незалежнасьць Беларусі

Так і было ў лютым-сакавіку г.г., калі лічаныя людзі зь “беларускай” апазіцыі заклікалі не спрыяць пашырэньню пратэстаў “лайдакоў-дармаедаў” ва ўмовах, калі Першая танкавая армія Расеі стаяла каля межаў нашай краіны, павёрнутая люфамі на Беларусь. У той час, нагадаем, усе саньнікавы-сіўчыкі-статкевічы імкнуліся ўсяляк распаліць грамадскія забурэньні. Мы ж на сайце, з улікам адзначаных вышэй умоў, якія несьлі ў сабе яўную небясьпеку беларускай дзяржаўнасьці, заклікалі падобнае не рабіць… (гл. https://nashaziamlia.org/2017/03/24/8997/#more-8997захаваньне НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ – умова, якая важыць непараўнальна больш за іншае; заклікаем усіх удзельнікаў грамадска-палітычных падзей у Беларусі гэта цьвёрда засвоіць).

І вось сёньня канчаткова высьветлілася, што тыя забурэньні сапраўды правакаваліся расейскімі сьпецслужбамі з мэтай стварэньня такой сітуацыі, калі стане “неабходна бараніць мір і стабільнасьць у саюзнай дзяржаве” (натуральна, з дапамогай расейскіх танкаў). Адначасна канчаткова высьветлілася, наколькі былі правы мы, а ня нашы апаненты…   

Ня будзем губляць шмат слоў на тое, каб нагадаць, колькі бруду тады было выліта на нашы галовы з шэрагаў афіцыйных “беларускіх” “апазіцыянераў” (дарэчы, тлумачэньні, прабачэньні зь іх боку дасёньня не паступілі – робіцца выгляд, што нічога не адбылося…; у які ўжо раз афіцыйныя апазіцыянеры паказваюць сябе людзьмі, пазбаўленымі годнасьці). Лепш з’акцэнтуем увагу на тое, што правата апынулася на нашым баку менавіта таму, што ў ацэнцы палітычнай сітуацыі мы і ў той час зыходзілі з найпершай каштоўнасьці – захаваньня Незалежнай Беларускай Дзяржавы.

А цяпер зьвернем увагу на адрозьненьні.

На думку аўтараў, спп. Сівіцкага і Царыка, у Беларусі ёсьць  “Президент”. У нас на гэты конт іншае меркаваньне – прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі ўжо даўно незаконна займае чалавек па прозьвішчы Лукашэнка (і гэта яшчэ мякка сказана; як іншыя ацэньваюць Лу-ку, можна паглядзець у каментарах да часткі аналізуемага артыкула, выстаўленага, напрыклад, тут: https://nn.by/?c=ar&i=196232).

У аўтараў Лу-ка – гэта асоба, на якую варта ўскладаць спадзевы што да абароны Незалежнасьці Беларусі. Мы ж лічым, што найперш гэты чалавек адказны за тое, што ў Беларусі са сьвядомасьці й навыкаў карэнных жыхароў 24-ы год выціраецца беларуская мова, нацыянальная культура, гістарычная памяць, нацыянальныя сімвалы, шанаваньне сваіх герояў. Наадварот, з-за Лу-кі ў сьвядомасьць цэлага пакаленьня беларусаў-вялікалітвінаў татальна ўпіхваецца расейская мова, імперская гісторыя ды прапаганда, а разам зь імі й расейскі імперскі сьветагляд.

Між тым, названае – гэта СТРАТЭГІЧНЫЯ РЭЧЫ, якія будуць вызначаць лёс і Беларусі, і беларускага народу, і…  усёй лукашэнкаўскай наменклатуры. Гэтыя рэчы па сваёй значнасьці для захваньня незалежнасьці Беларусі важаць значна больш, чым “унутрыпалацавыя” расклады, апісаныя ў дакладзе. Аўтары даклада не маглі гэтага ня ведаць, але чамусьці не прысьвяцілі адзначаным праблемам ні слова. Верагоднае тлумачэньне, што не змаглі сабе дазволіць… Гэта кепскі знак…

Ня здольна “вертыкаль” з Лу-кам на яе канцы і на драбнейшыя рэчы. Дзе беларускія ўніверсітэты? Дзе абяцаныя беларускамоўныя тэлеканалы? Дзе хаця б адзін украінскі канал у кабельных наборах? Дзе анансаваны паўгады таму вуснамі Лу-кі “круглы стол з патрыётамі” (http://nn.by/?c=ar&i=187511)?

І гэта кепскія знакі, якія разам азначаюць, што Лу-ка сёньня ўжо мала што вырашае, мала чым кіруе і мала чаго можа…

Апошняе, у сваю чаргу, азначае ў т.л. і тое, што ня ён будзе вырашаць лёс расейскіх войскаў пасьля завяршэньня вучэньняў “Захад-2017” у Беларусі. Іх будзе вырашаць… Пуцін! 

А гэта значыць, што самы час на фоне даклада Сівіцкага і Царыка абмеркаваць найбольш актуальнае – пагрозу незалежнасьці Беларусі ў бліжэйшы час.

Сёньня ў інфармацыйнай прасторы дамінуюць заявы, што расейскія войскі пасьля вучэньняў будуць выведзены з тэрыторыі Беларусі (так казалі: Лу-ка – http://naviny.by/article/20170305/1488691721-ucheniya-zapad-2017-obshchestvennost-obespokoena-est-li-povod, генерал Белаконеў – https://www.svaboda.org/a/zachad-2017-live/28702595.html, вайсковы аналітык Алесін – https://nn.by/?c=ar&i=195792). Але мы ў гэтым ня ўпэўнены. Як паказвае найноўшая гісторыя, палітыка Пуціна збольшага сітуатыўная. То бок, што ён будзе рабіць 30 верасьня г.г., ён пакуль і сам можа ня ведаць. Будзе арыентаваца па сітуацыі, якая складзецца на канец верасьня (ці яму разам зь некаторымі іншымі атрымаецца “скласьці”).

Таму сёньня мы можам паспрабаваць падбіць баланс чыньнікаў, якія будуць спрыяць рашэньню Пуціна пачаць анэксію Белорусі й якія будуць гэтаму супрацьдзейнічаць.

Будуць спрыяць:

імперскі інстынкт такога недарэчнага ды пачварнага створу, як расейская імперыя (фота, якое метафарычна ілюструе гэты інстынкт, гл. у пачатку);

– тое, што за 23 гады сваёй улады Лу-ка разам з афіцыйнай апазіцыяй зрабілі ўсё, што ад іх жадала расейская імперыякратыя – ад запаўненьня расейскай агентурай найвышэйшых пасад у сілавых структурах да татальнага прамываньня мазгоў беларускім грамадзянам ідэямі “рускага міру”;

– прыцыповая палітычная недзеяздольнасьць Лу-кі, якая выявіцца ў крытычны час;

– тое, што перад выбарамі прэзідэнта Расеі (яны будуць увесну 2018 г.) Пуціну трэба скарміць расейскім выбаршчыкам новы тэрытарыяльны набытак; а на сёньня самае лепшае-практычнае, што ў гэтым сэнсе пралічваецца – гэта… наша Бацькаўшчына;

разгойдваньне нестабільнасьці ў сьвеце, што будзе прымушаць палітыкаў заходніх краін адуважвацца на рознае іншае (КНДР, Венесуэла, Сірыя, Ірак, Аўганістан; складаная ўнутрыпалітычная сітуацыя ў ЗША; мігранты, выбары і тэракты ў Еўропе);

глабальныя закулісныя і ўнутрырасейскія сілы, якія будуць натхняць Пуціна на “актыўныя дзеяньні”; маўляў, “вы – гістарычная асоба, зьбіральнік рускіх земляў”, “лепшага шанцу пазьней можа ня быць…” і г.д.

Тармазіць Пуціна будуць:

– персьпектыва чарговай порцыі санкцый, накіраваных на эканамічнае здушэньне Расеі й спрыяньне расколу ў ваколпуцінскім асяроддзі (разьлічваць, што Захад у яго сёньняшнім здэградаваным выглядзе здольны на нешта большае, не даводзіцца…);

– канчатковае замацаваньне за Пуціным вобраза “другога Гітлера” з усімі вынікаючымі, але на жаль аддаленымі наступствамі;

– боязь таго, што беларусы могуць пачаць супраціўляцца

У выніку ў нас атрымліваецца прагноз 2:1 на карысьць большай верагоднасьці таго, што расейскія войскі застануцца. На жаль…

Калі ж гэтыя разьлікі ня спраўдзяцца, мы будзем толькі радыя.

Зрэшты, у каментарах кожны сам можа аб’явіць свае стаўкі…

Усяго вам лепшага, сябры.

 

14 каментарыяў

  1. Яўген кажа:

    будзе супраціўляцца і наменклатура, бо ведаюць, што іх проста павыкідваюць. Не дурныя ж, некаторыя, і ўсе не сьляпыя. У Расеі ім месца няма, толькі лакеямі, адчыняць і зачыняць дзьверцы сучасных карэт.

  2. Siarhiej кажа:

    Ці моцна супраціўлялася чэская ды славацкая наменклатура ў 1968 г. калі уварваліся Саветы? А наша наменклатура навыперадкі пабяжыць да другога гаспадара. Спадзяемся толькі на сябе.

  3. Siarhiej кажа:

    Палітыкай ЭТНАЦЫДу Лу-ка падсёк сук на якім сядзеў.

  4. Яўген кажа:

    у беларусоў позьняе запальваньне, часткова выпрацаванае муштрою, у выніку якой перасталі быць ліцьвінамі. Але яно ёсьць, як і ў кожнага чалавека. Тып тэмпераменту: не халерыкі, далёка, у масе, меланхолікі, схільныя да сузіраньня прыродаю, з працавітасьці зацятыя флегмы. Ну ды на месцы маскалёў … няўтульна ж тут ім будзе, бо не сваё месца. Гэта як у доме з нябожчыкам: усе ведаюць, хоць і ніхто ня кажа. Нераўнацэнны абмен, бо Сібір не асвоеная, а дом там.

  5. Яўген Мурашка кажа:

    Расея робіць усё дакладна, згодна сваім планам.
    А што зрабілі тыя, хто на кожным рагу верашчаць аб пагрозе, аб сваім патрыятызме, адданнасьці сваёй Бацькаўшчыне. Шуму да нябёс – спраў -0. Расейскія танкі ужо тут, але нашы “патрыёты”, толькі сёньня разводзяць фарбу, для плакатаў і лозунгаў і выйдуць заўтра і будуць нешта патрабаваць і іх “спалохаюцца” і імгненна выпарацца з беларускай зямлі.
    Заўтра, паводле пана Някляева, масоўка будзе прымаць “прысягу”. Да якой ступені патрэбна быць вар’ятам, каб праводзіць такі перфаманс. Спаганіцца само паняцьце Прысягі. Яе прымаюць толькі тыя, хто рашуча згуртаваўся дзеля канкрэтнай справы а так. Рзздадуць нейкія паперкі нават тым, хто прыб’ецца да натоўпу, па шляху у краму. Але паны Статкевіч, Някляеў і К, заверашчаць на увесь белы свет аб стварэньні “шырокага” народнага супраціву, менавіта такім чынам ствараўся БНК.
    У гэтай сітуацыі не столькі страшна сама наяўнасьціь расейскіх войскаў, сколькі унутранная здрада, менавіта тых, хто 23 гады жыве за кошт імітацыі, прафанацыі, абыякавасьціі прадажнасьці Усе гэтыя “бізнэсоўцы” ад палітыкі, даўно заклалі Беларусь у іншаземныя ламбарды, каб мець свой кавалак масла на свой кавалак хлеба.Саньнікаў, Статкевіч, Янукевіч, Лябедзька, Пазьняк, Рымашэўскі, Някляеў і інш. прыстасаванцы, зрабілі усё магчымае, каб знішчыць пратэстны патэнцыял у беларускім грамадстве. Страшна сабе уявіць, што адбудзецца у Беларусі, калі (Барані Гасподзь) гэтыя пачвары, без гонару і годнасьці, сумленьня прыйдуць да улады.

    • Siarhiej кажа:

      Сп. Мурашка, не валіце ўсіх у адну кучу, не абражайце прыстойных людзей. Зянон, напрыклад, адыграў ключавую роль у змаганьні за незалежнасьць.

      • Яўген Мурашка кажа:

        Пан, Сяржук.
        Гандляваць Бацькаўшчынай – гэта прыстойна?
        Паводле Вас, пан Пазьняк адыграў “ключавую ролю”. Выбачайце, але дзе намаганьні дэмакратычная фракцыя у ВС? Да таго ж, калі б КПБ не зразумела, што незалежнасьць гарантуе ім захаваньне улады, дык што б здолеў зрабіць пан Пазьняк? Анічога.
        .Наконт аб’ектыўнасьці, скажу так.У палітыцы і грамадскай дзейнасьці я ужо 27 годоў. Таму добра арыентуюся у людзях і падзеях. Вам не прыходзіла думка – чаму гэтыя лідары доўгажыхары у кіраўніцтве? Адказ на паверхні. Улада – гэта рэсурсы, Грошы – гэта зноў улада. Уявіце сабе. Ці будуць у Бруселі ці Берліне размаўляць з шэраговымі партыйцамі- Лябедзькай, Рымашэўскім, Калякіным,Статкевічам?.Безумоўна і грошай не дадць. А бутэлькі ці макулатуру збіраць яны не пойдуць За сваё жыцьцё яны цяжэй за аловак нічога не трымалі. І Вы лічыце,што гэтыя людзі здольны на самаахвярнасьць, Гэта балбатуны і папулісты (у лепшым выпадку) у іншым – правакатары і махляры. Яны кладуць не жыцьцё а нешта іншае. Пры тым, чаму гэтыя выратавальнікі народу не у стане дамовіцца паміж сабой. Адказ відавочны. У іх розныя вытокі фінансаваньня, розныя гаспадары таму і розныя мэты.Адны з іх атрымліваюць у далярах, другія у эўра ці злотых. Сёньнешні прыклад, Статкевіч заклікае на плошчу, КХП у Кіеўсі сквер. Нават небяспека для Беларусі іх не здольна аб’яднаць. Далей чаму АГП,ГП,КАЛЯКІН за выбары, КХП – за байкот? Таму што першыя маюцю магчымасьць удзельнічаць, пан Пазьняк не, заканадаўства не дазваляе Інакш і ён бы удзельнічаў..
        Каб не паўтарацца, я размясьціў гэты каментар з іншага рэсурса.

        • Яўген Мурашка кажа:

          Да таго ж
          Пан, Сяржук. Вы самі ці даеце веры таму, аб чым лістуеце?
          У ВС 12 скліканьня 310 дэпутатаў- бальшавікоў (мінус фракцыю)
          І вось пан Пазьняк (як Кашпіроўскі) ачумрвае іх і прымушае галасаваць “за”.
          Цярк на дроце.

          • Яўген Мурашка кажа:

            Выбачайце, што мяне сёньня тут шмат. Тым не менш.

            З. Пазьняк: Наша пазыцыя (Партыі КХП – БНФ)

            Мы лічым, што праводзіць акцыі прысягі Бацькаўшчыне-Беларусі і пратэсты супраць расейскіх вайсковых вучэньняў “Захад-2017”, якія груба парушаюць суверэнітэт Беларусі, трэба па ўсёй краіне і ў розных месцах (і ня толькі 8-га верасьня, але і потым).

            Зьбіраць ўсіх у адно месца ў Менску (прытым дрэнна забясьпечанае з праўнага боку) — ня лепшы варыянт (ужо былі падзеі 2010 года з тымі ж выканаўцамі і ў падобным выкананьні). Для таго, каб запабегчы ўплыву правакатараў і рабіць агульную справу, патрэбны шырокі фронт па ўсёй краіне. Абсяг і накірунак дзейнасьці паказала сёлетняя вясна

            Мы нікога не крытыкуем за выказваньне розных поглядаў, калі людзі яднаюцца па адной пазыцыі — абарона суверэнітэту і незалежнасьці Беларусі. Гэтак жа як і на Асамблею патрыятычных дэмакратычных сілаў, мы запрашаем на Дзень Беларускай Вайсковай славы ўзьняць свой голас усіх грамадзян Беларусі, якія занепакоены лёсам Айчыны і ўваходжаньнем расейскага войска на тэрыторыю нашай краіны.

            Мы сур’ёзна ацэньваем становішча, якое склалася, заклікаем да салідарнасьці, да рабленьня патрэбнай супольнай справы дзеля волі і незалежнасьці Бацькаўшчыны.

            8 верасьня ў 18 гадзін у Менску у Кіеўскім скверы на бульвары Шаўчэнкі адбудзецца сьвяточны сход і мітынг пратэсту супраць інвазіі расейскага войска, будзе зачытана змагарная прысяга Пабрацімаў і прынята грамадзянская прысяга на вернасьць Беларусі па ўжо надрукаваным тэксце, агучаным Уладзімерам Някляевым.

            Паўтараем публікацыю тэкста гэтай прысягі зь невялікімі ўдакладненьнямі.

            Я … дзеля Бога і Беларусі:

            клянуся змагацца за свабоду і незалежнасць Беларусі;

            клянуся берагчы Беларусь у сэрцы маім, абараняць яе ад любога,

            адкуль бы ён ні прыйшоў, ворага;

            клянуся быць верным Беларусі і ніколі не здрадзіць маіх сяброў,

            якія змагаюцца за вольную Радзіму.

            Слава Айчыне!

            Жыве Беларусь!

            ——————

            6 верасень 2017 г.
            Як бачым наскрозь ідылія пана Пазьняка з “народным паэтам” Някляевым і КХП БНФ з “піквікскім клубам” (БНК)

  6. minak кажа:

    Зянона дэмакраты-лібералы скарысталі як таран-бервяно для разбурэння камуністычнай брамы. Камунякі пахаваліся ў свае акопы, а калі небясьпека сыйшла, паціху павылазілі,з сховішч, заняліся бізнесам, пайшлі ва ўладу і зараз паспяхов служаць імперыі. Усе астатнія: .Саньнікаў, Статкевіч, Янукевіч, Лябедзька, Рымашэўскі, Някляеў — гэта часовыя людзі і не цягнуць на ролю правадыроў і лідэраў. Сёння рэвалюцыйнай сытуацыі ў краіне няма, таму патэнцыяльныя лідэры сядзяць дома, п’юць каву і думаюць аб тым ці ёсьць жыццё на Марсе, альбо, што адбываецца з душой чалавека пасля ягонай смерці…,

  7. Яўген Мурашка кажа:

    А вось вам сёньнешні Пазьняк.
    ПРЭЗЫДЭНТУ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЭРЫКІ ДОНАЛЬДУ ТРАМПУ, ДЗЯРЖАЎНАМУ САКРАТАРУ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЭРЫКІ РЭКСУ ТЫЛЕРСАНУ, СТАРШЫНІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ КАМІСІІ ЭЎРАЗЬВЯЗУ ЖАНУ-КЛОДУ ЮНКЕРУ

    26 Жнівень 2017 г.

    Зварот

    Грамадзтва Беларусі перажывае трывожныя часы ў сувязі з запланаванымі вайсковымі вучэньнямі расейскіх узброеных сілаў “Захад-2017″ на тэрыторыі Беларусі. Наш аналіз становішча паказвае, што з боку Масквы рыхтуюцца дзеяньні, якія могуць пагражаць суверэнітэту Беларусі і суседніх краінаў Эўразьвязу.

    Агрэсіўная палітыка Пуціна супраць Украіны і іншых суседзяў Расеі суправаджаецца маштабнай інфармацыйнай вайной супраць Захаду і краінаў Усходняй Эўропы. Пуцінскай антызаходняй прапагандай праз радыё і тэлебачаньне бесперашкодна пакрыта амаль уся Беларусь.

    Дыктатура Лукашэнкі спрыяе дэзінфармацыйнай палітыцы Пуціна ў Беларусі. У краіне даўно зачыненыя вольнае беларускае радыё і беларускае тэлебачаньне. Адзіная вольнае беларускае тэлебачаньне “Белсат” знаходзіцца ў Польшчы і надае з Варшавы. У Празе (Чэхія) знаходзіцца беларуская рэдакцыя радыёстанцыі “Свабода”, вяшчаньне якой у гэтым годзе спынена ў кароткахвалевым дыяпазоне, што пакінула тысячы людзей у беларускай правінцыі без праўдзівай крыніцы інфармацыі.

    У канцы гэтага году ўрад Польшчы, зыходзячы з матэрыяльных цяжкасьцяў, плянуе спыніць сваю частку фінансаваньня беларускага тэлебачаньня “Белсат”, якое падтрымліваецца Эўразьвязам. Гэта будзе абазначаць закрыцьцё беларускага вольнага тэлебачаньня якраз у вельмі крытычны час, калі праўдзівая інфармацыя ў Беларусі патрэбная як паветра.

    Беларускае вольнае тэлебачаньне Белсат” пакрывае значную частку тэрыторыі краіны. Яго глядзіць больш 10% насельніцтва. Прытым папулярнасьць “Белсату”, нягледзячы на рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, пашыраецца.

    Зьвяртаемся асабіста да паважанага Прэзыдэнта Злучаных Штараў Амэрыкі Дональда Трампа, да Дзяржаўнага Сакратара ЗША паважанага Рэкса Тылерсана, да Старшыні Эўрапейскай Камісіі Эўразьвязу паважанага Жана-Клода Юнкера з надзеяй на падтрымку фінансаваньня вольнага беларускага тэлебачаньня “Белсат” і на вяртаньне радыёвяшчаньня беларускай рэдакцыі радыё “Свабода” ў кароткахвалевым дыяпазоне трансьляцыі. Падтрымайце беларусаў.

    Мы вітаем актыўную ролю Амэрыкі ў нераспаўсюджаньні атамнай зброі. Беларусь дабраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі, што было зафіксавана ў Будапэшцкім мэмарандуме 1994 года. Злучаныя Штаты згодна Мэмарандума засьведчылі сябе гарантам суверэнітэту Беларусі, калі ўзьнікне пагроза яе незалежнасьці. Гэтая пагроза цяпер настае. Мы спадзяемся, што моцны голас Амэрыкі прагучыць і гэта зробіць уплыў на стрыманьне агрэсіі і пагроз дзеля міру ва Ўсходняй Эўропе

    26 жніўня 2017 г., г. Менск

    Прынята на Канфэрэнцыі (асамблеі) беларускіх патрыятычных дэмакратычных сіл

    Як бачым, пан Пазьняк за рускамоўны “Белсат” і лібрастаў з радыё “Свабода

    • Siarhiej кажа:

      Сп. Мурашка,
      Галоўнай хібай Зянона, пасля вымушанай эміграцыі, было тое што ён не заняўся “фондрайзінгам”. Актыўных беларусаў звальнялі з працы, штрафавалі … Ім не было на што жыць і што есці – патрэбны былі сродкі. Што да “Белсату” і “Свабоды” – іх працу можна ацаніць як “задавальняючую”. Яны ствараюць нейкую процівагу тупой маскоўскай і лук-прапаганде.

  8. minak кажа:

    ”– Скажы, Эдвард, якое зараз палітычнае становішча там, у нас, на постсавецкай прасторы?
    Твар Старавойта закамянеў, набыў стан цвёрдага і валявога правадыра, духоўнага волата.
    – Пасля буржуазнай рэвалюцыі 1991-93 гадоў прабегла больш 20 год, якія былі патрачаны на разрабаванне багаццяў вялікай дзяржавы пасіянарнымі і хцівымі прадпрымальнікамі.
    – Пачакай, як «буржуазнай рэвалюцыі»? А што тады было дагэтуль? Пры сацыялізме?
    – Дагэтуль існаваў феадалізм, які пазней быў збудаваны як «індустрыяльны феадалізм». І галоўная супярэчнасць сацыялістычнай эпохі ў тым, што «савецкія феадалы» не мелі ўласнасці.
    – А народ?
    – Біямаса ніколі не ўдзельнічае ў прыняцці рашэнняў. Электарат – толькі выканаўцы, сёння спажыўцы, а заўтра і паслязаўтра – гной гісторыі.
    – Шмат працаваць, каб потым шмат спажываць і шмат какаць! – Майкл Швед задаволена працытаваў сваю напрацаваную раней думку.
    – Так. Зараз новая постсавецкая буржуазія ўступае ў эпоху лакальных тэрытарыяльных канфліктаў і нават войнаў, калі больш моцная і багацейшая буржуазія драпежна паглынае меншыя кавалкі маёмасці, тэрыторыі, біямасы. Праз рэферэндумы алігархі збіраюцца правесці нібыта дэмакратычнае паглынанне і нашай краіны. Хочуць стварыць паўнавартасную Саюзную дзяржаву з адзіным парламентам, прэзідэнтам, саветам міністраў, грашовымі адзнакамі.
    – Эдвард, яны што, зусім абалдзелі? Ізноў тыя самыя імперскія прэтэнзіі на вялікасць?
    Старавойт стрымана і звыкла, нібы казаў гэта ўжо шмат разоў, зазначыў:
    – Паміж амерыканцамі і рускімі ёсць моцнае падабенства. Абодва моцныя, ваяўнічыя народы. Навалач людзей з усяго свету аб’яднана назвай «амерыканцы». Назва-панятак задавольвае ўсіх жыхароў – спрэс імігрантаў. Падмуркам, ідэалогіяй краіны з’яўляецца магчымасць кожнага разбагацець, стварыць уласны ўзровень высокай якасці жыцця. Панаванне долара ёсць галоўная ідэя грамадзян амерыканскай дзяржавы…
    … – Нашыя «браты» прамінулі свой гістарычны шанец, Эдвард, і зразу з лідараў сусветнай цывілізацыі зрабіліся аўтсайдарамі. І што цяпер?
    – Калі рэальна, Майкл, зірнуць на палітычную сітуацыю, то сёння імперскія жаданні Расіі, калі яны сапраўды існуюць, нежыццяздольныя. Алігархічная Расія сёння не можа задаволіць нават свой расейскі народ ідэалагічна, эканамічна, культурна і палітычна… Таму імперская палітыка і рыторыка канца ХІХ стагоддзя не выклікае аніякага энтузіазму ў шырокіх мас постсавецкай прасторы.
    – А што цікавіць, Эдвард, шырокія постсавецкія масы ці можа зацікавіць?
    Старавойт сеў у крэсла, паклаў ногі на мяккі пуфік і звыкла адказаў:
    – Масы цікавіць заўсёды адно і тое ж: жрачка, сэкс, відовішчы і каб не было вайны. Планктон ніколі нічога не вырашае. Патрэбна эліта, якая мае свае інтарэсы, маёмасць, выпрацавала ўласную ідэалогію і аб’яднана агульным радаводам. Наша эліта знішчалася на працягу апошніх 200 год. Да таго ж верагодна існуе таемная дамова алігархічных эліт Захаду і Усходу аб паступовым раздрабленні постсавецкай тэрыторыі і народаў на маленькія анклавы, пратэктараты, народнасці і аўтаноміі, якія будуць цалкам залежаць ад транснацыянальных кампаній, холдынгаў і карпарацый. З гэткага пункту гледжання сённяшняя палітыка Крамля робіцца цалкам зразумелай і лагічнай. ..
    – Эдвард, народ – у першую чаргу моладзь, яны ж рана ці позна самі ўсё зразумеюць, што ў іх няма аніякай перспектывы.
    – Зразумеюць, калі зробяцца залежнымі, стануць дарослымі. А ўсе ўлады – і дэмакратычныя, і таталітарныя дыктатарскія рэжымы – заўсёды накіроўваюць свае інфармацыйныя высілкі на маладых. Таму галоўнае гэтым рэжымам пратрымацца кожныя новыя 25-30 год, а потым яны мяняюць сваю ідэалогію і прапаганду. Хто зараз помніць, як Гарбачоў у 1985-87 гадах трындзеў аб «Перестройке», абяцаў рай у краіне? Ніхто не помніць. Кучка людзей стала алігархамі, рэшта – іх паслугачамі, прыкормленая алігархічнай уладай, і цяпер спатрэбіліся новыя ідэі для расейскага народа, каб расейцы не скінулі расейскіх бандэрлогаў, як гэта ледзь не адбылося ва Украіне. Таму і абзначылі «ворагаў», што «не даюць рускім размаўляць па-рускаму».
    Майкл Швед пільна слухаў і ўважліва ўглядаўся ў твар мысляра. У ім прачынаўся герой яго юнацтва Паўка Карчагін.
    – Дарэчы, Эдвард, звярні ўвагу, як нашы «браты» даволі спакойна ўспрымаюць летувісаў, але ад ліцвінізма іх аж перакручывае.
    – Таму што ліцвіны, ВКЛ-Беларусь – гэта культурны, палітычны полюс, і тады Расея паўстае ў зусім іншым выглядзе, яна страчвае сваю аднаполюсную гістарычную дамінанту і ўзамен набывае двухполюсную перспектыву. Фактычна робіцца еўрапейскай дзяржавай. Гэта адчувае такі чуткі і моцны палітык, як наш «крывавы дыктатар»…
    Старавойт прамаўляў свае думкі лагодна і нетаропка, з асалодай пускаў доўгія струмені дыму ад гаванскай цыгары.
    – Між тым Летува, што карыстаецца брэндам «Літва», не можа быць полюсам – гэта не яе лёс, не яе трагедыі, не яе паразы… Гэткае становішча цалкам задавольвае расейскую палітычную бюракратыю.”
    апав-нне ”Скрынка Пандоры” з ”Дзень, калі загінуў Апалон”.

  9. Яўген Мурашка кажа:

    Увага! Тэрмінова
    Паводле РИА Новости.
    Сёньня ноччу Пуцін склікаў Савет бяспекі.. На якім была абмеркавана сітуацыя у Беларусі.
    З інфармацыяй выступіў кіраўнік МЗС Лаўроў. Ён паведаміў што па усёй Беларусі адбыліся шматтысячныя папераджальныя акцыі Расейскія войскі былі блакаваны у месцах свайго часовага распалажэньня. Пратэстоўцы інфармавалі
    ” Русский солдат иди домой, водки здесь нет!”
    Пасьля аберкаваньня гэтай інфармацыі, галоўнакамандуючы У.Пуцін аддаў загад:
    – “Улічваючы небяспеку, якая стварылася для расейскіх вайсковаслужбоўцаў у Беларусі, і узнікшай нездаволеннасьці сярод вайскоўцаў, з-за увядзеньня сухога закону, загадваю:
    1.Расейскай арміі, тэрмінова, адбыць у месца сваёй сталай дыслакацыі у тэрмін – 24 гадзіны.
    2.Зняць з пасады начальніка па тылу УС РФ, з-за несвоечасовае забяспячэньне расейскага кантынгенту у Беларусі, “наркамаўскімі 100гр”
    3.Адказнасьць за эвакуацыю ускладаецца на міністра абароны РФ Шайгу і начальнікаў вайсковых падраздзяленьняў.
    Кантроль пакідаю за сабой.
    Масква, Крэмаль, ноч на 9 верасня.
    Галоўнакамандуючы
    У.Пуцін.”
    Што ж тут казаць.
    Падзякуем нашых беларускіх волатаў – Паноў Статкевіча і Някляева, Севярынца ды Сіўчыка. І асобнае дзякуй сапраўднаму папу, які, відаць сваім малітвамі вымусіў расейскую сатану, уцякаць.
    Яны зрабілі усё магчымае, каб спыніць расейскую акупацыю.Здымаем капелюшы перад іх мужнасьцю

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы