nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 9: наша падсумаваньне)

24 сакавіка, 2017 | 12 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Падсумаваньне 1

 

Напярэдадні сёлетняга сьвята 25 САКАВІКА – 99-х угодак Першага Аднаўленьня Нашай Дзяржаўнасьці – зь якім мы шчыра віншуем усіх беларусаў-вялікалітвінаў, давайце падсумуем усё, што выказалі аўтары ў данай серыі матэрыялаў (а таксама тое-сёе, што засталося па-за імі, але важна для тэмы). Нагадаем, што галоўнае пытаньне на 2017 год гучыць так: як выглядае выйсьце зь сітуацыі, калі незалежнаму існаваньню Нашай Дзяржавы ўжо крытычна пагражае і працяг панаваньня цяперска-лукашысцкага рэжыму прарасейскіх беларусафобаў-этнацыдчыкаў, і агрэсіўна-анексацыйныя планы расейскай імперыякратыі, і злачынныя намеры агентаў глабалісцка-фінансавай алігархіі? Наш падсумоўваючы аналіз і  прапановы выстаўляем ніжэй.

 

 

 

 

БЕЛАРУСЬ – ЗЯМЛЯ БЕЛАРУСАЎ-ВЯЛІКАЛІТВІНАЎ!

ГЭТА – НАША ЗЯМЛЯ! ТОЛЬКІ МЫ ЯЕ ЗАКОННЫЯ ГАСПАДАРЫ!

 

Масавыя пратэсты “лайдакоў-дармаедаў”, якія прайшлі па ўсёй Беларусі ў апошнія тыдні, засьведчылі крытычна-крызісны стан грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Гэта і добра, і блага адначасна, калі глядзець з розных бакоў. Але галоўнае, што гэта – аб’ектыўны факт актуальнай гісторыі.

Падсумаваньне 2

Лёгкі павеў надзеі, нібы подых сьвежага паветра, у чарговы раз адчулі ўсе тыя, хто ўсе гады ў апошнюю чвэрць стагоддзя шчыра перажывае за наш народ. З іншага боку, вымушаны былі пазакрываць свае раты й істотна зьмяніць рыторыку ўсе, хто кантэкстна ці наўпрост заяўляў пра беларусаў як “неданарод”, пра нашу краіну як “недадзяржаву”. Разам зь імі прызадумаліся ўсе, хто звык так меркаваць. Нават “міжнародная грамадскасьць” зноў зь цікавасьцю пачала ўзірацца ў Беларусь.

Апошняе таксама добра, але з большага, усё адначанае – толькі паверхня падзей. Давайце паспрабуем зазірнуць у іх сутнасьць.

 

Чаму прарвало гнайнік

На наш погляд, ёсьць некалькі асноўных прычын, якія сваім сукупным ціскам, пераўзышоўшы страх, выштурхнулі людзей на вуліцы нашых Гарадоў. Адна зь іх – маштаб несправядлівасьці.

У абсалютнай большасьці выпадкаў прадстаўнікі рэжыму, зыходзячы зь нейкіх сваіх толькі ім вядомых меркаваньняў, вось ужо шмат гадоў пазбаўляюць працы працаздольных людзей, іншую працу не прапануюць, не даюць і дапамогу па беспрацоўі (нельга ж лічыць 10-15$ у месяц дапамогай). У выніку шмат людзей – па прызнаньні самаго Лу-кі, паўмільёна! – былі ператвораны ў беспрацоўных і прымушаны круціцца, як змогуць (а магчымасьці “круціцца” сёньня ў Беларусі рэзка абмежаваныя найперш па віне сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўсё таго ж цяперскага рэжыму).

(Тут варта дадаць істотную заўвагу: цяперскія бюракраты звычайна выкідалі з працы найперш тых, хто, як правіла, зьяўляючыся добрымі адмыслоўцамі ці людзьмі, якія шчыра перажывалі за стан спраў на сваім прадпрыемстве, ва ўстанове, крытычна ставіліся да ўсяго таго негатыўнага, што адбывалася вакол іх. Кажучы наўпрост – перашкаджалі прадстаўнікам цяперскага рэжыму лайдачыць ці красьці. А тыя, маючы адпаведныя “паўнамоцтвы”, наданыя ім Лу-кам, і пазбаўляліся найперш ад такіх людзей. Кожны начальнік думаў, што толькі ён адзін так робіць. На справе ў цяперскай сістэме так рабілі ўсе бюракраты, з-за чаго  “асобныя выключэньні” на справе аказаліся масавай заканамернасьцю…).

На гэтую частку сацыяльнай несправядлівасьці наслаілася тое, што цяперская “дзяржава”, якая ўсе папярэднія 23 гады падавала сябе “сацыяльнай”, “патэрналісцкай”, “думаючай пра простых людзей” і г.д., раптам аб’явіла пакрыўджаных ёю беспрацоўных “дармаедамі”, “лайдакамі”, “утрыманцамі”, “тымі, хто швэндаецца”, “людзьмі, якія не жадаюць працаваць”. То бок, на адзначаную вышэй сацыяльную несправядлівасьць ва ўсім яе маштабе наслаілася яшчэ і хлусьлівая прапаганда.

У данай прапагандзе прысутнічае яшчэ адзін асьпект: сёньня ўсім відавочна, што гэта найперш маючыя ўладу прадстаўнікі цяперска-лукашысцкага рэжыму з-за сваёй непрафісійнасьці, хцівасьці, абмежаванасьці, непатрыятычнасьці давялі сітуацыю ў Беларусі да сёньняшняга ганебнага стану, што гэта яны ня могуць ці не жадаюць вынікова працаваць, і што на справе гэта яны зьяўляюцца сапраўднымі лайдакамі, дармаедамі, утрыманцамі, а па-простаму – сацыяльнымі паразітамі на карку беларусаў. Але замест самакрытычнага прызнаньня відавочнага бюракраты-цяперцы вырашылі перанесьці свае негатыўныя рысы на невінаватых людзей, больш за тое – на ахвяр сваёй непрафесійнасьці, абмежаванасьці, хцівасьці, лайдацтва (дарэчы, даная зьява даўно вядомая і завецца “пераносам ценю”).

Яшчэ адной прычынай, якая масава выштурхнула людзей на вуліцы, стала сацыяльная салідарнасьць. Многія з тых, хто пакуль яшчэ працаўладкаваны, раптам усьвядомілі, што пры працягу рэжымам адзначанай палітыкі й калі яны будуць маўчаць, яны стануць наступнымі, хто папоўніць шэрагі “лайдакоў-дармаедаў”, нічым падобным на справе не зьяўляючыся.

Дадалі свой унёсак і нацыянальна-патрыятычныя пачуцьці. Усяму сьвету вядома знакамітая беларуская працавітасьць. Гэта наша агульнанацыянальная рыса. У нашым фальклоры, як ні ў якім яшчэ, услаўляецца стваральная праца (Ясь косіць канюшыну, Ульяна сее лянок,  Алёна мые ручнікі, хлопец паша пашаньку і г.д.). Яна ў нацыянальнай культуры падаецца галоўнай крыніцай дабрабыту і шчасьця (параўнайце з парадамі зь іншага фальклору, напрыклад, седзячы на пячы ўехаць у царскія палацы ці набыць багатырсую сілу не вылазячы з хаты…). А тут раптам “беларуская ўлада” ледзь не на ўвесь сьвет заяўляе пра беларусаў, як пра “лайдакоў-дармаедаў”. Многім стала крыўдна за наш народ…

У пераліку прычын, якія абумовілі час, маштаб і характар пратэстаў, трэба назваць і феномен апошняй кроплі. Гэтая кропля ўпала ў сасуд, запоўнены сацыяльнай неправядлівасьцю, і справакавала хвалю, якая выштурхнула беларускую цярплівасьць праз край. Справа ў тым, што патрабаваньне да людзей, якіх улады пазбавілі працы, кінуўшы ў жабрацтва, яшчэ і плаціць за сваё беспрацоўе (!), стала менавіта тым, што аказалася ўжо немагчыма выцярпець нават беларусам, нават пры сёньняшнім жорсткім, напаўазіяцкім рэжыме.

Па-першае, такога яшчэ нідзе і ніколі не было. Напрыклад, вы чулі, каб які-небудзь рымскі імператар дадумаўся патрабаваць у рабоў Рыму плаціць адмысловы падатак за іх рабства? Ня чулі? Мы таксама. А тут на табе… Такім чынам, кропля, якая ўпала, была вельмі вялікай…

Падсумаваньне 3Па-другое – сасуд сацыяльнай неправядлівасьці да таго ўжо быў запоўнены па самыя краі! Мяркуйце самі:

– да таго, як зьявілася патрабаваньне плаціць падатак за сваё беспрацоўе, многія людзі ўжо былі павыкіданыя з працы;

– пры гэтым ім не далі ўзамен ні раўнацэннай працы, ні годнай дапамогі па беспрацоўі;

– перад гэтым былі ўведзены рабскія кантракты;

– да таго фактычна былі адменены сацыяльна-прафесійныя гарантыі, абавязкі кіраўніцтва прадпрыемстваў перад працоўнымі; апошняе было заменена на падпарадкаваньне кіраўніцтва прадпрыемстваў Лукашэнку празь яго адміністрацыю;

– яшчэ раней, да ўсяго адзначанага, працоўныя людзі былі пазбаўлены магчымасьці стаць уласьнікамі сваіх прадпрыемстваў – напрыклад, у выглядзе акцыянераў.

Як і ў ранейшыя часы, улады ўсе названыя прычыны пратэстаў прызнаваць ня сталі. Усё было звалена на… міфічных правакатараў (натуральна, з “апазіцыі”, асабліва са “сьвядомых”).

Вось, і выбухнула…

 

“Падгніла нешта ў дацкім каралеўстве”

У арыгінале трагедыі У.Шэксьпіра “Гамлет” адзін зь герояў кажа так: “Something is rotten in the state of Denmark”. Узяўшы гэты выраз у якасьці метафары для сітуацыі ў Беларусі, давайце з’акцэнтуем увагу на слове “нешта” (“something”) і вынікаючым зь яго пытаньні: а што менавіта падгніла?

І тут мы можам высьветліць, што на жаль сацыяльна-эканамічныя праблемы ў Беларусі зьяўляюцца далёка не адзінымі, якія абумоўліваюць дэградацыю ўмоў жыцьця ды працы беларусаў, адставаньне нашай дзяржавы ў эканамічным разьвіцьці, яе культурную прымівітызацыю.

Назавем яшчэ некалькі абуральных у сваіх памерах ды працягласьці праблем:

– нізкія заробкі ў тых, хто працуе, і абумоўлены гэтым нізкі матэрыяльны ўзровень жыцьця людзей (даўно аб’яўлены Лукашэнкам сярэдні заробак па Беларусі ў 500$, як высьвятляецца, зьяўляецца няпраўдай нават для сталічнага Менску);

– паступовае зьніжэньне канкурэнтаздольнасьці нашай эканомікі, захаваньне яе моцнай залежнасьці ад расейскай імперыі;

– крызіс асяроддзя жыцьця людзей. Прыкладаў “экалагічных праблем”, можна назваць шмат, пачынаючы ад атручаньня паветра транспартам, прамысловасьцю і заканчваючы шматгадовай нявырашанасьцю чарнобыльскай праблемы. Так з 31 года, якія прайшлі пасьля “аварыі” на Чарнобыльскай АЭС, 23 гады пры Лукашэнку многія людзі ўсё яшчэ жывуць у зоне радыяцыйнага забруджаньня, а харчовая прадукцыя, зробленую там, працягвае падмешвацца ў ежу ўсім жыхарам РБ (апошняе стала адной з галоўных прычын заўчаснай сьмерці тысяч і тысяч беларусаў ад анкалагічных захворваньняў, пра што яшчэ ў 1980-я папярэджвалі ўсе сумленныя навукоўцы);

– дэмаграфічнае выміраньне (правільна казаць – выморваньне). Па розных ацэнках колькасьць беларускага насельніцтва скарацілася ў РБ пры Лукашэнку на 1-1,5 мільёна!

– этнацыд – наўмыснае зьнішчэньне беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці, нацыянальных сімвалаў. Дзе беларускія універсітэты? Дзе беларускамоўныя тэлеканалы? А фільмы для дзяцей, дарослых? І г.д.

– у Беларусі свабодна дзенічаюць чужыя цэрквы, а Беларускай Аўтакефальнай Хрысьціянскай Царкве чыняцца ўсялякія перашкоды;

– у сёньняшняй Беларусі фактычна няма справядлівай судовай сістэмы;

– працягвае дэградаваць адукацыйная сістэма (як сярэдняя, так і вышэйшая), працягваецца здушэньне беларускай навукі (найперш безграшоўем);

– адсутнічае сьветлая персьпектыва для моладзі, што бачна хаця б праз шырокі распаўсюд у моладзевым асяродку меркаваньня: “трэба адсюль валіць”;

– і г.д.

Такім чым, на пытаньне: што падгніла ў нашым “каралеўстве” – маем адказ: УСЁ!

Такі стан завецца СІСТЭМНЫМ КРЫЗІСАМ. Выбух пратэста нелайдакоў-недармаедаў – усяго толькі яго першая бачная, нават з замежжа, маніфестацыйная праява.

Тут важна ведаць, што каб лічыць лукашэнкаўскі крызіс сістэмным, акрамя структурнага крытэру (як крызісны стан усіх сьфераў жыцьцядзейнасьці нацыянальна-дзяржаўнага арганізму) ёсьць яшчэ і функцыянальны. Ён праяўляецца ў наступнам: што б улады ні рабілі (уключаючы рабілі – не рабілі), крызісты стан будзе толькі пагаршацца. Такім чынам, узьнікае палітычны цугцванг, пры якім дзейнічаць – кепска, бязьдзейнічаць – таксама.

Усьведамляючы гэта ці паводзячы сябе інстынктыўна, цяперскія ўлады заканамерна сёньня альбо нічога ня робяць, альбо “ўключаюць тармазы” ў адказ на любыя грамадскія “штуршкі зьнізу” – т.б. штуршкі тых, каму ўжо дастаткова балюча ад крызісу…

На што ва ўмовах працягу такіх працэсаў разьлічвае кожны канкрэтны начальнік – прадстаўнік цяперскай зграі? Што дэградацыя і магчымы распад беларускай дзяржавы раптам спыняцца? Што праблемы зьнікнуць самі сабой і ўсё вернецца да нормы? Што атрымаецца пратрымацца яшчэ дастаткова шмат гадоў?  А, можа, некатрым зь іх пляваць на Беларусь – маўляў, “на наш век хопіць, а там хоць трава не расьці”? А можа нехта патаемна і ня супраць крызісу – больш за тое, гатовыя яму паспрыяць, бо ўжо ў індывідуальным парадку дамовіліся “па паняцьцях”, напрыклад, з расейцамі?

Але пакінем праблемы начальства самаму начальству і вернемся да інтарэсаў нашага народу. І  тут давядзецца нагадаць даўно вядомае: выйсьце з апісанай сітуацыі знаходзіцца толькі ў КАРДЫНАЛЬНЫМ ВЫРАШЭНЬНІ ПРАБЛЕМЫ ЎЛАДЫ.

Апошняе ў сваю чаргу можа быць дасягнута альбо рэвалюцыйным чынам, альбо шляхам рашучага самарэфармаваньня ўладнага арганізму, якое мусіць пачынацца з арганізацыі ўладамі таго ці іншага варыянту “круглага стала” з апазіцыяй (класічны прыклад – Польшча ў 1989-м).

Падсумаваньне 3а

Калі б ва ўсім адначаным не было дадатковых істотных абставін, мы б з аднолькавай ступеньню прыхільнасьці ставіліся да абодвух варынтаў вырашэньня праблемы ўлады ў Беларусі. Маўляў, галоўнае – хутка ды вынікова. Аднак, паколькі нашая Вялікалітва-Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры геаграфічнага цэнтру Еўропы і вакол яе нібы гразавыя хмары зьбіраюцца і дзейнічаюць магутныя глабальныя сілы, якія імкнуцца зьдзяйсьняць свае ўласныя злачынныя планы, няўвага да дадатковых абставін “беларускай праблемы” аб’ектыўна будзе безадказнасьцю. Безадказнасьцю гістарычнага маштабу. З усімі вынікаючымі…

На гэта мы ня згодныя ды іншым ня раім. А таму працягнем наш аналіз.

 

Зноў Першая танкавая РФ люфамі на Беларусь. І ня толькі… 

Натуральна, што на першае месца з шэрагу дадатковых праблем, якія склаліся вакол Беларусі, неабходна паставіць мэты расейскай імперыякратыі.

Пра апошнюю мы пішам здаўна і шмат. Больш за тое, паставілі расейскую імперыякратыю (падрэсьлім, ня ўсіх расейцаў, ня ўвесь рускі народ, а менавіта імперыякратыю – галоўнага выгадаатрымальніка ад існаваньня такога гістарычнага манструознага казусу як расейская імперыя!) на першае месца сярод ворагаў нашага народу. Ранейшага ськепсісу, “аргументаў” супраць, ігнараваньня ды замоўчваньня, якія бывалі ў гэтым пытаньні раней, сёньня ўжо не назіраецца. Цалкам. Мы і  такія, як мы, аказаліся абсалютна правымі!

Тое, што праблему нарэшце убачылі ўсе, вядома, рэч пазітыўная. Але, на жаль, на гэтым станоўчае, што можна сказаць, заканчваецца. Адмоўнае ж у тым, што небясьпека адкрытага ўварваньня расейскай імперыякратыі ў нашы ўнутрыбеларускія справы, адкрытай анэксіі Беларусі ў апошнія 2-3 гады істотна ўзрасла…

Давайце пералічым факты, якія падмацоўваюць гэтую выснову:

–  да ўсходняй мяжы Беларусы падцягнута Першая танкавая армія Расеі й іншыя вайсковыя часткі; з баз  іх дыслакацыі ўсе дарогі заходняга кірунку вядуць наўпрост у Беларусь (што гэта, армія ваеннага ўварваньня?);

Падсумаваньне 4

– унутры нашай краіны масава памножыліся і актыўна, практычна адкрыта дзейнічаюць, трэніруюцца, робяць выведку тэрыторыі розныя спартова-вайсковыя клубы, казачыя дружыны і г.д.; уся іх дзейнасьць ня толькі не абмяжоўваецца “беларускімі” ўладамі, але вітаецца імі; акрамя таго, усе гэтыя клубы, дружыны дадаткова “акармляюцца” сьвятарамі РПЦ МП, якія ўжо даўно атабарыліся і памножыліся ў нашай Беларусі (ідзе падрыхтоўка будучых расейскіх дыверсіўна-тэрарыстычных атрадаў?);

Падсумаваньне 5

– у дзейнасьць гэтых адкрыта прарасейскіх, праімперскіх арганізацый уцягваюцца дзеці-падлеткі беларускіх грамадзян, а навучаюць ды выхоўваюць іх нярэдка вайскоўцы, якія ваявалі ў шэрагах сепаратыстаў-тэрарыстаў ДНР-ЛНР, нярэдка з практычным досьведам забойства ўкраінцаў на іх уласнай зямлі (ідзе падрыхтоўка будучых анычар, адзінае што расейскай вытворчасьці?);

– раённыя гарадкі ды мястэчкі Беларусі, бывае, патрулююць расейскія казакі з нагайкамі, а бывае – маршыруюць цэлыя казацкія ваенізаваныя атрады пад расейскімі імперскімі сьцягамі (дарэчы, падобныя акцыі “беларускае” КГБ апраўдвае – http://nn.by/?c=ar&i=164862&lang=ru). Так, напрыклад, пазалетась было нават у Сапоцкіне – а гэта скрайняя паўночна-заходняя кропка цяперашняй тэрыторыі Беларусі (гл. фоты ніжэй зьлева);

Падсумаваньне 6

– у апошнія месяцы пайшлі паведамленьні аб масавым пранікненьні ў гарады Беларусі жыхароў з Расеі, якія засяляюцца ў спальныя раёны; пры распытваньні гэтыя людзі дэманструюць жорсткую прарасейскую зазамбаванасьць – са злобай у вачах кажуць пра абсалютную правату “Расеі” ва ўсіх яе агрэсіўных дзеяньнях супраць іншых народаў, заяўляюць, што “ўкраінцы забіваюць рускіх дзяцей” (ага, “распяты хлопчык”), што “Беларусь давялі да ручкі сьвядомыя” (пытаньне: і калі гэта сьвядомыя беларусы, то бок тыя, хто ўсьведамляе адказнасьць за свой народ, былі ва ўладзе ў Беларусі? – выклікае ў іх ступар). Зьявіліся такія людзі нават у Горадні (хто гэта? будучыя цітушкі?; гл. фота ўверсе справа, яно зроблена мабільнікам аднаго з аўтараў гэтага артыкулу);

– на лета-восень г.г. на тэрыторыі Беларусі запланаваны найбуйныя вайсковыя беларуска-расейскія вучэньні (чым яны могуць закончыцца? Лу-ка супакойвае, але ці можам мы яму верыць?; заўвага: тым, хто жадае больш пазнаёміцца з гэтымі й аналагічнымі фактамі, прапануем пачаць з сайта InformNapalm: https://informnapalm.org/).

Нарэшце, давайце дададзім сюды факт поўнай захопленасьці беларускай інфармацыйнай прасторы (найперш тэлевізійнай) прапагандай расейскай імперыі, насычанасьць (напэўна значную) органаў дзяржаўнай улады, розных сілавых структур агентамі расейскай імперыякратыі, 23-гадовы інтэнсіўны этнацыд і русіфікацыю, абсалютную эканамічную залежнасьць ад Расеі; і г.д., і да т.п. У выніку перад намі паўстае комплексная СІСТЭМА, падрыхтаваная да анэксіі Беларусі за кошт выкарыстаньня ўсіх рэсурсаў, неабходных для вядзеньня сучаснай гібрыднай вайны.

Усе суб’екты, патэнцыйна зацікаўленыя ў такой вайне, цяпер аднекваюцца. Лу-ка таксама супакойвае – напрыклад, пра вучэньні кажа, што маскоўцы як зойдуць у Беларусь, так і выйдуць. Але ўсе нашы чытачы напэўна ведаюць й іншы прынцып: калі на сьцяне ў хаце вісіць стрэльба, яна раней ці пазьней абавязкова стрэліць… Гэта па-першае. Па-другое, паўстае пытаньне: ці не прызначаны даны ўзровень падрыхтоўкі расейскіх імперцаў да гібрыднай вайны супраць Беларусі для выкарыстаньня якраз той сітуацыі (скажам так: крывава-бязладнай), якая можа стаць вынікам наўмысных дзеяньняў некаторых “прадстаўнікоў беларускай апазіцыі” ці таго, што будзе зьдзесьнена расейскімі сьпецслужбамі на фоне малакантралюемай ды маларазумнай актыўнасьці шчырых беларускіх патрыётаў (прыём вядомы пад назвай “выкарыстаньне апазіцыі ўцёмную”)?

Напэўна, ніхто ня скажа, што такое немагчыма… А калі так, то гэта значыць, што каб перагуляць нашых супернікаў у змаганьні за аб’ектыўныя, справядлівыя інтарэсы беларуска-літвінскага народу на яго зямлі, мы мусім улічваць адзначаную магчымасьць ва ўсіх нашых планах-сцэнарах, накіраваных на вырашэньне праблемы ўлады ў Беларусі. Адказныя людзі абавязкова толькі так і будуць рабіць…

Пры гэтым варта заўсёды памятаць: захаваньне НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ  – умова, якая важыць непараўнальна больш, чым зразумелае памкненьне хутчэй вярнуць прадстаўнікам цяперскай мафіі належнае

Заклікаем усіх удзельнікаў грамадска-палітычных падзей у Беларусі – як апазіцыйных, так і праўладных, як кіраўнікоў, так і шэрагоўцаў – цьвёрда засвоіць толькі што адначанае.

 

Агентура заходне-фінансавай алігархіі таксама ўзбудзілася…

Імкнучыся шчыра адстойваць аб’ектыўныя інтарэсы нашага народу, мы ня маем права не ўзгадаць пра яшчэ адну сілу, якая ірвецца скарыстацца з абвастрэньня грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Прадстаўнікі гэтай сілы дакладна ведаюць (цікава, адкуль?), што “сёньня лёс Лу-кі ўжо вырашаны” і што “Расея будзе яго мяняць” (https://www.youtube.com/watch?v=fy5B_0llgns – 6:30).

Узгадка пра даную сілу ў разгляданым кантэксьце (то бок пра таго, хто сёньня пад выглядам “цэнтравога беларускай апазіцыі” ірвецца да дзяржаўнай улады ў РБ) прысутнічае толькі ў адной крыніцы – заяве кіраўніка АК БПС-Самааброна Сяргея Высоцкага (апошняя, дарэчы, была шырока распаўсюджана ў СМІ Летувы ды Украіны, але ва ўсёй беларускай інфармацыйнай прасторы была выстаўлена толькі на нашым сайце – https://nashaziamlia.org/2017/03/14/8977/#more-8977).

Падсумаваньне 7Гаворка, натуральна, пра… «Хартыю», а яшчэ дакладней пра яе кіраўніка Андрэя Саньнікава. Некаторыя напэўна былі падумалі, што мы будзем казаць пра Міколу Статкевіча, пра якога рэзка негатыўна выказаўся Зянон Пазьняк (https://nashaziamlia.org/2017/03/19/8984/#more-8984), але наш уласны аналіз прывёў нас да высновы, што галоўную ўвагу напярэдадні магчымых лёсавызначальных падзей у Беларусі найперш варта зьвярнуць на асобу Саньнікава (апошні, дарэчы, ужо даўно дзейнічае ў зьвязцы са Статкевічам, пакуль выштурхоўваючы яго наперад – https://charter97.org/ru/news/2015/12/21/183724/ ; https://charter97.org/ru/news/2015/2/9/138816/).

У нас на сайце сабралася значная калекцыя заўваг да сп. Саньнікава:

– напрыклад тут – https://nashaziamlia.org/2006/12/21/457/#more-457   https://nashaziamlia.org/2007/12/21/1093/ https://nashaziamlia.org/2009/02/08/1771/#more-1771  https://nashaziamlia.org/2010/01/17/2885/#more-2885 – прысутнічаюць прынцыповыя заўвагі да “Хартыі” ў сувязі з тым, што беларускім апазіцыянерам, часта сапраўды заслужаным, штогод выдаваліся прэміі яе імя (мы заклікалі ўсіх беларусаў адмаўляцца ад гэтай прэміі; гл. ніжэй фоты некаторых хартыйскіх прэміянтаў);

Падсумаваньне 7а

– тут – https://nashaziamlia.org/2006/04/12/33/ – кожны можа даведацца, што, як выявілася, “Сумленьне Курапат” – гэта на справе “брудны кіпцюр сатаны” (здавалася б, пры чым тут “Хартыя”? Пачытайце…);

– тут – https://nashaziamlia.org/2009/02/08/1771/#more-1771  https://nashaziamlia.org/2010/01/17/2885/#more-2885 – паданы шэраг іншых нашых заўваг да “Хартыі” і яе кіраўніка Саньнікава.

Сярод іх:

– “Хартыя” была створана ў 1997-м годзе праз падман 100 найбольш вядомых на той час беларусаў, якіх пазьней ні разу не сабралі, перад якімі ніякіх справаздач не рабілі…;

– “Хартыя” ня ёсьць камерцыйная, вытворчая, фінансавая ці прадпрымальніцкая структура, здольная самастойна зарабляць грошы. Уласных грошай у яе няма. “Хартыя” бярэ чужыя грошы і выкарыстоўвае на сваю дзейнасьць. Чые гэта грошы? – пытаньне прыцыповае. Але дасёньня без адказу. Вядома толькі, што за “Хартыяй” стаяць уплывовыя заходнія ліберастычныя сілы (гл. https://nashaziamlia.org/2009/02/08/1771/#more-1771);

– з “Захаду” праз “Хартыю” на “змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” прайшлі вялікія фінансавыя рэсурсы. Аднак чаго-небудзь карыснага для беларускага народу дасягнута не было. Рэсурсы некуды зьніклі, а “Захад” будзе потым заяўляць беларусам, што ён “дапамагаў змагацца за дэмакратыю ў Беларусі” і выдаткаваў на гэта сотні мільёнаў даляраў…

– “Хартыя” сёньня – ненавісная для многіх грамадская арганізацыя, якая зрабіла вельмі шмат, каб выхаласьціць, разбэсьціць, звузіць, дыскрэдытаваць сапраўды беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух (https://nashaziamlia.org/2012/02/20/4868/).

Да ўсіх заўваг у адрас “Хартыі”, зробленых раней, можна дадаць і дадатковыя.

Напрыклад:

– калі “Хартыя” ня патрыя, чаму яе кіраўнік удзельнічае ў палітычнай барацьбе ў Беларусі, ды яшчэ за самую важную пасаду?

– калі Саньнікаў імкнецца стаць прэзідэнтам Беларусі, дзе яго праграма? Калі яна ёсьць, як заяўляецца, тады як у гэтай праграме адлюстраваны інтарэсы беларусаў быць гаспадарамі сваёй зямлі, сваіх прамысловых прадпрыемстваў, усяго іншага?

– хто фінансаваў і працягвае фінансаваць дзейнасьць Саньнікава? Т.б., чые інтарэсы на самай справе ён зьбіраецца ўвасабляць у жыцьцё ў выпадку, калі стане прэзідэнтам?

– зыходзячы зь якіх прынцыпаў ён разьмяркоўвае пераданыя яму рэсурсы? Чаму яны не траплялі да сапрадных беларускіх дэмакратаў? Чаму яго дзейнасьць не прынесьла карысьці беларускай дэмакратыі? Каму на самай справе выдзяляліся сродкі і на што канкрэтна яны пайшлі?

– калі нарэшце Саньнікаў зьбіраецца даць справаздачу перад сходам асоб – ініцыярараў стварэньня “Хартыі-97”?

– і, нарэшце, чаму ні ў адным СМІ афіцыйнай апазіцыі немагчыма ўбачыць пералічаных вышэй і аналагічных пытаньняў? Між тым, без атрыманьня дакладных і праўдзівых адказаў на такія пытаньні немагчыма сказаць пра Саньнікава нічога станоўчага. Тым больш у кантэксьце яго прэтэнзій на прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі.

Аднак ёсьць прэтэнзіі да Саньнікава ня толькі ў нас.

Падсумаваньне 8Так А.Мілінкевіч нядаўна нагадаў пра невыканае абяцаньня Саньнікава даць публічнае тлумачэньне яго паводзін на Плошчы 19.12.2010 г. (http://www.svaboda.org/a/28362160.html).

Ёсьць дзеячы і яшчэ са значна большымі прэтэнзіямі да яго.

Так, Артур Фінькевіч яшчэ ў 2010 годзе заяўляў пра Саньнікава, як пра “прарасейскага кандыдата з грошамі з Расеі” (http://www.belgazeta.by/ru/2010_12_06/tema_nedeli/21937/). У 2015 г. увесь свой аўтэрытэт пад такое ж мерканьне, грунтуючыся на вядомых яму фактах, паклаў Уладзімір Барадач (http://belprauda.org/nikto-krome-nas-samih-kaddafi-bolee-soroka-let-vystraival-mirnye-peremeny/). Дый чаму тут дзівіцца, калі сам Саньнікаў яшчэ ў 2010 г. на ўсіх вуглах агітаваў за “выбудоўваньне стратэгічнае партнёрства з Расеяй”  (http://bdg.by/news/politics/12944.html  http://newsby.org/by/2010/12/09/text17318.htm  https://charter97.org/ru/news/2010/9/9/31995/).

Пра “прамаскоўскага палітыка Саньніка” ўжо некалькі гадоў таму таксама паведамляў і замежны друкhttp://belarusdigest.com/2010/05/14/newsweek-names-andrej-sannikau-potential-russia-backed-candidate-to-replace-lukashenka

Падсумаваньне 8а

Такім чынам, у выніку аналізу больш чым 20-гадовай дзейнасьці рэсьпектабельнага, забясьпечанага, недасягальнага для крытыкі нязьменнага лідара “Хартыі” А.Саньнікава, атрымліваем наступнае падсумаваньне:

Падсумаваньне 8бня знойдзена ніякіх доказаў таго, што гэты чалавек сапраўды зьбіраецца адстойваць інтарэсы беларусаў на іх уласнай зямлі – т.б., вырашаць менавіту тую праблему, якая найбольш актуральная ў сёньняшняй Беларусі (аргументацыя, што ён несправядліва правёў у лукашысцкіх засьценках некалькі гадоў (гл. фота зьлева: Саньнікаў пасьля турмы і сустракаючы яго Бандарэнка), трэба ацэньваць па іншай каштоўнаснай шкале, але не па той, якая вымярае адпаведнасьць сутнасьці пытаньня, якое разглядаецца);

– затое ёсьць істотныя прыкметы таго, што Саньнікаў зьяўляецца ці то агентам заходняй фінансавай алігархіі, ці то расейскай імперыякратыі, ці адразу абедзьвюх геапалітычных суб’ектных сіл – менавіта тых, якім сваёй этнацыднай палітыкай і так ужо 23 гады служаць Лукашэнка;

– адсутнасьць крытычнага стаўленьня да Саньнікава з боку лідараў апазіцыйных партый, аб’ектыўнага аналізу яго дзейнасьці ў СМІ сёньняшняй афіцыйнай апазіцыі (ня блытаць з заказнымі, разьлічанымі на піяр матэрыяламі) найверагодней варта лічыць прыкметай фінансавай залежнасьці даных структур ад сп. Саньнікава.

На грунце адзначанага можна вылучыць гіпотэзу непасрэдна зьвязаную з галоўнай тэмай данага матэрыялу: нейкімі закуліснымі сіламі на “Захадзе” Саньнікаў прызначаны на ролю той галоўнай асобы, якая мусіць на руінах беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці, ушчэнт разбуранай этнацыдна-беларусафобскай палітыкай папярэдняга маскоўскага стаўленьніка Лу-кі, забясьпечыць прыход да ўлады ў Беларусі алігархаў-глабалістаў. Так, як у Расеі ў свой час нібы ніадкуль зьявіліся розныя чубайсы, дзерыпаскі, абрамовічы, фірташы ды іншыя хадаркоўскія-беразоўскія-гусінскія, як ва Украіне нібы ніадкуль “намаляваліся” фірташы, ахметавы, парашэнкі, каламойскія (дарэчы, выдаляць якіх, ня гледзячы на ваенную пагрозу з боку Расеі, украінцы цяпер наважваюцца; наеліся…), так і ў Беларусі, па задуме пэўных заходніх сіл, мусіць зьявіцца свой пантэон каларытных, звышбагатых, звышуплывовых і недасягальных у сваёй прамяністасьці асоб…

НЕ ДАПУСЬЦІЦЬ ЗЬДЗЯЙСЬНЕНЬНЯ ТАКОГА СЦЭНАРУтрэцяя стратэгічная ўмова, выкананьне якой павінна быць забясьпечана ў час вырашэньня праблемы ўлады ў Беларусі.

То бок, дадаткова да ўсяго сочым са Саньнікавым і яго памагатымі (Халезін, Бандарэнка, Радзіна)…

 

Зь ненадзейнай камандай, пашкоджаным днішчам, зь перыядычна неадэкватным капітам, магчымасьцю бунта пасажыраў, паміж Сцылай і Харыбдай…

Пазьбягаць эўфемізмаў, называючы ўсё сваімі імёнамі – адзін з прынцыпаў працы нашай рэдакцыі. Таму настолькі адкрытыя і дакладныя тэксты, прысьвечаныя розным праблемам у Беларусі і сьвеце, вы – нашы чытачы – мала дзе яшчэ знойдзеце. Але бываюць сітуацыі, калі трапны вобраз можа істотна паспрыяць разуменьню складанай праблемы, намеціць шляхі выйсьця. Вядомы прыём.

Так, нядаўна для апісаньня сітуацыі ў Беларусі Віктар Марціновіч выкарыстаў вобраз шахматнай гульні з суддзямі, якія стаяць за сьпінамі асноўных гульцоў (http://nn.by/?c=ar&i=187489).  Гэты вобраз мае шэраг запамінальных момантаў (напрыклад, што чорныя фігуры ў любы момант могуць памяняюць правілы гульні пад свае мэты ці прыбраць з дошкі любую белую фігуру, што “далёкі суддзя”, якія стаяць за сьпіной чорных, у любы момант можа выключыць сьвятло над шахматным сталом), аднак у цэлым выглядае збыткава абстрактным (дый роля тых “суддзяў”, якія стаяць за сьпіной белых, прапісана не выразна).

Раней, Алесь Кіркевіч яўна незаслужана, на выраст параўнаў Лукашэнку з Булак-Балаховічам (https://nashaziamlia.org/2017/02/14/8924/). Гэтую неадэкватнасьць можна апраўдаць толькі ўзроўнем небясьпекі, якая навісла над нашай Беларусьсю, і імкненьнем справакаць у нашага “правадыра” жаданьне хоць трохі прыпадабніцца да знакамітага нацыянальнага героя (Абаме ж таксама 8 гадоў таму Нобелеўскую далі авансам, навыраст…).

У сваю чаргу мы сышліся на думцы, што для нашай беларускай сітуацыі найлепш выкарыстаць вобраз са старажытнагрэцкай міфалогіі – вобраз Сцылы і Харыбды – марскіх пачвараў-стыхій, паміж якімі мусіў правесьці свой карабель Адысей (гл. https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%86%D1%8B%D0%BB%D0%B0_%D1%96_%D0%A5%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%B1%D0%B4%D0%B0; зрокавае афармленьне гэтых і блізкіх да іх вобразаў паказана ніжэй).

Падсумаваньне 9

Зробім толькі некаторыя ўдакладненьні.

Карабель, які мусіць праплыць паміж Сцылай і Харыбдай, хай сімвалізуе нашу Беларусь. Кіруе ім яўна не Адысей, а ня ў меру зьлюшчы ды яшчэ ня цалкам адэкватны капітан, у якога прасьвятленьні розуму (“гісторыя беларускай дзяржаўнасьці пачынаецца зь ІХ стагоддзя”, “незалежнасьць Беларусі каштуе непараўнальна больш, чым нафта ды газ”) чаргуюцца зь яго затуманьваньнем (“пад Бабруйскам і Асіповічамі злапалі некалькі дзесяткаў тэрарыстаў, якіх пакажам па ТБ”). У падпарадкаваньні капітана ёсьць каманда (цяперцы), частка якой можа здрадзіць яму ў любы адпаведны момант. А ў закрытых трумах карабля знаходзіцца маса змучаных працяглым, бессэнсоўным вандраваньнем пасажыраў (беларускі народ). Некаторыя зь іх значна пасьпяховей маглі б весьці карабель, але шанцаў на гэта ў іх няма – капітан і думкі не дапускае, каб камусьці перадаць свае правы. Пасажыры запалоханы і адначасна азлоблены, знаходзяцца на мяжы бунту.

У старым днішчы карабля ёсьць шмат дробных шчылін, празь якія ўвесь час прасочваецца марская вада. З-за гэтага карабель, нават калі проста будзе плыць па ціхім моры, праз пэўны час патоне (састарэлая, неэфектыўная эканоміка).  Праход праз праліў рэдка бачны – яго амаль заўсёды закрывае густы туман. Таму мала хто ведае, дзе ўвогуле той праход знаходзіцца (стан як афіцыйных, так і апазіцыйных СМІ).

Іншай прычынай гібелі карабля можа стаць тое, што скалы, якія абмяжоўваюць праход, рухомыя. Яны паступова збліжаюцца, праз пэўны час могуць цалкам сысьціся і раздушыць карабель. Таму, калі тэрмінова не пачаць плыць, усіх чакае немінучая гібель, бо ніякага іншага выйсьця з вадзянога мяшку, у якім знаходзіцца карабель, няма.

У дадатак на ўсходняй і заходняй скалах, якія абмяжоўваюць праліў, знаходзяцца страшныя стыхіі-пачвары. Адна зь іх – Харыбда (расейская імперыякратыя) – зьбіраецца патапіць карабель і зацягнуць яго разам з усімі людзьмі ў чорную безвыходную бездань, а другая – Сцыла (заходняя фінансавая алігархія) – наважваецца зжэрці ці ў лепшым выпадку атруціць усіх людзей сваім дыханьнем, пазбавіўшы іх розуму.

Падсумаваньне 10Вось цяпер асноўныя ўмовы нашай беларускай сітуацыі, угрунтаваныя на старажытным міфе, апісаны (для ілюстрацыі мы узялі малюнак – адсюль: http://www.politicalcartoons.com/cartoon/7499ecc0-0520-4525-a330-d378ce068029.html – і трохі адаптавалі яго да нашых патрэб).

Падлічым варыянты падзей і іх вынікі:

– працяг стаяньня карабля на месцы з захаваньнем “стабільнасьці” на ім у ранейшым стылі – гэта дакладна сьмерць для ўсіх, раней ці пазьней; нават самыя жорсткія паводзіны капітана, “закручваньне ім гаек”, тут нічога не дадуць, бо ня маюць сэнсу;

– масавы некіруемы бунт пасажыраў на караблі таксама нясе ў сябе вялікую пагрозу гібелі для ўсіх;

– здрада часткі каманды на карысьці Харыбды, небясьпечнае збліжэньне зь ёй, таксама вядуць да заканамерных масавых пакут і сьмерці;

– здрада часткі пасажыраў на карысьць Сцылы і небясьпечнае збліжэньне зь ёй – таксама пакуты, хваробы і паступовае выміраньне (паглядзіце, як з дапамогай ксенадэмаграфічнай ды інфармацыйнай зброі ліберальныя нацысты зьнішчаюць белыя еўрапейскія народы літаральна на нашых вачах).

Здаецца, усё…

Самы час падумаць над выйсьцем.

 

 

Наш апошні шанц…

Калі нейкая жыцьцёвая сітуацыя выглядае настолькі складанай, што шанц на выйсьце зь яе 1:100 ці нават 1:1000, ім усё роўна варта скарыстацца. Так кажа народная мудрасьць.

Таму апішам стратэгічныя асновы нашай прапановы.

Першае, што трэба вырашыць – паспрабаваць аб’яднаць усіх, хто знаходзіцца на караблі. Прычым, гэта мусіць зрабіць капітан (пакуль больш няма каму) не сваімі жорсткімі дзеяньнямі, а праз аб’яднаньне ўсіх – і каманды, і пасажыраў – вакол адзінай сьветлай мэты.

Бачыце на апошнім малюнку шчыліну паміж скаламі? Там цёплае мора, сонца, сьвежы брыз, прастора, свабода, жыцьцё, стабільнасьць, дабрабыт, прыгажосьць, культура, шматлікія магчымасьці для самарэалізацыі, адсутнасьць небясьпекі для жыцьця, росквіт. Нам туды… Дык вось, усе, хто на караблі, павінны максімальна сканцэнтравацца на магчымасьці дасягненьня гэтай мэты (адкінуўшы ўсе сумневы ці нейкія прыватныя захцянкі), і аб’яднацца, стаць разам ахопленымі ідэяй яе дасягненьня. Усе, хто ня здольны на такое аб’яднаньне, мусяць адысьці й ціха сесьці ў куточку.

Для таго, каб адзначанае ваколмэтавае аб’яднаньне дасягнуць натуральным чынам, трэба даць магчымасьць любому з пасажыраў публічна (каб чулі ўсе!) выказацца на тэму, дзе канкрэтна знаходзіцца праход між скаламі (праход жа ня бачны з-за туману) і па якім маршруце трэба рухацца, каб па ім праскачыць. І капітан, і каманда, і пасажыры разам мусяць выбраць таго, чый план і аргументы пададуцца ім найбольш рацыянальнымі. Гэты чалавек павінен быць абраны галоўным лоцманам, адказным за прарыў карабля ў сьветлую будучыню…

Карацей, зноў атрымліваецца “круглы стол” толькі што з азначанай ІДЭАЛАГІЧНАЙ МЭТАЙ (нагадаем, што Лукашэнка ўжо двойчы казаў пра “круглы стол”, прычым, апошні раз у тым ключы, што ён жадае бачыць на ім сапраўдных патрыётаў Беларусі  – гл. http://nn.by/?c=ar&i=187511). Здаецца, гэта – адзінае выйсьце.

Ці здольны “наш капітан” запрапанаванае арганізаваць? Хутка ўбачым.

 

А ў заключэньні нагадаем: ужо 11 гадоў працуе наш сайт, прызначаны менавіта для галоўнай мэты – фармуляваньне сістэмна-зьвязанага Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы (https://nashaziamlia.org/2006/04/04/14/   https://nashaziamlia.org/2006/04/11/30/  https://nashaziamlia.org/2006/05/07/81/), у аснову якога пакладзены стратэгічны прынцып: ВЯЛІКАЛІТВА-БЕЛАРУСЬ – НАША ЗЯМЛЯ, І ТОЛЬКІ МЫ – БЕЛАРУСЫ-ЛІТВІНЫ – ЯЕ ЗАКОННЫЯ ГАСПАДАРЫ!

 

Усяго лепшага, сябры.

Яшчэ раз са сьвятам вас.

 

 

12 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Вельмі дэтальны аналіз! Трэба яго распаўсюдзіць.
    Было б добра, калі б Сцыла і Харыбда устроілі “разборкі” паміж сабой, але не на нашай тэрыторыі. І і ІІ Сусветныя войны добра нас патапталі.
    Не трэба таксама забываць пра кітайскі імпэрыялізм і ісламскія краіны якія кантактуюць і з Сцылай і з Харыбдай. Можа гэтыя “кантакты” адцягнуць увагу аб нас?

    • Мікола кажа:

      У асноўным згодзен з рэдакцыяй, выдатна напісана. Але з наступным ня згодзен.

      Беларусьсю кіруе вораг Нацыі (экіпажа карабля), пахан, які захапіў уладу на караблі пры дапамозе аўтаматчыкаў з суседняга карабля. Ён імкліва НАКІРАВАЎ карабель на ўсходнія СКАЛЫ. Ніякія ўгаворы, забастоўкі рабочых на яго ня дзейнічаюць. Ён прыкрываецца хэўрай бандытаў, што жыве за харчы каманды карабля. На дадзены момант колькасьць прыхільнікаў гэтага псэўдакапітана – 5-10%.

      Дык вось ніколі гэты чалавек ня стане капітанам. Ён нелегітымны капітан, які састрэліў і скінуў за борт карабля з дзясятак асоб (іх імёны ведае ці ня ўся Беларусь), давіў бунты і адмовіўся ад дыялёгу з жыхарамі карабля. Задача палягае ў тым, каб АРЫШТАВАЦЬ псэўдакапітана і надзець на яго кайданкі, аддаць пад ТРЫБУНАЛ яго і самых неадэкватных ахоўнікаў. Ці каб выдзеліць яму човен і хай самастойна плыве да ўсходняга берага, дзе знаходзіцца былы капітан суседняга карабля.

      НІякае нацыянальнае адзінства з акупантамі немагчыма.
      Як не магчыма адзінства ахвяраў Курапатаў і іхніх забойцаў.

      • Рэдакцыя кажа:

        Спадар Мікола, можа ваш вобраз і мае свае перавагі, толькі ў ім адсутнічаюць дзьве стратэгічна істотныя рэчы:
        – вы цалкам забілі пра “Сцылу з Харыбдай”, пра якіх мы якраз і заклікаем не забываць;
        – многія сябры “каманды капітана” цьвярозыя, прагматычныя людзі, якія хочуць жыць…

        • Мікола кажа:

          паважаная рэдакцыя
          поўнасьцю з абодвума пунктамі згодзен. Маскалі захочуць атрымаць вакуўм улады, каб распачаць агрэсіўныя дзеяньні супраць нашага народу. Менавіта таму рушаньне народу будзе закладзена на Канстытуцыі Краіны, на міжнародным праве, на легітымнай падтрымцы народу і будзе мець выключна мірны характар.

          Можна апірацца на якуюсьці з кіраўнічых асобаў, можа раптам здарыцца нешта і ў капітана нейкія прасьвятленьні, але пры ціску на ўлады прасьвятленьне розуму павінна нарастаць )))

        • Мікола кажа:

          Што да замежнапалітычнай арыентацыі Краіны, то па-мойму вашая канцэпцыя, распрацоўваная вамі цягам 11 год, адпавядае нашай Канстытуцыі – што нашая Краіна нэўтральная. Да таго ж уступленьне ў Эўразьвяз не ратуе дзяржавы ад беднасьці (Румынія, Баўгарыя), а ў НАТА – ад нападу Расеі (заявы Трампа) і г.д.

  2. Павел Біч кажа:

    Аналіз добры, ахоплены усе аспекты. Праўда, шмат працяглы – чытаецца цяжка. Па гарачым следам разгрома апазіцыі 25 сакавіка, выказаў свае мяркавання што цяпер трэба рабіць. выставіў на ФБ. А цяпер нейкі ідэолаг літвінства рашучы выказаўся супраць назвы Вялікалітва і на карысць назвы Літва. (маўляў, хай летувісы цяпер чухаюць сваю патыліцу) Паколькі сайт Астроўскага ідэалагічны і да таго ж яны таксама выкарыстоўваюць першую назву, хацелася б пачуць мненне Рэдакцыі і чытачоў гэтага сайта.

    • Рэдакцыя кажа:

      Нельга суседзям ствараць праблемы.
      Хай у летувісаў – былых жамойтаў – будзе Летува, а ў нас – Вялікалітва (на пераходных перыяд – Вялікалітва=Беларусь).
      Атрымаецца больш-менш гладка – абедзьве дзяржавы спадчыньніцы ВКЛ.

  3. Валянцін кажа:

    Так, шанец малы, але ёсьць. Прафесар Астроўскі “з кампаніяй” “мышэй ня ловіць”, а робіць справу, вартую акадэмічнага інстытута “пры Прэзідэнце” … Пра Саннікава цалкам згодны – гэта тое “міла”, на якое шыла не варта мяняць … Нават калі ад ” шыла” даўно крывавіць сьвядомая Беларусь … Вырваўшы “шыла” з цела Беларусі патрэбна хутка закрыць рану надзейнай трывалай і чыстай нацыянальнай “павязкаю”, а не сьлізкім мылам .

  4. Siarhiej кажа:

    Трэба адзначыць, што Харыбда (Крэмль) блефуя – выдае сябе больш моцнай чым ёсць. Сцыла ў 30 разоў больш моцная эканамічна і ў 100 разоў па тэхналогіям.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы