nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Андрэй Іларыёнаў у чарговы раз звярнуўся да заходніх палітыкаў

Верасень 25, 2018 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Кожны, хто дастаткова працяглы час сочыць за грамадска-палітычным дыскурсам, прысутным у Беларусі й вакол яе, ня можа не заўважыць, наколькі ён зьмяніўся ў параўнаньні, напрыклад, з 1990-мі. Дакладней, не зьмяніўся, а істотна здэградаваў. У наш час у грамадска-палітычным дыскурсе, выкарыстоўваемым у буйных беларускіх і еўрапейскіх СМІ (як афіцыйных, так і “апазіцыйных”), ужо практычна немагчыма пачуць такіх паняцьцяў, як “народ і яго аб’ектыўныя інтарэсы”, “этнас і яго этнічная тэрыторыя”, “нацыя”, “нацыянальна-дэмакратычная дзяржава”, “нацыянальная культура”, “этыка, этычнасьць, прыстойнасьць, адказнасьць”, “справядлівасьць – сацыянальная, нацыянальная, гістарычная”. Паняцьце “дэмакратыя” таксама сустракаецца значна радзей, а калі й выкарыстоўваецца, то ня менш як у 9 выпадках з 10 – у абсалютна скажоным, падступна-зманлівым варыянце (найчасьцей – як падмена паняцьця “лібералізм”, што, як мінімум, няверна, бо, напрыклад, кансерватызм мае ня меншае дачыненьне да дэмакратыі). Разам з дэградацыяй агульнай культуры, прафесійнай навукі, сярэдняй і вышэйшай адукацыі з агульнага дыскурсу зьніклі такія паняцьці, як “сістэма, сістэмнасьць, аб’ектыўнасьць, рэалістычнасьць”…

 

Для нас, беларусаў-вялікалітвінаў, ня меншае значэньне мае і тое, што з шырокага грамадска-палітычнага дыскурсу, ахопліваючага Еўропу, практычна цалкам зьнікла такое паняцьце як “беларускі народ”. Дый узгадкі пра Беларусь сустракаюцца сёньня неадэкватна рэдка (неадэкватна значэньню нашай дзяржавы ў лёсе многіх дзяржаў геаграфічнага цэнтра Еўропы). Так, у сувязі з актывізацыяй агрэсіўных намераў і дзеяньняў расейскіх імперцаў, якія сёньня бачныя нават сьляпому, гаворыцца пра небясьпеку для Украіны, краін Балтыі, для Малдовы (Прыднястроўе), народаў Каўказу (найперш Грузіі), нават Фінляндыі і Польшчы. Але Беларусь з гэтага сьпісу практычна заўсёды вельмі паказальна… выпадае.

Натуральна, што на гэтым фоне ўзгадка пра магчымы страшны лёс Беларусі, асабліва ў выказваньнях яе нерэзідэнтаў, каштуе шмат (хаця б пра Беларусь; на ўзгадку пра БЕЛАРУСКІ-ВЯЛІКАЛІТВІНСКІ НАРОД і ЯГО АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ на ўласнай зямлі мы ўжо і не разьлічваем…).

У азначаным сэнсе ў апошнія два гады станоўча адзначыўся такі палітолаг і грамадска-палітычны дзеяч, як Андрэй Іларыёнаў (гл. фота ўверсе). Яго выступы, у якіх ён папярэджвае пра небясьпеку аншлюса-анэксіі Беларусі, можна праглядзець, напрыклад, тут:

https://www.youtube.com/watch?v=KbQU__NHIiI (ліпень 2014 г.; гэта на пачатак);

https://www.youtube.com/watch?v=ViZ14Sg-ToU (сакавік 2017 г.);

https://www.youtube.com/watch?v=MJm2M2EmhtA (кароткі фрагмент, датычны Беларусі, з таго ж інтэрвю);

https://www.youtube.com/watch?v=X4ZeNkpjAqE (ліпень 2017 г.; вельмі важны выступ з прагнозам страшных падзей у геаграфічным цэнтры Еўропы ў бліжэйшыя 30 гадоў; гл. фота ўнізе зь яго выступам на міжнародным “Эканамічным форуме”);

https://www.youtube.com/watch?v=YqyyBz-zR28 (жнівень 2018 г.; інтэрвю зь Дзьмітрыем Гардонам);

https://www.youtube.com/watch?v=ppN_qW7Tncs (верасень 2018 г.; тут Гардон сьведчыць пра вельмі прыстойны ў дачыненьні да беларсаў-вялікалітвінаў учынак Андрэя Іларыёнава).

У выніку мы вырашылі падзячыць спадару Андрэю за яго ўзгадваньне пра існаваньне пакуль яшчэ незалежнай Беларусі й выставіць у пісьмовай форме тую частку яго нядаўняга інтэрвю аднаму з украінскіх тэлеканалаў, якая датычыла нашай краіны (узята адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=YSGaekEnVkU ; часовы інтэрвал 15:00-26:45).

1.

Вядучая на тэлеканале:  Я хачу нагадаць пытаньне, якое вы задалі “мастадонтам” амерыканскай дыпламатыі – самае важнае, цікавае, на мой погляд, пытаньне падчас той сустрэчы. Вы ім сказалі: а вы, сябры, разумееце, што калі вы цяпер – Амерыка, Захад – не зьдзесьніце жорсткіх дзеяньняў, то наступнай анэксіяй будзе анэксія Беларусі? А вам потым застанецца выказваць толькі “глыбокую заклапочанасьць”.

А. Іларыёнаў: Вы выдаёце ўсе таямніцы гэтай сустрэчы… Але сапраўды абмяркоўвалася пытаньне, як рэагаваць ва ўмовах агрэсіўных паводзін члена міжнароднай супольнасьці, які не прытрымліваецца правілаў міжнароднай супольнасьці. Гэта адбывалася ў дачыненьні да Грузіі ў 2008 годзе (найбольш яркі выпадак) і пачынаючы з 2014 года [адбываецца] ў дачыненьні да Украіны без спыненьня вядзеньня ваенных дзеяньняў. Паважаныя ўдзельнікі дыскусіі справядліва зьвярнулі ўвагу на тое, што і Злучаныя Штаты, і ў цэлым Захад толькі рэагуюць на такія дзеяньні [з боку расейскай імперыі]. Абмяркоўваючы гэта [ўдзельнікі сустрэчы] прыйшлі да такой маласуцяшальнай высновы, што калі толькі рэагаваць на дзеяньні, то зрабіць можна ня так шмат. Можна абмяркоўваць, якія санкцыі прыняць – такія санкцыі, іншыя санкцыі… Але разгарнуць падзеі ў іншым кірунку аказваецца цяжка, а хутчэй і немагчыма. Таму трэба зьмяніць падыход. Замест таго, каб спрабаваць выправіць, ці рабіць выгляд, што спрабуем выправіць тое, што адбылося, і што не атрымліваецца, трэба проста не дапускаць, каб такое адбывалася. Трэба папярэджваць трагічнае разьвіцьцё падзей. Замест таго, каб караць за агрэсію, трэба не дапускаць агрэсію. Усе з гэтым пагадзілся і [запыталі], ну і што тады. А тады…

Першым да такой высновы прыйшлі не амерыканскія дыпламаты. Першым найбольш гучна і публічна пра гэта сказаў Андрэй Піянткоўскі, які быў госьцем і вашай праграмы. Ён яшчэ ў 2014 годзе індэнтыфікаваў наступны кірунак магчымага ўдару, а менавіта “Нарва”.  Менавіта дзякуюча працам Андрэя Андрэевіча і яго шматлікім выступам у розных месцах і на рускай, і на англійскай мовах, перад самымі рознымі аўдыторыямі ён дамогся амаль немагчымага – была зьменена пазіцыя Арганізацыі Паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва – NATO. У 2014 годзе ў НАТА была адна пазіцыя, а праз год зь невялікім НАТА прыняла рашэньне пра разьмяшчэньне падразьдзяленьняў войскаў НАТА ў Эстоніі, Латвіі й Літве па батальёне. З таго моманту, як на тэрыторыі гэтых дзяржаў зьявіліся падразьдзяленьні войскаў Паўночнаатлантычнага саюзу ў дадатак да мясцовых вайсковых фармаваньняў, у вялікай ступені пытаньне пра пагрозу агрэсіі супраць гэтых трох дзяржаў было зьнята. Таму што адна справа ваяваць супраць армій Эстоніі, Латвіі, Літвы, а іншая – мець справу з вайсковымі падразьдзяленьнямі Нямеччыны, ЗША, Англіі, Канады і г.д.

За прайшоўныя чатыры гады, калі дзейнічае даная стратэгія, бачна, што [агрэсіі] не адбылося. Ствараецца ўражаньне, што яна працуе. Але тады паўстае пытаньне: а якая яшчэ краіна можа стаць ахвярай падобнай [расейскай] агрэсіі. Відавочна, што наступнай ахвярай падобнай агрэсіі можа аказацца Беларусь…  У адрозьненьне ад дзяржаў Прыбалтыкі, РБ [Лу-кі. – рэд.] ня мае такога рэсурса, як сяброўства ў НАТА…

 

– У ЗША гэтага не разумеюць?

– Разумеюць. І самая галоўная праблема цяпер заключаецца ў тым, што…

 

– Што яны могуць зрабіць, каб гэта папярэдзіць?

– На жаль, адміністрацыя ЗША занятая [цяпер] іншымі пытаньнямі, найперш унутранай палітыкі… Зразумела, што Беларусь не зьяўляецца сябрам НАТА, не зьяўляецца сябрам міжнародных саюзаў акрамя саюзу з Расеяй [імперыяй – рэд.]…

 

– Вы рэальна лічыце, што Пуцін можа афіцыйна далучыць [анэксаваць] Беларусь да Расеі?

– У 2013 годзе, калі я казаў, у тым ліку ў інтэрвю “Украінскай праўдзе”, Лешчанку, што наступным будзе Крым, мне ён казаў: вы, што, сур’ёзна лічыце, што Пуцін далучыць Крым?!… Я адказаў: так!

У студзені 2014 года нехта ва Украіне праводзіў апытаньне сярод украінскіх палітыкаў: ці магчыма акупацыя-анэксія Крыма? З 12 апытаных чалавек усе 12 сказалі, што гэта абсалютна немагчыма… Гэта студзень 2014 года, калі я напісаў пра гэта ў якасьці найбольш верагоднага сцэнару…

 

– Навошта Пуціну гэта? Адкажыце.

– На міжнародных канферэнцыях бываюць такія сесіі, калі кажуць: а цяпер давайце падумаем пра немагчымае… Таму, калі гэтага не адбудзецца, то слава Богу. Але, улічваючы сумны досьвед таго, што здавалася немагчымым, але сталася магчымым у Грузіі з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, ва Украіне з Крымам і Данбасам, мы цяпер разумеем, што тое, што мы лічылі абсалютна немагчымым [можа стаць рэальным].

Хто мог уявіць, што будзе вайна паміж Расеяй і Украінай? Я не ўяўляю, хто 5 гадоў таму ў Расеі й ва Украіне мог падумаць, што такое магчыма.

Цяпер мы выйшлі на іншы ўзровень – сёньня мы прымушаем сябе думаць, што немагчымае магчыма. Таму магчымая анэксія Беларусі належыць да магчымых варыянтаў разьвіцьця падзей.

Гэта цалкам адпавядае сьветагляду [Пуціна].

 

– Аб аднаўленьні СС, імперыі?

– Не, у яго іншая рэч. Ён неаднаразова казаў, што ён не жадае аднаўленьня ўсяго СС. Ён кажа, што гэта геапалітычная трагедыя. Ён пакутуе што да гэтага, але  прапаноў па адраджэньні поўнага СС [публічна не вылучае]. Ён [Пуцін] кажа пра іншае: што няма асобных нацый – рускіх, украінцаў, беларусаў. У яго ёсьць дакладная фармулёўка 1000-гадовай дзяржавы, якую ён фармуляваў трохі больш за год таму: адзін народ, адна рэлігія, адзін князь.

Паколькі адна рэлігія ў нас ёсьць, адзін народ, зь яго пункту гледжаньня таксама ёсьць, а беларусаў, украінцаў няма – гэта проста часткі аднаго вялікага народу. Застаўся адзін элемент – каб быў адзін князь.

 

– Пытаньне ад Фарыда Закарыі: што будзе пасьля 2024 года?

– Дата ня мае значэньня … таму што ва ўмовах адсутнасьці законных правілаў ці іх сталага парушэньня ва ўмовах аўтарытарных рэжымаў маюць значэньне толькі два пытаньні: наяўнасьць жаданьня заставацца на пасадзе самага галоўнага, уплывовага, уладнага чалавека (першае) і наяўнасьць магчымасьці для забесьпячэньня ўласнай бясьпекі – самага галоўнага пытаньня для такіх людзей (другое).  А забесьпячэньня бясьпекі на любой іншай пасадзе, акрамя самай уплывовай у Расейскай Федэрацыі, для Ул. Пуціна ня можа быць вырашана … Любыя іншыя пытаньні (уключна з пытаньнем “аб’яднаньня” Беларусі з Расеяй) зьяўляюцца другаснымі на фоне пытаньня забесьпячэньня асабістай бясьпекі Ул. Пуціна.

Ці ёсьць якая-небудзь іншая пасада, якая  пры сыходзе яго з пасады самага галоўнага чалавека ў Расеі магла б даць яму бясьпеку?

Адказ: такой пасады няма!…  

(канец цытаваньня інтэрвю)

 

Ад рэдакцыі:

У заключэньні лічым неабходным выказаць пару заўваг.

Першая. Вядоўка канала паводзіла сябе надзвычай непрафесійна – перабівала сп. Андрэя на паўслове не даючы закончыць часта вельмі важныя думкі (многія зь іх так і засталіся неагучанымі). Было бачна, што гэтую жанчыну больш цікавіла дэманстрацыя свайго экстэр’еру перад гледачамі, чым стварэньне ўмоў для максімальна паўнавартасных выказваньняў тым чалавекам, у каго яна брала інтэрвю.

Другая. Мы, вядома, удзячныя сп. Адрэю за яго праўдзівыя і вельмі актуальныя для нас, беларусаў, выказваньні. Але ў іх кантэксьце (гл. у т.л. й іншыя інтэрвю) гучала так, што нібы толькі цяпер некаторыя палітыкі й грамадскія дзеячы пачынаюць у адзначаным вышэй ключы ўзгадваць Беларусь. Гэта ня так! Наш сайт існуе з 2006 года і ўсе 12 гадоў мы імкнемся праінфармаваць максімальна шырокую для нашых магчымасьцяў аўдыторыю пра тую ж небясьпеку. Чаго варта толькі тое, што расейская імперыякратыя названа намі ворагам №1 беларускай дэмакратыі (гл. прынцып 15 Беларускай дактрыны). Больш за тое, некаторыя сябры рэдакцыі сайта могуць паказаць артыкулы (натуральна, з апазіцыйнага друку), дзе яны заяўляюць пра тое ж з сярэдзіны 1990-х (гл., напрыклад, артыкул “Расейская імперская ідэя і Беларусь”, часткі 1 і 2; https://nashaziamlia.org/2006/04/16/50/#more-50  https://nashaziamlia.org/2006/04/16/51/#more-51). Але найбольш істотны ўнёсак у актуалізацыю праблемы пагрозы расейскай імперыі для незалежнасьці Беларусі зрабіў Зянон Пазьняк (як бы да яго не ставіцца), які пра небясьпеку расейскага імперыялізму рэгулярна кажа з пачатку 1990-х і дасёньня. Таму трэба казаць не пра тое, што небясьпека анэксіі Беларусі “пачала агучвацца ў апошнія гады”, а пра тое, што да розуму часткі заходніх палітыкаў нарэшце пачало прыходзіць усьведамленьне вялікай міжнароднай праблемы ў геаграфічнгым цэнтры Еўропы, якая ўжо даўным даўно была відавочна многім беларусам…

 

15 каментарыяў

  1. мінак кажа:

    Усё так!

  2. мінак кажа:

    ” Не менее важным в ведомстве Сергея Шойгу считают размещение в Белоруссии полноценной российской военной базы, с авиацией, танками и пехотой. По неофициальной информации, после переговоров в Сочи Минск уже не будет возражать против ее создания — возобновленный проект будет подан как ответ на появление военной базы США «Форт Трамп» в Польше.

    «Было и еще одно требование, из той же серии, — возобновление действий по строительству Союзного государства России и Белоруссии. Это строительство было заморожено в 2007-м, когда стороны не договорились насчет единой валюты. Теперь же движение возобновляется. Насколько мне известно, первым делом планируется создать союзный парламент как орган с реальными властными полномочиями», — прогнозирует Антон Платов.”

    Денис Лавникевич, независимый журналист, Минск, 25 сентября 2018

  3. Мандарын кажа:

    А Илларионов в курсе, что он деградировал? Ой, напишите ему.:))

  4. ліцьвін кажа:

    ” калі мы пачынаем аналізаваць падзеі і імкнёмся прадбачыць, мы тым самым пачынаем канструяваць іх (падзеі). Калі мы разглядаем будучае ў негатыўным ключэ, то аўтаматычна мы і канструіруем будучае ў негатыве. Таксама, калі разглядаем, ініцыіруем ў пазітыве, то тым самым канструіруем у пазітыўным накірунку.”
    Шматккроць пераконваўся ў гэтым на ўласным досьведзе, што ”прадбачанне” і ”канструіраванне” будчыні знаходзіца ў узаемнай сувязі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Ліцьвін, сапраўды ня так усё адназначна негатыўна. Пра некаторыя пазітыўныя для вялікалітвінаў рэчы (іх нажаль ня шмат) мы таксама плануем інфармаваць нашых наведвальнікаў.

  5. Siarhiej кажа:

    Усе вырашыць баланс сіл і выгады/страты пры поўнай акупацыі. Крэмль узважывае … і варыянты ужо падрыхтаваныя. Мясцовыя халуі з кветкамі будуць сустракаць “зялёных чалавечыкаў”. Хаця можа быць ціхі пераварот пасля “інсульту” ці “інфаркту”. Потым будзе “рэферэндум” па-ярмошынскі … ці “палаткі” прымуць рашэнне. Заходнія лібералы выкажуць “занепакоенасць” … А вось як зрэагуе, напрыклад, Назарбаеў? Пасля поўнай акупацыі Беларусі, наступны Казахстан.

  6. ліцьвін кажа:

    ” — Сутнасьць кожнай імперыі ў тым, што яны жывіцца сокамі заваёваных тэрыторый, Расія некалі прыхапіўшы ВКЛ Беларусь, шмат ўзяла з гэтай тэрыторыі. Потым яна шмат узяла з Украіны, Польшы, Сібіры, Каўказа …. Але калі гібеюць калоніі, то ўрэшце гэта пачатак заняпаду самой Імперыі. Працэсы, спачатку росквіту, а потым стагнацыі і застою былі расцягнутыя ў стагоддзях, таму новым пакаленням сталі незразумелыя. А паколькі незразумелыя, то і адэкватнага лекавання не было вызначана…” ”Імперскі сіндром”

  7. ліцьвін кажа:

    Найлепшы варыянт для Расіі — гэта Саюз, ні ў якім выпадку не Імперыя. Бо Імперыя вымушана цалкам карміць тэрыторыі, а пры Саюзе саюзнікаў можна толькі падкармліваць…

  8. мінак кажа:

    У 1917 годзе Расейская імперыя рухнула! Чаму?
    ” В 1909 году, в ходе дискуссии в Госдуме по вопросу о кулачестве П.А. Столыпин произнёс пророческие слова :”«…нет более жадного и бессовестного кулака и буржуя чем в России. Не случайно в русском языке в ходу словосочетания «кулак-мироед и буржуй-мироед». Если они не изменят тип своего социального поведения, нас ждут большие потрясения”. Не изменили…”
    Бальшавікі-камуністы зрабілі перафарматыраванне імперыі і стварылі Саюз, у якім кардынальна памянялі некаторыя канцэпцыі і дактрыны. Але пасля нейкага моманту прыпыніліся ў сваім развіцці, перасталі займацца тэорыяй, вярнуліся да ідэі Імперыі, наступілі на тыя самыя імперскія граблі… Самая галоўная хіба сёнішняй Расіі, што ў эліце кіраўніцтва хцівыя ”чубайсы” і ”деріпаска”, якія няздольныя да стратэгіі, патрыятызма, абароне нацыянальных інтарэсаў. Яны касмапаліты і бачаць толькі свае нахапаныя міліярды. Сёння расейскія алігархі і міліянеры — гэта баласт няздольны да канструктыўных дзеянняў, няздольны да вылучэння Дактырны Развіцця для ўсёй постсавецкай прасторы і Расіі.
    Анексія–аншлюс Беларусі, Украйны, Прыбалтыкі, Грузіі ці Малдовы не выратуе Расію, а толькі пагоршыць стан Імперыі. Патрэбныя іншыя падыходы. І яны ёсьць! Перашкаджаюць ”буржуі–міраеды”…!

  9. Павел Біч кажа:

    Наша апазіцыйная эліта (а іншай я не бачу) перажывае кепскія часы – старая пакідае гэты Свет, а іншай маладой я нешта не бычу. Можа гэта адтаго што сам я хуценька старэю і габляю інтерес да палітыцы. Шкада што ніхто з тых хто піша на гэты сайт не сочыць за падзеямі ў Украіне. А там ідзе радікалізацыя (на злом галавы магчыма). Якшто літвінства не набере сілоў, то наш народ расколецца на палякаў і рускіх. А калі устаканіцца Украіна – яшчэ і на украінцаў. Чытаў на нейкім сайце артыкул пра тое што наша эліта дойга трымалася за аріянства і гэта была рэлігія якая імела сакральны сэнс. Але потым нахлынуў пратэстантызм. нашы ухваціліся за яго як сродак працівастаяння каталіцтву (польскасці) і праваслаўью (маскоўшчыне і украінству), але не утрымаліся і пайшла паланізацыя а потым русіфікацыя. Не бачна светлага Розуму які б даў нам аб’яднаўчую ідэю. Нават узроўню В. Быкава. Развал РФ нас не выратуе, таму што да нас рынецца уйма мігрантаў з Расеі і тады аб сваёй культуры можна забыцца..

    • Siarhiej кажа:

      Развал РФ выратуе не толькі нас, але і саміх расейцаў з рознымі этнічнымі каранямі. Свет стане больш бяспечны, калі толькі Кітай не паспрабуе захапіць азіяцкую тэрыторыю РФ. Не трэба забываць што Масква гэта метраполія, а іншыя рэгіёны – калоніі.

  10. мінак кажа:

    Павел не забівайце сабе глузды магчымымі версіямі будучага. Зараз склалася такая сітуацыя, што магчыма шмат розных версій. Зразумела, што фактар Украіны зараз вырашае накірунак будучыні на постсавецкай прасторы, але як пойдуць падзеі нам з вамі не ўгадаць. Космапалітызм набыў сілу і таму захоп тэрыторый Польшай, Венгрыяй ці Расіяй не мацуе гэтыя дзяржавы, а наадварот аслабляе. Ясна адно, што ХХІ стагодзе будзе ў сваёй будучыні мець вялікія катаклізмы…
    На павестцы дня ў Еўропе — еўрапезацыя! Еўрапеец — галоўны фактар будучыні незалежна ад формы носа, колеру скуры, рэлігі ці мовы! Англасаксы сутыкнуцца з аб’яднанай Еўропай, гэтаксама, як і Расіяне. Час зараз пайшоў вельмі хутка і большасьць з маладых не будзе пацець вывучаючы летувіскую, эстонскую, украінскую, чешскую ці польскую мову. Галоўнымі мовамі стануць ангельская, нямецкая, французская. У мяне сваякі працуюць у Галандыі і карыстаюцца ангельскай. Галандцы з цягам часу стануць меншасьцю у сваёй краіне… Гэта аб’ектыўны працэс…
    У Расеі азіяцкія тэндэнцыі будуць узмацняцца, ісламскія народы будуць паступова пашыраць свой уплыў, гарэлка і наркотыкі, таксама адсутнасьць рускай ідэі таксама будзе ўплываць на будучыню Расеі. Ужо зараз рускія ў сваёй дзяржаве ператвараюцца ў расіян.

  11. ліцьвін кажа:

    Siarhiej – Вы не стратэг, а тэхнакрат і таму думаеце, як інжынер. Што дзіўна, шчыра верыце, што пры ”развале Расіі” зразу ўзнікне рай У Беларусі. Здзіўляе таксама Ваша метафізічная і дагматычная вера ў панятак ”дэмакратыя” і ”свабода”. Не разабраліся таксама ў грахах савецкіх і грахах рускіх нацыяналістаў і габрэйскіх. Яны ўсе свае грахі звалілі на Правадыра, а вы ім паверылі.
    Ёсьць еўрапейскія дэмакратычныя дзяржавы: Швецыя, Нарвегія, Данія, Галандыя, Чэхія і некаторыя іншыя. Але што яны значаць у міжнароднай палітыцы?? Нічога!
    Сяргей Нікалюк ў ”Новым Часе” піша і абвінавачвае, што ”…агульная (утоеная)падтрымка беларускай эканомікі з боку Расеі ў 106 міліярдаў долараў толькі за перыяд 2005–2015 гадоў, або каля 9,7 міліярдаз долараў ў год…”
    Ну і што?! Еўрасаюз штогод аказвае беззваротную дапамогу Польшы ў памеры 13 міліярдаў у год! Прыбалтыйскім краінам адну траціну іхняга бюджэта!
    Барацьба між моцнымі краінамі ідзе эканамічная, тэратэрыяльная, фінансавая, дыпламатычная, ідыялагічная, інфармацыйная, і толька потым, калі ўсе віды барацьбы не далі патрэбных вынікаў пераходзіць у вайсковую фазу…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы