nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Маніфест Суркова: наступная — Беларусь?

12 сакавіка, 2019 | 19 каментарыяў

 

 

 

Каб прадэманстраваць наша разуменне сённяшніх пагроз для нашай Бацькашчыны, падаем ніжэй артыкул Дзяніса Івашына (гл. фота), які быў надрукаваны ў газеце “Новы час” №7 (618) за 22 лютага 2019 г. (узята адсюль: https://novychas.by/palityka/manifest-surkova-nastupnaja-belarus; нязначна адрэдагавана, “наркамаўскі” правапіс захаваны).

Рэдакцыя.

 

“Нядаўна апублікаваны матэрыял Уладзіслава Суркова «Долгое государство Путина» з’яўляецца па сутнасці маніфестам неаімперскай палітыкі Расіі, задэклараванай Мюнхенскай [2007 г.] і канстатаванай Крымскай [2014 г.] прамовамі кіраўніка Расіі [У.Пуціна]. Разгледзім яго дэталёва і прааналізуем галоўныя пагрозы нацыянальнай бяспецы Беларусі і Украіны.

Пасля правалу праекту «Новороссия», які канчаткова разбіўся пяць гадоў таму аб сталёвую волю абаронцаў Дэбальцаўскага плацдарму, шмат каму падаецца, што роля «шэрага кардынала» Крамля істотна зменшылася. Насамрэч [Уладзіслаў] Суркоў працягвае заставацца адной з ключавых фігур вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі. Больш за пяць апошніх гадоў ён з’яўляецца памочнікам кіраўніка Расіі, а таксама дзейным дзяржаўным дарадцам РФ 1-га класа (у войску раўназначнае званню генерала арміі). Апроч гэтага Суркоў — галоўны прыдворны паліттэхнолаг, які актыўна працягвае ствараць для Крамля новыя ідэалагемы, ад «суверэннай дэмакратыі» да «глыбіннага народу».

Новы, па сутнасці, праграмны тэкст Суркова ствараўся ў кантэксце пасля непрыхаванай ваеннай агрэсіі Расіі супраць ваенна-марскіх сілаў Украіны ў Керчанскім заліве і ўльтыматуму ЗША пра дэнансацыю Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці, зробленага пасля адсутнасці рэакцыі з боку Расіі на факты разгортвання ёю праграмы стварэння наступальнага ракетнага ўзбраення (крылатыя ракеты 9M729). Архітэктар «русской весны» ў сваім тэксце ўжо не намагаецца хаваць сапраўднае аблічча Расіі. Галоўным ягоным пасылам знешняму свету з’яўляецца тое, што кепскія хлопцы вырашылі цалкам адмовіцца ад традыцыйнага палітэсу і гульні ў цывілізаванае грамадства. Больш за тое, яны патрабуюць, каб іх успрымалі цяпер не іначай як bad guys.

Пасля акупацыі Крыма Уладзіслаў Суркоў ёсць чарговым расійскім палітыкам з найвышэйшага эшалону ўлады, які паноўна адкрыта апраўдвае пашырэнне тэрыторыі сваёй дзяржавы. Да Суркова аналагічнае здзейсніў Рудольф Гес — вучань і асістэнт прафесара, заснавальніка нямецкай школы паліталогіі Карла Хаўсгофера. Менавіта Гес увёў у нямецкую ідэалогію нацызму міфалагему «жыццёвай прасторы» [гэта ідэалагема і прапагандэма. – Рэд.], неабходнасць пашырэння якой Гітлер з 1924 па 1933 гады зрабіў адной з догмаў нацызму. Гэта выразна адлюстравана ў яго «Другой кнізе» («Zweites Buch») — працягу аўтабіяграфічнай працы «Mein Kampf».

Суркоў не толькі ідзе шляхам Геса, але і сам спрабуе надаць сэнс расійскай нацыянальнай ідэалогіі: «Россия рушиться прекратила, начала восстанавливаться и вернулась к своему естественному и единственно возможному состоянию великой, увеличивающейся и собирающей земли общности народов».

Тэкст аднаго з «шэрых кардыналаў» Крамля наскрозь прасякнуты ідэямі рэваншызму і рэвізіянізму гісторыі. І гэта не дзіўна, калі ўзяць пад увагу тое, што базісам імперскага светагляду Суркова ёсць працы расійскага філосафа Івана Ільіна, якія ён асабіста раіць да абавязкова вывучэння. Будучы прыдворным паліттэхнолагам Крамля, ён шмат у чым паўплываў з дапамогаю ідэйнай спадчыны Ільіна і на фармуляванне Пуціным «традыцыйных каштоўнасцяў» расійскага неаімперскага курсу. Суркоў, як і Ільін, заяўляе пра асаблівы, адасоблены шлях развіцця рускага народу, наканаванасць выбару, адзіна мажлівую дзяржаўніцкую ідэю выхавання ў рускім народзе «национального духовного характера».

Пад гэтым характарам Ільін разумее выключную здатнасць рускіх «беззаветно любить и беззаветно верить», прычым аб’ектаў любові і веры толькі тры: «Бог, родина и национальный вождь». Тыя ж, хто не падзяляе гэтыя «каштоўнасці», паводле Ільіна, маюць «обуздываться и клеймиться» і выпраўляцца ў «последний ранг в обществе». Гэта будзённыя думкі прыхільніка фашысцкай ідэалогіі, ад якой Ільін не адмовіўся нават пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Новыя ідэалагемы Суркова таксама пераклікаюцца шмат у чым і з тэзамі Ільіна пра абранасць і выключную місію Расіі: «Ни один народ в мире не имел такого бремени и такого задания, как русский народ. И ни один народ не вынес из таких испытаний и из таких мук — такой силы, такой самобытности, такой духовной глубины. Тяжек наш крест». Менавіта адсюль Суркоў чарпае свае думкі пра глыбінны народ, які перадвызначае дзяржаўнасць, вышкталцоўвае яе формы, а таксама ёсць перадумовай учынкаў і нібыта фактарам адсутнасці выбару.

Як і Ільін, ён лічыць найважнейшымі і вырашальнымі для расійскай дзяржавы менавіта ваенна-паліцэйскія функцыі, неабходныя для абароны і барацьбы. Апроч гэтага, ён адкрыта заяўляе пра іх — што вельмі важна — у якасці сродку нападу. Пры гэтым ён шчыра ненавідзіць ліберальную дэмакратыю і наўпроставае народаўладдзе, практычна перафразоўвае Ільінскае разуменне асноваў таталітарнага рэжыму «спасение России — в воспитании и укреплении русского национального рыцарства» — у «брутальные конструкции силового каркаса».

Па сутнасці, Суркоў апявае стварэнне ў Расіі нацыянальнай дыктатуры, якая базуецца на грувасткім зрошчванні рэлігіі, арміі, а таксама ваенізаваных структур [асабліва таемнай паліцыі. – Рэд.]. Дыктатуры, якая павінна займацца перавыхаваннем народанасельніцтва дзеля выканання сакральнай місіі ў абароне не толькі тэрыторыі сваіх жыццёвых інтарэсаў, але і ўяўнай духоўнай прасторы. Гэта запраграмаваная скіраванасць на канфлікт з усім навакольным светам, бо, як мы ўжо ведаем, гэтыя тэрыторыя і прастора кардынальна не супадаюць з геаграфічнымі межамі сённяшняй Расійскай Федэрацыі.

Якая праблема тут для Беларусі і ўсіх постсавецкіх краінаў — суседзяў Расіі? На бліжэйшую перспектыву, як мінімум на 7-8 гадоў, можна цалкам забыцца на тое, што для нашай краіны будуць спакойныя часы. Доля Беларусі тут ужо перадвызначаная чвэрцю стагоддзя папярэдняй дзейнасці рэжыму Лукашэнкі, які ўвагнаў краіну ва ўсе мажлівыя вайсковыя і палітычныя хаўрусы з Расіяй. Найбольш важнымі з’яўляюцца Адзіная рэгіянальная групоўка войск (у якую Узброеныя Сілы Беларусі ўваходзяць цалкам разам з 20-й агульнавайсковай арміяй РФ), Адзіная рэгіянальная сістэма супрацьпаветранай абароны, АДКБ і, вядома ж, так званае “Союзное государство”.

У святле апошніх выказванняў расійскіх высокіх чыноўнікаў — некаторыя з іх прагучалі нават на беларускай зямлі — цалкам зразумела, што найбольшая пагроза сыходзіць менавіта ад геапалітычнага праекту Союзного государства. Стварэнне непрыхаванай рэзідэнтуры расійскіх сілавых ведамстваў на базе амбасады РФ у Мінску, значнае павелічэнне актыўнасці прарасійскай «пятай калоны» ў Беларусі, намаганні вядомых расійскіх чарнасоценцаў інстытуцыялізаваць раз’яднаныя прарасійскія рухі ў Беларусі ў палітычную сілу — гэтаму яскравае пацвярджэнне [таксама варта было б узгадаць пра РПЦ МП і пра тое, што тэлевізійная інфармацыйная прастора ў Беларусі практычна цалка расейская і прарасейская. – Рэд.].

Згодна з пададзенымі вышэй словамі Суркова, цалкам зразумелыя функцыі і задачы, якія будзе выконваць Союзное государство — «увеличивающейся и собирающей земли общности народов». Для Беларусі тут адведзеная роля толькі ў якасці адной з частак трымальнай канструкцыі новага-старога неаімперскага ўтварэння. Тая роля, якую калісьці выконвала БССР.

Аднак у тым выглядзе, у якім так званы “саюз Расіі і Беларусі” існуе апошнія два дзесяцігоддзі, для рэалізацыі імперскай місіі ён непрыдатны. Менавіта гэтым можна патлумачыць актывізацыю апошнім часам усіх працэсаў што да паўнавартаснага разгортвання і прававой імплементацыі саюзнага праекту. А часу для гэтага застаецца зусім няшмат.

Максімальная баяздольнасць Узброеных Сілаў РФ, яе трох наваствораных арміяў разам з новымі дывізіямі, дасягне свайго піку (паводле розных ацэнак) у 2020–2021 гадах. Менавіта гэтым акенцам мажлівасцяў і можа паспрабаваць скарыстацца Масква, каб канчаткова развязаць украінскае пытанне. Менавіта для гэтага і патрэбнае Союзное государство, у фармат якога расійскія вайсковыя стратэгі, меркавана, плануюць інкарпараваць новыя акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі з верагодным цэнтрам у Харкаве.

Пра гэта ў Маскве падчас сваёй нядаўняй прэс-канферэнцыі ўскосна заявіў пазбаўлены сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў уцякач Віктар Януковіч. Ён недвухсэнсоўна зазначыў, што час украінцам, якія хаваюцца ў Расіі, вяртацца і аднаўляць Данбас. Пра гэта можа сведчыць і пераход адміністрацыі некаторых акупаваных гарадоў на Данбасе пад кантроль лю­дзей з атачэння Януковіча, з так званай «енакіеўскай групоўкі».

Нягледзячы на тое, што ў Расіі істотна і ўвесь час зніжаецца якасць чалавечага матэрыялу, адбываецца татальная дэвальвацыя агульналюдскіх каштоўнасцяў, кіроўная палітычная эліта свядома абрала курс на канфрантацыю з усім навакольным светам. Візіянерства Суркова тут палягае не ў тым, каб акрэсліць ролю і функцыю «глыбіннага народу», а каб зацвердзіць формулу выжывання гэтай эліты ў самай бліжэйшай будучыні. Бо наўрад ці яе прадстаўнікі маюць хоць нейкія ілюзіі што да трывалага панавання дзяржавы Пуціна, якое цалкам мажліва раптоўна можа скончыцца, як і гісторыя «тысячагадовага Трэцяга Рэйху».

У гэтых умовах усім патрыятычным сілам Беларусі і Украіны варта кансалідавацца, нягледзячы на ўзаемныя прэтэнзіі [а дзе аналіз гэтых “прэтэнзій”, дзе адпаведны форум?! – Рэд.], рыхтавацца да працяглай і зацятай абароны. Вектар развіцця сённяшняй Расіі не пакідае нам аніякіх шанцаў на мірнае з ёй суіснаванне”.

(канец артыкула Дз. Івашына)

 

Ад рэдакцыі:

1) Хто на фоне прачытанага жадае пераканацца ў прагнастычных магчымасьцях нашай рэдакцыі, можа пазнаёміцца  з тэкстам (ці паўторна перачытаць яго), які быў складзены і абнародаваны кіраўніком нашай рэдакцыі яшчэ 20 гадоў таму ( гл. тут: https://nashaziamlia.org/2006/04/16/50/    https://nashaziamlia.org/2006/04/16/51/  ; просім пры гэтым асабліва не зьвяртаць увагу на правапіс, скажоны пад уплывам розных вінцучкоў у той час).

2) За 20 наступых гадоў намі было выпакутавана прынцыповае і яснае ўсьведамленне, што расейская імперыякратыя знаходзіцца ў сістэмнай сувязі з глабалісцкай фінансавай алігархіяй-сіянакратыяй. Дзеянні гэтых соцыяпаразітных монстраў, скіраваныя на зьнішчэньне найперш еўрапейскіх народаў й іх нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў, зьяўляюцца сумеснымі, узгодненымі. Сёньня карэнныя этнасы Еўропы, у т.л. наш вялікалітвінскі-беларускі, жывуць пад прэсінгам двух нацызмаў – расейскага імперскага і заходняга “ліберальнага”.

 

19 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Ўсё напісана правільна. Расейскіе улады не будуць чапаць Лукашенку да тых пор пакуль ён будзе душыць нацыянальнае ў нашым народзе, бо расейскіе ідэолагі разумеюць тое што дагэтуль не разумее наша апазіцыя – ніякое жабрацтва і беспраўе народ на вуліцы не выведзе. Я скажу нават болей! Пуцінцы могуць панізімць кошты нафты і газа нам нават да агульнарасейскіх каб толькі Лкашенка працягваць душыць апазіцыю. Страта Расеяй нашай краіны для яе важнейшая за грашовые страты на нашае успрыманне. Пагатоў я не веру што мы знаходзімся на утрыманні Расеі! Яшчэ К. Каліноўскі ў сваіх Праўдах падкрэслівал адметную здатнасць расейцаў рабаваць пераможных і адначасова паварачваць гэтае абрабаванне як ласку, як падарунак для абрабаванага.
    Сп. Астроўскі выкарыстайце свае месца знаходжанне- горад ў якім сільны прапольскіе настроі – пераканайце , напрыклад, Пачобута каб ён пачаў сярод палякаў працу па перайменаванню нас з беларусаў ў вялікалітвінаў.. не кепска было б таксама выйсці на Латышонка; яго пазіцыя адносна палякаў і беларусаў пакрыху меняецца і будзем спадзевацца ў напрамку руху да літвінства (маю на увазе яго перааценку справы Бурага).88..

  2. Павел Біч кажа:

    Pavel Bich
    Змаганне за беларусшчыну ў тым ліку і за мову з самага пачатку было шызафрэнічным, бо заганяла людзей ў невызначаный. неакрэсленный стан.- якшто мы па назве “белые рускіе”, то так лі неабходна змагацца за мову і беларусшчыну якшто мы атростак рускага народу? Даказаць адваротнае усяму Свету і нашым “рабацягам” (негуманітарыям) за 150-гадовае існванне ідэалогіі белай рускасці так і не удалося. Не удалося гэта зрабіць нават ў ідэальных умовах апошніх чвэрцьстагоддзя пасля развалу Саюзу. Я падрабязна тлумачыў раней чаму гэта недасяжна з філасоўска-псіхічных прычынаў – існаванне ў філасофіі метафары дрэва згодна з якой корень (рус) важнейшы за галінкі на дрэве (беларус, маларос, новарос, русін, чорнарус).і што палюбіць неадметнае людзі не могуць. Гістарычные аргументы за “беларуса” не могуць перамагчы сілу гэтай метафары.
    Прабачце, ніяк не мог паставіць гэты мой каментар на сваю стр ФБ.. А са Свабоды ён знікне праз пару гадзін. так я тады я яго паспрабую зноў паставіць на ФБ

  3. мінак кажа:

    ”Візіянерства Суркова тут палягае не ў тым, каб акрэсліць ролю і функцыю «глыбіннага народу», а каб зацвердзіць формулу выжывання гэтай эліты ў самай бліжэйшай будучыні.”
    Расія аднавіць імперыю ніякім чынам не можа. Кволая эканоміка Расіі не можа вытрымаць нават эканамічна-фінасавую падтрымку РБ. Спрэчка ідзе з-за некалькі міліярдаў долараў у год. Але расейскаму электарату трэба павесіць на нос нейкую чарговую ідэю ”умацавання”, ”пашырэння” жыццёвай тэрыторыі, ”узнаўлення імперыі”. І вялікая колькасьць расіян на гэтыя сімулякры купляюцца.
    Маскоўскія ”стратэгі” хочуць узяднацца ”за так”, прыхапіць прыбытковыя прадпрыемства РБ, узяць пад кантроль транспартныя калідоры, выйсьці на межы Еўразьвяза, таксама навешаць на вушы расейскага электарата новыя ідыялагічныя фейкі. Усё дзеля таго каб яшчэ нейкі час пакіраваць Расеяй.
    Каб умацаваць і аднавіць Расею — патрэбна фінансава–эканамічная манаполія дзяржавы, каб усе сродкі ішлі на карысьць дзяржавы і народа. Тады і Малдова і Грузія і нават Прыбалтыка пачнуць з цікавасьцю глядзець у расейскі бок. Пры сітуацыі, калі вываз капітала з Расеі штогод дасягае соцен міліярдаў долараў — ніякія планы, праграммы і іншыя сатрасенні паветра не могуць даць плённых вынікаў.
    Сёння Расея — рэгіянальная дзяржава з ядравай зброяй, яна не можа эканамічна спаборнічаць ні з Кітаем, ні ЗША, ні з Еўразьвязам. Расея будзе і далей слабець, а потым паціху распадацца на кавалкі.
    Расея можа існаваць толькі як таталітарная дзяржава з дыктатурай патрыятычнай улады. Яна можа некага далучыць, навязаць свой язык і вобраз жыцця, але ўсё роўна працэс распаду непазбежны.
    Сёння ў кіраўніцтве Расеі ўладаносьбіты ўзроўня районнага маштабу, Суркоў цягне як дзяржаўны чыноўнік па шкале рэйтынгу савецкага чыноўніка на зампреда райспалкома, якому даручылі напісаць чарговы даклад да чарговага выступленя гаспадара района.

  4. Павел Біч кажа:

    Мінак гэта марксіст апошняга разліва. Ён думае што якшто Расея стане эканамічна моцнай. то да яе пацягнуцца усе суседзі. Ну і акрамя таго, ён прыхільнік Рускага Свету, верыць ў асобую цывілізацыйную ролю рускага народу. А гэта на самой справе народ паразіт. Ён карыстаецца пладамі эўрапейскай цывілізацыі і прыі гэтым яе ненавідзіць..

  5. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя. гдзе месціцца расейскі імпэрыялізм усім вядома. Удакладніце где месціцца другі вораг эўрапейскіх народаў (ў тым ліку і нашага) – заходні лібералізм. У Бруселі, Вашынгтоне, Тель-авіве, Лондане? Пытаюся без сарказму і іроніі. Павінен жа быць нейкі центр.

  6. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, шмат хто маю непісьменнасць у справах інтернета лічыць фальшывай і г.д. Але я сапраўды не магу адкрываць гэтые https. Так можа падскажыце где месцяцца гэтыя заходніе лібералы, адкуль кіруюць. Астатняе я можа сам дапетрю.

  7. Павел Біч кажа:

    Тэрміны (інструментарый) якія ужывае пан Александр выдае яго з галавой як носьбіта старога (можна нават сказаць мракабеснага погляду) па праблематыцы Нацыянальнага. Гэтые выразы: “агульнае перакананне”, “факты”, “сучаснае разуменне”, “вузкаэтнічным”.Постмодерністскае вызначэнне Нацыянальнага наступнае. Яно ёсць разлічче між людьмі выкліканае рознымі умовамі іх жыцця і гісторыяй: кліматам, краявідамі, ежай. фізіалогіяй. генамі. мовай, рэлігіяй, народнымі мастацтвам і звычаямі, існаваннем ў мінулым (войны. закабаленне іншымі. панаванне над іншымі) і г.д. Гэты умовы будуць (у абазрімай будучыні) у людзей рознымі і таму Нацыянальнае незнішчаемае. І канчаткова:”спадзеванне што прыніжэнне адных людзей іншымі толькі за іх непадабенства (нацыянальнае) калісьці атамре, можна успрымаць толькі ў іранічным кантэксте” Цяпер на першы план выходзяць непадабенства ў сферы народных звычаях быту і ладе мышлення. Гэта рухавік сучаснай палітыцы. Усе астатнее гэта сімулякры, пра якія кажуць. але якія не вызначаюць падзеі. Менавіта гэтымі фенаменамі-фактарамі Эўрапейскі Свет адрозніваецца ад Рускага Свету. Можна капаць далей і тады акажацца што рускі лад мышлення выкліканы шмат ў чым праваслаўем. Я раней думаў што каталікі рэзка адрозніваюцца ад праваслаўных, але пан Алесандр гэта не падцвердзіў.
    Шаноўная рэдакцыя, паколькі цяпер вельмі шмат людзей кажуць пра Нацыянальнае, я вырашыў перанесці і на ваш сайт сучаснае вызначэнне што такое Нацыя. Гэта мой каментар са спрэчкі з панам Александрам, які мае чыста марксістскі погляд на Нацыянальнае.

  8. мінак кажа:

    ”У Расіі памёр Сталін! Гэтыя дурні абулі ягоныя боты і ў іх патанулі. Яны нічога з сябе не ўяўляюць. У Расіі моцных кіраўнікоў няма! Націснем мацней і яны капітуліруюць.”
    ”Вы верыце газетам?! Вы зусім недасведчаныя людзі” , ” Хто такія газетчыкі? Гэта шчанюкі! Яны гаўкаюць да тога часу покуль ім гэта дазваляюць”. З выказванняў Рокфеллера ў 1968 года.

  9. ліцьвін кажа:

    Паўлу Бічу да ведама.
    ”Нацыя ёсьць гістарычна склаўшаяся ўстойлівая супольнасьць людзей, узніклая на падмурку агульнасьці мовы, тэрыторыі, эканамічнага ладу і псіхічнага складу, што вызначаецца ў агульнасьці культуры. Пры гэтым, зразумела, што нацыя, як і ўсялякая гістарычная з’ява, падпарадкавана закону зьменлівасьці, мае сваю гісторыю, пачатак і заканчэнне. Неабходна падкрэсліць, што ні адна з указаных прыкмет, узятая адрозна, недастатковая для вызначэння нацыі. Больш за тое: дастаткова адсутнасьці хаця б аднай з гэтых адзнак, каб нацыя перастала быць нацыяй.” ”Няма нацыі, якая б гаварыла адразу на некалькіх мовах”.
    ”Марксізм і нацыянальнае пытанне” І.В.Сталін. 1913 год.

    • Алесь Астроўскі кажа:

      – Нацыя ёсьць гістарычна склаўшаяся, устойлівая супольнасьць людзей, узьніклая вакол ДАМІНУЮЧАЙ ЭТНІЧНАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ і таму маючая свае асаблівасьці ГЕНАФОНДУ, сваю НАЦЫЯНАЛЬНА-ЭТНІЧНУЮ ТЭРЫТОРЫЮ, агульную ГІСТАРЫЧНУЮ СПАДЧЫНУ (агульнае яе разуменьне – агульных герояў і ворагаў, аднолькавасьць ацэнак гістарычных падзей), адзінства КУЛЬТУРЫ, МОВЫ, гаспадарча-эканамічнага ладу, асаблівасьць і адзінства псіхічнага складу (у т.л. СЬВЕТАГЛЯДУ – што лічыць добрым, а што кепскім, што сваім, а што чужым…).
      – Нацыя, як любая жывая сістэма мае патэнцыял да гістарычнага разьвіцьця. Ідэальнай вяршыняй-мэтай апошняга зьяўляецца стан, калі лепшыя прадстаўнікі нацыі (найбольш разумныя, сумленныя, дасьведчаныя) абіраюцца-прызначаюцца на кіраўнічыя пасады ў НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЗЯРЖАВЕ. Іх задача там – стварыць найлепшыя ўмовы для максімальнага раскрыцьця ўсёй нацыяй у цэлым свайго стваральна-творчага патэнцыялу, напоўніць жыцьцё кожнага чалавека пазітыўным зьместам і сэнсам. Таму нацыянальна-дэмакратычная дзяржава – стратэгічная мэта-мара любога этнасу.
      – Аптымальным кірункам разьвіцьця агульна-людскай цывілізацыі зьяўляецца ператварэньне яе ў СІСТЭМУ НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ДЗЯРЖАЎ, дзе роля кожнай асобнай нацыянальнай дзяржавы заключалася б у пошуку, знаходжаньні й апрабаваньні найлепшых, найбольш прагрэсіўных ПРЫНЦЫПАЎ АРГАНІЗАЦЫІ ГРАМАДСКАГА ЖЫЦЬЦЯ, каб прапанаваць распаўсюдзіць знойдзенае, выпакутаванае далей – за межы сваёй тэрыторыі.
      – Прагрэсіўнаму разьвіцьцю агульна-людскай цывілізацыі на грунце азначанага кірунку перашкаджаюць глабальныя (бо ставяць перад сабой злачынныя мэты глабальнага маштабу) САЦЫЯЛЬНЫЯ ДРАПЕЖНІКІ (напрыклад, расейская імперыякратыя) і САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАРАЗІТЫ (напрыклад, глабалісцкая фінансавая алігархія – сіянакратыя). Без змаганьня з гэтымі ЗЛАЧЫНЦАМІ, без перамогі над імі агульна-людская цывілізацыя ня зможа ўзьняцца на больш высокія вяршыні прагрэсіўнага разьвіцьця. Больш за тое, незмаганьне (талерантнасьць), неперамога – гэта 100%-ва СЬМЕРЦЬ агульна-людскай цывілізацыі ўжо празь не такі доўгі час. Апошняя “персьпектыва” азначае і Абсалютнае Права, і Сьвяты Абавязак кожнага чалавека ўдзельнічаць у такім змаганьні.

  10. Павел Біч кажа:

    Не цяжка пералічыць фактары якія ствараюць нацыю. Значна цяжэй вызначыць якія разлічча між людьмі цяпер вышлі на першы план.

  11. ліцьвін кажа:

    Сёння глабалізм і алігархат старанна засмечываюць глузды людзей індывідуалізмам і атамізмам. Асабліва моладзь ператвараецца ў нібыта ”свабодную” асобу, ”атам”, як мы ўжо раней вызначалі ”піксель”. І гэны ”атам-піксель” у выніку страчвае сваю этнічную тэрыторыю, магчымасьць калектыўнага супрацьстаяння глабалізму, бо ў адзіноце ”піксель” не можа нават мець сваю ўласную сістэму поглядаў…
    Цікава назіраць, як расейская нацыяналістычная і імперская думка б’ецца ў цяжкіх патугах, каб нейкім чынам аб’яднаць расейцаў ідэяй захавання імперыі. Але імперыя патрабуе калектывізму і агульнанароднай, дзяржаўнай маёмасьці на сродкі вытворчасьці, зямлю і прыродныя рэсурсы… На гэта цяперашняя кампрадорская расейская буржуазія не можа пайсьці. Ёй выгадна рабіць з народных мас атамізіраваных ”пікселяў”. У выніку Імперыя пачынае развальвацца і каб захавацца, пачынае мілітарызіравацца, што ў далейшым можа прывесьці Расею да … Саміведаецечаго!

  12. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі. ну так адрозневанне між людьмі і ствараюць нацыі. У чым пытанне?. Што і патрабавалася даказаць. Адсюль выснова – усе марксісткіе тэорыі нацыяутварэння трэба выкінць на сметнік.Ў тым ліку і глабалізм супраць якога вы даўно змагаецеся. Тут я вас падтрымліваю.Праўда, можна давесці людзей да быдлячага стану каторы будзе адмаўляць нацыяналізм,як гэта робіць Мандарын.

  13. мінак кажа:

    Па вялікаму рахунку Расея можа і ўжо ідзе шляхам супрацоўніцтва з Еўропай. Еўропа мае перадавыя тэхналогіі, Расія мае рэсурсы. Гэты хаўрус пагроза для амерыканскага долара і эканомікі ЗША. Такім чынам калі мы вызначым асноўныя чыннікі эпохі — мы вызначым гістарычную хаду падзей…

  14. Павел Біч кажа:

    Pavel Bich А гдзе мой каментар? Я там пісаў што Мацкевіч вельмі адсталы мысляр. хоць і лічыць сабе філосафам і метадологом. Якшто вы яго не вярнёце, то магчыма напішу яшче адзін раз. А пакуль хай падумае каго датычацца радкі М.Багдановіча -” што забылі табе адракліся”? Ну не да беларусаў жа ў пачатку 20 ст. калі беларускасць была ў моде.
    Словы “а гдзе мой каментар” да Рэдакцыі сайта не датычыцца. Гэта мой каментар прыбралі з ФБ

  15. ліцьвін кажа:

    Быў сёння на мітынгу прысвечанаму 101 гадавіне абвяшчэнне БНР у Кіеўскім скверы. Вельмі прыстойна, шмат сцягоў, шмат моладзі. Увесь дзень людзі паціху падыходзяць, прадаюцца кніжкі, сувеніры, сцягі, значкі. Можна выпіць кавы за кошт адной з партыі. Моладзь вясёлая ў добрым настроі. Гучыць родная мова. З эстрады гучыць музыка, таксама лідэры партый гавораць патрыятычныя прамовы,усе на мове, акрамя АГП, іхні лідэр карыстаўся імперскай мовай. Але сёння ягоная правільная прамова на імперскім языке гучала недарэчна. Бачна што гістарычны час ідзе хутка і некарыстанне мовай ў вуснах палітыкаў ужо не ўспрымаецца людзьмі. Нешта ў грамадстве кардынальна зьмянілася. памянялася. Цікава ці зразумея своечасова гэта наша ўладнае кола?
    Са Сьвятам Вас шаноўныя сябры!

  16. Siarhiej кажа:

    Спадабаўся артыкул Івашына, асабліва вось гэта: “ў Расіі істотна і ўвесь час зніжаецца якасць чалавечага матэрыялу”. Доказам гэтага факта з’яўляецца Суркоў, як галоўны геапалітык пуцінскай РФ. У шматэтнічнай імпэрыі (больш 140 этнасаў), дзе Масква з’яўляецца метраполіяй, а іншыя рэгіёны калоніямі, марыць аб сусветным лідэрстве можа толькі ідыёт, ці хітражопы “царедворец”. Тэхналагічна адсталая, карумпаваная РФ ператвараецца ў сыравінны дадатак Кітая. Здаецца, што нават Лу-ка гэта разумее.
    Кітайцы рэалізуюць грандыёзны праект “шоўкавы шлях” з Кітая ў Эўропу (візіт Ксі ў Італію), у іх хапае мазгоў, людзей і грошай лезці ва ўсе дзюркі і нішы па ўсяму Свету, ствараць канкурэнцыю “захаду” і сіяніскай алігархіі. Яны рэальна перарабляюць “сусветны парадак”, а крамлёўскія хлопцы толькі псуюць паветра.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы