nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Ліберальныя” СМІ разам з крамлёўскімі “кратамі” таксама кажуць пра будучы аншлюс Беларусі

15 студзеня, 2020 | 17 каментарыяў

Апошнім часам прагнозы што да хуткага захопу нашай дзяржавы расейскай імперыяй множацца лавінападобна. У бліжэйшыя тыдні мы зьбіраемся выкладаць адпаведныя матэрыялы. Сярод адзначанай інфармацыйнай плыні сустракаюцца “перлы”, якія з-за тых ці іншых абставін заслугоўваюць на асабліваю ўвагу. Сёньня мы хочам прапанаваць вам, нашы чытачы, інтэрвю вядомага крамлёўскага “кратаˊ” спадара Валерыя Салаўя, якое ён даў сеціўнаму каналу “Фейгін Лайв”. Хто жадае, можа цалкам праслухаць гэтае інтэрвю тут: https://www.youtube.com/watch?v=2uYdH2NLCFs. Мы ж ніжэй спачатку адзначым асноўныя ўзьнятыя тэмы, а затым вылучым на наш погляд галоўнае.

Рэдакцыя.

 

1. Былі ўзьняты тэмы.

(час 1:00-8:10)

Фейгін задаў пытаньне пра забойства па загадзе Трампа іранскага генарала Сулеймані і адказ Ірана на гэта, пра зьбіцьцё украінскага летака пад Тэгеранам. Ці выйграў ад гэтай сітуацыі Крэмль? 

Сп. Салавей адказаў, што Крэмль аказаўся выгадаатрымальнікам ад гэтай сітуацыі, бо выступіў пасярэднікам паміж Тэгеранам і Вашынгтонам, запрапанаваў рашэньне з захаваньнем твараў абодвух. Але галоўная мэты Крамля ў гэтай сітуацыі – вызваліць сабе рукі для дзейнасьці на еўрапейскім кірунку (больш дакладна “на еўрапейскім тэатры ваенных дзеяньняў”). У Крамлі разьлічваюць, што Трамп ва ўдзячнасьць за дапамогу ня будзе перашкаджаць  рэалізоўваць іх, крамлёўцаў, планы што да Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Блізкі Ўсход – не галоўная сьфера інтарэсаў Масквы. Галоўная сьфера інтарэсаў –  былая савецкая прастора (т.б., Усходняя і Цэнтральная Еўропа)

 

(час 8:10-11:00)

Шэраг аналітыкаў заяўлялі пра тое, што Крэмль шмат страціў на Блізкім Усходзе з-за забойства Сулеймані.

Адказ Салаўя: гэта міфалогія і містыфікацыя.

 

(час 11:00-15:30)

Палітолаг Шмулевіч з Ерусаліма казаў пра сувязь Ірана зь Кітаем, а таксама пра тое, што Вашынгтон не жадае вязнуць на Блізкім Усходзе, бо яго мэта – Далёкі Усход. Якая тут роля Кітая?

Адказ: Кітаю павінна быць карысным адключэньне ўвагі ЗША на Іран. Але Кітай ня здольны выклікаць такую дынаміку. Апошняя – прэрагатыва Трампа.

Трамп юдафіл і гэта адбіваецца на яго рашэньнях. Таму, калі для ЗША галоўная праблема Кітай, то для Ізраіля галоўная праблема – Іран.

Пуцін гатовы быць пасярэднікам паміж Ізраілем ды Іранам. Але гэтая яго роля магчымая пасьля таго, як ён дасягне сваіх мэт на постсавецкай прасторы ў адносінах да Украіны, Беларусі, краін Балтыі, увогуле краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Толькі тады ён возьмецца за вырашэньне праблемы клінчу паміж Іранам ды Ізраілем.

 

(час 15:30-21:30)

Іран у сувязі з забойствам Сулеймані шмат чаго наабяцаў…

Адказ Салаўя: ніводная краіна ў наш час ня здольна кінуць адкрыты выклік ЗША. У тым ліку Іран, які занадта слабы для гэтага.  Іран цяпер будзе ўзмоцнена працягваць сваю ядзерную праграму, але Ізраіль ніколі не дазволіць Ірану набыць сваю ядзерную бомбу… ЗША ў сваю чаргу будуць імкнуцца зрынуць у Іране рэжым аятолаў…

 

(час 21:30-27:00)

Пуцін нядаўна нечакана выляцеў у Сірыю, у Дамаск.

Салавей: сёньня, праз 5 гадоў вайны ў Сірыі, Пуцін блізкі там да перамогі. У яго ёсьць жаданьне прыняць свой асабісты парад перамогі… Дадаткова, уявіце сабе, што ў Пуціна ёсьць планы што да Еўропы, да той часткі, якая лічыцца постсавецкай прасторай. Як нейтраілазаваць Еўропу, каб тая ня выступіла супраць? Трэба зноў накіраваць на яе плыць уцекачоў, найперш зь Лівіі ды Сірыі. Яшчэ ад Эрдагана. Што будзе зь Нямеччынай ды Францыяй, калі да іх прыйдзе некалькі мільёнаў уцекачоў, сярод якіх будзе некалькі тысяч найнебясьпечных злачынцаў? Ім будзе не да праблем Рыгі, Вільнюса ці Таліна… І нават Варшавы.

Гэта і ёсьць тое, што завецца гібрыднай вайной – т.б. выкарыстаньне дэмаграфіі як чыньніка актуальнай палітыкі пад выглядам натуральна-гістарычнага працэсу. Іх лібералізм стаў іх слабым месцам. Гэты ж чыньнік неаднаразова выкарыстоўваў Эрдаган.

Гэтае пытаньне для Еўропы больш важнае, чым канфлікт паміж Іранам і ЗША.

 

(час 27:00-31:50)

У 2020-м становіцца бачнай дынаміка па Беларусі, якая адпавядае вашаму прагнозу. Ужо гучыць формула, што “інтэграцыя” Беларусі і Расеі адбудзецца з Лу-кам ці без яго… Ці трэба разумець сітуацыю так, што да сярэдзіны г.г. пытаньне зь Беларусьсю будзе вырашана – з эмісійным цэнтрам, адзіным урадам і прэзідэнтам? Гэтую сітуацыю назад адвярнуць не атрымаецца…

Адказ Салаўя:  усё так. У самым аптымістычным варыянце праблема Беларусі і Лу-кі павінна быць вырашана да лета. Магчыма, у верасьні пойдзе гаворка пра (пазачарговыя) прэзідэнцкія выбары ў РФ. Але гэта мінімальная частка значна большага плана. Апошні ўключае ўцягваньне сюды Украіны (ёсьць нават нейкія падазроныя рухі Зяленскага). Зьвярніце увагу, што Пуцін не павіншаваў прэзідэнтаў краін Балтыі, Грузіі і… Польшчы. Для Расеі сёньня цікава тое, што знаходзіцца ад яе на Захадзе і Паўночным Захадзе. Усе гэтыя краіны знаходзяцца пад пагрозай!  Яны трапляюць у сьферу аператыўна-тактычных планаў. І ключавы прарыў у гэтым павінны быць дасягнуты не пазьней 2020-га году!

І я лічу, што ракавыя крокі на гэтым шляху могуць быць зроблены, бо сёньня з боку Расеі мы бачым інфармацыйна-псіхалагічную падрыхтоўку да гэтага.

 

(час 31:50-33:40)

Калі ў 2020-м будзе да Расеі далучана толькі Беларусь, то 50% гэтых планаў ужо будзе выканана… 

Салавей: так, цалкам верна.

Але хачу ўдакладніць, што калі будзе напад на краіны Балтыі, то гэта ніяк ня будзе вайна, падобная на акупацыю сярэдзіны ХХ стагоддзя. Гэта будзе выглядаць інакш. Галоўнае пры гэтым будзе паказаць бездапаможнасьць НАТА!

Будуць створаны плыні ўцекачоў. Празь іх Еўропа будзе цалкам нейтралізаваная, НАТА будзе ня здольна выканаць свае абавязальніцтвы і будзе вымушана самарасьпусьціцца. А краіны Балтыі ня змогуць зрабіць анічога, калі толькі ня ўступіцца Трамп… Вось на гэты выпадак і было патрэбна пасярэдніцтва Расеі ва ўрэгуляваньні канфлікту паміж Вашынгтонам і Тэгеранам.

 

(час 33:40-38:00)

Цяпер пра Трампа, які пасьля забойства Сулеймані “ўзышоў на трон”, але ўсё гэта вылілася ў пшык. Вайны ня будзе… Трампу гэта дапаможа пераабрацца?

Салавей: Трамп атрымаў прапагандысцкія плюсы ў вачах свайго электарату…

Акрамя таго, моц Трампа ў слабасьці дэмакратаў, якія ня ў стане вылучыць моцнага кандыдата. Перамога Трампа выглядае больш верагоднай.

 

(час 38:00-41:40)

Ці будзе Пуцін спрыяць перамозе Трампа?

Салавей: так. Будзе мінімізавана расейская актыўнасьць на тэрыторыі ЗША. Україна таксама будзе спрыяць пераабраньню Трампа – будзе выкарыстаны кампрамат супраць сям’і Байдана. Акрамя таго, рускія паспрабаюць знайсьці кампрамат на дэмакратычную партыю ў цэлым.

 

(час 41:40-43:00)

Чамусьці зь інфармацыйнай прасторы зьнік Прыгожын.

Салавей: яму загадалі зьнікнуць, каб ён не мельцішыў. Ён жывы, на месцы і яго дзейнасьць працягваецца…

 

(час 43:00-53:40)

Пытаньне пра персьпектывы грамадзянскай супольнасьці і так зв. апазіцыі ў Расеі, якую ўлады ўжо разбураюць канчаткова. Цяпер пайшла кампанія (у расейскай апазіцыі) “мы ўсе пойдзем у дзярждуму”… Нейкі сюррэалізм…

Салавей: (сьмяецца) Вы маеце рацыю. Нават да мяне ўжо зьвярталіся з просьбай пракансультаваць. Але ня факт, што выбары 2021-га году адбудуцца па прачыне татальнай зьмены палітычнага кантэксту (ў Расеі і вакол яе – рэд.)…

Улады сапраўды закаталі апазіцыю пад асфальт. Але грамадзянская супольнасьць палітычна разьвіваецца і аддзяляецца ад расейскай апазіцыі… Пры гэтым улады самі ствараюць сітуацыю для выбуху актыўнасьці.

Калі ўлады пачнуць рэалізоўвась свае геапалітычныя (імперскія – рэд.) планы, якія былі вышэй абмеркаваныя, зьвязаныя ня толькі зь Беларусьсю, а і з Прыбалтыкай, Украінай, у выніку рэалізацыі якіх пачне не хапаць рэсурсаў і вайскоўцаў, пачнуць узьнікаць праблемы ў эканоміцы і фінансах, усё гэта за некалькі месяцаў створыць грымучую сумесь, якая прымусіць падняцца нават самых лянівых… Пры гэтым улады падыдуць да рысы прыняцьця ракавыˊх рашэньняў, разбуральных для ўсёй краіны.

А выбары ўлады плануюць татальна фальсіфікаваць, хаця папярэдне будуць абяцаць што заўгодна…

У 2020 годзе мы ўбачым у Расеі зьмену ўсяго палітычнага ландшафту, якая будзе насіць тыктанічны характар.

Ва ўладзе гэта разумеюць, але іх рашэньне такое: сем бедаў – адзін адказ! Вайна – гэта адказ на ўсе ўнутраныя праблемы.

Падзеі могуць пачаць разьвівацца вельмі хутка, бо многія людзі ўжо гатовыя будаваць новую краіну… “Аптымізм – гэта палітычная стратэгія!”

Так што бліжэйшыя два гады – 2020 і 2021 – будуць самымі важнымі ў постсавецкай гісторыі Расеі.

 

(час 53:40)

Фейгін: вялікі дзякуй за інтэрвю…

 

=

2. Каментар рэдакцыі.

Спачатку зьвернем увагу на асобы ўдзельнікаў інтэрвю.

Па шэрагу прыкмет сеціўны інфармацыйны рэсурс “Фейгін-Лайв” – тыповы ліберастычны рэсурс на рускай мове. А ўсе яны функцыянуюць за сродкі заходняй фінансавай алігархіі і, натуральна, на інтарэсы апошняй.

Пры гэтым бачна, што вядоўца добра падрыхтаваны, задае глыбокія пытаньні (хаця і шматслоўна) па шырокім коле праблем, якія цікавяць тых, хто за ім стаіць… 

Цяпер пра Валера Салаўя. Па даных ВІКІПЕДЫІ, ён нарадзіўся ў 1960 годзе ва Украіне. У 1983-м скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржуніверсітэта. З 1993-га – эксьперт “Гарбачоў-фонда”. У 2005 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Рускае пытаньне і яго ўплыў на ўнутраную і вонкавую палітыку Расеі”.  Быў навуковым кіраўніком нацыяналіста (так у Вікіпедыі – рэд.) Уладзіміра Тора, які ў 2011 абараніў дысертацыю на ступень кандыдата гістарычных навук. У 2012 годзе Валер Салавей стварыў і ўзначаліў партыю “Новая сіла”, якая не была зарэгістравана. У чэрвені 2019-га вымушаны быў пакінуць МДІМА, дзе ён працаваў загадчыкам Кафедры сувязяў з грамадскасьцю, з-за таго, што ён, па меркаваньні кіраўніцтва ВНУ, “вядзе антыдзяржаўную прапаганду і падрывае палітычную стабільнасьць”.

У дадатак да Вікіпедыі адзначым, што вядомы палітычны аналітык Андрэй Піянткоўскі рэгулярна называе Салаўя разам з рэдактарам “Эха Масквы” Аляксеем Венедыктавым (гл. фоты абодвух) “каштоўнымі кратамі ў Крамлі”. Гэта азначае, што да словаў сп. Валера варта ставіцца сапраўды як да каштоўнай крыніцы інфармацыі, але ўвесь час памятаць, што ён можа быць чалавекам, які адмыслова прызначаны Крамлём… для распаўсюду выгаднай для расейскай імперыякратыі інфармацыі.

Цяпер па зьмесьце.

Зь непрыемнасьцю мусім адзначыць, што абодва ўдзельнікі інтэрвю абмяркоўваюць лёс карэнных народаў геаграфічнага цэнтра Еўропы, на якіх сёньня ўжо напала ці зьбіраецца ў бліжэйшай будучыні напасьці расейская імперыя, абсалютна безэмацыйна. Нават ніякіх ацэнак у катэгорыях дабра/зла не даюць. Удзельнікі інтэрвю – Фейгін ды Салавей – ні разу не назвалі гэтыя дзеяньні буйным злачынствам, ні разу не выказалі спачуваньні ахвярам актуальнай і будучай агрэсіі. Разважаюць пра лёсы народаў – нібы кашу ядуць. Між тым, гаворка ідзе пра страты жыцьцяў, магчыма, тысячаў, а то і мільёнаў людзей – і ня ў далёкай мінуўшчыне, а ў… бліжэйшай будучыні.

Для нас – беларусаў-вялікалітвінаў – самы галоўны зьмест інтэрвю заключаецца ў тым, што сп. Салавей шмат разоў (па нашых падліках, ня менш за 5 разоў!), карыстаючыся самымі дробнымі і часта нават недарэчнымі зачэпкамі, папярэдзіў, што страшная небясьпека навісла над Украінай, краінамі Балтыі і нават Польшчай (!), але найбольшая – НАД НАШАЙ РОДНАЙ БЕЛАРУСЬСЮ!!!  І гэтая небясьпека можа перайсьці ў плоскасьць практычнай рэалізацыі ў бліжэйшыя месяцы, максімум – гады.

Яму паддаквае сп. Фейгін: “інтэграцыя” Беларусі ў склад Расеі (чытай: анэксія Беларусі расейскай імперыяй) адбудзецца пры любым раскладзе – з Лу-кам ці без яго… Будзе адзіны эмісійны цэнтар, адзіны ўрад, адзіны прэзідэнт.

Мала сказаць, што мы – сябры рэдакцыі – ужо папярэджвалі пра падобны вынік палітыкі Лу-кі. Мы пра гэта папярэджвалі ад пачатку існаваньня нашага сайта (з 2006 г.) і за гады да таго. І любы чытач, даўні ці новы, можа пераканацца ў гэтым.

Сп. Салавей толькі ўдакладніў, што расейская імперыякратыя жыве сёньня пад двума слоганамі: “Вайна – гэта адказ на ўсе ўнутрырасейскія праблемы” (першы слоган; дадаткова зьвярніце ўвагу на тое, што расейская імперыя рэгулярна наважваецца вырашаць свае ўнутраныя праблемы за кошт агрэсіўных, захопніцкіх войнаў, накіраваных на суседнія народы; гэта – сьведчаньне зьместу яе арганізацыі і яе “інстынктаў”) і “Сем бедаў – адзін адказ!” (другі).

У свой час у нас было сфармулявана, што дэмаграфічны чыньнік (у т.л. ксенаэтнічныя мігранты) можа быць адным са сродкаў вядзеньня вайны (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2014/11/18/7468/ ; https://nashaziamlia.org/2015/09/04/7907/). У сваім інтэрвю сп. Салавей яскрава данае палажэньне пацьвердзіў (цытата: Будуць створаны плыні ўцекачоў, з-за якіх Еўропа будзе цалкам нейтралізаваная”).

Паколькі мы даказалі, што зьяўляемся прагназістамі ня горшымі за Валера Салаўя, абнародуем яшчэ адзін вынік нашага аналізу істотна большай глыбіні:

расейская імперыякратыя (сёньня на чале з Пуціным) і заходняя фінансавая алігархія зьяўляюцца часткамі адной глабальнай соцыяпаразітнай сістэмы, якая на тэрыторыі  Еўропы нацэлена на зьнішчэньне белых карэнных і генетычна блізкіх народаў;

– перад Пуціным з вышэйшага ўзроўню данай соцыяпаразітнай сістэмы пастаўлена задача распаліць вайну ў геаграфічным цэнтры Еўропы, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для захопу нашай зямлі тымі, хто стаіць за сьпіной Пуціна. Па сутнасьці, апошняму дадзена заданьне стаць другім Гітлерам. Таму ў расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным многае атрымліваецца, а злачынная палітыка ўсё працягваецца і працягваецца;

уся віна за цяжкія наступствы вайны пазьней будзе скінута на рускі народ (адмыслова кажам гэта ўсім рускім – як разумным, так і ня вельмі!), які будзе пастаўлены на калені так, як ужо было зроблена з народам нямецкім…

Мы, натуральна, спадзяемся, што ў Пуціна, яго памагатых і яго патронаў нічога не атрымаецца. Але такі вынік магчымы толькі тады, калі прыстойныя людзі будуць арганізоўвацца і дзейнічаць, а не пасіўна назіраць, як назірае грэчневая каша, як яе ядуць лыжка за лыжкай…

Усяго вам лепшага, сябры!

 

 

17 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Шмат палітолагаў лічаць што беларускае пытанне будзе вырашана ў пачатку лета сёлета. Пабачым. чакаць не доўга. А што Рэдакцыя параіць ў такіх прагнозах рабіць апазіцыі???..

  2. Павел Біч кажа:

    пан Мурашка. ну нельга ж быць таким идэалистам! Вашае пытанне раўназначна пытанню чалавека яки идзе па кепскай дарозе и праз гэта крычыць што гэта не дарога….

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан Біч.
      Кепскую дарогу рамантуюць ці пракладаюць новую, па іншым тэхналогіям.
      Наша “дарога” (апазыцыя) рамонту не падлягае, безсэнсоўна яе латаць.
      Таму, яшчэ гадоў 20, будзе панаваць ахлакратыя.

  3. Павел Біч кажа:

    Пан Мурашка. ну калі вы такі разумны. то падскажыце як нам “адрэмантаваць” апазіцыю. Мы,літвіны, лічым што трэба рэмантаваць увесь наш народ. Пачытайце на ФБ што аб гэтым піша, напрыклад Мікола Lit Lit.

  4. Павел Біч кажа:

    Ужо нават Мандаріну абрыдла пісаць на гэты сайт. Аб чым вы думаеце сп. Астроўскі? Запытваюся без усялякага здэка. Што робіцца вакол?

  5. Siarhiej кажа:

    Добра, што сайт зноў стаў актыўным.
    * Што тычыцца аншлюсу. Трэба ўсім жыхарам, дзе толькі можна задаваць прымітыўнае пытанне: “Навошта нам жыць разам з беднай і бандыцкай Расеяй, калі мы можам жыць разам з багатай і культурнай Еўропай?”
    * Цікавы факт: РФ зрабіла падарунак Кітаю пабудаваўшы газавую трубу даўжынёй каля 3 тыс. км з радовішча ў Якуціі да кітайскай мяжы за свой кошт – 17 міл’ярдаў даляраў ЗША. За такія грошы можна было бы пабудаваць 20 тыс. км добрых дарог для жыхароў РФ і збольшага вырашыць вечную расейскую праблему.
    * Ва ўсім свеце ўсталявалася толькі адна эканамічная сістэма – капіталізм (рынкавая эканоміка, за выняткам хіба толькі Паўночнай Карэі). Але капіталізм мае некалькі варыянтаў, з якіх асноўныя гэта ліберальны капіталізм (Еўропа, Паўночная Амерыка, …) і таталітарны (Кітай, Расея, Беларусь, …). Паміж прыхільнікамі гэтых варыянтаў ідзе гібрыдная вайна з невызначаным вынікам. З цягам часу гэты падзел стане больш відавочным і свет палярызуецца. Таталітарны капіталізм гэта тупік цывілізацыі.
    * Пры ліберальным капіталізме этнасы хварэюць на кансьюмерызм (празмернае спажыванне) і інфантылізм (дарослыя людзі паводзяць сябе безадказна як дзеці).
    * Дэмаграфічная вайна гэта адзін з кампанентаў гібрыднай вайны і сёння прырост людзей адбываецца за кошт Афрыкі, а ў Еўропе маем выміранне карэнных народаў.
    * Для інфармацыйнай вайны створаны інфраструктуры прамыўкі мазгоў. Адзіны спосаб ухіліцца ад прамыўкі – ствараць белыя спісы крыніц інфармацыі (якія ў асноўным ня брэшуць) і чорныя (якія нельга глядзець, слухаць, чытаць).

  6. Павел Біч кажа:

    З усім згодзен аб чым напісаў Сяргей, за выключэннем першага абзаца. Ты Сяргей запамятаваў што акрамя багацтва ёсць яшчэ Свабода і нацыянальны лад жыцця. і апошні набірае сілу. Прыклад. Венесуэла. Мадура перамог таму што згуртаваў вакол сябе нацыяналістаў І таму і Пуцін будзе сідзець пры уладзе колькі захоча. Антызаходняя прапаганда ў Беларусі адштурхоўвае ад апазіцыі беларусаў, хаця у нас “рабацягі” вельмі добра ведаюць што ў Эўропе жыццё больш заможнае. Номоэканомік даўно памёр, Засталіся Свабода+Нацыянальнае.

  7. Яўген Мурашка кажа:

    Пан Біч, калі ужо пра Пуціна:

    https://www.dw.com/ru/%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D0%B5-%D1%8D%D0%BA%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%82%D1%8B-%D0%BE-%D0%BF%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D0%B0%D1%85-%D0%BF%D1%83%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%B0-%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%B1%D0%BE%D0%B5-%D0%BD%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%88%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B8%D1%82%D1%83%D1%86%D0%B8%D0%B8-%D1%80%D1%84/a-52101758?maca=rus-newsletter_ru_Themen-russ-2394-html-newsletter
    “..што ў Эўропе жыццё больш заможнае….”
    Вось мая “заможнасьць”
    Сацыяльная дапамога (пенсія) – 541 эўра на месяц. З іх – 280 эўра кватэра, 33 эўра электрычнасьць, потым інтэрнэт (мабілльная сувязь)
    Што застаецца ад такой заможнасьці?

  8. Павел Біч кажа:

    Пан Мурашка. ну нельга быць такім глупым! Заканамернасці ў грамадскіай сферы выяўляюцца не па таму як жыве адзін пан Мурашка і адзін немец Шмідт. а па таму як жывуць 10000 Мурашак ў Беларусі і 10000 шмідтаў ў Нямеччыне.
    і яшчэ пан Мурашка хоча ведаць што я думаю пра Пуціна. Я анічога пра яго не думаю. таму што гэта зноў жа атдельны чалавек. Лепш паспрабаваць разабрацца ў яком стане цяпер знаходзіцца рускі народ. Ад усяго народу будзе залежыць шмат чаго як ў Расеі, так і ў Свеце. Запытай пра гэта у пана Астроўскага.

    • Яўген Мурашка кажа:

      “…ў яком стане цяпер знаходзіцца рускі народ…”
      Адкуль такі клопат, гэта ужо нешта цікавае.
      Пан Біч, а што, увогуле, азначае “рускі” народ. Ці можна назваць іх народам. У іх што ёсьць асобная абмежаванная тэрыторыя, юрыдычная, геаграфічная абрывіятура?
      Наколькі я ведаю, існуюць нейкія людзі, якія, як тараканы, распаўсюдзіліся па усёй Расеі, пазахоплівалі чужыя землі і паланізавалі карэнныя народы, і лічаць сябе гаспадарамі.

  9. Павел Біч кажа:

    Пан Мураўка адкуль такая у вас дурасць? Мой клопат аб рускім рародзе таму што пакуль ён толькі адзін нам реальна пагражае. Вы да таго ужо дайшлі што адмаўляеце існаванню рускаму народу. Гэта ужо медіцінскі выпадак. У іх ёсць усё каб лічыцца нават вялікім народам. а вы лічыце што наогул такога народу няма. Карачэй кажучы. вам пан Мурашка патрэбен лекарь. Пан Астроўскі хто ліпне да вашага сайту??? Відаць пачну вас ігнаравась як і вашага (мурашкінага) сабрата Мандарына.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Пан Біч.
      Мне магчыма і патрэбен лекар, а вось Вам ужо ніхто не дапаможа, бо Вы – калабарант.
      Народ, гэта пэўны зтнас, які пражывае на пэўнай тэрыторыі. І у чым яго “вялікасьць”. І, увогуле, хто такія “русские”? Калі Вы ухваляеце “русских”, чаму ж ганьбіце “белых русских”. Ганарыцеся, што маеце дачыненьне да іх.
      А, увогуле, не сыходзьце, без Вас лепей.

  10. Павел Біч кажа:

    Два маіх родных брата (адзін ужо развітаўся з целам”) аселі ва Украіне і пабралі хахлушак ў жоны. Першая адэсітка паходзіць з Зах Украіны, мае падазронае прозвішчэ з полькім адценнем. зацятая украінка і адначасова і зацятая прыхільніца Зяленскага. нас Літву не “пераносіць”. Другая, кіянка, родам з Данецка змешаных руска-украінскіх крывей. зацятая прыхілльніца Парашенкі, па-руску радушная. Перасварыліся і спынілі спілкаванне. Вось і шукай пасля гэтага нейкія этна-нацыяналістычныя заканамернасці.

  11. Мандарын кажа:

    Прикольный форум. Два националиста поливают друг друга лайном. А сайт Островского так и не стал “коллективным агитатором”, о чем я и предупреждал.:)) Страшно далеки вы от белорусского народа, товарищи.:))

  12. Adasz кажа:

    На Яўген Мурашка, студзень 22, 2020 у 14:08
    «а што, увогуле, азначае “рускі” народ. Ці можна назваць іх народам. У іх што ёсьць асобная абмежаванная тэрыторыя, юрыдычная, геаграфічная абрывіятура? …»

    Так! … Ці існуе ў „русского народа“ ўласная этнічная тэрыторыя? Уласная „русская“ культура? ШТО такое панятак „русский“, ці гэта энтонім? Відавочна — не! У значнае меры гэта канфэсыёнім. Параўнаем з устойлівым словазлучэньнам „русская вера“.
    Яшчэ — „русскій еврей“… Гэта ЯК? Ці „многонациональный русский народ“. ШТО гэта за халера?
    Зь якога дубу ляснуўшыся, начальніцу _Российской империи_ Кацярыну ІІ, нямецкую (!) прынцэсу — чамусьці мянуюць „русской императрицей“?
    Ці гэроя вайны 1812 лета, гэнэрала Баграціёна, звыкла мянуюць „русским генералом“? Але-ж Багратыён — ГРУЗЫНСКІ князь! Якога хера ён раптам „русский“?
    Ці украінец пісьменьнік Гогаль. Яь якое халеры ён „русский писатель“? ….
    Ці ў 1812 з Наполеонам ваявала ЯКАЯ армія? Армія „Российской империи“. Але… Чамусьці амаль паўсюль гэтую армію называюць не „российская армия“, але „русская“.

    Дык што, „русский“ — гэта па сутнасьці „русскоговорящий“? Хоць кэныйскі нэгр? Таксама не зусім так. Прыкладам, расейская _франкамоўная_ арыстакратыя, якая мову простага народу („русскую“?) магла амаль і ня ведаць. Але гэта не перашкаджала ёй лічыцца „русскими аристократами“.

    Выснова:
    Выглядае на тое, што „русский“ — гэта мутны эўфэмізм для назову „преданного подданного Московской империи“. (Слова „імпэрыя“ тут абагульненае: пабеларуску „Маскоўскае валадарства“. Пад рознымі назовамі: „Московское княжество“ (за Іванам IV), Российская империя, СССР, Российская Федерация).

    Дык, ШТО з’яўляецца неад’емным, падмурковым каменем, безь чаго не існуе „русского“? — У сьветагляду „русского“ сакральным „пупам зямлі“ ёсьць Масква.

    А мова, і канфэсыя, і мейсца жыхарства — ужо другасныя.

  13. Adasz кажа:

    Безь чаго не існуе „русского“ — трохі іншымі словамі.

    Сапраўдны „русский“ — неад’емна ІМПЭРАЦ. Ён не ўяўляе свайго існаваньня без „Маскоўскае Імпэрыі“. Менавіта — імпэрыі! Існаваньне „русского государства“ не ў статусе „вялікае дзяржавы“ (у межах, прыкладам, Маскоўскага княства часоў Івана IV, ці хаця-б у межах эўрапейскае часткі „Российской Федерации“, без Сібіры й Каўказа) — яму немагчыма сабе ўявіць!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы