nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пра што крычыць крамлёўская сойка

8 сакавіка, 2020 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Мы пачалі былі рыхтаваць наступную частку матэрыялаў, прысьвечаных маскоўскім ястрабам, але потым вырашылі, што інфармацыя, якая паступае ад “крамлёўскай сойкі”, у даны гістарычны час больш актуальная (кожны, хто знаёмы з беларускім лесам, напэўна, ведае, як сойкі сваім крыкам любяць выдаваць лясныя сакрэты; адсюль і назва матэрыяла). Праўда, прозьвішча крамлёўскай сойкі, якая ініцыявала зьяўленьне сёньняшняга матэрыяла – Валер Салавей (гл. фота). Але ня будзем зьвяртаць увагу на фармальныя рэчы, галоўнае ў тым, што гэты спадар кажа, і што гэта мае надзвычай трывожны зьмест. Натуральна, сёньня мы яшчэ ня ведаем: тое, што падана ніжэй, гэта – чыстая праўда, напаўпраўда ці адуважвальная хлусьня. Але і не паінфармаваць наведвальнікаў нашага сайта мы палічылі для сябе немагчымым.

1.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=oE-rn2XWuu0 (2-га сакавіка г.г.) – спадар Салавей сярод іншага паведаміў наступнае:

(час 3:00) – “эпідэмія каронавіруса, якая выклікае панічную хаатызацыю сусьветнай палітыкі і эканомікі, спрыяе кіраўніцтву Крамля зьдзейсьніць свае агрэсіўныя планы што да былых рэспублік СССР, а цяпер еўрапейскіх краін (Україна, Беларусь, краіны Балтыі). А вось наступ турэцкая арміі ў Сірыі, справакаваны зьнішчэньнем сірыйцамі турэцкіх вайскоўцаў, перашкаджае Пуціну ў зьдзяйсьненьні гэтых планаў. Таму Пуцін мусіць плаціць Эрдагану вельмі вялікую цану – дазваляе зьнішчаць сірыйцаў.

(5:00) – 5 сакавіка Эрдаган будзе размаўляць з Пуціным у Маскве. Пуцін хоча вызваліць сабе рукі для Еўропы. Для яго галоўнае, каб Эрдаган не нанёс удар у сьпіну, калі Пуцін будзе займацца Еўропай. Пуцін хоча быць упэўнены ў гэтым, а таксама хоча, каб у час, калі Расея пачне дзейнічаць у Еўропе, Турцыя адкрыла сваю мяжу для нашэсьця ўцекачоў зь яе тэрыторыі на Еўропу. І не як сёньня – дазавана, а каб 3-5 МІЛЬЁНАЎ уцекачоў рынуліся на Еўропу…

Пры гэтым ёсьць дзьве праграмы: праграма-максімум уключае дзеяньні ў Прыбалтыцы, а праграма-мінімум абмежавана планамі што да Украіны і Беларусі.

Лу-ка быццам бы пацьвердзіў, што гатовы пайсьці на ўмовы Расеі. Хаця ў Крамлі сумняюцца ў надзейнасьці Лу-кі…

(7:20) – акно магчымасьцяў для [дзейнасьці супраць] Украіны і Беларусі не закрыецца ў другой дэкадзе сакавіка, а ў дачынньні да Прыбалтыцы з-за вялікіх НАТАўскіх вучэньняў – закрыецца. Усё вырашыцца ў бліжэйшыя дні.

(13:45) – расейскае кіраўніцтва што да эпідэміі каронавіруса захоўвае алімпійскі спакой. Яго абсалютна не пужае пагроза ад гэтага віруса. Расея мае выдатны шанц выкарыстаць сітуацыю. Вось ужо і група дэпутатаў Бундэстагу запатрабавала адмяніць вайсковыя вучэньні “Дэфэнд Юрэп 2020”, якія павінны часткова закрыць акно магчымасьцяў [для Расеі] . Сакавік і красавік – гэта тыя месяцы, калі можна пачаць пэўныя дзеяньні…

(20:30) – пры гэтым стаўка зроблена на “бліц-крыг”, калі Расея ўсе свае геапалітычныя задачы плануе вырашыць на працягу 2-3 месяцаў. На гэты час рэсурсаў павінна хапіць.

(22:30) – Україна застаецца прыярытэтам №1 у якасьці аб’екта “інтэграцыі” з Расеяй. Новы прэм’ер Украіны Ярмак, які шчыльна зьвязаны з Ахметавым – гэта чалавек, да якога Крэмль ставіцца з сімпатыяй. Ён павінен добра выконваць пажаданьні Крамля.

Масква разьлічвае на гістарычны прарыў у дачыненьні да Украіны – падпісаньне пагадненьня на маскоўскіх умовах. Гэта азначае канфедэратыўны статус Украіны, якая павінна ўвайсьці ў “Саюзную дзяржаву”.  У Маскве лічаць, што такое верагодна… Калі ж Україна будзе супраціўляцца, тады ў дзеяньне ўступіць “прымус да братэрства” (Суркоў).

(26:15) – з Украінай гаворка ідзе пра т.зв. фінляндызацыю (пры гэтым у вонкавай палітыцы Украіне будзе забаронена пераходзіць праз пэўныя чырвоныя лініі). БЕЛАРУСЬ ЖА МЯРКУЕЦЦА ПРОСТА РАСПУСЬЦІЦЬ…

Што б не было з Прыбалтыйскімі краінамі,  задача ўключэньня Украіны і Беларусі ў адзіную саюзную з Расеяй дзяржаву будзе заставацца ў павестцы дня ўвесь гэты, 2020-ы, год.

(28:50) – калі ж будзе напад на краіны Балтыі, гэта ня будзе так, як у час Другой сусьветнай вайны. Цяпер будуць дзейнічаць сілы сьпецыяльных аперацый. Гэта будуць людзі, апранутыя ў штацкае. Будзе поўная дэзарганізацыя жыцьця ў краінах – аб’ектах агрэсіі. З дапамогай хакерскіх атак на пункты энэргазабеспячэньня ўсё спыняе працаваць… Адначасна мяркуецца, што ў гэты час Еўропа будзе паралізавана каронавірусам, вялікай плыняй мігрантаў з Блізкага Усходу, унутрыпалітычнымі крызісамі (улічваючы сувязі Расеі са многімі палітычнымі партыямі й грамадскімі рухамі…). Пры гэтым Расея не акупуе Прыбалтыку, а проста дэманструе бессэнсоўнасьць існаваньня блоку НАТА. Высьвятляецца, што 5-ы артыкул НАТА выканаць ня ў стане…

Тут самае вузкае месца гэта пазіцыя ЗША, якія ведаюць пра такія планы і на мове дзеяньняў дэманструюць, што таксама гатовы правесьці сваю чырвоную лінію (адбылося больш раньняе на 2-3 тыдні разьмяшчэньне НАТАўскіх войскаў у Еўропе, у адказ на рэпетыцыю НАНЯСЕНЬНЯ ЯДЗЕРНЫХ УДАРАЎ ПА ЕЎРОПЕ ЗША адпрацоўваюць магчымасьць ЯДЗЕРНЫХ УДАРАЎ ПА РАСЕІ). Вайскоўцы добра разумеюць такую мову, але на сёньня гэта не стрымала расейскае кіраўніцтва.

Сцэнар такі: зайсьці ў Прыбалтыку (але не танкавымі калонамі) – НАТА не дзейнічае, Еўропа паралізавана сваімі праблемамі – і Расея адтуль дэманструе сваю непахісную волю ўсяму сьвету, што яна ключавы гулец на еўрапейскім кантыненце. З пункту гледжаньня расейскіх стратэгаў ваеннай частка [аперацыі] зойме ня больш за тыдзень. Ніхто ня будзе акупаваць гэтыя тэрыторыі. Навошта? Проста пасьля таго, як НАТА распадзецца, трэба будзе падпісаць новыя дамовы. І ў Еўропы настойліва папрасіць зьняць санкцыі.

(35:00) – я не магу сказаць, што гэты план дакладна будзе запушчаны. Але такі план ёсьць і яго рэалізацыя залежыць ад некаторых зьменных. І адна зь іх – гэта перамовы Масквы і Анкары. Да чаго дамовяцца 5 сакавіка Пуцін і Эрдаган, мы ня ведаем. Але на сёньня мір у Еўропе залежыць ад дзеяньняў Турцыі.  Але пры ўсіх раскладах Україна і Беларусь застаюцца пад бокам і да іх Еўропе справаў няма…

(38:00) – калі яшчэ атрымаецца стварыць “саюзную дзяржаву” Расея, Україна, Беларусь і дэмантаваць НАТА, то ў падручніках гісторыі (пра Пуціна) зьявіцца адпаведны запіс, што пасьля “трагедыі распаду 1991 года”, група крутых хлопцаў узяла і перапісала гісторыю еўрапейскага кантынента. Гэта годны запіс для Пуціна перад адыходам на спакой….

(39:50) – але ў 2022 годзе Пуціна ў палітыцы ня будзе. З-за няўмольнасьці лёсу…

(50:50) – КРЭМЛЬ НЕ АДМОВІЦЦА АД ПЛАНАЎ ПА АДНАЎЛЕНЬНІ ЧАГОСЬЦІ, ШТО НАГАДВАЕ СС. Могуць перашкодзіць толькі некаторыя абставіны, але Крэмль ад гэтых планаў не адмовіцца. Ён можа адмовіцца ад планаў гібрыднай агрэсіі на Прыбалтыку, але пакуль і гэты план застаецца ў сіле (пра лёс Прыбалтыкі мы хутка даведаемся, бо тут акно магчымасьцяў для Расеі хутка закрыецца). Затое акно магчымасьцяў што да Беларусі, Украіны застанецца адкрытым і далей…”.

(канец цытаваньня)

 

2.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=c7it5qgCvyA (6-га сакавіка г.г., пасьля сустрэчы Пуціна і Эрдагана) – спадар Салавей сярод іншага паведаміў:

(1:00) – “за апошні тыдзень 30 млрд. даляраў было выведзена з Расеі ў асноўным у Афрыку. Гэта падрыхтоўка да надзвычайнай сітуацыі ўнутры Расеі з-за рызыкоўных геа-палітычных крокаў.

Цяпер у расейскім грамадстве назіраецца істотны рост нянавісьці да расейскага дзяржаўнага кіраўніцтва.

(6:30) – зьмену кабінету міністраў ва Украіне ў Маскве лічаць сваім посьпехам, бо новы прэм’ер шчыльна зьвязаны з Рэнатам Ахметавым, у якога цудоўныя стасункі з… Масквой. Гэта падвышае персьпектыву ўключэньня Украіны ў склад саюзнай дзяржавы.

(8:00) – Лу-ка вырашыў прытармазіць з далейшай “інтэграцыяй”. Масква будзе ціснуць на яго.

Сёньня ў Маскве больш разьлічваюць на прарыў у зьбліжэньні з Украінай. Там разьлічваюць падпісаць некаторыя паперы зь ёй, альбо з дапамогай вайсковай сілы прымусіць Украіну да “брацкіх стасункаў” з Расеяй. Каб апошняе выглядала апраўдана з пункту гледжаньня еўрапейцаў, будзе арганізаваны “нацысцка-бандэраўскі бунт” супраць прэзідэнта Зяленскага. Пасьля гэтага Расея прыйдзе на дапамогу “законна абранаму ўкраінскаму прэзідэнту”, каб здушыць гэты бунт. Гэта ж спрабавалі арганізаваць зь Януковічам у 2014-м годзе, але той спужаўся. Украінскія алігархі падтрымліваюць Расею ў гэтых планах.

(12:40) – паміж Эрдаганам і Пуцінам гаворка шла пра магчымую геапалітычную зьдзелку. Сутнасьць зьдзелкі ў тым, што Расея павінна атрымаць падтрымку з боку Турцыі, калі Расея будзе зьдзяйсьняць свае планы ў Еўропе. Пуцін гатовы даць Эрдагану магчымасьць кантролю над любой часткай Сірыі, калі той не нанясе ўдар у сьпіну ў час, калі Расея пачне дзейнічаць у Еўропе. Акрамя таго, Эрдаган павінен цалкам адкрыць сваю мяжу зь Еўропай для ўцекачоў зь Сірыі. Пры гэтым еўрапейцы з усёй масай уцекачоў нічога ня змогуць зрабіць. Еўропа будзе паралізавана…

Пакуль Эрдаган узяў паўзу…

(14:30) – галоўнае пытаньне для Пуціна: ці можна давяраць Эрдагану…

Да сустрэчы ўсё выглядала гладка – па сцэнары пратаколаў Молатава-Рыбентропа. Але ў ходзе перамоваў нешта пайшло ня так.

Для Масквы галоўнае – СВАБОДА РУК НА ЕЎРАПЕЙСКІМ КІРУНКУ. І Турцыя можа згуляць у гэтым вельмі важную ролю. Мэта Расеі – распад НАТА з-за яго няздольнасьці абараніць сваіх членаў  (напрыклад, у час маштабнай гібрыднай аперацыі Расеі ў Прыбалтыцы)

(16:10) – раптам пачынаюцца масавыя бязладдзі. Усе лічбавыя сістэмы, камунікацыі раптам спыняюць працу. Краіна паралізавана…

НАТА спыняе сваё існаваньне, Расея падпісвае пагадненьне зь еўрапейскімі краінамі (напрыклад, пра зьняцьце санкцый) і адсюль… дыктуе сваю нязломную волю ўсёй сусьветнай супольнасьці.

Яшчэ будзе фон у выглядзе пагрозы выкарыстаньня ядзернай зброі…”

(далей размова пайшла пра ўнутрырасейскія справы)

=

3.

Ад рэдакцыі:

Мы працуем на сайце амаль 14 гадоў. Увесь гэты час мы папярэджвалі сьвет (у т.л. і “беларускую апазіцыю” і “дэмакратычны Захад”) пра небясьпеку расейскага  імперыялізму, заклікалі змагацца супраць яго. Нас ня толькі ніхто не падтрымаў, але і ніхто не выйшаў з намі на сувязь. Поўны ігнор…

Сёньня ж усе мы дажыліся да таго, што ў Крамлі ставіцца пытаньне пра свабоду рук на… еўрапейскім кантыненце, прыкрытую фонавай пагрозай ядзернай зброі.

Што ж, віншуем вас, спадары лібералы. Увесь гэты час з Захаду кіравалі вы. Таму будучая кроў беларускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх, латышскіх ды іншных еўрапейскіх дзяцей будзе ня толькі на руках расейскіх імперцаў, а і вашых руках. Не зьдзіўляйцеся, калі Адплата калісьці пастукаецца і ў вашы дзьверы…

 

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    “Гэта годны запіс для Пуціна перад адыходам на спакой….” А ці можа быць для Пу адыход у вечны спакой бяз гэтага годнага запісу?
    А што там з новай канстытуцыяй РФ? Якія фінты для Пу пры гэтым могуць быць магчымымі?
    Пры ўсіх гіпотэзах адно ясна: Пу лічыцца толькі з рэальнай сілай. Баланс сіл пакуль не на баку РФ і аншлюс Беларусі не зменіць баланс на карысць РФ.

  2. Мандарын кажа:

    Страшно, аж жуть.:)) Спадар Островский и его немногочисленные, я бы даже сказал, ОЧЕНЬ немногочисленные сподвижники на сайте! А вы уже собрали вещички или сухари, для вынужденной эмиграции из Беларуси на Запад, или для ссылки в “глубину сибирских руд” московских оккупантов?:)) А то такие ужастики публикуете, прям недалече инкорпорация.

  3. VladIv кажа:

    Агонія імперскасці-справа непрадказальная. Як паказвае досьвет, у сучаснам Крыме пежоністыя цытрусавыя аграбаюць напоўніцу.

  4. Siarhiej кажа:

    Пуцін загадзя “абнуліў” свой тэрмін знаходжання пры (абсалютнай) уладе. Зусім няма мазгоў у кагэбістаў! Няўжо “піпл схавае”? Які сярэдні IQ у расейцаў? Здаецца ніжэй чым у Зімбабве. Вось што можа зрабіць з народам гарэлка і прапаганда!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы