Рэдакцыя.
У Беларусі сёньня напэўна будзе цяжка знайсьці чалавека, увагу якога не закрануў бы вэрхал вакол каронавіруснай інфекцыі. Дый ня толькі ў Беларусі. Па зьвестках буйных СМІ, у т.л. зь міжнародным ахопам, эпідэмія набыла глабальны маштаб і таму мае права называцца пандэміяй. Аднак кідаецца ў вочы адзін істотны факт: усё тыя ж буйныя міжнародныя СМІ яўна нагнятаюць гістэрыю, але інфармаваць людзей так, каб замест страху ў іх зьявіліся ВЕДЫ, не сьпяшаюцца. Ня першы раз мы, дый ня толькі мы, заўважаем феномен, калі СМІ (сродкі масавай інфармацыі), выкрываюць сябе як СМДІ (сродкі масавай дэз’інфармацыі)… На шчасьце сёньня і ў даным выпадку маем дзьве дадатковыя апоры, якія дапамагаюць наблізіцца да праўды. Першая зь іх – Сеціва, зь якога можна самастойна браць інфармацыю, а зь яе, пасьля прасейваньня, нібы залатыя крупінкі, выбіраць патрэбныя факты. Другая – апісаны раней на нашым сайце феномен “крука ў лесе”, калі нейкая яркая грамадская падзея прымушае многіх выказваць свае меркаваньні. Аналізуючы апошнія, як адразу, так і праз пэўны час, можна пабачыць, ХТО напраўду перад намі і якім чынам ды навошта ЁН спрабуе запудрыць нам мазгі.
Паколькі мы ня маем ні часавых, ні фінансавых рэсурсаў для поўнай атэкстоўкі ўсіх выказваньняў, падаем ніжэй спасылкі і кароткія часткі выказваньняў, якія дадаткова каментуем (на пачатак каротка).
1.
Вядома, першай у нашай калекцыі мусіць быць заява Лу-кі.
Вось “слушныя парады” правіцеля РБ па барацьбе з эпідэміяй каронавіруса (узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=mYqVdttO8Ys&feature=youtu.be&t=249 – час: 4:10-4:48; 5:15-6:24).
“Часьцей мыйце рукі. Своечасова сьнедайце, абедайце і вячэрайце … За дзень [у пераліку трэба выпіць да 100 грам водкі], каб патруціць гэты вірус. Але не на працы … Трэба наведваць сухую саўну 2-3 разы за тыдзень. Кітайцы нам падказалі, што гэты вірус пры плюс 60о не вытрымлівае … Расея закрыла межы зь Беларусьсю, уся палыхае ад каронавірусу … Не бегайце па аптэках і не скупайце там маскі, альбо нейкія лекі. Таму што атруціцеся ад гэтых лекаў … Трэба проста працаваць. Асабліва цяпер на вёсцы … Там трактар вылечыць усіх. Поле ўсіх лечыць”.
Адразу скажам: заява надзвычай недарэчная. Калі вірус сядзіць у арганізме, ні водкай, ні высокай тэмпературай саўны яго там не забіць. А калі паспрабаваць, то задоўга да гэтага… загіне сам чалавек (ужо пры тэмпературы вышэй за 40о і ад значна меншай канцэнтрацыі сьпірту ў крыві, якая можа нашкодзіць вірусу). Такое ж недарэчнае значэньне ў з маганьні з эпідэміяй мае і “трактарны рэцэпт”.
Карысьць ад заявы Лу-кі для нас толькі ў тым, што яна ў чарговы раз дазволіла ўбачылі ХТО вось ужо чвэрць стагоддзя паўнаўладзіць у Беларусі!
2.
У апошні час літаральна штодзённа тэму каронавіруса закранала шырока распіяранае расейскае “Эха Масквы”.
Адной зь першых студыю гэтага радыё наведала вядомая Елена Малышава (https://www.youtube.com/watch?v=L4tMuTkgL1A). Адбылося інтэрвю каля месяца таму. Кожны можа пераканацца, наколькі веды, якія былі тады ў доктара мед.навук, прафесара Малышавай, ужо сёньня выглядаюць састарэлымі.
Далей у гэтую студыю ў якасьці гасьцей-эксьпертаў запрашаліся многія.
Так, быў запрошаны: малакампетэнтны ў пытаньнях эпідэміялогіі, але падобны па экстэр’еры на самаго Венедыктава доктар біялагічных навук Міхаіл Гельфанд (https://www.youtube.com/watch?v=2uknO1BL0ZI; на камбінаваным фота ўнізе гл. фота зьлева ўверсе), вельмі кампетэнтная ў сацыяльна-эканамічных пытаньнях Натальля Зубарэвіч (https://www.youtube.com/watch?v=_u1e-rUZM-k; фота ўнізе, сядзіць па цэнтры), таксама кампетэнтны ў шэрагу пытаньняў вакол каронавіруса кандыдат біялагічных навук Ільля Калманоўскі (https://www.youtube.com/watch?v=Y04hEmtQV_o; фота ўверсе справа).
У цэлым для тых, у каго брала інтэрвю радыястудыя, было характэрна зьмягчэньне таноў і згладжваньне вострых вуглоў. Прынамсі гэта пачуцьцё заставалася ад танальнасьці выказваньняў і ўсёй сітуацыі, створанай у студыі “Эха”.
Адно з найбольш удалых, на наш погляд, інтэрвю было ўзята “Эхам Масквы” ў вядомага лекара і блогера з Украіны Яўгена Камароўскага (https://www.youtube.com/watch?v=Xh7qE8nqVaI). У ім сп. Яўген сярод іншага патлумачыў, як на самай справе можна выкарыстоўваць высокаградусны самагон. Раім усім цалкам праслухаць гэтае інтэрвю.
Найбольш жа прафесійныя, зноў на наш погляд, тлумачэньні прагучалі з вуснаў доктара біялогіі, праферасара аднаго з амерыканскіх універсітэтаў Канстантына Севярынава. Апошні адрынуў магчымасьць штучнага стварэньня каронавіруса COVID-19 і спакойна патлумачыў, што эпідэмія закончыцца, калі ўсе, каму трэба, перахварэюць. Раім усім цікаўным таксама цалкам праслухаць гэтае інтэрвю.
3.
На шчасьце, сёньня ня меншую актыўнасьць у Сеціве праяўляюць асобы з альтэрнатыўнай, адносна “Эха”, грамадска-палітычнай арыентацыяй. Пазіцыя некаторых зь іх што да каронавіруснай пандэміі таксама была ў значнай ступені іншай. Акцэнты таксама часта рабіліся на такія асьпекты, зьвязаныя з пандэміяй, якія ў студыі “Эха” не закраналіся.
Так, малакампетэнтная ў разглядаемым пытаньні доктар фіз-мат навук Людміла Феонава (https://www.youtube.com/watch?v=JqWtUSqETDI; на камбінаваным фота ўнізе першае фота) ад імя “калектыўнага вышэйшага розуму партызан Інтэрнэту” ў інтэрвале часу 3:35-4:35 заявіла, што каронавірус, якія выклікаў пандэмію, зьўляецца “лабараторным, штучна створаным”, што ў яго ёсьць нават зарэгістраваны ў ЗША патэнтны нумар. А ў інтэрвале часу 5:05-4:40 і ўвогуле заявіла, што “ідзе біялагічная вайна супраць чалавецтва”.
Шырока вядомы палкоўнік ГРУ Уладзімір Квачкоў (https://www.youtube.com/watch?v=SZJC9JM2u70; на фота ўверсе справа) сярод іншага заявіў, што пандэміі… няма, а ёсьць глабальная сьпецаперацыя, накіраваная на поўны кантроль над чалавецтвам, на тое, каб увогуле скараціць колькасьць людзей на Зямлі да 1 міліярда чалавек (ён назваў гэта першай задачай, якая вырашаецца). Сказаў, што гэта “камандна-штабныя вучэньні сіёна-фінансавай закулісы, накіраваныя на тое, каб абмежаваць палітычныя правы людзей” (другая задача). А трэцяя задача – фінансава-эканамічная – здуць небясьпечна раздуты глабальны фінансавы (доларавы) пузыр. Датычна Расеі Квачкоў заявіў: “пакуль мы не адолеем унутраных [сацыяльных] паразітаў, мы з вонкавымі паразітамі не справімся” [апошняе меркаваньне даўно прысутнічае на нашым сайце, адзінае, што і ў адваротнай версіі. – Рэд.].
Добрую інфармацыю пра сітуацыю ў шпіталях, у якіх рэаніматары мусяць лекаваць цяжкіх хворых, выдаў галоўны ўрач маскоўскага шпіталю на Камунарцы Антон Красоўскі (https://www.youtube.com/watch?v=YH_JneVhBLE; на камбінаваным фота ўнізе зьлева). Калі вы жадаеце пачаць разьбірацца, у якой позе трэба знаходзіцца, калі ў вас з-за хваробы разьвіваецца дыхальная недастатковасьць, пры якіх абставінах хворым апранаюць кіслародную маску, калі падключаюць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, а калі пераводзяць на ЭКМО (фактычна – штучныя лёгкія), можаце яго паслухаць.
Яшчэ большым адмыслоўцам у разгляданым пытаньні зьяўляецца эпідэміёлаг прафесар Ігар Гундараў (https://www.youtube.com/watch?v=0EEHq9JhUhc; на камбінаваным фота справа ўнізе). Яго інтэрвю варта праслухаць цалкам. На наш погляд, галоўнае, што сп. Ігар падкрэсьліў, што дасёньня ніхто не запрапанаваў крытэраў, па якіх сёньняшнюю каронавірусную эпідэмію варта лічыць эпідэміяй, затое ёсьць ўсе падставы лічыць яе “эпідэміяй страху”, выкліканай адмысловым нагнятаньнем апошняга праз СМІ.
4.
Заявілі пра сябе ў Сеціве і многія іншыя.
Так, Надзея Жлабак (старшы навуковы супрацоўнік НАН Украіны, вірусолаг) таксама зьвярнула ўвагу на непатрэбную ажыятацыю вакол каронавіруснай эпідэміі і на тое, што такі стан рэагаваньня грамадства абумоўлены дэградацыяй сістэмы агульнай адукацыі, асабліва ў біялагічнай сьферы (https://www.youtube.com/watch?v=p3ri1KD-zQU).
Вельмі глыбока сацыяльныя прычыны і механізмы “каронавіруснай пандэміі” агучыла доктар фіз-мат навук, спецыяліст па штучным інтэлекце з Канады Ірына Мухіна (https://www.youtube.com/watch?v=NDjojYoDMHY). Яна заявіла, што даная пандэмія – гэта своеасаблівы флэш-моб, спосаб кіраваньня соцыюмам з боку глабальных ліхвяроў, накіраваны на адуважваньне ад нейкіх значна больш важных падзей вакол эканамічнай сітуацыі ў сьвеце. Аналагічная спроба пасеяць паніку была ў час падзей 9.11 (у 2001 г.). Цяпер ідзе перафарматаваньне сьвету на зоны ўплыву. ФРС надарваўся, друкуе сёньня неверагодныя трыльёны даляраў, каб не абрынуўся рынак каштоўных папер. У адказ на гэта Кітай прыгразіў прадаць каштоўныя паперы ЗША… Але мы пакуль ня ведаем, ХТО нам рыхтуе “новы сусьветны парадак”. Усе строяцца вакол гэтых НЕХТА, нават Англія здалася… [Вядоўца дадаў, што супраціў аказвае толькі Швецыя і… Беларусь. – Рэд.].
5.
Дадаткова.
Хто жадае, можа пазнаёміцца і зь неверагоднай версіяй, якая агучана тут: https://www.youtube.com/watch?reload=9&v=U-Wo0krriQ0&t=2s . У ёй заяўляецца, што новая мадыфікацыя каронавірусу, якая выклікала актуальную эпідэмію, зьвязана з небясьпечнай актыўнасьцю бактэрыі “сінція”, якая была штучна створана для выдаленьня забруджаньня нафтай мексіканскай затокі.
Тут – https://www.youtube.com/watch?v=E8iAif8Lc7Y (час 25:45-36:45) абгрунтаваная версія пра магчымасьць штучнага (прынамсі часткова) паходжаньня новага каронавірусу.
Тут – https://www.newsru.com/russia/26mar2020/armyno.html – заяўляецца, што ўвядзеньня вялікіх падразьдзяленьняў Нацгвардыі Расеі ў Маскву пакуль не было. Была ўсяго толькі перадыслакацыя аднаго з падразьдзяленьняў…
Тут – https://www.youtube.com/watch?v=AUFoa-AhT1E – кароткі фільм з тлумачэньнем сітуацыі вакол “каронавіруснай пандэміі”, зьвязанай з далёкімі мэтамі тых, ХТО стаіць за данай “пандэміяй страху”.
6.
У заключэньне данай часткі вернемся ў Беларусь.
Вось пазіцыі некаторых нашых супляменьнікаў што да паводзін улад у нашай дзяржаве.
«Я падтрымліваю тое, што робяць улады з нагоды каронавіруса. Лічу, што Аляксандр Лукашэнка імкнецца выратаваць краіну ад катастрофы (і ў яго пакуль атрымліваецца). А шырокі каранцін краіну можа дабіць. Наша эканоміка такога не вытрымае. Такім чынам, усё перавярнулася і беларуская ўлада засталася ці не адзінай у свеце, якая кіруецца не папулізмам, а жаданьнем дабра для грамадства. Ведаю, што за гэта мяне з’ядуць, але не магу маўчаць у сітуацыі ўсеагульнага вар’яцтва», — напісаў у фэйсбуку стваральнік кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім (https://nn.by/?c=ar&i=248599; фота ўнізе зьлева).
«Людзі, якія вераць у слушнасьць лукашэнкаўскай палітыкі па ігнараваньні віруса і злачыннага бяздзеяньня, вы адкуль зваліліся? Не трэба паўтараць памылак тых урадаў, якія таксама выбіралі падобную тактыку напачатку і жорстка паплаціліся пасьля. Не, тут асаблівага шляху няма, і лепш за каранцін і сацыяльнае дыстанцыяваньне нічога чалавецтва не прыдумала», — адказаў яму віцэ-прэзідэнт амерыканскай Digital Communication Network, адзін з менеджараў беларускай службы «Радыё Свабода» Франак Вячорка (https://nn.by/?c=ar&i=248599; фота па цэнтры).
Тут – https://www.youtube.com/watch?v=LUPlY5BkXD0 – Ігар Тышкевіч (на фота справа) тлумачыць асаблівасьць падрыхтоўкі (выйгрышную!) да каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Па яго меркаваньні, мы знаходзімся ў гэтым пытаньні на ўзроўні Швецыі, Паўднёвай Карэі, Сінгапура, якія жорсткія карантыны не ўводзілі!
–
Такі атрымаўся набор фактаў. Матэрыял аб’ёмны. Каб нашым чытачам яго прагледзець і асэнсаваць, патрэбны час. Па гэтай прычыне, а таксама, каб не марудзіць з выстаўленьнем таго, што ёсьць, мы вырашылі перанесьці абмеркаваньне данай калекцыі выказваньняў на наступную частку.
Каментарау няма. Все умерли. Покойтесь с миром, виртуально-диванные змагары.:))
Дык пра што артыкул? Што вірус ня страшны ды што бальшыня ім лёгка перахварэе? Ок-ок. Але і з гэтым у розных заходніх краінах шалёная нагрузка на сістэму аховы здароўя. То бок, артыкул ні аб чым.
А Ірына Мухіна з тыповай расейскай сьвядомасьцю: сьвятовая змова (“міровая закуліса”) ды “хтосьці нажываецца” (нам не дастаўся гэты кусочак пірага) – але пра выжаваньне і “у нас должен быть рюсскій язык” цікава-цікава.