nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што рабіць 9.08.2020 і пасьля (++ дадатак)

3 жніўня, 2020 | 51 каментарый

Рэдакцыя.

На жаль, апошнія пару гадоў усе сябры рэдакцыі застаюцца вельмі занятыя выкананьнем сваіх прафесійных і сямейных абавязкаў. Нічога ня зробіш – спачатку трэба быць жывым (а для гэтага нешта есьці, недзе спаць), каб потым мець магчымасьць нешта рабіць для Беларусі і нашага народу. Элементарная ісьціна. Але абсалютная большасьць нашых людзей – нават прыхільнікі незалежнасьці Беларусі, нават тыя, хто сапраўды перажывае за наш беларуска-літвінскі народ – усё яшчэ застаюцца з постсавецкім менталітэтам і адзначанага не разумеюць. Ні ўключыцца ў працу рэдакцыі, ні дапамагчы рэсурсамі яны… не здагадваюцца. Як яны сабе ўяўляюць, адкуль усё бярэцца? За кошт чаго 15-ы год існуе сайт? Мо, як дзеткі, думаюць: Дзед Мікалай дапамагае? Ці нейкія анёлкі зь нябёсаў рэгулярна фундуюць нашу працу? Не, даражэнькія, усё адбываецца пасьля асноўнай працы, замест адпачынку, калі застаюцца сілы. А грошы – яны таксама патрэбныя – зь сямейнага бюджэту. Пры гэтым адзначаная вышэй ісьціна застаецца і патрабуе першачарговага падпарадкаваньня… Тым ня менш, наша Беларусь перажывае цяпер вельмі адказны час. І мы мусім, хаця б схематычна, выказаць свае меркаваньні. Вось і выкажам.

На паверхні.

Многія нашы грамадзяне напэўна адчуваюць, што ўпершыню за апошнія 26 гадоў у Беларусі складаецца нейкая новая, яшчэ незнаёмая і адначасна вельмі трывожная грамадска-палітычная сітуацыя.

Вось яе фармальныя рысы, якія бачны, думаем, усім:

– фактычна звычайная брэсцка-гомельская жанчына, хатняя гаспадыня (ці беларуска? – надзейна невядома), якая яшчэ пару-тройку месяцаў таму ня мела ніякага дачыненьня да палітыкі ў Беларусі (тым больш самай высокаўзроўневай), зьбірае вялікія перадвыбарчыя мітынгі, маштаб якіх нарастае, і многія грамадзяне зьбіраюцца за яе галасаваць (?!…);

– Лу-ка, якія на перыяд ранейшых прэзідэнцкіх выбараў проста адусюль зьнікаў (каб потым празь нейкі час паступова зноўку матэрыялізавацца ў якасьці “прэзідэнта РБ”), сёньня мусіць актыўна ўдзельнічаць у кампаніі; на пытаньне да людзей: чаму вы ня хочаце больш Лу-кі? – адказваюць прыкладна так: ай, надакучыў…

– шырока вядома яшчэ пра двух чалавек, якія зьбіраліся ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Беларусі, але Лу-ка запёр іх у вязьніцу;

– пасьля збору подпісаў у перадвыбарчай кампаніі ўдзельнічаюць яшчэ тры кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, але пра іх амаль нічога не чутно – іх у інфармацыйнай прасторы практычна няма;

– арыштавана 33 засланца-вагнераўца з Расеі; вайсковая сьпецыялізацыя – снайперы, падрыўнікі, IT-шнікі. На шэўронах напісана: «Наш бизнес –смерть». Недзе ў Беларусі затаіліся яшчэ 170 такіх “ахоўнікаў”, якія ехалі “ці та  ў Турцыю, ці ў Судан”;

– ёсьць шмат гаворкі, што ў дзень галасаваньня магчымы вялікія фальсіфікацыі (як быццам раней іх не было…), якім на гэты раз трэба нейкім чынам перашкодзіць.

З галоўнага гэта ўсё, што ў апошні час бачаць і чуюць звычайныя людзі на паверхні нашага беларускага грамадска-палітычнага жыцця. Аднак, нашмат больш важныя рэчы хаваюцца пад паверхняй. І менавіта яны ў значна большай ступені вызначаюць зьмест падзей. Назавем гэтыя больш важныя рэчы для тых людзей, якія любяць з дапамогай розуму пранікаць ў  сутнасьць спраў ці хаця б імкнуцца называць рэчы іх сапраўднымі імёнамі (на жаль, такіх грамадзян ва ўсіх краінах – ня толькі ў нас – абсалютная меншасьць).

 

Зьмест падзей.

Назавем тры асноўныя зьявы, якія варта ўлічваць, каб разумець, што на самай справе адбываецца ў Беларусі сёньня:

першая, ніякіх сапраўдных Выбараў у нас няма! Выбары – гэта калі ёсьць з каго выбіраць, калі ёсьць набор кандыдатаў, якія прадстаўляюць увесь дыяпазон меркаваньняў (ці хаця б іх галоўныя варыянты) што да бліжэйшай будучыні дзяржавы. Выбары – гэта, калі ўсім гэтым кандыдатам ёсьць магчымасьць на роўных і ў рацыянальнай форме падаваць свае пазіцыі. Мінімальна магчымае патрабаваньне для сапраўдных выбараў у Беларусі, каб у іх удзельнічаў хаця б адзін кандыдат з сапраўды нацыянальна-патрыятычнай сістэмай каштоўнасьцяў у душы. Аднак такога кандыдата сёньня няма (дарэчы, пасьля 1994 году ні разу не было). Таму ў нас адбываюцца ня выбары, а чарговыя псеўда-выбары, нібы-выбары, іх імітацыя, лахатрон (называйце як заўгодна, але ня выбарамі) – а яшчэ больш дакладна, адбываецца сьпец-аперацыя Лу-кі й яго цяперскай “вертыкалі” па захаваньні свайго паўнаўладдзя ў нашай краіне, краіне беларуска-літвінскага народу;

другая зьява заключаецца ў тым, што ў цяперцаў зьявілася праблема, якой раней не было. Расейская імперыякратыя пачала сваю сьпец-аперацыю, накіраваную на завяршэньне паўзучага аншлюсу Беларусі (зманліва-прапагандовая назва якога – “интеграция”). Гэтая злачынная палітыка больш за 20 гадоў зьдзяйсьнялася з дапамогай самаго ж Лу-кі, але ў апошнія гады істотна замарудзілася. Да таго нарэшце дайшло, што захаваньне незалежнасьці Беларусі – гэта гарантыя захаваньня і яго ўлады, і яго жыцьця. Аднак, з пазіцыі расейскай імперыякратыі такія паводзіны Лу-кі азначаюць, што ён стаў “профессионально непригодным”. Таму ў Крамлі прынята рашэньне замяніць Лу-ку 1 (якога, нагадаем для тых, хто забыў, паставіла нам і чвэрць стагоддзя падтрымлівала ўсё тая ж Масква!) на Лу-ку 2, каб працягнуць і завяршыць аншлюс Беларусі. Гэта крамлёўская праграма-максімум (на справе, як бачым, расейскай імперыякратыі не патрэбны ніякі Лу-ка, ім патрэбна наша беларуская зямля!). Калі ж гэта не атрымаецца, тады крамлёўцы будуць спрабаваць выканаць праграму-мінімум – павязаць Лу-ку крывёй беларускіх грамадзян (якіх выцягнуць на плошчу “пратэставаць супраць фальсіфікацый”), каб перакрыць яму любую магчымасьць для кантактаў з Захадам;

– нарэшце трэцяе, з самага істотнага, гэта тое, што зьдзяйсьненьню мэтаў расейскай імперыякратыі актыўна дапамагаюць “ліберальныя колы” Захаду празь іх агентуру ў Беларусі, якая, наўмысна заблытваючы сітуацыю, называе сябе “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыяй”. Многія асобныя актывісты (напрыклад, С.Шушкевіч, М.Статкевіч, П.Севярынец, В.Сіўчык, В.Карач, нават, З.Пазьняк ды іншыя), а таксама ўсе прыкормленыя “ліберальнымі коламі” Захаду “беларускія” “дэмакратычныя” СМІ (“Наша Ніва”, радыё “Свабода”, БелСат, “Беларускі партызан”, Тутбай, Хартыя-97, ды іншыя) “засьвяціліся” сваёй дзейнасьцю, накіраванай на спрыяньне расейскім імперастам у дасягненьні іх злачынных мэт. Патуральніцтва ўсходнім злодзеям з боку заходне-ліберастычнай агентуры ў Беларусі адбывалася 20 апошніх гадоў. Але раней яно было схаваным, яго мала хто бачыў (мы бачылі і ўвесь час папярэджвалі). Сёньня адзначанае стала абсалютна відавочным! Такім яно і застанецца ў гісторыі…

 

Яшчэ глыбей…

Аднак акрамя адзначанага ёсьць і больш  прынцыповыя рэчы, ведаць якія неабходна, каб разумець гістарычна-палітычны зьмест падзей і каб прагназаваць будучыню, планаваць свае дзеяньні ў адпаведнасьці зь ёй (прычым так, каб потым не шкадаваць…).

– Пуціну і яго атачэньню трэба “браць Беларусь”. Прычым, пазарэз! Прычына ў тым, што праз 6 гадоў пасьля захопу Крыма і часткі Данбаса некалі ўзьляцелая да нябёсаў  папулярнасьць Пуціна ў Расеі (толькі там) сёньня рэзка ўпала. Разам зь ёй упала падтрымка “Адзінай Расеі” і ўсяго, што зьвязана зь сёньняшняй крамлёўскай уладай. Прычын шмат: у самай багатай па рэсурсах краіны сьвету вельмі нізкі ўзровень жыцьця, які яшчэ і падае апошнія гады (затое там, як мала дзе, шмат доларавых міліярдэраў); істотны ўдар па іміджы расейскага правадыра нанесла пенсійная “рэформа”; тое ж зрабіла “абнуленьне” Пуціна; паркуˊ падкінуў каронавірус… Дый, Пу таксама надакучыў – 20 гадоў пры царскай уладзе як ні як… У выніку выбухнуў Хабараўск. Дзе адбудзецца наступны выбух і як доўга яго чакаць? Між тым, у Расеі спрадвеку ўсе ўладары добра ведаюць, што захоп новай (чужой) тэрыторыі – галоўны сродак “лекаваньня” ўнутраных праблем імперыі. На ролю чарговага Крыма па ўсіх прыкметах падыходзіць Беларусь. Самае тое і самы час браць… Але “бацька” супраціўляецца. У выніку з крамлёўскіх кабінетаў прыйшлі зьвесткі аб рашэньні: “Беларусь у 2020-м годзе павінна ўвайсьці ў склад Расеі! З Лу-кам ці без Лу-кі!”. Кропка.

– для дасягненьні сваіх мэт Масква, па ўсім відаць, гатова выкарыстаць любы рэцэпт – ад угавораў-пасулаў да забойства Лу-кі (да апошняга ўжо пачалі рыхтаваць  нашых грамадзян). Але лепш, ведаюць у Крамлі, калі ў Беларусі да поўнай палітычнай улады прыйдзе прарасейская сіла. Так на беларускай палітычнай прасторы і зьявіліся “тры рускія багатыры” (а, мо, тры галовы расейскага зьмея-Гарыныча), якія раптам ператварыліся ў… “трох слабых жынчын” (такі фокус магчымы толькі, калі ёсьць гіганцкія рэсурсы – грашовыя, людскія, менэджэрскія…). Прычым, цэнтравая сярод іх аказалася палітычна… самай слабой.  Ня трэба мець вялікага грамадска-палітычнага досьведу, каб зразумець, што ўсе гэтыя троіцы – і ёсьць версіі выключна крамлёўскага праекту па замене Лу-кі 1 на Лу-ку 2. Прычым, у якасьці Лу-кі 2 нам падаюць ката ў мяшку, дакладней, кошку (“няма праграмы і ня будзе!” – горда кажа Ціханоўская на чыста рускім языку)…  Прычым, за кошкай хаваюцца гадзюкі, грымучыя зьмеі ды кобры (а за імі яшчэ і… лютыя мядзьведзі). Гэта ўсе іншыя прадстаўнікі “аб’яднанага штаба Ціханоўскай”, пачынаючы ад яе “сябровак” і заканчваючы іх мужамі, уключаючы самаго Ціханоўскага, якія даўно і надзейна засьвяціліся як прадстаўнікі “руссского міра” (!). Акрамя таго, наўпрост з Масквы ідуць грошы, палітычныя тэхналогіі, кансультацыі, ахова…

– Беларусь пасьля 26 гадоў этнацыднай палітыкі цяперска-лукашысцкай зграі (нагадаем яшчэ раз: маскоўскай па сваім паходжаньні і выніках) яшчэ больш, чым пасьля перыяду СС, здэградавала ў нацыянальна-сьвядомасным, дзяржаўна-незалежніцкім плане – яшчэ больш страціла гістарычна-культурную сьвядомасьць, усю сістэму маральна-духоўных нацыянальных каштоўнасьцяў (а яны ў норме зьяўляюцца галоўнымі чыньнікамі, якія бароняць нацыю і яе дзяржаўную незалежнасьць). Народ апошнія дзесяцігоддзі прымушалі жыць ня вобразамі сваёй гераічнай мінуўшчыны, не памяцьццю пра сваіх геіняў ды герояў, не каштоўнасьцямі нацыянальнай культуры, мовы, музыкі, паэзіі, навукі, ня мэтамі сьветлай і годнай будучыні, а… вобразамі салодкага жыцьця правіцеля. З-за гэтага Беларусь яшчэ ў большай ступені стала “нічыйнай зямлёй” – ружовая мара любых захопнікаў (адзіная адтуха: няўжо сапраўды набліжаецца сітуацыя, калі Лу-ка за што змагаўся, на тое і напорацца?…).

сам Лу-ка сьцёрся. Яго прамовы, яго “харызма” ўжо ня дзейнічаюць (як ня піˊліць тупая, бяззубая піла дуб, так і Лу-ка сёньня амаль не ўплывае на беларускае грамадства). Даводзіцца назіраць нават адваротны эфект ад яго выступаў. Тое ж датычыць лукашэнкаўскіх СМІ (гаворка пра тэлебачаньне, пра сітуацыю ў сеціве і гаворкі няма…)

– нацыянальная, прыстойная, ”кансерватыўная” і сапрыўды дэмакратычная частка Захаду сёньня моцна занятая ўласным замаганьнем зь… ліберастычна-дэгенератыўнымі зграямі, як на вуліцах сваіх гарадоў, так і ў парламентах сваіх краін. Сёньня гэтаму Захаду не да нас.

Такім чынам, можна канстатаваць, што на даны момант унутры і вакол Беларусі часткова склаліся, часткова былі адмыслова складзены ўсе ўмовы для таго, каб расейская імперыякратыя – гэты вялікі, страшны, злачынны монстар – паспрабавала нас захапіць.

Магчыма, набліжаюцца ня проста цяжкія, а трагічныя часы…

 

Вобраз.

У беларускае возера Масква закінула вуду з гачыкам. Апошні завецца “забярэм у вас вашу зямлю і дзяржаву”…

На гачык насаджаны смачны дрыглівы чарвячок. Завецца: “Лу-ка дастаў!”, “Лу-ка надакучыў!” і г.д.

У возеры плаваюць карасі-беларусы. Як вы думаеце, трапяць яны на расейскі гачык, спадобіўшыся такой прывабнай прынадай?!

Кожнаму беларусу самому вырашаць: ён разумнейшы за бязмозглага карася, ці такі самы…

 

Што рабіць 9.08.2020.

Сёньня ў нас многія пытаюцца: за каго галасаваць?

Адказваем: за этначыдчыка Лу-ку галасаваць – рука не падымецца. Галасаваць за Луку 2 – рука ўвогуле адсохне…

Выбару няма, таму і на ніякія “выбары” няма чаго ісьці… (наша прыватнае меркаваньне).

Ціханоўская закліча сваіх прыхільнікаў выхадзіць на плошчу, “каб абараніць свой выбар” (гэта не адбудзецца, калі да таго маскалі заб’юць Лу-ку).

Заклікаем, на плошчу да Ціханоўскай не выходзіць. Калі ж ня вытрымаеце, зрабіце дзьве рэчы. Першая, зьвярніце ўвагу, ці будуць на плошчы ўсе тры “слабыя жанчыны”. Калі іх ня будзе – гэта верная адзнака, што рыхтуецца правакацыя.  Другое, калі будуць людзі з нашай нацыянальнай сімволікай, заклічце іх гуртавацца разам. Так значна лягчэй абараніцца ад правакатараў, калі вас хаця б некалькі на аднаго зь іх, а не наадварот…

 

Што рабіць пасьля 9.08.2020.

Першае.

Ва ўсіх будучых падзеях ды абставінах, якімі б яны ні былі, трэба арыентавацца на галоўныя арыетыры для выбару вернага рашэньня, якімі ёсьць галоўныя каштоўнасьці нашага беларуска-літвінскага народу. Гэта і наша мова, і наша зямля, і наша культура, і наша гісторыя ды сімвалы, і, вядома ж… сам наш народ і  Наша Незалежная Дзяржава! У самых складаных, супярэчлівых умовах усё, што спрыяе іх захаваньню, умацаваньню і пашырэньню, падтрымліваем! Усё, што пярэчыць – адрынаем!

Другое.

Адным са станоўчых момантаў сёньняшняй сітуацыі зьяўляецца тое, што яна ўсё нарэшце прасьвятліла. Канчаткова стала бачным, хто ёсьць хто і колькі важыць (у нацыянальна-палітычнам сэнсе, вядома ж).

Таму пасьля заканчэньня цяперашняй эпапеі з “выбарамі” нарэшце можна будзе з чыстага ліста заняцца стварэньнем на нашай зямлі сапраўднай Беларускай  Нацыянальна-Патрыятычнай сілы.

Многія прынцыпы арганізацыі такой сілы даўно выкладзены на нашым сайце, іншыя будуць сфармуляваны пазьней.

Усяго лепшага, сябры!

 

= = =

 P.S.

Праз двое сутак пасьля выстаўленьня данага матэрыяла адбылося інтэрвю Марка Фейгіна з Раманам Цымбалюком (ноч з 05.08 на 06.08.2020; гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=ZzZgg9Snuu4).

Кожны можа сам пераканацца, наколькі блізкая пазіцыя менавіта нашай рэдакцыі што да актуальных падзей у Беларусі да меркаваньня чалавека, краіна якога ваюе з Расеяй (Цымбалюк), і чалавека, які ведае “Расею” знутры (Фейгін). І наколькі сьмешна і адначасна па-дзіцячаму наіўна выглядае пазіцыя “беларускай апазіцыі”, нават па словах абодвух удзельнікаў інтэрвю.

Абсалютна аналагічныя па сваім зьмесьце  меркаваньні (аналагічныя і нашым, і сп. Цымбалюка) ў адрас “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” (зь яе дзіцячай “наіўнасьцю”), а таксама ў адрас людзей, якія акружаюць Ціханоўскую (зь іх прарасейскай пазіцыяй), незалежна ад нас і ўсьлед за намі выказаў у сваім інтэрвю сп. Фейгіну таксама знакаміты расейскі аналітык Андрэй Піянткоўскі (https://www.youtube.com/watch?v=5vSSZCyoum8). Паслухайце ўважліва, думаем не пашкадуеце…

У калекцыю аўтарытэтных асоб, чыя пазіцыя аказалася блізкай да нашай, несумненна варта дадаць сп. Міхаіла Велера (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=51pzZzGTb2w).

Заклікаем паслухаць і яго аргументы. Асабліва тых,  хто працягвае вагацца што да сваіх паводзін 9.08.2020.

 

 

 

Акрамя таго, мы вырашылі скласьці сьпіс тых вядомых людзей ў Беларусі, чыя голасна агучаная пазіцыя адпавядае адзначанай (большасьць жа “беларускіх палітыкаў, якія ў іншыя часы бываюць вельмі гаваркімі, сёньня нібы мудрыя пескары, адмоўчваюцца…).

  1. Кіраўнік АК БПС-Самаабарона Сяргей Высоцкі.
  2. Сябры рэдакцыі “Беларусь – наша зямля!”.
  3. Кіраўнік задзіночаньня беларускіх палітычных уцекачоў у Нямеччыне Яўген Мурашка.
  4. Рэдактар сайта ІнформНапалм Дзяніс Івашын.
  5. Знакаміты ваўкавыскі прадпрыймальнік і грамадска-палітычны дзеяч Мікалай Аўтуховіч.

Як бачыцуе, наш сьпіс кароткі. Заклікаем тых, каму вядомы важныя асобы з такой жа пазіцыяй, паінфармаваць усіх нас праз каментары.

 

=

P.Р.S.

Нарэшце Лу-ка ўключыў Сеціва…

У якасьці альтэрнатыўнага прыклада ўсяму адзначанаму вышэй, прапануем азнаёміцца зь інтэрвю Франака Вячоркі ўсё таму ж Фейгіну, якое адбылося да 9.08.2020 (https://www.youtube.com/watch?v=NLJ0uuFKV18).

Асабліва прапануем зьвярнуць увагу на 5-хвілінную частку інтэрвю ў часавым інтэрвале (13:40-18:25). Там Фейгін кажа, што нават Лу-ка зразумеў, што яму сёньня ў выглядзе “аб’яднанага штаба апазіцыі” і арганізаваных ім пратэстаў – з прыцягненьнем грошаў, людзей, паліттэхнолагаў – супрацьстаіць Масква (мы таксама з усёй яснасьцю бачым – і пра гэта адкрыта пішам – як з усіх шчылін гэтага “штаба” проста тарчаць рогі, капыты ды хвасты чарцей Крамля).

На гэта Франак адказвае, што… ніякіх маскоўскіх сувязяў удзельнікаў “аб’яднанага штаба” з Масквой ён… НЕ знайшоў.  А таксама: што ў пратэстах “няма ніякай арганізацыі”, што ўсе гэтыя “новыя блогеры” ў Сеціве ніяк не зьвязаны з Масквой, што ўвогуле да пратэстаў Крэмль ня мае ніякага дачыненьня…

Запомнім гэтую альтэрнатыўную нашай пазіцыю з боку тыповага прадстаўніка, зноў жа, празаходняй ліберальнай апазіцыі (імперасты+ліберасты, аднак…).

 

51 каментарый

  1. Siarhiej кажа:

    Згодны з амаль усім напісаным, асабліва з заключнымі вывады. Што спрэчнае: Шушкевіч, Севярынец, Пазняк ды іншыя асобы, а таксама радыё “Свабода”, Белсат, Хартыя97, Наша Ніва ды іншыя з’яўляюцца ПРАБЕЛАРУСКІМІ і НЕ спрыяюць імпэрыі (хаця гэбілы і там шкодзяць). У гэтай турбулентнасці яны шукаюць вакно мажлівасці для Беларусі, кожны па-свойму. Каб перафарматаваць ці аб’яднаць Беларускія Нацыянальна-Патрыятычныя сілі (БНПС), каб гэта былі сілы, а не “слабасць”, трэба іх удзел. Агульная плынь людзей і рэсурсаў (грошай) можа ўтварыцца на ідэях еўрапейскіх стандартаў і нацыянальных інтарэсаў (без дэтальных вызначэнняў, спрэчкі па якіх трэба адкласці да лепшых часоў). Лу-ка і Крэмль выдаткоўваюць вялікія грошы на дасягненне сваіх мэтаў, а БНПС не маюць нават у сто разоў меньшых. Грошы трэба шукаць на “ліберальным захаде”, трошкі можа даць дробная і дробненькая “буржуазія”.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сярхей: “радыё “Свабода”, Белсат, Хартыя97, Наша Ніва ды іншыя з’яўляюцца ПРАБЕЛАРУСКІМІ…”

      Адказ: у такой за ступені прабеларускімі, як праукраінскімі зьяўляюцца ўсе украінскія алігахі, як адзін – не украінцы…

      = = =

      Але ў цэлым, хаця мы з вамі і ня згодныя, мы вам удзячыня, бо вы паднялі пытаньне, якое варта разгляду ў адмысловым артыкуле.

  2. Не, Пазняк увесь час быў у камандзе якая змагалася за незалежнасць. Быў толькі адзін артыкул, дзе ён добра казаў пра Ціханоўскага, потым трохі пра Ціханоўскую.Але цяжка было распазнаць спачатку увесь план Масквы.Білорусь вже не потрібна РФ як союзна держава, вона їх цікавить як федеральний округ, — Юрій Сиротюк
    https://www.youtube.com/watch?v=DxRzRGP5WIc&feature=share&fbclid=IwAR0yPVSDBO3C5mXkWf9nzo7VpHRX6iG1zcPazXvJ6695VWyBJq0lhM4jp8g

    • Рэдакцыя кажа:

      Чаму ж тады мы адразу распазналі план Масквы і ролю Ціханоўскага ў ім?

      • Яўген Мурашка кажа:

        Бо не купляемся на заклікі заезжых гастралёраў.
        І не спяшаемся казаць “будзь здаровы”, кожнаму, хто чыхне.

  3. США предупредили Путина. Украинский сценарий для Беларуси
    https://www.youtube.com/watch?v=xomiZaicbOc

  4. ад Квачкова:
    Беларусь. Последняя гастроль Вагнера. #ВладимирКвачков
    https://www.youtube.com/watch?v=0K395ySw3OI

  5. Яўген Мурашка кажа:

    Мы вядзем улік гэтых калабарантаў, але. На працягу амаль што 30 гадоў мы характэрызуем дзейнасьць як адмоўную і шкодную. Тым не менш, яны зноў і зноў усплываюць і уплываюць. Бо дасюль у іх зацікаўлены пэўныя палітычныя (эканамічныя) колы у свеце. і падтымліваюць іх на плаву.. Дададзім яшчэ беларускія “незалежныя” СМІ (без выключэньня) акрамя адукацыйнага сайта “Беларусь – наша зямля”, якія гэтаму спрыяюць. Таму, гэтае дзярмо будзе зноў на паверхні. Мне цікава, іншае, няўжо шэраговыя чальцы гэтых партый такія ж, ці іх увогуле няма, акрамя як прапісаны у агулных партыйных спісах. Тым не менш гэту погань патрэбна, нейкім чынам неўтралізаваць, бо гэта наш унутраны вораг.

    • Viktar кажа:

      Я бы не пагазіўся, спадару Мурашка з татальным засільлем калябарантаў. У рэдакцыях ё людзі, І людзі робяць матэрыялы зыходзячы са сваіх каштоўнасных прынцыпаў. Сярод іх ё патрыёты. Прынамсі магу з дакладнасьцю сказаць пра Беларускае Радыё Рацыя.

      • Яўген Мурашка кажа:

        “…І людзі робяць матэрыялы зыходзячы са сваіх каштоўнасных прынцыпаў…”
        Таму я і сьцьвярджаю, Што падзеі апошніх часоў, паднялі на паверхню усю гэту нечысьць і толькі умацавалі мой пункт гледжаньня, што такіх, менавіта 97%.. Але і іх можна падзяліць на 90% у грамадстве якіх ачмурылі і вядуць як статак і астатнія, гэта ужо не прыхаванныя ворагі. Гэта яны спрыяюць рэйдарскаму захопу Беларусі. Таму лягчэй назваць прозьвішчы тых, для каго незалежнасьць і нацыянальныя каштоўнасьці, вышэй асабістых амбіцый.

  6. валодзя хахлун кажа:

    Што далей
    Будзім разам ці паасобку?

    • Яўген Мурашка кажа:

      А канкрэтней?

      • валодзя хахлун кажа:

        забясьпечыць адзін аднаго жыльлём, сьвятлом-цяплом,
        адзеньнем, абуткам, вопраткай, ежай, вадой
        гэта ўмовы быцьця-жыцьця чалавека на Зямлі,
        што дае магчымасьць далейшых дзеяньняў-разьвіцьця

  7. валодзя хахлун кажа:

    я ёсьць, я магу, я гатовы

  8. Язэп кажа:

    Пагаджаюся з усім. Але стаўлю пад сумнеў меркаванні пра Севярынца ды іншых, а таксама СМІ.Вам пытанне. А што зрабілі вы за гэтыя 26 год, калі пра вас ніхто добра і не ведае? А ў ваш тэзіс, што пасля “выбараў”можна нарэшце пачаць гуртаваць Беларускія Нацыянальна-Патрыятычныя Сілы паверыць можа толькі наіўны. Ці перад намі новая ўлада адкрые такія магчымасці і будзе гэтаму спрыяць? З павагай Язэп.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Па нашых зьвестках (пакуль ня 100%-х) Севярынец хадзіў у штаб Ціханоўскага, прасіў, каб узялі…

      2) Язэп, вы на якім сьвеце жывяцё? На фукцыянаваньне “беларускіх апазіцыйных СМІ” ліберасты Захаду выдзяляюць мільёны даляраў. Мы ж “фінансуемся” напіісалі адкуль. Акрамя таго, такія людзі, як Высоцкі, Астроўскі, Мурашка ўнесены ў “чорныя сьпісы” гэтых “самых свабодных СМІ”.
      Таму ваша пытаньне пра тое, хто што зрабіў за 26 гадоў, павінна гучаць так: “што Я рэальнага зрабіў, каб дапамагчы майму народу, замест таго, каб 26 гадоў хадзіць за рознай ліберастычнай агентурай?!”

  9. Аўгіння кажа:

    Дзякуй за артыкул. Цудоўна раскрыты пляны Крамля і фігуры ўсіх кандыдатаў з іх “баявымі падругамі”.
    Але адкажыце калі ласка, як жа Зянон Пазьняк ” “засьвяціўся” сваёй дзейнасьцю, накіраванай на спрыяньне расейскім імперастам у дасягненьні іх злачынных мэт”? Ды яшчэ аказвазваеца корміцца ад ліберальных колаў захаду….
    Патрабую, каб вы прывялі доказы сваіх слоў альбо апублікавалі абвяржэнне і прынеслі выбачэнне.

  10. Павел Бич кажа:

    Грамадства аніяк не можа разабрацца з асобай З.Пазьняка, таму што не можа падняцца з асобнага ўзроўня тлумачэнняў ў палітыцы. на грамадскі. так як гэта адбываецца напрыклад на вайне. Ці улічваюць на вайне асабістыя якасці тых ці іншых асоб? Не. Шкадлівасць Пазьняка ў тым што ён проста адстаў ад жыцця. Напрыклад. ён ўсё яшчэ верыць ў сілу легітымнасці/нелігітымнасці. і гэта прымушае тых хто яму верыць увесь час камусьці скардзіцца і чакаць аднекуль дапамогі. А гэта не дзейнічае. Черчіль пасылаў сваіх матросаў гінуць ў халодных водаў Баренцова мора каб дапамагчы нелітымнагу рэжыму бальшэвікоў.

  11. Павел Бич кажа:

    Зноў Рэдакцыя робіць цяжёлым азнакамленне з каментарамі. Я запомніў што мой камент пад номерам 18 быў апошнім. адкрываю сайт – бачу што каментароў стала 21. Думаю што нехта нападае на меня. Цікаўлюся – . аказваецца што гэтыя тры новыя камента устаўлены некуды ў сярэдену. маўляў, па сэнсу дыскусіі.. Але я лянуюсь іх адшукваць і выходжу з сайта. І гэта постмодернізм. Нейкі постмодерніст напісаў нават кнігу ў якой ў перамежку даюцца цітаты аб любві дедушкі і бабушкі . з цітатамі пра мастацтва і з цітатамі па філасофіі. Галоўнае стварыць уражанне. А сэнс з’явіцца пазней.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Біч, вы, што, ужо ня здольныя ўбачыць клавішу “Адказаць” пад кожным каментаром?
      Проста на некаторыя каментары (не на вашы) людзі адказваюць…
      А бывае, што не адказваюць, хаця мы іх просім. Запірае…

  12. валянцин кажа:

    падтрымливаю пазицыю сп. Астроускага и рэдакцыи на усе 100. и нават апошнюю заувагу сп. Бича наконт сп.Пазьняка – у свой час большасьць Грамадоуцау выказала ФУ сп. Шушкевичу па гэтай жа прычыне и сёняшни дзень ( “фигура” Чэрачэня и шчыльны кантакт з Циханоуским) паказваюць цяперашнюю палитычную ролю Шушкевича не стольки никчэмнай, а нават шкоднай … а у цэлым ситуацыя ” выбары без выбару”, у якой Крэмль хоча выкарыстаць нават нацыянальна сьвядомую моладзь, выдатна выдатна ускалыхнула ГРАМАДЗТВА и паставила яго не тольки перад ФАКТАМ татальнай хлусьни и парушэння законнасьци, але и перад фактам НАЦЫЯНАЛЬНАГА як РЭАЛЬНАЙ СИЛЫ. Лукашэнка павинен сыйсьци як Ельцын – па здароую, бо ён ужо “палитычны труп” яки не выкарыстау НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СИЛЫ и тольки адарвау уладную вертыкаль ад народа … А яго пераемник, кали зможа выкарыстаць нацыянальны фактар ( вяртанне Канстытуцыи 94 без усялякага рэферэндуру)- будзе першым прэтэндэнтам па ролю ПЕРШАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА прэзидэнта з усими поунамоцтвами сыходзячага …

  13. мінак кажа:

    Артыкул рэдакцыі вельмі грунтоўны і інфармацыйны. Дзякуй за яго.
    Таксама хачу зьвярнуць увагу на два моманты: у прошлым 2019 годзе, здаецца ў жніўні, Лукашэнку некалькі разоў запрашалі ў Сочы і там доўга ўгаварвалі ўвасьці ў склад РФ. Ён адмовіўся! Гэта з яго боку станоўчы крок для нашай дзяржавы. ( Я ўяўляю які быў шалёны ціск на яго!)
    Другі момант: рэдакцыя агучыла, што АГ можа быць знішчаны расейскімі спецслужбамі ці па іхняму заказу! Гэтакі крок ці нават жаданне павінна разглядацца як варожая агрэсія да дзяржавы Беларусь і фактычна аб’яўленне вайны! Ніякіх ідыёлагем аб тым што прэзідэнт АГ кепскі, нелігітымны… не павіны нашым народам і грамадствам разглядацца. Гэткае дзеяння (забойства) ёсьць аб’яўленне вайны нашай краіне!
    Трэцяе: склалася сытуацыя, калі інтарэсы АГ і інтарэсы нацыяналаў–патрыётаў сталі аднолькавыя! І адзін бок і другі бок зацікаўленые ў захаванні незалежнай і суверэнай дзяржавы Беларусь. Вось на гэтым падмурку агульнай зацікаўленасьці нам і трэба выбудовываць нашу дзяржаўную дзейнасьць далей!

    • Siarhiej кажа:

      “інтарэсы АГ і інтарэсы нацыяналаў–патрыётаў сталі аднолькавыя!” НЕ згодны. Інтарэсы 3% былі стаць маскоўскім царом, калі гэта стала немагчымым яго інтарэсы застацца паханом у Беларусі, а калі ўзнікне фізічная пагроза, дык ён уцячэ ў якія-небудзь эміраты і пляваць яму на беларусаў, галоўнае захаваць бабло, маёмасць, …

  14. Павел Бич кажа:

    А мне цяпер цікава што адкажуць сталыя чытачы гэтага сайта на апошній мой камент.
    Некалькі месяцаў таму я пачаў пісаць аб тым што прапануе З.Пазьняк, потым захапіўся Плошчай як адзіным сродкам ціску на уладу. потым -байкотам (што ён не атрымаецца). І вось цяпер прапанова Пазьняка. Захапляльна – 9 і 10-га не выходзіць з хат на вуліцы і працу, і ведаць што АМАп разам з пералічанымі Зянонам сіламі бегае з аўтаматамі па пустых вуліцах. а шаферня паріцца ў кабінах аўтазакаў. Па-сутнасці, гэта страйк. Гэта быў бы. здаецца, наш шлях – народу і краіны знаходзячыхся ў каланіяльным станеі у якога мала сіл. Але для гэтага патрэны адзінства і салідарнасць, якіх у нас няма. Ну і галоўнае – няма ў народзе разумення таго што і хто нас трымае нас ў халопскім стане; народу пад назвай “белые рускіе” а гэта т.з. беларусісты, ў тым ліку і сам пан Пазьняк. Трэба меняць свядомасць людзей з прарускай/беларускай на праэўрапейскую/літвінскую. Мы літвіны-беларусы пішам аб гэтым гадоў дзесяць запар, але незалежныя СМІ нас блакуюць. Пагружаемся ў рабства, ўсё глыбей і глыбей. Відаць 9-10-га будзе ізбіеніе младенцаў. Хто вінаваты? мяркую, тыя хто давеў наш народ да такога быдлячага стану. Гэта беларусісты, выконваючыя загад Кацярыны – прывязка праз назву “беларусы” на века к Расеі.

  15. мінак кажа:

    Сёння ўжо не магу грунтоўна аналізаваць сучасны стан падзей па шэрагу прычын, у першую чаргу з-за адсутнасьці сіл. Але я ўзяў кніжку ”Брыгадны генерал” пісьменніка Кастуся Траўня і перачытаў ягоны ”Імперскі сіндром”, дзе сёнішнія падзеі прааналізаваны мастацкімі сродкамі яшчэ ў 2011 годзе, і з зьдзіўленнем адзначыў моцнае падабенства з сучаснымі падзеямі. Можна пачытаць у камунікаце, калі хто не чытаў. Нажаль зараз гэта адзінае, што я магу прапанаваць ад сябе нашаму беларускаму грамадству.

    Наша новае пасіанарнае супольнасьць несьвядома рынулася рабіць перамены і можа як тыя авечкі трапіць у расейскае стойла. Каб рабіць перамены, трэба самага сябе моцна рыхтаваць для гэтых перамен, а не бегчы за мяжу ў чужыя краіны. Ні Кастусь Каліноўскі, ні Ігнат Грынявіцкі гэтак не рабілі, яны маючы ўніверсітэцкую адукацыю паклалі свае жыцці дзеля свайго народа.

  16. Siarhiej кажа:

    Пры ваенных сутыкненнях перавагу дае якасць зброі і падрыхтоўка ваяроў, а колькасць ваяроў меньш істотная. Пры палітычных сутыкненнях роль зброі выконываюць грошы. Ні Абнулёны, ні 3%-ны на прапаганду і сілавікоў грошай не шкадуюць. Посьпех (адносны) каманды Ціх, Баб, Цеп вызначаны дастатковай наяўнасцю грошай. Зянона ды іншых змагароў не варта папракаць што мала зрабілі, можна толькі папракаць што не знайшлі патрэбных грошай. Пакуль БНПС не знойдуць грошы, посьпеху не дачакаемся.

  17. Siarhiej кажа:

    Ва умовах сёняшняй турбулентнасці, я не ведаю адказа на пытанне: пагроза аншлюсу будзе бОльшая пры “перамогі” 3% ці пры перамогі Ціх? Рэдакцыя ўпэўнена, што пры перамогі Ціх. Але пры перамогі Ціх палітвязні будуць вызваленыя, многа патрыётаў вернецца ў Беларусь, рэпрэсіі не будуць жорсткія ці спыняцца, верагодна спынецца этнацыд, частка вертыкалі перойдзе на нацыянальныя пазіцыі, таму што ім ёсць што губляць, …

    • ВАЛЯНЦИН кажа:

      задауся пытаннем пра бацькоу Святланы ( Циханоускай па мужу) – падазрона глуха у инэце рускамоуным … хто ведае яе дзявочую фэмили ?! и хто яны на прафесии ? што кажуць пра дачку ?!

  18. Яўген кажа:

    чуў спадара Астроўскага па “рацыі”, парадаваўся: вось, далі выказацца. Калі сядзець як мышы, пазіцыя Лу (асобы псіхапатычнай, не схільнай ператвараць Беларусь у рай на зямлі, якой яна была б без такіх як ён) не паслабне. Дастаткова нечаканы дэмарш тройцы наклаўся на час яго грунтоўнай слабасьці і большай часткай таму мае відавочны (бамбастычны) посьпех. Грэх тут не паўтарыць досьвед польскай Салідарнасьці 1980-х гадоў. Менавіта ПРАКТЫЧНЫ яго бок. Беларусь засела ў сацыяльнай багне як воз. Без рыўка яго не выцягнуць. Але сілы трэба планава раскласьці на стратэгічны, доўгі час. І галоўнае іх зьбіраць, не расплёўвацца налева-направа. Таму асабіста мне бракуе ў пазіцыі, акрэсьленай у тэкстах сайту, акурат пазітыву.

  19. мінак кажа:

    ” Беларусь засела ў сацыяльнай багне як воз. Без рыўка яго не выцягнуць…Таму асабіста мне бракуе ў пазіцыі, акрэсьленай у тэкстах сайту, акурат пазітыву.”
    Пазітыў можна стварыць віртуальнай мрояй (што сёння і робяць Ціх… і сотоварышы), рэальны пазітыў можна зрабіць вельмі напружанай працай усіх бакоў, Згодай усіх бакоў, аб’яднаннем грамадства вакол Нацыянальнай Ідэі ( у першую чаргу — уласная гісторыя, і свая тутэйшая мова…), напрацоўка эканамічнай Праграммы з улікам інтарэсаў бакоў і нацыянальнай еднасьці.
    Пазітыў трэба спачатку ствараць ва ўласнай галаве праз любой і павагу да Айчыны!

  20. Яўген кажа:

    пу прызнаў лу. Такім чынам, групка Вагнер ня ехала з уласнай дамоўленасьці Прыгожына і лу бяз ведама пу. Тады маем другую серыю медзьвяпутаў-2, ёсць такая напарстачная гульня. Дзея адбываецца гэтым разам па-за межамі Расеі. Міжнародны, так сказаўшы, маштаб. Глабальная на..балаўка. Ага. Ну ды сілавікам так званым усё больш надакучвае напружваць сілавы орган ня ў той бок. Асабліва гідка, што на сваіх людзей, цёплых, жывых. Уцечкі пайшлі. Карабель сьвішча дзюрамі, пагружаецца. Хто сумленны, выкладвае праўду, хто басяк, бяжыць.

  21. Siarhiej кажа:

    калі не адкрываюцца сайты, бо 3% загадаў блакаваць кажуць з дапамогай кітайскага VPI, дык усталюйце праграму psiphon3.

  22. Siarhiej кажа:

    Раю прачытаць, Скобаў пра бягучы момант: https://graniru.org/opinion/skobov/m.279683.html

  23. Павел Бич кажа:

    Дзякуй Сяргей за сноску Скобава. Яна падтвярдзіла тое аб чым я увесь час кажу. А менавіта – мы так моцна русіфікаваны што сталі форпостам Рускага Свету які змагаецца з Заходнім Светам. Інакш кажучы, мы сталі калоніяй Расеі ў яе новай форме. Лукашысты і усе хто за яго рэжым гэта такім чынам калабаранты. Іх большасць і у іх сіла. Народ ужо стіхійна абураецца на свае беспраўье.але эліта і апазіцыя з 1996 г.топчецца на адным месцы. пералівае з пустога ў парожняе. Дабром гэта не скончыцца. Трыба павялічываць колькасць праэўрапейскі арыентаванага насельніцтва. Беларусшчына па сваёй канатацыі на гэта не здатная.Наадварот яна замацоўвае нас ў Рускім Свеце. нашая прапанова як выцягнуць людзей згэтага свету. думаю табе і усім чытачам сайта вядомая. Цяперашняя колькасць праэўрапейскага элемента у нас %20, а павінна быць ў 2-3 разы вышыйшая. Гэта якшто улічваць яго па нашым суседзям – палякам. балтам. украінцам і рускім. Вось тады на вуліцы будзе выходзіць ў 2-3 разы болей людзей і тады можна будзе перамагаць. Вельмі спадзеюся што пасля апошніх падзей прыхільнакаў тэорыі Змовы – якія акапаліся на гэтым сайце – зменьшыцца..

  24. Павел Бич кажа:

    Хоць Мінак піша пад рознымі Нікамі. узнаю яго. па яго вечнай парадзе пачытаць яго творы. Для чаго мне яго перачытываць якшто я і так ведаю, аб чым ты пішашь. Так рабі наступный крок сп. Мінак – . адкажы што і хто перашкаджае нам развіваць сваю культуры і пр. Няўжо зноў – Масква, ЗША , лдібералы, масоны і г.д.?

  25. Siarhiej кажа:

    Карнікі 3%-га раскрылі вочы многім грамадзянам на стан нашай краіны і за каго іх лічыць дыктатар. Спрабую знайсці пазітыў у маразме.

  26. мінак кажа:

    Павел! А мне надакучыла, што вы мяне не паважаеце!
    АГ напачатку сваёй дзейнасьці зрабіў стаўку на Расею і расейскую дыяспару ў Беларусі. Займаўся прамысловасцю, сельскай гаспадаркай…, русіфікацыяй і не займаўся нацыянальнай ідэяй, беларусізацыяй, стварэнем беларускай грамадскай супольнасьці. Сёння вырасла пакаленне 25-35 гадовых людзей, якія не ведаюць гісторыі ВКЛ, не ведаюць мовы. Яны былі на Захадзе і ўжо выхаваліся як спажыцўцы. Уладная эліта ў вялікай ступені паходжаннем з Расеі і сёння атрымала загад: валіць Лукашэнку! Прарасейская дыяспара зараз нейдзе сабатыруе пастановы АГ, нейдзе знарок перабольшавае, выконвае дагматычна. СМІ, асабліва тэлебачанне ў руках рускай дыяспары. Адукацыя цалкам ў руках ”братоў”, таму ў АГ няма апоры.
    Сёння на Куйбышава ішла па ходніках калона 200-300 маладых жанчын і дзяўчат з кветкамі ў руках з лёзугнамі за чэсныя- і справядівые выбары. Я зацясаўся ў іхняю калону і ўсё пытаўся: — Чаго вы хочаце? Ваша праграма? Патлумачце?
    У асноўным са мной абыходзіліся ветліва, але адна кабета 55 год на выгляд на прыпынку Кульман заявіла мне з ненавісцю: — Пайшлі вы з сваёй мова! Надаелі калхознікі з сваім конюхам!
    Другі, што кіраваў дэманстацыяй узлезшы на высокі ганк у рост чалавека, на мае пытанні рашуча зацвердзіў:
    — Ты дзед атрымліваеш добрую пенсію ( я быў прыстойна апрануты), а я цябе, дзед, кармлю плоцячы налогі. Я цябе кармлю!
    Учуўшы гэты зняважлівые словы, я вельмі абурыўся і сваю чаргу зазначыў, што я карміў яго, калі ён хадзіў у дзіцячы садок, потым у школу, потым вучыўся ў інстытуце… Урэшце, гэты вядучы–куклавод абмацярыў мяне і закрычаў:
    — Гэта правакатар! Не слухайце правакатара.
    Мяне абаранілі трое мінакоў, што ішлі па ходніку, далі адпор куклаводу. І потым мы пайшлі за калонай, але дагнаць я калону не здоляў, мае мотарэсурсы былі на нулі. Я пагаварыў з мінакамі, што мяне абаранілі, потым каля гастранома ”Рыга” доўга размаўляў з юнакамі і канчаткова пераканаўся, што АГ моладзь страціў. Яны ветлівые і памяркоўные і прыстойные, але не валодаюць самапавагай да краіны, да дзяржавы, іхнія глузды запоўненые рэфлексамі спажывання.
    Між тым супраць нашай дзяржавы выступілі палітыкі прафесіяналы з добра распрацаванымі методыкамі разбурэння дзяржаў і паглынанне гэтых дзяржаў.
    ”–Фактычна мы едзем на вайну! Яны рэйдэры, зондэркаманда для выканання бруднай работы, каб замачыць , апусціць, згвалтаваць, разбэсціць, справакаваць, запалохаць. У ”краіне непуганых дуракоў” засталося шмат ілюзій. Каб паставіць іх грамадства на рэальны грунт патрэбныя рэйдэры”. ”Імперскі сіндром.” 2011 год.

    • Рэдакцыя кажа:

      Сп. Мінак, дзякуй за выдатную інфармацыю.

    • Siarhiej кажа:

      “Сёння на Куйбышава ішла па ходніках калона 200-300 маладых жанчын і дзяўчат з кветкамі ў руках з лёзугнамі за чэсныя- і справядівые выбары. Я зацясаўся ў іхняю калону і ўсё пытаўся: — Чаго вы хочаце? Ваша праграма? Патлумачце?”
      А хіба лёзунг за ЧЭСНЫЯ І СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ не тлумачэнне?

  27. Павел Бич кажа:

    Сяргей. пачытай Рамана Бессмертнага. Вось. мне здаецца светлая галава.

  28. Павел Бич кажа:

    Шаноўны Мінак. ну што ты як мальчык ці пьяны рабацяга – ты меня не паважаешь – напісаў ты. Гэта у табе раздутае Эго. Дзякуй за змястоўны камент. Ён яшчэ раз падтвердзіў што молодзь не паважае ані краіну. ані мову..ані анічога нацыянальнага Але нацыянальнае у нас падаецца ў форме беларусшчыны. і яе сапраўды паважаць не магчыма.таму я літвініст. А ты здаецца так і не стаў ім?. Якшто пры такой свядомасці у нас нешта атрымаецца акрамя як быць альбо калоніяй РФ, альбо жорсткай дыктатурай. прызнаюся публічна на гэтым сайце што я памыляўся са сваёй Вялікалітвой. Толькі баюся. што -як пішуць постмодерністы – гістарычныя падзеі не маюць характару результату. Гэта значыць што яны анікому. анічога не даказваюць. Нешта адбываецца ці асабістай. ці калектыўнай падсвядомасці і да таго ж на Тым Свеце палітыцы няма там гэтыя зямныя зацікаўленнасці прападаюць.. паддсвядомасці гэта ужо Тонкі Свет где капаюцца містыкі Меня таксама усё жыццё не паважаюць. але я зміріўся. Ты ў сваёй кнізе зрабіў акцент на этнічных рускіх якія у нас тут акапаліся. Але нацыянальнасць асобы гэта не грамадскі ўзровень Ісціна заўжды канкрэтная – даўно казалі філосафы А постмодерністы прызналіся што між асабістым і грамадскім прорва…

  29. Павел Бич кажа:

    Баюся што без грамадзянскай вайны нам не абыйсціся. хоць з Лукашенкам. хоць без яго. Спачатку нацыянальна-вызвольнае паўстанне, потым перамога і здабыча незалежнасці. потым грамадзянская вайна з вынікам ухода нас дамоў у Эўропу. Алексеевіч не дазрела да разумення таксічнасці для нас Рускага Свету. Для пісьменніцы гэта недаравальна. Яна па сваім перакананням тыповая русінка. а мы і я літвіны. Зменьшыць напругу між імі можна прыняўшы назву Вэкаэлія. Хай дурні гадаюць ці претендуем мы нейкія землі іншых народаў. ці нешта яшчэ. Гэта змена парадыгмы (дыскурса) – уход ад скандальных тэм палітыцы і культуры.

  30. Siarhiej кажа:

    1. Ня трэба тлумачыць натуральнае памкненне людзей да Свабоды толькі нейкімі змовамі.
    2. Калі сапраўды адбудуцца чэсныя і справядлівыя выбары, дык, я ўпэўнены, БНПС будуць прадстаўлены ў парламенце і ўраде.

  31. Павел Бич кажа:

    А што робіць партыя Высоцкага? Здаецца у яго былі нейкія сувязі з вайскоўцамі. Цяпер яны б вельмі прыгадзіліся..Разумею што пытанне глупае, але прыхільнікі тэорыі Змовы павінны успомніць што яны пісалі ў інтэрнете апошнія месяцы.

  32. Павел Бич кажа:

    Тое што Мінак і Сяргей паведамілі нам пра “ідэалогію” пратэстоўцаў з пазіцый сац.дэмакратыі і лібералізму выглядае як адсутнасць усялякай ідэалогіі і нагадвае бунт парыжскіх студэнтаў у 1968 г. Гэта быў бунт раді (дзеля?) бунта.супраць шальшу які ахапіў эўрапейскі Свет пасля панавання экзістэнцыялістаў. Яны спрачаліся з пазітывістамі і структуралістамі. Супраць першых яны пісалі “будьце реалістамі патрабуйце намагчымага”. а супраць другіх – “структуры не выходзяць на вуліцы”. І вось падобнае на тое што нешта падобнае дакацылася і да нас. Молодзь выступіла толькі супраць хлусні выбарчых камісій. Нам старшаму пакаленню гэта цяжка зразумець.мы чакаем ад іх Праграмм запісанных на паперах. Так рабіла старая апазіцыя. Але пратэстоўцы адрынулі старую апазіцыю і таму дагэтуль яна старая апазіцыя маўчыць.

  33. Siarhiej кажа:

    Шукаю ў мінулым з чым параўнаць “бягучы момант”. Нешта трошкі падобнае адбывалася ў 1991 г. Наперадзе могуць быць наступныя варыянты для РБ: а) ціпа фінскага, б) ціпа ЛНР-ДНР-Чачня, в) ціпа сірыйскага. БНПС мусяць працаваць на варыянт А. Варыянт В нават Абнулённаму невыгадны. Варыянт Б таксама вельмі кепскі, фактычна мы ў ім знаходзімся.
    Газпрому і розным деріпаскам Абнулёны нахрен не патрэбны – яны губляюць міл’ярды. Як ні дзіўна, варыянт А мог бы задаволіць газпромаўскіх і гэтым БНПС маглі бы скарыстацца.

  34. мінак кажа:

    Трэба падняцца над падзеямі і зірнуць з вышыні. Зразумела, што з 1991 года натуральна існаванне жорсткага аўтарытарнага рэжыма, каб выбудаваць уласную дзяржаву і захваць эканоміку. Ужо ў 2010 годзе, у крайнім выпадку з 2015 года трэба было мяняць курс на мягкую дэмакратызацыю, самкіраванне, беларусізацыю і падрыхтоўку сваёй патрыятычнай уладнай эліты.
    Зразумела, што пасаду прэзідэнта можа ў цяперашніх умовах займаць моцны, прафесійны, валявы, і адукаваны прэтэндэнт з багатым кіруючым досьведам на ўзроўні прэм’ера, губернатара, міністра. Хатнія гаспадыні, палітолагі, журналісты, бізнесмены і гэтак далей — профнепрыгодныя для адказнай дзяржаўнай працы.
    Баюся, што агенты ўплыва, зялёныя чалавечкі і пятая калона разам з ”братамі” ізной правядуць аншлюс, электарат хутка забудзецца, як нядаўна мы былі незалежнымі і наша гісторыя ізноў будзе бруіць у плыні расейскага рэчышча. Да тагож расейская дыяспара займае адказные пасады і выконвае ролю пятай калоны.
    Калі АГ яны скінуць: то яны скінуць тутэйшага нашага чалавека, а паставяць іхняга, свайго…

  35. Павел Бич кажа:

    Я ужо мала што разумею. Ніколі не думай што гіперреальнасць – аб якой філосафы загаварылі гадоў трыццать таму – будзе такая агідная. Напрыклад, . каму верыць – тым што кажуць што загінулі тры чалавека, або тым хто кажуць што загінула 34. Як зразумець паводзіны уладаў. што яны адных выпускаюць на волю..а іншых рыхтуюцца судзіць. Не хапае месцаў для утрымання?. Ну гэта хлусня. Ёсць шмат пустых памяшканняў з кратамі на вокнах где можна утрымліваць затрыманых.. Давай сп.Астроўскі свае тлумачэнне. Мінак настроены больш пісемістычна чым нават я.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы