nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У ХАСІДАЎ ЁСЬЦЬ… “БЕЛАРУСКАЕ” МЗС, А Ў БЕЛАРУСАЎ – НЯМА НІЧОГА

30 верасня, 2020 | 4 каментарыя

Вольга Лойка (узята адсюльhttps://news.tut.by/economics/700836.html ; надрукавана 17 верасьня 2020 г.)

«Гэта абсалютна не па-людску», абураецца МЗС Беларусі. «Паважаць фундаментальныя правы чалавека», «агульнапрызнаныя дэмакратычныя нормы» патрабуе яно [у перыяд рэпрэсій супраць мірных грамадзян Беларусі. – рэд.]. Урэшце, «прытрымлівацца прынцыпаў гуманізму» (https://news.tut.by/society/700746.html). І наогул «спусьціцца на зямлю i проста пачаць дыялог з гэтымі людзьмі, яны не патрабуюць нічога звышнатуральнага, толькі павагі да сваіх базавых правоў». Калі вы пасьпелі падумаць, што кіберпартызаны, удзельніцы жаночых маршаў або яшчэ якія варожыя сілы захапілі беларускае МЗС, выдыхайце. Усё проста: зьявіўся зручны прадмет для “праведнага абурэньня”.

 

Настолькі бурлівае абурэньне нашага самага дыпламатычнага ведамства выклікалі зусім не масавыя затрыманьні ўжо больш за месяц пратэстуючых беларусаў. Стаміўшыся адбівацца ад “зламыснага Захаду” і ўхваляць мацнеючыя сувязі з нашым усходнім сіблінгам, МЗС вырашыў выратаваць хасідаў. Апошнім, у цэлым, нічога не пагражае, што робіць аперацыю па выратаваньні прыемнай і жаданай…

Гісторыю пра тое, як больш за тысячу паломнікаў затрымаліся на нейтральнай паласе, TUT.BY асьвятляе падрабязна (https://news.tut.by/society/700717.html). Хасіды не ратуюцца ад прыгнёту, ня едуць працаваць, лячыцца або ўзьядноўвацца зь сям’ёй, ва ўкраінскую Умань ім трэба, каб адсьвяткаваць юдэйскі Новы год. Месца намоленае. Але мэр Умані папярэдзіў: прыезд хасідаў у гэтым годзе ў традыцыйным фармаце немагчымы з-за каронавіруса. І 28 жніўня Украіна закрыла мяжу. Але побач ёсьць “гасьцінная Беларусь” – і паломнікі накіраваліся да сьвятыні транзітам празь яе. Нашы памежнікі іх выпусьцілі, а ўкраінскія – не ўпусцілі.

Так яны сядзелі на нейтральнай паласе, перашкаджалі ўжо парадкам выведзеным зь сябе дальнабойнікам. Здавацца не зьбіраліся.

 

Першым ратаваць паломнікаў узяўся прэзідэнт Беларусі [так у тэксьце. – рэд.], які вуснамі прэс-сакратара даручыў ураду «аператыўна зьвязацца з урадам Украіны і дамовіцца аб прадастаўленьні зялёнага калідора для хасідаў». Беларусь нават гатовая была арганізаваць дастаўку “тых, хто пакутуе”, да “ўкраінскіх” сьвятыняў і назад. «Пры гэтым, безумоўна, працэс будзе арганізаваны максімальна бясьпечна, у тым ліку і для таго, каб на сітуацыю з захворваньнем COVID-19 гэта ніяк не паўплывала», – запэўніла Наталля Эйсмант.

Украіна рабіць паслабленьні адмовілася. Пытаньні будучага паломніцтва актыўна абмяркоўваліся яшчэ ў жніўні, калі кіраўнік Цэнтра па барацьбе з каронавіруснай пандэміяй Ізраіля зьвяртаўся да Уладзіміра Зяленскага з просьбай забараніць у гэтым годзе традыцыйнае паломніцтва на сьвяткаваньне габрэйскага Новага года з-за рызыкі ўспышкі каронавіруса: «Такі сход у гэты неспакойны час, як чакаецца, прывядзе да масавага інфікаваньня турыстаў і мясцовых украінцаў, што стане вялікім цяжарам для мясцовых медыцынскіх устаноў, а яшчэ тысячы людзей вернуцца ў Ізраіль і будуць далей распаўсюджваць вірус. Заклікаю вас ўвесьці ў гэтым годзе забарону на гэтыя сьвяткавантні як элемент спробаў усёй сусьветнай супольнасьці спыніць гэтую жахлівую пандэмію».

Чыноўнік прызнае, што ўладам Ізраіля не ўдалося істотна зьнізіць колькасьць новых заражэньняў каронавірусам, а сярод ультрарэлігійных габрэяў, да якіх належаць хасіды, паказчыкі захворваньня адныя з самых высокіх. Пра гэта сусьветныя СМІ пісалі яшчэ ў сакавіку (ультраартадоксы складаюць толькі 12% насельніцтва Ізраіля, пры гэтым ад 40 да 60% заражаных на каронавірус па краіне – гэта хасіды. Ніякіх масак і сацыяльнага дыстанцыяваньня, мяркуючы па фота з мяжы, яны сапраўды не прызнаюць.

Прабачце, мы не можам іх пакінуць на волю лёсу каля закрытай украінцамі мяжы, – абураецца МЗС Беларусі. – Для дапамогі вернікам задзейнічаюцца ўсе сілы, у тым ліку па лiнii Дзяржаўнага Памежнага Камітэту, МУС ды іншых уцягнутых арганізацый. Калі ўкраінскі бок ня зможа адкрыць мяжу, то мы будзем гатовыя аказваць садзеяньне ў выездзе паломнікаў зь Беларусі. Зробім усё, што ў нашых сілах, каб максімальна дапамагчы людзям, – заявіў прадстаўнік МЗС.

Ня тое, каб нехта быў супраць «дапамагчы людзям». Тым больш – вернікам. Але нельга ж так выбарча. Відаць, ідэя не ўпускаць у краіну замежных грамадзян, якія ідуць транзітам у закрытую на ўезд Украіну, гасьціннай “Беларусі” ў галаву не прыходзіць. Затое не ўпусьціць у краіну ўласнага грамадзяніна Тадэвуша Кандрусевіча – лёгка. Усё тлумачылася як прыгожа: яго пашпарт (дзякуй, што не яго самога) прызналі несапраўдным.

Ва ўсе супадзеньні гэтай фантастычнай гісторыі можна было б нават паверыць, калі б Аляксандр Лукашэнка першым не пракаментаваў, удакладніўшы, маўляў, «калі ты яшчэ і ў палітыку ўлез, і пацягнуў за сабой вернікаў, каталікоў…». Увогуле, прывітаньне папе рымскаму, а мы пайшлі… ратаваць хасідаў.

Такім чынам, у хасідаў ёсьць МЗС, ў АМАПу – Караеў, у Лукашэнкі – чароўны званок Пуціну. А хто будзе ратаваць звычайнага беларуса? – цалкам незразумела…

Апеляваць да права няма ніякай магчымасьці: адвакаты самі апынуліся на нарах, суддзі вераць толькі людзям без асоб і прозвішчаў. Скардзіцца ў СМІ – выходзіць рэзанансна, але малаэфектыўна і нават рызыкоўна: лёгка апынуцца на нарах разам з журналістамі тых самых СМІ. Цемра? Зусім.

Беларусы наогул сталі менш скардзіцца. Запрацавалі іншыя механізмы: самаарганізацыя, узаемадапамога, асабістая адказнасьць за парадак вакол і за вынік працэсаў, пра якія звыкла зьвярталіся да дзяржавы (самы яркі прыклад – сярэдняя адукацыя). Расьце давер да медыкаў, суседзяў, прыватнага і сумленнага бізнэсу.

Улады, падзяліўшы беларусаў на «сваіх» і «малалікіх адшчапенцаў», праблемы і скаргі апошніх дэманстратыўна ігнаруюць, працягваючы рэпрэсіі ды застрашваньне праз штрафы, суткі, крымінальныя справы, пагрозы СНПа, ігнараваньне заяў аб злачынствах. Маштабы такія, што хутка “беларус падазраваны” стане самым распаўсюджаным у краіне відам.

Каб упарадкаваць працэс расправы, можна скарыстацца шкоднай парадай: ня варта абмяжоўвацца перарэгістрацыяй партый (https://news.tut.by/economics/700740.html). Можна падняць градус абсурду і задумаць перарэгістрацыю ўсіх беларусаў. Апазіцыйных, недастаткова лаяльных або проста сумніўных – у рэзервацыі.

Праўда, варта не забыць, што на волі павінна застацца ня менш за 80 адсоткаў. А то перад ЦВК нязручна атрымаецца…

(канец артыкула)

=

Ад рэдакцыі:

Хто не ўсьвядоміў ва ўсім аб’ёме горкую іронію факта, сьмела паданага Вольгай Лойка, можа яшчэ раз перачытаць, напрыклад, гэты наш матэрыял – https://nashaziamlia.org/2020/09/15/9971/. Для дадатковага фону. Затым задацца пытаньнем: чаму чальцы габрэйскай секты хасідаў вырашылі прарывацца ва Украіну менавіта празь беларускую мяжу? Ёсьць жа яшчэ межы з Расеяй, Польшчай, Славакіяй, Вугоршчынай, Малдовай, Румыніяй… Затым пачытаць пра хасідаў, паглядзець відэа пра іх (прычым, ня толькі прапагандысцкія  – напрыклад, такія https://www.youtube.com/watch?v=dHVYqQSR4u0 – а хаця б больш-менш праўдзівыя – https://www.youtube.com/watch?v=D7VOewRR5Lk ). Задацца пытаньнем: хто ім дае грошы на 10-15 дзяцей у сям’і? Ці: куды падзеліся зь Ютуба за апошнія пару гадоў больш за 90% праўдзівых відэа пра хасідаў?

І пасьля гэтага яшчэ раз паспрабаваць адказаць сабе на пытаньне: наколькі  беларускай ёсьць цяперашняя “беларуская ўлада” ў РБ?  Ці рускай – у Расеі?…

 

 

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    маразм і крывадушша даўно з’яўляюцца “маральнай” асновай банды 3%.

  2. ВАЛЯНЦИН кажа:

    у хасидау ёсьць “у кишэни” не тольки беларускае (?) МЗС але и псеудабеларуски прэзидэнт !

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы