nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Час імперыяў і “закону джунгляў” прайшоў

15 красавіка, 2007 | Няма каментараў

В.Палішчук старшыня сакратарыяту Аб’яднаньня Украінскага Нацыянальнага Руху, г.Масква, лістапад 2002 г.

У апошнія гады гэтае слова заняло бадай што цэнтральнае месца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі [маецца на ўвазе слова “тэрарызм”. – Рэд.]. Аднак, зьява, якую яно пазначае, тлумачыцца некалькі аднабакова, няпоўна, па сутнасьці скажаецца самы зьмест зьявы. Пад тэрарызмам разумеюць толькі наступства, адказ на першапачатковы гвалт, які старанна замоўчваецца. Адсюль і нізкая выніковасьць мераў па збаўленьні цывілізацыі ад гэтай хваробы.

Сапраўды, “тэрарызм”, як вядома – гэта ўсялякі гвалт, гвалтоўныя дзеяньні [абавязковым элементам якога зьяўляецца наўмыснае нагнятаньне страху на большую ці меншую частку грамадства. – Рэд.] аднаго індывідума, народа, нацыі, грамадства, дзяржавы супраць іншага з мэтай атрыманьня якіх-небудзь дывідэнтаў – матэрыяльных, палітычных, сацыяльных, духоўных і г.д. Зыходзячы з гэтага, мае месца тэрарызм бытавы, а то і проста бандыцкі, абумоўлены біялагічнай агрэсіўнасьцю, заганамі духоўнага выхаваньня асобных прадстаўнікоў людскага грамадства, сацыяльны – гвалт аднаго саслоўя на іншым, міжнацыянальны – прыгнечаньне адной нацыяй іншай, міжнародны – прыгнячэньне, эксплуатацыя аднім народам іншага, міждзяржаўны – гвалт адной дзяржавы над іншымі, дзяржаўны – гвалт, рабаўніцтва дзяржаўным апаратам сваіх грамадзянаў [гэта якраз тое, што адбываецца ў Беларусі вось ужо 13 гадоў! – Рэд.], міжрэлігійны – уціск прыхільнікамі адной рэлігіі прадстаўнікоў іншых рэлігій і г.д.

Аднак дамінуючыя цяпер часткі чалавецтва (саслоўі, нацыі, народы, дзяржавы) пра свой тэрарызм, праз які яны дамагліся свайго панаваньня, імкнуцца памоўкваць, адносячы да тэрарызму толькі дзеяньні ў адказ паняволеных, абрабаваных і прыгнятаемых імі саслоўяў, народаў, нацыяў і краінаў. А, каб захаваць сваё дамінуючае становішча ў сьвеце, спрабуюць проста зьнішчыць [пры класічным тэроры галоўная мэта ня столькі зьнішчыць, колькі прыціснуць страхам… – Рэд.] тую частку людскага грамадства, якая аказвае супраціў.

Такая пазіцыя ня толькі амаральная, але і злачынная, бо асуджае чалавецтва практычна на самазьнішчэньне.

Усе народы маюць роўныя, прыродай даныя ім правы на самастойнае, свабоднае жыцьцё і ў імя захаваньня свайго роду будуць адстойваць іх да поўнага свайго вызваленьня ці пагібелі (у цяперашніх умовах – практычна ўзаемазьністажэньня).

Пазьбегчы гэтую катастрофу, затрымаць гэтую, па-сутнасьці, вайну на самазьнішчэньне можа толькі, калі чалавецтва на справе прызнае раўнапраўе ўсіх без выключэньня народаў на самастойнае, незалежнае жыцьцё і разьвіцьцё ў адпаведнасьці з уласнымі нацыянальнымі асаблівасьцямі на зямлі свайго гістарычнага паходжаньня. Час імперыяў, “закона джунгляў”, зьністажальных войнаў за жыцьцёвую прастору і выжываньне беззваротна прайшоў. На двары ХХІ стагоддзе. Улічваючы сьмерцяносныя сродкі масавага зьнішчэньня ўсяго жывога на зямлі, якія ёсьць сёньня, усе народы – носьбіты самабытных нацыянальных культураў, якія засталіся цяпер на планеце і жывуць на сваіх прабацькоўскіх землях, абавязаны немарудзячы перайсьці да раўнапраўнага, канструктыўнага супрацоўніцтва, адмовіцца раз і назаўсёды ад якіх-небудзь гегеманісцкіх памкненьняў і спробаў дамінаваньня над іншымі народамі. Інакш мы загінем у крывавай, сьмерцяноснай цяперашняй вайне за сусьветнае дамінаваньне. Альтэрнатывы гэтым варыянтам у чалавецтва няма.

Зыходзячы са сказанага, пануючыя цяпер краіны, дзяржавы [улады. – Рэд.], народы і нацыі ў імя міру на Зямлі й уласнага захаваньня абавязаныя немарудзячы прадаставіць поўную свабоду і самастойнасьць усім залежным ад іх краінам, народам і нацыям, усталяваць зь імі раўнапраўныя, добрасуседскія стасункі і аказаць ім усебаковую дапамогу для дзяржаўнага станаўленьня і разьвіцьця.

Аднім з першачарговых крокаў па памяньшэньні супрацьстаяньня ў сучаснай супольнасьці народаў павінна стаць тэрміновае спыненьня злачыннага супрацьпастаўленьня рэлігій (і спавядаючых іх народаў), у прыватнасьці мусульманскай, астанім рэлігіям сьвету. Бо цяперашняя антытэррыстычная кампанія ўсё больш і больш набывае характар вайны супраць народаў, якія спаведуюць іслам. Гэта небясьпечна расколам цяперашняй цывілізацыі на дзьве антаганістычныя часткі, здольныя ўзаемазьнішчыць адна адну.

Адсюль Расея дзеля свайго самазахаваньня павінна засяродзіць свае высілкі не на далейшай актывізацыі “антытэрарыстычнай” вайны, зь кепска схаваным антымусульманскім прысмакам, а на тэрміновым спыненьні вайны супраць чачэнскага народу і даць Ічкерыі, магчыма ў рамках усёй Чачэна-Інгушскай Рэспублікі, поўнай самастойнасьці і дзяржаўнай незалежнасьці. Такое ж права, між іншым, Расея [яе ўлады. – Рэд.] безумоўна павінна прадаставіць і ўсім іншым нацыянальна-тэрытарыяльным утварэньням, якія ўваходзяць цяпер у яе скалад. У далейшым зь Ічкерыяй, як і зь іншымі рэспублікамі, якія выйші з Расеі, яна павінна будзе ўсталяваць мірныя, раўнапраўныя міждзяржаўныя адносіны і даць сродкі для поўнага аднаўленьня разбуранай у ходзе цяперашняй вайны эканомікі гэтай Рэспублікі.

Толькі ў гэтым выпадку ў Расеі ёсьць персьпектывы пакончыць з тэрарызмам (чытай, з грамадзянскай вайной) і заняцца, нарэшце, уладкаваньнем жыцьця свайго народу, пакончыць нарэшце з вечным жабрацтвам, рабаўніцтвам і разбоем, забясьпечыць належныя ўмовы для мірнай, стваральнай, творчай працы сваіх грамадзянаў на ўласны дабрабыт і на карысьць сваёй краіны.

Зразумела, што пасьля 300-гадовага дамінаваньня такой варыянт разьвіцьця падзей наўрадці сёньня знойдзе адзінагалосную падтрымку ў выхаванага на імперскіх традыцыях расейскага грамадства і яго цяперашняга кіраўніцтва. Больш за тое, насуперак гістарычным заканамернасьцям жыцьця [і распаду. – Рэд.] імперый, у Расеі сёньня па-ранейшаму пачынаюцца ўсялякія спробы захаваньня і рэанімацыі імперыі ў яе ранейшых памерах. Але ўсе яны, як і трэба чакаць, толькі пагаршаюць становішчы расейскага народу і самой дзяржавы. Бо пры такім разьвіцьці падзеяў Расея непазьбежна, як і ўсе былыя імперыі, асуджаецца на пастаянныя ўнутраныя і вонкавыя войны, сталае жабрацтва і поўную дэградацыю свайго народу, канчатковы распад і паўтарэньне, хутчэй за ўсё, лёсу золатаардынскай імперыі, правапераемніцай якой, як вядома, Расея стала ў свой час…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы