nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АДЭКВАТНАЯ СЬХЕМА НАШАЙ РЭЧАІСНАСЬЦІ (частка 4)

25 кастрычніка, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

2.6. Сістэмныя прынцыпы здаровай арганізацыі чалавецтва і грамадства.

Нагадаем, гэтыя прынцыпы ёсьць трэцяй крыніцай складаньня нашай ідэалогіі (гл. разд. 2.3.6.).

ВЕДЫ аб здаровым грамадстве і прычынах яго хворага стану можна таксама сфармуляваць, калі прымяніць кібернетычны падыход да апісаньня заканамернасьцяў існаваньня і разьвіцьця сацыяльных сістэм (кібернэтыка – гэта навука пра сістэмы й правілы кіраваньня імі). Але гэтыя ВЕДЫ таксама не ўдалося знайсьці ў сістэматызаваным і адаптаваным для шырокай аўдыторыі выглядзе.

Што ж, зноў няма вялікай бяды. Вывядзем і іх самастойна…

2.6.1. Сацыяльныя сістэмы – прыватны выпадак усіх сістэм.

Зь кібернетычных пазіцый любая грамадская сістэма: сямья; працоўны ці іншы калектыў; сацыяльны слой; нацыя-дзяржава; чалавецтва – пабудаваныя й функцыянуюць у адпаведнасьці з агульнымі заканамернасьцямі ўсіх іншых сістэм. Сьпецыфічныя адрозьненьні, калі й ёсьць, абумоўлены адмысловымі ўласьцівасьцямі галоўнага элемента сацыяльных сістэм – чалавека – і асаблівасьцямі сувязяў, якія ўзьнікаюць і дзейнічаюць паміж кампанентамі сістэмы.

Што да чалавека, дык ён, як асноўны элемент усіх сацыяльных сістэм, адрозьніваецца ад элементаў іншых сістэм – фізічных, біялагічных, тэхнічных, інфармацыйных, іншых – па-першае, здольнасьцю да абстрактнага мысьленьня (гэта якасная ўласьцівасьць павінна быць характэрнай для ўсіх здаровых людзей без выключэньня), а па-другое, этычнасьцю і маральнасьцю. Апошнія рысы характэрны не для ўсіх людзей і абумоўлены няпоўнай (прамежкавай) сацыяльнай існасьцю чалавека і грамадства, іх пэўна эвалюцыйнай нясьпеласьцю. Пры поўнай сацыяльнасьці кожны чалавек абавязкова ўзгадняў бы свае асабістыя інтарэсы з інтарэсамі іншых прадстаўнікоў соцыюма – г.зн. быў бы істотна больш маральным і этычным...

Названыя ўласьцівасьці (абстрактнае мысьленьне і маральнасьць, этычнасьць) абумоўліваюць спецыфічную стваральнасьць людзей, якая надае агульналюдскай цывілізацыі яе адмысловы выгляд.

2.6.2. Сацыяльныя сістэмы ўнутрана дыскрэтныя, а іх кампаненты дыферэнцаваныя.

Любая кібернетычная сістэма зьяўляецца дыскрэтнай – г.зн. перарыўнай, складзенай з частак, адасобленых адна ад адной (напр., легкавік пабудаваны з дэтаяў; арганізм чалавека – з органаў; атам – з элементарных часьцінак; і г.д.). Альтэрнатывай дыскрэтных сістэм зьяўляюцца зьлітныя аб’екты – напр., атмасьфера Зямлі, вада Ціхага акіяна, пясок Сахары.

Сацыяльныя сістэмы таксама зьяўляюцца дыскрэтнымі. Так, напрыклад, сямья складаецца з бацькоў, дзяцей; працоўны калектыў – з дырэктара, інжынераў, майстроў, рабочых; сацыяльны слой – з працоўных калектываў; нацыя-дзяржава – з сацыяльных групаў (гл. малюнак 2.11); а чалавецтва – з нацыяў-дзяржаваў.

Аб’яднаньне кампанентаў сістэмы ў адзіную сістэму “мае сэнс” і адбываецца толькі тады, калі яны адрозьніваюцца паміж сабой, маюць свае адмысловыя ўласьцівасьці, сваё функцыянальнае прызначэньне (так, напрыклад, клеткі арганізма чалавека розныя, таму ўсім ім “выгадна” быць разам у адной сістэме – у складзе адінага арганізма; а вось, напрыклад, ікрынкі рыбы-мойвы ў велькай бочцы, наадварот, усе практычна аднолькавыя, таму яны толькі механічна, вонкавымі сіламі, сабраны ў адной бочцы, і калі яе сьценкі разбурыць, усе ікрынкі рассыплюцца… Іх нішто не зьвязвае, бо ўсе ікрынкі аднолькавыя). Толькі тады, калі кожны кампанент сістэмы здольны добра рабіць нешта адмысловае, сваё, можа ўзьнікнуць узаемная выгада ад узаемаабмену і карысьць ад суіснаваньня. Гэта карысьць і зьяўляецца прычынай таго, што разрозненыя кампаненты ўтвараюць агульную сістэму. Акрамя таго, у выніку аб’яднаньня, кожны кампанент сістэмы набывае здольнасьці рабіць тое, на што ён ня здольны ў адзіноце, ці на што на здольна простая сума такіх жа кампанентам.

Дзякуючы ўдзелу ў сістэме кожны кампанент набывае здольнасьць удзельнічаць у дасягненьні вышэйшых мэт.

Усе кібернетычныя сістэмы толькі пацьвярджаюць апісаную заканамернасьць: у легкавіку розныя дэталі, у арганізме чалавека – розныя ворганы, у атама – розныя элементарныя часьцінкі, у прыродзе розныя віды жывых арганізмаў, у эканоміцы розныя сьферы вытворчасьці, у складзе чалавецтва розныя народы й г.д. Тое, што адваротнае не мае сэнсу, нават ня варта абмяркоўваць.

Так, напрыклад, і ў сямьі: бацька, маці, дзеці – усе маюць розныя ролі, выгляд, здольнасьці, абавязкі, прызначэньні, і таму ўсе патрэбны адзін адному (жонка мужу, муж жонцы, бацькі дзецям, дзеці бацькам). Тое самае назіраецца, напрыклад, на ўзроўні нармальнай нацыі-дзяржавы, дзе кожная са ствараючых сацыяльных груп (мужчыны і жанчыны; рабочыя і сяляне; прадпрыймальнікі й інтэлігенцыя; дзяржслужачыя і працаўнікі сьферы паслугаў; міліцыянты і хатнія гаспадыні й г.д.) – усе патрэбны і дзяржаве ў цэлым, і кожнай зь іншых ствараючых сацыяльных груп паасобку (гл.малюнак 2.11). У нацыі-дзяржаве ёсьць таксама кампаненты, якія нясуць у сябе функцыі будучыні й мінулага – гэта дзеці й пенсіянеры.

�ал. 2.11.GIF

Мал. 2.11. Сьхематычны выгляд умоўнай нацыі-дзяржавы (нібы зьверху). Дадзеная сістэма, як і любая іншая кібернетычная сістэма, складаецца з адмысловых кампанентаў – у дадзеным выпадку з розных сацыяльных груп (паказаны не ўсе), зьвязаных паміж сабой.

Як бачым, прызнаньне іншых людзей, не такіх, як ты сам, ці тыя, да каго ты належыш, раўнапраўнымі сабе (іншага чалавека, прадстаўнікоў іншай сацыяльнай групы, іншага народу, вернікаў іншай рэлігіі, і г.д) – ёсьць ня толькі прынцыпам гуманістычных рэлігій (“вазьлюбі бліжняга свайго, як самаго сябе…”) ці прынцыпам гуманістычных філасофій, а навуковай асновай здаровага грамадства і чалавецтва… (нікому не патрэбны толькі паразітычныя групы, якія бяруць у грамадства значна больш, чым прыўносяць у яго).

Калі гэтае правіла парушаецца і які-небудзь кампанент грамадскай сістэмы перастае выконваць сваю функцыю (тую, якую ад яго “чакаюць”, за якую ён адказвае), ад гэтага пачынаюць “пакутаваць” іншыя кампаненты сістэмы, і ўся сістэма пераходзіць у менш эфектыўны, хворы стан.

Напрыклад, калі ў сямьі бацька пачынае прыносіць мала грошай ці пачынае выпіваць, калі на заводзе кепска пачынаюць працаваць эканамісты ці інжынеры, калі ў дзяржаве пачынае кепска выконваць свае абавязкі чыноўніцтва ці прадпрыймальнікі і г.д., тады нядобра будзе і ўсёй сямьі, і ўсяму заводу, і краіне…

Такім чынам, атрымліваецца, што адной з прычынаў (першай) “хваробы” любой сацыяльнай сістэмы зьяўляецца выпадзеньне, пагаршэньне ці скажэньне функцый любога зь яе кампанентаў.

Бяда той дзяржаве, дзе які-небудзь сацыяльны слой – сяляне, рабочыя ці бізнесоўцы, бюракраты – перастане выконваць свае функцыі, ці, наадварот, прызнае сваю ролю выключнай, а іншыя сацыяльныя групы й іхныя інтарэсы малаістотнымі…

2.6.3. Сувязі паміж кампанентамі сістэмы.

У кожнай сістэме акрамя дыскрэтных дыферэнцаваных кампанентаў ёсьць яшчэ сувязі паміж імі.

Уявіце сабе. Едзе аўтамабіль. Прыехаў у гараж, а там вадзіцель разабраў яго на часткі так, што аўтамабіль стаў кучай металу. У ёй ёсьць увесь аўтамабіль, што да міліграма, але чамусьці такі “аўтамабіль” ня здольны выконваць свае функцыі. Чаму? Адказ відавочны: таму што ў ім разбураны сувязі паміж яго часткамі-дэталямі.

Ці другі прыклад. Возьмем землянога чарвяка і пракруцім праз мясарубку (натуральна, у нашым уяўленьні). У атрыманай кучцы фарша на талерцы будзе ўвесь чарвяк, зноў да міліграма. У ёй будуць усе клеткі, якія ўваходзілі ў цела чарвяка. Але “чарвяк” у выглядзе кучкі фарша таксама, аказваецца, ня здольны быць сапраўдным арганізмам. У чым прычына? Зноў відавочны: каб жывы арганізм быў жыцьцяздольным, недастаткова простай сумы яго частак, сабраных у адным месцы. Трэба, каб паміж імі былі ў нармальным стане і ўсе сувязі!

Унутрысістэмныя сувязі (ды яшчэ ва ўладкаваным стане) патрэбныя ня толькі для існаванья і функцыянаваньня механічных ці біялагічных сістэм. Яны ня менш патрэбныя і для паўнавартаснага функцыянаваньня сацыяльных сістэм.

Таму на іх – унутрысістэмныя сувязі – неабходна зьвяртаць адмысловую ўвагу.

З-за ўнутрысістэмных сувязяў у сістэмах не працуюць звычайныя законы матэматыкі, а працуюць свае кібернетычна-матэматычныя законы. Так, матэматычны выраз 1+1=2, з кібернетычных пазіцый пераўтвараецца ў выраз (1+1)>2.

Для таго, каб гэта зразумець, прывядзем прыклады некалькіх сітуацый.

1) Нядзеля. Звычайны сямейны быт. Сямья: сьнедае (a), мые посуд (b), адпачывае (c), абедае (a), мые посуд (b), адпачывае (c), вячэрае (a), мые посуд (b), адпачывае (c). Фармалізаваўшы, атрымаем: 3(a + b + c) = D.

2) Нядзеля. Здавалася б тое самае, але… Сямья: сьнедае (a), адпачывае (c), мые посуд (b), абедае (a), адпачывае (c), мые посуд (b), вячэрае (a), адпачывае (c), мые посуд (b). Фармалізаваўшы атрымаем: 3(a + c + b) = D.

Якая розьніца паміж D і D ? А яна ў тым, што ў першым выпадку, сямья пражыла ўсю нядзелю ў чыстым доме з мытым посудам, а другая сямья пражыла нядзелю ў нячыстым доме з брудным посудам.

З арыфметыных пазіцый у першым і другім выпадку формулы павінны даць аднолькавы вынік (памятаеце, ад “перамены месцаў складаемых сума не мяняецца…”). Чаму ж яны даюць розны? Прычына ў тым, што ў класічнай матэматыцы не ўлічваецца сувязь паміж падзеяй a і падзеяй b. Гэта сувязь і дае дадатковы вынік – гэта значыць, чысты дом і мыты посуд. Каб яго адлюстраваць магчыма першую формулу трэба пісаць так: 3((a + b) + c) = D’ ?

А вось сітуацыя, якая вам вядома са школьных гадоў.

Памятаеце, калі ў школе вучаць ставіць знакі прыпынку, аднім з найбольш папулярных прыкладаў, які дазваляе з’акцэнтаваць увагу на іх значэньні, зьяўляецца такі сказ: “Пакараць сьмерцю нельга памілаваць”. Калі паставіць коску паміж другім і трэцім ці трэцім ды чацьвертым словамі, сэнс кардынальна мяняўся. З кібернетычных пазіцый коска (нібы раней дужкі) паказвае, якія словы зьвязаны, а якія не зьвязаны. У выніку атрымлівалася, альбо сьмерць, альбо жыцьцё. Коска вызначае “лёс”!

І яшчэ адзін прыклад. Вам, напэўна, вядома старажытная прытча пра мудрацоў.

Аднойчы нейкі ўсходні правіцель вырашыў сабраць 100 мудрацоў, каб яны разам сказалі нешта надзвычай мудрае. Кожнага зь іх паасобку ён ведаў, як сапраўды мудрэйшых людзей. Аднак, калі ўсе мудрацы сабраліся, вынік аказаўся нечаканым. 100 мудрацоў пераўтварыліся ў такі ж натоўп, які ўзьнікае, калі зьбіраецца 100 дурняў.

Што адбылося?

Адбылася рэч, якую зноў-такі арыфметыкай не патлумачыш. Правіцель ня здолеў арганізаваць эфектыўнае ўзаемадзеяньне паміж мудрацамі. У вініку яны ня толькі не стварылі дадатковай мудрасьці, а нават страцілі тую, што мелі… (гл. малюнак 2.12).

�ал. 2.12.GIF

Мал. 2.12. Значэньне фенамену станоўных (канструктыўных) і адмоўных (проэнтрапійных) сувязяў паміж кампанентамі сістэмы на прыкладзе прытчы пра 100 мудрацоў. Толькі тады сума 100 мудрацоў гэта больш, чым проста 100 мудрацоў, калі паміж імі ўтвараюцца станоўчыя сувязі, якія арганізоўваюць іх у адзіную сістэму. Калі ж сувязі перавагаюць адмоўныя, мудрацы пераўтвараюцца ў звычайны натоўп.

Атрымліваецца, што (11+12+13+…+1100), калі іх проста механічна сабраць “да кучы” – гэта < 100. Прычына ў тым, што неарганізаваныя, неўладкаваныя, адмоўныя сувязі (у сэнсе разбуральныя, проэнтрапійныя) адымаюць ад таго, што ўяўляе сабой нават простая сума кампанетаў сістэмы. Здавалася б тое самае (11+12+13+…+1100), але з арганізаванымі сувязямі, якія забясьпечваюць эфектыўнае ўзаемадзеяньне і, як вынік, утварэньне адзінай сістэмы – гэта > 100. (11+12+13+…+1100) = 100 толькі ў той сітуацыі, калі адзінкі не ўзаемадзейнічаюць (знаходзяцца паасобку) і сузязі паміж імі = 0.

Такім чынам, адмоўныя сувязі ў сацыяльных сістэмах (штурханіна ў кучы, узаемны фізычны ці псіхічны ўціск, свары і г.д.) – гэта горш (!), чым ніякіх сувязяў.

Думаю, што дадзеныя прыклады дастаткова пераканаўча сьведчаць, што менавіта эфектыўныя сувязі паміж кампанентамі грамадскай сістэмы ператварюць іх простую суму ў арганізаваную структуру, уласьцівасьці якой істотна больш высокаўзроўневыя, чым простая сума ўласьцівасьцяў, складаючых яе кампанетаў. Адсюль выгада сістэмы – як для яе самой, так і для кампанентаў у яе складзе. Пры гэтым галоўнае – гэта наладзіць добрыя сувязі…

Гэтым правілам несумненна падпарадкоўваюцца ўсе сацыяльныя сістэмы – ад сям’і да агульналюдскай цывілізацыі. З дадзенай нагоды ўспомніце, як, бывае, адбываюцца некаторыя нашы нарады, паседжаньні, зьезды…, і ацаніце ролю сьпецыяльна закінутых у такія групы правакатараў…

Бяда таму грамадству, унутры якога па нейкай прычыне (вонкавай ці ўнутранай) пачнуць разбурацца натуральныя сувязі …

2.6.4. Падзел кампанентаў сістэмы на падузроўні. Крытэры сапраўднасьці кіраўніка.

Звычайна ўсе кампаненты адной і той жа сістэмы аказваюцца нібы падзеленымі на два падузроўні – базавы і вышэйшы, кіруючы (малюнак 2.13).

Прызначэньне кампанентаў базавага падузроўня – забясьпечваць рэалізацыю разнастайных функцыянальных магчымасьцяў сістэмы. Роля кампанента, які займае кіруючы падузровень – каардынаваць дзейнасьць усёй сістэмы ў цэлым (у імя яе інтарэсаў) і рабіць гэта адэкватна сітуацыі ў вонкавым сьвеце.

Вяртаючыся да выразу “Пакараць сьмерцю нельга памілаваць”, кіраўнік – гэта той, хто ў дадзеным сказе будзе ставіць коску. Добры кіраўнік паставіць коску правільна…

З першага погляду можа здацца, што кіруючы кампанент мае толькі прывілеі знаходжаньня на сваёй больш высокай пазіцыі. На справе гэта ня так.

�ал. 2.13.GIF

Мал. 2.13. Падзел кампанентаў сістэмы на два падузроўні – базавы і кіраўнічы. Выгляд нібы збоку.

Кіраўнік-каардынатар усталёўвае сувязі (прамыя і зваротныя) з усімі базавымі кампанентамі сістэмы (менавіта таму праз яго магчыма каардынацыя функцыянаваньня ўсіх кампанентаў сістэмы ў цэлым), уплывае на ўмовы рэялізацыі тых сувязяў, якія ўсталёўваюць базавыя кампаненты паміж сабой (гл. малюнак 2.13), арганізоўвае вонкавыя ўзаемадзеяньні зь іншымі сістэмамі. Такім чынам, усёй сваёй дзейнасьцю сапраўдны кіруючы кампанент уладкоўвае нутраную арганізацыі сістэмы, стварае ўмовы для функцыянаваньня базавых кампанентаў, арганізуе абарону нутранога ладу сістэмы ад дэстабілізуючых узьдзеяньняў звонку (сістэма для таго і ўсталёўвала межы, вычлянялася з вонкавага асяродзьдзя, каб далёка ня кожная падзея, якая адбылася там, адразу ўплывалі на яе ўнутраны стан).

Менавіта падзел роляў кампанентаў сістэма на два падузроўні – базавы і кіруючы – вядзе да магчымасьці ўтварэньня сістэмы больш высокага рангу, чым той, на якім знаходзяцца асобныя кампаненты сістэмы ці іх простая сума. А адбываецца гэта толькі тады, калі кіруючы кампанент сістэмы эфектыўна выконвае ўсё тое, за што ён нясе адказнасьць. Адсюль ключавым паняцьцем, па якім можна адрозьніць добрага кіраўніка ад благога, зьяўляюцца не “прывілеі”. Згаджаючыся на сваю ролю, кіруючы кампанент аб’ектыўна бярэ на сябе адказнасьць за ўсю сістэму ў цэлым! Давайце памятаць пра гэта…

Ад уласьцівасьцяў кіраўніка-каардынатара таксама у значнай ступені, калі не ў найбольшай, залежаць уласьцівасьці ўсёй сістэмы (а ня толькі ад уласьцівасьцяў базавых кампанентаў). Так што, у пэўным сэнсе, сапраўды, правільна гаворыцца: “які поп, такі й прыход” (гл.малюнак 2.14).

�ал. 2.14.GIF

Мал. 2.14. Розны стан дзьвюх сістэм з рознымі кіраўнікамі. Вобразна паказана, што структура і ўласьцівасьці ўсёй сістэмы залежаць ад уласьцівасьцяў яго кіруючага кампанента.

Разглядаючы стан сістэмы ня толькі ў прасторы, але і ў часе, паўстае пытаньне аб сэнсе яе існаваньня, аб яе прызначэньні. Апошняе заключаюцца ў тым, каб рэалізоўваць пэўную мэту існаваньня сістэмы.

У сваю чаргу мэту можна вызначыць, як тое, на што накіравана натуральнае, прагрэсіўнае разьвіцьцё сістэмы. Адсюль мэта становіцца галоўным “законам”, які дыктуе добраму, адказнаму кіраўніку ня толькі, як уладкоўваць сістэму ў адпаведнасьці з цяперашней сітуацыяй, але і тое, як мяняць сістэму, каб яна была адэкватна будучай сітуацыі (можа быць, нават пераадольваючы супраціў іншых, “меньш дальнабачных” кампанентаў сістэмы) .

Таму, акрамя пералічанага вышэй, у паўнавартаснага кіраўніка сістэмы ёсьць яшчэ адзін “клопат”. Ён адказны, каб сістэма, рэалізоўваючы сваё “прызначэньне”, “рухалась”, разьвівалася ў кірунку сваёй мэты (ня проста “паставіць коску”, а “паставіць коску з улікам усіх абставін, на карсьць справе”).

Такім чынам, кіраўнік-каардынатар аб’ектыўна нясе адказнасьць і за ўнутраны стан сістэмы, і за рэалізацыю яе мэты. Тое, як ён будзе спраўляцца з гэтым, будзе ўплываць самым кардынальным чынам на лёс і ўсёй сістэмы ў цэлым, і кожнага зь яе кампанентаў.

2.6.5. Зьяўленьне кіраўніка сістэмы.

Бываюць сітуацыі, калі сістэма нібы ёсьць (біясьфера зямлі да часу зьяўленьня чалавека, чалавецтва да адносна нядаўняга часу, эканамічная ці палітычная прастора ўнутры дэмакратычных, рынкавых краін), а кіруючага кампанента, які знаходзіўся б над асноўнымі кампанентамі дадзеных сістэм няма.

У такіх абставінах ролю кіруючага кампанента выконваюць рэальныя ўмовы асяродзьдзя, у якое пагружаны кампаненты дадзеных сістэм. Так, у біясьферы тым, што “кіруе” лёсам жывых арганізмаў і іх відаў, зьяўляецца натуральны адбор. Спалучэньне спадчыннай зьменлівасьці й натуральнага адбору – гэта тое асноўнае, што вось удо 4 млрд. гадоў штурхала біялагічны прагрэс на Зямлі. У эканамічнай прасторы рынкавых краін на суб’екты гаспадараньня дзейнічае тое, што завецца ўмовамі свабоднага,неманапалізаванага рынку. Спалучэньне разнастайнасьці магчымасьцяў вытворцаў і рынкавых умоў – гэта тое, што штурхае прагрэсіўнае разьвіцьцё эканомік такіх краін. У палітычных сістэмах дэмакратычных краін аналагам біялягічнага адбора і рынка зьяўляецца тое, што завецца дэмакратыяй. Спалучэньне палітычнай арганізаванасьці й умельства розных грамадскіх групаў, якія маюць свае палітычныя інтарэсы, з умовамі “дэмакратычнага попыту” ў грамадстве – гэта тое, што штурхае працэс грамадзянскага будаўніцтва ў кірунку дасканаленьня. У гісторыі чалавецтва да часу глабалізацыі, якая пачалася адносна нядаўна, можна было ўбачыць аналагічныя механізмы і заканамернасьці.

Супастаўляючы “посьпехі” нікім не кіруемых сістэм з тым, што дасягаецца ва ўмовах, здавалася б, “разумнага” кіраваньня, можна знайсьці сітуацыі, калі адсутнасьць некаторых “кіраўнікоў” лепш бы спрыяла разьвіцьцю сістэмы, чым іх прысутнасьць. Параўнайце гістарычныя прыклады дасягненьняў у разьвіцьці эканомік і будаўніцтве грамадзянскай супольнасьці ў дэмакратычных краінах з рынкавай эканомікай з аналягічнымі паказьнікамі ў таталітарных, жорстка “кіруемых” з адзінага цэнтру краінах.

Здавалася б, мы трапляем у парадаксальную сітуацыю: аказваецца, сістэмамі лепш не кіраваць?

А справа ў тым, што прычына такога стану рэчаў у дрэнным кіраўніцтве. Сапраўды, лепш ніяк не кіраваць, чым кіраваць кепска – г.зн. разбураючы станоўчыя сувязі і навязваючы адмоўныя!

Калі прасачыць эвалюцыю большасьці сістэм за дастаткова доўгі час, усё ж такі бачна, што працэс дасканаленьня ідзе ад стану адсутнасьці кіраўніцтва, праз стан узьнікненьня хоць якога кіраўніцтва, у стан, калі зьяўляецца добрае кіраўніцтва.

Назараецца таксама такая эвалюцыйная заканамернасьць: тое, што было каліць вонкавым асяродзьдзем для кампанентаў “сістэм без кіраўнікоў”, якое дыктавала ўмовы іхнага жыцьця і сьмерці, пры зьяўленьні кіраўніка сістэмы пераўтвараецца ва ўнутраныя законы сістэмы, кантралюемыя кіраўнічым кампанентам.

Дадзеная заканамернасьць дазваляе прадказаць, што ад “дзікага рынку” рынкавыя краіны будуць пераходзіць да ўсё больш цывілізаванага рынку; што дэмакратычныя краіны ад разгулу фармальнай, псеўда-ліберальнай PR-дэмакратыі будуць эвалюцыянаваць у бок усё больш кантралюемай, навуковай, зьмястоўнай дэмакратыі; што гісторыя чалавецтва, як храналёгія гісторычных выпадкаў, будзе ўсё больш станавіцца рэгулюемым працэсам прагрэсіўнага разьвіцьця агульналюдскай цывілізацыі пад уплывам усё больш дасканаляга кіраваньня (можна спадзявацца, што за кіраўнікамі агульналюдскай цывілізацыі ў выглядзе Лігі нацый (раней), Арганізацыя аб’яднаных нацый (цяпер) узьнікне штосьці больш дасканалае. Можа, Інтэрнацыянал нацыянальных эліт, які я прапагандую).

Кіраўніком біясьферы сёньня стала чалавецтва. Хочацца спадзявацца, што яно ў дастаткова хуткім часе стане ў гэтай сваёй ролі значна больш адказным і разумным кіраўніком…

2.6.6. Узаемаадносіны паміж кіруючым і базавымі кампанентамі сістэмы.

Паміж кіраўніком сістэмы і яе базавымі кампанентамі ўсталёўваюцца вертыкальныя сувязі па пынцыпу: “загад” – выкананьне – інфармаваньне аб выкананьні.

Так, вертыкальныя ўзаемаадносіны характэрныя для параў: маці і дзіця, настаўнік і вучань, лекар і пацыент, высокакваліфікаванае, некарумпаванае дзяржаўнае кіраўніцтва і асобныя сацыяльныя групы ў межах дадзенай дзяржавы і г.д. Усе пералічаныя выпадкі зьяўляюцца натуральнымі, “здаровымі” (а не паталагічнымі, сада-мазахісцкімі) таму, што адбываюцца паміж двума падузроўнямі адной і той жа сістэмы і накіраваны на зьдзяйсьненьне мэтаў дадзенай сістэмы, якія ёсьць вышэйшымі, агульнасістэмнымі мэтамі яе асобных кампанентаў. Прычына адэкватнасьці (у дадзеных выпадках) такіх “вертыкальных” ўзаемаадносін у тым, што тое, што бачаць базавыя кампаненты сістэмы, звычайна аказваюцца больш абмежаванымі, чым тое, што бачаць і ведаюць сапраўдныя кіраўнікі. У такіх сітуацыях, калі пайсьці “на паваду жаданьняў” кампанентаў базавага ўзроўня, сістэма пойдзе па шляху дэградацыі.

Тое, што ў некаторых выпадках дзіця ня хоча слухацца маці, вучань ня хоча вучыцца, пацыент баіцца паддавацца неабходнай для яго аперацыі, а, напрыклад, прадпрыймальнікі ня хочуць плаціць падаткі, – не азначае, што яны правы. Больш таго, хутчэй за ўсё яны будуць ня правыя, калі “кіраўнікі” (у кожнай з названых сітуацый адпаведна – маці, настаўнік, лекар, дзяржаўныя кіраўнікі) будуць дастаткова прафесійнымі (кваліфікаванымі, адказным), калі “кіраўнікі” будуць лепш любога іншага кампанента сістэмы ВЕДАЦЬ, што і як трэба рабіць, каб было лепш для ўсёй сістэмы ў цэлым і для яе кампанентаў.

Пры гэтым галоўным крытэрам лепшага веданьня, што правільна, а што не, зьяўляецца лепшае бачаньне аддаленай мэты сістэмы (параўнайце: што ВЕДАЕ маці пра тое, што добра для яе дзіця, і што пра гэта ж “ведае” само дзіця; што ВЕДАЕ добры настаўнік пра тое, што добра для вучняў, і што “ведаюць” самі вучні, да чаго яны імкнуцца; і г.д.).

Але, з другога боку, правільнае кіраваньне ня можа ня ўлічваць інтарэсы і мэты кампанентаў базавага падузроўня. Больш таго, сапраўдны кіраўнік павінен гарманічна ўпісваць каштоўнасьці кампанентаў базавага падузроўня ў каштоўнасьці ўсёй сістэмы. Калі ён гэтага рабіць ня будзе, сапраўднай уладкаванасьці не атрымаецца.

Прыкладам, які ілюструе тое, пра што ідзе гаворка, можа служыць разьметка тэрыторыі пад ходнікі. Звычайна яны робяцца архітэктарам на паперы, а затым будуюцца на месцы. Пры гэтым на паперы можа атрымацца вельмі прыгожа, а на справе нярэдка ўзьнікаюць сітуацыі, калі людзі вымушаны хадзіць па гразі, пераступаючы праз бардзюры (у Гродна яскравы прыклад гэтага – сквер паміж двума тралейбуснымі прыпынкамі на Савецкай плошчы) [цяпер гэты сквер зьнішчаны. – Рэд.]. У навасібірскім акадэмгарадоку зрабілі іншак. Перапахалі ўсю тэрторыю паміж дамамі, а затым, праз пэўны час, там, дзе хадзілі людзі, праклалі ходнікі. У выніку такога кіраваньня там да гэтай пары расьліны не вытоптываюцца, і людзі ходзяць толькі па ходніках, бо ў іншых месцам ім хадзіць і ня хочацца.

Нягледзячы на тое, што гэты й іншыя прыклады ўзорна-гарманічанага кіраваньня (калі ў мэты сістэмы, якія адлюстроўвае яе кіраўнік, упісаны інтарэсы базавых кампанентаў гэтай жа сістэмы) вядомыя даўно, яны пашыраюцца ня вельмі хутка. Прычынаў дзьве – гэта нізкая прафесійнасьць кіраўнікоў сістэмы й іх уласны, эгаістычна-абмежаваны інтарэс.

Калі ў інтэнцыях кіраўніцтва сістэмы другое пачне яшчэ і перавагаць – кіраўніцтва сістэмы дэградуе, “апусьціцца”, перастане разумець і цаніць мэту ўзначальваемай сістэмы, перастане ўзгадняць свае дзеяньні зь ёй, і, наадварот, пачне арыентавацца толькі свае асабістыя, абмежаваныя мэты – тады ўзьнікне дысананс паміж фармальна высокім статусам “кіраўніка” і яго сапраўднай “нізкай” рольлю ў сістэме. Кіраўнік яшчэ будзе фармальна займаць кіраўнічы ўзровень сістэмы, а на справе ўжо будзе кампанентам ніжэйшага ўзроўню. Вынікам такога дысанансу зноў будзе ўзьнікненьне хворага, дэградаванага стану сістэмы.

Абмежаваньне мэты сістэмы кіраўніком можа быць ня толькі ў адносінах да прасторы (ніжэйшы узровень), але і ў адносінах да часу. Наступствы будуць тыя ж – разбуральныя. Найбольш яскрава апошняе бачна на прыскладзе класічнай сітуацыі – “пір у час чумы”. Насельніцтва сярэдневечнага гораду даведваецца, што яму засталося жыць максімум некалькі дзён. Прычына – чума, якая ў тыя не лячылася. І з-за гэтага, натуральна, усе кідаюць працу (стварэньне) і накіроўваюць сваю энэргію на пір – пражыганьне ўсяго накопленага (разбурэньне). Па сутнасьці, па гэтай жа прычыне дэградуюць любыя сістэмы, дзе “кіруюць” “часаўшчыкі-цяперцы” (напрыклад, калгасамі – іх кепскія, часовыя старшыні, ці Лукашэнка – нашай Беларусьсю, якая для яго “пройдзены этап”)…

Такім чынам, другая ўнутраная прычына захворваньня сістэмы – неадэкватнасьць кіраўніцтва сістэмы яе мэтам, у выніку чаго атрымліваецца не кіраваньне, а паразітызм і разбурэньне, а дакладней, разбурэньне праз паразітызм…

Бяда той дзяржаве, у якой адбудзецца дэградацыя ўласнай палітычнай эліты да ўзроўню прымітыўнай, абмежаванай, жлобскай, паразітнай бюракратыі…

2.6.7. Формы ўзаемаадносін паміж раўнаважкімі кампанентамі сістэмы на базавым падузроўні.

Раўнапраўныя кампаненты базавага падузроўня сістэмы звычайна знаходзяцца паміж сабой у такіх узаемадачыненьнях, якія можна назваць “гарызантальным” узаемакарысным супрацоўніцтвам (гл. малюнак 2.15; там такое супрацоўніцтва пазначана лічбай 3). Г.зн. такое супрацоўніцтва, калі адзін з кампанентаў сістэмы (суб’ект) актыўна (сам) аддае іншым кампанетам (аб’екты) частку таго, што створана ім, а ў адказ прыблізна столькі ж атрымлівае ад іх узамен (узгаданая “прыблізнасьць” пазначана на малюнку, як вугал рэяльных ваганьняў). Пры гэтым суб’ект і аб’ект могуць мяняцца месцамі.

Больш таго. У сапраўднасьці ў пэўных сітуацыях раўнаважкія кампаненты сістэмы павінны быць падрыхтаваныя, калі што, перайсьці да альтруістычнага ахвяраваньня значна большай часткай сваіх каштоўнасьцяў (у скрайніх выпадках, нават сваім жыцьцём), чым могуць атрымаць узамен (гл. малюнак 2.15; дарэчы, альтруізм – гэта такі стан кампанента сістэмы, калі ён сам “лічыць” свае асабістыя мэты менш істотнымі, чым мэты ўсё сістэмы ў цэлым). Такое мае сэнс, бо аб’ектыўна інтарэсы ўсёй сістэмы больш важкія, чым інтарэсы яе асобных кампанентаў. І калі ў кампанентаў сістэмы ёсьць такая патэнцыйная здольнасьць, уся сістэма ў цэлым аказваецца значна больш устойлівай да разбуральных узьдзеяньняў, як звонку, так і знутры.

Так, напрыклад, пчолы гатовы гінуць дзеля інтарэсаў усёй пчалінай сям’і; бацькі гатовы рызыкаваць жыцьцём дзеля ратаваньня сваіх дзяцей; клеткі ў нашым арганізме “з задавальненьнем” гінуць, калі так трэба для падтрыманьня жыцьця і разьвіцьця ўсяго арганізму (у клетках нашага цела ёсьць адмысловая праграма на на апаптоз – самазьнішчэньне). Але пералічанае – скрайнія выпадкі. Людскі альтруізм у абсалютнай большасьці выпадкаў, калі і праяўляецца, дык у гатоўнасьці ахвяраваць значна меньшым…

Усім зразумела, што альтруістычныя пачуцьці ў норме павінны штурхаць мужчын бараніць сваю сямью, свой народ і сваю Радзіму. Гэта відавочна. А вось другі, меньш відавочны прыклад альтруізму.

Бюракрату даюць хабар у памеры 10.000$. Ён разумее, што гэта азначае, што той, хто дае яму гэты хабар, зьдзярэ як мінімум 100.000$, а то і цэлы 1.000.000$ з народа, за які чыноўнік адказвае! Што можа (акрамя страху) паўстрымаць яго хабар ня браць? Толькі адно пачуцьцё – альтруізм. У адваротным выпадку (а сёньня гэта як раз сустракаецца вельмі часта), 10.000$ ва ўласнай кішэні значыць для бюракрата значна больш, чым 1.000.000$, які будзе страчаны грамадствам.

�ал. 2.15.GIF

Мал. 2.15. Розныя формы ўзаемадзеяньня раўнаважкіх кампанентаў на базавым падузроўні арганізацыі сістэмы (садысцкі паразітызм, ахвярны альтруізм і ўзаемакарыснае супрацоўніцтва пазначаны стрэлкамі з рознымі лічбамі).

Дарэчы, аналізуючы зьяву альтруістычнага ахвяраваньня, можна заўважыць, што яна мае сэнс тады, калі існуе высокая ступень генетычнай і іншай блізкасьці, роднасьці паміж кампанентамі сістэмы. Так, у выпадку клетак шматклеткавага арганізму – гэта 100%-я генетычная роднасьць, а ў выпадку пчол ці бацькоў і дзяцей – 50%-я. У сацыяльных сістэмах людзей для разьвіцьця паўнавартасных альтруістычна-ахвярных пачуцьцяў і паводзін трэба разьвіваць пачуцьці генетычнай, культурнай, духоўнай, ідэйнай блізкасьці людзей…

Можа здавацца, што альтруіст толькі аддае (сувязь 4, малюнку 2.15) і нічога не атрымлівае ўзамен. Гэта ня так. Альтруіст атрымлівае ўзамен за гатоўнасьць ахвяраваць вельмі каштоўнае пачуцьцё – душэўную радасьць (сувязь 5) за посьпехі ўсёй яго сістэмы ў цэлым ці асобных яе кампанентаў. Атрымліваецца, што ўзамен за сваю гатоўнасьць ахвяраваць дзеля “родных, блізкіх, сваіх, дзеля свайго народу”, альтруіст стала атрымлівае радасьць жыцьця!

Зразумела, што ў паўнавартасным грамадстве зьява альтруістычнай радасьці павінна быць дастаткова разьвіта. Аднак, штосьці апошнім часам у нашым грамадскім жыцьці падобнай радасьці назіраецца малавата…

Альтруістычныя пачуцьці й паводзіны людзей у межах сацыяльных сістэм часта маюць свае адмысловыя назвы. Так, напрыклад, паводзіны мужчын, якія бароняць свой народ і сваю радзіму ад шавіністычна-імпэрскай навалы, ці паводзіны дзяржаўнага служачага – сапраўднага адказнака кіраўніка, які не бярэ хабар (хаця, здавалася б, спакойна мог бы ўзяць), завуцца патрыятызмам і нацыяналізмам.

Прычынай альтруістычных паводзін бацькоў адносна сваіх дзяцей зьяўляецца любоў да іх. Тое ж датычыць і нацыяналізму (любоў – жаданьне зьліцца з аб’ектам любові, жаданьне стаць неад’емнай часткай яго).

Любоў да сваёй сямьі ці нацыя-патрыятызм у адносінах да сваёй нацыі-дзяржавы ёсьць формы альтруізма, які па сваім функцыянальным прызначэньні ёсьць аналагам імуннай сістэмы ў нашым арганізьме. Галоўная функцыя апошняй тая ж – бараніць наш арганізм ад самых розных паразітаў (якія зьяўляюцца звонку) ці ад злаякасных клетак (якія ўтвараюцца ўнутры арганізму ў выніку перараджэньня нармальных клетак)…

Зь кібернетычных пазіцый імунная сістэма ў нашым арганізьме, абарона пчалой сваёй сямьі-вульля і нацыянальна-патрыятычныя пачуцьці ў грамадстве – гэта поўныя сістэмныя аналёгіі.

З прыведзенай сьхемы (гл. малюнак 2.15) таксама бачна, што адным са спосабаў узьнікненьня сацыяльнага паразітызму (а зь ім і хворага стану любой сацыяльнай сістэмы – сямьі, грамадства, людскага калектыву, чалавецтва) зьяўляецца сітуацыя, калі адзін з кампанентаў сістэмы базавага падузроўня перамесьціца са стану гарызантальнага супрацоўніцтва зь іншымі кампанетамі ў стан “вертыкальнага” кіраўнічага падпарадкаваньня іншых. Пры гэтым, такі кампанент часьцей за ўсё ня будзе мець да гэтага адпаведных якасьцяў. Так, у яго можа ня быць неабходных “ВЕДАЎ”, яго мэты могуць не ўзьнімаюцца на ўзровень мэтаў ўсёй сістэмы ў цэлым. У сувязі з гэтым ён ня мае права кіраваць. Але ён усё роўна гвалтоўна займае кіраўнічую пазіцыю і робіць гэта для таго, каб рэалізаваць свой прыватны інтарэс (свае асабістыя, абмежаваныя мэты). Пры гэтым кампанент, які так “узьнёсься”, пачынае ўспрымаць сістэму, да якой ён толькі што належыў (і быў там роўным сярод роўны), як асяродзьдзе для свайго паразітычнага існаваньня… Такая сітуацыя характарызуецца, як імкненьне да садысцкага падпарадкаваньня сабе іншых кампанентаў сістэмы (сувязь 1).

Поўнай біялягічнай аналогіяй гэтай сітуацыі зьяўляецца, напрыклад, ужо ўзгаданае зьяўленьне ў нашым арганізме злаякасных клетак з калісьці нармальных клетак. З кібернетычных пазіцый узьнікненьне ды разбурэньне арганізму ад ракавай пухліны і прыход на вышэйшую дзяржаўную пасаду кіраўніка, які заняў яе дзеля таго, каб вырашаць свае асабістыя, меркантыльныя задачы, – гэта адна і тая ж “хворая” сітуацыя.

Натуральна, што “кіраваньне” такога кіраўніка, які зьявіўся ў адпаведнасьці з народнай прымаўкай – “з гразі ў князі”, раней ці пазьней прывядзе да вычэрпваньня рэсурсаў сістэмы, да яе “хварэньня” і дэградацыі. Ня гледзячы на відавочнасьць усяго пададзенага, нам з гісторыі вядомы выпадкі, калі нават “кухарак” заклікалі кіраваць дзяржавай…

Такім чынам, “незаконнае” імкненьне аднаго з раўнаважкіх кампанентаў базавага падузроўня сістэмы стаць над іншымі, роўнымі сабе кампанентамі, ня маючы для гэтага адпаведнай падрыхтоўкі і неабходных якасьцяў – ёсьць дадатковы спосаб узьнікненьня другой ўнутранай прычыны хворага стану сістэмы і яе дэградацыі.

Бяда той дзяржаве, дзе ў палітычнае кіраўніцтва пралезе некампетэнтны, абмежаваны чынуша ці прайдзісьвет…

2.6.8. Укараненьне паразітычнага кампанента ў сістэму звонку. Разрыў унутрыграмадскіх сувязяў – стратэгія такога прыходу.

Акрамя двух пералічаных унутраных спосабаў зьяўленьня паразітычнага кіраўніцтва ў сістэме – дэградацыя кіраўніцтва і прыход да ўлада “кіраўніка”, неадэкватнага сапраўднаму прызначэньню кіраўнічай пасады – такі кампанент можа ўкараніцца ў сістэму звонку.

Так, калі паразітны кампанент вычэрпае рэсурсы ў сваёй “хворай” сістэме ці ў яго вырасьце паразітычны апетыт, ён для таго, каб працягнуць сваё паразітнае існаваньне, можа паспрабаваць захапіць кіруючую пасаду ў іншых сістэмах, падпарадкаваць і іх сваім эгаістычным мэтам.

Пры гэтым тэхналёгія захопу грамадскімі паразітамі іншых сістэм заўсёды ў якасьці першага этапа ўключае дэструктыўнае, разбуральнае ўзьдзеяньня на іх. Такое ўзьдзеяньне можа адбывацца як у форме традыцыйнай вайны, накіраванай на фізічнае разбурэньне абарончых рэсурсаў краін, а затым і ўсіх іншых унутрыграмадскіх сувязяў (за кошт сілы ці страха яе прымяненьня), так і ў форме ўвядзеньня ў інфармацыйную прастору, у якой жыве грамадства, такой інфармацыі, якая будзе разбураць традыцыйную сістэму каштоўнасьцяў і натуральны сьветагляд.

Поўная тэхналёгія распаўсюду вонкавага паразітызму ўключае, як мінімум, тры этапы: разбурэньне натуральных сувязяў у сістэме, стаўшай аб’ектам паразітычнага нападу (этап 1), фізічны захоп (этап 2), укараненьне ў сістэму ўласнай, паразітычнай ідэялёгіі (г.зн. накідваньне новай, штучнай сістэмы сувязяў), якая “ўзаконьвае” паразітаваньне на захопленай сістэме (этап 3).

Натуральна, што ў выніку такога экстэнсіўнага росту грамадскага паразітызму, у іншых “заражаных” сістэмах пачнецца тое, што ўжо адбылося ў першай, – яны пачнуць “хварэць” і дэградаваць.

Біялягічнай аналёгіяй дадзенай сітуацыі зьяўляецца заражэньне ад аднаго чалавека другога чалавека інфекцыйнай ці паразітнай хваробай.

Бяда той дзяржаве, дзе месца ўласнай нацыянальнай палітычнай эліты зойме імпэрская бюракратыя, складзеная з дэгенератаў…

2.6.9. Чалавецтва – складаная шматузроўневая сацыяльная сістэма.

Зьвяртаючыся да чалавецтва, у дадатак трэба ўлічваць, што гэта складаная шматузроўневая сістэма.

У гэтым сэнсе яно адпавядае іншым шматузроўневым сістэмам. Так, напрыклад, элементарнай (базавай) адзінкай у будове цела чалавека зьяўляецца клетка. Яна ўваходзіць у склад біялягічных тканак, зь якіх будуюцца ворганы, тыя ўтвараюць сістэмы вораганаў, якія ў сваю чаргу аб’яднаныя на ўзроўні адзінага цэласнага арганізма чалавека. Уся жывая прырода складаецца з жывых арганізмаў (на элементарным, базавым узроўні), якія зьяўляюцца кампанентамі біялягічных відаў, якія, у сваю чаргу, уваходзяць у склад “жывога рэчыва” біясьферы. Сучасныя інфармацыйныя сістэмы маюць тую ж структуру, напрыклад: файл – сайт – сервер – Інтэрнэт…

Сярод галоўных ўзроўняў арганізацыі чалавецтва варта выдзяліць: узровень асобных людзей (базавы); сям’яў; працоўных і іншых аб’яднаньняў (грамадскіх груп); сацыяльных слаёў; нацыяў-дзяржаваў; усяго чалавецтва (вышэйшы ўзровень). Пры гэтым, сістэмы ніжэйшага ўзроўня зьяўляюцца кампанентамі сістэмы вышэйшага ўзроўня (гл. малюнак 2.16).

�ал. 2.16.GIF

Мал. 2.16. Чалавецтва – шматузроўневая сацыяльная сістэмы. У ёй кампаненты ніжэйшага ўзроўня ўваходзяць у склад сістэм больш высокага ўзроўня.

Так, сучаснае чалавецтва (агульналюдская цывілізацыя) у цэлым складаецца з асобных нацыяў-дзяржаў; кожная дзяржава-нацыя – з асобных сацыяльных груп (напр., рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя, прадпрыймальнікі, прадстаўнікі сьферы паслугаў, служачыя, дзеці, пенсіянеры, хатнія гаспадыні ды іншыя); сацыяльныя групы – з адпаведных аб’яднаньняў і асоб; а семьі, працоўныя ды іншыя калектывы – з асоб.

Праўда, сувязі тут могуць быць больш складанымі, чым здаецца на першы погляд. Так, напрыклад, чалавек можа быць асобным кампанентам і сям’і, і працоўнага калектыву, і сацыяльнай групы.

Акрамя таго, уключанасьць чалавека ва ўсё больш высокія ўзроўні арганізацыі адбываецца нібы па двух асобных лініях: дэмаграфічнай (чалавек – сямья – род-племя (калі ёсьць) – народ нацыя-дзяржава – чалавецтва) і вытворчай (чалавек – працоўны калектыў – сацыяльны слой – нацыя-дзяржава – чалавецтва). Гэта абумоўлена дваістай бія-сацыяльнай прыродай чалавека. Але ў цэлым названая заканамернасьць (пабудова сацыяльнай сістэмы вышэйшага ўзроўню з сістэм ніжэйшага ўзроўню ў якасьці яе кампанентаў) захоўваецца.

Цікавай акалічнасьцю зьяўляецца тое, што кожная сістэма больш высокага ўзроўню складаецца зь ніжэйшых сістэм вельмі часта фактычна яшчэ да таго, як яна набудзе паўнавартаснае кіраўніцтва. Сямья, працоўны калектыў і г.д. ужо можа быць, а кіраўніцтва мець слабое. Дзяржава аб’ектыўна ёсьць. А як яна кіруецца? Чалавецтва дажыла да глабалізацыі (“глабальнай вёскі”). А ці эфектыўнае кіраўніцтва яно мае?

Зьява апярэджваючага стварэньня сацыяльных сістэм у параўнаньні з “дасьпяваньнем” кіраўніцтва “да яе патрабаваньняў” на практыцы стварае сітуацыю, якая сустракаецца вельмі часта, – “у нас такое кіраўніцтва, якое ёсьць”.

Самастойнае, суб’екта-актыўнае выйсьце з гэтага аб’ектыўна крызіснага стану адно – здабыцьцё ВЕДАЎ, навучаньне і актыўныя арганізаваныя дзеяньні кампанентаў базавага ўзроўня сістэмы.

2.6.10. Гарманізацыя мэтаў сацыяльных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі.

Людзі – вельмі пластычныя істоты. Яны могуць жыць і ў лясах, і ў пустынях, і на вадзе, і ў гарах, і ва ўмовах таталітарных рэжымаў, і пры звышліберальнай дэмакратыі… Таму тое, што людзі жывуць у тых ці іншых сацыяльных умовах, ня ёсьць доказ таго, што гэтыя ўмовы добрыя, а тым больш здаровыя.

Уяўленьне пра шматузроўневасьць грамадскай арганізацыі чалавецтва зьяўляецца асновай для вырашэньня пытаньня аб тэхналёгіі ўладкаваньня грамадскага жыцьця ўсяго глабалізаванага чалавецтва, пра тое, што абраць арыентырамі для ацэнкі “правільнасьці” яго арганізацыі. Галоўнае, што пры гэтым трэба ўлічваць, – гэта тое, што практычнае вырашэньне любой з праблем, якія могуць паўставаць на дадзеным шляху, заснавана на ўзгадненьні мэтаў розных узроўняў арганізацыі людскага грамадства.

Пры гэтым, як правіла, спрацоўвае прынцып, што мэты кожнага больш высокага ўзроўню зьяўляюцца вышэйшымі (больш каштоўнымі, кіруючымі) за мэты ніжэйшага ўзроўню (гл. малюнак 2.17).

�ал. 2.17.GIF

Мал.2.17. Эвалюцыя структуры чалавецтва ад прымітыўнага недыферэнцаванага стану ў далёкім мінулам да сучаснага стану. Узгадненьне мэтаў існаваньня розных узроўняў арганізацыі чалавецтва – гэта стратэгія ўладкаваньня агульналюдскай цывілізацыі ў будучыні. Пазначана: Ч – чалавекі; СГ – сацыяльныя групы; Гр – нацыянальныя грамадствы; Ча – чалавецтва.

Возьмем прыклад. Уявім сабе, што ў выніку росту тэхнічнай і тэхналагічнай узброенасьці ўзьнікла неабходнасьць масавага скарачэньня працаўнікоў у галіне сельскай гаспадаркі, ці ў машынабудаваньні, ці ў іншай сьферы. Натуральна, што прадстаўнікам дадзеных сацыяльных груп такая персьпектыва не падабаецца. У іх іншыя інтарэсы. Яны хацелі б захаваць свае працоўныя месцы, свае заробкі, сваю стабільнасьць Але для нацыі-дзяржавы працэдура скарачэньня неабходная ў адпаведнасьці зь яе мэтамі. І ў адпаведнасьці з апошнім рэфармаваньне будзе сэнсоўным.

Ці другі прыклад. Цяпер у беларускіх семьях лічыцца нормай мець аднаго-двух дзяцей. Людзі звычайна задавольваюць такой колькасьцю ўласных нашчадкаў сваё пачуцьцё біялягічнай паўнавартасьці й лічаць у гэтым асьпекце свае жыцьцёвыя мэты рэалізаванымі. Але, на справе, для таго, каб народ (у тым ліку – беларускі) мог падтрымліваць сваю колькасьць дастаткова доўгі час хаця б на стабільным узроўні (нават, калі няма войнаў ці якіх-небудзь іншых катаклізмаў), трэба, каб у семьях было па двое-трое дзяцей (2,3 дзіця на адну сярэднестатыстычную жанчыну). Гэта, як бачым, ёсьць аб’ектыўнае патрабаваньне, абысьці якое немагчыма. Яго невыкананьне – шлях да сьмерці… этнаса.

Натуральна, што прыведеных выпадках вышэйшымі (прыярытэтнымі) будуць мэты больш высокага ўзроўню арганізацыі грамадства – у дадзеным выпадку ўсёй нацыі-дзяржавы. Пры гэтым, калі кіраўніцтва будзе сапраўды дзяржаўным, яно зробіць так, каб мэты нацыі-дзяржавы былі зразуметыя, успрынятыя й прынятыя ў якасьці мэтаў ніжэйшага ўзроўню (як уласныя мэты ніжэйшага ўзроўню). Г.зн., што павінна быць так усё ўладкавана, каб семьі лічылі сваёй “нормай” не 1-2 дзіця, а 2-3. Больш таго, сапраўднае дзяржаўнае кіраўніцтва зробіць так, каб ім падабалася так лічыць, каб яны ўбачылі ў гэтым частку свайго шчасьця і сэнсу свайго жыцьця. Скарачаемыя рабочыя павінны ня толькі разумець неабходнасьць скарачэньняў. Гэтага недастаткова. Сапраўднае дзяржаўнае кіраўніцтва павінна паклапаціцца, каб арганізаваць перавучваньне людзей на новыя прафесіі, у час якога людзі атрымлівалі дастатковую матэрыяльную і маральную падтрымку, а таксама, каб ім хацелася авалодаць новай прафесіяй і падабалася ідэя займацца новай справай… Калі так будзе, значыць і кіраўніцтва сапраўды дзяржаўнае, нацыянальнае, яно лічыць і семьі, і рабочых сваімі. І, у першую чаргу, з-за гэтага, а не з-за боязі “сацыяльнай нестабільнасьці” будзе рабіць усё што трэба, і так, як трэба.

Прыведзеныя прыклады ілюструюць, як трэба выкарыстоўваць прынцып рознаўзрозневасьці мэтаў у сістэме арганізацыі людскага грамадства для ўрэгуляваньня “міжузроўневых канфліктаў”. Пры гэтым бачна, што наша ідэялёгія (універсальная нацыянальная) зусім не абяцае бесклопатны, расслаблены стан для чалавека. Людзям (як простым, так і начальству) і далей трэба будзе напружваць волю, губляць час і высілкі, але зыходзячы з прынцыпа мэтазгоднасьці для ўсіх, для цэлага (а не з паразітычнага інтарэса і сілы).

З прынцыпу падпарадкаваньня ніжэйшых мэтаў вышэйшай мэце таксама вынікае, што галоўнай мэтай, зь якой варта пачынаць уладкоўваць грамадскае жыцьцё ў межах усёй агульналюдскай прасторы, зьяўляецца мэта існаваньня ўсяго чалавецтва.

Калі параўнаць стан агульналюдскай цывілізацыі ў яе зародку з тым, чаго яна дасягнула сёньня (малюнак 2.17), бачна, што галоўная мэта чалавецтва ў тыя далёкія часы заключалася ў неабмежаваным прагрэсіўным разьвіцьці чалавецтва, якое праяўлялася ў падвышэньні агульнага ўзроўню яго арганізаванасьці, у росьце ўнутранай гарызантальнай і вертыкальнай дыферэнцыяцыі, а таксама ў павелічэньні ступені ўнутранай уладкаванасьці, інтэграванасьці (узаемадзеяньне дыферэнцыяцыі зь інтэграцыяй – тэхналогія прагрэса любой сістэмы). У выніку бачна, чаго “зародкавая” агульналюдская цывілізацыя дасягнула з тае пары па сёньняшні дзень (тое, што раней было мэтай, сёньня стала рэчаіснасьцю). Можна не сумнявацца, што стратэгічна такая ж мэта існаваньня чалавецтва застаецца і на сёньняшні дзень. На Зямлі ніякая іншая мэта ня ёсьць вышэй за яе…

Тое, што падвышэньне ўзроўню прагрэсіўнага разьвіцьця сістэмы – ёсьць галоўная мэта любой шматузроўневай сістэмы, пацьвярджаюць прыклады іншых вялікіх, складаных сістэм – біясьферы, Сусьвет.

Адсюль, сэнс існаваньня вышэйшага ўзроўня арганізацыі агульналюдскай цывілізацыі сапраўды можна вызначыць, як рух (уздым) чалавецтва ў кірунаку яго ўсё больш высокага прагрэсіўнага разьвіцьця, абумоўленага найперш больш высокім узроўнем яго гуманістычнай уладкаванасьці.

2.6.11. Нацыянальная дзяржава – галоўны практычны арганізатар агульналюдскай цывілізацыі.

Асноўнай натуральнай дыскрэтнай адзінкай агульналюдскай цывілізацыі, як шматузроўневай сістэмы, зьяўляецца на сёньня нацыя-дзяржава, якая заснавана на мінулым пэўнага этнаса і накіравана ў будучыню ў кірунку сваёй мэты (гэтая мэта ў нацыі-дзяржавы, хаця і ўласнае, але ў норме падпарадкаваная мэце чалавецтва).

Цэнтральнае месца нацыі-дзяржавы ў арганізацыі ўсёй нашай цывілізацыі абумоўлена тым, што менавіта праз яе ўсталёўваюцца і гарманізуюцца гарызантальныя і вертыкальныя сувязі паміж інтарэсамі асобных людзей, сацыяльных груп, народаў з мэтай існаваньня ўсяго чалавецтва.

2.6.12. Універсальная нацыянальная ідэя + сістэмны падыход да грамадства = ідэялёгія соцыяканструктывізму.

Склаўшы ўніверсальную нацыянальную ідэялёгію з кібернетычным падыходам да аналізу зьяў рэчаіснасьці, узьнікае аснова для фармаваньня больш шырокай ідэялёгіі – ідэялёгіі сацыяльнага канструктывізму (сінонім, сістэмны гуманізм).

Верагодныя суадносіны паміж дадзенымі ідэялёгіямі пададзены на мал. 2.18.

�ал. 2.18.GIF

Мал. 2.18. Суадносіны беларускай і ўніверсальнай нацыянальных ідэй, а таксама ідэялёгіі соцыяканструктывізму адносна ўзроўняў арганізацыі псіха-сацыяльнай прасторы, якія ахопліваюцца першымі.

Тэорыя соцыяканструктывізму, асновай якой зьяўляеца кібернетычны падыход да аналізу сацыяльных сістэм, апісвае “здаровы” і “хворы” стан любой грамадскай сістэмы, пачынаючы ад сямьі й завяршаючы агульналюдскай цывілізацыяй. У дадзеную тэорыю гарманічна ўпісваюцца, пашыраючы яе, раней сфармуляваныя тэрыі сацыяльнай гармоніі (В.Арцішэўскі) й універсальнай нацыянальнай ідэі.

2.6.13. Заключэньне.

Абагульняючы апісанае ў дадзеным раздзеле (раздзел 2.6), можна падаць у больш сьцілым выглядзе некаторыя прынцыпы, заснаваныя на выкарыстаньні кібернетычнага падыходу да аналізу людскага соцыюму, якія дасканаляць універсальную нацыянальную ідэялёгію:

чалавецтва – ёсьць складаная шматузроўневая сістэма, якая аптымальна падзяляецца ў першую чаргу на нацыі-дзяржавы. У адпаведнасьці з вытворчым прынцыпам галоўнымі кампанентамі нацый-дзяржаў у сваю чаргу зьяўляюцца велькія сацыяльныя групы, кампанентамі апошніх – працоўныя калектывы (малыя сацыяльныя групы), а кампанентамі працоўных калектываў – людзі. У адпаведнасьці з дэмаграфічным прынцыпам кампанентамі нацыідзяржавы зьяўляюцца семьі (рады і плямёны як прамежкавыя ўзроўні арганізацыі нацыі-дзяржавы, выдзяляемыя па дэмаграфічным прынцыпе, у большасьці выпадкаў страцілі сваё значэньне). Для “здароўя” чалавецтва патрэбна існаваньне ўсіх яго арганізацыйных узроўняў і ўсёй разнастайнасьці паўнавартасных кампанентаў у складзе сацыяльных сістэм на ўсіх узроўнях арганізацыі;

галоўнымі арыентырамі ў прагрэсіўным разьвіцьці сацыяльных сістэм любога ўзроўню зьяўляюцца іх мэты, якія ў большасьці выпадкаў людзьмі не ўсьведамляюцца, але якія можна апісаць, як арыентаваны ў будучыню натуральны, прагрэсіўны сэнс існаваньня сістэмы. Мэта сацыяльных сістэм больш высокага ўзроўню вышэй за мэты ніжэйшых узроўняў, мэта кожнай цэласнай сістэмы вышэй за мэту любога зь яе кампанентаў. Для эфектыўнага ўладкаваньня ўсёй агульналюдскай цывілізацыі трэба імкнуцца да гарманізацыі мэтаў грамадскіх сістэм, якія належаць да розных узроўняў арганізацыі чалавецтва.

кампаненты кожнай грамадскай сістэмы (ад сямьі да агульналюдскай цывілізацыі) дыферэнцаваныя па сваіх структурна-функцыянальных рысах. Сума ўсіх функцыянальных магчымасьцяў сацыяльнай сістэмы ёсьць вынік наяўнасьці дадзеных дыферэнцаваных кампанентаў і іх узаемадзеяньня. Таму, калі сістэма “жадае” быць высокаэфектыўнай, яе кампаненты павінны заставацца дыферэнцаванымі. Любоя касмапалітызацыя сацыяльных сістэм – полавая, узроставая, нацыянальная, сацыяльная ці рэлігійная можа быць прычынай іх дэградацыі;

кампаненты грамадскіх сістэм належаць да двух падузроўняў – базавага і кіраўнічага. Кампаненты базавага ўзроўня зьдзяйсьняюць галоўныя функцыі сістэмы. Кіраўнічы кампанент адказвае за эфектыўную інтэграцыю ўсіх базавых кампанентаў у адзіную сістэму, іх узгодненую працу, за абарону сістэмы ад вонкавых узьдзеяньняў і за перабудову нутранога стану сістэмы ў адпаведнасьці з мэтай сістэмы ў зьменных умовах асяроддзя. У сувязі са сваёй адказнай роляй кіруючы кампанент мае права на “вертыкальныя” ўзаемадачыненьні з базавымі кампанентамі сістэмы, але толькі пры ўмове яго кіраўнічай паўнавартасьці й пры тым, што мэты сістэмы застаюцца для яго вышэй за ўласныя мэты;

у “здаровым стане” ўсе базавыя кампаненты сістэмы паўнавартасна выконваюць свае адмысловыя функцыі й маюць ўзаемадачыненьні паміж сабой у форме ўзаемакарыснага гарызантальнага супрацоўніцтва (нацыі-дзяржавы супрацоўнічаюць у межах агульналюдскай цывілізацыі; грамадскія слаі ў межах дзяржавы; працоўныя калектывы ў межах сацыяльных слаёў; людзі ў межах працоўнага калектыву; муж і жонка, бацькі і дзеці ў межах сямьі, і г.д.) і патэнцыйна гатовы да альтруістычных паводзін у адносінах да сукупнасьці іншых базавых кампанентаў ці ўсёй “сваёй сістэмы”. У гэтым сэнсе дзеяньні сацыяльных паразітаў, якія імкнуцца разбурыць дадзеныя альтруістычныя пачуцьці чалавека, зьяўляюцца аналагічнымі дзеяньням віруса СНІДа, які разбурае імунную сістэму, пасьля чаго чалавек гіне ад любых паразітных ці ракавых захворваньняў;

існуе дзьве стратэгічныя прычыны, з-за якіх любая грамадская сістэма можа перайсьці ў “хворы”, дэградатыўны стан. Першая зь іх – гэта адсутнасьць ці пагаршэньне выкананьня сваіх функцый любым з кампанентаў сацыяльнай сістэмы на базавым узроўні. Другая – гэта неэфектыўнае выкананьне сваіх абавязкаў кіруючым кампанентам. Апошняе можа стацца: з-за дэградацыі кіраўніцтва, якое да таго было дастатковы эфектыўным, з-за замены эфектыўнага кіраўніка непаўнавартасным, які “падняўся з базавага ўзроўню, ці ў выніку захопу кіраўнічых пазіцый у сістэме чужымі паразітнымі кампанентамі. Ва ўсіх выпадках дэградацыя кіраўнічай функцыі абумоўлена тым, што месца сапраўднага кіраўніка сістэмы займае паразітны кампанент, які свае асабістыя эгаістычныя мэты ставіць вышэй за мэты падуладнай яму сістэмы.

Такім чынам, спалучыўшы ўніверсальную нацынальную ідэялёгію з сістэмным падыходам да аналізу зьяў грамадскай рэчаіснасьці (а яны, як вы бачыце, вельмі добра спалучаюцца) атрымалася цікавая тэорыя гуманістычнапрагрэсіўнай арганізацыі ўсёй агульналюдскай цывілізацыі, якую можна назваць сацыяльным канструктывізмам (скарочана, соцыяканструктывізмам ці сістэмным гуманізмам).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы