Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі звярнуўся са зваротам да міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Радзькова (паводле pahonia.org/str/2007-12/400.htm). Мы да этнацыдчыкаў таксама зьвярталіся праз наш сайт і папярэдзілі, што за этнацыд будзем судзіць…
Рэдакцыя.
Шаноўны Аляксандр Міхайлавіч,
Пасьля Вашага прызначэньня на пасаду старшыні грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь” Вы заявілі пра гатоўнасьць весьці дыялёг зь лідэрамі дэмакратычных сілаў краіны. Мы вітаем гэтую заяву пры ўмове, што за ёй будуць канкрэтныя крокі. Перакананыя, што пры пагрозе незалежнасьці нашай краіны і перад абліччам сістэмнага эканамічна-палітычнага крызысу трэба шукаць паразуменьня ўсім, для каго незалежная беларуская дзяржава ёсьць каштоўнасьць, хто хоча дабра беларускаму народу.
Мы прапануем для першай сустрэчы не агульныя размовы, але абмеркаваньне і вырашэньне канкрэтных праблемаў. Праблемы гэтыя маюць агульную грамадзка-палітычную вагу, і мы зможам гаварыць пра іх з Вамі як з кампэтэнтным чалавекам.
1. Перадусім трэба вырашыць вельмі балючую праблему, якая перашкаджае шчырай размове. Вы прапануеце нам, Вашым палітычным апанэнтам, дыялёг, але падначаленыя Вам як міністру адукацыі рэктары ўнівэрсытэтаў выключаюць нашых аднадумцаў зь ліку студэнтаў за палітычныя погляды, разам са спэцслужбамі цкуюць і запалохваюць іх. Гэтая практыка ня мае нічога супольнага з прынцыпам акадэмічнай свабоды. Пакуль яна працягваецца, нам цяжка паверыць у шчырасьць Вашых памкненьняў да рэальнага дыялёгу. Пагатоў палітычная дзейнасьць у навучальных установах адміністрацыйна й матэрыяльна заахвочваецца, калі гэта дзейнасьць БРСМ.
Мы чакаем ад Вас як міністра адукацыі рашэньня аднавіць у правах студэнтаў, выгнаных з унівэрсытэтаў па надуманых прычынах за палітычныя погляды:
Зьміцер Жалезьнічэнка, выдатнік вучобы. Выключаны сёлета з 3 курсу матэматычнага факультэту ГДУ імя Скарыны.
Дар’я Румянцава. Выключаная сёлета з 3 курсу журналісцкага факультэту БДУ.
Яўген Неткачэў. Выключаны летась з 2 курсу гістарычнага факультэту БДУ.
Сьцяпан Сьвідзерскі. Выключаны летась з 2 курсу гістарычнага факультэту БДУ.
Андрэй Ігнатовіч. Выключаны сёлета з 2 курсу гістарычнага факультэту БДУ.
Ганна Мядзьведзева. Выключаная сёлета з 4 курсу МДЛУ і многія іншыя.
Мы чакаем таго самага ў дачыненьні да ўсіх іншых студэнтаў дэмакратычных поглядаў і патрабуем іх аднаўленьня ва ўнівэрсытэтах. Мы патрабуем спыніць цкаваньне дэмакратычна настроеных студэнтаў, якіх зь ведама падначаленых Вам рэктараў у сьценах унівэрсытэтаў запалохваюць афіцэры КГБ.
2. Калі будзе рух наперад у першым пытаньні, мы ў рамках прапанаванага Вамі дыялёгу зможам абмеркаваць канкрэтную тэму – крызыс беларускай адукацыі. Пабудова моцнай дзяржавы немагчымая без сучаснай адукацыйнай сыстэмы, якая ня толькі дае адэкватныя веды, але выхоўвае патрыятычна настроеных, свабодных і таму адказных за сваю краіну грамадзянаў. На жаль, сёньня беларуская адукацыя не выконвае гэтых патрабаваньняў.
Вы вызначылі як адзін з прыярытэтных кірункаў Вашай міністэрскай місіі – кірунак ідэалягічны. За Вашым міністраваньнем у адукацыйныя ўстановы ўведзены нечуваны ў сучасных эўрапейскіх краінах прадмет – дзяржаўная ідэалёгія. Адначасова з школьных праграмаў па літаратуры (на чарзе ўнівэрсытэцкія?) выкрэсьленыя творы выдатных, слаўных ня толькі на Радзіме нашых пісьменьнікаў Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Уладзімера Арлова, Вольгі Іпатавай ды іншых. У школы не пускаюць выдатных творцаў – у адпаведнасьці з даручэньнем “…принять меры по недопущению проведения в учреждениях образования мероприятий по линии общественного объединения “Союз белорусских писателей”.
Мы ж перакананыя, што патрыётам свае краіны можа быць толькі чалавек сьвядомы, які ведае й любіць сваю культуру ва ўсёй яе глыбіні, а не алавяны жаўнерык з прамытымі прапагандаю мазгамі.
3. У 2004 годзе Вы казалі: “…Мы хочам, каб нашы дзеці вучыліся па нашых вучэбных дапаможніках, па нашых праграмах, каб у нас была свая нацыянальная беларуская адукацыйная ідэалогія, каб змест адпавядаў нашым адукацыйным стандартам”.
Здавалася б, нацыянальная адукацыйная ідэалёгія немагчымая без нацыянальнага зьместу адукацыі. Аднак за час Вашага кіраваньня Міністэрствам адукацыі ў сталіцы краіны колькасьць школьнікаў, якія займаюцца па-беларуску, за апошнія 4 гады скарацілася амаль удвая: у 2002/3 навучальным годзе іх было 6,4% (лічба сама па сабе шкадобы вартая), а ў 2005/6 н.г. засталося 3,6%. У цэлым па краіне скарачэньне таксама няўхільна адбывалася: за той самы пэрыяд з 26,3% да 23,3%. Далейшую пэрспэктыву беларускай мовы ў сярэдніх навучальных установах падказвае становішча ў дзіцячых садках, выхаванцы якіх прыйдуць у школы. Толькі 12,9% садкоў у краіне фармальна беларускамоўныя, а ў Менску ў 2005 г. толькі 0,3% дашкольнікаў наведвалі садкі зь беларускай мовай выхаваньня й навучаньня.
Ясна, што гэтыя гады былі працягам доўгатэрміновай тэндэнцыі. З 1993/94 па 2005/06 навучальны год першаклясьнікаў, якія вучацца па-беларуску, у краіне ў цэлым стала менш у 3,6 разу, а ў Менску іхны адсотак зьменшыўся з 58,6 да 2,4% – у 24 разы! [усё пералічанае вышэй завецца элементамі ЭТНАЦЫДА – аднаго з найцяжкіх злачынстваў супраць чалавечнасьці, за якім абавязкова будзе суд… – Рэд.]
І ня варта спасылацца на волю бацькоў. Далёка ня ўсе бацькі, якія хацелі аддаць сваіх дзяцей у менскія школы зь беларускай мовай навучаньня, змаглі зрабіць гэта сёлета ў верасьні. Ім адмаўлялі, бо нібыта не было месцаў.
Між тым паводле крытэраў ЮНЭСКО народ знаходзіцца на мяжы зьнікненьня, калі на яго мове размаўляе менш за 30% дзяцей.
4. Беларускамоўныя школьнікі знаходзяцца ў нераўнапраўным становішчы ў параўнаньні з вучнямі расейскамоўных клясаў [гэта завецца дыскрымінацыяй. – Рэд.]: дагэтуль няма па-беларуску падручнікаў, дапаможнікаў, атласаў, электронных вэрсіяў навучальных матэрыялаў для многіх прадметаў (напр., замежныя мовы, інфарматыка), не вытрымліваецца адзіны моўны рэжым, у тым ліку пазашкольнай працы, а галоўнае – выпускнікі беларускамоўных класаў ня маюць пэрспэктывы атрымаць па-беларуску вышэйшую адукацыю [колькі менавіта пра гэта казаў і пісаў наш рэдактар – А.Астроўскі; нарэшце пачало даходзіць. – Рэд.]. Сярэдніх спэцыяльных і вышэйшых навучальных установаў з выкладаньнем па-беларуску зусім няма.
Тыя бацькі, якія настойваюць на беларускамоўным навучаньні ў школе ці выхаваньні ў садочку для сваіх дзяцей, вымушаныя рэалізоўваць гэтае сваё сьвятое права з боем, пераадольваючы супраціў сістэмы адукацыі (з апошніх прыкладаў – Магілёў, Горкі).
5. Беларускі гуманітарны ліцэй быў ня толькі рэальна беларускамоўнай школай, якую вельмі любілі вучні, бацькі й пэдагогі. Ён стаў экспэрымэнтальнай пляцоўкай для ўкараненьня сучасных мэтодык і праграмаў выкладаньня гуманітарных дысцыплінаў. На яго базе былі распрацаваныя і выдадзеныя некалькі дзясяткаў унікальных праграмаў і навучальных дапаможнікаў. У ліцэй прыяжджалі пераймаць досьвед пэдагогі з усёй краіны, а ліцэісты здабывалі для краіны першыя месцы на міжнародных алімпіядах ды стопрацэнтна паступалі ў ВНУ.
Ліцэй быў зачынены ўжо пры Вашым кіраваньні міністэрствам. Але ён працягваў працу. Дзеці, бацькі, настаўнікі вырашылі, што іх любімая школа застанецца. Вучні з настаўнікамі не зважалі на цяжкасьці, займаліся ў непрыстасаваных памяшканьнях, і толькі месяц-паўтара цягам году выяжджалі за мяжу, дзе вучыліся ў нармальных умовах.
Сам будынак Беларускага гуманітарнага ліцэю на вул. Кірава, 21 у Менску стаў сымбалем сёньняшняга стаўленьня ўлады да элітнай беларускамоўнай адукацыі. Тры гады там было пуста. Урэшце Ваша міністэрства аддало школьны дом сілавым структурам, і цяпер там выносяць прысуды за выказваньне палітычных поглядаў, у тым ліку колішнім ліцэістам.
6. Раўналежна з выцісканьнем беларускага нацыянальнага зьместу з адукацыі адбываецца самаізаляцыя адукацыйнае сыстэмы нашай краіны ад эўрапейскай адукацыйнай прасторы. Зачынены й выгнаны з краіны Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт [гэты так званы “ўніверсітэт” пад уплывам Захаду заўсёды быў касмапалітычным, беларускафобскім створам ня ў меншай ступені, чым кожная іншая ВНУ ў лукашысцкай Беларусі; беларусы, калі ж мы перастанем хлусіць самі сабе?! – Рэд.]. Беларусь пры Вашым кіраваньні адукацыяй выйшла з г.зв. Балёнскага працэсу – збліжэньня стандартаў вышэйшай адукацыі эўрапейскіх краінаў. Студэнтам рэзка абмежавалі магчымасьць выяжджаць на каротка- і доўгатэрміновыя стажы ва ўнівэрсытэты іншых краінаў.
Мы хацелі б абмеркаваць з Вамі пералічаныя пытаньні, г.зн. пачуць Вашае меркаваньне, выкласьці свой погляд на іх у выглядзе канцэпцыяў, законапраектаў, праграмаў і арганізацыйна-кадравых прапановаў, выпрацаваць супольныя варыянты рашэньняў.
Акрамя таго, мы перакананыя, што Беларусь траціць шанцы мадэрнізаваць сваю адукацыйную сыстэму, бо не прымае зычлівых прапановаў Эўрапейскага Зьвязу ўлучыць нашу краіну ў эўрапейскую адукацыйную прастору, у супольныя вельмі маштабныя адукацыйныя праграмы [ах, як варта паглядзець, што гэта за “праграмы”?! – Рэд.].
Мяркуем, Вы як кіраўнік новаўтворанага грамадзкага аб’яднаньня зацікаўлены ў тым, каб ад арганізаванай грамадзянскай супольнасьці зыходзілі абгрунтаваныя ацэнкі й прапановы.
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі
Ад рэдакцыі:
Істотным недахопам дадзенага звароту зьяўляецца тое, што ў ім не названая яшчэ адна праблема – злосная, працяглая дыскрымінацыя прабеларускі, прадэмакратычна настроеных выкладчыкаў у ВНУ і школах; як і пытаньне кампенсацыі ім нанесеных маральных ды матэрыяльных страт… Але, у цэлым, акцыю новага кіраўніцтва БНФ мы ў рэдакцыі падтрымліваем.
Дадатак ад рэдакцыі:
Сёньня (03.02.007 г.) мы вырашылі дадаць матэрыял пра рэакцыю ўладаў, каб уся падзея была апісана разам.
Лявон Баршчэўскі: У Радзькова хапіла нявыхаванасьці і не хапіла сьмеласьці
http://pahonia.org/str/2008-01/423.htm
Адразу пасьля сьнежаньскага зьезду Партыі БНФ, яе новы старшыня Лявон Баршчэўскі накіраваў адкрыты ліст да старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» Аляксандра Радзькова. У лісьце палітык і пэдагог Баршчэўскі закрануў праблемы зьвязаныя з сфэрай адукацыі — ціск на апазыцыйную моладзь у ВНУ, закрыцьцё Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, адсутнасьць беларускамоўнай вышэйшай адукацыі і г.д. З таго моманту прайшло больш месяца, таму Лявон Баршчэўскі склікаў прэс-канфэрэнцыю, каб паведаміць, ці адказаў яму Радзькоў.
«Нам прайшло паведамленьне, што 26 сьнежня Аляксандар Радзькоў наш ліст атрымаў. Сёньня ўжо 29 студзеня, але адказу ад яго мы не атрымалі. Гэта дазваляе зрабіць пэўныя высновы. Мы ведаем, што ў гэты час сп.Радзьковым быў разасланы ліст па навучальных установах з прапановай уступаць у “Белую Русь”, праводзіць адпаведную працу сярод выкладчыкаў. Мне асабіста некаторыя выкладчыкі казалі пра наяўнасьць такіх указаньняў. Мэтад працы сп.Радзькова сьведчыць, што “Белая Русь” ніякая не грамадзкая арганізацыя, бо не кантактуе з грамадзтвам, няма дыялёгу зь іншымі арганізацыямі.
Тое, што ў Радзькова хапіла нявыхаванасьці і не хапіла сьмеласьці адказаць на гэты ліст, хаця б фармальнай адпіскай, сьведчыць, што “Белая Русь” больш нагадвае нейкую масонскую ложу, але ні ў якім разе не грамадзкае аб’яднаньне. Гэта ўсё абвяргае колішнія словы старшыні “Белай Русі”, што ён гатовы кантактаваць і з апазыцыйнымі сіламі. Сёньняшняя сытуацыя нагадвае, як у кастрычніку 2003 году Аляксандар Радзькоў даваў прэс-канфэрэнцыю.
Калі ж некалькі груп вучняў зачыненага Гуманітарнага ліцэю, спрабавалі спыніць сп.Радзькова, каб задаць яму пытаньні адносна іх навучальнай установы, міністар адукацыі ўцёк празь іншыя дзьверы, сеў у машыну і зьехаў, каб не адказваць на непрыемныя пытаньні. Я ня ведаю, ці можна заслужыць аўтарытэт кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня такімі дзеяньнямі», – мяркуе Лявон Баршчэўскі.
Наша Ніва
Shanounaie Spadarstwa,
Bielaia rusj – heta twor maskaljski, pacikauciesia – znachnaia chastka hetaha “hramadskaha ab”iadnannia” rasiianie i rabilasia
usio pa zahadu maskwy (heta ni pamylka u napisanni).
Usie wykliuchanyia z uniwersitetau studenty mohucj zwiarnucca u Kamisiiu Petycyi pry Euraparliamancie, a taksama warta bylob
hety zwarot nakirawacj tudy i pra usie praiawy ETNACYDU nakirouwacj listy z podpisami liudziei, abawiazkowa padkresliwaiuchy
sapraudnaha woraha bielaruskasci. Pakulj ni budzie padobnykh dzieianniau, eurapieiskiia biurakraty zaimacca prabliemami Bielarusi
ni buducj, a u tainai zmowie z maskaliami, budzie praciahwacca dalieishaia palityka mauchannia u padziaku za dobryia znosiny
z pastaushchykom syrawiny.
Pytannie ETNACYDU BIELARUSI ni khto ni razu ni dzie ni padymau. A treba rabicj heta niadkladna i iak naishyrei.
Варта накіраваць зварот да ваенна-марской пяхоты ЗША, каб забясьпечылі патрэбнымі ведамі неабходную колькасьць беларусаў.
Тады зьнікнуць гэтыя праблемы.