nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што беларусу да Кітая? (частка 3)

23 студзеня, 2008 | Няма каментараў

���ай 17.JPG

Гэтая частка нашага агляду прысьвечаная кітайскай экспансіі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі (на малюнку ўверсе пазначаныя рознымі адценьнямі жоўтага) і найперш у Сярэднюю Азію (больш цёмнае адценьне). Кітайцы лічаць, што гэта “пустая тэрыторыя” (?!). Тры матэрыялы розных аўтараў, пададзеныя ніжэй, апісваюць сітуацыю з інтэрвалам у год і, як нам падаецца, даволі дакладна апісваюць маштаб і зьмест падзей.

Рэдакцыя.

1. Накшталт “Вялікай шахматнай дошкі”

ВЯЛІКАЯ ГУЛЬНЯ Ў СЯРЭДНЯЙ АЗІІ

Дзьмітры Арлоў (артыкул за 2005 г.; па матэрыялах Інтэрнэт-СМІ; паводле www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/22/36917.shtml)

Удзельнікі гульні ды іхныя мэты

Тэмін “Вялікая гульня” зьявіўся ў 19 стагоддзі, каб абазначаць імперскія амбіцыі і суперніцтва ў Азіі паміж дзьвюмя імперыямі – Расейскай і Брытанскай. Сёньня гэты тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэньня новай барацьбы за сьферы ўплыву паміж Расеія і Кітаем, з аднаго боку, і ЗША, з другога. Стаўкамі ў гэтай Гульні зьяўляецца нафта, рынкі збыту і так званая “вайна з тэрарызмам” [апошняе – ня “стаўка”, а прэтэкст. – Рэд.].

У цяперашні час увесь сярэднеазіяцкі рэгіён уяўляе зь сябе поле геапалітычных бітваў. Так ва ўсялякім разе лічаць эксьперты Казахстанскага інстытута стратэгічных дасьледваньняў.

Удзел Кітая ў гэтых бітвах патрэбны яму для самазацьверджаньня ў якасьці вялікай дзяржавы ў барацьбе з ЗША [для чаго гэта патрэбна “Кітаю”, мы абмяркуем ў канцы раздзела. – Рэд.]. Эканоміка Кітая, якая расьце, мае вострую патрэбу ў нафце, а Казахстан на працягу двух бліжэйшых дзесяцігоддзяў можа стаць вядучым экспартэрам нафты ў сьвеце. У Расеі нафты шмат, але пасьля развала СССР яна ў значнай ступені страціла ўплыў у Сярэдней Азіі, а нядаўна панесьла дадатковыя адчувальныя страты ў Грузіі, ва Украіне і Кіргізіі.

ЗША, у сваю чаргу, маюць патрэбу як у нафце, так і вайсковых базах ва Узьбекістане ды Кіргізіі для вайны супраць Аўганістана і стрыманьня ісламскага адраджэньня, якое ў Вашынгтоне ўсьлед за Ізраілем лічаць глабальнай пагрозай сваім імперскім інтарэсам.

Ход партыі

На думку казахскіх эксьпертаў, у рамках новай Вялікай гульні, якая нагадвае шахматныя партыі, як да гэтай пары былі зробленыя наступныя хады:

– 25 траўня гэтага году [гаворка пра 2005 г. – Рэд.] Кітай аказаў самы гасьцінны прыём прэзідэнту Узбекістана. Літаральна праз некалькі дзён пасьля крывавай бані, зробленай ім у сябе ў краіне.

– У ліпені Шанхайская арганізацыя па супрацоўніцтве (ШАС), куды ўваходзяць Расея, Кітай і амаль усе краіны Сярэдней Азіі, папрасілі ЗША назваць тэрміны вываду амерыканскіх войскаў [з краінаў Цэнтральнай Азіі. – Рэд.].

– У тым жа месяцы Расея і Кітай упершыню ў гісторыі правялі сумесныя манеўры на Шаньдунскім паўвостраве ў Жоўтым моры, пыркладна ў 500 км на паўднёвы ўсход ад Пекіну.

Лёс амерыканскай базы ва Узьбекістане перадвызначаны, а базы ЗША ў Кіргізіі – вісіць пад вялікім пытаньнем. Генерал Маерс – галава начальнікаў Аб’яднаных штабоў амерыканскай арміі – заявіў па гэтай прычыне: “Для мяне гэта ўяўляецца так, нібы дзьве вельмі вялікія краіны спрабуюць тэрарызаваць вельмі маленькія краіны”.

Масква ў сувязі з гэтай заўвагай выказала пратэст. Вашынгтон адмовіўся сам вызначыць тэрміны вываду войскаў з Узьбекістана. Таму за яго гэта зрабіў Карымаў – даў Амерыцы 180-суткавы тэрмін.

Палітолагі лічаць, што пытаньне пра тэрміны вываду было ініцыяванае Кітаем, які лічыць, што амерыканскія базы служаць не для “барацьбы з тэрарызмам”, а для стрымліваньня экспансіі гэтага азіяцкага гіганта.

Сярэднеазіяцкія дыктатуры расчараваліся ў Амерыцы, якую першапачаткова яны горача віталі. Іх раздражняе зацыкленасьць ЗША на рыторыцы аб правох чалавека і дэмакратыі. Іх больш задавальняе кітайскі падыход “неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы”.

Урад Казахстана таксама моцна перапужаны “аранжавымі рэвалюцыямі”.

Між тым Кітай упарта лезе ў Сярэднюю Азію. Прэзідэнт Узьбекістана Карымаў падпісаў з КНР аж 15 пагадненьняў па самых розных пытаньнях, улучна дамовы пра тэлекамунікацыі й сумесную распрацоўку нафты. Гэтымі пагадненьнямі Кітай кампенсаваў фінансавыя страты Узьбекістана ад закрыцьця базы ЗША.

Бакіеў – новы прэзідэнт Кіргізіі – падае супярэчлівыя сігналы пра лёс базы ЗША ў Кіргізіі. 11 ліпеня ён заявіў, што вайна ЗША ў Аўганістане па сутнасьці завершана, сітуацыя “стабілізавалася” [праз 2 гады бачна, што гэта ня так. – Рэд.], і можна пачаць перамовы пры вывад амерыканскіх войскаў. Праз два тыдні ён сказаў Рамсфільду, што Кіргізія не прызначае тэрміны іх вываду.

Прэзідэнт Казахстана Назарбаеў, які ў чарговы раз мае намер перамагчы ў сваіх “дэмакратычных выбарах” у сьнежні, як чалавек вельмі нярвовы, нядаўна прыняў законы, якія забараняюць замежным арганізацыям дапамагаць незарэгістраваным ім, Назарбаевым, казахстанскім палітычным і рэлігійным арганізацыям. Гэты крок накіраваны наўпрасткі супраць Захаду, чые арганізацыі па “абароне правоў чалавека” працуюць у кірунку распаўсюджваньня так званай заходняй дэмакратыі па ўсім сьвеце.

Між тым Казахстан падпісаў зь Кітаем пагадненьне пра будову чыгункі з прыкасьпійскага нафтавага раёну Казахстана ў заходні Кітай. У сьнежні будзе ўведзены ў эксплуатацыю нафтаправод паміж Казахстанам і Кітаем. Кітайскія фермеры арэндуюць зямлю ў Казахстане. Вытокі двух галоўных казахскіх рэк знаходзяцца на тэрыторыі Кітая, і той заўсёды можа пазбавіць Казахстан вады.

Пекін, акрамя эканомікі, таксама зацікаўлены ў блакаваньні сваіх мусульман-уйгураў, якія жывуць у прылеглых да Казахстана рэгіёнах і якіх Кітай аб’явіў “міжнароднымі тэрарыстамі” [а ЗША, як мы ведаем, дапамаглі яму ў гэтым. – Рэд.].

Верагодны вынік партыі

Сёньня становішча на дошке Вялікай гульні нічыйнае, лічаць эксьперыты. У Расеі ваенныя базы ў дзьвюх краінах рэгіёну, у ЗША – таксама ў дзьвюх. Між тым, Кітай пераняў у ЗША тактыку мяккай акупацыі іншых краін: спачатку ідуць інвестыцыі, затым прыходзіць уплыў, а завяршае цыкл… прыход салдат.

У гэтай Вялікай гульні Расея выконвае ролю памагатага, найперш для Кітая, хаця пэўным уплывам яна яшчэ карыстаецца – касмадром, збыт казахскай нафты праз сваю тэрыторыю і да т.п.

Вялікая гульня будзе хутчэй за ўсё разыгрывацца эканамічнымі ды палітычнымі метадамі, а не ваеннымі. І перамога ў гэтым выпадку безумоўна дастанецца Кітаю, лічаць эксьперты рэгіёну [гэта калі іншыя кіраўнікі краін рэгіёну будуць альбо дурнямі, альбо падонкамі… – Рэд.].

2. Рух у Сярэднюю Азію

КІТАЙ ІДЗЕ ДА БЕРАГОЎ КАСЬПІЯ

Аляксандр Храмчыхін (Інстытут палітычнага і ваеннага аналізу; артыкул за 2006 год)

Збліжэньне Ашхабада (Туркменістан) зь Пекінам, якое пачалося, ня можа выклікаць ніякага зьдзіўленьня. Наадварот, яно абсалютна натуральнае [гэта так толькі для тых, хто лічыць “натуральным” працэс імперскай агрэсіі. – Рэд.], паколькі мае сур’ёзны эканамічны і палітычны грунт. Ніязаў адкрыта “кідае” Расею, абяцаючы Кітаю той газ, які раней быў паабяцаны “Газпраму”, ды яшчэ і выступае пры гэтым прамым эканамічным канкурэнтам Расеі. Існуюць прыкметы таго, што Туркменбашы даўно пагарджае Крамлём.

Для Кітая выхад на энэргетычныя рынкі Цэнтральнай Азіі мае велізарнае значэньне. Залежнасьць Кітая ад імпарту нафты ды газу значна большая, чым у ЗША. Прычым сітуацыя з кожным годам ускладняецца. Кітай апынаецца ў крытычнай залежнасьці ад паставак з зоны Персідскага заліва. Пры гэтым, у выпадку супрацьстаяньня з ЗША кітайскі флот ня здольны забясьпечыць гэтыя камунікацыі. ВМС ЗША, практычна не ўступаючы ў прамое сутыкненьне з ВМС Кітая, могуць усталяваць жорскую марскую блакаду Кітая.

У той жа час, з краінаў Цэнтральнай Азіі, а праз іх і зь Ірану, які на сёньня зьяўляецца асноўным пастаўшчыком нафты ў Кітай, нафта- і газаправоды можна дацягнуць да Кітая па сушы, па-за зонай уплыву ЗША. А гэта кардынальна зьменіць геапалітычную сітуацыю – будзе забясьпечаная адносная бясьпека энэргапаставак у Кітай.

Зрэшты, тэарэтычна амерыканцы і на наземныя трубаправоды могуць узьдзейнічаць са сваіх авіябазаў у Іраку і Аўганістане. Акрамя таго, трубаправоды могуць апынуцца пад ударамі ісламскіх радыкалаў [якія, атрымліваецца, настолькі “радыкалы”, як і сама ЗША. – Рэд.], частка якіх пакрыўджаная на Кітай за яго палітыку ў Сіньцьзяне. Адпаведна, для аховы трубы могуць спатрэбіцца кітайскія войскі.

Для кіраўніцтва Туркменіі прысутнасьць у краіне кітайскіх войскаў будзе зьявай вельмі пажаданай. Гэта ж датычыцца і кіраўніцтва Узьбекістана, праз які труба абавязкова пройдзе. Адкрыта таталітарны рэжым Ніязава і трохі больш мяккі (калі можна так сказаць) рэжым Карымава вельмі баяцца падзеяў, падобных андзіжанскім. Асабліва, калі падтрымку паўсталым акажа Вашынгтон. Пры гэтым і ў Ашхабадзе, і ў Ташкенце разумеюць, што Масква падтрымае здушэньне паўстаньня палітычна, але не акажа ніякай рэальнай ваеннай дапамогі. Для гэтага ў Расеі практычна няма рэсурсаў. Акрамя таго, грамадская думка краіны будзе безумоўна адмоўна настроеная супраць пасылкі расейскіх салдатаў для абароны русафобскага рэжыму Туркменбашы і зусім не прарасейскага Карымава.

А вось Пекін дапаможа з задавальненьнем. Для яго рэжымы Ніязава і Карымава цалкам роднасныя па духу. Пры гэтым праблемы стратаў, сваіх і чужых, для кітайцаў увогуле не існуе. Акрамя таго, досьвед здушэньня народных паўстаньняў ужо ёсьць – ня толькі падзеі на плошчы Цяньань мэнь, але і барацьбу зь сепаратызмам у Сіньцьзяні й Тыбеце, здушэньне рэгулярных выступленьняў сялянаў, у якіх перманентна забіраюць зямлю.

Адпаведна, кітайскія войскі, калі такія апынуцца ва Узьбекістане ды Туркменіі, будуць ахоўваць ня толькі трубу, але і рэжымы ў Ташкенце ды Ашхабадзе. А часткова і ў Тэгеране. Іран адчуе сябе яшчэ больш упэўнена, калі на яго паўночных межах зьявяцца часткі Народна-вызвольнай арміі Кітая (НВАК). Бо J-12 (кітайская назва Су-30) з базы Мары без дазапраўкі дастане толькі да Армухскага праліву, а з Туркменбашы (былы Краснаводск) – да любой кропкі Ірака.

Уласна, глеба для зьяўленьня кітайскай арміі на берагох Касьпія ўжо створаная. Ніязаў і Ху Цьзіньтаа падпісалі ня толькі пагадненьне пра будову газаправода з Туркменіі ў Кітай, але і пагадненьне аб барацьбе супраць тэрарызму, экстрэмізму і сепаратызму. Што разумеюць бакі пад гэтымі тэрмінамі [з падачы ЗША. – Рэд.] – можна вельмі лёгка здагадацца.

Труба з Туркменіі ў Кітай наўрад ці здолее абысьці тэрыторыю Казахстана (тэарэтычна можна правесьці яе праз Кіргізію і/альбо Таджыкістан, але рэльеф там вельмі ўжо складаны). Уласна, Казахстан ўжо ўцягнуты ў кітайскія энэргетычныя праекты. У Пекіне могуць вырашыць, што труба і на казахстанскай тэрыторыі патрабуе абароны. Дый сама па сабе перакідка войскаў у Туркменію ды Узьбекістан мае на ўвазе іх транзіт праз тэрторыю Казастана (перакідка па паветры буйных злучэньняў сухапутных войскаў зь цяжкай тэхнікай для Кітая сёньня пакуль недаступная).

Зрэшты, калі часткі НВАК зьявяцца ў краінах Цэнтральнай Азіі, Казахстан, па сутнасьці, апынецца ў атачэньні й ня здолее супраціўляцца сілавому ціску з боку Кітая. Казахстанская армія па сваім баявым патэнцыяле цалкам несупаставімая зь кітайскай. Таму, калі Пекін папросіць Астану дапусьціць свае войскі для абароны казахскага кавалка трубы, наўрад ці Астана знойдзе ў сабе сілы адмовіць. Надзеі на дапамогу ЗША ў гэтых умовах уяўляюцца цалкам ілюзорнымі з улікам чыста геаграфічных абставінаў.

У выніку Расея атрымае кітайскія войскі на сваіх межах. Ня толькі на Амуры ды Усуры, але яшчэ і ад Астрахані да Барнаўла [у г.зв. падбрушшы расейскай імперыі. – Рэд.].

Кітайцы будуць мець магчымасьць адначасовага ўзьдзеяньня на ўвесь Транссіб. Больш за тое, яны выходзяць адразу да раёнаў Паволжа і Урала зь іх разьвітай аўтамабільнай ды чыгуначнай сеткай. Дый рэльеф мясцовасьці тут значна больш прыдатны для наступу, чым у Забайкальлі і на Далёкім Усходзе. Ніякіх гор, адзін стэп, можна ісьці й ехаць у любым кірунку. Ад Петрапаўлаўска (абласны цэнтар на поўначы Казахстана) да Сургута (аднаго з асноўных цэнтраў расейскай нафтаздабычы) – усяго 800 км. Ад Уральска да Масквы – трохі больш за 1000 км. J-12 з гэтага Уральска дастане ня толькі што да Масквы, але і да Волагды й Сыктыўкара.

Зразумела, Ланьчжоўская ваенная акруга НВАК (10 дывізіяў і 5 брыгадаў сухапутных войскаў, у т.л. 2 бронетанкавыя дывізіі, 3 авіядывізіі) у Цэнтральнай Азіі адразу не пераедзе. Для пачатку кітайцам хопіць невялікіх кантынгентаў. Галоўнае – “зачапіцца за плацдарм”. Потым на гэтыя невялікія кантынгенты даволі хутка можна нарасьціць амаль любую колькасьць войскаў. Адзінай рэальнай праблемай будзе час, які неабходны для іх перакідваньня.

Дакладна так дзейнічае і кітайская міграцыя – дастаткова зьяўленьня дзе-небудзь невялікай кітайскай грамады, пасьля чаго яна можа прымаць супляменьнікаў у любой колькасьці.

Прафесійныя расейскія патрыёты любяць рабіць гістэрыку “Расею атачаюць!” што да якога-небудзь дробнага амерыканскага аэрадрома ў Румыніі. Цікава, калі зьявяцца кітайскія войскі ў Цэнтральнай Азіі, гэта выкліча хоць падабенства такога ж непакою? Ці такія падзеі будуць патлумачаныя як “пашырэньне супрацоўніцтва ў рамках ШАС”.

Калі НВАК апынецца ў Казахстане, з ваеннага пункту гледжаньня супраціў у такой сітуацыі для Расеі становіцца проста немагчымы.

Зрэшты, у такога разьвіцьця падзеяў тэарэтычна мог бы быць і станоўчы бок – хуткае збліжэньне Казахстана з Расеяй. Аб’ектыўна менавіта гэтая краіна СНД зьяўляецца для нас самай важнай, значна больш важнай, чым Беларусь і Украіна.

3. Тэхналогія кітайскай экспансіі ў Сярэднюю Азію

НАСТУП НА КАЗАХСТАНСКІМ КІРУНКУ

Сяргей Брытвін (паводле www.duel.ru/200738/?38_3_1; калі будзеце чытаць тэкст, улічвайце, аўтар – тыповы расейска-рускі імперац! – Рэд.)

Еўрапейская адукацыя па азіяцкіх коштах

Пасьля прызначэньня ў 2006 годзе прэмьер-міністрам Казахстана Карыма Масімава – выпускніка Уханьскага (КНР, 1991 год) юрыдычнага ўніверсітэта, у казахаў узьнікла мода на адукацыю ў Кітаі. Удала раскручаны правінцыяльнымі СМІ й кітайскім лобі рэкламны слоган “Еўрапейская адукацыя па азіяцкіх коштах” заахвочваецца ўсходнім суседам на самым высокім урадавым узроўні. Гатовасьць кіраўніцтва Паднябеснай да павелічэньня квотаў на адукацыю ў кітайскіх ВНУ студзентаў з Казахстану пацьвердзіў член Дзяржсавету КНР Чэнь Чжылі ў кастрычніку 2006 года.

Казахскім абітурыентам на выбар прапаноўваюцца: Пекінскі ўніверсітэт (натуральныя і гуманітарныя навукі), Пекінскі нафтавы ўніверсітэт, Пекінскі ўніверсітэт кітайскай медыцыны, Народны ўніверсітэт (эканамічныя сьпецыяльнасьці), Тангдыйскі ўніверсітэт (будаўніцтва і архітэктура).

Выгадным для казахаў адрозьненьнем ад еўрапейскіх ВНУ зьяўляецца адсутнасьць патрабаваньня веданьня прэтэндэнтамі на вучобу кітайскай мовы.

Спонсарамі гэтага, на першы погляд стратнага для КНР, праекта выступае Кітайская дзяржаўная нафтавая кампанія (CNPC), а таксама грамадскія (пракітайскія) арганізацыі: Рэспубліканская асацыяцыя дунган, Асамблея народаў Казахстана, якія атрымалі афіцыйны статус у выніку нядаўняй канстытуцыйнай рэформы і назарбаеўскай дзяржаўнай адукацыйнай праграмы “Балашак”. Агульная сума стыпендый па грантах адной толькі CNPC складае 1,35 мільёна даляраў ЗША ў год. Гранты ўключаюць у сябе аплату ўсіх відаў расходаў на адукацыю, пражываньне, харчаваньне, рэгістрацыю і, нават, на аплату авіябілетаў да месца вучобы і назад; а таксама, канешне ж… ідэалагічную апрацоўку.

Наіўна думаць, што Кітай ва ўрон свайму далёка не багатаму палутарамільярднаму насельніцтву, вось так раптам, пранікся безкарысьлівым клопатам пра казахскую моладзь. Да кіргізаў, таджыкаў, узьбекаў, да іншых народаў былога Саюзу падобнай увагі праяўлена не было. І не прадбачыцца!

Але вось тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Казахстана так і засталіся поўнасьцю нявырашынымі нават пасьля дармовай перадачы 500 кв. км тэрыторыі [добры дадатак да 1-й чатцы дадзеных матэрыялаў. – Рэд.]. (Дарэчы, у Кіргізіі падобная перадача зямель Кітаю прывяла да масавых хваляваньняў, якія закончыліся растрэлам мірнай дэманстрацыі ўрадавымі войскамі, што стала адной з прычынаў “туліпанавага перавароту). На шматлікіх кітайскіх аптоўках, якія кьвітнеюць па ўсёй рэспубліцы, можна набыць геаграфічныя мапы, дзе міждзяржаўная мяжа насуперак дамове аб дэлімітацыі (!) ужо праходзіць па лініі “рака Ілі – возера Балхаш – возера Зайсан – рака Іртыш”.

Тайная дактрына

Матывы “дабрачыннасьці” па-кітайску ў сьферы казахскай адукацыі варта шукаць у патаемнай дактрыне па поўным захопе Казахстана (а затым і Расеі – да Урала).

У рамках гэтай яўна акупацыйнай дактрыны [аўтару, як рускаму імперыялісту, варта ведаць, захоп Беларусі расейскай імперыякратыяй найперш з дапамогай свайго агента – Лу-кі, які праводзіць палітыку этнацыду, генацыду і дыскрымінацыі беларусаў на іх уласнай зямлі, зьяўляецца ня менш акупацыйнай і ня менш яўнай дактрынай; так, што атрымайце тое самае, што вы робіце іншым народам, толькі ўжо ў свой адрас… – Рэд.] дакладна прасочваюцца два галоўных кірункі.

Першы – эканамічны.

Тут кітайцы ўжо дасягнулі значных посьпехаў. Як і Расея, казахскі рынак спажывецкіх тавараў запонены танным і ўтульным кітайскім шырпатрэбам. Прычым, у адрозьненьне ад 1990-х гадоў, якасьць тавараў з маркай “Made in China” (чаму не “Cyiese People` s Republic“?) заўважальна падвысілася і ўшчыльную наблізілася да больш дарагіх еўрапейскіх аналагаў.

Аналагічная сітуацыя складаецца і з прадуктамі харчаваньня. Нават на зьмену знакамітаму калісь алма-ацінскаму Апорту даўно прыйшлі кітайскія гатункі яблыкаў.

Патрыманыя японскія “праварулькі” саступаюць месца сучасным кітайскім аўта.

Плынь у зваротным кірунку ідзе ў выглядзе металалому, абсталяваньня, незапатрабаваных заходнімі інвестарамі прамысловых прадпрыемстваў, сыравіны. Ужо сёньня Кітай гатовы закупіць у Казахстане 30 млрд. кубаметраў газа і фінансаваць для яго перакачкі будаўніцтва газаправоду.

Што да асновы эканомікі сучаснага Казахстана – нафты, дык, па заяве вядучага сьпецыяліста дасьледніцкага цэнтру пры Дзяржсавеце КНР Сунь Цінсяна, пасьля пакупкі нацыянальнай нафтавай кампаніяй CNPC казахскага здабываючага гіганта “ПетраКазахстан” “… кітайскія кампаніі паставілі пад свой кантроль 40% нафтавых рэсурсаў рэспублікі”.

Ужо ў аглядальнай будучыні казахам прыйдзецца купляць сваю ж нафту… ў кітайцаў!

Ёсьць прыклады, калі КНР дзейнічае яшчэ больш напорыста. Так, у сувязі з інтэсіўным эканамічным разьвіцьцём Сіньцьзянь-Уйгурскай аўтаномнай акругі без узгадненьня з Казахстанам і Расеяй, у 2008 года Кітай будзе забіраць да 30% стоку ракі Іртыш. (Ужо ў бліжэйшыя гады гэта пераўтворыць Балхош у “мёртвае возера”, а Іртыш можа стаць ня проста высыхлай ракой, а сточнай канавай для прамысловай каналізацыі).

У Казахстане, у адпаведнасьці зь кітайскай дактрынай “пераўтварэньне слабасьці ў моц”, на ўрадавым узроўні прынятае рашэньне аб збудаваньні цэнтру забаваў “Жана-Ілі” ў 60 км ад Алма-Аты і будаўніцтве паміж Капчагаем і Алма-Атой чатырох гарадоў-спадарожнікаў па 100 000 жыхароў у кожным. Кітайскі бок плануе ўкласьці ў гэты праект 10 млрд. долараў.

Жыльлё ў гэтых чайна-таўнах для простых казахаў будзе недасягальным з-за высокага кошту. А эліты перад [гэта не эліты, а “эліты”. – Рэд.] правінцыяй аддаюць перавагу дзьвюм сталіцам – Астане і Алма-Аце.

Але галоўнай перамогай кітайскай Стратэгіі на казахстанскім кірунку варта лічыць, паўтарымся, атрыманьне кантрою над буйнейшымі радовішчамі вуглевадародаў – Кандыгаш, Кенкіяк і Жанажол у Акцюбінскай вобласьці, Паўночыя Бузачы і Каражанбас на Мангышлаку, і завяршэньне будаўніцтва нафтаправоду Атасу – Алатынькоў.

Кітай не зьбіраецца затрымлівацца на дасягнутым. Па дадзеных канадскай выведкі, “Кітай мае намер у бліжэйшыя некалькі гадоў выкупіць у Казахстана і ў працуючых у рэспубліцы замежных кампаніяў практычна ўсе радовішчы нафты”.

Другі кірунак патаемнай стратэгіі – гуманітарны.

На фоне пералічаных вышэй “грандыёзных заваёваў” у эканамічнай сьферы дасягеньні на гуманітарным кірунку выглядаюць менш значнымі. Аднак, галоўны наступ наперадзе.

Прапановы Кітая ў адукацыйнай сьферы – гэта толькі пачатак гуманітарнай экспансіі. За адукацыйнай палітыкай дакладна праглядаецца стратэгічнае імкненьне ўсходняга суседа сканцэнтраваць інтэлектуальны патэнцыял казахаў на кітайскіх інтарэсах праз падрыхтаваных у пекінскіх ВНУ сьпецыялістаў.

Прыкладна так ужо адбылося з кьвітнеючымі ў кожным казахскім горадзе шматлікімі кітайскімі аптоўкамі. У пачатку і сярэдзіне 1990-х кітайскія камерсанты для гандлю сваімі таварамі пачалі наймаць маладых казашак “з усімі відамі паслуг”. І сёньня ніхто ня можа нават прыблізна назваць колькасьць дзяцей, якія нарадзіліся ад такой сумеснай дзейнасьці. Але вось тое, што выхоўваюцца яны ў кітайскіх, а не ў казахскіх традыцыях, не падлягае ніякаму сумневу. Ужо праз 5-8 гадоў, калі “кветкі” гэтага кітайска-казахскага супрацоўнітцва перакрочаць бар’ер ад дзяцінства і юнацтва да дарослага жыцьця, гэтыя кітае-казахі праявяцца ва ўсёй сваёй агрэсіўнасьці ня толькі ў Казахстане, але і ў Расеі. Бо дзякуючы сяброўству прэзідэнта Пуціна з Назарбаевым і праводзімай Крамлём міграцыйнай палітыцы для казахаў (у тым ліку і кітайскага паходжаньня) паездкі ў Расейскую Федэрацыю і натуралізацыя ў ёй не ўяўляюць якіх-небудзь складанасьцяў.

Што ж да студэнтаў з Казахстана, дык Кітаю зь яго шматвекавой самабытнай культурай, старажытнымі трыдыцыямі [зьвярніце ўвагу, вось і рэальны ўплыў культуры ды гісторыі на матэрыяльны прагрэс выкрышталізаваўся. – Рэд.] й з эканомікай, якая імкліва разьвіваецца, ёсьць чым прывабіць казахскую моладзь. Бо змаглі ж кітайцы зрабіць сябрамі ня толькі прэмьер-міністра Карыма Максімава і Касымжамарта Такаева – у цяперашні час сьпікера верхняй палаты парламенту (менавіта ў бытнасьць Такаева міністрам замежных спраў Казахастан задарма перадаў Кітаю гэтыя 500 кв. км тэрыторыі, пра якія ўзгадвалася раней), але і самога прэзідэнта Назарбаева.

Дзякуючы такому сяброўству Кітаем ужо былі рэалізаваныя два этапы зачароўваньня казахаў. Спачатку іх пераконвалі, што ніякай пагрозы з боку КНР няма. Затым пачаліся размовы пра тое, што прыход Кітая аб’ектыўна непазьбежны [адразу бачна праца прафесійных піяршчыкаў. – Рэд.].

Дзя зьдзяйсьненьня трэцяга этапу, калі казахі павінны будуць зьмірыцца зь гегемоніяй кітайцаў, і рыхтуюцца ў пекінскіх універсітэтах казахскія студэнты.

Гэтыя маладыя людзі, якія атрымаюць адукацыю ў лепшых ВНУ КНР, заўтра прыйдуць на кіраўнічыя пасады ва ўрадзе, эканоміцы, кіраваньні й пачнуць лабіраваць кітайскія інтарэсы [як тут не ўзгадаць, што зьмястоўная дэмакратыя і ўніверсальны нацыяналізм – сінонімы. – Рэд.]. І ўжо на бліжэйшых выданьнях геаграфічных мапаў кітайская мяжа перамясьціцца на лінюю Барнаўл – Омск – Арэнбург.

І галоўным нязгодным з падобнай пераробкай, як гэта ні падасца дзіўным, выступае не Масква ці Астана, а Вашынгтон (?!).

Колькі засталося Казахстану?

Каб ацаніць патэнцыял пагрозы кітайскай экспансіі, зусім не абавязкова зьвяртацца да справаздачаў замежных выведак. Дастаткова паглядзець, што сёньня ўяўляе Кітайская Народная Рэспубліка.

Гэта краіна, якая валодае ядзернай зброяй, мае эканоміку, якая хутка разьвіваецца і ўспрыймальная да навукова-тэхнічных дасягненьняў. Краіна з сабраным у адзінае дзяржаўным, партыйным і адміністрацыйным апаратам, якая праводзіць гнуткую і мудрую [на конт мудрасьці аўтар, вядома ж, перагнуў; ня можа быць мудрасьцю пярэчаньне ўсім законам гарманічнага разьвіцьця грамадства ў межах адзінага чалавецтва на ўнікальнай планеце Зямля! – Рэд.], незалежную ўнутраную і вонкавую палітыку. Гэта дзяржава, якая рэальна прэтэндуе на ролю другога (пасьля ЗША) эпіцэнтра ў сусветнай палітыцы.

Але галоўную пагрозу для бясьпекі суседніх краін [ну, вось, як жа можа быць стварэньне небясьпекі суседнім краінам “мудрай палітыкай”; гэта пярэчыць усім вядомым мудрасьцям, у т.л. і кітайскім; правільней такія паводзіны назваць “ваенным умельствам”… – Рэд.] уяўляе палутарамільярднае дысцыплінаванае, энэргічнае, працалюбівае і непатрабавальнае насельніцтва, якому крытычна не хапае жыцьцёвай прасторы [прасторы амаль 10 млн. кв. км не хапае?!! чачэнцам, эстонцам, летувісам і г.д. іх тэрыторый у некалькі дзясяткаў тысяч. кв. км. хапае, а тут – не; штосьці тут ня тое; таму гэтую тэзу аўтара мы плануем абмеркаваць адмыслова, каб даць яму па яго расейскіх імперскіх мазгах… – Рэд.].

Пашырэньне гэтай прасторы на ўсход абмежаванае хвалямі Ціхага акіяну. На поўдні зь Кітаем суседнічаюць густазаселеныя карлікавыя дзяржавы [па-нашаму, самыя нармальныя сапраўдныя дзяржавы – не вялікія і не малыя; у аўтара праступае тыповая імперская гігантаманія. – Рэд.] й Індыя са сваім мільярдам жыхароў.

Нацыянальныя інтарэсы КНР [гэта інтарэсы па-за ўсялякім сумневам імперскія!!! – Рэд.] дыктуюць ёй [ствараюць фармальны прэтэкст, на які ловяцца людзі з комплексам імперскай непаўнавартасьці. – Рэд.] рухацца на поўнач – у Сібір, Далёкі Ўсход і на захад – у Казахстан. Менавіта там знаходзяцца слаба асвоеныя тэрыторыі [нармальна яны асвоеныя; ці аўтар лічыць “нармальным”, калі ўсё зас-ана, як у Шанхаі ці Пекіне?!! – Рэд.], неабходныя для разьмяшчэньня лішкавага насельніцтва, і сыравінныя рэсурсы, неабходныя для хуткага разьвіцьця эканомікі.

Ва ўмовах глабалізацыі адпадае неабходнасьць пашырэньня межаў ваенным шляхам [вось, яшчэ адзін папаўся на “глабалізацыю”; хай такая “глабалізацыя” будзе ў Расеі, у нас у Беларусі глабалізацыя ня будзе суправаджацца размываньнем межаў! – Рэд.]. дый досьвед Даманскага яшчэ не забыты кітайцамі.

І тут неабходна ўспомніць пра распрацаваную ў сярэдзіне 1990-х тактыку “паступовых крокаў”. Яна прадугледжвае не ваенную, а эканамічную і гуманітарную экспансію на Казахстан, Сібір і Далёкі Ўсход.

Колькасьць этнічных кітайцаў у гэтых рэгіёнах расьце з кожным днём. І пакуль Арда [што гэта такое? – Рэд.] і Крэмль ня могуць супрацьстаяць гэтаму.

Відавочна, што ў рашэньні “кітайскага пытаньня” недастаткова разьлічваць толькі на ЗША, якія ўсімі сіламі імкнуцца аслабіць уплыў КНР [вось ўжо некалькі дзесяцігоддяў даюць кітайскаму дракону інвестыцыі, тэхналогіі; гэта яны так аслабляюць… – Рэд.]. Калі ня знойдуцца экстрэныя сродкі, ужо праз 3-4 гады, па меры разьвіцьця Сіньцьзянь-Уйгурскай аўтаномнай акругі, міграцыйныя працэсы пачнуць перахлёстываць праз кітайска-казахстанскую мяжу, а затым і… казахстанска-расейскую.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы