nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 2: пагромы ў Заходняй Еўропе і іх прычыны)

25 ліпеня, 2008 | 6 каментарыяў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

У калга� 2.JPG

3.

Пачнем з Францыі. Час: канец кастрычніка – пачатак лістапада 2005 году.

У гэтай краіне і ў гэты час мы можам убачыць першыя наступствы (толькі першыя!) “французскай мадэлі” будаваньня дзяржавы і нацыі – фактычна, паўстаньне нашчадкаў афра-арабскіх імігрантаў, якія ў прыгарадах буйных французскіх гарадоў літаральна па ўсёй Францыі пачалі падпальваць аўтамабілі, аўтобусы, школы, граміць клубы, бібліятэкі, крамы і г.д., аказваючы пры гэтым актыўны супраціў паліцыі. Нагадаем, тады за пару тыдняў начных забурэньняў згарэла больш за 10.000 адзінак розных транспартных сродкаў, якія належалі звычайным французам, адбылася вялікая колькасьць іншых дэструктыўных падзей, былі паранены сотні паліцэйскіх. Стаяла пытаньне пра ўвядзеньне арміі… (ілюстрацыя ўверсе з тых падзей)

Фармальнай зачэпкай для бунтоў была сьмерць двух арабскіх юнакоў, якія, хаваючыся ад паліцыі, заскочылі ў трансфарматарную будку і там загінулі.

Хто жадае ажывыць факталогію тых падзей, успомніць, як усё было, можа пачытаць, напрыклад, тут: www.utro.ru/articles/2005/11/07/492576.shtml; www.polit.ru/event/2005/11/08/chrez.html. Для тых, хто не жадае лазіць па сеціве, прыводзім вялікі фрагмент артукула, узятага з апошняга адрасу.


ФРАНЦЫЯ ПЕРАЙШЛА НА НАДЗВЫЧАЙНАЕ СТАНОВІШЧА

Для спыненьня забурэньняў урад Францыі дазволіў уладам на месцах уводзіць у сябе каменданцкі час у межах закону аб надзвычайных становішчах 1955 года. У Францыі менавіта тады, падчас вайны ў Алжыры, у апошні раз карысталіся гэтым захадам. Урад можа ўводзіць надзвычайнае становішча толькі на 12 дзён. Каб падоўжыць гэты тэрмін, патрэбна ўхваленьне парламенту.

Як сказаў глава МУС Нікаля Сарказі [тады ён яшчэ ня быў прэзідэнтам Францыі; ад разгляданых падзей гэты габрэй вугорскага паходжаньня атрымаў вялікую карысьць, што вядзе да пэўных думак, але цяпер не пра іх… – Рэд.], зараз паліцыя зможа праводзіць ператрусы ў падазроных дамах, дзе пагромшчыкі могуць хаваць зброю…

Раней прэм’ер-міністар Францыі Дамінік дэ Вільпэн заявіў, што ў Францыі пачынаецца прызыў рэзервістаў для ўзмацненьня частак паліцыі й жандармерыі.

“Шматлікія акты вандалізму, разбурэньне школаў, спартовых цэнтраў, падпалы тысяч аўтамабіляў – усё гэта непрыймальна, – сказаў Дамінік дэ Вільпэн у эфіры тэлеканала TF1. – Я зьвяртаюся да ўсіх у Францыі, хто мяне чуе, хто ўзрушаны і шакаваны тым, што адбываецца, хто хоча вярнуцца да нармальнага, бясьпечнага жыцьця: адказ дзяржавы – я падкрэсьліваю – будзе жорсткі і хуткі”.

Вільпэн сказаў, што маладыя, якія ўдзельнічаюць у забурэньнях, арганізаваных “арганізаванай злачыннай сеткай”, адносяцца да ўсяго, як да гульні, і намагаюцца пераўзысьці адзін аднаго ў вандалізме. Ён таксама не выключыў тое, што да бунтоў могуць мець дачыненьне радыкальныя ісламісты.

Новыя жорсткія захады было вырашана прыняць пасьля 12-й ночы бунтоў, калі пагромы распаўсюдзіліся з прыгарадаў Парыжа на сотні населеных пунктаў па ўсёй краіне. Толькі ў гэтую ноч было спалена 1173 машыны ў 226 гарадах, паліцэйскіх закідвалі бутэлькамі з пальнай сумесьсю і камянямі. У Тулузе, на поўначы краіны, вандалы выгналі пасажыраў з аўтобуса і падпалілі яго. Вандалы падпальваюць школы і шпіталі. За ноч паліцэйскія арыштавалі 330 бунтаўнікоў.

У чарговую ноч зь нядзелі на панядзелак вандалы спалілі 1408 аўтамабіляў. Яны нападалі на цэрквы, школы і прадпрыемствы, абстрэльвалі паліцэйскіх з агняпальнай зброі. Ад пачатку забурэньняў былі параненыя некалькі дзесяткаў вартавых парадку.

Ёсьць ужо і адзін загінулы. У панядзелак ад пабояў памёр 61-гадовы Жан-Жак ле Чэнадэк. У пятніцу мужчына спрабаваў патушыць падпалены сьмецьцевы бак у сябе ў двары на паўночна-усходняй ускраіне Парыжа. Хуліганы напалі на яго і зьбілі, пасьля чаго ён у каматозным стане трапіў у шпіталь, дзе і памёр.

Французскія эксьперты ўжо параўноўваюць матэрыяльныя страты ад пагромаў з разбурэньнямі Другой сусьветнай вайны. Яшчэ ніколі хваляваньні не ахоплівалі так шмат французскіх гарадоў адначасова.

На пытаньне, ці будзе для ўсталяваньня парадку задзейнічана армія, прэм’ер-міністар адказаў: “пра гэта гаварыць яшчэ рана”. Аднак ён адзначыў, што “будуць прыняты ўсе захады, каб як мага хутчэй аднавіць у Францыі парадак”.

Замежныя ўрады заклікаюць сваіх грамадзянаў у Францыі быць асьцярожнымі. Беспарадкі, падобныя да адбылых у Францыі, перакінуліся ўжо на суседія краіны. У Бруселі, сталіцы Бельгіі, былі падпалены пяць аўтамабіляў, а германская паліцыя рассьледуе падпалы машын у Берліне.

У панядзеляк прэзідэнт Францыі Жак Шырак прызнаў, што Францыя недастаткова зрабіла, каб імігранцкая моладзь інтэгравалася ў французскае грамадства, была зразуметая і пачутая. Таксама Шырак выразіў шкадаваньне што да “гетаізацыі” выхадцаў з Афрыкі.

08 лістапада 2005 г. (канец артыкула).

Пасьля тых падзеяў цяпер кожны год у ноч перад Днём узяцьця Бастыліі ў Францыі паўтараюцца пагромы і падпалы сотняў машын (гл., напрыклад, www.newsland.ru/News/Detail/id/276004/cat/48).

Прычыны ж таго, што адбывалася тады, адбываецца цяпер і працягвае нарастаць, знаходзяцца значна глыбей – у абсалютна антынацыянальнай іміграцыйнай і сацыяльнай палітыцы, якая дзесяцігоддзямі праводзілася “ліберальнымі” ўладамі Францыі й была скіравана, што відавочна кожнаму зьмястоўнаму дэмакрату, на дэмаграфічны падзел французскай нацыі з мэтай яе аслабленьня. Фактычна, пад Францыю ў сярэдзіне ХХ стагоддзя кімсьці была падкладзена дэмаграфічная міна. Для ілюстрацыі думак на гэты конт падаем фрагмент аднаго з артыкулаў, у якім якраз і аналізуецца сапраўдная падкладка пад тыя падзеі (паводле ktk.ru/~astrkras/pub/france05.htm).

Буралкоў А.А. ЭТНІЧНЫЯ ЗАБУРЭНЬНІ Ў ФРАНЦЫІ – ПРЭТЭКСТ ДЛЯ СУР’ЁЗНЫХ РАЗВАГАЎ

Фармальнай прычынай этнічных моладзевых хваляваньняў і забурэньняў у Францыі паслужылі падзеі 27 кастрычніка 2005 года ў паўночным прыгарадзе Парыжа Клішы-су-Буа, калі арабскія падлеткі ўцякалі ад паліцыі й залезьлі ў трансфарматарную будку, дзе двух зь іх забіла электратокам, а трэці падлетак апынуўся ў шпіталі ў цяжкім стане. Гэта стала прэтэкстам для выступленьняў арабскіх эмігрантаў супраць французскіх уладаў у паўночных прыгарадах Паража, што потым перакінулася і на іншыя гарады Францыі. Моладзевыя групы рабілі пагромы, падпалы аўтамабіляў, закідвалі камянямі і бутэлькамі з пальнай сумесьсю пажарных і паліцэйскіх.

Карані гэтага бязладдзя значна глыбейшыя, чым спамінаныя ў сусьветнай прэсе – сацыяльная неабароненасьць, беднасьць і высокае беспрацоўе сярод афра-арабскай часткі насельніцтва Францыі, асабліва сярод моладзі. У існасьці, сьвет стаў сьведкам разгортваньня цывілізацыйнага, міжканфесійнага канфлікту паміж абарыгенамі-хрысьціянамі і імігрантамі-мусульманамі. А стварылі гэты канфлікт самі французскія ўлады сваёй ліберальнай палітыкай што да іміграцыі і асіміляцыі, патэрналісцкай сістэмай сацыяльнага забесьпячэньня, спробай інтэграваць культурна несумяшчальныя мяншыні ў еўрапейскі соцыюм [а хто ў сваю чаргу ціснуў на французскія ўлады, каб яны стварылі ўмовы для названага канфлікту? – Рэд.].

А пачалося ўсё пасьля Алжырскай вайны 1954-62 гадоў, калі Францыя эвакуявала з Алжыру ня толькі сваіх суайчыньнікаў-каланістаў, але і падтрымаўшых іх арабаў [зьвярніце ўвагу, сёньняшнія праблемы Францыі – наступства яе ранейшага імперскага статусу. – Рэд.]. У выніку прыгарады Парыжа, як і многіх іншых буйшых гарадоў Францыі, аказаліся заселеныя пераважна мусульманамі – імігрантамі з арабскіх краін і Паўночнай Афрыкі. Жыхары былых афрыканскіх калоніяў Францыі шмат гадоў сяліліся ў прыгарадах з адной толькі мэтай: любым коштам зачапіцца і фактычна паразітаваць на французскай сістэме сацыяльнага забесьпячэньня, якая вядомая ў Еўропе рэкорднай дзіцячай дапамогай, пакліканай забясьпечыць высокую нараджальнасьць карэннага насельніцтва.

Аднак францужанкі, насуперак заклікам Дэ Голя, так і не захацелі нараджаць – нават за вялікія грошы [што ім перашкаджала? можа, той жа стан інфармацыйна-культурнага асяроддзя, які назіраецца цяпер і ў нас? гэтыя пытаньні трэба было вывучыць і выявіць вінаватага ініцыятара… – Рэд. ]. За іх гэта ахвотна рабілі й працягваюць рабіць імігранткі, паколькі французская дапамога на дзіця выплочваецца да дасягненьня дзіцём 10 гадоў! Гэтай дапамогі хапае на тое, каб адзінокая маці зь дзіцём магла жыць, не працуючы, на ўзроўні добрага еўрапейскага стандарту. У Сенегале ці арабскім сьвеце на гэтую дапамогу для адной маці зь дзіцём можа жыць цэлая афрыканская вёска. Таму легальныя і нелегальныя імігранты ўсімі праўдамі й няпраўдамі імкнуцца за любы кошт пераплыць мора і апынуцца ў Еўропе, дзе можна атрымліваць неймаверныя грошы толькі за тое, што ў цябе ёсьць дзеці! Таму жыцьцё “зялёнага пасу” Парыжа вельмі простае. Нарадзіўшы першае дзіцё на тэрыторыі Францыі (па канстытуцыі, яно адразу ж атрымлівае грамадзянства і права на сацыяльную дапамогу), замежніца цалкам вырашае свае матэрыяльныя праблемы для ўсёй сваёй сям’і, пачынаючы з мужа і заканчваючы афрыканскімі крэўнымі – праўда, толькі на 10 год. Затым нараджаецца яшчэ адно дзіцё – і новая дапамога, а жыць становіцца ўсё лепш і лепш. А, між тым, можна і яшчэ, і яшчэ нарадзіць…

Першапачаткова ўсе калоніі ў Францыі былі вельмі лаяльнымі й законапаслухмянымі – нават больш, чым карэнныя французы. Адсюль нарадзіўся міф [хто яго стварыў? імёны, паролі, яўкі… – Рэд.] пра магчымасьць пасьпяховай “інтэграцыі” іншакультурных этнічных меншасьцяў у еўрапейскае грамадства. Аднак на справе ніякай інтэграцыі не атрымалася [зьвярніце ўвагу, гэта сьцьвярджаюць людзі, якія (бачна па кантэксьце) прытрымліваюцца мадэлі грамадзянскай, а не этнічнай нацыі; апошнюю адстойваем у тым ліку і мы. – Рэд.]: пражываючы кампактнымі групамі ў прыгарадах [чаму яны пражывалі так? хто іх так сяліў? – Рэд.], арабскія каланісты не адчувалі сябе французамі, еўрапейцамі. Яны адчувалі сябе прадстаўніамі іншага сьвету, іншай культуры, чыё прызначэньне – “расставіць слупкі на новых землях”, а з часам і ачысьціць іх ад абарыгенаў, як гэта было ў Косава. Сітуацыя, якая склалася – наўпроставае наступства, як пішуць некаторыя СМІ, “вайны на размнажэньне” з наступнай устаноўкай ісламскай грамады на сацыяльны паразітызм.

Ісламскія прыгарады Парыжа кормяцца не рукамі, а рэпрадуктыўнымі органамі: грошы “зарабляюць” дзеці, якія становяцца на “працоўную вахту” яшчэ ва ўлоньні маці (бо дапамога выплочваецца, пачынаючы з другога месяца цяжарнасьці) і “выходзяць на заслужаную пенсію” ў 10 гадоў. Усе іншыя – гэта ўтрыманцы. На зьмену “пераросткам” устаюць новыя і новыя “кармільцы”. І так далей і далей да межаў, якія абумоўлены вычарпанасьцю рэсурсаў.

Удзельнікі пагромаў – гэта “пенсіянеры рэпрадуктыўнага фронту”, якія жывуць на дзіцячую дапамогу сваіх малодшых братоў і сёстраў. Працаваць яны ў сваёй большасьці не жадаюць, бо прывыклі, што за іх працуюць “гэтыя белыя сьвіньні – французы”. А вось казаць пра расізм, свае правы, марыць пра ператварэньне ў сваіх рабоў іншаверцаў – гэта калі ласка. Каля паловы французскіх “еўрамусульман” адкрыта прызнаюцца ў спачуваньні да рэлігійных экстрэмістаў, а каля 10% зь іх – гатовыя дапамагаць Бен Ладэну. Забурэньні ў ісламскім пасе Парыжа ды іншых гарадоў – гэта не хваляваньні, зьвязаныя зь мясцовым беспрацоўем, а значна больш сур’ёзны сімптом: ісламская калонія ў Францыі перарасла фазу “звышлаяльнасьці” і пераходзіць да стадыі крымінальнага тэрору супраць карэннага насельніцтва.

Так недалёка і да зьяўленьня “Арміі вызваленьня Францыі” па аналогіі з сумна вядомай “Арміяй Вызваленьня Косава”. Бо ў пачатку стагоддзя албанцаў у Сербіі й Косава практычна не было, а затым яны зьявіліся і хутка размножыліся, перавысіўшы сваёй колькасьцю сербаў [і гэты феномен ёсьць наступствам імперскай палітыкі сербскага кіраўніцтва. – Рэд.]. І цяпер пастаўлена пытаньне пра далучэньне гэтага края да Албаніі. У выніку ў Францыі з года ў год усё, што мае дачыненьне да дзяржавы, успрымаецца ў штыкі й тут жа выкідаецца з мусульманскіх кварталаў [паспрабавалі б госьці-імігранты так рабіць, калі б Францыя разьвівалася, як нацыянальная дзяржава… – Рэд.]. Паліцыя, пажарныя, паштальёны, урачы – усе баяцца туды заходзіць. Сёньня толькі паліцэйскія яшчэ маюць адвагу заходзіць у некаторыя такія кварталы. І тое са зброяй і ў дзень… “Калі мы прыязджаем, падлеткі папярэджваюць адзін аднаго і ў лічаныя хвіліны зьбіваюцца ў банды, нападаюць на нас” – распавядаюць журналістам паліцэйскія з атрадаў па барацьбе з крыміналам у гэтых кварталах. “Да нас часта паступаюць зманлівыя выклікі пра рабаўніцтвы ў арабскіх кварталах, а там нас ўжо чакаюць падлеткі, якія кідаюцца металічнымі шарамі ды камянямі” [такога, сапраўды, ня можа быць у нацыянальнай дзяржаве, толькі ў… грамадзянскай. – Рэд.]. У выніку, арабскія прыгарады ўсё больш ператвараюцца ў гета. У іх застаюцца толькі самыя бедныя семьі. Практычна ўсе яны – імігранты з Магрыбу альбо чорнай Афрыкі, альбо іхныя нашчадкі.

Яны жавуць замкнёна. На першым паверсе шматпавярховага дому – дзіцячы сад, праз 10 метраў – школа, а праз вуліцу – каледж. Большасьць выходзіць адтуль у 16 гадоў без дыплома [ня вучацца, толькі наведваюць. – Рэд.] і накіроўваецца ў незаконны гандаль наркотыкамі.

Больш за тое. Калі раней існаваў разрыў паміж цэнтрам Парыжа і аддаленымі кварталамі, дык цяпер вырастае бездань ужо паміж жыхарамі аднаго кварталу. Зьнікла салідарнасьць, суседзі абрабоўваюць адзін аднаго. Стала ўспыхваюць міжэтнічныя канфлікты паміж самімі бандамі на грунце гандлю наркотыкамі: арабы супраць неграў, негры супраць габрэяў… Цяпер гэта вярнулася бумерангам – створана пакаленьне, якое не прызнае ні веры, ні закону. Цяпер ня рэдкасьць, калі старога араба зьневажаюць падлеткі. Як кажуць самі арабы, гэта было немагчыма яшчэ 5 гадоў таму. А цяпер зьявілася пакаленьне, якое ніколі ня бачыла, каб яго бацькі працавалі. Так пішуць пра сітуацыю самі французы. (канец артыкула)

Калі вы думаеце, што разглядная сітуацыя зь імігрантамі ў суседніх з Францыяй краінах, якія таксама праводзілі “ліберальную” іміграцыйную палітыку, іншая, вы памыляецеся. Улады Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Нямеччыны баяліся таго, што полымя начных бунтоў мусульманскай і афрыканскай моладзі з французскіх гарадоў можа перакінуцца і на іх. І не дарма, бо такая цяпер і ў гэтых краінах дэмаграфічная сітуацыя – карэнная насельніцтва паступова выціскаецца ксенаэтнічнымі імігрантамі, якія ўсё больш пачынаюць сябе адчуваць і паводзіць нібы гаспадары.

Пачытайце пра сітуацыю ў Галяндыі (напрыклад, тут: www.inosmi.ru/print/226798.html), Вялікабрытаніі (напрыклад, тут kavkazcenter.com/russ/content/2008/03/21/57151.shtml), Нямеччыне (напрыклад, тут: www.dw-world.de/dw/article/0,1564,1404776,00.html), пра тое, што калі нічога ня зьменіцца, праз 15-20 гадоў Брусэль можа стаць мусульманскім горадам (kavkazcenter.com/russ/content/2008/03/21/57151.shtml). У цэлым сітуацыя з, напрыклад, толькі мусульманскім насельніцтвам заходне-еўрапейскіх краін пададзена, напрыклад, тут: www.archipelag.ru/authors/mirsky/?library=2649. Падаем скарочаны варыянт гэта тэксту (на сумніўныя пасылы аўтара просім увагу не зьвяртаць: напрыклад, на кантэкстныя прапановы вывучаць сітуацыю, якая цяпер у Заходняй Еўропе ёсьць, і не зьвяртаць увагу на тое, хто і навошта яе, такую сітуацыю, стварыў; не спакушацца на імкненьне перавесьці ўсе стрэлкі на “джыхадзістаў”; не адуважвацца ад пошуку прычын выміраньня карэнных народаў у краінах Заходняй Еўропы і г.д.).

ЕЎРОПА І МУСУЛЬМАНЕ

“29 чэрвеня (2007 г.) Англія здрыганулася. Проста выпадкова ўдалося запабегчы двум выбухам у цэнтры Лондана. А на наступны дзень сарваўся яшчэ адзін тэракт, у аэрапорце Глазга. І хаця афіцыйных дадзеных пра злачынцаў яшчэ няма, мала хто сумняецца ў тым, што гэта справа ісламісцкіх тэрарыстаў таго ж тыпу, што і самазабойцы, якія дакладна два гады таму зьдзейсьнілі выбухі ў лонданскім метро.

Аб “пранікненьні мусульманаў у Еўропу”, аб “экспансіі ісламу”, “ісламізацыі Еўропы” ўжо шмат напісана, і значэньне гэтай тэмы можа толькі ўзрастаць; бо напраўду ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе безупынна і пагражальна павялічваецца колькасьць насельніцтва, якое імігравала з краінаў ісламскага сьвету. Так, у Вялікабрытаніі мусульмане складаюць прыкладна 2 млн. чалавек з агульнага насельніцтва ў 60 млн., у Францыі – 5 млн. з 60 млн. [амаль 10% – Рэд.], у Германіі – 3,2 млн. з 83 млн., у Італіі – 1 млн. з 57 млн., у Галандыі – 800 тыс. з 16 млн., у Швецыі – 300 тыс. з 9 млн., у Гішпаніі – 400 тыс. з 40 млн., у Даніі – 160 тыс. з 5 млн., ў Бельгіі – 400 тыс. з 10 млн., у Аўстрыі – 300 тыс. з 8 млн. Здавалася б, ня так ужо і шмат [гэта афіцыйныя даныя, на справе сітуацыя можа выглядаць значна горш; плюс тут не ўлічаны мільёны нелегальных і, натуральна, незарэгістраваных імігрантаў. – Рэд.]. Прычым, тэмпы нараджальнасьці мусульман больш чым утрая перавышаюць тэмпы нараджальнасьці сярод немусульманскага насельніцтва, і згодна з прагнозамі, ужо к 2015 году колькасьць мусульманаў падвоіцца, у той час як колькасьць астатніх зьнізіцца. А некаторыя прагнозы нават гавораць аб тым, што ў сярэдзіне нашага стагоддзя мусульмане, прынамсі, у Францыі, а магчыма, і ў іншых краінах Заходняй Еўропы, нават перавысяць па колькасьці немусульманскае насельніцтва.

У прынцыпе, можна было б сказаць: “Ну, і што з гэтага, што растуць адсоткі мусульманскага насельніцтва? Справа не ў колеры скуры і не ў рэлігіі; усе гэтыя людзі – ужо грамадзяне еўрапейскіх дзяржаваў, ня трэба ўпадаць у расізм, лямантаваць аб ісламізацыі Еўропы і выкарыстоўваць такія тэрміны, як “Еўрабія”, “Лонданістан” і г.д. [пералічаны “аргументы” тыповай ліберастычнай дэмагогіі, адвязанай ад рэальнай 4-мернай рэчаіснасьці. – Рэд.]. Але справа ў тым, што нарастаньне трывогі зьвязана ня столькі з этнічнымі і расавымі забабонамі, колькі з нарастаньнем уплыву экстрэмістаў-джыхадзістаў на мусульманскае насельніцтва еўрапейскіх краінаў [а выміраньне карэнных народаў Еўропы, што, ужо нікога акрамя нас не хвалюе?! – Рэд.].

Мусульмане зьявіліся ў Заходняй Еўропе як вынік правядзеньня палітыкі імпарту працоўнай сілы пасьля Другой сусьветнай вайны. Выхадцы з жабрацкіх краінаў трэцяга сьвету гатовыя былі брацца за нізкааплачвальную працу, якую не жадала выконваць мясцовае насельніцтва. Англія, Галяндыя, Францыя ўвозілі працоўныя рэсурсы са сваіх былых калоній, а Германія, якая ня мела калоній, – з Турцыі (у 1961 годзе, калі ФРГ заключыла з Турцыяй пагадненьне аб найманьні працоўнай сілы, у краіне было менш за 7 тыс. турак, праз трыццаць гадоў – іх ужо больш за два мільёны!).

Першапачаткова працоўныя мігранты лічыліся часовымі рабочымі, якія пасьля зыходу тэрміну мандата, запрацаваўшы грошы, вярнуцца дадому [зьвярніце ўвагу, што пры гэтым адмысловага механізму вяртаньня працоўных у свае краіны не было… – Рэд.]. Так спачатку і было. Але пасьля першага энэргакрызісу і выкліканага ім беспрацоўя было вырашана спыніць імпарт працоўнай сілы; у ФРГ у 1970-х гг. было прыпынена найманьне з іншых краінаў, спынена выдача дазволаў на працоўную дзейнасьць большасьці замежнікаў. У некаторых краінах нават былі распрацаваныя праграмы садзеяньня замежным рабочым у рэпатрыяцыі. Аднак большасьць ад гэтага адмовілася – на радзіме персьпектываў не было, а вярнуцца ў краіну прыйманьня ўжо больш нельга было б [вось ён – ключавы момант, нават у ,здавалася б, педантычных ва ўсім немцаў! нешта ня верыцца, што гэта толькі іхная правіна. – Рэд.]. Наадварот, замежныя рабочыя, якія вырашылі ўладкавацца ў новай краіне, пачалі перавозіць туды родных; дочкі рабочых вырасталі і ўступалі ў шлюбы са сваімі землякамі, тыя таксама ўвозілі сваіх родных, дзяцей нараджалася шмат, у адпаведнасьці з мусульманскімі традыцыямі. Адсюль і рост мусульманскага насельніцтва.

Мігранты пасяляліся сем’ямі. Выхадцы з адной краіны жылі кампактна, узьнікла тое, што сталі называць “гетаізацыяй” – утварэньнем гета. Дзьве траціны брытанскіх мусульманаў жывуць у раёне Вялікага Лондана, траціна французскіх мусульманаў – у Парыжы ці вакол яго, траціна германскіх мусульманаў – у індустрыяльным раёне Рура. У Марсэлі мусульмане перавышаюць 25% ад колькасьці ўсяго насельніцтва, у Мальме (Швецыя) – 20%, у Парыжы, Брусэлі і Бірмінгеме – 15%, у Лондане, Амстэрдаме, Ротэрдаме, Осла, Гааге, Капенгагене – 10%.

Першае пакаленьне імігрантаў намагалася не тое каб асімілявацца з мясцовым насельніцтвам, але прынамсі быць законапаслухмянымі. А вось у другога і трэцяга пакаленьня настрой ужо іншы. З аднаго боку, яны амаль без акцэнту гавораць на мове краіны, якая прыняла іх продкаў, вучыліся ў еўрапейскіх школах і маюць той жа ўзровень адукацыі, тую ж прафесійную кваліфікацыю, што і іх аднагодкі з мясцовага насельніцтва. Зь іншага боку, яны ў сваёй большасьці пачалі ўсьведамляць, што як бы ні намагаліся, яны ня стануць паўнавартаснымі французамі ці англічанамі, калі казаць пра матэрыяльны ці пра сацыяльны бок справы [пра этнічны бок справы трэба весьці гаворку. – Рэд.]. Так, узровень беспрацоўя сярод еўрапейскіх мусульманаў, як правіла, ўдвая вышэй, чым сярод насельніцтва ў цэлым. Мусульмане адчуваюць, што іх усё роўна ня прымуць за сваіх [вось-вось; а, між тым, гэта – законы прыроды, якія чамусьці былі праігнараваныя. – Рэд.], нават, калі яны ні ў чым не саступаюць сваім аднагодкам, якія народжаныя ў “чыста белых” сем’ях. Многія маладыя мусульмане з горыччу пераканаліся, што яны апынуліся паміж двума сьветамі: старой радзіме яны непатрэбныя, дый яны яе і ня ведаюць, нават мову забылі, але ў краіне свайго нараджэньня яны ня сталі “суграмадзянамі” – інтэгральнай часьцінкай нацыі. На іх глядзяць, як на чужых (“панаехалі тут”, – кажуць у Расеі, але дакладна тое ж можна пачуць і ў любой заходнееўрапейскай краіне). Гэта ўсё датычыць і псіхічных, і бытавых адрозьненьняў. Напрыклад, англічане незадаволены тым, што на аўтобусным прыпынку “чужакі” не становяцца ў чаргу перад тым, як прайсьці ў аўтобус, як гэта прынята ў Англіі, а “лезуць купай”. Такіх прыкладаў шмат.

Ня дзіва, што маладыя мусульмане, ня маючы жаданьня і магчымасьці асімілявацца ў грамадства, пачалі пошук сваёй тоеснасьці, і гэта непазьбежна прывяло іх да ідэнтыфікацыі не з ужо далёкай ад іх “бацькаўшчынай продкаў”, а зь нечым непараўнальна больш значным – зь ісламам.

Дасьледваньні, праведзеныя ў Францыі й Нямеччыне, паказалі, што мусульмане другога і асабліва трэцяга пакаленьняў менш інтэграваныя ў грамадства, чым іхныя бацькі ды дзяды. Адчуваючы сябе ахвярамі дыскрымінацыі, яны знаходзяць у ісламе прыкмету сваёй ідэнтычнасьці. У Францыі колькасьць людзей, якія дэкларуюць сябе практыкуючымі мусульманамі, толькі за сем гадоў (з1994 па 2001 годы) узрасла на 25%. Вядома гісторыя зь хіджабамі (жаночымі хусткамі), якія раней было забаронена насіць дзяўчынкам-школьніцам. Але многія юныя мусульманкі пачалі насіць ужо не хіджаб, а нікаб, які поўнасьцю пакрывае твар, пакідаючы толькі прарэз для вачэй. Адна жыхарка Лондана сказала ў інтэрвю: “Для мяне цяпер гэта ня столькі прадмет адзеньня, колькі фактар салідарнасьці”.

Ці можна сказаць, што для ўрадаў заходнееўрапейскіх краін усё гэта стала непрыемным сюрпрызам? І так, і не. Эксьперты даўно прадказвалі негатыўныя наступствы недастатковай увагі да праблемы інтэграцыі ў грамадства нашчадкаў мігрантаў, але ж ці дзе-небудзь урады прыслухоўваюцца да думкі адмыслоўцаў? [галоўнае пытаньне іншае: дзе былі сьпецыялісты, калі гэтых імігрантаў запрашалі ў краіну? – Рэд.]

Існуюць такія галоўныя мадэлі інтэграцыі, як французская (асіміляцыянісцкая), нямецкая (сегрэгацыйная) і англійская (плюралістычная) [а дзе “мадэль” не запрашаць ксенаэтнасы, а спрыяць нараджальнасьці прадстаўнікоў карэннага, аўтахтоннага народу?! вось гэтая 4-я мадэль нам падабаецца найбольш, бо ў ёй не закладаюцца будучыя крызісы, масавыя трагедыі, грамадзянскія войны з наступнай гістарычнай ганьбай нацыі на ўвесь сьвет! – Рэд.]. У Францыі чальцом нацыянальнай супольнасьці [заканадаўча] становіцца любая асоба, якая набыла французскае грамадзянства. Грамадзянінам Францыі можа стаць любы чалавек, незалежна ад краіны паходжаньня, а той, хто нарадзіўся на тэрыторыі Францыі, становіцца грамадзянінам аўтаматычна [блізкія падыходы і ў ЗША. – Рэд.]. Імігранты фактычна адмаўляюцца ад сваёй папярэдняй ідэнтычнасьці і засвойваюць каштоўнасьці й асаблівасьці паводзінаў, якія ўласьцівы для французаў [як вы бачыце, так сабе намаўлялі лібералы іншым, так яны планавалі, так пераконвалі самі сябе, ігнаруючы законы рэчаіснасьці; ігнараваньне адбывалася, вядома ж, небескарысьліва . – Рэд.]. У адрозьненьне ад гэтай мадэлі, у Нямеччыне ў падмурак грамадзянства быў пакладзены прынцып “права крыві”, г.зн. тут дамінуе не грамадзянскі, а этнічны падыход, і асоба, якая нарадзілася на тэрыторыі Нямеччыны, не становіцца яе грамадзянінам. Гэта прывяло да сегрэгацыі, г.зн. да аддзяленьня насельніцтва імігранцкага паходжаньня ад нямецкіх грамадзянаў [калі яны не грамадзяне, чаму яны працягваюць знаходзіцца ў краіне? – Рэд.]. Англійская мадэль, якая канчаткова была прынятая ў 1985 годзе, заключаецца ў прызнаньні дзяржавай у рамках агульнанацыянальнай супольнасьці розных грамадаў, якія маюць права жыць у сваім коле, захоўваючы свае традыцыі ды каштоўнасьці. Гэты падыход упісваецца ў вядомую канцэпцыю мультыкультуралізма [нічога, хутка і “мультыкультуралісты” атрымаюць тыя ж вынікі, што і “лібералы”. – Рэд.].

Такім чынам, тры вядучыя краіны Заходняй Еўропы абралі розныя стратэгіі паводзінаў у адносінах да імігрантаў, у тым ліку і да мусульманаў. І ў дачыненьні да немусульманскіх прышэльцаў гэта ў асноўным спрацавала: з палякамі, чэхамі, індусамі альбо кітайцамі асаблівых праблемаў няма [па-першае, зь кітайцамі ўсё толькі пачынаецца; па-другое, куды падзеліся афрыканцы-негроіды? – Рэд.]. А вось што да мусульманаў, дык вынік прыкладна адзін і той жа: у цэлым ні асіміляцыі, ні інтэграцыі не адбылося [напэўна, хтосьці такі вынік прадбачыў і папярэджваў; “аўтара на сцэну!”. – Рэд.]. У кожнай краіне існуюць грамады імігрантаў, нібы паралельна грамадству, і ніхто яшчэ ня ў стане запрапанаваць рэцэпт – як дасягнуць таго, каб мусульмане, захоўваючы сваю этнічную, культурную і канфесійную ідэнтычнасьць (а адмовіць ім у гэтым усё роўна немагчыма), адчувалі сябе паўнавартаснымі грамадзянамі дзяржавы, якая дала ім прытулак, настолькі ж лаяльнымі да яе, як і ўсе іншыя [не дзяржава дае прытулак, а народ; па-другое, праблема вырашаецца проста: людзей трэба вярнуць у тыя дзяржавы, дзе іхныя сьпецыфічныя “ідэнтычнасьці” будуць выглядаць натуральнымі – г.зн. у краіны іх паходжаньня. – Рэд.].

Шматлікія факты сьведчаць пра супрацьлеглае. Лондан, напрыклад, стаў прытулкам радыкальных антызаходніх груповак – пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 г. у ЗША імамы ў лонданскіх мячэцях адкрыта заклікалі да салідарнасьці з тэрарыстамі, якія ўзарвалі ню-ёрцкія вежы-блізьняты. І толькі апошнім часам экстрэмістаў сталі перасьледаваць, былі зробленыя арышты. Шокам для Англіі сталі выбухі ў Лондане 7 ліпеня 2005 г. Людзі ўбачылі на экранах тэлевізараў відэазапіс “запавету” аднаго з тэрарыстаў-сьмяротнікаў, пакістанца, які размаўляў па-англійску з ёркшырскім акцэнтам, і стала зразумела, што чалавек, які нарадзіўся і працаваў усё жыцьцё ў Англіі, можа спакойна забіваць сваіх фармальных “суграмадзянаў”. Потым стала вядома, што, паводле апытаньняў, 13% брытанскіх мусульманаў лічаць гэтых забойцаў “пакутнікамі”. Гвалтоўна ўзрасла колькасьць экстрэмістаў сярод мусульманаў пасьля амерыкана-брытанскай інтэрвенцыі ў Іраку, і сьвятары сталі заклікаць да бязьлітаснай барацьбы за тое, каб прымусіць ўрад вывесьці войскі з Ірака. Вельмі красамоўная карцінка была паказаная па тэлебачаньні ў той дзень, калі пасада прэм’ер-міністра перайшла ад Тоні Блэра да Гордана Браўна. У натоўпе, які сабраўся каля Букінгемскага палаца, адкуль выязджаў пасьля сустрэчы з каралевай новы прэм’ер, вылучалася група людзей, якія скандавалі: “Алах акбар!” і трымалі плакаты з надпісам “Божа, пракляні каралеву!”. Іх несьлі грамадзяне Вялікабрытаніі…

Усім вядомыя і бязладдзі, учыненыя мусульманскімі экстрэмістамі ў Галяндыі і Францыі. Гэта не можа не прымусіць кіроўныя колы еўрапейскіх краінаў сур’ёзна задумацца аб тым, як быць далей з мусульманскім насельніцтвам. Сярод розных асьпектаў, якія абцяжарваюць даную праблему, ёсьць і такія, як электаральны (ніводная з канкуруючых палітычных партый не рызыкне настройваць супраць сябе значную групу насельніцтва), міжнародны (нельга варагаваць з краінамі ісламу, ад сувязяў зь якімі шмат у чым залежыць эканоміка). Але ў грамадскай думцы, ад якой у дэмакратычнай краіне нельга адмахнуцца, усё больш расьце страх, выкліканы пад’ёмам ісламізму. Даўно дзейнічаюць нацыяналістычныя, шавіністычныя ксенафобскія партыі і рухі. Да гонару заходняй дэмакратыі трэба сказаць, што ні ў адной краіне яны нават не наблізіліся да такога ўзроўню народнай падтрымкі, які дазволіў бы ім рэальна ўплываць на палітыку. Але гэта, як усе разумеюць, зусім не повад для самасупакаеньня [пры такім стаўленьні да праблемы, загаворваньні яе “талерантнасьцю”, “мультыкультурнасьцю”, “грамадзянствам” ды іншай лухтой, ліберасты прывядуць Заходнюю Еўропу да чарговага фашызму; і, мы падкрэсьліваем, у гэтым яны будуць вінаватыя!!! – Рэд.].

Политком.ru“, ліпень 2007 г. (канец артыкула)

Праўда, пасьля ўсяго, што адбылося ў апошнія гады, стаўшы новай еўрапейскай гісторыяй, еўрапейцы пачалі трохі чухацца хаця б разважаць на тэмы накшталт такіх: “Як пазьбегчы катастрофы?”; “Ці гэта Еўропа асімілюе імігрантаў, ці гэта мігранты асімілююць Еўропу?”. Нядаўна Еўрапарлямэнт дасьпеў нават да таго, што ўхваліў новы закон аб нелегальных мігрантах, якіх у 27 краінах-сябрах ЭЗ можа знаходзіцца каля 8 мільёнаў – гэта ў дадатак да лічбаў “легальнага” ксенаэтнічнага насельніцтва Еўропы, якія пададзены вышэй (гл. www.svaboda.org/content/Article/1140463.html).

Ці ня позна?! Мы лічым, што позна. “Позна, баценька, піць “Баржомі”, калі вантроба развалілася”… Крыніца хваробы ўжо знаходзіцца ўнутры Заходняй Еўропы і самаразьвіваецца. Таму нават поўнае спыненьне прытоку новых ксенаэтнічных мігрантаў сітуацыю істотна не палепшыць… Вось і маюць еўрапейцы гіганцкую праблему, якая будзе істотна замінаць іх эканамічнаму, палітычнаму, культурнаму разьвіцьцю, прынамсі, у бліжэйшыя дзесяцігоддзі. І самае прыкрае для іх (а для нас – навука!), што яна была штучна створана “на цалкам роўным месцы”…

6 каментарыяў

  1. Дуглас кажа:

    У меня вопрос к авторам материала: угрожает ли на ваш взгляд мусульманская иммиграция новым странам, вошедшим в ЕС? Я имею в виду Польшу, Прибалтику? Если не сейчас, то в перспективе?

  2. Дуглас. я хоць не аўтарка гэтага матэрыялу, але табе адкажу. Мусульманская іміграцыя пагражае не толькі старым і новым чальцам Еўразвязу, але і Беларусі. Не адзін раз чула, як такія людзі казалі пра іміграцыю ў Беларусь. Беларусь прываблівае тым, што яна мяжуе з ЕЗ. Акрамя таго, Беларусь еўрапейская краіна, карэннае насельніцтва вымірае, заўсёды працуе на чужынцаў-каланістаў, несупраціўляецца. Клад, а не краіна.

  3. Дуглас кажа:

    2Галина

    Во! Вот этого я и опасался. Поэтому я лично против вступления Беларуси в ЕС.

  4. Дуглас, іміграцыю спыняе не зачыненасць і не жабрацтва краіны, а законы гэтай краіны аб сваёй бяспецы. А тут ніхто не вядзе размовы аб уступленні Беларусі ў ЕЗ. У нас ёсць зусім іншая праграма. Мы не гаворым пра ЕЗ, мы гаворым пра бяспеку краіны, народа. ЕЗ таксама не імкнецца нас прыняць. Ім лепш у нас скупіць прадпрыемствы і эксплуатаваць нас бязбожна.

  5. Siarhiej кажа:

    Як прыналежнасць да этнасу звязана з ментальнасцю? Мне здаецца, што ментальнасць
    маскоўцаў істотна адрозніваецца ад ментальнасці беларусаў.

  6. Сп. Siarhiej, сапраўды так, што ментальнасць
    маскоўцаў істотна адрозніваецца ад ментальнасці беларусаў, як і ад другога любога народу.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы