Анатоль Белы – старшыня культурна-асветнага клуба “Спадчына” (паводле www.budzma.org/news/zvarots-da-600-hoddzya-hrunvaldskay-bitsvy.html; smaliavichy.org/index.php?mod=news&id=118)
Зварот культурна-асветнага клуба “Спадчына” да Савета Міністраў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, творчых саюзаў, палітычных партый і грамадскасці краіны.
15 ліпеня 2010 года спаўняецца 600 год самай вялікай бітве Сярэднявечча – Грунвальдскай, у якой войскі пад камандаваннем Вялікага князя ВКЛ Вітаўта і Караля Польшчы Ягайлы разграмілі шматтысячную армію Тэўтонскага ордэна. На баку усходніх славян, якія прынялі ўдзел у разгроме тэўтонцаў, біліся ваяры з больш чым 30 гарадоў і земляў, якія тэрытарыяльна належаць да этнічна беларускіх. Многія беларускія харугвы зрабілі неацэнны ўнёсак у разгром ордэна. Пра што сведчаць шматлікія архіўныя дакументы таго часу і пазнейшыя даследванні Грунвальдскай бітвы. У іх падкрэсліваецца, што ў выніку разгрому Тэўтонскага ордэну пад Грунвальдам было знішчана 40 тысяч крыжакоў, 15 тысяч захоплена ў палон. Але гэтая перамога была здабыта вялікімі ахвярамі: беларускае войска на полі бітвы страціла загінуўшымі каля 20 тысяч ваяроў.
Сёння ход бітвы пад Грунвальдам і вынікі разгрому Тэўтонскага ордэну вывучаюцца ў старэшых класах беларускіх школаў па падручніках курса “Гісторыя Беларусі”. А выраз “…дзякуючы перамозе пад Грунвальдам, больш за 500 гадоў нага нямецкага салдата не ступала на зямлю Беларусі” стаў вызначальным для лёсу нашай краіны. Цяпер у выніку гістарычных перамен слаўная перамога ў Грунвальдскай бітве належыць палякам, летувісам, расіянам, чэхам. У гэтых краінах урады і грамадскія арганізацыі плануюць адзначыць вялікую гістарычную дату разам з дзяржаўнымі ўстановамі.
Але, у першую чаргу, нашчадкамі гэтай перамогі з’яўляюцца беларусы. Таму вельмі важна, каб памяць пра чын мужных ваяроў-беларусаў была належна адзначана і ў Беларусі. Гэтага асабліва патрабуе гістарычная справядлівасць, бо некаторыя тагачасныя польскія храністы значна скажалі ролю нашых суайчыннікаў у перамозе пад Грувальдам, каб потым ператлумачыць ход бітвы на карысць палякаў. Беларусы не збіраюцца памяншаць ролю саюзнікаў у разгороме тэўтонцаў, але памяць перад нашымі прашчурамі патрабуе, каб мы аддалі належнае, перш за ўсё, беларускім героям Грунвальда!
Зыходзячы з гэтага, сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” лічаць, што 600-годдзе перамогі пад Грунвальдам – нацыянальнае вайсковае свята, якое трэба адзначаць на дзяржаўным узроўні. Сябры клуба шмат робяць, каб узнавіць дзяржаўны статус гадавіны перамогі пад Грунвальдам. Напрыклад, у Музеі выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах назапашана і выстаўляецца шмат мастацкіх твораў, прысвечаных Грунвальдскай бітве і яе героям. Да таго ж, на сядзібе Музея ўпершыню ў Беларусі ўсталяваны помнік “Героям Грунвальда”, на якім змешчаны партрэты палкаводцаў, якія вялі ваяроў на поле бітвы – князя Вітаўта Вялікага і караля Ягайлы, пералічаны назвы харугваў з беларускіх земляў, якія бралі ўдзел у гэтай сечы. Там жа можна прачытаць словы гімна-малітвы “Багародзіца”, з якімі ішлі ў бой нашыя прашчуры, пабачыць рэканструкцыю тагачаснай зброі, прачытаць дайшоўшыя да нас імёны герояў Грунвальда. У сталіцы праводзіцца музычны “Грунвальдскі фэст”…
Але ў 600-ю гадавіну перамогі ў вялікай бітве гэтага недастаткова. Таму сябры клуба “Спадчына” звяртаюцца да Савета Міністваў і яго старшыні сп. Сяргея Сідорскага з прапановай адзначыць гэтую вялікую дату ў гісторыі краіны на дзяржаўным ўзроўні. Для гэтага мы прапануем ажыццявіць стварэнне і ўсталяваньне помніка “Героям Грунвальда” у сталіцы Беларусі – горадзе Мінску, жыхары якога склалі на полі бітвы адну з самых мужных ваярскіх харугваў. Заклікаем у адрэстаўраваным Крэўскім замку стварыць музей Грунвальдскай бітвы, накшталт Барадзінскай ці Севастопальскай панарамы. Такую ж панараму мэтазгодна было б стварыць у адной з залаў аднаўляемага Гарадзенскага замка, ад муроў якога і пачынаўся паход войскаў ВКЛ на Грунвальдскае поле. У гарадах, ад якіх у бітве таксама бралі ўдзел харугвы (Гродна, Віцебск, Нясвіж, Слуцк, Ліда і інш.) назваць вуліцы ў гонар пераможцаў – “Грунвальдская”. Міністэрству фінасаў да 600-й гадавіны Грунвальдскай бітвы адчаканіць памятную манету, а Міністэрсту сувязі РБ – выдаць памятныя паштовыя маркі і канверты.
Заклікаем кіраўніцтва Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і яе інстытут гісторыі выдаць сборнікі гістарычных матэрыялаў, прысвечаных гэтай бітве, правесці навуковыя канферэнцыі, выдаць папулярныя кнігі, у якіх была б аб’ектыўна пададзена наша нацыянальная канцэпцыя гэтай велічнай бітвы Сярэднявечча і той ролі, якую ВКЛ адыграла ў ёй.
Сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” заклікаюць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і міністра абароны сп. Леаніда Мальцава садзейнічаць таму, каб да 600-годдзя Грунвальдская перамогі ў вайсковых частках Узброенных Сіл РБ былі праведзены ўрокі патрыятычнага выхавання, на якіх бы маладым салдатам распавядалася пра Грунвальдскую бітву, пра яе стратэгічныя і тактычныя асаблівасці, пра вынікі перамогі над тэўтонцамі для беларускіх земляў. Да гэтай даты прапануем арганізаваць конкурс твораў батальнага жанру, а па іх выніках – выставы твораў беларускіх мастакоў-баталістаў, прысвечаных 600-годдзю Грунвальдскай перамогі.
Клуб “Спадчына” заклікае зацікаўленыя грамадскія структуры, палітычныя партыі і творчыя саюзы зрабіць усё неабходнае, каб памяць пра герояў Грунвальда стала часткай свядомасці беларускага грамадства. Дзеля гэтага беларускім навукоўцам прапануем больш абгрунтавана і глыбока вывучаць гісторыю бітвы, дзеячам выяўленчага мастацтва і пісьменнікам стварыць мастацкія і літаратурныя творы на гэтую тэматыку, каб спрыяць ушанаванню памяці вялікай даты. Вялікая роля ў святкаванні перамогі ў Грунвальдскай бітве магла б належаць іерархам Беларускай праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, калі б тыя дабраславілі правядзенне памінальных малітваў у памяць герояў Грунвальда 15 ліпеня 2010 года. Тое ж можна казаць і пра мусульман Беларусі…
Звяртаемся да ўдзельнікаў беларускіх рыцарскіх клубаў, асабліва тых, хто працуе над рэканструкцыяй эпохі Вялікага княства Літоўскага, і заклікаем зрабіць усё, каб пад час святкавання гэтай даты на Грунвальдскім полі ў 2010 годзе беларускія харугвы пад святымі нацыянальнымі сімваламі з гонарам прадставілі нашу гістарычную памяць і пашану героям Грунвальда.
Заклікаем нацыянальных беларускіх бардаў, выканаўцаў сярэднявечнай музыкі, рок-музыкантаў ствараць музычныя творы, прысвечаныя памяці герояў Грунвальда, а выдавецкую суполку БМА group скласці і выдаць дыск-прысвячэнне гэтай выдатнай гістарычнай даце. Заклікаем удзельнікаў “Беларускага дударскага клуба” стварыць “Грунвальдскую дударскую капэлу” (для чыннага ўдзелу беларускіх дудароў ва ўрачастасцях на Грунвальдскім полі), падрыхтаваць праграму, прысвечаную 600-годдзю перамогі пад Грувальдам, а “Дударскі фэст-2010” прысвяціць гэтай гістарычнай даце. Звяртаемся да актыва і кіраўніцтва грамадскага аб’яднання “Крэва” у асобе паэта Уладзіміра Някляева прапанаваць дзяржаўным структурам і грамадскасці свой план рэстаўрацыі Крэўскага замка і яго выкарыстання ў мэтах прапаганды Айчыннай гісторыі на прыкладзе Грувальдскай бітвы. Ажыццявіць іншыя культурна-асветныя мерапрыемствы, згодна з распрацаваным планам.
Сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” спадзяюцца, што дата 600-годдзя перамогі пад Грувальдам будзе спрыяць узмацненню гістарычнай памяці беларускага народу і кансалідацыі нацыі ў будаўніцтве незалежнай і вольнай Беларусі.
10.10.2008 г.
Ад рэдакцыі:
Заклікаем усіх беларусаў, асабліва тых, хто выяўляе сябе ў грамадскай дзейнасьці й жыве ў Гародні, сабрацца і зрабіць справу, да якой заклікаў паважаны сп-р Анатоль.
Беларусы не былі там удзельнікамі, яны былі галоўнай сілай. І наогул там не было ні беларусаў, ні палякаў, ні літоўцаў, а тым больш расейцаў. Там былі арыі, паклоннікі Бога Ярылы і. канешне, не нацысты гітлераўскай Нямеччыны. Гэта была высокаразвітая цывілізацыя арыйцаў з цэнтрам спачатку ў Рэтра, потым ў Ромава і беларускай мовай. Крыжакі ваявалі з язычнікамі, а нашы продкі абаранялі сябе, сваю культуру. сваю рэлігію, сваю цывілізацыю. Няма ніякай разніцы паміж арыйцам з Польшы, ці Беларусі, ці Смаленшчыны, ці Летувы. Але ёсць вялікая разніца паміж уладамі гэтых краінаў і гэтым народам. У Польшы таксама знікае беларуская мова, як і ў Літве, як і ў Беларусі. Пра Расею і Чэхію наогул няма размовы. Там яе ніколі і не было. А гэта ёсць мова нашых продкаў, якія былі адным народам. Чаму ж ніхто не захаваў гэтую мову і гэтую культуру? Толькі адны беларусы і па-сёняшні дзень змагаюцца за захаванне гэтай культуры і мовы, пакуль яшчэ карыстаюцца астаткамі ад гэтай цывілізацыі. І не толькі па-гэтай прычыне беларусы з’яўляюцца пераемнікамі гэтай спадчыны. Калі пачалося знішчэнне арыйскай расы. яе культуры і рэлігіі, то пачалося перасяленне з многіх месцаў Еўропе, асабліва рыцарскіх ці шляхетных родаў: са Скандынавіі, з Ангельшчыны, з Прусіі, з Нямеччыны, ў Беларусь. Беларусь вучоныя называюць венедцкім катлом і гэта ж не проста так. Акрамя таго, мы не можам вызначыцца па цэлым родам ці гэта палякі, ці беларусы. ці прусы. ці шведы? Напрыклад, Рагвалод і яго нашчадкі, Радзівілы. ці яшчэ больш запутана: мазыране, што жывуць каля беларускага горада Мазыра і мазуры, што жывуць на Мазурскіх азёрах ў Польшы? Ці, напрыклад, Пазнякі, якія жывуць ў Расеі, ў Беларусі, ў Польшы, Летуве, Нямеччыне? Гэта адны людзі: не палякі. не беларусы. не немцы, не літоўцы – гэта ёсць арыйцы. Так яны сябе называлі: пачытайце на гэтай жа страніцы мой артыкул і надпіс на Мікоржынскіх камянях. Другія іх называлі па-рознаму – венедамі, неврамі. балтамі, эстамі. варварамі. славянамі і г.д. Толькі генетычныя даныя пацвердзілі прынадлежнасць да арыйскай расы, пры тым беларусаў з Беларусі. беларусаў з Падляшша, Беластоку, Мазовію (а вось ляхаў з-пад Кракава даследванні не пацвердзілі прынадлежнасць да арыяў), беларусаў са Смаленшчыны, Браншчыны. Так што нечага прыхватызаваць нашу гісторыю.
Малаверагодна што цяперцы адгукнуцца на Зварот, бо створыцца прэцэдэнт для святкаванны Аршанскай бітвы 1514 году.