nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Атрыманы адказы зь Міністэрстваў РБ на зварот кіраўніка клуба “Спадчына” Анатоля Белага, датычныя адзначэньня 600-годдзя Грунвальдскай бітвы ў 2010 годзе

снежань 18, 2008 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Ніжэй прыводзяцца гэтыя адказы (з самім зваротам можна пазнаёміцца, напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2008/10/24/1571). Зьвярніце ўвагу, толькі Міністэрства фінансаў РБ дазволіла сабе парушыць закон і даць адказ сп-ру Беламу не на нармальнай мове. Што ж, час ідзе, а напісанае застаецца… Але ў цэлым прыемна, што ўсе адказы носяць пазітыўны кантэкст.

��н�������ва аба�он� Р�.JPG

d09cd196d0bdd196d181d182d18dd180d181d182d0b2d0b0-d196d0bdd184d0b0d180d0bcd0b0d186d18bd196-d0a0d091

��н�������ва ��нан�а� Р�.JPG

��н�������ва к�л����� Р�.JPG

6 каментарыяў

  1. Jahor кажа:

    “…даць адказ сп-ру Беламу не на НАРМАЛЬНАЙ мове.”
    ===================================================
    Мяркую, што паважанай рэдакцыі не да гонару прыпадабняцца да маскалёў-шавіністаў і нашых манкуртаў.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Ягору.
    Ваша заўвага не зразумелая. Міністэрства фінансаў РБ дала адказ не на нармальнай мове, якой у Беларусі ёсьць беларуская, а на чужой імперскай мове.

  3. Jahor кажа:

    Хоць на суахілі, праблема ня ў гэтым! Я маю на ўвазе, што не бывае ненармальных моваў.
    Ведаеце, ёсьць такія калярытныя поўненькія цётачкі з безгустоўнымі мэліраванымі крэндзялямі на галавах. Працуюць яны звычайна ў гарвыканкамах, на касах унівэрсамаў, у паліклініках і г.д. Дык калі да іх зьвяртаешся па-беларуску, яны адказваюць: “Разгаварвайце пажалуста на нармальнам языке!”. Вядомаму актывісту-прызыўніку Зьміцеру Хведаруку нешта падобнае нядаўна ляпнуў адзін мэдсупрацоўнік.
    Не прыпадабняйцесь да такіх людзей.

  4. Рэдакцыя кажа:

    Ягору.
    Паспрабуем патлумачыць яшчэ раз: 1) у Беларусі нармальнай мовай ёсьць беларуская. Руская мова ў Беларусі – прылада імперыялізму, праява каланіялізму – г.зн. праява хворага, пад сацыяльнымі паразітамі, стану грамадства. 2) Нават па лукашэнкаўскім “законе”, калі зьвяртаешся ў Міністэрства з заявай на беларускай мове, адтуль ПАВІННЫ даць адказ таксама на беларускай.

  5. Jahor кажа:

    ==============================================================================================================================
    1) Руская мова ў Беларусі – прылада імперыялізму, праява каланіялізму – г.зн. праява хворага, пад сацыяльнымі паразітамі, стану грамадства.
    ==============================================================================================================================
    Правільна, але калі ўжо праводзіць паралелі з хворым чалавекам, то барацьба вядзецца не з сымптомам, а з прычынай хваробы. Проста мне наагул не падабаецца сам цэтлік “нармальная” ці “ненармальная” мова. Сама па сабе руская мова не вінаватая. Вінаватыя тыя людзі, якія навязалі беларусам чужую мову. Дый самі беларусы з хваробай ня надта змагаюцца і звыкліся зь ёй, лічачы, што яна ўжо не вылечваецца.

    ==============================================================================================================================
    2) Нават па лукашэнкаўскім “законе”, калі зьвяртаешся ў Міністэрства з заявай на беларускай мове, адтуль ПАВІННЫ даць адказ таксама на беларускай.
    ==============================================================================================================================
    Цалкам згодны.

  6. Рэдакцыя кажа:

    Ягору.
    Ну, вось гэта зусім іншая справа, а то “маскалі-шавіністы”, “манкурты”.
    1) Наконт лячэньня хваробаў. Стратэгічна яно бывае хірургічным (сацыяльны аналаг – рэвалюцыя) і тэрапеўтычным (сацыяльны аналаг – больш-менш плаўныя рэформы). Тэрапеўтычнае ў сваю чаргу дзеліцца на этыялагічнае (пабазбаўленьне ад прычыны хваробы), патагенетычнае (спыненьне паталагічных механізмаў) і сімптаматычнае (барацьба зь сімптомамі хваробы). Кваліфікаваны лекар выкарыстоўвае ўсе магчымасьці КОМПЛЕКСНА, не ігнаруючы ні водную зь іх. Іншая справа – гіерархія. Але ж мы нідзе ні водным словам ня далі зразумець, што мы аддаем нейкі прыярытэт “сімптаматычнаму лячэньню” ў параўнаньні з “этыялагічным”.
    2) Калі мы гаворым, што беларуская мова Ў БЕЛАРУСІ – гэта адзіная нармальная мова, мы маем на ўвазе, што яна павінна быць у Беларусі ў статусе адзінай дзяржаўнай мовы – так, як ёсьць У НОРМЕ зь іншымі мовамі ў дзесятках іншых краін вакол Беларусі. У якой ступені мы ўсе, беларусы (а тым больш адораныя “боскай іскрай”), будем так лічыць, у такой ступені гэта стане і нашай нармальнай рэчаіснасьцю.
    3) Не разьлічвайце на “народ”. Тое, што вы называеце гэтам словам народам не зьяўляецца. НАРОД – гэта вялікая група людзей, маючых генетычна блізкае паходжаньне (1), аб’яднаных у адзіную сістэму ўсёй сукупнасьцю сьвятых нацыянальных каштоўнасьцяў – мовай, культурай, гісторыяй, сімваламі, сьветаглядам, героямі, фальклорам, мэтай свайго існаваньня і г.д. (2), якая знаходзіцца (група) пад кіраўніцтвам сваёй нацыянальнай эліты (3). Калі эліта не кіруе народам, ці ёй не даюць гэта рабіць, калі адмыслова кімсьці разбураныя інтэгратыўныя сувязі, яднаючыя людзей у народ, тады ён пераўтварецца ў аморфнае грамадства, у біямасу, у якой, натуральна, няма сутнасных уласьцівасьцяў Народа. Гэтую падмену з намі – беларусамі – зрабілі й працягваюць рабіць розныя соцыяпаразітныя сілы (каб паразітаваць), найперш расейская імперыякратыя. Наш народ у гэтым не вінаваты. Ён шмат змагаў і супраціўляўся, працягвае змагацца і супраціўляцца далей (натуральна, яго лепшыя прадстаўнікі). Уласьцівасьці народа ў такіх умовах прысутнічаюць толькі ў нацыянальнай эліты. Таму і разьлічваць у адраджэньні ПАЎНАВАРТАСНАГА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА варта найперш на яе, і арыентавацца трэба на яе. Павінны стварыцца ўмовы, каб у беларускай эліты быў шанец самаарганізавацца. Пакуль жа нас актыўна і наўмысна дэзарганізоўваюць сацыяльныя паразіты і з Захаду, і з Усходу…
    Стуацыю можна патлумачыць праз наступны прыклад: вы ж ня скажаце, што ў гаражы стаіць машына, калі ўся яна разабраная і знаходзіцца ў выглядзе кучы металічных дэталяў. Таму, што ў дадзеным выпадку вы разумееце, што гэта не машына, БО НА ЁЙ (кучы металу) НЕ ПАЕДЗЕШ. А каб паехаць, спачатку трэба ўсё скласьці і адрэгуляваць. Так і з цяперашнім “народам”. Ня трэба на яго ні крыўдзіцца, ні разьлічваць. Вось, калі да ўлады ў Беларусі прыйдуць лепшыя сыны беларускага народа, калі яны ўсё “адрэмантуюць і наладзяць”, вось тады БЕЛАРУСКІ НАРОД прадэманструе ўсе СВАЕ ЛЕПШЫЯ ЎЛАСЬЦІВАСЬЦІ… Мы ў рэдакцыі ў гэта верым, на гэта і працуем. Ад чаго залежыць дадзены вынік патлумачана ў папярэднім абзацы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы