nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

І.Сурвіла, З.Пазьняк, С.Шушкевіч і А.Казулін зьвярнуліся да Эўразьвязу

май 4, 2009 | 15 каментарыяў

Сяргей Навумчык (паводле www.svaboda.org/Content/Article/1610280.html)

d0a1d183d180d0b2d196d0bbd0b0-d0b4d18b-d196d0bdd188

Яны заклікаюць не запрашаць Лукашэнку ў Прагу, бо вынікам гэтага, на іх думку, стане “ўзмацненьне рэпрэсіяў і этнацыду беларусаў, ціску на народ, перасьледу з палітычных прычынаў”.


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 1994 г. Зянон Пазьняк і Станіслаў Шушкевіч, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2006 г. Аляксандар Казулін выступілі з сумесным зваротам да Эўразьвязу і эўрапейскіх палітыкаў.

“Мы вітаем добрую волю Эўразьвязу, накіраваную на падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі. Разам з тым у сувязі з інаўгурацыйным самітам праграмы “Ўсходняе партнэрства”, які плянуе правесьці Эўразьвяз у Празе 7-га траўня гэтага году, мы мусім заявіць, што пэўная канцэптуальная неакрэсьленасьць гэтай добрай і ўзаемавыгаднай праграмы ў дачыненьні да дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі прывядзе да вельмі нэгатыўных вынікаў”, – гаворыцца ў звароце.

Запрашэньне кіраўніка ўлады Лукашэнкі на саміт у Прагу аўтары звароту называюць “знакавым дзеяньнем, якое фактычна легітымізуе дыктатуру, скасуе незаконнасьць яе ўлады і прынятых антыпраўных рашэньняў. Вынікам запрашэньня А. Лукашэнкі ў Прагу стане ўзмацненьне рэпрэсіяў і этнацыду беларусаў, ціску на народ, перасьледу з палітычных прычынаў за іншадумства”.

“Мы ведаем становішча ў нашым грамадзтве, узровень думаньня і матывы паводзінаў А. Лукашэнкі, – заяўляюць падпісанты. – Нягледзячы на міжусобныя супярэчнасьці зь некаторымі сваімі саюзьнікамі, рэжым Лукашэнкі праводзіць зь імі ўзгодненую палітыку, у тым ліку і ў падыходзе да “Ўсходняга партнэрства”. Нявызначанасьць палітычных крытэраў з боку Эўразьвязу задавальняе антыбеларускі рэжым А. Лукашэнкі і яго саюзьнікаў, але супярэчыць інтарэсам Беларусі” [а гэта што за зьверы? – Рэд.].

У сумесным звароце гаворыцца, што “аморфнасьць крытэраў у дачыненьні да антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі ставіць пад пагрозу нацыянальнае, гуманістычнае і дэмакратычнае разьвіцьцё беларускага грамадзтва. Пасьля новых арыштаў у Беларусі з палітычных прычынаў, пасьля дэманстратыўных зрываў візыту эўракамісара ў замежных сувязях і палітыцы добрасуседзтва, ёсьць дастаткова аргумэнтаў, каб не запрашаць Лукашэнку на саміт”.

Аўтары звароту да Эўразьвязу адзначаюць: “У нас, падпісантаў гэтага звароту, розныя партыйныя пазыцыі і розныя погляды на палітыку, але пагроза Незалежнасьці нашай краіны і нашай грамадзянскай супольнасьці, якая ўзьнікае ў сувязі з аднабокімі дзеяньнямі ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі [гэта ня проста аднабокія дзеяньні, гэта – здрада ўсім ідэалам дэмакратыі… – Рэд.], змушаюць нас гаварыць цяпер разам і адным голасам: Лукашэнка не павінен быць запрошаны ў Прагу”.

“Мы спадзяемся на падтрымку гэтага звароту з боку нашых балтыйскіх і заходніх суседзяў і прыхільнікаў адказнай палітыкі”, – пішуць І. Сурвіла, З. Пазьняк, С. Шушкевіч і А. Казулін у звароце да Эўразьвязу і эўрапейскіх палітыкаў.

 

Ад рэдакцыі:

Нас, у адрозьненьне ад падпісантаў, не зьдзіўляе крывадушша “Захаду”. Мы пра яго татальную дэградацыю пісалі неаднаразова. Больш за тое, мы рэгулярна аналізавалі яе механізмы, сілы, інтарэсы (хто жадае, можа пазнаёміцца з багаты колькасьцю матэрыялаў, якія сабраныя на сайце пад адпаведнымі рубрыкамі).

Дакладна ведаючы гэты феномен, мы, як ніхто іншы, ужо даўно заклікалі разьлічваць найперш на беларускую самаарганізацыю, на тое, што спачатку трэба самім набыць сілу і стаць суб’ектам палітыкі (дарэчы, для гэтага ў беларускага народу патэнцыял больш чым дастатковы), а ўжо потым шукаць саюзьнікаў. Пра тое, як такую самаарганізацыю забясьпечыць, на сайце таксама поўна інфармацыі. Нам пярэчылі й агрызаліся…

Сёньня ж мы выставілі гэты ліст чатырох вядомых беларускіх дзеячаў. Але ня столькі, каб пазларадстваваць з нагоды таго канфузу, у якім апынуліся падпісанты (бо ўсе яны разьлічвалі на “разуменьне” “Захадам” “беларускай сітуацыі”, на яго падтрымку, дапамогу), колькі для таго, каб адзначыць некалькі значна больш пазітыўных зьяў.

Першая зь іх – гэта яднаньне. Адбылося яднаньне больш-менш прыстойных беларускіх палітычных дзеячаў. Будзем спадзявацца, што гэта дасьць хоць нейкі плён.

Другая найістотная зьява заключаецца ў тым, што ў звароце нарэшце выкарыстаны правільныя паняцьці – “этнацыд”, “уціск народу” (праўда, мы б напісалі пра дыскрымінацыю беларусаў на ўласнай зямлі па этнічнай прыкмеце). Думаем, што ў тым, каб такое адбылося (калі грамадскія феномены называюцца адэкватнымі тэрмінамі), ёсьць і сьціплы ўплыў нашай трохгадовай працы…

Карацей, палітычная эліта (ня блытаць з нацыянальнай) дасьпявае…

Усяго лепшага, беларусы.

Жыве Беларусь – наша зямля!

 


15 каментарыяў

  1. Актывіст кажа:

    Я ўвесь час не разумею, з якіх крыніц Вы, паважаная рэдакцыя, узялі, што спадар Зянон Пазьняк з надзеяй ставіўся да Еўропы і разлічываў на яе дапамогу? Наадварот, увесь час на афіцыйным сайце КХП-БНФ http://pbpf.org/ з’яўляюцца вельмі крытычныя артыкулы пра сучасны маральны, палітычны заняпад у Еўропе. Таму мне цалкам не зразумела пра які “канфуз падпісантаў” (у прыватнасці З. Пазьняка) Вы кажыце.

  2. Вось дакладна згодна з паважанай рэдакцыяй, асабліва аб самадастатковасці нашага беларускага народа. Канфуз у падпісантаў атрымаўся ў тым, што яны падпісалі ухваленне аб Усходнім партнерству, без навуковага аналізу сітуацыі. Ніхто з іх нават не мае аналітычнай групы для такога аналізу. Я ні разу ні на адным сайце не бачыла такой працы, акрамя вось гэтага сайту. Толькі тут можна знайсці інфармацыю аб дакладных мэтах суседзяў, якія нас акружаюць. ў дачыненні да нас. Мы не можам далей дзейнічаць услепую. Нашы заявы павінны грунтавацца на навуковым аналізе.

  3. Рэдакцыя кажа:

    Актывісту.
    Паспрабуем патлумачыць. Але для гэтага патрэбны дыялог.
    Каб нам пачаць чарговую размову пра Пазьняка, найперш трэба закончыць размову папярэднюю. А таму: Ці не маглі б вы, сп-р “Актывіст”, на пачатак адказаць за “Дасьведчанага”, які ў свой час непрыгожа “зьнік”, ухіліўшыся ад адказу на пытаньні рэдакцыі, зададзеныя вось тут: https://nashaziamlia.org/2008/02/20/1200/?
    Гэта першае, што трэба зрабіць, пасьля чаго можна пачынаць наступнае.
    Калі, уявім, мы тут разьбярэмся, можна будзе перайсьці да вашага пытаньня.

    Пытаньні пра апошні артыкул.
    1) А што, артыкул прысьвечаны аднаму Пазьняку? З азначанай рэдакцыяй паставай да іншых палітыкаў вы згодныя?
    2) Вы зьвярнулі ўвагу, што мы пісалі пра “Захад”, а вы пішаце пра Еўропу. Мы з гэтай розьніцай разьбірацца будзем?
    3) Калі мы звузімся да Еўропы, мы ведаем пра крытыку Пазьняком еўрапейца Віка і нямецкай палітыкі ў адносінах да Беларусі. Але мы хацелі б атрымаць ад вас спасылкі на артыкулы З.Пазьняка, дзе ён крытыкуе іншых фігурантаў злачыннай у адносінах да Беларусі еўрапейскай палітыкі – напрыклад, на польскіх імперыялістаў ці еўрапейскай галіны глабалісцкай сіянакратыі.
    4) А.Астроўскі распавядае, што канчаткова спыніў спадзявацца на Пазьняка ў 1997 годзе, колі той у пачатку года ў сваім лісьце Сойму ў чарговы раз “спрагназаваў”, што ў канцы 1997 года ў Беларусі адбудуцца вельмі крутыя зьмены сітуацыі НА ЛЕПШАЕ ў сувязі зь нейкімі кардынальнымі рашэньнямі,
    якія былі прыняты НА ЗАХАДЗЕ. Зьмены на лепшае, натуральна, не наступілі – ні тады (у 1997-м), ні дасёньня. Заяваў пра памылковасьць сваіх спадзяваньняў з боку Пазьняка не было таксама…

  4. Пассивист кажа:

    Позняк сегодня это скорее живое ископаемое, а “заняпадам у Еўропе” он оправдывает собственное бессилие. Ведь если не Европа виновата, то кто? Сам Позняк.

  5. Franciszak кажа:

    Перш за ўсё мяне здзіўляе спалучэнне падпісантаў. Па другое, ні зразумела пра якія дэмакратычныя сілы на Беларусі ілзе гаворка? Пра маскальскіх халуёў ці сапраўдных беларучаў?
    Штосьці я ні разу ні чуў ад тых “дэмакратаў” што на Беларусі існуюць сапраўды здаровыя
    нацыянальна свядомыя людзі, нават ні хачу называць іх палітыкамі (у тым ліку і сябе)
    Якіх ні тое што патрымліваюць, а, наадварот, ашальмоўваюць, ні дапускаюць да кантактаў
    з людзьмі гатовымі дапамагчы ўцекачам з Беларусі (маю на ўвазе тых, хто крытычна і
    ўзважана ацэньвае сапраўднае становішча ў антылукашэнкаўскім асяроддзі.
    Ніякіх рэпрэсій ні будзе, ні трэба плесьці безглуздзіцу. Лукашэнка ні такі дурны, як яго
    хочуць паказаць “дэмакраты”.
    Захад ніколі Беларусь ні лічыў за самастойную нізалежную дзяржаву, даўно аддаў яе на одкуп маскалям
    за нафту і газ. Можа трошкі ацьвярозіў іх грузінскі канфлікт ці вайсковы дэмарш і акупацыя
    незалежнай краіны “азіяцкай” пачварай каляніялістаў.
    Пра этнацыд беларусаў мы пісалі ў розныя эўрапейскія арганізацыі і ААН, аднак толькі
    з Рады Эўропы атрымалі адказ, што, маўляў, Беларусь ні належыць да Рады Эўропы, таму
    яны нічога ні могумь зрабіць (нібы мы пазбавілі Беларусь статусу пастаяннага наглядальніка)
    Вось такія пірагі. Трымайцеся НАШАЗЯМЛЯ.орг.

  6. Актывіст кажа:

    Я не зразумеў, на якія пытанні я мушу адказаць замест сп. Дасведчанага (тым болей я не разумею, якое я маю да яго дачыненне). Я бачыў толькі пытанні самаго сп. Дасведчанага, на якія рэдакцыя не адказала:
    1. Чым канкрэтна Зянон Пазьняк пакрыўдзiў/крыўдзіць беларускі народ?
    Патлумачце што рэдакцыя разумее пад \”сталым жаданьнем\” Зянона Пазьняка крыўдзiць беларускi народ, якое прысутнiчае, па Вашых словах, ужо даўно? Паведамiце як даўно?
    2. Якiя грахi ён запiсвае на яго рахунак?
    3. Патлумачце на чым грунтуецца абвiнавачаньне ў бок Зянона Пазьняка ў \”абсалютным\” нежаданьнi бачыць штодзённае, самаахвярнае змаганьне сотняў лепшых беларусаў у Беларусі за будучыню свайго народу, у т.л. і за мову\”
    4. Пра якiя такiя новыя i новыя зьнявагi, замест адзначэньня, Вы даведвайцеся ў iх адрас?
    5. На чым грунтуецца тэза, што Зянона Пазьняк абраў Бандажэускага сабе ў напарнiкi?
    6. Якiя можаце прывесьцi доказы, што Зянона Пазьняк меў на мэце выкарыстаць некага, у дадзеным выпадку спадара Бандажэўскага з мэтай, каб пра Пазьняка не забывалiся?
    7. Каго канкрэтна з беларускiх патрыётаў “сьвядома” зьняважыў/зьняважае Зянон Пазьняк? Канкрэтныя прозвiшчы калi ласка, i канкрэтна чым зьняважыў/зьняважае?
    8. У чым канкрэтна палягае сістэматычнае нежаданьне Зянона Пазьняка зразумець становішча, у якім аб’ектыўна знаходзіцца беларускі народ?
    9. З якой мэтай Зянону Пазьняку, ў пачатку артыкула, цалкам сьвядома рэдакцыя прыпiсала думкi, якiя яму не належаць, i на падставе яаго пабудаваны ўвесь далейшы артыкул i суправаджаючыя яго абвiнавачаньнi i зьнявагi?

    Што да вашых пытанняў.
    1. Калі Вы рабілі высновы, то яны былі для ўсіх падпісантаў, а значыцца пад іх трапляе і сп. Пазьняк.
    2. У гэтым артыкуле ідзе размова выключна пра ЕС, таму зразумела, што я меў на ўвазе выключна яго.
    3. У дадзены момант мне цяжка знайсці гэтыя артыкулы. Але заўважу, менавіта Пазьняк патрабуе ўключыць у праграму УП гарантыі абароны і развіцці беларускай мовы, культуры, творчасці.
    4. А гэты пункт мяне зусім здзівіў. А ў паважанага сп. Астроўскага ў той момант не было сваёй галавы, каб прааналізаваць тую заяву і зрабіць свае высновы? Ці ён чакаў, што сп. Пазьняк як скажа, то так і будзе праз пэўны час? Мабыць такі ж туман быў у яго ў галаве, калі ён цалкам свядома перайшоў у лагер прагматыкаў начале з Вінцуком і К.
    Вы мне ўсё ж такі таксама не далі канкрэтныя спасылкі на тое, дзе Пазьняк казаў пра спадзеў на падтрымку Еўропы.

  7. Дарафей кажа:

    Пазняк, Сурвіла, Шушкевіч, Казулін- усе гэтыя людзі маюць пэўныя заслугі перад Беларусю. Але трэба рэальна ацэньваць становішча. Як многа людзей гатовы ісці за імі? Кожны з іх у мінулым меў пэўныя памылкі, і па асобку не маюць значнай палітычнай вагі, каб супрацьпаставіць сябе Лукашэнку. Ўсе яны ужо даўно паасобку атрымалі ад яго паразы. Як вельмі дакладна адзначыў сп.Franciszak, Лукашэнка не такі дурань, як яго бачуць многія “дэмакраты”. У знешнепалітычных абставінах, у якіх ён ўжо на працягу 15 год утрымлівае уладу у сваіх руках,- дурань не вытрымаўбы і года.(Зусім не пытаўся зараз адабраць хлеб у БТ ці ОНТ). Але вось што мяне радуе- гэта тое, што “узмацненне заходнега палітычнага вектару” з боку рэжыму прыводзе да пэўнай кансалідацыі сярод апазіцыйна настроеных сіл. Глядзіш, і на гэтай глебе з’явіцца фігура,якая будзе разумець свой народ і не называць яго цёмным, прыкрываючы сваю палітычную слабасць.

  8. Актывісту.
    “Дасьведчанага” мы ўзгадалі таму, што мелі ўжо гісторыю, на якую пайшло шмат сіл і часу. Наша інтуіцыя падказвае, што тут зноў пачынаецца тое ж самае. Мы ня хочам ні губляць час, ні раскрываць душу, каб у яе плявалі…
    Але паспрабуем яшчэ раз.
    Вы напісалі, што “Я бачыў толькі пытанні самаго сп. Дасведчанага, на якія рэдакцыя не адказала” і далей прыводзіце гэтыя пытаньньні. Вы САПРАЎДЫ НЯ ЎБАЧЫЛІ АДКАЗАЎ?! А, можа, пасрабуйце паглядзець яшчэ раз.

    Далейшыя пытаньні.
    1. Хай сабе так.
    2. Гэта ў артыкуле. А Вы ж крытыкуеце нас не за яго, а за наш каментар.
    3. Пра дэградацыю Еўропы пішуць многія – нават заходнія лібералы. Фокус у іншым – нямногія асьмельваюцца называюць канкрэтныя сілы, якія гэтую дэградацыю робяць. Мы – называем. Гэта нам дорага каштуем. Таму мы ўсё ж хацелі б убачыць аналагіныя “вельмі крытычныя артыкулы Пазьняка”, як вы пішаце, пра гэтыя сілы.
    4. Калі вы вырашылі перайсьці на асобы, добра, так і быць. Так, да канца 1997 года сп-р Астроўскі давяраў Пазьняку. І галава ў Астроўскага, відавочна, была і была без туману – напрыклад, яшчэ ў 1993 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю (дарэчы, вы, сп-р “Актывіст”, якую навуковую ступень маеце?). Разумееце, Актывіст, проста немагчыма рабіць агульную справу (імкнуцца вырашыць нашы беларускія праблемы) і не давяраць адзін аднаму, а тым больш лідару. Пасьля Астроўскі высновы зрабіў і застаўся у БНФ пасьля 1999 года (нікуды не пераходзіў – гэта пятая частка зьезду перайшла ў КХП), бо спадзяваўся на лепшае кіраўніцтва пасьля зьнявераньня ў Пазьняку. Ад прагматыкаў ніколі нічога ня меў, з БНФ канчаткова выйшаў у 2004-м годзе. Але гэты пункт быў не для таго, каб распавядаць пра рэдактара сайта, а для таго, каб паказаць, што веру ў Захад у свой час Пазьняк распаўсюджваў.
    Дарэчы, толькі што ўзгаданая ў артыкуле і каментары да яго чацьвёрка, нават пяцёрка, цалкам падтрымала (са слоў І.Сурвілы) “Усходняе партнэрства”. Гэта азначае ня толькі, што “ўсе яны разьлічвалі на “разуменьне” “Захадам” “беларускай сітуацыі”, на яго падтрымку, дапамогу”, а і тое, што ўсе яны працягваюць разьлічваць на гэта! Няўжо ў вас, сп-р Актывіст, і гэты факт мае нейкую іншую інтэрпрэтацыю?!
    А цяпер уважліва сачыце за паводзінамі “Захаду”…

  9. Актывіст кажа:

    УП – гэта дакладана лепей, чым тая палітыка, якую раней праводзіў ЕС: шлях Беларусі да дэмакратыі, па іх ранейшаму меркаванню, ляжаў праз Расею. Зараз такога няма, але яшчэ шмат пытанняў да еўрачыноўнікаў застаюцца.
    Я вельмі добра знаёмы з сябрамі КХП-БНФ (у прыватнасці з кіраўніцтвам), таму магу з упэўнасцю сказаць, што ўжо шмат гадоў яны не разлічываюць на дапамогу Захаду, а лічаць, што абапірацца трэба выключна на беларускі народ, на беларускую ідэю, беларускую Салідарнасць.
    Спадзяюсь, што і Вашы пазіцыя грунтуюцца на тым жа.

  10. Siarhiej кажа:

    1. Ня трэба кпіць і чапляцца да нейкіх асобных выказванняў, тым больш без узгадвання становішча ў якім гэтыя выказванні рабіліся.
    Да 1988 гада, той хто не хаваўся быў бы ў турме. З нацыяналістаў ніхто не меў досведу адкрытага палітычнага змагання. Інфармацыя была заблакавана:
    хто мог прачытаць тады, напрыклад, Адама Сміта ці Макіявелі? Метад спроб і памылак – асноўны метад атрымання досведу.
    2. УП дае палёгку Рэжыму, але што МЫ можам атрымаць ад УП? Няўжо нічога нельга выціснуць для забеспячэння нацыянальных інтарэсаў, спынення этнацыду,
    адраджэння?

  11. Актывісту.
    Паважаны сп-р. Так ня пойдзе. Калі вы сур’ёзны чалавек, вы не павінны адкрываць новую тэму, пакуль мы не закончылі з папярэдняй. Падкрэсьлім, гэта вы адкрылі тэму, гэта вы забіралі наш час, патрабуючы адказу. Цяпер мы настойліва просім вас адказаць на пытаньні ад “Рэдакцыя – 2”. У іншым выпадку мы проста ня будзем далей рэагаваць на вашыя пытаньні, не лічачы вас чалавекам сур’ёзным, зь якім можна мець справу (так, як, напрыклад, мы цяпер ставімся да сп-ра “Дасьведчанага”).

  12. Актывіст кажа:

    На якія Вашы пытанні я не адказаў?
    P.s. І не трэба мне пагражаць ігнараваннем маіх каментараў. Пагрозаў хапае з боку акупацыйнага рэжыма.

  13. Актывісту.
    Паспрабуем апошні раз. Вось нашы канкрэтныя пытаньні:
    Пытаньне 1. Вы сапраўды, сп-р Актывіст, настойваеце, што вось тут: https://nashaziamlia.org/2008/02/20/1200/, як мы падавалі раней, няма адказаў на пытаньні “Дасьведчанага”, якія Вы паўторна прывялі?
    Пытаньне 2. Просім прывесьці электронныя адрасы “вельмі крытычных артыкулаў Пазьняка”, якія ён напісаў пра наступныя “еўрапейскія сілы”, варожыя інтарэсам беларускага народа: пра еўрапейскую філію глабалісцкай сіянакрытыі, пра польскіх шавіністаў-імперыялістаў.
    Пытаньне 3. Калі Ваша галава “без туману”, назавіце Вашыя навуковую ступень і званьне.
    Пытаньне 4. Пасьля нядаўняй сустрэчы з прэм’ер-міністрам Чэхіі – адным з вышэйшых прадстаўнікоў ЕЗ – Пазьняк заявіў, што “Мы абмяркоўвалі праграму “Ўсходняе партнэрства” і па ўсіх пунктах знайшлі паразуменьне” (артыкул з гэтай інфармацыяй пададзены на сайце). Гэта адбылося праз два дні пасьля таго, як мы выставілі наш артыкул, у якім Вас абуралы фраза: “… ўсе яны разьлічвалі на “разуменьне” “Захадам” “беларускай сітуацыі”, на яго падтрымку, дапамогу”. Цяпер Вы РАЗУМЕЕЦЕ, што “ўвесь час” абураліся дарэмна, што правыя былі мы?..

  14. Алесь кажа:

    Куды вы падзеліся, Актывіст?
    Усе чакаюць вашых дказаў.

  15. Аршанскі нацыяналіст кажа:

    Пачынаючы з таго самага лютага’08 чытаю артыкулы з асьцярогай. Як можна ўвогуле крытыкаваць Пазьняка? Не было б яго – не было б Рэспублікі Беларусь. А мабыць яшчэ ў выказваньнях Луцкевіча пакапаецеся, знойдзеце нешта “не правільнае”? На жаль, амаль уся праца сайту зводзіцца да пустога крытыканства, чапленьня да словаў. Вы стала вышукваеце “праколы” ў выказваньнях знакамітых людзей і выстаўляеце іх на паказ. Гэта не паказчык сур’ёзнасьці ідэалагічнага сайту. А я падтрымліваю Дасьведчаннага й Актывіста!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы