Яўген Мурашка
7-га траўня ў Празе на Polackeho nameste згодна ініцыятывы Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (ЗБН; гл. https://nashaziamlia.org/2009/03/30/2010/#more-2010) адбылася акцыя пратэсту супраць легітымізацыі дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі праз прыняцьце ва “Усходняе партнэрства”. На акцыі таксама адным з галоўных было ўзьнята пытаньне аб знікненьні Юрыя Захаранкі, які быў забіты рэжымам роўна 10-годдзе таму (гл. фота ў пачатку і ў канцы артыкула).
Трэба адзначыць, што ўдзельнікі акцыі, а іх было каля 50 чалавек, неадназначна ставіліся да “партнэрства.” Толькі ЗБН акрэсьліла сваю пазіцыю, якая палягае ў тым, што гэты праэкт з’яўляецца ні чым іншым, як зьменай гаспадара-чужынцы над нашай Бацькаўшчынай. На жаль, можна канстатаваць, што купля-продаж, пра якую так доўга казалі эўрапэйцы – адбылася.
У пачатку акцыі да пікетоўцаў падышлі І.Сурвіла (старшыня Рады БНР), З.Пазьняк, С.Шушкевіч і А.Казулін. Павіталіся, каротка сказалі па некалькі словаў і пайшлі. Сустрэцца з беларусамі, якія прыехалі на акцыю за ўласны кошт зь Бельгіі, Нямеччыны, іншых краін Еўропы – не пажадалі. Спаслаліся на адсутнасьць часу. Такім чынам, сустрэчы і размовы іх з намі не было ні да саміту, ні пасьля.
Што тут скажаш – хто мы для іх, відаць, ня тая аўдыторыя…
Потым акцыя перамясьцілася да будынку Кангрэсавага цэнтру. Менавіта тут пачынаў працу саміт. Да нас далучыліся пікетоўцы з Малдовы, на іх плякатах было напісана: “Малдова, наступная Беларусь!” Нечакана я апынуўся ў цэнтры ўвагі замежных СМІ, бо толькі ў мяне быў плякат, які нагадваў пра Ю.Захаранку. На ім былі словы – “Хто адкажа за забойства?” У сваім інтэрвю двум польскім тэлевізійным каналам я падкрэсьліў, што ЗБН супраць менавіта гэтай праграмы “Усходняе партнэрства”, дзе Беларусь разглядаецца як аб’ект, а не партнэр. Але мы выступаем за партнэрства ў будучыні, дзе Беларусь і беларускі народ будуць раўнапраўнымі суб’ектамі міжнароднай палітыкі.
Воклічамі “Ганьба!” мы сустрэлі картэж “беларускай” дэлегацыі, у якім былі Мартынаў і Семашка.
Аднак падзякай мы адгукнуліся на словы прэм’ер-міністра Чэхіі Тапаланэка, які падышоў да нас і распавёў нам аб сваім клопаце за беларусаў.
Напярэдадні, 6-га траўня, у Празе адбылося паседжаньне арганізацыйнага камітэту па стварэньні Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР). У яго склад увайшлі сумленныя беларусы і палітуцекачы з розных краін Еўропы. Старшынёй камітэту абралі мяне. Быў прыняты Мемарандум, у якім выкладаецца наша стаўленьне да падзей, якія сёньня адбываюцца ў Беларусі і вакол яе (Мемарандум гл. ніжэй). Таксама быў прыняты Рэглямент, згодна якога будзе дзейнічаць камітэт і Рух. Пазьней мы выкладзем сваю Праграму.
8.05.2009г.
МЕМАРАНДУМ
Арганізацыйнага камітэту Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху (БМДР)
Улічваючы палітычнае становішча, якое складаецца вакол Рэспублікі Беларусь (калі навідавоку нарастаньне пагрозы страты незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны, калі з усіх бакоў назіраюцца памкненьні ператварыць Беларусь у сфэру ўплыву прагматычных інтарэсаў як Усходу, так і Захаду, калі на абшарах Эўропы і ў Беларусі з’яўляюцца розныя палітычныя новаўтварэньні, якія паразітуюць на прыгнечанным становішчы беларускага народу, калі ў самой Беларусі з боку паноўнага рэжыму не назіраецца ніякіх пазітыўных зьмен у бок дэмакратызацыі грамадства),
Мы – сябры Арганізацыйнага камітэту па стварэньні Беларускага Міжнароднага Дэмакратычнага Руху – зьвяртаем увагу сумленных беларусаў Бацькаўшчыны і суачыньнікаў, якія апынуліся па-за яе межамі, на тое, што:
– за 15 гадоў знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе зьніклі і загінулі шэраг апазыцыйных дзеячаў-лідараў;
– колькасьць 10-мільённага насельніцтва скарацілася амаль што на 1 мільён за кошт перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю (гэта элемент генацыду);
– больш за мільён беларусаў, ня маючы ніякай персьпектывы на Радзіме і каб выжыць, вымушаны працаваць за мяжой (а працуюць там самыя адукаваныя, энэргічныя маладыя людзі, таму наша краіна не разьвіваецца);
– у Беларусі – дзяржаве беларускага народу – няма беларускіх ВНУ, практычна няма беларускіх школ, беларускіх СМІ, не ствараюцца нават беларускамоўныя дзіцячыя садкі (а гэта – этнацыд);
– сёньня імперская Расея ва ўмовах глябальнага фінансава-эканамічнага крызісу не здольна падтрымліваць рэжым у тых жа аб’ёмах, якія былі ўсе 15 гадоў панаваньня Лукашэнкі ва ўладзе. І цяпер гэты рэжым узялася падтрымліваць Эўропа. Гэта азначае, што сучасныя палітычныя лідары Эўропы нічым не адрозьніваюцца ад этнацыдных уладаў у Беларусі ды імпэрскіх уладаў Расеі.
У сувязі з гэтым мы ПРАТЭСТУЕМ:
1. Супраць беларускафобскага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі;
2. Супраць праграмы “Усходняе партнэрства”, праз якую дыктатарскі рэжым атрымлівае легітымнасьць, а беларускі народ не набывае нічога. Больш за тое, дадаюцца пагрозы далейшай страты суверэнітэту, а таксама пагрозы страты эканамічных, палітычных, культурных ды іншых каштоўнасьцяў (пагрозы на гэты раз ідуць з боку Эўропы).
Мы ЗАЯЎЛЯЕМ, што:
Беларускі Міжнародны Дэмакратычны Рух будзе стаяць на пазіцыях беларускай нацыянальнай ідэі, незалежнасьці, неўтральнасьці што да ўваходжаньня ў розныя сумнеўныя палітычныя, эканамічныя, вайсковыя ды іншыя блёкі. Беларусь не павінна быць анічыёй сфэрай уплыву ці аб’ектам для прасоўваньня прагматычных інтарэсаў прадстаўнікоў іншых дзяржаў. Беларусь – дзяржава беларускага народу!
Мы будзем выступаць за партнёрства з Эўропай па розных пытаньнях толькі ў тым выпадку, калі Беларусь будзе паўнавартасным суб’ектам міжнародных дачыненьняў.
Мы прапануем Еўропе дапамагчы сапраўдным беларускім дэмакратам арганізавацца, каб зьмяніць рэжым Лукашэнкі. Размова ідзе ня столькі пра фінансавую дапамогу (дарэчы, як мінімум, апошнія 10 гадоў “дапамога” з Эўропы ідзе розным падстаўным псэўдадэмакратам у Беларусі), колькі аб іншых формах падтрымкі.
Жыве Беларусь!
Прага 6.05.2009 г.
Беларускi Дэмакратычны Рух стал такi Мiжнародным? о_О
Пiсьмо
Кому: Yauhen Murashka
Дата: 08 Мая 2009 22:05:56
Dobry dzien, pavaz^any sp. Muras^ka!
Dziakuj za daslany Memarandum BNDR.
Zyc^u Vam pospiechau i usiaho samaha najleps^aha.
Marat.
> Sp, Marat, pryvitan’ne.
> Dasylayu Memarandum novai argan zacy Belaruski Mizhnarodny Demakratychny Ruh.
> Yawgen Murashka
> Starshynya argkamitetu
ЛІст падтрымкі рэдакцыі газэты “Беларус”, выданьня беларускай амэрыканскай дыяспары.
Разумная заява (мемарандум)!
Перш за ўсё хачу запытаць пікетоўцаў, пра якую Праграму яны гавораць і вельмі прашу даслаць нам, таму што шлях да ўтварэньня Усходняга партнэрства быў вельмі цяжкім і мае вялікія перспектывы, вядома ж пры добрай волі Беларусі. так тлумачыў гэтую падзею маршалак польскага сэйму Браніслаў Камароўскі ў адказе на маё пытанне (можа ён махляваў, можа вы лепей ведаеце). Як сьведчыць Яцэк Пратасевіч, Старшыня Камісіі па Беларусі пры Эўрапарляманце. раней, сапраўды, ў Эўропе Беларусь ніхто ні лічыў за самастойную нізалежную дзяржаву, яе прымалі за такі прыдатак да Расеі. Цяпер сытуацыя значна змянілася і будзе вельмі дарэчы калі, хоць і размасныя нацыянальна свядомыя беларусы пачнуць аб’ядноўвацца, таму што ў Эўропе ім у гэтым ніхто ні перашкаджае, хоць і не імкнуцца дапамагаць усім хто заявіць аб гэтым. Можа таму, што ўсёж зразумелі з кім мелі дачыненьні праз усе гады падтрымкі. На Захадзе давяралі “палітычным дзеячам”, а тыя, у значнай ступені, палітыку ператварылі ў даходны бізнэс пры дапамозе польскіх партнэраў, утвараючы зь імі хаўрусы. Вось і маем тое што маем.
І апошняе, вельмі часта можна пачуць, што Беларускія НАЦІ будуць супрацоўнічаць з Эўропай толькі тады, калі на Беларусі наступяць перамены, але як да гэтага дайсьці, штосьці ні прыходзіцца чуць (прабачце, выключэньне НАШАЗЯМЛЯ.орг), можа я за мала ведаю.
Сп. FA-
Калі казаць пра Праграму “Усходняга партнэрства”, то у ёй недзе воку зачапіцца, што б узгадвала пра канкрэтныя крокі на зьмены у лепшы бок, маю на увазе Беларусь.
У ёй усе: спачатку “разглядзець” потым “наблізіць”,трохі “паглыбіць” і нават”пашырыць” .І усё гэта невялікім коштам з боку ЭЗ (600 млн.эўра – на 6 краін і на 4-ы гады). Мы падлічылі атрымоўваецца 100 млн. эўра : на 10 млн насельніцтва Беларусі і на 4 гады, атрымоўваецца Эўропа нас набывае за 2,5 эўра на чалавека. Вельмі танная цана за права накіроўваць экспэртаў, назіральнікаў, дарадцаў з ЭЗ, ва ўсе сферы нашай эканомікі, і права кіраваць усімі шляхамі і нават валодаць, па якім ідуць энэрганосьбыты з Сярэдняй Азіі па тэрыторыях новых “партнэраў”
Новы Беларускі Міжнародны Дэмакратычны Рух, будзе аб’ядноўваць намаганьні сумленных беларусаў, як у Беларусі так і за мяжой, каб у бліжэйшы час беларускае грамадства пабачыла сваю пераспектыву і далучылася да збудаваньня грамадства новага узору. Хацеў бы дадаць, што праца гэта не легкая і зьмены адбудуцца не заўтра. Таму, хто хоча дапамагчы наблізіць гэты час, можа далучыцца да нас, каб унесьці свой пасільны уклад.
Жыве Беларусь!
“падзякай мы адгукнуліся на словы прэм’ер-міністра Чэхіі Тапаланэка, які падышоў да нас і распавёў нам аб сваім клопаце за беларусаў”
На жаль на наступны дзень, 8 траўня, Мірэка Тапаланэк падаў у адстаўку з пасады старшыні ўрада Чэхіі.
Цяпер чэшскі ўрад узначальвае “беспартыйны” камуніст (чалец партыі ў 1980-1989 гадох) Ян Фішар, ад якога “клопату” наўрадці дачакаесься.