Рэдакцыя.
20 чэрвеня г.г. старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі быў рэкамэндаваны ў якасьці партыйнага прэтэндэнта на кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі. Гэтае рашэньне было прынятае на прайшоўшым у Палацы культуры Менскага трактарнага заводу сходзе-нарадзе. Супраць Л.Баршчэўскага галасаваў толькі адзін удзельнік сходу, яшчэ 7 чалавек устрымаліся. Усе астатнія (а паводле арганізатараў, зарэгістраваліся больш за 220 чалавек) падтрымалі свайго партыйнага лідэра. Рашэньне носіць рэкамэндацыйны характар, а афіцыйнае абраньне плануецца зрабіць на партыйным з’езде восеньню (гл. два фота з таго сходу; дарэчы, абсалютная большасьць інфармацыі для артыкула ўзята з матэрыялаў www.svaboda.org). Здавалася б, на гэтым можна паставіць кропку. Аднак з пададзенага факту наш аповед пра актуальную сітуацыю ў БНФ толькі пачынаецца...
1.
Яшчэ да пачатку галасаваньня Лявон Баршчэўскі публічна пагадзіўся вылучацца на высокую пасаду, заявіўшы: “На будучых прэзыдэнцкіх выбарах павінны сур’ёзна ўключыцца ў бойку кандыдат, які пойдзе да канца [потым у гэтай жа зале тое ж заявіў Статкевіч; гл. перадпапярэдні матэрыял. – Рэд.] і не прызнае сваёй паразы, калі выбары будуць зноўку праводзіцца па сумна вядомых сцэнарах. Калі я атрымаю неабходную падтрымку (а на гэта трэба вельмі прапрацаваць, ведаючы, як зьбіраўся наш сёньняшні сход), то я ўрачыста гатовы паабяцаць: мяне не перакупяць і не пераманяць”.
На справе прэтэндэнтаў на вылучэньне ад партыі было шмат. Кожны ўдзельнік сходу атрымаў ліст зь імёнамі і біяграфіямі 10 чалавек, якія раней былі вылучаны на мясцовых партыйных сходах. Аднак шасьцёра зь іх – Сяргей Салаш, Лера Сом, Рыгор Кастусёў, Зьміцер Салаўёў, Сяргей Антусевіч й Ігар Лялькоў – даслалі адмысловы ліст, у якім яны паведамілі, што не прыйдуць на сход, паколькі лічаць яго супярэчным статуту партыі. Сяргей Мальчык і Аляксандр Мех адмовіліся ад далейшай барацьбы ўжо на сходзе, а Іван Шэга ня змог прысутнічаць на сходзе, паколькі знаходзіўся за мяжой.
Раніцай, перад пачаткам сходу, цяперашнія кіраўнікі БНФ спрабавалі правесьці паседжаньне сойму, каб на ім дадаць сходу дадатковую легітымнасьць. Аднак гэтага не атрымалася. Юры Хадыка патлумачыў: “У нас вельмі часта здараецца, што людзі, якія займаюць узважаную пазыцыю адсутнічаюць з тых ці іншых прычынаў. Так было і сёньня. Трыгубовіч – за мяжой, Голубеў – за мяжой, Бяляцкі – няведама дзе. А нам як раз і не хапіла для кворуму трох чалавек пры поўнай адсутнасьці нашых маладых “рэвалюцыянэраў”, якім не падабаецца напісанае імі ж палажэньне аб паўнамоцтвах старшыні партыі”. Таму на закід у лісце шасьцёх арганізатары сходу проста заявілі, што кіраўнік партыі можа самастойна прызначыць сход-нараду.
Адзін з актывістаў у групе шасьці Ігар Лялькоў (гл. фота зьлева) так патлумачыў заклік ігнараваць сход: “Я стаю на пазыцыі легітымнасьці. Ёсьць пастанова рэвізійнай камісіі Партыі БНФ, дзе адзначаецца, што загад Баршчэўскага пра скліканьне гэтага сходу не адпавядае Статуту партыі БНФ і ня мае ніякай юрыдычнай сілы. А рэвізійная камісія менавіта як раз той орган, які ўпаўнаважаны вызначаць, наколькі тое ці іншае рашэньне ёсьць легітымным. А па-другое, калі ўжо падыходзіць не з юрыдычнага, а з маральнага пункту гледжаньня, то мне проста прыкра глядзець на тое, як сябры Партыі БНФ выкарыстоўваюцца ў якасьці масоўкі ці гарматнага мяса для абсалютна правальнага мерапрыемства, так званага Кангрэсу эўрапейскіх сілаў, які склікае Мікола Статкевіч” [як ужо вядома нашым чытачам, на мерапрыемства Статкевіча з усяго сходу БНФ застаўся толькі Івашкевіч… – Рэд.].
Карацей, як мы бачым, чарговая буйная інтрыга ў шэрагах БНФ у поўным росквіце. Давайце капнем глыбей – узгадаем падзеі 10-гадовай даўніны і трохі раней.
2.
Такім чынам, 1996 год.
Першы лідар БНФ Зянон Пазьняк едзе ў эміграцыю. Як высьвятляецца пазьней у сувязі са сьмерцю шэрагу лідэраў апазіцыі й блізкіх да яе асоб – не беспадстаўна. Але нацыянальным героем яму ўжо ня быць…
З замежжа “на Бацькаўшчыну” Пазьняк штомесяц піша лісты, якія па факсе атрымлівае Папкоў і зачытвае Сойму БНФ. Так працягваецца больш трох гадоў (з другой паловы 1996 года па канец 1999 года). У лістах перыядычна абвяшчаецца, што вось-вось на Захадзе ці ў Расеі адбудзецца нешта такое, што пераменіць сітуацыю ў Беларусі на лепшае. На справе, сітуацыя ў краіне хутка пагаршаецца з таго зыходнага стану, які быў у пачатку 1990-х, да таго, які маем цяпер. Паступіла ад Пазьняка і шэраг звышкаштоўных прапаноў, накіраваных на правядзеньне акцый, якія бачылі многія заранёў былі абсалютна правальнымі (адной з такіх акцый было, напрыклад, патрабаваньне Пазьняка зьбіраць подпісы за адмену пасады прэзідэнта Беларусі; нічым закончылася акцыя “Грамадзянства БНР”). Выбары, якія арганізаваў Ганчар у 1999 годзе, закончыліся перамогай Пазьняка (ён атрымаў фармальнае права называць сябе лідэрам усёй беларускай апазіцыі) і… выхадам апошняга з кампаніі ў яе вырашальны момант ды незразумелымі гістэрыкамі пасьля.
Усё гэта ды іншае шмат каго, як кажуць, дастала. Таму на час зьезда БНФ у 1999 годзе многія ў кіраўніцтве арганізацыі пачалі шукаць альтэрнатыву пану Зянону. Гэтай альтэрнатывай стаў Вінцук Вячорка (Лявон Баршчэўскі, які ўсе апошнія гады быў намесьнікам Пазьняка па БНФ у Беларусі, па маральных меркаваньнях ня ўдзельнічаў у гэтых выбарах і на 8 гадоў – з 1999 па 2007 – адышоў ад актыўнай дзейнасьці ў шэрагах Фронту).
Першая частка зьезду БНФ 1999 года ня дала больш паловы галасоў дэлегатаў ні Пазьняку, ні Вячорку. У пачатку другой часткі зьезда пазьнякоўцы пачалі гвалтам перашкаджаць працы форума, блакуючы прэзідыюм і трыбуну. Гэта прывяло да таго, што тыя, хто вагаўся, канчаткова перайшлі на бок Вячоркі. Зьезд раскалоўся. З прыкладна 300 дэлегатаў ня менш як 4/5 перайшлі ў іншую залю, дзе працягнулі працу зьезда, а прыкладна 50-60 пазьнякоўцаў засталіся на месцы.
Як вядома, Пазьняку было запрапанавана быць прадстаўніком БНФ у замежжы. Ён вырашыў інакш – пайшоў на раскол БНФ, канчатковую дыскрэдытацыю сябе як дэмакратычнага лідара (а, між тым, праз пару гадоў мог бы вярнуцца “на белым кані”) і стварэньне КХП. Шматлікія заявы пра тое, што КХП – гэта і ёсьць былое БНФ, якія шмат гадоў працягваліся з боку Пазьняка і яго паплечнікаў, толькі пагоршылі сітуацыю.
Аднак, пасьля абраньня Вячоркі многім стала зразумела, што замена кепскага кіраўніка любым іншым кіраўніком, не азначае, што той абавязкова будзе лепшым. Вячорка апынуўся ня лепшым лідарам, чым Пазьняк (ужо як беларусам, дык дакладна горшым). Проста яго недахопы былі іншымі. Паранаяльнага эгацэнтрыста на пасадзе лідара БНФ замяніў фармаліст і ў дадатак нікудышны арганізатар. Акрамя таго, гэта менавіта Вячорка выцягнуў на першыя ролі ў БНФ незразумелых Лабковіча, Арэшку, Янукевіча, затым Міхалевіча. Ёсьць людзі, якія сцьвярджаюць, што ў іх ёсьць доказы дэзарганізацыі Вячоркам беларускай справы, якія цяжка патлумачыць няведаньнем ці няўвагай…
Усё гэта ды шмат што іншае вяло да далейшага выхалашчваньня руху, расчароўвала людзей. Паціху на Соймы БНФ перасталі хадзіць Быкаў, Барадулін, Грыцкевіч, многія іншыя… А затым быў ганебны правал прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2001 года. У яго зрабіў свой унёсак і спадар Вінцук (праўда, у гэтым сэнсе таксама істотна засьвяціўся і Хадыка, які абяцаў “зьесьці шляпу”, калі не пераможа Ганчарык – настолькі ён быў упэўнены ў перавазе любога “адзіна ад апазіцыі” над Лукашэнкам).
Было бачна, пад новым кіраўніцтвам арганізацыя фармалізуецца, бюракратызуецца, слабне, час страчваецца, патэнцыял марнуецца, а Вячорку, Івашкевічу, Сямдзянавай, Хадыку ды некаторым іншым зь кіраўніцтва БНФ усё да лямпачкі. У іх усё добра, усё задавальняе – ні пра якія адстаўкі ніхто не гаворыць…
У 2001 годзе на зьездзе БНФ сваю кандыдатуру супраць Вячоркі выстаўляе Вячаслаў Сіўчык, але праіграе Вячорку. Пазьней Сіўчык сыходзіць з руху.
2003 год. На чарговым зьездзе БНФ сваю кандыдатуру на старшыню БНФ пры падтрымцы шэрагу сябраў Руху выстаўляе Алесь Астроўскі. Ён прапануе праграму выйсьця з крызісу і яшчэ тады заяўляе, што гэта апошні шанец выратаваць арганізацыю. Астроўскі набірае 27% галасоў (як разгортваліся падзеі й як інтрыгаваў Вячорка, забясьпечыўшы такі вынік, больш падрабязна глядзіце тут: nashaziamlia.org/2007/11/18/1061). У 2004 годзе пасьля чарговага невыкананьня Вячоркам сваіх абяцаньняў Астроўскі таксама сыходзіць з БНФ.
У 2005 годзе Партыя БНФ вырашае падтрымаць на будучых выбарах прэзідэнта Беларусі “адзінага” – г.зн. Мілінкевіча. Вынік прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ўсім вядомы…
У наступныя гады ў кагорту кіраўнікоў БНФ імкліва ўрываецца Міхалевіч (які на думку некаторых сябраў рэдакцыі яшчэ меншы беларус, чым Вячорка). На зьездзе БНФ у 2007 годзе (гл. унізе фота з таго зьезда) ён разам з Івашкевічам (1) выстаўляе сваю кандыдатуру супраць Вячоркі. Івашкевіч адпадае хутка, атрымаўшы аб’ектыўныя зьвесткі пра сябе. А два інтрыгана – Вячорка і Міхалевіч (адпаведна, 3 і 2) – у чарговы раз расколваюць БНФ (адзін заклікае да шчыльнага супрацоўніцтва зь Мілінкевічам, другі – супраць гэтага, называючы Мілінкевіча фінансавым маніпулятарам). Ні водны зь іх нават у другім туры галасаваньня не набірае больш паловы галасоў дэлегатаў зьезду. Сітуацыя становіцца блізкай да патавай…
Тады ў якасьці кампраміснай фігуры прапануецца кандыдатура Лявона Баршчэўскага (7). Ён і быў абраны абсалютнай большасьцю галасоў новым старшынём БНФ (гл. фатаздымкі ўнізе, якія зафіксавалі кульмінацыйныя моманта ўгавораў Баршчэўскага і яго віншаваньняў у сувязі з перамогай).
Варта дадаць яшчэ некалькі момантаў.
Тады агаломшаны Баршчэўскі пацьвердзіў, што ён шмат гадоў не займаўся палітыкай, паабяцаў не рабіць радыкальных зьмен, заявіў, што ён прыходзіць як крызіс-мэнэджар, і пагадзіўся ўзначаліць Фронт “на два гады, альбо менш”.
Затым ужо старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі прапанаваў кандыдатуры намесьнікаў – Вячорку, Мальчыка, Янукевіча (5), Івашкевіча, Лабковіча. Аднак былі вылучаны і альтэрнатыўныя кандыдатуры. У В.Івашкевіча і В.Вячоркі супернікаў не ўзьнікла, а вось за пасаду намесьніка старшыні з Мальчыкам пачаў спаборнічаць Юрась Губарэвіч (6), з Лабковічам – Міхалевіч, з Янукевічам – Ігар Лялькоў.
З выступаў кандыдатаў на намесьнікаў старшыні варта ўзгадаць словы У.Лабковіча: “Раней усе сілы і рэсурсу мы кідалі на працу ў Аб’яднанай кааліцыі і на Мілінкевіча. Абяцаю, што цяпер усе рэсурсу буду накіроўваць на разьвіцьцё і прапаганду БНФ”.
Вынікі галасаваньня па намесьніках былі наступнымі: Вінцук Вячорка абраны першым намесьнікам і намесьнікам у міжнародных справах; намесьнікам у справах рэгіянальнай палітыкі стаў Юрась Губарэвіч; у справах інфармацыйна-ідэалягічнай працы – Аляксей Янукевіч; арганізацыя палітычных кампаніяў і праца з мэтавымі групамі – Віктар Івашкевіч; партыйнае будаўніцтва і сувязь з суб’ектамі – Алесь Міхалевіч. Такім чынам, намесьнікамі Баршчэўскага сярод іншых сталі Губарэвіч і Міхалевіч (ужо тады людзі Мілінкевіча), якіх ён не прапанаваў.
Здавалася б, усё вырашана. Як бы ня так…
3.
Літаральна праз пару месяцаў у БНФ пачынаецца новы канфлікт. У красавіку 2008 г. адбылося пасяджэньне камісіі партыйнага кантролю Партыі БНФ (у складзе Юрася Хадыкі (4) і Галіны Сямдзянавай), на якое быў выкліканы намесьнік старшыні партыі Губарэвіч. Валянцін Голубеў так тады патлумачыў сітуацыю: “Я, на жаль, у апошнія гады менш займаюся палітыкай … і мне было цікава даведацца, што зьявіліся ў партыі людзі, якія спрабуюць сядзець на двух крэслах – і ў Народным фронце, і ў пэўных палітычных структурах, спрабуючы выконваць у Фронце тыя рашэньні, якія прымаюцца не ў Партыі БНФ… У той час, калі мы стваралі БНФ, такой праблемы не існавала, нешта прыўнесьці ў асяродзьдзе аднадумцаў звонку маглі толькі спэцслужбы … Будучы ў партыі выступаць па-за партыяй супраць яе, ці рабіць нешта на шкоду партыі – я лічу, гэта няправільна”.
А ў чэрвені 2008 г. Сойм Партыі БНФ выключае з партыі намесьніка старшыні Міхалевіча. Разгляд пытаньня ініцыявалі старшыня камісіі ўнутрыпартыйнага кантролю Юры Хадыка і сябра Сойму Пётра Садоўскі. Нагодай для разгляду “справы Міхалевіча” стала ягонае інтэрвію газэце «Салідарнасьць», у якім палітык рэзка крытыкаваў частку кіраўніцтва партыі. Паводле старшыні партыі Лявона Баршчэўскага, Міхалевіч “адмовіўся выконваць ужо прынятыя рашэньні Сойму і адмовіўся нават азнаёміцца з загадам старшыні партыі аб функцыянальных абавязках намесьніка старшыні” (у адным з пазьнейшых інтэрвю Баршчэўскі таксама распавёў, што Міхалевіч, у адрозьненьні ад Вячоркі й Івашкевіча, адмовіўся падаць яму інфармацыю аб крыніцах сваіх вялікіх фінансавых магчымасьцяў). У часе галасаваньня за выключэньне Міхалевіча з Партыі БНФ прагаласавалі 24 чалавекі, супраць — 19.
Тлумачачы падзею В.Івашкевіч заявіў: “Наяўнасьць у кіраўніцтве БНФ нефармальнай фракцыі з людзей, якія бегаюць па ўказаньні ў штаб Мілінкевіча, стварае сітуацыю, калі Фронту цяжка канструктыўна працаваць”. А Вячорка выключэньне Міхалевіча з Партыі БНФ назваў “завяршэньнем непрыемнага разбуральнага працэсу, які падточваў партыю”.
У сваю чаргу, выключаны Міхалевіч заявіў: “Патрыя была і ёсьць маёй айчынай”.
4.
Восеньню 2008 г. Партыя БНФ разам зь іншымі “аб’яднанцамі” актыўна ўдзельнічала ў выбарах у палатку. І тут адбыліся новыя інтыргі. 10 верасьня 2008 г. на паседжаньні Управы БНФ намесьнік старшыні Партыі БНФ Ю.Губарэвіч агучыў зварот 15 кандыдатаў у дэпутаты ад ПБНФ з просьбай перагледзець рашэньне Сойму, згодна зь якім усе фронтаўскія кандыдаты маюць зьняцца з выбарчай гонкі 23 верасьня.
Дарэчы, мы падобнае рашэньне БНФ у свой час палічылі слушным.
5.
Яшчэ ў сакавіку 2008 года на сойме партыі БНФ было прынятае рашэньне, што БНФ “вылучыць кандыдата на прэзыдэнта Беларусі зь ліку членаў партыі“. Ужо тады Міхалевіч і Хадыка заявілі пра сваю гатоўнасьць быць кандыдатамі на прэзыдэнта ад партыі.
У жніўні 2008 г. на пазачарговым зьезьдзе партыя БНФ зноў заявіла, што пойдзе на прэзыдэнцкія выбары са сваім кандыдатам і пакінула А.Міхалевіча беспартыйным (праўда, на зьезьдзе былі зарэгістраваныя толькі 64 дэлегаты, пры гэтым толькі 12 зь іх прадстаўлялі рэгіянальныя структуры, большасьць зь якіх выступала за аднаўленьне Міхалевіча ў партыі).
Выступаючы з дакладам, старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі заявіў, што на ягоную думку, і Мілінкевіч, і Калякін фактычна адкрыта ўжо рыхтуюцца да наступных прэзыдэнцкіх выбараў. Ён дадаў: “Нам трэба як мага хутчэй вызначацца з асноўным кандыдатам ад БНФ на прэзыдэнцкіх выбарах і ягоным дублёрам. Гэта патрабуе ад партыі дадатковай дысцыпліны. Ёсьць людзі, якія выконваюць плян, распрацаваны ня тут”.
І тут адбываецца наступнае: аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Беларусі ў якасьці кандыдата ад БНФ завіла зь дзесятак чалавек (гэта не лічачы выключанага Міхалевіча і Хадыку, які перадумаў), зь якіх многія, несумненна, былі агентамі Мілінкевіча ў шэрагах Фронту.
Крызіс-мэнэджэр Баршчэўскі, які зьбіраўся сыходзіць зь кіраўнічай пасады “менш, чым праз два гады”, сутыкнуўся з чарговай крызіснай сітуацыяй… Ён вымашаны быў прыняць рашэньне спыніць працэдуру вылучэньня і напісаў загад правесьці сход-нараду па гэтым пытаньні. У загадзе гаварылася: “Правесьці 20 чэрвеня г.г. у горадзе Менску агульны сход (нараду) сяброў Партыі БНФ. У сходзе можа прыняць удзел любы сябар Партыі БНФ … Правесьці папярэдняе абмеркаваньне партыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі і рэйтынгавае галасаваньне (зь іх згоды)”. Перад гэтым, але ў гэты ж дзень Баршчэўскі вырашыў правесьці Сойм ПБНФ.
Тады партыйцы, вылучаныя ў якасці магчымых кандыдатаў ў прэзідэнты ад Партыі БНФ на раённых і абласных сходах, звярнуліся з лістом да паплечнікаў. Каб прадэманстраваць іх аргументы і эмацыйны накал, працытуем ліст амаль цалкам (узята з: belmy.info/articles/materials/tema/5439.html): “Мы са здзіўленнем даведаліся пра рашэнне Управы аб прыпыненні працэдуры вылучэння кандыдатаў … Звярнуцца да вас, шаноўныя Фронтаўцы, нас вымусіў загад старшыні Партыі БНФ Л.Баршчэўскага, аб скліканні так званага “агульнага сходу актыву” Партыі БНФ, на разгляд якога мае быць вынесенае пытанне аб вызначэнні нашага партыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Лічым гэты загад грубым парушэннем Статуту і рашэнняў Сойму Партыі БНФ, якія не прадугледжваюць такога партыйнага інстытуту, як “агульны сход”. Апрача таго, названы загад наўпрост супярэчыць соймавай пастанове аб працэдуры вылучэння кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ, якая павінна ўключаць у сябе шырокае абмеркаванне прэтэндэнтаў рэгіянальнымі адзяленнямі Партыі БНФ, і рашэнням травеньскага (2009 г.) паседжання Сойму Партыі БНФ, на якім Сойм большасцю галасоў адхіліў прапанову старшыні аб правядзенні такога мерапрыемства … з тэксту загаду бачна, што сп. Баршчэўскі аднаасобна сфармаваў парадак дня “агульнага сходу” і сам вызначыў, хто можа прымаць удзел у гэтым мерапрыемстве. Больш за тое, старшыня пастанавіў, што будучы З’езд Партыі БНФ абавязаны зацвердзіць рашэнні, які прыме гэты сход. Такія паводзіны старшыні супярэчаць усім нашым дэмакратычным прынцыпам унутрыпартыйнага жыцьця, нішчаць нашыя з вамі партыйныя свабоды і пазбаўляюць нас права на свабодную дыскусію, якія заўсёды мацавалі нашае адзінства, і дазвалялі нам дзейнічаць, як адна моцная і з’яднаная каманда … Сённяшні старшыня ідзе на адкрытыя маніпуляцыі з мэтай свайго самапрызначэння кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі БНФ і гэтым самым пазбаўляе нас магчымасці на роўных адстойваць сваё права прадстаўляць нашую Партыю на будучых прэзідэнцкіх выбарах … Правядзенне гэтак званага “агульнага сходу актыву”, не прадугледжанага ніводным распарадчым дакументам Партыі БНФ. Адсутнасьць дакладнага вызначэння яго паўнамоцтваў, кворумнасці, працэдуры прадстаўніцтва стварае пагрозу для адзінства нашай Партыі, а ў перспектыве – нават самому яе існаванню” … Каб пазбегнуць гэтай пагрозы прэтэндэнты на кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ заклікалі аднапартыйцаў не хадзіць на абвешчаны Баршчэўскім сход, а рыхтавацца да вераснёўскага з’езду (подпісы шасьці – Лялькова, Антусевіча, Сом, Салаўёва, Салаша, Кастусёва).
Акрамя таго, рашэньні старшыні БНФ аб правядзеньні сходу-нарады і Сойму ПБНФ 20 чэрвеня г.г. сустрэлі ярасны супраціў з боку Рэвізійнай камісіі ПБНФ і Управы БНФ, асабліва кіраўніка апошняй У. Лабковіча. Дайшло да таго, што Лабковіч (!) прызначыў… іншую дату Сойма.
На такія паводзіны свайго зяця (!; па некаторых зьвестках былога) вымушаны быў рэагаваць нават Вячорка: “На паседжаньні Ўправы адбылося неверагоднае. Такога не бывала нават у пару зацятага процістаяньня ў Фронце канца 1990-х. Адказны сакратар Управы адкрыта й беспардонна парушыў Статут Партыі БНФ. Паводле артыкулу 5.4. дзейнага Статуту нашай партыі, “Сойм Партыі БНФ склікаецца з ініцыятывы Старшыні Партыі БНФ не радзей чым раз на два месяцы”. Ніхто больш ня мае права зьбіраць Сойм: ані Ўправа, ані яе “генсэк”. Таму зусім законна Лявон Баршчэўскі на паседжаньні Ўправы заявіў пра свой намер склікаць Сойм 20 чэрвеня. У дзень вялікага фронтаўскага сходу, што цалкам лягічна. Ніякіх іншых паседжаньняў Сойму ён не ініцыяваў. Якое ж было маё зьдзіўленьне, калі адказны сакратар Управы (які выдатна ведае Статут) гэтае рашэньне… паставіў на галасаваньне! А потым прапусьціў праз галасавальную машыну сяброў Управы, якія прадстаўляюць у ёй фіктыўныя камісіі, рашэньне склікаць Сойм у іншы дзень, калі Баршчэўскага ня будзе ў Беларусі. Натуральна, такая зборка ня можа быць і ня будзе прызнаная паседжаньнем Сойму. Дагэтуль была надзея, што выканаўцы пляну пераводу Фронту ў склад кіраванай апазыцыі не пераступяць раскольніцкай мяжы. Сёньня ілюзіяў няма. Фронт будуць зьнішчаць не выбіраючы ў сродках. Лукашэнка мінулым верасьнем паставіў задачу зьнішчыць апазыцыю праз год. Да верасьня засталося няшмат, вось і шчыруюць”.
29 траўня 2009 г. з адмысловай заявай вымушана была дадаткова выступіць група досыць аўтарытэтных асоб. Вось тэкст заявы:
“Дарагія фронтаўцы,
Кожны з нас аддаў частку жыцьця Беларускаму Народнаму Фронту. Мы пачуваемся адказнымі за будучыню БНФ. Зьвяртаемся да вас у вырашальны і небясьпечны для лёсу Беларусі момант. Над будучыняй нашае краіны як незалежнай і свабоднай дзяржавы навісае небясьпека непрадказальна доўгага панаваньня антыбеларускага і антыгуманнага рэжыму. Толькі ідэйная, адказная, маральная нацыянальна-дэмакратычная сіла можа ўратаваць краіну. Такой сілай мы, безумоўна, бачым у першую чаргу Беларускі Народны Фронт.
Але мы з трывогай сьцьвярджаем, што цяпер нацыянальна-дэмакратычны рух сутыкнуўся з сур’ёзнай пагрозай. Гэта пагроза ператварыць БНФ у частку “кіраванай апазыцыі”, цалкам падкантрольнай уладзе. Калі мы ня ўсьведамім і ня ўхілім гэтую небясьпеку, Беларускі Народны Фронт будзе зьняслаўлены і зьнішчаны.
Некаторыя дзеячы палітычнай сцэны Беларусі ўжо фактычна пайшлі па сьлізкай дарожцы прыслугоўваньня ўладзе. Яны пачалі пераконваць міжнародную супольнасьць і беларускі народ, нібыта цяперашні рэжым стаў на шлях “лібэралізацыі”. І гэта гаворыцца ў той самы час, калі ня высьветленыя лёсы зьніклых, у турмах сядзяць палітычныя вязьні, нацыянальна сьведамую моладзь зьбіваюць дубінкамі й выкідаюць з унівэрсытэтаў, іншадумцы ня могуць знайсьці працы, а ўлада не зьбіраецца нават часткова зьмяняць выбарчае заканадаўства і практыку ў бок эўрапейскіх стандартаў. Гэта можа гучаць абсурдна, але цяперашняя ўлада Беларусі мэтадычна падрывае жыцьцяздольнасьць беларускае мовы, культуры, праўдзівай гістарычнай памяці, а значыць – духоўную моц беларускае нацыі.
Частка эўрапейскіх палітыкаў таксама зрабіла выгляд, што ў нашай краіне адбылася “дэмакратызацыя”, і заплюшчыла вочы на рэпрэсіі, адсутнасьць палітычных і эканамічных свабодаў, пачала падаваць руку дыктатару.
Аднак Беларускі Народны Фронт, паводле сваёй праграмы і адвечнай традыцыі, вызнае прынцыпы маральнай палітыкі й гаворыць людзям праўду. Гэта і ёсьць крыніца моцы й аўтарытэту БНФ. Таму мы кажам: нельга рабіць нашую незалежнасьць закладніцай непрадказальнай волі адной аўтарытарнай асобы! Нельга ў часе крызысу, выкліканага ня толькі глябальнымі эканамічнымі прычынамі, але найперш хібным шляхам цяперашняга кіраўніцтва, апраўдваць апошняе! Толькі свабодны народ можа адстаяць незалежнасьць, адрадзіцца эканамічна і культурна.
Мы заклікаем сяброў-фронтаўцаў не паддавацца на лісьлівыя намовы ідэолягаў “кіраванай апазыцыі”. Нельга пагаджацца аддаваць Беларускі Народны Фронт у рукі палітычных каньюнктурнікаў, рукамі якіх бліжэйшая прэзыдэнцкая кампанія будзе выкарыстаная для легітымізацыі рэжыму А. Лукашэнкі. Партыя БНФ павінна імкнуцца вылучыць свайго кандыдата ў прэзыдэнты й дамаўляцца толькі з тымі незалежніцкімі сіламі, якія, як і мы, бачаць пэрспэктыву Беларусі не ў перавыхаваньні цяперашняга рэжыму, а ў яго сыходзе!
Заклікаем фронтаўцаў падтрымаць прынцыповую лінію тых кіраўнікоў БНФ, што выступаюць за самастойную, ідэйную, маральную нацыянальна-дэмакратычную палітыку.
Мы падтрымліваем прапанову старшыні Партыі БНФ правесьці шырокую нараду як мага большай колькасьці сяброў БНФ пра нашу стратэгію ў новых умовах і вылучэньне кандыдата ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ. Запрашаем прыехаць у Менск 20 чэрвеня тых актыўных сяброў Фронту, каму не абыякавы лёс БНФ і краіны.
Жыве Беларусь!”
Подпісы: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Ружа Ганчарова, Валянцін Голубеў, Станіслаў Гусак, Ірына Лаўроўская, Аляксей Марачкін, Пётра Садоўскі, Сяржук Сокалаў-Воюш, Галіна Сямдзянава, Юры Хадыка.
Аднак усё ж 20.06.2009 г. на паседжаньні Сойму ПБНФ без прычыны адсутнічалі наступныя яго сябры Сойму: Аляксандар Дзергачоў, Рыгор Кастусёў, Валер Пуціцкі, Зьміцер Салаўёў, Сяргей Салаш, Вадзім Саранчукоў, Лера Сом, Аляксей Сюдак, Ігар Ходзька, Алесь Шутаў, Вадзім Канапацкі, Юры Меляшкевіч, Андрэй Саротнік, Юры Чавусаў, Аляксей Янукевіч. Аб сваёй адсутнасьці загадзя папярэдзілі: Сяргей Антусевіч, Вацлаў Арэшка, Рыгор Барадулін, Алесь Бяляцкі, Валянцін Голубеў, Юры Губарэвіч, Уладзімер Лабковіч, Іван Шэга. У выніку да кворуму паседжаньня не хапіла 2-х чалавек, і Сойм не адбыўся…
Вось на фоне якіх падзей у БНФ Лявон Баршчэўскі быў прапанаваны прэтэндэнтам на кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі.
Думаем, кожнаму зразумела, што ў такой сітуацыі гэта далёка не канчатковая кропка ў дадзеных падзеях.
6.
Ад рэдакцыі пракаментаваць пададзенае было запрапанавана Барысу Керзачу, як беларусу не зьвязанаму з ПБНФ.
Паколькі і Статкевіч, і Баршчэўскі пакляліся ісьці “да канца”, у нармальнай краіне гэта азначала б сьмерць, прынамсі палітычную, аднаго зь іх пасьля 2011 года…
Ну, а калі казаць пра больш істотнае, то, першае, што кідаецца ў вочы – гэта відавочныя прыкметы атакі з боку Мілінкевіча на тое, што засталося ад БНФ з пачатку 1990-х. Вынікі гэтай атакі бачу хутчэй песімістычнымі для БНФ. Прычын таму некалькі.
Па-першае, сёньняшнія найбольш аўтарытэтныя БНФаўцы, якія зьвязаны з арганізацыяй з самага пачатку і ад якіх усё яшчэ шмат чаго залежыць, цяпер выглядаюць млявай, рахманай, неарганізаванай масай. Толькі цяпер на іх сышло праясьненьне і яны ўзбадзёрыліся – чуюць, што наступае канчатковы трындзец “іх справы”, пасьля якога ў гісторыі Беларусі застанецца толькі пытаньне пра адказнасьць… А вось наш сайт працуе ўжо 4-ы год, спрабуючы патлумачыць “талерантным беларусам” што да чаго і ў г.зв. “аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі”, і ў “эўрапейскіх палітыкаў”, і ў Расеі ды шмат дзе яшчэ. А Астроўскі, дык увогуле з 2000 году безупынку ўсім тлумачыць тое, што толькі цяпер да некаторых пачало дахадзіць.
Дарэчы, ён распавядаў, што на зьездзе 6 гадоў таму, калі ён выстаўляў сваю кандыдатуру і папярэджваў пра апошні шанец для БНФ, там не было ні Баршчэўскага, ні Ганчаровай, ні Голубева, ні Гусака, ні Лаўроўскай, ні Марачкіна, ні Садоўскага, ні Сокалава-Воюша. Уладзя Арлоў уцёк яшчэ да пачатку галасаваньня – відаць яму важней было, каб Вінцук і далей падпісваў яму рэкамендацыі на гранты, а Сямдзянава і Хадыка былі, але знаходзіліся цалкам на баку Вячоркі. Ім, відаць, таксама тады нешта было важней за лёс Фронту, які цяпер для іх раптам стаў “ідэйнай, адказнай, маральнай нацыянальна-дэмакратычнай сілай”, пакліканай “уратаваць Беларусь”.
Вось яшчэ факт. 5 гадоў, як Астроўскі – не апошні чалавек у апазіцыі, як ніяк прафесар – па ўласным жаданьні выйшаў з Фронту. Відаць для гэтага былі прычыны. 4 гады, як зачынена ТБВШ, якую ён узначальваў. 3 гады, як працуе сайт, які ён узначальвае – сфармулявана 120 пунктаў беларускіх інтарэсаў! А цяпер адкажыце: як вы думаеце, хто-небудзь з фронтаўскіх аўтарытэтаў (пералічаных і непералічаных) за апошнія 3-5 гадоў пажадаў зь ім сустрэцца, пагаварыць па душах, разабрацца ў сітуацыі, прычынах паразаў, разам падумаць, што рабіць? Ну, і ці трэба мне даваць адказ на гэтае пытаньне, ці ён і так усім відавочны…
Даражэнькія “аўтарытэты”, так не працуюць, так вынікаў не дасягаюць. Калі вы жадаеце, каб БНФ сапраўды быў хоць нейкай сілай, каб ён сапраўды ня быў “зьняслаўлены і зьнішчаны”, вашая палітычная дзейнасьць павінна быць накіравана канкрэтна на змаганьне за беларускія інтарэсы. Яна не павінна быць пабочным прадуктам вашага жыцьця, вы не павінны прысьвячаць ёй час па астаткавым прынцыпе. І, можа найгалоўнае, вы не павінны аддаваць лёс беларускага народа на водкум падазроным асобам. Інакш нічога ня будзе. Калі вы будзеце чытаць лекцыі, пісаць кніжкі, працаваць у лабараторыях, а ў гэты час спадзявацца, што вячоркі-лабковічы зробяць усё як трэба, Вас элементарна абвядуць вакол пальца падазроныя людзішкі, якія працуюць у палітыцы прафесійна (як той жа Лабковіч) і для якіх улада над беларусамі – гэта жыцьцёвая задача №1 (як у таго ж Міхалевіча). Яны маюць аднекуль грошы на гэта. І самае цікавае высьветліць – адкуль?
Ну, хоць на гэта высьвятленьне і на далейшыя развагі вакол гэтага вы здатныя?!
Асабіста я лічу, што не. Пакуль я Вам паставіў на від. Але мне задаецца, што нават, калі б я высек Вас лейцамі на канюшні, эфекту не было б ніякага. Няма ў вас агню. І гэта першы чыньнік, які не на карысьць БНФ, а на карысьць Мілінкевіча.
Другое – гэта маладыя жвавыя хлопчыкі з арганізацый тыпу МФ, Моладзі БНФ і да т.п. Яны наіўна лічаць (думаюць, што мы ня ведаем іх думкі), што можна неяк спалучыць асабісты грашовы інтарэс і змаганьне за лёс уласнага народа. Яны ня ведаюць, што абавязкова прыходзіць час, і даводзіцца рабіць выбар: альбо прадаваць сумленьне і сваю нацыянальную годнасьць (як кажуць ссучывацца), альбо рашуча адмаўляцца ад зеляніны. Пры гэтым, чым больш ты падсеў на фінансавую іглу міхалевічаў-саньнікавых-мілінкевічаў, тым цяжэй вярнуцца да праўды, аднавіць сумленьне і годнасьць. У выніку, і не такія ссучываюцца. Якія ў свой час давалі спадзевы Севярынец, Дашкевіч, іншыя. І паглядзіце, што зь імі цяпер стала…
Паколькі грошай у ліберастызатараў нямерана, а моладдзю “аўтарытэты БНФ” займацца не зьбіраюцца, усё гэта складаецца ў другі стратэгічны чыньнік, які будзе праваць супраць БНФ. І вы пабачыце, усе гэтыя лабковічы-янукевічы яшчэ ня тое пакажуць…
Трэцяе – гэта асоба Вінцука Вячоркі. Робіць выгляд інтэлігента, а на справе ўяўляе сабой нешта зусім іншае (хутчэй за ўсё, вытанчаны інтрыган пакуль не вядома ад якой сілы).
Ужо як ён прымушаў сваю дачку выйсьці замуж за Лабковіча. Тая не хацела. Але Вінцук чамусьці (цікава, чаму?) вельмі хацеў стаць цесьцем Лабковіча. І дамогся гэтага. Сур’ёзны факт. Праўда? А цяпер ён крытыкуе свайго былога зяця, і цяпер не на яго баку… Ня чыста ўсё гэта.
Мы добра памятаем, каго Вінцук падтрымліваў у Гародні, каб перашкодзіць працы шчарага беларуса і выдатнага чалавека – Аляксандра Міхальчыка (сьветлая яму памяць!).
Астроўскі распавядаў, як Вінцук блакаваў працу камісіі па прапагандзе, калі ён яе ўзначальваў, як ён інтрыгаваў, каб дамагчыся сваёй перамогі на зьездзе ў 2003 годзе, як ён не выконваў свае фінансавыя абавязкі, падстаўляючы БНФаўцаў перад паплечнікамі…
І гэта, аказваецца, Вінцук павыцягваў на першыя ролі ў БНФ усіх гэтых міхалевічаў-лабковічаў-янукевічаў, якія цяпер ствараюць усе гэтыя праблемы…
Мне падаецца пералічанага дастаткова, каб не прымаць гульню Вячоркі нібы на баку Баршчэўскага і БНФ за чыстую манету. Я б раіў апошняму прыглядзецца да свайго намесьніка паўважлівей…
І апошняе пытаньне: ці ёсьць выйсьце ў ПБНФ?
Выйсьце ёсьць, але шанцы, што зь яго скарыстаюцца, думаю мінімальныя. Лічу я гэта дастаткова доказна давёў…
Але на ўсялякі выпадак: выйсьце ў сур’ёзнай ідэалагічнай і арганізацыйнай працы. Што канкрэтна рабіць – усё ёсьць на нашым сайце.
Барыс Керзач
Рэанімаць БНФ не атрымаецца. Гэта як з хворай і слабай жывёлінай – на яе нападаюць і драпежнікі, і падліннікі. А далей, толькі распад…
1. “…выйсьце ў сур’ёзнай ідэалагічнай і арганізацыйнай працы….”
Гэта слушная выснова, хаця слова “ідэалогія” мне не вельмі падабаецца. Але каб эфектыўна весці такую працу патрэбны здольныя і ўпартыя менеджэры, “рэсурсы” і “мудрасць” каб выбраць з усіх магчымых варыянтаў лепшы.
2. Усе непрынцыповыя разыходжання сярод беларусаў трэба імкнуцца ігнараваць.
3. Шансаў на дасягненя мэты – беларуская ўлада на Беларусі – пакуль мала.
Паважаная рэдакцыя, паважаны спадар Бырыс Керзач, усе “лідэры-рэвалюцыянеры” дакладна ведаюць сітуацыю ў сваіх шэрагах, а паразы самі рыхтуюць. Іх больш ведаюць у Страсбургу чы Брусэлі, чым у любым горадзе Беларусі і аб гэтым яны таксама ведаюць, але працуюць прафесійна ў плане ачмурэньня даверлівых, добрасумленных заходнікаў, якіх выкарыстоўваюць з мэтай атрыманьна фінансавых сродкаў. Пра іх выкарыстаньне вельмі шмат сказана імі самымі, да чыіх лап тыя ліпнуць.
Увогуле, яны ні вартыя Вашай увагі. У якасьці інфармацыі людзей можна даваць кароткія каментары пра іх дзейнасьць.
Што датычыць адыходу з партыі людзей, хіба што засталіся там толькі вельмі заўзятыя, мала разумеючыя кульбіты правадыроў, БНФцаўцы ды самі “лідэры”.
Для гарадзенцаў хачу нагадаць рэакцыю Мальчыка, калі сустракаў яго пытаньнем: Калі будзе справаздачны сход? Зразумела, што ў паперах усё было О,кэй (прыяжджаў на разборкі зяць Вінцука).
Як я асабіста зразумеў ад пачатку працы дадзенага сайту, аўтары спрабуюць аб’яднаць усіх беларусаў на падмурку галёўных і вызначальных прынцыпаў: нацыя-дзяржаўнасьць-сьцяг-гэрб-мова. Таму і інфармуюць падрабязна аб падзеях у т.зв. “афіцыйнай апазіцыі”, каб у людзей было меньш мрояў адносна гэтых “запісных змагароў”.
Сп.Партызан не зусім дакладна зразумеў прынцыпы новага руху. Яны гучаць так: нацыя – дзяржаўнасць – свабода – незалежнасць – духоўныя каштоўнасці – адукаванасць – заможнасць – шляхетная культура – здароў’е – павага свайго роду.
Партызан, ваша формула значна прасцей за формулу Галіны Арцёменка.
Каб не пакрыўдзіць сп. Галіну…
Але ў Вашае формуле некаторыя моманты гуляюць не на зьяднаньне, а на падзел. Вось толькі каротка некаторыя заўважаньні (спадзяюся не крыўду, а на плёную дыскусію):
1. Духоўныя каштоўнасьці. Гэта вельмі размытае і недакладнае вызначэньне. Сёньня беларусь поліканфэсійная краіна і гэта менавіта поліканфэсійнасьць беларусаў. Нават калі пагадзіцца, што Беларускія культурныя каштоўнасьці будуюцца (паходзяць) з хрысьціянскага падмурку (а гэта што хто з аўтараў дадзенага сайта адмаўляе), далей крочыць падзел канфэсійны. А гэта – розныя падыходы да духоўнага здароўя нацыі, разьвіцьця культуры і г.д. Пры гэтым, што на вялкі жаль не ўлічваецца некаторымі філёзафамі, патрэбна зважаць на кансэрваціўна-хрысьціянскі (пераважна праваслаўна-мясцовы, не блытаць з маскоўска-расейскім) менталітэт большасьці беларусаў. Таму новаўтварэньні ў духоўнасьці прырэчаны, што неадназначна паказалі спробы адраджэньня беларускага язычніцтва канца 80-х і спробы адраджэньня беларускага ўніяцтва пачатіку 90-х. Абодвы руха ў выніку захапілі вельмі нязначную частку сьвядомага беларускага кола, а народ іх наогул практычна праігнараваў.
2. Адукаванасьць. Прабацьце якая? Пачатковая, сярэдняя, вышэйшая? А калі нехта, зьяўляючыся беларускім патрыётам, няздольны да вялікай адукацыі і застаецца работнікам альбо вяскоўцам? Тут патрэбна, на мой погляд, хутчэй казаць аб вольнай магчымасьці набыцьця адукацыі прадстаўнікамі тытульнай нацыі ў дзяржаве. Але гэта ўжо дяржаўная палітыка і падпадае пад вызначэньне БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ. Уласна кажучы, замажнасьць і здароўя нацыі – гэта таксама вынік дзяржаўнае палітыкі.
3. Вызначэньне шляхетная культура таксама вельмі размытае. Культура беларускаешляхты? А куды дзяваць культурны пласт гарадской беларускай культуры? Культуры беларускага селяніна? Культура ёсьць: альбо нацыянальнай беларускай; альбо глябаліска-масонскай; альбо…. Дарэчы, хрысьціянская беларуская культура (асабліва праваслаўная і ўніяцкая ад паловы 17 і да сярэдзіны 18 ст.) цалкам упісваецца ў вызначэньне нацыянальная беларуская культура. Бо мела сваю адметную богаслужбовую абрадавасьць, іканапісны і архітэктурны стылі, сьпеўную культуру і г.д.
4. Ад вызначэньня сябе беларусам пачынаецца і павага да свайго народу і да свайго роду ў агульным сэнсе гэтага слова. А прыватна – гэта залежыць ад паводзін асабістых продкаў.
Таму, на мой асабісты погляд, формулу мангчыма значна спрасьціць.
Сп. Францішак, пра якія “кульбіты правадыроў” і пра якое “ачмурэньня даверлівых, добрасумленных заходнікаў” Вы кажыце?
Вельмі кепска што ўсіх вядомых дэмакратычных палітыкаў абзываюць “грантасосамі” “афіцыйнай апазіцыяй” і г.д. Каб “заходнікі” дапамагалі дэмакратам на 1/1000 таго, што Масква дапамагае рэжыму, дык былі бы ўжо істотныя змены. Паўтараю: усе непрынцыповыя разыходжанні сярод беларусаў трэба імкнуцца ігнараваць. Супрацьлеглы падыход у спецслужб.
Сп.Партызану: гэта толькі ланцужок пастаўленых мэтаў да якіх патрэбна імкнуцца і да якіх мы імкнемся.
Падмуркавыя духоўныя каштоўнасці народа, па якіх вызначаецца, па міжнароднаму праву, існаванне ці не існаванне нейкага народу – мова, культура, тэрыторыя, гісторыя. Калі нейкі народ мае такія адрозненні, то па міжнароднаму праву і мае права называцца самастойным народам. Адсюль і мае магчымасці абараняць свае правы ў міжнароднай палітыцы. Наш рух не жадае быць “ни исконно рускими землями”, ні ўсходнімі “польскімі крэсамі”. Мы самадастатковы народ для самастойнай палітыкі. І мы катэгарычна супраць, каб за нашай (беларусаў) спіной заключаліся змовы супраць нашага народа. (Успомніце Брэсцкі мір, Пакт Молатава-Рабентропа, змова паміж Меркель і Пуціным ў Цюмені.) Вось такіх рэчаў катэгарычна нельга дапускаць.
Далей, нам вельмі не падабаецца, калі Беларусь называюць сферай уплыву, развіваючай краінай, трэцяй краінай свету (гэта ёсць звычайны расізм), а цяпер яшчэ хочуць прыдумаць абмяжаваны сувернітэт. Мы што недзеяздольная нацыя?
Што адносіцца да рэлігіі. Мы не супраць розных рэлігій, але да межаў калі гэта не пагражае нашаму сувернітэту і нашым інтарэсам (г.зн. беларусам). Калі ж рэлігія з’яўляецца па сваёй дзейнасці пятай калонай ў нашым грамадстве і працуе на карысць чужой краіне – выбачайце. У нас, беларусаў, ёсць права бараніцца ад такой дзейнасці.
Адукацыя: неяк даўно я пісала распрацаваную праграму рэфармавання адукацыйнай сістэмы. Тут скажу толькі тэзісна. Распрацаваная праграма накіравана на развіццё чалавека па яго генетычных магчымасцях. Я з поўнай адказнасцю заяўляю беларусам, што іх дзеці генетычна вельмі таленавітыя. Як эканаміст прывожу адну з эканамічных аксіёмаў: “Сёння патэнцыял краіны вызначаецца не наяўнасцю фабрык, заводаў, сыр’евых рэсурсаў, а тым, наколькі добра абучана рабочая сіла, ў тым ліку і навукоўцы”. Вышэйшая адукацыя для усіх жадаючых. Навучанне спецыялістаў ў лепшых ВНУ свету за мяжой за кошт дзяржавы. Ранняе навучанне прафесіі. Прамежкавыя школы для тых, хто не здолеў асвоіць праграму ў школе і вельмі шмат новых метадаў, якія дапамагаюць дзіцяці ў навучанні. Стварэнне нацыянальнай Акадэміі міжнароднага бізнесу.
Мне могуць сказаць, што гэта вельмі вялікія грошы. Так, гэта вялікія грошы. Але ж гэтыя грошы не закопваюцца ў зямлю, а ідуць на чалавека. Я называю гэта інвестыцыямі ў чалавека. Я, як эканаміст, абсалютна упэўнена, што праз такі ж прамежак часу, які сядзіць Лука са сваёй хеўрай, усе гэтыя ўкладзеныя грошы дадуць грандыёзны плён. Любы высокаадукаваны чалавек прынясе большы прыбытак для грамадства, чым калгасны трактарыст ці слесар на дабітым прадпрыемстве. Параўнайце працу высокапрафесійнага пчаляра і цяп-ляп пчаляра. Хто дасць большы прыбытак? Хто дасць большы прыбытак – сёняшні слесар ці аўтаматычная лінія? І хопіць нам купляць тэхналогіі з-за мяжы, пара каб у нас куплялі. Гэта ж нашы продкі вынайшлі баявую сякеру, а мы што горшыя? Эх, далі б мне развярнуцца.
Шляхетная культура – гэта арыстакратычная культура, гэта значыць высокародная, высокамаральная, высокакультурная і г.д. Да ведама, я магу сказаць, што нават пры такой дэградацыі насельніцтва, якая ёсць ў нашай краіне, беларусы ўсёроўна дастаткова культурная нацыя. Проста вы не бачылі як паводзяць сябе арабы, італьянцы і шматлікія іншыя.
Калі хто думае, што гэта фантазіі, то магу сказаць, што гэта магчыма зрабіць. Нашы праграмы распрацаваны так, каб чалавек адчуў асалоду жыцця. Хопіць быць рабамі.
добрый і своячасовы артыкул. але калі быць шчырым ,то у ім ня ўсё дакладна адлюстравана.пазыцыя аўтара ні бы то нейтральная ,алеш. .. па першае – так,на раскольным з”езде ніхто з кандыдатаў не набраў абсалютнай большасці галасоў,алеш адносная бальшыня галасоў быпа пададзена за Зянона. далей- паўторнае галасаванне было наўпростым парушэннем Статуту БНФ. далей – найбольш адданыя прыхільнікі Пазьняка не дабраахвотна засталіся па за сценкамі з”езду ,іх туды не ўпусціла невядома адкуда узяўшаяся шпана( каму невядомая?). і калі улічываць ,што сярод тых 300 дэлегатаў, якія былі у зале з”езду аднадумства не было (хаця яны прайшлі мацнейшую апрацоўку), то падзеі разгортваліся ні зусім так гладка , як апісана. асабіста я лічу ,што адбыўся банальны ,з ужываннем сілы , пераварот, які загадзя быў спланаваны в.вячоркам і яго хеўрай.(аб гэтых падзеях можна лёгка даведацца, узяўшы падшыўку Гермянчукоўскай “свабоды” за адпаведныя даты.) з гэтага паўстае два пытання: деля чаго гэта было зроблена? І ХТО УСЁШТАКІ РАСКАЛОЎ ФРОНТ? нА ПЕРШАЕ Пытанне адказалаі усЕ тыя падзеі ,якія адбыліса далей- фронт быў зліквідаваны. фронтаўцаў зрабілі прыгоннымі ,прымусілі прцаваць на т.з. новую апазыцыю-адс,куды уваходзяць партыі складзеныя альбо з адных прэтэндэнтаў,альбо кіраўнікоў парт.арганізацыяў і якія ніколі не імелі шэраговых актывістаў. адкажыце, калі ласка, ці магчыма гэта былоб пры Пазьняку? адказ ясны!і аб расколе . пасля перавароту Пазьняку запрапанпвалі пасаду нейкага,там прадстаўніка, прыма- акцёра на ролю “есці падана”, а хто прапанаваў? хто пачаў выдаваць ярлыкі? людзі АУ! я да гэтай пары не зразумеў ці то вячорка слабы на ум? ці то быў цынічны зьдек? З.Пазьняк зрабіў адзіны, правільны ход. і у палітычным жыцьці краіны ён яшчэ несказаў сваё апошяе слова. я ня ведаю якога коляру будзе конь белага ці то каурага,але ён будзе! канешне у Зянона былі памылкі, а укаго іх не было? трэ не памылкі лічыць ,а тые справы ,якія ён зрабіў деля Беларусі, яе Адраджэньня. і яшчэ на конт рэанімацыі Фронту, так ён зліквідаваны, але зліквіданы фармальна. па просту сумленныя людзі адышлі ад не сумленных спраў. успомніце” вясну-96″, тых дзесяткі тысяч людзей, тады на вуліцы выходзіла да 70 тыс. патрыётаў. яны нікуды ня дзеліся, яны ёсць і у іх за гэты час нарадзіліся дзеці, я лічу так сама патріёты!
Сп. bambuk, аб тым што Вячорка знішчыў БНФ няма і размовы. Давайце не будзем казаць пра з’езд, а скажам пра стан сёняшні БНФ. Ён плачэўны. А цяпер давайце скажам пра стан сёняшні БНФ-КХП. Таксама ніякай працы. Ніякіх ідэй, ніякага адраджэння, ніякія сайты. Хто сёння віноўны? Так, сябры БНФ, якія не захацелі ўдзельнічаць насуперак тым мэтам, якія былі пастаўлены на пачатку дзейнасці БНФ, сёння тут на гэтым сайце працуюць, у тым ліку і я.
Што мы робім для Айчыны? Скажу за сябе. Вось я распрацавала праграму, магчыма яна яшчэ і фрагментарная, але сёння мы ужо дзейнічаем згодна гэтай праграмы.
У нас працуе невялікая група ў бізнэсе. Мы жадаем распрацаваць практычную метадалогію працы ў міжнародным бізнэсу, каб беларусы не былі ў боку ні ад міжнароднай палітыкі, ні ад міжнароднага бізнэсу, а таксама закласці падмурак нацыянальна-сведамай бізнэс-эліты. Ніякая краіна не можа нармалёва развівацца, калі ў ёй няма гэтай нацыянальна-сведамай эліты. Абапірацца на крымінальны бізнэс, выбачайце. Гэта ў краіне будзе зона з бязмежжам. На чужыя грошя абапірацца, значыць быць ў вечным рабстве і жабрацтве. Мы ўзялі курс, які адпавядае інтарэсам народа.
Сябры вось гэтага сайту выпрацоўваюць ідэалагічную дактрыну будучай Беларусі. Я таксама прымаю ў гэтым удзел. Ідэалогія павінна будавацца на непарушным фундаменце, а гэта значыць на духоўных каштоўнасцях народа, бо толькі яны жывуць вечна і ўяўляюць сабой стройную гарманічную сістэму. Праца цяжкая і тэмы часам вельмі вострыя. І тым не менш гэтую працу патрэбна рабіць, каб не блытацца ў трох соснах, і потым хутка увесці ў дзеянне, каб дасягнуць поспеху ўсяму народу.
Я вяду асветніцка-адукацыйны блог для адраджэння нашай традыцыйнай культуры.
Яшчэ працую на ніве адраджэння нашай сапраўднай гісторыі і этнагенэзу беларусаў.
Скажу шчыра, працую кожны дзень з раніцы да вечара, без ніякіх грантоў і грошаў. Гэта не праблема. А вось чаму я раблю такую працу, а нашы незалежныя СМІ не інфармуюць насельніцтва – гэта ужо пытанне…
На сайце Звязу беларусаў Нямеччыны я надрукавала матэрыял пра генафонд беларусаў, паказала вялікую частку этнагенэзу беларусаў, матэрыял пра беларускую васьміканцовую зорку, пра беларускую сякеру, а на сайце “Радзіма – мая Беларусь” друкуюцца матэрыялы аб кожным дні, святах, шмат матэрыялаў навуковых па гэтых тэмах (ужо 180 днеў апісана) і маўчанне, ніхто ні гуку. Я не кажу пісаць пра Галіну Арцёменка, але не пісаць пра баявую сякеру, калі мы ёсць нашчадні носьбітаў культуры баявой сякеры ці пра самую культуру баявой сякеры, тэрыторыю гэтай культуры і яе носьбітаў – гэта ўжо ганьба. Ва ўсіх крыніцах пішацца, што носьбіты культуры баявой сякеры зрабілі нашу планету цывілізацыяй. І толькі нашчадкі гэтых носьбітаў баяцца адкрыць свой рот.
А цяпер усе гэтыя прэтэндэнты на “важдзя нацыі” няхай пакажуць, чаго яны варты, у тым ліку і вусаты гопнік. Хопіць гуляцца ў дзіцячыя гульні. Пара ўпрагацца ў воз і цянуць лямку, бо толку не будзе. І яшчэ да ўсіх прэтэндаў на правадыра вельмі пільная ўвага ва ўсім свеце, скрупулёзны аналіз кожнага кроку і бясконцая крытыка іх дзеянняў, бо яны прымаюць лёсавызначальныя рашэнні для ўсяго народа. А гэта вельмі вялікая адказнасць. А вось нашы прэтэнды, у тым ліку і Лука і яго світа, на любую крытыку рэагуюць псіхапатычна, бязмерна пакрыўджана. Калі прэтэндэнты не могуць кантраляваць сваёй сілай волі свой эмацыйны стан, навошта яны тады нам патрэбныя…
bambuk, каб я сам ня быў на тых З’ездах і не бачыў усё на свае вочы — вы б маглі тут хлусіць. Але, і я і іншыя людзі лічылі па галовах усіх прысутных у “пазьнякоўскай” залі і разам з журналістамі і аховай было нашмат меней за сотню. Гэта факт. Другое, Пазьняк не набраў галасоў больш за палову — гэта другі факт. Я быў сябрам падліковай камісіі і ўвесь працэс бачыў. Трэцяе — менавіта пазьнякоўцы не пусьцілі ў залю “вячоркаўцаў”…
Таму, калі ласка, не дурыце людзей. А тое, у што ператварылася КХП за 10 год пад адзінаасобным правадырствам Пязьняка — таксама ўсе бачаць: клюб пенсіянераў-прыхільнікаў Зянона Станіслававіча…
Сп. бамбук!
Паважаннае, спадарства!
Я ніводнага разу публічна не дазваляў сабе выказваньняў наконт асобы сп. З.Пазьняка. А нагоды былі.
Цяпер, калі пачалася размова, дазвольце сказаць і мне некалькі слоў.
Я вельмі паважаю сп.З.Пазьняка за зробленнае ім у мінулым. Я ганаруся сваім партыйным квітком ПБНФ за № 3396 ад 7.03.96г., дзе стаіць яго подпіс, але…
На мой погляд нельга ўвесь час жыць і спекуляваць мінулымі дасягненьнямі. Ідзе час, які патрабуе ад нас новых дзеяньяў і пацьверджаньня нашай адданасьці беларускай справе. Сёньня заклікаў да барацьбы і лёзунгаў недастаткова, за імі павінна стаяць канкрэтная справа. А яе ў сп. З.Пазьняка бракуе.
Актыўнасьць сп. Пазьняка скончылася ўжо ў 1996 годзе, калі ён з’ехаў за мяжу і стаў “факсавым” старшынёй БНФ. А знаходжаньне за мяжоў давала яму вельмі вялікія магчымасьці дзеля актыўнай дзейнасьці на карысьць нашай Бацькаўшчыны, на абшарах Эўропы. Але ён абмежаваўся толькі часопісам “Салідарнасьць”, які распаўсюджваўся напэўна толькі сярод сябраў БНФ, агітаваць якіх не было неабходнасьці.
Скажу далей. У 1999г. пачалася кампанія альтэрнатыўных выбароў пад кіраўніцтвам В.Ганчара.
Усе кіраўнікі дэмакратычных колаў Гомеля (В.Карніенка, У.Кацора, С.Гальдадзе, Ю.Варонежцаў і інш. – Я.М.) адмовіліся ўзначаліць аргкамітэт па правядзеньню альтэрнатыўных выбараў. На прыканцы (бо ужо некаму было прапаноўваць – Я.М.) звярнуліся да мяне і запыталі: “Можа сп. Мурашка пагадзіцца? Я падняўся і сказаў – “Згодзен”. Так пачалася гэта сумнеўная кампанія, аб негатыўным змесце якой ведалі усе, акрамя кіраўніцтва БНФ, бо сп. З.Пазьняк пагадзіўся стаць кандыдатам у прэзідэнты. Альтэрнатывай яму вылучаўся, здаецца, сп. М.Чыгір (!?) Пачалася праца па ўтварэньні абласной, гарадской і раённых выбарчых камісій. Усяго было створана 22 камісіі з колькасьцю сяброў 210-220 чалавек, і там жа ствараліся суполкі БНФ, мяне абралі старшынёй абласной выбарчай камісіі. Карацей на З.Пазьняка працаваў увесь БНФ. Пачаліся рэпрэсіі з боку ГБ, пракуратур і ўлад на сяброў гэтых камісій, але большасьць людзей не спалохалася і працягвала працу ў камісіях, бо мы жадалі перамен. Пачаліся выбары. І тут 7-га траўня у Калінкавічах, мяне арыштавалі і далі дзесяць сутак арышту. Аднойчы ў камеру прынеслі “Народную волю”, з якой я даведаўся, што сп. З.Пазьняк зьняў сваю кадыдатуру, маўляў, “не жадаю прымаць удзел у бруднай справе!” Для мяне гэта быў шок. Як так? Чаму ж ты пагадзіўся прымаць удзел і Фронт пайшоў за табой, ахвяруючы і здароўем, і дабрабытам, і працай. Так проста – узяць і адмовіцца? Гэта здрада тым (а іх у выбарчых камісіях па Гомельскай вобласьці было – 220 чалавек, а колькі па Беларусі? -Я.М.), хто табе даверыўся. Колькі зломанных лёсаў?
Калі ўжо казаць пра той з’езд, то магу засьведчыць, што да самога яго пачатку я не ведаў пра тое, што будзе адбывацца. Ніякай “апрацоўкі”, з боку В.Вячоркі, не было, як і не было прыкмет маючага быць “расколу”. Так, былі спрэчкі пад час правядзеньня Соймаў паміж Л.Баршчэўскім і Ю.Беленьнкім наконт месца З.Пазьняка ў партыі. У той час я быў сябрам Сойму ад Гомельскай абласной рады, таму і ведаю пра іх.
Падчас з’езду БНФ, дзе адбыўся “раскол”, сведчу, што яго ініцыятаваў сп.З.Пазьняк, бо ён выкінуў з сваіх спісаў усіх актыўных дзеячоў ПБНФ (менавіта тых актыўных сяброў партыі, якія былі ў ёй з самага яе заснаваньня – Я.М) і ўдзельнікаў выбароў, і нам нічога не заставалася як пайсьці да В.Вячоркі. Не да камуністаў жа. Таму сп. З.Пазьняк лукавіць, калі заяўляе што мы купіліся за кампутары і зышлі ад яго. Выбачайце, сп.З.Пазьняк, Вы самі пазбавіліся ад нас, бо Вам падабаецца, каб вакол Вас гуртаваліся людзі, якія б таньчылі пад Вашу дудку і крычалі: “Віват, Пазьняк!”
У сваёй прамове на з’здзе (У мяне захаваўся аудыёзапіс яе – Я.М.) я заклікаў кіраўнікоў партыі адкінуць усялякія разборкі паміж сабой і ехаць па ўсіх вабласьцях і працаваць з людзьмі, якія ўліліся ў Фронт пад час выбараў, з якіх БНФ выйшаў бы больш моцным, чым быў (бо суполкі партыі былі заснаваны там дзе іх дагэтуль не было – амаль што ва ўсіх раённых гарадах краіны). Аднак гэта нікому было не патрэбна… Таму замест аднаго моцнага Фронту засталіся нейкія невыразныя ўтварэньні. Узьнікае пытаньне: Каму гэта выгадна?
Вось пакуль і ўсё.
З павагай,
Яўген Мурашка
Галiна Арцёменка, ну чаму вы лічаце, што культура баявой сякеры настолькi вартая ўвагі? Беларусам ад яе ні горш ні лепей. І навошта вы, эканаміст, наогул чапаеце культуралагічныя тэмы?
Зноў пачынаецца старая хвароба нацыянальных партый- барацьба саміх з сабой. Замест таго, каб аб’яднацца вакол самой ідэі і змагацца супраць агульнага ворага, пачынаюцца ўнутранныя “разборкі”. Кожны пытаецца даказаць, што менавіта яго шлях ёсць правільны. Зноў капанне ў мінулым, хто каго калі абразіў. Каму гэта на карысць? Зразумела, не беларусчыне. Тое што БНФ сённе не карыстаецца такой падтрымкай ў насельніцтва, як ў пачатку 90-х-гэта факт. І віну за гэта нясуць яго кіраўнікі з абодвух бакоў. Якія сваёй грызьнёй дыскрыдытуюць саму ідэю ў вачах насельніцтва. Трэба рабіць тое, што не аднаразова казалася на гэтым сайце – аб’ядновацца не вакол персоны, а вакол ідэі. Ubi concordia, ibi viktoria. (лат.) Дзе згода, там перамога.
Дзе згода, там перамога. Вельмi з вамi згодны, шаноўны. А ў iх нiколi гэтага не было i не будзе. Кожны хоча сваiм плугам бенанаваць.
Кожны хоча сам быць на канi, а ў вынiку тое, што мы бачым!
Паважаны сп.Merdok, культура баявой сякеры звязана са зьяўленнем на нашай зямлі інда-арыяў. Інда-арыйская культура зрабіла вельмі значны ўплыў на развіццё ўсёй цывілізацыі свету. Гэтая культура звязана са шматлікімі вынаходствамі. Акрамя таго, вялікая колькасць моваў шматлікіх народаў адбыліся ад інда-арыйскай мовы. Любое вынаходства ёсць гонар любога народа. І ў нас, беларусаў, ёсць ўсе асновы для вывучэння гэтай культуры.
Чаму я эканаміст па адукацыі чапаю такія пытанні? А вы чулі такія словы “маркетынгавыя тэхналогіі”? Я паступаю ў адпаведнасці з гэтай тэхналогіяй, каб адрадзіць беларускі народ.
А што, няўжо ад “нашай зямлі” ня будзе кандыдата ў прэзэдэнты ў 2011? Няўжо спіць Эга рэдактараў? Спадарства, паразумейцеся з Пазьняком ды й Беленькім.
Паважаны, сп. Алег.
Каб ісьці на выбары трэба быць упэўненным у перамозе.
Бо выбары гэта не конкурс прыгажосьці, у які сёньня гуляюць “лідары”, выбіраючы “нашага кандыдата”. Смеху варта. Аднак гэта смех скрозь слёзы.
Вось, калі падрыхтуем грамадства, тады і з’явіцца той чалавек.
Што да спадароў З.Пазьняка і Ю.Беленькага. У свой час мы прапаноўвалі сп. З.Пазьняку супрацоўніцтва, аднак адказу ад яго не дачакаліся.
З павагай.
Галiна Арцёменка, пытаньне “Чым вывучэньне культуры баявой сякеры карысна сучасным беларусам?” застаецца без адказу.
Ды й пры чым тут “маркетынгавыя тэхналогii”? Я не стаўлю пытаньня аб вашай квалiфiкацыi маркетолага, але ў вашай культуралагiчнай квалiфiкацыi я не ўпэўнены. Асаблiва пасля вашай заявы аб тым, што “На беларускай мове размаўляла ўся Еўропа”. https://nashaziamlia.org/2008/09/08/1529/
Ź vialikaj pašanaj staŭlusia da dziejnaści sajta “Naša Ziamla”. Na maju dumku heta badaj adziny biełaruskamoŭny resurs jaki zdajecca zapraŭdy dbaje, kab biełarusy zastalisia biełarusami dy nia źnikli. Na žal, u prahramnych dakumantach Našaj Ziamli brakuje, na maju dumku, najbolš istotnaha. Taho, biez čaho plon pracy arhanizataraŭ sajtu i ich adnadumcaŭ pieratvorycca ŭ kuču popiełu jaki raźdźmie vieciar. Imia hetamu BOH. Nia maje budučyni krajina j nacyja pakul jany nia žyvuć pavodle taho što prykazaŭ BOH. Ad usiaho serca žadaju usim našaziamielcam heta zrazumieć.
Хочам адказаць паважаным сп-рам Alehu i Abdulu.
Сп-р Алех.
Паверце, ні Эгам адзіным жывуць беларусы… Нашага Эга ўжо даўно падпарадкавана інтарэсам нашага народа. Што для гэтых інтарэсаў трэба рабіць, тое і будзем – па меры нашых сілаў. З Пазьняком мы дамаўляцца ня будзем. І не таму, што гэта цяжка, а таму, што бессэнсоўна, бесперсьпектыўна. Уся папярэдняе гісторыя (дарэчы, зусім нядаўняе) пра гэта проста вапіець. Няўжо вы гэтага ня бачыце?
Сп-р Абдул.
У нас БОГ ёсьць! Мы яго ня толькі знайшлі, а і ўсім паказалі (Бог – гэта зьмест і мэта існаваньня Сьвету; дзе зьмет – гэта сістэма ўсіх законаў існаваньня і прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету). Гэта сапраўдны Бог. Менавіта таму ў нас будучыня ёсьць.
Pavažanaja Redakcyja błytaje što jość Śviet a što jość BOH. Śviet nia jość BOH, ale tolki tvor BOHA. Tvor BOHA nia jość BOH.
Паважыны Абдул. З усёй павагай да Вас.
Інфармацыя, энэргія, структура, форма і г.д. неаддзельныя ад адпаведных носьбітаў і ў чыстым выглядзе не існуюць. Розум неаддзельны ад мозга, душа ад цела, жыцьцё ад жывога арганізма, каханьне ад закаханых і г.д. Чаму? Дый таму, што ўсё гэта ўласьцівасьці матэрыяльных аб’ектаў і ў чыстым выглядзе не існуюць (мы іх – гэтыя ўласьцівасьці – можам уяўляць асобна, у чыстым выглядзе толькі ў сваім уяўленьні; гэта зьява апісана намі як 1-ы прынцып Сьветагляднай дактрыны). Так і ў Сьвета ёсьць уласьцівасьць, якую мы завем Богам. Бог усім кіруе і ўсіх перамагае – гэта значыць разьвіцьцё, прагрэс усё перамагаюць…
Вам здаецца, што вы знайшлі лагічны адказ на пытаньне: адкуль узьнік Сьвет? Маўляў, яго стварыў Бог. Гэты адказ – ілюзія. Яна становіцца бачнай, калі мы ідзем далей і заканамерна задаем пытаньне: а хто стварыў Бога? Атрымліваецца, нейкі протаБог. Не. Бог і Сьвет заўсёды існавалі й заўсёды былі непарыўна разам!
Усё пададзенае відавочна. На жаль, у нас такая адукацыя і выхаваньне, што відавочнае для нас – неверагодна, а часта – ледзь не ерась. І ня толькі ў гэтым пытаньні…
Сп.Merdok, я ужо рада, што вы чыталі гэты артыкул. Гэта не я разшыфровывала руны. Гэта зрабіў Сокал-Кутылоўскі. Ён даваў табліцу рунаў з агучваннем на рускай мове. Сапраўды яны чытаюцца. Ён цвердзіў, што гэта руская мова, але гэта не руская. Гэта палескі дыялект беларускай мовы. Там вельмі шмат асаблівых прыметаў. Сёння шмат навукоўцаў кажуць аб тым, што на беларускім Палессі зарадзілася мова – прамаці ўсіх славянскіх моў. Аб гэтым яшчэ пісалі і чэшскія лінгвісты. Зусім нядаўна з’явіўся артыкул Саганоніча, дзе ён кажа, што ў Еўропе былі толькі дзе мовы – лацінская і старажытнабеларуская. Большасць моў ў Еўропе – гэта індаеўрапейскія. Культура баявой сякеры вельмі цесна звязана з індаеўрапейцамі. Землі этнічных беларусаў ўсе уваходзяць ў рэгіён культуры баявой сякеры. Дык што тут можа быць дзіўнага, што беларуская мова была той мовай на якой размаўлялі ў Еўропе? Сп. С. Суднік правёў аналіз моў з санскрытам. Дык вось па букве А,а беларуская мова супадае на 83 %, г.зн яна самая блізкая да санскрыта. Я разумею, што я вам не падабаюся як асоба ці магчыма вы не можаце адразу успрыняць такія сенсацыйныя рэчы, але працу я раблю дасканальна, праўда ў рамках інтэрнэту.
Nie, šanoŭnaja Redakcyja, nie tak. Redakcyja ŭjaŭlaje BOHA jak ułaścivaść Suśvietu, a heta značyć jak nieadryŭnuju častku Suśvietu. Ale BOH nie naležyć da našaha Suśvietu, BOH pa-za Suśvietam, ale Suśviet całkam naležyć JAMU, bo BOH jość tvorca j uładar usiaho isnaha. Suśviet zapraŭdy nia moža isnavać biaz BOHA, ale BOH isnuje j biaz Suśvietu, bo JON viečny j samadastatkovy.
I BOH viedaje najlepiej…
Абдулу.
Вось, у нас і атрымалася класічная спрэчка двух ВЕРУЮЧЫХ людзей – дуаліста і маніста…
Усе непрынцыповыя разыходжання сярод беларусаў трэба імкнуцца ігнараваць. Таму шукаць вінаватых у падзеле БНФ у 1999 г. не трэба, таксама як і спрачацца пра ролю Бога ва ўтварэнні Свету ці баявой сякеры пры ўтварэнні этнаса. Толькі тых лідараў (правадыроў) трэба падтрымліваць якія агучаць нацыянальныя інтарэсы і звяжуць гэтыя інтарэсы з штодзённымі клопатамі людзей. Лука прапанаваў: вам чарка і шкварка, а ўсё астатняе маё. Лідэр павінен прапанаваць: усе акцыі “карпарацыі Беларусь” будуць належыць грамадзянам Беларусі з рэгулярным атрыманнем добрых дэвідэнтаў.
Паважаны Siarhiej, ваша прапанова: “усе акцыі “карпарацыі Беларусь” будуць належыць грамадзянам Беларусі з рэгулярным атрыманнем добрых дэвідэнтаў”, – амаль тое самае , што прапануе галоўны клапатнік пра лёс народа. Тыя ж “чарка і шкварка”, толькі сучаснымі словамі. Я прапаную вам свой варыянт: Усім, хто жадае чагось-ці дабіцца ў гэтай краіне, даць такую магчымасць. Зрабіць Беларусь краінай вялікіх магчымасьцяў (магчыма трошкі вуглавата, таму трэба яшчэ дапрацаваць, але перадае асноўную думку).
Паважаныя сябры, каб мець добрае жыццё патрэбна добра працаваць. На сённяшні дзень беларусы вельмі шмат працуюць, але праца вельмі не эфектыўная. Акрамя таго, проста сядзяць ва ўладзе злодзеі і рабуюць народ. Першае, што патрэбна для народа – гэта незалежнасць звонку і свабода ўнутры краіны.
Другое, патрэбна эфектыўная праца, а для гэта патрэбна быць адукаванымі.
Трэцяе, насельніцтва павінна развівацца, а не дэградаваць.
Чацвёртае, у нас не павінна быць на аднаго з сошкай, сямёра з лыжкай.
Пятае, у краіне павінны быць законнасць і парадак.
Для пабудовы моцнай і здаровай краіны шмат чаго патрэбна і не ўсё залежыць ад улады. Шмат чаго залежыць і ад саміх людзей. А таму трэба мяняць свядомасць народа і сваю асабіста. Дзейнічайце, калі ласка.
Рэдакцыя pisała : “Вось, у нас і атрымалася класічная спрэчка двух ВЕРУЮЧЫХ людзей – дуаліста і маніста…”
Šanoŭnaja Redakcyja, vidać viera viery nia roŭnia. Pavodle majho razumieńnia Redakcyja nia vieryć u BOHA, bo ja nia baču čym toje, što pavažanaja Redakcyja nazyvaje Boham adrožnivajecca ad Pryrody. A kali tak, dyk u čym tady istotnaje adrožnivańnie pohladaŭ Redakcyi ad pohladaŭ jakoha kolek ateisty katory nia vieryć u BOHA ale vieryć va ŭsiamahutnaść Pryrody?
Siarhiej pisaŭ: “Усе непрынцыповыя разыходжання сярод беларусаў трэба імкнуцца ігнараваць. … не трэба… спрачацца пра ролю Бога ва ўтварэнні Свету…”
Nie pahadžusia ź mierkavańniem što nia varta spračacca pra rolu BOHA, ale treba usim razam spravu rabić niezaležna ad relihijnych pohladaŭ. Bo budujučy dziaržavu adrazu paŭstaje pytańnie a na čym heta dziaržava budzie zasnavana. I tut usio vielmi prosta. Kali dziaržava nia budzie zasnavana na Zakonie BOŽYM to j pomačy BOŽAJ dla takoj dziaržavy nia budzie. A ŭ takim vypadku los džjaržavy budzie całkam zaležyć ad usialakich materyjalistyčnych čyńnikaŭ, takich jak stasunki ź inšymi krainami, demahrafičnaje stanovišča, ekanamičnaja dy vajskovaja moc i hetak dalej. I kali los Biełarusi budzie zaležyć tolki ad hetakich čyńnikaŭ to možna adrazu skazać što albo ŭschodniaja pačvara, albo zachodniaja błudnica, albo razam, tak ci jnačaj Biełaruś pajmiejuć. Ci moža chto moh by davieści hruntujučysia na lohicy materyjalistyčnych čyńnikaŭ što budzie nia tak?
Абдуле.
У чалавеку прырода – гэта тое, што зьвязана з задавальненьнем інстынктаў. Г.зн. імкненьне добра есьці, спаці, піці, накопліваць багацьці, задавальняць похаць ды іншыя патрэбы-пачуцьці, якія ідуць нібы зьнізу.
У чалавеку Бог – гэта імкненьне быць адэкватным вышэйшым каштоўнасьцям, імкненьне да высокага. Г.зн. быць сумленным, маральным, культурным, праўдзівым, добрым (але ня добранькім), справядлівым, стваральным, змагацца са злом, каб паменшыць яго ўплыў і г.д. Аднім словам – быць духоўным.
Прысутнасьць Бога ў чалавеку вызначаецца тым, што ён высока цэніць гэтыя каштоўнасьці (як толькі элементарна задаволіць свае матэрыяльна-інстынктыўныя патрэбы – бяз гэтага аніяк; ня будзеш жыць – ня здолееш зрабіць нічога іншага), што ён ахвяруе часткай сябе дзеля гэтых вышэйшых каштоўнасьцяў, што ён усьведамляе, што над ім ёсьць вышэйшая сіла, якая кіруе разьвіцьцём Сьвета ў адпаведнасьці з пэўнымі законамі, якім трэба падпарадкавацца, а таму ён і кіруецца гэтымі каштоўнасьцямі.
І пасьля гэтага вы скажаце, што гэта погляды атэіста? Вядома, не. Усё пералічанае – погляды сапраўдных веруючых людзей.
Проста вы робіце памылку, з-за якой вам, відаць, цяжка перабудаваць свой сьветагляд – вы аддзяляеце Бога ад Сьвета (мы разумеем, так вас навучылі). На справе Бог і Сьвет – гэта адзіная НЕПАДЗЕЛЬНАЯ сістэма! У ёй Сьвет – гэта базавае, а Бог – вышэйшае (але ўсё ў межах адной і той жа сістэмы).
І, па-другое, справа ў тым, што мы не прымаем у якасьці “законаў Бога” тое, што напісалі старажытныя габрэі для сябе, а потым накінулі ўсяму сьвету. Вы ўнутрана падпарадкаваныя гэтым законам, бо лічыць іх законамі сапраўднага Бога. А мы сьцьвярджаем, што там напісана, як мінімум, ня ўсё… Законы Бога – гэта законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету. Іх нашмат больш. Іх трэба працягваць адкрываць, вывучаць, сістэматызаваць і ім падпарадкоўвацца. Таму мы лічым сапраднай Бібліяй толькі сам Сьвет.
Далей (у нашых наступных матэрыялах) мы паспрабуем на прыкладах паказаць непраўдзівасьць некаторых поглядаў, якія былі, напрыклад, у хрысьціян-каталікоў і ў бальшавікоў-матэрыялістаў. Адна з нашых стратэгічных задачаў у дадзеным пытаньні (і тут мы ў каторы раз паўтараемся) заключаецца ў тым, каб зьвярнуць увагу ўсіх веруючых на тое, што Бог падае нам сябе (размаўляе з намі, зьвяртаецца да нас) толькі ў форме ПРАЎДЫ рэчаіснасьці. І трэба, каб ніякія “аўтарытэты” не зацямнялі нам гэтую Праўду.
Сапраўдныя законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету – гэта законы Бога! (а калі ня Бога, дык чые?)
Згодзен, што Боскія законы ў Бібліі з’яўляюцца падмуркам цывілізацыі да якой мы беларусы належым. Але краіны складаецца не толькі з падмурка – патрэбна шмат іншага. За 2000 гадоў утварылася навука, знойдзены шматлікія тэхналогіі ў тым ліку і палітычныя.
Дзеянні Хрыста: крытыка тагачаснай улады, несанкцыянаваныя шесці і мітынгі, стварэнне незарэгістраванай арганізацыі – гэта ажыццяўленне правоў чалавека, тое што адрознівае раба ад свабоднага чалавека. Сёння правы чалавека, у тым ліку права народа мець сваю культуру і дзяржаву, галоўны складнік развіцця.
Сёння ідзе фармаванне эліты, лакальных і нацыянальных лідэраў і аўтарытэтаў. Гэта добра вызначына ў артыкулах пра адраджэнне шляхецкага стану. А вертыкальнай мафіі патрэбны рабы, якія не пагражаюць яе панаванню.
Тут трэба абменівацца думкамі, а не займацца разборкамі. Сп. Дарафей ня так мяне зразумеў. “Карпарацыя Беларусь” супрацьлеглае паняцце дыктатуры, а не амаль тое ж.
A skul šanoŭnaja Redakcyja ŭziała takija viedy pra BOHA? Prašu Miłascivaha, Tvorcu ŭsiaho isnaha kab vyvieŭ majich suajčyńnikaŭ na šlach prosty, na šlach adziny, na šlach što viadzie da BOHA. Tolki ŭ hetym vyratavańnie Biełarusi, tolki ŭ hetym vyratavańnie i biełarusaŭ i ŭsich inšych ludziej. A čy moža Redakcyja ab čym kolek prasić u taho što jana zavie Boham?
Prapanuju pračytać usim chto dbaje pra Biełaruś voś hetuju staronku: http://abrahamites.webs.com/russianrusskij.htm Možna brać jak uzor dla prahramy dziejańniaŭ.
Абдуле.
1. Наша Біблія – крыніца нашых ведаў – гэта ўвесь Сьвет.
2. У сапраднага Бога што кольвек прасіць бессэнсоўна. Трэба імкнуцца ведаць вышэйшыя законы Сьвету і жыць ды дзейнічаць у адпаведнасьці зь імі. Наўзамен чалавек атрымлівае сэнс і радасьць паўнавартаснага жыцьця…
Дарэчы, усе гэта раней апісана на сайце.
Dyk ja čytaŭ. Tamu j kažu što brakuje najbolš istotnaha. Tamu j zaklikaju da BOHA.
Хачу заўважыць адну дзіўную рэч. Усе вельмі добра разумеюць сакральнасьць і важнасьць дзяржаўных сымбаляў, і адначасова ўсе разумеюць, кожны па-свойму, канешне, што бяз Бога – нікуды. “Ісус кажа: пакладзі меч твой у яго месца, бо ўсе, хто ўзяў меч, ад мяча і загінуць” (паводле Мацьвея 26:52). А ў нас адкрыты занесены над галавою меч на гербе… Ёсьць над чым задумацца.
Абдулу.
Дзіўна, але вы чамусьці зводзіце Бога толькі да Бібліі. Тады, калі ласка, знайдзіце і прывядзіце тыя радкі зь яе, дзе гаворыцца як аптымальна ўладкаваць дзяржаву, дзе гаворыцца як дасягаць нацыянальную і сацыяльную СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ. Пра “Кесару кесарава, а Богу богава” – і гэта ўсё. Ці, “усялякая ўлада аб Бога” – вельмі добры пранцып для ДЭМАКРАТЫЧНАЙ дзяржавы… Ці, “падстаў другую шчаку” – вельмі выніковы метад, каб перамагаць злодзеяў… Таму мы і кажам, што законы сапраўднага Бога яшчэ трэба адкрываць і вывучаць. Дарэчы, яны наўмысна хаваюцца і дыскрэдытуюцца пэўнымі сіламі…
Яўгену.
Наша Пагоня – гэта сімвал пагоні за злодзеямі – забойцамі й рабаўнікамі. Дагнаць іх, пакараць, вярнуць нарабаванае, вызваліць палонных. Гэта цудоўны сімвал якраз не агрэсіі, а абароны ад агрэсіі. “Занесены над галавою меч на гербе” – гэта якраз той, ад якога “ад мяча і загінуць”… Таму ўсе злодзеі – рабаўнікі, выкрадальнікі, махляры – так ненавідзяць Пагоню. Яна сімвалізуем у нас – беларусаў – вяртаньне справядлівасьці! Гэта і наша нацыянальная рыса, і наш сімвал! Ну проста Супер!!!
Сп. Яўген, проста не разумее, што на гербе і ёсць сам Бог, але толькі Ярыла, а сёння ён Юрый. Святы богу Ярылу мы адзначаем: Каляда, Юр’е вясновы і зімовы, Купалле і інш. Людзі наогул пераблыталі ўсё на свеце. Гэты герб ёсць самы моцны абярэг. І ў Бога ёсць караючы меч. Таму і называюць “Пагоню” святой. І яшчэ яе называюць крывіцкай, бо сам Крыў яе святыняй называў.
Дзякуй за адказы, спадарства. Гучыць прыгожа і рамантычна, але трактаваць дакладна не вядомыя рэчы можна па-рознаму, каму як патрэбна: беларусам – так, жыдам-сіяністам – інакш і г.д.
Са шматлікіх пададзеных матэрыялах аб Пагоні і індаэўрапейскіх каранях беларусаў вымалёўваецца прамая канкурэнцыя за тытул “богабранага” народа, але з мэтай усталяваньня, як бы сказаў апостал Павел, “міра, справядлівасьці і радасьці, каторыя Дух Сьвяты дае” (Рымлянам 14:17). Месіянерская функцыя народа… Хм..думаю знойдзецца шмат апанентаў.
Яўгену.
На вашым прыкладзе бачна, што для тых, хто занадта зацыклены на рэлігіі, напрыклад на тым жа хрысьціянстве, характэрным зьяўляецца наступнае:
– адарванасьць ад жыцьця. Сп-р Яўген, вы раптам не забылі, што ў Беларусі татальны этнацыд – вынішчэньне культуры (нацыянальнай і агульнай), мовы, гастарычнай памяці, сімвалаў і г.д. з мэтай зьнішчэньня народа – ужо знаходзіцца практычна ў заключнай фазе?
– фактынае прызнаньне ці ўнутранае прыняцьце “богаабранасьці” аднаго зь вядомых народаў. Сп-р Яўген, вы сапраўды лічыце габрэяў “богаабраным народам”?
– абмежаваньне права беларускай эліце так інтэрпрэтаваць УЛАСНЫЯ нацыянальныя сімвалы, як яна лічыць неабходным для выжываньня і гонару ўласнага народа. Сп-р Яўген, што канкрэтна вас не задвальняе ў прыведзеных інтэрпрэтацях Пагоні?
– адзінай практычнай рэкамендацыяй для вырашэньня ўсіх беларускіх праблем: чытайце Біблію і маліцеся! Сп-р Яўген, няўжо вы сур’ёзна думаеце, што адна малітва можа дапамагчы нам вырашыць усе нашыя праблемы? А калі не адна, дык што яшчэ?
Зь нецярпеньнем чакаем вышых адказаў. Ваш іранічны тон сьведчыць, што вы лічыце, што ведаеце нешта важнае. Дык, паведамце нам. І… не зьнікайце!
Абдулу.
Дзякуй за пададзеную вамі спасылку http://abrahamites.webs.com/russianrusskij.htm. Аказваецца, нягледзячы на ўсю розьніцу ва ўспрыняцьці Бога, мы разам з аўрамітамі практычна аднолькава бачым зло…
Галiна Арцёменка, пытаньне “Чым вывучэньне культуры баявой сякеры карысна сучасным беларусам?” застаецца без адказу.
Мякка кажучы, гэты ваш артыкул прэтэндуе на рэвалюцыю у сусьветнай гiсторыi, i мне здаецца ненавуковым. Я бы не хацеў больш да яго вяртацца, але мне вельмi цiкавы артыкул Сагановича, якi вы ўспамянулi. Я буду вам удзячны, калi вы дадзiце спасылку на яго.
Дзякуй за пытаньні, рэдакцыя, паспрабую адказаць.
Зацыкленасьць на рэлігіі – гэта насамрэч абмежаваньне. Любая рэлігія – з’ява інстытуцыянальная з усімі зыходзячымі. Яшчэ раз хачу паўтарыць – ёсьць жывы Дух, які можна адчуваць, быць у ім, альбо як у Бібліі кажуць, ен сыходзіць на нас. Чалавек з-за гэтага становіцца шчаслівы і радасны, бо, мажліва, дакранаецца да ісьціны, разумее прычыны шматлікіх праблем, вырашае іх для сябе. Сьвет вельмі заблытаны, складана адшукаць праўду. У ім адмыслова развіты складаныя перашкоды, адводы людзей ад пошукаў. Нават самая ўсхваляемая адукацыя застаўляе думаць яе носьбіта ў зараньня вызначаных межах, важна дэкламаваць чужыя думкі і ўсе жыцьце не выйсьці з-за запраграмаваныя рамкі.
Па-апошняму майму разуменьню Біблію ўсе ж такі пісалі і правілі людзі, канешне не без мэтаў, але ісьціну не схваеш, яна там ёсьць. Той хто хоча адшукаць, абавязкова знойдзе. Ня гледзячы на тое, што Біблію правілі, трэба яе чытаць, бо іншых крыніц слоў Ісуса, які прынёс Сьвятло, няма. Там напісана, Сьвяты Дух, Дух Ісьціны настаўляе людзей. Раз сьвет такі скрыўлены, столькі перашкод, усе самыя разумныя, у ва ўсіх самыя лепшыя тэорыі, для сябе я вырашыў кіравацца тым, як навучае Дух Ісьціны (павдле Яна 14:16-17). Дай Бог, каб я не памыляўся і распазнаваў Яго.
Ня ведаю ці існуе адарванасьць ад жыцьця, думаю нешта ёсьць, але не ў такім банальным аутычным сэнсе, якім хочуць бачыць многія. Тут трэба адрозніваць каштоўнасьці жыцьця. Канешне, калі я не раздзяляю мерапрыемствы заходняй масавай культуры, ладу эканоміцы, усходняга тэрору і страху, які закабаляе чалавека, канцэпцыі “выпіць і заскусіць” то так, я адарваны ад жыцьця. Наконт аб’ектывізму ў палітыцы скажу адну брутальную рэч: уся ўлада ад Бога. Дрэнная яна ці добрая, уся. Самым простым тлумачэньнем будзе тое, што ў Бога ёсьць свой план на развіцьце падзей, Яго воля. Як я тлумачу, у апошнія гады этнацыду беларусаў ледзь не знішчылі, але калі б адразу ў 90-х уключыліся ў працэс інтэграцыі з ЭЗ, то мажліва б не разглядзелі твару Эўропы, і хутчэй бы растварыліся ў лібералізме. Да таго ж, за гэты перыяд шмат людзей убачыла і зразумела сутнасць расейскай палітыцы. Этнацыд беларускага народа – усё так, але да часу. Сатана можа дзейнічаць толькі ў дазволеных яму рамках. Далей будзе жыцьцё. У дадатак, беларусаў так лёгка не знішчыш, як кажа Галіна Арцёменка, вялікі патэнцыял закладзены ў генах. А як казаў Караткевіч, зерне зморшчанае, падаецца мёртвае, а пакладзеш на сонейка, створыш спрыяльныя ўмовы, і з’явіцца жыцьцё.
Карані жыдоўскага пытаньня ляжаць вельмі глыбока, у Ветхім Запавеце. Адказаць адназначна я пакуль не магу. Але, калі глядзець па плёну дзейнасьці, то вобраз вымалеўваецца адмоўны, які не сьведчыць пра богаабрнасьць.
Мы маем герб такі, які ён ёсьць. Моўна кажучы, краіну, мову, нацыянальныя сымбалі, бацькоў не выбіраўюць. Наконт мяча ў тым выпадку Ісус казаў таксама пра абарону, і абарону сябе, але ж не скарыстаўся ёю, дзеля таго, каб здзейснілася тое, што было наканвана ў Пісаньнях. Атрымліваецца, калі б гэта не было наканвана, то можна ўжываць меч у якасьці абароны. І тут паўстае пытаньне інтэрпрытацыі Пагоні. Калі Пагоня – сымбаль вяртаньня справядлівасьці, то гэта істотны падмурак. А калі ўзяць прыклад з “Пана Тадэвуша”, дзе ліцьвінам прыпісваецца ганарыстасьць, вядзеньне ўзброеных канфліктаў паміж братамі, суседзямі, радамі, то Пагоня інтэрпрэтуецца зусім не як сымбаль справядлівасьці. У гэтым выпадку відавочна памылковасьць ліцьвінаў, людзей, якія моглі рабіць памылкі, то і герб яны маглі сабе выбраць таксама памылкова, які перайшоў нам у спадчыну. Але ж галоўныя націск у вершы з Бібліі, хто дастане, той і загіне, а не кантэкстын фон.
Галоўнае, дзеля чаго пыдмалася пытаньне, падкрэсліць ўнікальнасьць беларускага герба ў хрысціянскай цывілізацыі.
Я сапраўды веру, што малітва можа дапамагчы, і ведаю, што яна дапамагае, таму што бачу гэтаму пацьверджаньне ў жыцьці. Гэта вялікая сіла, над якой людзі падсмейваюцца і не разумеюць. Але, як бы гэта дзіўна не гучала, не ўсе малітвы даходзяць да Бога. Галоўнае ў малітве – гэта душэўны і духоўны стан чалавека, які моліцца і робіць запыт ад чыстага і адкрытага сэрца, якое не абцяжарана ганарыстасьцю, любоўю да грошай, злымі помысламі, юрлівасьцю, эгаізмам, заботамі гэтага сьвту. “Мы ведаем, што грэшнікаў Бог не слухае, але тых, хто паважае Бога і выконвае Яго волю” (паводле Яна 9:31). А тут, каб выконваць волю Бога, трэба кіравацца Святым Духам, каб ведаць, што ёсьць воля.
Проста так з неба нічога не падае, гэта факт. Ствараюцца спрыяльныя ўмовы для неабходнай дзейнасьці, якая б не пярэчыла волі Бога, – рабі і прасі аб дапамоге ў малітве.
Я прашу выбачэння перад усімі сябрамі за такі каментар, але адзін з чытачоў хоча ведаць пра культуру баявой сякеры. Я даю вытрымкі пра носьбітаў гэтай культуры, праўда на расейскай мове з-за недахопу часу на апрацоўку. Даны матэрыял прадстаўляе мазаіку з розных крыніц, але ён паказвае, што думае навуковы свет аб арыях, іх мове і культуры. Культура баявой сякеры паказвае хто ёсць сапраўдныя арыі, якія фактычна зрабілі свет цывілізацыяй. У культуру баявой сякеры уваходзяць практычна ўсе землі ВКЛ і ў сёняшніх беларусаў ёсць падмурак прэтэндаваць на шматлікія вынаходствы арыяў, на першамову арыяў. У канцы гэтага каментару для параўнання я даю спіс (канешне далёка непоўны, толькі як прыклад) паселішчаў, дзе былі знойдзены сякеры, іх узрост, а самае галоўнае назоў бярдыш і адкуль гэты назоў з’явіўся. Хто цікавіцца гэтым матэрыялам можа пачытаць на http://bel-diaspora-de.livejournal.com/
“Так называемая «арийская проблема» будоражит умы просвещенной, да и не только просвещенной, общественности вот уже долгие годы. Постоянно возникают всё новые и новые теории, пытающиеся, по мере сил, ответить на вопрос: кто же такие были эти самые, настоящие, арийцы, где была их легендарная прародина, зачем и куда они вздумали мигрировать, и, наконец, причем тут все мы – современные жители Евразии?
Главным предметом дискуссии является прародина арийцев, или же, в соответствии со строгой научной терминологией, ариев. За почетный титул «родины-матери» всех индоевропейцев уже долгое время сражается не одна страна Евразийского континента, пытаясь подтвердить этот призрачный статус высказываниями отдельных маргиналов с ярко выраженными расистскими наклонностями.
Арии, или арийцы — группа индоевропейских народов, которая, согласно широко принятой среди учёных теории, обитала в Бронзовом веке в степях Евразии и переселилась во II тыс. до н. э. в Иран и Индию. До середины ХХ века этот термин также использовался для обозначения праиндоевропейцев, так как долгое время считался их самоназванием, а также для обозначения современных индоевропейских народов.
Слово Иран, известное уже из надписей Ахеменидов, этимологически связано с названием ариев и обозначает страна достойных.
Большинство исследователей полагают, что исторической прародиной ариев была Азия или Восточная Европа, вероятнее всего, географический пояс от исторического Индостана до Южного Урала и Северного Причерноморья.
Поскольку арии пришли на данные территории с севера, существует множество теорий о северной прародине ариев: Гиперборея, Арктида. В кастовой системе древней Индии (см. Варны) три высшие касты — брахманы, кшатрии и вайшьи — считались арийскими.
Считается, что в процессе заселения этих территорий арии вытеснили местное население, потомками которого являются современные дравидийские народы.
Народом арийского племени ряд учёных в конце XIX века считал пеласгов,[1] которые обитали ранее этрусков (в VIII—III тыс. до н. э.) на землях Аппенинского и Балканского полуостровов, островов Эгейского моря, Фессалии, Эпира, Крита, Греции и западного побережья Малой Азии; по большинству современных гипотез, однако, пеласги не были ни индоевропейцами, ни кочевниками, а относились к доиндоевропейскому населению региона.
Слово арий в трудах европейских исследователей появилось в XIX веке, когда (в связи с установленным в начале XIX века генетическим единством индоевропейских языков, выявлением ряда общеиндоевропейских мифов и т. п.), было ошибочно принято за самоназвание древних индоевропейцев. Особую известность оно получило во времена нацистской Германии, идеологи которого часто употребляли его в расовом смысле.
В России конца XIX — начала XX веков слово «арийцы» употреблялось (Ф. Достоевским, М. Меньшиковым, А. Белым, Тэффи и др.) как собирательное название славян и народов Западной Европы; особую философскую нагрузку «арийцы» несут у А. А. Блока, противопоставлявшего «арийский» дух не только иудаизму, но и «романскому» началу, а впоследствии приписавшего его прежде всего русской революции.
В настоящее время применение термина арийцы ко всем индоевропейским народам и языкам в науке не принято.[источник?] Группу родственных индоевропейских языков собственно Индии, включающую древние, как санскрит, и современные, как хинди, бенгали, гуджарати и другие, в том числе распространившийся по всему миру из Индии цыганский язык, называют индоарийской.
Веди́ческая цивилиза́ция — индо-арийская культура, ассоциируемая с Ведами, самыми ранними источниками об Истории Индии. Большинство учёных помещают ведическую цивилизацию в период от второго до первого тысячелетия до н. э., хотя индийские учёные отводят начало ведической цивилизации к VII тысячелетию до н. э.. Ведический санскрит продолжал употребляться до V века до н. э., когда культура стала приобретать классические формы индуизма.
Арийцы
(санскр. aryja, т. е. верный; персид. airja и arija, отсюда Airjana – Иран, т. е. страна ариев) – общепринятое название для означения лингвистической семьи народов, населяющей, с весьма незначительными исключениями, почти всю Западную Азию и Европу и переселившуюся отдельными членами за несколько стол. в Америку, Австралию, Африку и Полинезию. Близкое и идущее от глубокой древности родство отдельных ветвей и членов этого большого племени сказывается уже в сходстве физического типа и во многих чертах характера, особенно ярко выступающих в интеллектуальном, нравственном и религиозном творчестве отдельных народов, равно как и в их истории. Сравнительное изучение санскритского языка с другими европейскими языками – латинским, греческим, славянскими и кельтическими – навело ученых на мысль, что большая часть европейских языков происходит от одного, общего, первобытного языка – арийского. Этим вопросом родства языков занимались преимущественно немецкие ученые еще в начале нынешнего столетия, между прочим Фридрих Шлегель (которым введено название индогерманцы), Франц Бопп и его школа. Бопп и английские ученые называют эти все родственные между собою народы индоевропейцами, немецкие ученые обозначают их названием индогерманцев, французские же называют их просто арийцами. Последнее название получило ныне почти везде право гражданства. По новейшим исследованиям, всех живущих и умерших отраслей большого арийского коренного языка можно насчитать восемь. Две из них составляют азиатскую группу, остальные же шесть европейскую группу арийского коренного языка. Азиатскую группу обнимают: 1) индийские языки, во главе которых стоит санскритский язык в своей древней форме (языке Вед), старейший и самый важный язык для лингвистических исследований; 2) иранские языки, по их главному языку называемые также персидскими; их древнейшие отрасли составляют древнеперсид. яз. ахеменейских клинообразных надписей и древнебактрийский, или зендский. Европейскую группу обнимают: 3) ерако-иллирийская семья языков, от которой имеем весьма слабые остатки. Остатком еракийских языков считают армянский язык, а иллирийских языков – нынешний албанский; 4) греческая семья; 5) италийские языки, важнейшим представителем которых является латинский язык. Этот последний, снова как вульгарный латинский, т. е. как язык римских колонистов – родоначальник новых романских языков; 6) вымирающие языки кельтов; 7) славянские языки, самую старшую форму которых составляет церковно-славянский язык, вместе с весьма сродною им семьею литовскою и латышскою или балтийскою, к которой тоже кроме литовского и латышского принадлежит также и древнепрусский язык; 8) германские языки. Где нужно искать местопребывания первобытного арийского народа, это вопрос довольно спорный и в этом отношении ученые расходятся во мнениях; между тем как прежние ученые обозначают его местопребывание в стране у верхнего Окса и Яксарта, новейшие ученые (напр. Бенфей, Л. Гейгер, Ф. Мюллер и др.) высказываются в пользу Восточной или Средней Европы, некоторые даже в пользу Скандинавии (Пенка). По новейшим критическим исследованиям (О. Шрадера), последнее мнение имеет за собою большую долю вероятности, чем первое. Во всяком случае, первобытные А. достигли уже довольно высокой степени культуры: они жили, как это показали исследования Куна, Макса Мюллера, Шрадера, в довольно правильной семейной организации, занимались земледелием, скотоводством и вели оседлый образ жизни. Религия их, имевшая в основании обожание света, представляла простой культ природы. Равным образом, по отношению вопроса, каким образом происходили разветвления целого первобытного племени на отдельные племена, господствуют различные мнения. Шлейхер утверждает, что сначала от арийцев отделилась та главная ветвь, которая в свою очередь распалась на германцев, литовцев и славян. Вторая главная ветвь, отделившаяся от арийцев, обнимала позднейшие семьи кельтов, греков (с ерако-иллирийскими племенами) и италийцев. Последнюю группу, оставившую первоначальное общее местопребывание, составляли индусы и иранцы. Первые через Гималайские горы спустились в долину Пенджаба, где произошли первые ведийские гимны, и распространились затем по всему побережью Ганга. Иранцы же, оставив старую Бактрию, заняли все Иранское плоскогорье. Шлейхер принимает поэтому три группы: северовосточно-европейскую, югозападно-европейскую и азиатскую. Но большая часть теперешних лингвистов придерживается, вопреки Шлейхеру, того мнения, что коренной язык распался сначала на две группы: азиатскую (индусы и иранцы) и европейскую, последняя потом опять разветвилась (ср. А. Фик, “Die ehemalige Spracheinheit der J. Europas”, Геттин., 1873). Но все-таки исходным пунктом для обоих мнений служит то предположение, что отдельные группы и семьи произошли вследствие переселения и фактического отделения от первобытного народа или части его. В новейшее время известный немецкий лингвист Иоганн Шмидт в своем сочинении “Die Verwandschaftsverh ältnisse der indogermanischen Sprachen” (Веймар, 1872 г.) выступил с мнением, что между отдельными арийскими семьями не происходило никаких резких разрывов, но имели место лишь постепенные переходы. Мнение это нашло мало приверженцев. Подробным и глубоким исследованием общего коренного арийского языка мы обязаны, главным образом, Боппу и Шлейхеру, положившим своими сочинениями основания новейшей науки – Сравнительной грамматики. Главное сочинение первого: “Vergleichende Grammatik” (6 ч. Берл., 1833-52; 3 изд. 3 т., Берл., 1868-71); второго – “Compendium der vergleichenden Grammatik” (4 изд. Веймар, 1876). Важным сочинением по вопросу об арийцах считается труд Пиктэ “Les origines indoeurop é ennes ou les Aryas primitifs” (Париж, 1878). Разработкою отдельных отраслей языков занимались, главным образом: Яков Гримм (германские яз.), Миклошич (славянские яз.), Шлейхер (литовский и славянский), Эбель (кельтические яз.), Бенфей, Потт, Курциус (греч. яз.), Шпигель, Гауг, Юсти, Ф. Мюллер (иранские) и др. С 1850 г. Кун издавал “Zei tschrift fü r vergleichende Sprachforschung auf dem Gebiete der deutschen, griechischen und lat. Sprachen”) с 1856-76 вместе с Шлейхером издавал в Берлине “Beitr ä ge zur vergleichenden Sprachforschung auf dem Gebiete der arischen, kelt. und slav. Sprachen”. Оба эти издания с 1876 г. были соединены в одно под заглавием “Zeitschrift f ü r vergleichende Sprachforschung auf dem Gebiete der indogermanischer Sprachen”. Ср. Пеше, “Die Arier” (Йена, 1878).
Из “http://www.wikiznanie.ru/ru-wz/index.php/%D0%90%D1%80%D0%B8%D0%B9%D1%86%D1%8B”
Арийцы11 появились в Индии приблизительно в 1600 г. до н. э. Они мигрировали из низовьев Каспийского моря, прошли через Иран и Афганистан и вышли на равнины Пенджаба. Пришельцы представляли культуру бронзового века. Они содержали большие стада домашнего скота. Их колесницы были запряжены лошадьми. Арийцы селились на расчищенных участках леса и выращивали ячмень, пшеницу и бобовые. Они уже знали медь и золото, но не знали железа. Свои жилища арийцы строили из дерева, стены обмазывали глиной, крыши покрывали тростником.
Древние арийцы были страстными почитателями природы.
11 Арийцы – выходцы из Европы, кочевые племена.
В авангарде наступления на запад были картвелы, первыми на земле оседлавшие лошадь и, похоже, дошедшие до Австрии и создавшие около 2800 года до н.э. баденскую культуру. Картвелами, возможно, были и легендарные троянцы. Но сейчас от них сохранился только один народ – грузины. За ними двигались медленные запряжённые волами повозки индоевропейцев (или арийцев), предков почти всех нынешних народов Европы, а также – армян, иранцев, индусов и др. К 2500 году до н.э. их натиск становится стремительнее – повозки сменяются конными колесницами. По лесной зоне к северу от них двигались племена уральской семьи, преимущественно рыболовы – нынешние финны, эстонцы, венгры, лапландцы, ханты и манси и др.
Пройдя Великую Степь до самого запада, индоевропейцы не спешили останавливаться. Одним рукавом они проникают в Болгарию, а другим захватывают с 1800 года до н.э. всю Центральную Европу – Польшу, Германию, Голландию, Данию, Южную Швецию. Естественно, кочевать в Европе неудобно, и индоевропейцы создают оседлую культуру шнуровой керамики и боевых топоров. Их отшлифованные каменные топоры не только устраняют местное население, ими же выкорчёвываются и деревья. Помимо пашен по Европе распространяются огромные пастбища для крупного рогатого скота. В то же время их культура впитала много и от изгнанных ими народов. В некоторых местах происходит и смешение пришельцев с носителями культуры воронковидных кубков. Возможно, так появилась культура шаровидных амфор, из которой вышли древние и современные греки. С тех пор население Германии говорит приеимущественно на индоевропейских языках (в германской традиции – индогерманских).
Арийская, или индоевропейская (раньше ее также называли индогерманской) языковая семья – крупнейшая в мире. В нее входят несколько языковых групп: индийская, или индоарийская; иранская; греческая, италийская, в состав которой входил латинский язык, потомки которого образуют романскую группу; кельтская, германская; балтийская; славянская; а также изолированные индоевропейские языки – армянский и албанский”.
Каб не быць галаслоўнай прывяду даныя архелагічных даследванняў, прыведзеныя ў энцыклапедзіі “Археалогія і нумізматыка Беларусі” 1993 года выпуску:
“1. г. Орша: знойдзена майстэрня камянёвых прылад, узрост – 8-7 тысячаў год; знойдзена двухбаковаапрацаваная сякера 3-га тысячагоддзя да н. э.
2. в. Бабінавічы Лёзнінскага раёну: знойдзены сякеры, узрост 4-3 тысячагоддзе да н.э. (звярніце увагу назоў г. Лёзна паходзіць ад слова лязо).
3. в. Бабровічы Івацэвіцкага раёну: знойдзены міндалепадобныя сякеры або разакі, узрост 10-6 тысячагоддзе да н.э.
4. в. Бакінічы Пінскага раёну: знойдзена сякерападобная прылада 5-4-га тысячагоддзя да н.э.
5. в. Баркалабава Быхаўскага раёну: знойдзена сякера з перахватам, узрост 10-8 тысячагоддзе да н.э.
6. в. Берагавая Слабада Рэчыцкага раёну: знойдзена каля 7 тысячаў прыладаў з крэйдавага (“сожскага”) крэменю, сякеры узростам 9-8-е тысячагоддзе да н.э.
7. в. Берасцёнава Аршанскага раёну: знойдзены сякеры 9-8 –га тысячагоддзя да н.э.
8. в. Бердыж Чачэрскага раёну: знойдзена сякерападобная прылада узростам 25-27 тысячаў год.
9. в. Ваўчуны Слонімскага раёну: знойдзена прылада тыпу сякеры, узрост 6-5 тысячаў год.
10. в. Востраў Пінскага раёну: знойдзены пікападобныя сякеры, узрост 5-4 тысячаў год да н.э.
11. в. Гайкоўка Касцюковіцкага раёну: знойдзена 2000 прыладаў, сярод якіх авальныя сякеры, узрост – 5 тысячаў год да н.э.
12. в. Глыбаўка Веткаўскага раёну: знойдзена майстэрня часу сожскай культуры і 33 тысячы вырабаў з крамяню, у тым ліку і сякеры.
13. в. Горкі Чэрыкаўскага раёну: знойдзены клінападобныя і розныя віды сякер, узрост 6-5 тысячагоддзе да н.э.
14. в. Камень Пінскага раёну: знойдзена майстэрня і 40 тысячаў апрацаваных крамянёў, сякеры і цёсла, узрост 5-2 тысячагоддзе да н.э.
15. в. Мірагошча-Горкі Чэрыкаўскага раёну: знойдзена майстэрня і 15 тысячаў крамянёвых прыладаў, сякеры, узрост 6-5 тысячагоддзе да н.э.
16. г. Дубна Ровенская вобласць (раён пражывання этнічных беларусаў-драўлян): знойдзена нуклепадобная сякера свідэрскай культуры, узрост 19-12 тысячагоддзе да н.э.
17. в. Моталь Іванаўскага раёна: знойдзена майстэрня і 15 тысячаў рэчаў эпохі неаліту, сярод якіх сякеры, а таксама 600 крамянёвых прылад узросту 9-5 тысячагоддзя да н.э., сярод якіх сякеры. Тут таксама знойдзены авальныя сякеры узростам 8-5 тысячагоддзе да н.э., якія адносяцца да Нёманскай мезалітычнай культуры.
18. в. Новыя Грамыкі Веткаўскага раёну: знойдзена майстэрня эпохі позняга мезаліту (“сожская культура”) і 40 тысячаў вырабаў, сярод якіх сякеры, у тым ліку і сякера з перахватам.
19. в. Сасёнка Вілейскага раёну: знойдзены сякеры узростам 7-5 тысячагоддзе да н.э.
20. в. Струмень Кармянскага раёну: знойдзена больш за 1300 вырабаў сярод якіх сякеры і цясла, узрост (позні этап верхнедняпроўскай, ранні сярэднедняпроўскай і сярэдні сосніцкай культур).
21. в. Хвойна Магілёўскага раёну: знойдзена сякера з двухбаковай выемкай, узрост 12-10 тысячагоддзе да н.э.
22. в. Церабень Пінскага раёну: знойдзены каменныя сякеры з усечаным абухам і клінападобныя. Узрост позні неаліт і ранні бронзавы век.
23. в. Чырвоная Слабада Бялыніцкага раёну: знойдзены клінападобныя сякеры 3-2 тысячагоддзяў да н.э.”.
У гэтым спісе запісаны яшчэ не ўсе знаходкі на тэрыторыі Беларусі, іх нашмат больш. Як бачна, беларусам баявая сякера была ўжо вядомая з 12 тысячагоддзя да н.э. Да іх яе яшчэ ніхто не ведаў. Вынаходства баявой сякеры змяніла аблічча зямной цывілізацыі. Прыемна здзіўляе і шматлікасць відаў сякеры. Яшчэ больш здзіўляе той факт, што аб гэтых знаходках нават і блізка нідзе не ўзгадваецца.
І яшчэ ссылка на крыніцу:
“рассказывает историк Анатолий Грицкевич
ИСТОРИЧЕСКИЙ ФАКТ
В средневековой Европе было два языка дипломатичной переписки: латинский и старобелорусский. Они же были родными для Ягайло и Витовта”.
Сайт: http://www.charter97.org/ru/news/2009/7/9/19931/ артыкул “Ягайло и Витовт говорили по-белорусски”.
І выбачаюся, што пераблытала Грыцкевіча з Сагановічам, але абодва вядомыя гісторыкі. Яшчэ раз выбачайце за гэтую памылку.
Сп-ру Яўгену.
Вялікі дзякуй за такі падрабязны адказ (праўда, не на ўсе пытаньні). Нам стала зразумела, што непераадольных перашкодаў паміж нашымі сьветаглядамі няма.
Мы асабліва хочам падкрэсьліць ваш апошні сказ: “Ствараюцца спрыяльныя ўмовы для неабходнай дзейнасьці, якая б не пярэчыла волі Бога, – рабі і прасі аб дапамоге ў малітве”.
Хочам дапоўніць яго істотным палажэньнем нашага сьветагляду: трэба працаваць (рабіць справу) і ў неспрыяльныя часы, рыхтуючы спрыяльныя ўмовы. Гэта адно з палажэньняў (яшчэ ненадрукаванае) нашай Пераможнай дактрыны. Пры гэтым, так, галоўнае, каб кірунак тваёй дзейнасьці ўвесь час адпавядаў прагрэсіўнаму кірунку разьвіцьця Сьвету – г.зн Богу!
Галiна Арцёменка, ўсё гэта цiкава але
“ЧЫМ вывучэньне культуры баявой сякеры карысна сучасным беларусам?”
Чаму вы так абыходзiце гэтае пытаньне?
Назіраю істотнае адхіленне ад тэмы Артыкулу ў каментарах.
Сп.Merdok, як гэта вы не разумееце, чым карысна вывучэнне культуры баявой сякеры сёння? Вас жа саміх напэўна не цікавіць у жыцьці толькі “шкварка, чарка і цёлка”? Калі людзей цікавяць толькі шкварка, чарка і цёлка – гэта гаворыць аб іх поўнай дэградацыі, ці аб тым што яны знаходзяцца на стадыі развіцця першабытных людзей. Культура баявой сякеры – гэта ёсць духоўная спадчына нашага народа. Яна нясе для нашага народа павагу ў свеце і дае моцную духоўную энэргетыку для нашчадкаў – носьбітаў гэтай культуры. Чалавек з моцным энэргетычным зарадам, больш моцны па духу, больш эфэктыўна працуе, лепш вырашае свае праблемы, рэалізуе свой генетычны патэнцыял (інтэлектуальны, творчы і г.д.), здаравейшы, доўжэй жыве. Усё гэта адбіваецца на эфектыўнасці працы. Акрамя гэтага, гэта наш вандроўны бізнес. У нас ёсць што паказаць вандроўнікам. Вы ж мабыць чыталі ў школьным падручніку, што рабская праца не эфектыўная і грамадства перайшло паступова ад рабаўладальніцтва да феадалізму. Што ж вы ў мяне пытаеце пра такія элементарныя рэчы? Калі чалавека не цікавяць духоўныя рэчы, гэта кажа аб захворванні, дэпрэсіі і г.д….
Галiна Арцёменка, я не разумею, што вы жадаеце да мяне данесцi. Вы кажаце аб энэргетычных зарадах, духоўнай энэргетыке, аб нейкiх вандроўках, но вы анiчога не кажаце канкрэтна. Нават ад “цёлак, шкварак i чарак” карысць большая, чым ад мiфiчнай “культуры баявой сякеры”. Чалавека цiкавяць рэчы штодзённыя, а не невядомыя культуры часоў сярэдняга палеалiту. Вось як вы бачаце ўплыў вашай “культуры баявой сякеры” на чалавека, якi штодзённа працуе на калгасным палi?