nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Эўропа” адзін зуб так-сяк палячыла, але іншыя застаюцца гнілымі… (Д пр-п 121)

17 ліпеня, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d0a1d182d0b0d0bbd196d0bd-1Нядаўна з “Эўропы” прыйшло некалькі чарговых навін, якія ў той ці іншай ступені закранаюць Беларусь й інтарэсы нашага народа. На жаль, толькі адна з гэтых навін пазітыўная. Усе іншыя па-ранейшаму сьведчаць аб дэградаваным стане еўразьвязаўскіх уладаў (матэрыялы, якія пададзены ніжэй узяты з сайта радыё “Свабода”, ілюстрацыі – адтуль жа).

1.

Так прыемнай навіной зьяўляецца паведамленьне, што Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (ПА АБСЕ) прыняла рэзалюцыю, у якой аднолькава асудзіла і гітлерызм, і сталінізм як таталітарныя рэжымы (узята адсюль: www.svaboda.org/content/article/1768808.html; матэрыял ілюструецца дакументальнымі фотаздымкамі падпісаньня ў Маскве 23 жніўня 1939 года дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гітлерам і Сталінам, больш вядомай як пакт Молатава-Рыбэнтропа).

d0a1d182d0b0d0bbd196d0bd-2

Дакумент ПА АБСЕ мае назву «Пра аб’яднаньне падзеленай Эўропы: абарона правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у XXI стагодзьдзі ў рэгіёне АБСЕ». Ён быў прыняты ў апошні дзень працы Парламенцкай асамблеі ў Вільнюсе. У рэзалюцыі асуджаюцца абодвы таталітарныя рэжымы ХХ стагодзьдзя ў Еўропе – нацызм і сталінізм. У дадатак, 23 жніўня – дзень падпісаньня пакту Молатава-Рыбэнтропа – прапануецца абвясьціць агульнаеўрапейскім Днём памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.

Толькі восем дэлегатаў з 385 прагаласавалі супраць рэзалюцыі, тым часам як больш за палову прысутных галасавалі “за” (Асамблея не вядзе дакладнага падліку галасоў, дэлегаты галасуюць падняцьцем картак). Дакумент уяўляе сабою палітычную заяву, таму ня мае абавязковай сілы.

Аўтарамі тэкста рэзалюцыі зьяўляюцца літоўскі парлямэнтар Вілія Алякнайце-Андрыкене і славенец Рабэрта Батэлі. Яны заклікаюць “працягнуць вывучэньне таталітарнай спадчыны і павышаць інфармаванасьць грамадзкасьці”, просяць “урады і парламэнты дзяржаваў-удзельніц цалкам пазбавіцца ад структураў і мадэляў паводзінаў, скіраваных на тое, каб прыхарошыць [таталітарную] мінуўшчыну” і заклікаюць дзяржавы адкрыць свае гістарычныя і палітычныя архівы, змагацца супраць ксэнафобіі і агрэсіўнага нацыяналізму [а гэта што такое? – Рэд.].

Прыняцьце рэзалюцыі суправаджалася пратэстамі з боку расейскай дэлегацыі, кіраўнік якой Аляксандар Казлоўскі заявіў, што ён быў асабіста абражаны [! – Рэд.]. На знак пратэсту супраць рэзалюцыі кіраўнік расейскай дэлегацыі сказаў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў кіраўніцтва ПА АБСЕ. А.Казлоўскі сьцьвярджаў, што згаданая рэзалюцыя – гэта спроба перапісаць гісторыю: “Тут быў абражаны я асабіста, мае людзі былі абражаныя, абражаныя людзі, якія ведаюць, што такое Другая сусьветная вайна”, – сказаў ён. Раней кіраўнік расейскай дэлегацыі заявіў, што Вільню Літве вярнулі [?! – Рэд.] толькі дзякуючы пакту Молатава-Рыбэнтропа, які быў заключаны ў 1939 годзе паміж нацыстоўскай Нямеччынай і СССР.

У рэзалюцыі, якая выклікала такое абурэньне расейскай дэлегацыі, нагадваецца пра абавязаньні сяброў АБСЕ “ясна і адназначна” асудзіць таталітарызм. У дакумэнце выказваецца “глыбокая занепакоенасьць праслаўленьнем таталітарнага рэжыму, у тым ліку публічнымі дэманстрацыямі, падчас якіх станоўча ацэньваецца нацысцкая і сталінская мінуўшчына”, а таксама выказваецца папярэджаньне з прычыны ўзмацненьня экстрэмісцкіх рухаў, сярод іншага – нацыстаў і скінхэдаў.

“Нагадваючы, што веданьне гісторыі дапамагае пазьбегнуць паўтарэньня гэткіх злачынстваў у будучыні, і што шчырае і грунтоўнае абмеркаваньне гісторыі будзе спрыяць прымірэньню на падставе ісьціны і ўшанаваньня памяці загіблых … Парлямэнцкая Асамблея АБСЕ зноў пацьвярджае сваю адзіную пазыцыю, якая адкідае таталітарнае кіраваньне ў якой бы ні было форме незалежна ад яго ідэалягічнай базы”, – гаворыцца ў тэксьце рэзалюцыі.

 

Ад рэдакцыі:

На фоне ў цэлым пазітыўнага стаўленьня да адбылай падзеі мы лічым неабходным дадаць некалькі асьпектаў.

Па-першае, шкада, што ў рэзалюцыі ПА АБСЕ на роўных асуджаюцца рознаякасныя рэчы – нацызм і сталінізм. Роўнаякасныя рэчы – гэта гітлерызм і сталінізм, ці нацызм і бальшавізм. Лепш, каб была другая па́ра (нацызм і бальшавізм, асабліва з улікам таго, што, як мы высьветлілі раней, бальшавізм – гэта на справе сіянізм-бальшавізм; гл. https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606/). Дакумент ад гэтага быў бы больш ёмкім, выйгрышным…

Па-другое, у рэзалюцыі гаворыцца пра ўзмацненьне ў Еўропе экстрэмісцкіх рухаў – нацыстаў і скінхэдаў. Аднак у ёй не гаворыцца пра прычыны гэтай зьявы. Рэзалюцыя толькі б выйграла, калі б гэтыя прычыны былі пададзены, а не хаваліся, як цяпер.

Трэцяе. У дакуменце асуджаюцца еўрапейскія таталітарныя рэжымы ХХ стагоддзя, а чамусьці ні слова ня кажацца пра цяперашнія таталітарныя рэжымы – напрыклад, пра лукашызм у Беларусі (хаця ў нас у Беларусі сёньня, дзякуючы Лукашэнку, якія элементарна “косіць” пад Сталіна, ёсьць і помнікі Сталіну, і “Лінія Сталіна”, і фільмы, якія ўзьвялічваюць гэтага тырана).

І, нарэшце, чацьвертае. Нам падаецца, што прыняцьцё аналізуемага дакумента адбылося хутчэй для адчапнога – г.зн. толькі з-за таго, што ПА АБСЕ трэба было прыняць хоць штосьці прыстойнае на фоне звароту да Асамблеі прадстаўнікоў “Саюдзіса” з просьбай зьвярнуць увагу на генацыд у Чачні (пра гэты зварот мы паведамлялі тут: https://nashaziamlia.org/2009/06/30/2365/#more-2365). Гэта, у сваю чаргу, даводзіць, што еўрапейцы яшчэ здольныя адрозьніць добрае ад благога, высокае ад нізкага, боскае ад сатанінскага, але чамусьці так рэдка і з такой неахвотай ды непасьлядоўнасьцю абіраюць першае… Пытаньні, чаму яны так робяць? хто ці што ім перашкаджае быць людзьмі? – і ёсьць самымі цікавымі пытаньнем найноўшай еўрапескай гісторыі.

Але, як бы там ні было, давайце далей лічыць чарговым Дактрынальным прынцыпам (Д пр-п 121), што бальшавізм-сіянізм, які апанаваў тэрыторыю былой расейскай імперыі пасьля 1917 года, ня быў лепшым за германскі нацызм 30-40-х гадоў ХХ стагоддзя. Тым больш, што гэты прынцып часткова асьвечаны адпаведным рашэньнем Езразьвязу.

Дадзенае палажэньне добра ўпісваецца ў два ўжо прынятых намі прынцыпы:

– што ў будучай беларускай дзяржаве адбудзецца Міжнародны Грамадскі Суд над расейскім імперыялізмам, расейскай імпербюракратыяй, усімі носьбітамі расейскай шавіністычна-імперскай ідэалогіі (Д пр-п 36);

– што помнікі Леніну, Сталіну, Дзяржынскаму і ім падобным “гістарычным асобам”, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, будуць перавезены на поле перад Курапацкім лесам, дзе разам з курапацкімі расстрэльнымі ямамі будуць выкарыстаны для ўзьвядзеньня Мемарыяльнага комплексу, які стане вечным напамінам беларускаму народу пра жахлівыя часы расейскага імперыялізму ў форме камуна-фашызму (Д пр-п 53).

 

2.

А вось два наступныя паведамленьні з “Эўропы”.

Эўракамісар Бэніта Фэрэры-Вальднэр дала адказ Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле (www.svaboda.org/content/article/1768986.html)

Сяргей Навумчык: “У сваім лісьце эўракамісар закранула аспэкты ўдзелу Беларусі ў праграме ”Усходняга партнэрства” і патлумачыла візавую палітыку ЭЗ у дачыненьні да Беларусі. Паводле Фэрэры Вальднэр (гл. фота ўверсе, лічба 2), заканадаўства Эўразьвязу ў пытаньнях візаў прадугледжвае “пэўную гнуткасьць”. Так, “краіны Эўразьвязу могуць скасаваць альбо зьменшыць кошт візаў ў асобных выпадках і згодна з нацыянальным заканадаўствам, калі гэта выклікана культурнымі інтарэсамі альбо інтарэсамі ў галіне замежнай палітыкі, палітыкі разьвіцьця і іншых сфэраў”, а таксама “дзеля гуманітарных прычынаў”. Акрамя таго, піша Фэрэра-Вальднэр, краіны Эўразьязу “маюць магчымасьць заключыць двухбаковыя пагадненьні з суседнімі трэцімі краінамі, у тым ліку з Беларусьсю, каб палепшыць сувязі для жыхароў памежных рэгіёнаў. Польшча і Літва вядуць цяпер перамовы з Беларусьсю наконт такіх пагадненьняў. Эўразьвяз спрыяў як найбольшаму выкарыстаньню існуючай гнуткасьці сябрамі ЭЗ. Лічу, што гэта асабліва важна ў выпадку з Беларусьсю, і я буду працягваць уздымаць гэтае пытаньне ў маіх кантактах з краінамі – сябрамі Эўразьвязу”, — напісала эўракамісар Старшыні Рады БНР.

З нагоды гэтага паведамленьня падаем таксама каментар сп-ра пад нікам Korj зь Менску: “У перакладзе з дыпляматычнае мовы “Дулю вам на талерцы!”. Палёгкі для 10км-овай зоны, пачак візаў раз на год на Басовішча. У астатнім – апраніце цак і радуйцеся, седзячы ў клетцы. Дзякуй вам, эўрапейскія чатлане ды эцылопы! Гэтак праз колькі гадоў будзеце зь Беластоку праз мяжу трансклюкатарамі мерацца з расейскімі войскамі праз новы Бэрлінскі мур”.

Прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Луіс Марыя дэ Пуч (гл. фота ўверсе, лічба 3) выказаў глыбокую занепакоенасьць яшчэ адным сьмяротным прысудам, вынесеным у Беларусі. Пра гэта паведаміла “Свабода” 03.07.2009 (гл www.svaboda.org/content/article/1768739.html).

Сьмяротнае пакараньне – гэта грубае парушэньне правоў чалавека. Яно ня служыць правасудзьдзю, а адмаўляе яго. Яно ня можа быць апраўданае ніякім злачынствам. Таму Асамблея 23 чэрвеня папрасіла сваё Бюро не аднаўляць прыпыненьне для парлямэнту Беларусі статусу адмыслова запрошанага, пакуль беларускія ўлады не ўвядуць мараторый на выкананьне сьмяротных пакараньняў”, – заявіў дэ Пуч. Паводле кіраўніка ПАРЭ, новы сьмяротны прысуд, вынесены ў Беларусі 29 чэрвеня, сьведчыць пра неадкладную патрэбу як найхутчэй увесьці такі мараторый. Ён заклікаў беларускія ўлады не выконваць вынесенае пакараньне і прадпрыняць захады, неабходныя для ўвядзеньня мараторыю, і такім чынам прадэманстраваць гатовасьць наблізіцца да каштоўнасьцяў і стандартаў Рады Эўропы [во, аказваецца, якая галоўная праблема ў Беларусі з пункту гледжаньня “Эўропы”, во, як усё сур’ёзна… – Рэд.]

 

Ад рэдакцыі:

А цяпер давайце зьверым тое, пра што гавораць адказныя прадстаўнікі Еўразьвязу, з тым, што Рада БНР і персанальна яе кіраўнік Івонка Сурвіла разам з Шушкевічам, Пазьняком, Мілінкевічам і Казуліным прасілі ва ўсё таго ж Еўразьвязу (вось, напрыклад, частка інтэрвю Інвонкі Сурвілы, якое яна дала Ганьне Соўсь; гл. https://nashaziamlia.org/2009/05/06/2137)

“Соўсь: Сёньня вы сустракаліся з чэскім прэм’ер-міністрам Мірэкам Тапаланкам [у той час Чэхія фармальна яшчэ ўзначальвала ЕЗ. – Рэд.]. Раскажыце, якія вынікі сустрэчы, пра што ішла размова?

Сурвіла: Размова была вельмі сымпатычнай. Ён вельмі добра ведаў сытуацыю. І мы [г.зн. Сурвіла, Шушкевіч, Пазьняк, Мілінкевіч, Казулін. – Рэд.] фактычна прадставілі нашыя галоўныя жаданьні. Адно з іх, якое мы лічым вельмі важным – зьберажэньне беларускай культуры. Каб якім-небудзь спосабам было напісана ў пратакол намаганьняў Эўропы, каб ня нішчылася беларуская культура. Гэта, як вам ведама, культурай карыстаюцца ўсе імпэрыялісты, нішчачы яе, каб асіміляваць край альбо заняць край. Дзеля гэтага нашая культура была зьнішчаная поўнасьцю. І цяпер працягвае нішчыцца. А паколькі, калі “Партнэрства” гэтае будзе сапраўды такім, якога жадае Эўропа, а не спадар Лукашэнка, калі яно будзе карысным для Беларусі, дык вельмі важна, каб гэта не дало магчымасьці Лукашэнку далей зьнішчаць нашую культуру. І фактычна, найбольш часу [мы] правялі з спадаром прэм’ер-міністрам Чэхіі, дыскутуючы пра гэтае пытаньне.

Соўсь: Размова тычылася выключна культурных пытаньняў ці палітычных таксама?

Сурвіла: Безумоўна, таксама і палітычных. Усе палітычныя пытаньні, якія мы прадстаўляем у нашым першым пісьме да Эўропы, а таксама ў цяперашняй рэзалюцыі, – усе парушаліся, але падавалася лягічным, што найважнейшая ў гэтым моманце рэч – гэта прасіць Эўропу, каб уключылі культуру ў свае змаганьні. Справа ў тым, што ў Эўропе ды іншых вольных краінах пра культуру людзі не гавораць, таму што гэтае пытаньне не зьяўляецца праблемай ніколі. Культура бароніцца сваім народам. У нашым выпадку яна нішчыцца ўладай, якая цяпер у Беларусі. І таму нашая сытуацыя зусім іншая. І калі б сытуацыя працягвалася, прыйшоў бы час, калі нас не было б больш. Культура была б зьнішчаная да той ступені, што народ бы ўжо ня ведаў, хто ён ёсьць. І таму мы ўважаем, што культура – гэта фактычна палітычны фактар, які трэба абавязкова ажыцьцявіць, каб Беларусь выжыла. Усе мы ў гэтым згаджаліся. І мы пра гэта найбольш гаварылі. І гэта вельмі добра разумеў прэм’ер-міністар Чэхіі, які фактычна меў дасьведчаньне спробаў Нямеччыны зрабіць з чэхамі нямецкамоўную і нямецкакультурную краіну” (канец цытаты).

Такім чынам, далёка не апошнія і дастаткова паважаныя людзі ў Беларусі кажуць Еўразьвязу “пра Фаму”, а той ім – “пра Ярому”… Здавалася б, навошта кіраўніцтву ЕЗ касіць ці то пад глухіх, ці то пад дурняў?

Мы свой адказ ужо ня раз запрапаноўвалі: фінансавай алігархіі й бюракратыі Еўропы выгадна тое, што робіць лукавы зь беларускім народам… Ніякая дэмакратыя тут ім не патрэбная, ім хочацца паразітаваць на беларусах. І ліберастызаванае грамадства, ува што ператварае наш народ дыктатар (скрайнасьці сышліся), гэтаму паразітычнаму інтарэсу вельмі адпавядае.

Варта наступным разам перад “еўрапейцамі” паставіць пытаньне: ці зьбіраюцца яны ўвогуле бараніць правы (у т.л. культурныя, моўныя) карэнных народаў Еўропы?!

3.

Шаснадцаць шведаў выказаліся за беларускую мову (паведамленьне радыё “Свабода” за 07.07.2009; гл. www.svaboda.org/content/article/1771607.html)

Як мы паведамлялі раней (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2009/06/30/2365/), кіраўніцтва Шведскага міжнароднага радыё (SR) вырашыла зь 1 верасьня перавесьці вяшчаньне на Беларусь зь беларускай на рускую мову.

Мы выказвалі сваё скрайняе незадавальненьне гэтай падзеяй. Таму нам вельмі прыемна, што ў Швецыі знайшлося 16 чалавек, якія таксама выказалі сваю крытыку і пратэст у сувязі з закрыцьцём беларускіх праграм Sveriges Radio (SR). Яны надрукавалі ў газеце Sydsvenskan адкрыты ліст.

У лісьце 16-ці гаворыцца, што беларускія праграмы SR “маюць вялікае значэньне для дэмакратычнага руху Беларусі, цягам свайго існаваньня яны шмат у чым паспрыялі выхаду беларусаў з той ізаляцыі, у якой апынулася іх краіна ў выніку палітыкі прэзыдэнта Лукашэнкі. … Рашэньне SR закрыць вяшчаньне на беларускай мове, каб пашырыць коштам яго вяшчаньне па-расейску, магчыма, і можна тлумачыць недасьведчанасьцю, аднак у любым выпадку гэты крок будзе працаваць на рэжым Лукашэнкі і будзе мець прыкрыя наступствы для дэмакратычнага разьвіцьця краіны”.

У сувязі з гэтым прадстаўніца кіраўніцтва SR Нідыя Хагстром заявіла, што рашэньне SR ня мае нічога супольнага з палітыкай. Гэта не азначае, што для Швэцыі расейскія прыярытэты больш важныя за беларускія. Усе нашы праблемы — у фінансаваньні”.

Ад рэдакцыі:

Па-першае, хочам выказаць сваю шчырую ўдзячнасьць сапраўдным шведскім дэмакратам. Іх учынак – гэта акт шчырай інтэрнацыянальнай салідарнасьці.

Зьвяртаемся да чытачоў сайта дапамагчы знайсьці імёны і прозьвішчы прадстаўнікоў гэтай групы 16-і шведаў, каб унесьці іх у сьпіс тых, каго беларусам варта запомніць, як сваіх сяброў.

Другое. Хто азнаёміцца з папярэднім матэрыялам адносна разглядаемай падзеі, той пераканаецца – прычына пераходу Шведскага міжнароднага радыё на рускую мову якраз палітычная – для кіраўніцтва Еўразьвязу дэмакратыя ў Беларусі перастала быць прыярытэтам, прычым у такой ступені, што яны пра гэта пачалі адкрыта гаварыць…

Ну, што, спадарове, мы і далей будзем за “Беларусь у Эўропу”?

3 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Можа эўразвязаўская бюракратыя трансфармуецца ў нейкую паразітычную структуру?

  2. abdul кажа:

    “Ну, што, спадарове, мы і далей будзем за “Беларусь у Эўропу”?”

    Asabista dla mianie heta aznačała b śmiarotny prysud dla Biełarusi. Pra toje što zachodniaja “demakratyja” pryhatavała dla Śvieta (što tam kazać pra Biełaruś, razvažajcie glabalna) raju pačytać tut:
    http://zombietime.com/john_holdren/
    albo tut u rasiejskim varyjancie:
    http://emdrone.livejournal.com/205601.html#cutid1

  3. rbd54 кажа:

    “будуць перавезены на поле перад Курапацкім лесам, дзе разам з курапацкімі расстрэльнымі ямамі будуць выкарыстаны для ўзьвядзеньня Мемарыяльнага комплексу”

    Нейкая бязглуздая ідэя. Вы б хацелі каб над вашай магілай стаяў ваш забойца?
    Лепей зрабіць музей у якім іншым месце (напрыклад у чарнобыльскай зоне), ці распрадаць іх на аўкцыёне, з абавязковым вывазам за мяжу. А што не возьмуць – пераплавіць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы